БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Марцэлі Косман. З разваг над культурай Вялікага Княства Літоўскага


3 разваг над культурай Вялікага Княства Літоўскага

(на палях віленскіх „аналізаў і вобразаў»)

У 2001 г. віленскае выдавецтва Aidai ў старанным графічным афармленні i ca шматлікімі ілюстрацыямі выдала калектыўную працу Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos kultūra. Tyrinёjimai ir vaizdai. Ha тытульнай старонцы пералічана пяць прозвішчаў (Vytautas Ališauskas, Liudas Jovaiša, Min­daugas Paknys, Rimvydas Petrauskas i Eligijus Raile), з якімі, як зазначана, звязана „апрацоўка» выдання. Але паколькі аўтараў намнога болей, то пералічаных належыць лічыць яшчэ i рэдактарамі ўсяго тома. Праз пяць гадоў у ідэнтычнай знешняй форме ў Кракаве пад патранатам Таварыства аўтараў i выдаўцоў навуковых прац „Universitas» выйшла польская версія гэтай працы. Пераклад ажыццявілі Павел Букоўскі, Беата Калэмба i Беата Пясецка[1].

Гэта не першая падобная ініцыятыва, бо раней да польскага чытача дайшла праца двух даследчыкаў з Коўна, што ў літоўскай версіі прадставіла ix айчынную гісторыю пасля інкарпарацыі ў Расійскую імперыю (1795-1918) i аказалася надзвычай павучальнай для чытачоў, якія рэпрэзентуюць пункт гледжання з-над Віслы[2]. Паказальна i для многіх нечакана, што ў абедзвюх версіях знайшлася біяграфія такой контраверсійнай i па абодва бакі мяжы так па-рознаму ацэненай постаці, якім быў увекавечаны на старонках Сянкевічавага „Патопу» вялікі гетман літоўскі i віленскі ваявода перыяду шведскай вайны ў часе панавання Яна Казіміра[3].

3 больш новай літаратуры, датычнай тэмы, несумненна трэба перадусім назваць выдадзены каля чвэрці веку таму „Нарыс гісторыі літоўскай культуры» аўтарства акадэміка Юозаса Юргініса (на сёння нябожчыка) i яго вучаніцы Інгі Лукшайтэ — даследчыцы міжканфесійных адносінаў i асабліва пратэстантызму ў ВКЛ[4]. Традыцыі міжваеннага перыяду былі прадоўжаны пасля II сусветнай вайны на эміграцыі, у тым ліку ў асяроддзі езуіта Паўліса Рабікаўскаса, звязанага з рымскім універсітэтам Gregorianum. Бясспрэчна, найбольшае значэнне мелі даследаванні супольнага мінулага, пгго вяліся ў розных асяроддзях былой Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Польшчы, а таксама ў Беларусь На схіле XX ст. ўзрастала супраца паміж гісторыкамі культуры Польшчы, Літвы i Беларусі, a яе плёнам сталі паміж іншага супольныя выданні, у тым ліку пераклады. Да апошніх належала i публікацыя выбраных прац Юліуша Бардаха на беларускай мове[5].

Kultura Wielkiego Księstwa Litewskiego з’яўляецца працай прамежкавага тыпу — паміж энцыклапедьіяй i сінтэзай, пра што, зрэшты, сказана ў падзагалоўку працы. У прадмове (на жаль, не пазначаны яе аўтар, які, напэўна, належыць да калектыву рэдактараў) паміж іншага чытаем: „Распачатая разам з хростам еўрапеізацыя культуры ёсць адным з яе галоўнах элементаў. У культуры Вялікага Княства Літоўскага заключаецца ўласна ўся парадыгма еўрапейскай культуры. У Літве яна, можа, не такая складаная i paзам з тым звязная, як у Заходняй Еўропе, а па характеры пераважна пераймальная, аднак яна бясспрэчна еўрапейская <…> Культура ВКЛ ёсць добрым прыкладам культу­ры перыферыйнай; але гэта толькі адзін з яе аспектаў. Бо геаграфія, якая вызначала перыферыйнасць, паўплывала таксама на іншую асаблівасць культуры — яе шматслойнасць. Вялікае Княства Літоўскае паўстала як дзяржава шматнацыянальная, асобныя рэгіёны якой карысталіся своеасаблівай аўтаноміяй. Адначасова адбываліся культурныя „вандроўкі», дзякуючы якім паўстаў гетэрагенічны вобраз культуры ВКЛ <…>

Найважнейшай прычынай шматмернасці з’яўляецца зліванне ў адно розных культур. Не ўдалося б ахарактарызаваць культуру ВКЛ з перспективы нацыянальнасці, мовы ці веравызнання — яе можна зразумець толькі цалкам. Спробы ўпарадкавання помнікаў культуры i ix творцаў паводле нацыянальнага ці моўнага індэкса вядуць да спрэчных вынікаў Што горш, памылковы падыход на доўгія гады выкрасліў з нашай гістарычнай свядомасці пласты культу­ры, створаныя цэлымі сацыяльнымі слаямі. Наступствам быў недахоп ведаў i недаацэнка ролі лаціны, а гэта вяло да абясцэньвання культуры другой паловы XVII i пачатку XVIII ст. i да вызначэння тых часоў як эпохі культурнага заняпаду. Хоць менавіта тады фундаваліся барочныя касцёлы, так моцна ўпісаныя ў сімвалічны літоўскі краявід, пісалася так шмат каштоўных літаратурных твораў, якія, паміж іншага, сведчаць пра тое, што літаратура рабілася папулярнай» (ІХ-Х).

Найцяжэй пісаць сінтэзы, фармуляваць ацэнкі „з птушынага лёту». Так i тут. Аўтары ў многім трапна вызначаюць спецыфіку культуры XIV-XVIII ст. у поліэтнічнай дзяржаве Гедымінавічаў — Ягайлавічаў, якая ў дадатак напрыканцы той эпохі дынастычнай уніяй звязалася з Польскім Каралеўствам (дамова ў Крэве ў 1385 г.), каб пасля няпоўных двух стагоддзяў утварыць з ім (Люблінская унія 1569 г.) дуалістычную Рэч Паспалітую, на чале якой у адной асобе стаў тех Poloniae et magnus dux Lituaniae, у тытул якога ўваходзіў таксама шэраг гістарычна-геаграфічных адзінак ca складу абедзвюх дзяржаў. Калі праз тры гады не стала сваей — супольнай — дынастыі, то вызначылі, што выбар уладара будзе ажыццяўляцца разам шляхецкім народам Кароны i ВКЛ. I так праіснавалі ажио да падзелаў паміж мацнейшымі суседзямі, завершаных ліквідацыяй дзяржаўнасці ў 1795 г., што, зрэшты, не перапыніла (хоць значна ўскладніла) ix далейшую інтэграцыю на ніве культурнай. Праўда, апошняя унія была заключана без звону зброі, але пры значнай змене ўнутраных межаў, калі да Кароны адышлі Падляшша, Валынь i Кіеўшчына з Падоллем, захаваўшы пры гэтым свае ранейшыя падставовыя правы (Ста­тут ВКЛ). Нельга таксама забываць, з якім этнічным i куль­турным багажам літоўская дзяржава ўваходзіла ў саюз з Польшчай: творачы з XIII ст. свае структуры шляхам негвалтоўнага падпарадкавання княстваў Русі (перыяд ix палітычнага аслаблення ў выніку раздраблення i падбою манголамі), сама падлягала ўплывам ix культуры, ужо некалькі стагоддзяў як хрысціянскай.

Такім чынам, ва уступе не хапае набліжанасці да рэальнай сітуацыі шляхам вызначэння этнічных (літоўцы знаходзіліся ў поўнай меншасці!) i тэрытарыяльных (якія абшары займалі літоўцы, a якія русіны) суадносінаў. Гэтыя пытанні разглядаюцца ў глыбіні вялізнага тэксту i ў пэўнай ступені ім затушаваныя. Варта таксама нагадаць, што калісьці пісаў Генрых Лаўмяньскі, славуты гісторык, gente Lituanus, natione Polonus, які мог як мала хто іншы цэльна глядзець на айчыннае мінулае i разам з тым разумець спецыфіку земляў як над Нёманам i Вяллёй, так i над Віслай ды Вартай. Ён звярнуў увагу на далікатную сітуацыю Альгерда адносна сваіх апанентаў з кола дынастыі, у якой у першыя гады пасля смерці апынуўся сын i наступнік літоўскага князя: Ягайла залежаў „ад настрояў, што панавалі ў грамадстве. Гаворачы дакладней, князі, якія не знаходзілі апоры ў гра­мадстве, выключаліся з дамінантнай групы»[6].

I яшчэ адно, на што звяртае ўвагу славуты даследчык першых стагоддзяў існавання Вялікага Княства: „Калі ў генэзісе уніі з літоўскага боку дамінаваў матыў абароны, дык немагчыма давесці, што баяры не мелі на інтарэсе экспансіўных мэтаў: паміж іншага, польская дапамога павінна была служыць працягу экспансіі на ўсходзе. Больш за тое, польскі трон мусіў дастацца літоўцу, з чым напэўна звязваліся надзеі, што пры сваім каралі літоўцы дасягнуць у Полыычы ўплывовага становішча»[7].

Гэта было немагчыма з-за стану дзяржаўнай свядомасці i розніцы ў сацыяльна-эканамічным развіцці, тады дасягала ўжо прыкладна двух стагода,зяў[8]. Таму адбывалася хутчэй міграцыя спецыялістаў на ўсход, хоць найвышэйшыя ўрады пры гаспадары былі зарэзерваваныя для мясцовага баярства. Выняткам стала ерархія каталіцкай царквы, але ненадоўга, пакуль не выкшталтаваліся ўласныя кадры. Ад пробашчаў, што прыбывалі з захаду, вымагалі ведання мовы вернікаў.

Прэзентаваная праца напісана з літуанацэнтрычнага пункту гледжання, пра што ў пэўным сэнсе сведчыць ужо пералік аўтараў. Тым часам Вялікае Княства Літоўскае пасля Люблінскай уніі ў тэрытарыяльным i дэмаграфічным пла­не на 80% (пры значным набліжэнні) мела беларускі характар, а раней гэтыя прапорцыі складваліся яшчэ менш карысна для літоўцаў. A ў змесце дастаткова часта сустракаем — для спрашчэння — прыклады выкарыстання тэрмінаў „Літва», „літовец» (Litwin) для азначэння Вялікага Кня­ства Літоўскага або супольнасщ ўсяго насельніцтва. Аднак нельга выпускаць з-пад увагі ix рэальны характар — з-за гэтага ў гістарыяграфіі часта сустракаем занадта вострыя i скрайнія падыходы да спадкаемства даўняй дзяржаўнасці, прысутныя нават у сімволіцы дзяржаўнага герба Літвы i (y момант адраджэння самастойнасці пасля распаду Савецкага Саюза) Беларусь Пагоня нейкі час больш ix раздзяліла, хоць яна можа адзіна лучыць. Навуковы асяродак у Мінску, застаючыся ў даследчыцкім сімбіёзе з Вільняй, сцвердзіўся сур’ёзнымі дасягненнямі ў штудыях па ВКЛ. Адным з прыкладаў можна лічыць выдатна выдадзеную двухтамовую энцыклапедыю ВКЛ, напісаную з улікам этнічнага характару гэтай дзяржавы[9]. У названай працы справядліва бярэцца пад увагу месца літоўцаў, беларусаў, палякаў i іншых нацый. Трэба зазначыць на гэты конт, што сёння гісторык павінен звяртаць увагу на ўсялякія фобіі, прэтэнзіі (найчасцей беспадстаўныя) i патэрналістычныя тэндэнцыі з боку прадстаўнікоў быццам „старэйшай» культуры адносна „малодшых братоў»[10].

У дадатак да прадмовы навуковых рэдактараў сціслыя заўвагі дадалі польскія перакладчыкі. Трапна назвалі працу томам эсэ, якія інфармуюць пра літаратуру, звычаі, рэлігію i матэрыяльную культуру. Заўважылі таксама, што ў зборы як у люстэрку „адбіваюцца яго аўтары — літоўцы, ix мысленне аб мінулым сваёй дзяржавы i народа, ix інтэрпрэтацыя мінулых падзей». Нагадалі чытачам так­сама аб праўдзе, якой часта не аддавалася належнае: што „кніга можа ўразіць палонацэнтрычнае мысленне пра супольнае польска-літоўскае мінулае, пра Рэч Паспалітую, якая ў нашай, польскай калектыўнай свядомасці занадта часта бывае Рэччу Паспалітай толькі аднаго народа» (XV). Гэта адзінае дапаўненне, уключанае ў польскую версію, а так увесь том ідэнтычны — зразумела, у перакладзе — арыгінальнаму выданню.

Структурна праца празрыстая, укладзена паводле алфавітнага прынцыпу. Атрымалася больш за паўсотні раздзелаў, размешчаных у алфавитным парадку назваў. Карыстанне такім тэкстам аблягчае вялікі індэкс прозвішчаў (903-928), спіс скаротаў, пералік крыніц ілюстрацый i паказнік аўтараў апублікаваных артыкулаў (929-934). Яны датычаць наступных тэм: Ашпычнасць i сарматызм; Мастак; Барока; Бібліятэкі; Біскуп; Брацтвы; Мураванае будаўніцтва; Хворобы i эпідэміі; Чараўніцтва; Чытанне; Двор; Гісторыяпісанне i гістарычная свядомасць; Элементы тэорыі мастацтва; Гандаль; Караімы; Жанчьша; Культ Ма­рьи; Лацінская літаратура; Аказіянальная літаратура; Літоўская пісьменасць; Мецэнацтва; Высакародныя нета­лы; Горад; Мова i пісьмо; Музыка; Аднаўленне каталіцтва; Адраджэнне; Асветніцтва; Пілігрымкі; Грошы i цэны; Песнi; Пісар; Поганства; Паланізацыя; Заканадаўства; Праваслаўныя; Пратэстанцтва; Выдавецкі рух; Русіны (гуды); Соймы i соймікі; Станы; Стараабраднікі; Роднасныя адносіны; Школьніцтва; Стерць; Сярэднявечча; Татары; Тэстаменты; Уборы; Царкоўная унія; Урады; Улада; Земская ўласнасць; Вайсковасць; Яўрэі.

Пералічаныя артыкулы падпісаны 30 аўтарамі. Два тэксты напісаны двума даследчыкамі, a ў некалькіх іншых аўтарамі з’яўляюцца тыя самыя асобы. Сустракаюцца вядомыя імёны, разам з імі i тыя, чый даробак меншы. Сярод тэм знаходзім эпохі, літаратурныя жанры, выдавецкі рух, выбраныя пытанні звычаёвай праблематыкі i інш. У некаторых сітуацыях выпадала б чакаць парытэту. Прыкладам, калі ёсць горад, то трэба, каб была i веска. Сярод нацыянальных груп (русіны, караімы, татары, яўрэі) заўважаецца недахоп немцаў ды палякаў (нарыс пра паланізацыю[11] яго не замяняе) i асабліва літоўцаў, бо шэраг спецыяльных тэм не пытання не тлумачыць. Асобную групу могуць скласці тэксты, датычныя ладу: уладар, станы, урады, парламента­ризм, пісар (у гэтым выпадку назва няўдалая, бо памылковая — належала б (i пра гэта ёсць у тэксце) экспанаваць дзяржаўную канцылярыю).

Чаго рашуча не хапае? Найперш характарыстыкі культуратворчых працэсаў у сувязі з гістарычным развіццём Вялікага Княства ад яго пачаткаў да заняпаду. Наступная праблема — гэта геаграфія культуры, яе галоўныя асяродкі на разлеглых i адрозных абшарах, цэнтралізацыя i дэцэнтралізацыя культуры. Паколькі няма літоўцаў, то варта бы­ло б напісаць пра балтаў; хоць балтыиская супольнасць пад уласна такой назвай нарадзілася толькі ў сярэдзіне XIX ст., аднак сама з’ява мела гістарычны характар. Па зразумелых прычынах мы можам спыніцца толькі на выбраных пытаннях. Да такіх належыць паланізацыя, кшталтаванне палітычных эліт i палітычная культура грамадства, а таксама веравызнаўчая тэма. Пачнем ад апошняй, паколькі яе датычыць большасць эсэ (болей за дзесяць).

Зыходным пунктам з’яўляецца паганства (529-543). Тэкст гэтага нарыса тычыцца ўласна не дахрысціянскай эпохі, а паганска-хрысціянскага сінкрэтызму, запачаткаванага ў XV ст. Усе шэсць пазіцый бібліяграфіі на літоўскай мове. Не хапае польскіх прац, a менавіта шэрагу артыкулаў з выдання „Słownik Starożytności Słowiańskich», неаднаразова перавыдаванай класічнай кнігі Аляксандра Брукнера Starożytna Litwa. Ludy i bogi, фундаментальных даследаванняў Генрыха Лаўмяньскага, прац Марцэлія Космана (асабліва Drogi zaniku pogaństwa u Bałtów; Zmierzch Perkuna czyli ostatni poganie nad Bałtykiem). Звесткі пра арганізацыю каталіцкай царквы трэба шукаць у артыкуле пад назвай „Біскуп», напісаным досыць скрупулёзна (у пераліку літаратуры не хапае двухтамовай аналітычнай сінтэзы пад рэд. Е. Клачоўскага, падрыхтаванай на КУЛю), але тут больш прыдалася б назва, датычная хросту ці хрысціянізацыі Літвы. У такім выпадку базай нарыса была б багатая шматмоуная літаратура прадмета. Складваецца ўражанне, што замала акцэнтавана куль­турная інтэграцыя шляхецкай Рэчы Паспалітай, хоць праблема гэтая закранаецца — бо інакш i быць не можа — у шэрагу іншых эсэ. Развагі пра яе нібы пафрагментаваныя i падпарадкаваныя загалоўнай тэме вестэрнізацыі. Зауважа­ем гэта, паміж іншага, у нарысе „Культ Марыі» (268-281), напісаным сумленна, з акцэнтам на рэцэпцыю візантыйскіх абразоў. Варта было б хоць колькі сказаў прысвяціць такім песням, як гэтая, што налічвае 14 строф i паходзіць з 1956 г., у першай з якіх гаворыцца:

Obrona wielka miasta Giedymina

Wilna całego pociecho jedyna

W tej Ostrej Bramie obrona potężna

Królowo Polska a Litewska Księżna.

Своеасаблівую кананізацыю марыйнага культу, які лучыць тры народы — спадкаемцы раздзёртай падзеламі Рэчы Паспалітай, пасля паўстання 1830-31 г. выканаў ix сын Адам Міцкевіч у інвакацыі да Пана Тадэвуша, склаушы прысягу вернасці св. Панне з Яснай Гары, Вострай Брамы i ca свайго роднага Наваградка. Апякунку „каронных i літоўскіх гарадоў» славіў у наступным пакаленні Ўладыслаў Сыракомля, а пасля II сусветнай вайны выхадцы з усходу часта забіралі з сабою ў падарожжа да новых сядзіб на „Ziemiach Odzyskanych» шанаваныя абразы Светлай Мадонны, каб не без пярэчанняў проціпаставіць ix — як асабліва дарагія сабе — Чорнай Мадонне з Чанстаховы[12].

Дзяржаўна-прававая інтэграцыя Рэчы Паспалітай, пачаткі якой сягалі часоў Ягайлы i Вітаўта, набыла сілу ў часы панавання апошняга Ягайлавіча, які ўсведамляў, што з яго смерцю абрываецца дынастыя. Жыгімонт Аўгуст моцна прыспешыў яе, хоць пасля 1572 г. палітычныя эліты мусілі набліжаць да рэальнасці вызначаныя раней накірункі будучай супольнай манархіі[13]. У эсэ аўтарства Мечыслава Ючаca[14], адным з найлепшых у кнізе, з улікам найноўшых даследаванняў паказана паўстанне i развіццё парламен­таризму Вялікага Княства i яго месца ў Рэчы Паспалітай, хоць сярод трох найноўшых на сёння прац па гэтай праблеме, напісаных вядомымі даследчыкамі з Варшавы (Анджэй Б. Закшэўскі, Анджэй Рахуба i Генрык Люлевіч), дзве выйшлі ўжо пасля таго, як літоўская версія тома была здадзена ў друк[15]. Тэкст з’яўляецца таксама матэрыялам да гісторыі праўнай i палітычнай культуры Вялікага Княст­ва, якім не прысвечана асобных нарысаў, a шкада. Багатая база крыніц i літаратура предмета дазваляла разгледзець i ix, асабліва ў сферы заканадаўства. Дастаткова спаслацца на грунтоуныя шматгадовыя даследаванні Юліуша Бардаха, адлюстраваныя ў раздзеле пад назвай „Заканадаўства» (561-576)[16]. Парламентарызм ВКЛ i яго палітычная культура была прадметам жывога інтарэсу з боку не толькі — хоць перад усім — польскіх, расійскіх, беларускіх i літоўскіхдаследчыкаў[17]. Гэта знайшло адлюстраванне ў тэматыцы міжнародных навуковых канферэнцый[18].

У пэўнай ступені гэтых пытанняў датычыць i раздзел па гісторыяпісанні i яго ўплыве на гістарьгчную свядомасць (201-213), у якім разглядаюцца замежная гістарыяграфія i зацікаўленасць Літвой, а таксама літоўскія летапісы (у геаграфічным суаднясенні прыдалося б двукоссе) i ix крыніцазнаўчы аналіз. Асобная ўвага аддаецца Мацею Сгрыйкоўскаму, аднак не адзначана яго паходжанне. Такая ж заўвага датычыць Андрэя Волана. Назва апошняга падраздзела („Навучанне гісторыі») абяцае занадта шмат у параўнанні з яго зместам. Сган даследаванняў дазваляў тут сказаць значна болей.

Чытача з-па-над Віслы i Одры асабліва зацікавіць раз­дзел, датычны паланізацыі ВКЛ (544-560), згаданы намі раней. Напісаны зграбна, адлюстроўвае ukazuje развіццё двухбаковых (г.зн. толькі польска-літоўскіх) кантактаў ад пачатку XIII ст., уплыў Кароны на эвалюцыю дзяржаўнага ладу Вялікага Княства, асобна разгледжана валочная памера i заходнія ўплывы на гаспадарку, а таксама гарадскі лад. Тэза пра літоўскую мову ў царкве не надта пасуе гэтаму раздзелу, лепей было б звярнуць увагу на мову палякаў i літаратуру ў эпоху Рэфармацыі i Контррэфармацыі. У развагах пра „тоеснасць» шляхецкага народа бярэцца пад увагу пытанне беларусаў (праваслаўных) (пытанне, якое ў кнізе закранаецца вельмі рэдка), а таксама інтэграцыя гэтага стану ва ўсёй Рэчы Паспалітай. У падсумаванні чытаем: „У выніку ў эпоху Асветніцтва шляхецкі народ літоўскі пачаў страчваць рысы асобнага палітьгчнага народа i рабіўся часткай польскага макранарода. Адначасова з гэтым у яго лоне, сярод дробнай шляхты i сялянства, нарадзілася новачаснае паняцце нацыі, якое ў XIX ст. злілося з літоўскім нацыянальным рухам i сутварыла яго» (559). Не так проста: па-першае, гэтая інтэграцыя пачалася значна раней i працягвалася пасля падзелаў, а па-другое, нацыянальны рух выявіў сябе толькі ў трэцяй чвэрці згаданага стагоддзя. У Еўропе эпохі Асветніцтва азначэнне „Польшча» было раўнаважным азначэнню „Рэч Паспалітая», a ў часы падзелаў тэрмін „паляк» абагульняў тэрміны „караняж», „ліцвін» i „русін», не гаворачы пра іншыя „малыя айчыны» ў ix складзе.

Вернемся яшчэ да таго няўдалага „Пісара», ці да рэцэпцыі дакумента i дзяржаўнай канцылярыі як аднаго з цэнтральных урадаў ВКЛ (513-528). Калі дакументы Міндоўга, аўтэнтычнасць якіх застаецца гіпатэтычнай, не даюць падстаў разважаць над персаналам канцылярыі, дык пры Гедымінавічах ён паступова кшталтаваўся, хоць сталае месца атрымаў толькі пры Вітаўце. Не пагаджуся, аднак, што ва ўнутраных справах была прынятая „руская» мова, бо інстытуты каталіцкай царквы, а за імі i мажнаўладцы карысталіся лацінай. XVI стагоддзе прынесла пачаткі польскай мовы, якая выціснула лаціну ў наступным стагоддзі. Раздзел завяршаецца высновамі наконт унутранай структу­ры канцылярыі (як i ў Кароне, ix было дзве: большая i меншая, з канцлерам i падканцлерам на чале), тэхнікі падрыхтоўкі дыпламатычных дакументаў, грашовай платы за ix, а таксама матэрыялаў i прыбораў пісьма.

Напрыканцы варта адзначыць, што 1) мы атрымалі салідна падрыхтаваную працу, хоць няроўную ў паасобных частках; 2) гэта карысны энцыклапедычны даведнік i разам з тым крок на шляху да будучай сінтэзы, хоць у такой версіі яшчэ не замяняе яе; 3) том прапануе аднабаковы нацыянальны падыход. Для паўнаты вобраза трэба ўлічыць беларускія матэрыялы i тамтэйшы пункт гледжання, а такса ма вынікі польскіх даследаванняў. Патрабуецца i дакладна паказаная гістарычна-культурная геаграфія ўсяго Вялікага Княства Літоўскага як складовай часткі першай Рэчы Паспалітай.

Познань

Марцэлі Косман

Перахлад Максіма Шчадровіча


[1] Kultura Wielkiego Księstwa Litewskiego. Analizy i obrazy. Kraków:Universitas, 2006. 934 s.
[2] Aleksandravičius E., Kulakauskas A. Carř valdţioje. Lietuva XIX amţiųje. Напісаная яшчэ ў 1991 г., гэтая кніга не без цяжкасцяў выйшла па-польску ў перакладзе Беаты Калэмбы праз сем гадоў пасля арыгінальнага выдання як 7-ы том «Biblioteki Literatury pogranicza» выдавецтва «Universitas»: Pod wіadzą carów. Litwa w XIX wieku. Kraków, 2003.
[3] Wisner H. Janusz Radziwiłł 1612-1655 wojewoda wileński hetman wielki litewski. Warszawa, 2000; Jonuđas Radvila (1612-1655). Kёdainiř đеđёlyje. Vilnius, 2000. Пераклад з польскага рукапісу, выкананыТ.Байрашаўскайце, выйшаў на два тыдні раней за польскамоўнуюверсію. Варта звярнуць увагу на падзагаловак літоўскага варыянта.
[4] Jurginis J., Lukđaitё I. Lietuvos kultűros istorijos bruoţai 1981.
[5] Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мінск,2002.
[6] Łowmiański H. Polityka Jagiellonów. Do druku przygotował К. Pietkiewicz. Poznań, 1999. C. 35f.
[7] Ibidem. S. 38. Так бывала, калі пачыналі панаваць у княствах Русі падчас яе раздробленасці i калі разам з прадстаўніком дынастыі тамтэйшую эліту ўлады папаўнялі члены яго дружыны. Толькі птто — i гэта,магчыма, не ўсведамлялася — гублялі сваю ранейшую этнічна-культурную прыналежнасць, захоўваючы этыкетку літоўца, паддавалісярутэнізацыі.
[8] Гл.: Łowmiański H. Zaludnienie państwa litewskiego w wieku XVI.Zaludnienie w roku 1528. Do druku przygotowali A. Kijas i K. Pietkiewicz.Poznań, 1998. С 222
[9] Вялікае Княства Літоўсше. Энцыклапедыя: У 2 т. Мінск, 2005-2006. Мае заўвагі наконт гэтай працы будуць у вялікай рэцэнзіі.
[10] Наконт гневаў на гісторыю, а таксама цывілізацьтйнай „вышэйшасці» i „ніжэйшасці» гл.: Kosman M. Litauen zwischen Vergangenheit und Gegenrt. Studien zur politschenKultuг. Teil 1. Poznań, 2003. С. 119-128 (раздзелы: Mitologia rediviva. Zwischen Litauen-Wahn und Litauen-Phobie).
[11] Гэтае паняцце атрымала сваю „прапіску», аднак лепш гаварыць пра паланізаванне (шляхты) г паколькі маем справу са з’явай добраахвотнай, а не прымусовай — паляк адразу адчуе аналогію з перыядам падзелаў (русіфікацыя, германізацыя).
[12] Гл.: Kosman M. Kult maryjny na Litwie i jego implikacje w Koronie. Szkicdo tematu // Studia Claromontana. 23. Warszawa, 2005. S. 89-102
[13] Славуты ўладар атрымаў скрайнія ацэнкі нашчадкаў, часта незаслужана негатыўныя або заснаваныя на мастацкай легендзе. Поўным непаразуменнем ёсць сцвярджэнне славутага пісьменніка, але нялепшага гісторыка Паўла Ясяніцы, які ў сваёй надзвычай папулярнай „Польшчы Ягелонаў» беспадстаўна закінуў Жыгімонту Аўгусту, быццам той пакінуў дзяржаву „без паказальніка шляху». Ён быў выключна дальнабачным i паспяховым манархам — гл.: Kosman M. Zygmunt August, у: Życiorysy historyczne, literackie i legendarne. Pod red. Z. Stefanowskiej i J. Tazbira. Seria trzecia. Warszawa, 1992. S. 69 nn.; idem, Me tylkoo Zygmuncie Auguście. Z rozważaс nad modelem szefa państwa, y: Kultura polityczna w Polsce. Praca zbiorowa. T.I.: Przeszłość i teraźniejszość. Poznań, 1996. S. 28 nn.; Sucheni-Grabowska A. Zygmunt August król polski i wielki książę litewski 1520-1562. Warszawa, 1996.
[14] Аўтару належыць, між іншага, перакладзены на польскую мову нарыс дзяржаўна-праўных пераменаў у ВКЛ пад уплывам уніі з Польшчай ад схілу XIV да канца XVIII ст.: Jučas M. Unia polsko-litewska.Przełożył A. Firewicz. Toruń, 2004.
[15] Zakrzewski A. B. Sejmiki Wielkiego Księstwa Litewskiego XVI-XVHI w.Ustrój i funkcjonowanie: sejmik trocki. Warszawa, 2000 (y бібліяграфіі томаяе назва на с. 661 пададзена з памылкай); Rachuba A. Wielkie KsięstwoLitewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej wiatach 1569-1763.Warszawa, 2002; Lulewicz H. Gniewów o unię ciąg dalszy. Stosunki polsko-litewskie w latach 1569-1588. Warszawa, 2002.
[16] Спашлюся тут на бібліяграфію вучонага: Z dziejów kultury prawnej. Studiaofiarowane Profesorowi Juliuszowi Bardachowi w dziewięćdziesięciolecieurodzin. Warszawa, 2004. S. 1968
[17] Больш па тэме гл.: Kosman M. Parlamentaryzm Wielkiergo KsięstwaLitewskiego w świetle najnowszych badań // Zapiski Historyczne. T.LXX(2005) Z.4. S.91-108
[18] Гл.: Kosman M. Ewolucja ustrojowa i początki konstytucjonalizmu w WielkimKsięstwie Litewskim na tle prawodawstwa Polski i Europy środkowej (XVI-połowa XVII wiekuj, y: Vladislavské zřízení zemské a počátky ústavního zřízení v českých zemích (1500-1619). Redakcja K. Malý i J. Pánek. Praha,2001. S.361-375 (materiały konferencji na Uniwersytecie Karola); idem,Political Culture in Lithuania in the 16th and Early 17th Century /w:/ Po­litical Culture in Central Europe (10th — 20th Century). Part I: Middle Agesand Early Modern Era. Edited by H. Manikowska and J. Pánek. Prague,2005. S.249-265 (том падрыхтаваны для XX Міжнароднага кангрэсугістарычных навук у Сіднэі, чэрвень 2005 г.)

Наверх

Тэгі: , ,