Ян Рыхлік. Фармаванне «нацыянальнай гісторыі» як сутнасці нацыянальнай ідэі і нацыянальнай ідэалогіі (на прыкладзе чэхаў)
* Národ jako product sociálni komunikace? Přispěvek ke komparaci českého a běloruského „modelu» // Cesty k národnimu obrozeni: běloruský a český model / Sborník přispěvků z konference konané 4. — 6.7.2006 v Praze. Praha: UK FHS, 2006. S. 29-40.
Перыяд рамантызму, г. зн. пачатак XIX ст., — гэга той перыяд, пад час якога народы Цэнтральнай i Паўднёвай Еўропы стваралі свае „нацыянальныя гісторыі», дзе павінна было адлюстроўвацца ix славутае мінулае. Само сабой зразумела, што чэхі таксама стварылі такую гісторыю. Так узнік „міф чэхаў», які быў зафіксаваны з дапамогай папулярнай літаратуры — гістарычнай i мастацкай.
Пра разнастайныя „міфы» ў нашай гісторыі гаворыцца вельмі часта. Што ж сабой уяўляе гістарычны міф? Адзінага агульнапрынятага азначэння пакуль не існуе, таму я дазволю сабе сфармуляваць уласнае. Гістарычны міф — гэта шырока распаўсюджаная выдуманая падзея, якая прымае форму квазігістарычнага факта або інтэрпрэтацыі рэальнай гістарычнай падзеі, што відавочна супярэчыць праўдзе, на працягу ix пастаяннага ці доўгатэрміновага ўздзеяння на гістарычную i нацыянальную свядомасць адносна вялікай часткі насельніцтва[1].
Узнікненне i дзеянне гістарычнага міфа вельмі падобнае да дзеяння фальклорнай гістарычнай эпічнай паэзіі ці гістарычнай аповесці: спачатку знаходзіцца рэальнае гістарычнае ядро, прычым вырашальным з’яўляецца не сапраўдная падзея, a яе ацэнка, якая павінна быць адназначна пазітыўнай або негатыўнай, a людзі, якія ўдзельнічалі ў гэтай падзеі, таксама выступаюць ці героямі, ці „нягоднікамі». Этнас (перад утварэннем сучаснай нацыі) або народ адназначна атаясамліваюцца з пазітыўнай ацэнкай героя, i героі робяцца нейкімі ўяўленымі правадырамі этнасу (народа). „Нягоднікі» адназначна не прызнаюцца i атаясамліваюцца з ворагамі этнасу (народа) або здраднікамі. Сувязь фальклорнай эпічнай паэзіі ці гістарычнай народнай прозы (аповесці) з міфам вельмі цесная[2]. Албанскі міф пра Скандэрбега як абаронцу народа i барацьбіта супраць туркаў[3], гэтак жа, як i балгарскі міф пра караля Марка, барацьбіта супраць туркаў, або сербскі міф Косава поля непасрэдна выходзяць з народнай традыцыі — з фальклорнай эпічнай паэзіі ці аповесці, прычым абсалютная болыыасць албанцаў, балгараў ці сербаў успрымаюць сёння рэчаіснасць так, як яна ў ix апісваецца, як гістарычную рэчаіснасць, не беручы пад увагу рэальныя факты. Факты ж пры гэтым сведчаць пра адваротнае: як Скандэрбег, так i Марка ў рэальнасці былі турэцкімі васаламі, прычым Марка, як турэцкі васал, нават загінуў у паходзе супраць хрышчаных валахаў (папярэднікаў сённяшніх румынаў)[4]. У бітве на Косавым полі ў сапраўднасці таксама не перамог ніводны з бакоў, прычым туркі пацярпелі большыя страты. Паступовая страта самастойнасці сербскіх князёў была, хутчэй, выклікана ўварваннем у Сербію венгерскага караля Жыгімонта Люксембургскага, які прымусіў царэўну-рэгентшу Міліці заключыць з туркамі нявыгадны мір[5]. Поўная залежнасць сербскай тэрыторыі надыіпла толькі ў XV ст. У XIX ст. міф сербаў знайшоў сваё адлюстраванне ў ix „нацыянальнай гісторыі»[6].
Свае гістарычныя міфы ёсць ва ўсіх народаў. Ix роля асабліва ўзрастае на тым этапе, калі з сярэднявечнай народнасці ці розных этнічных груп пачынаюць фармавацца сучасныя нацыі. I ў чэхаў гэга не магло быць па-іншаму. Аж да пачатку XIX ст. чэшская гісторыя была, перад усім, гісторыяй чэшскіх зямель. Гісторыя ў такім разуменні ўяўляла сабой, перш за ўсё, апісанне падзей, якія адбыліся ў часы пэўных кіраўнікоў Трактаваная такім чынам чэшская гісторыя не супярэчыла гісторыі навакольнага свету i нават наадварот складала з ёю адно цэлае або, дакладней кажучы, чэшская гісторыя ўяўляла сабой нейкі сектар універсальнай сусветнай гісторыі. У рамках гістарычнай свядомасці людзей таго часу, г. зн. у рамках тых ведаў, якімі валодаў сярэдні жыхар пра сваё мінулае, існавала, безумоўна, шырокае поле для разнастайных аповесцяў i легендаў. Сёння яны нам вядомыя, перш за ўсё, у літаратурнай апрацоўцы Алаіза Ірасека, пасля якой яны выйшлі пад назвай „Старадаўнія чэшскія аповесці». Ірасек уключыў сюды шэраг аповесцяў, якія лічыліся „старадаўнімі» ўжо ў эпоху рамантызму, хоць яны маюць рознае паходжанне[7]. Арыгінальныя старадаўнія аповесці тычыліся найперш канкрэтных асобаў мінулага, папулярных або, наадварот, непапулярных, якім народная інтэрпрэтацыя прыпісвала дзеянні, якія яны здзяйснялі (у станоўчым сэнсе) ці, наадварот, не здзяйснялі. Гаворка ішла пра „пераднацыянальны» этнічны міф, свайго роду фальклорную эпічную паэзію.
Трансфармацыя старадаўніх аповесцяў i легендаў ва „ўсенацыянальныя гісторыі» звязана з фармаваннем сучаснай нацыі, што ў чэшскіх умовах адпавядае часаваму перыяду канца XVIII — пачатку XIX ст. Дзейныя асобы аповесцяў (у Чэхіі, напрыклад, Карл IV, Вацлаў IV, Ян Жыжка) становяцца абаронцамі ўсенародных інтарэсаў ці барацьбітамі за нацыянальную свабоду. Гэтая трансфармацыя суправаджаецца таксама зменай канцэпцыі гісторыі. Адначасова з узнікненнем сучасных нацый у XIX ст. чэшская гісторыя пачала ўспрымацца не толькі як гісторыя чэшскай дзяржаўнай тэрыторыі, але i як гісторыя чэшскага зтнасу, які пражывае на гэтай тэрыторыі, прычым абодва падыходы камбінаваліся. Чэшская гісторыя атаясамлівалася з гісторыяй чэшскіх зямель, а да гісторыі іншых этнасаў на тэрыторыі чэшскай дзяржавы звярталіся, як правіла, толькі тады, калі меў месца канфлікт з чэшскім этнасам. У гэтых адносінах чэшскае развіццё не было чымсьці асаблівым. Чэшская гісторыя пачатку XIX ст. павінна была рэагаваць на тую акалічнасць, што старажытнай чэшскай дзяржавы насамрэч ужо не існавала, ці яна існавала, але толькі патэнцыяльна, — у якасці складовай часткі Габсбургскай імперыі.
3 мэтай абгрунтавання неабходнасці яе рэальнага абнаўлення (нават у складзе Габсбургскай дзяржавы) была створана наступная канцэпцыя: у даўнія часы ў чэшскага народа была свая вялікая i магутная дзяржава, якая паспяхова адбівала ўсе напады сваіх суседзяў-ворагаў. 3 часам гэтая дзяржава была аслаблена, i чэшскі народ часова паддаўся сваім ворагам, а цяпер, у XIX ст., прыйшоў час, калі народ абудзіўся, каб зноў дасягнуць сваей былой велічы, што, у сваю чаргу, будзе таксама (калі-небудзь) азначаць абнаўленне ўласнай дзяржавы.
Неабходна дадаць, што ў народным разуменні абнаўленне нацыянальнай велічы мела таксама сацыяльны аспект. „Сгарыя добрыя часы» ўспрымаліся (безумоўна, цалкам наіўна і ў супярэчнасці да рэальнасці) як стагоддзе сацыяльнай справядлівасці, калі бедныя жылі „добра», у той час як сёння людзі жывуць „дрэнна». Гэта адначасова азначала, што абнаўленне папярэдняй народнай велічнасці будзе значыць i аднаўленне сацыяльнай справяддівасці, і што людзі зноў будуць жыць „добра»[8].
Прыведзеная канцэпцыя гісторыі прадугледжвала, перш за ўсё, прыняцце ідэі пра тое, што чэшскі народ (гэта ўвогуле адносіцца да любога народа) так, як ён утварыўся ў XIX ст., існаваў ужо ў раннім Сярэднявеччы i што спакон вякоў ён з’яўляецца нейкім персаніфікаваным суб’ектам гісторыі. Абодва меркаванні не былі аб’ектыўна праўдзівыя, паколькі ў Сярэднявеччы чэшскі народ так, як ён вядомы нам сёння, безумоўна, не існаваў i, як вынік, не мог быць суб’ектам гісторыі.
Што да ворага, які знішчае магутную чэшскую дзяржаву, то ён быў атаясамлены з нямецкім этнасам (за межамi зямель чэшскай кароны або на ix тэрыторыі). Барацьба чэшскіх князёў з нямецкімі імператарамі, дзе гаворка ішла пра адносіны чэшскай дзяржавы са Святой рымскай імперыяй ці пра адносіны чэшскага правіцеля з імператарам як з тэарэтычным свецкім кіраўніком заходняга хрысціянства, атрымала, такім чынам, дадатковы нацыянальны кантэкст, якога яна не мела i не магла мець у раннім Сярэднявеччы. Захапленне гусіцтвам, якое зноў з’явілася ў XIX ст., падкрэслівае нацыянальныя аспекты гэтага руху. Чэшскія пратэстанцкія саслоўі XVI ст. уяўляліся апорай чэшскага народнага жыцця i яго незалежнасці. 3 гэтага пункту гледжання параза чэшскіх пратэстанцкіх саслоўяў бачыцца пазней як „бязмежнае народнае няшчасце» i, адначасова, як канец чэшскай незалежнасці[9]. 3 канцэпцыяй чэшскай гісторыі як „судакранання i сутыкнення» „добрых» чэхаў з „кепскімі» немцамі ў яе поўным выглядзе мы ўпершыню сустракаемся ў Францішка Палацкага, хоць карані гэтай канцэпцыі знаходзяцца ў больш глыбокім мінулым, i сляды яе можна знайсці нават у гуманістычным перыядзе. Палацкі істотна ўзбагаціў дадзеную канцэпцыю, вылучаючы на першы план гусіцтва як вяршыню нацыянальнай гісторыі i разглядаючы Белую rapy як трагедыю чэшскага народа. Ba ўводзінах да сваёй „Гісторыі чэшскага народа ў Чэхіі i Маравіі» ён напісаў пра гэта: „Такім чынам, галоўнымі з’яўляюцца змест i асноўны ход усёй чэшска-мараўскай гісторыі, разам з Рымам i Нямеччынай у сэнсе цяпер выкладзеным. A паколькі Рым судакранауся з Чэхіяй не сам па сабе, а амаль выключна пры дапамозе Нямеччыны, то можна таксама сказаць, што чэшская гісторыя засноўваецца галоўным чынам на спрэчцы з Нямеччынай або на ўспрыняцці і адарванні нямецкіх спосабаў i naрадкаў у Чэхіі»[10]. I далей: „3 трох войнаў, што тычацца рэчаў духоўных, якімі ў апошняй палове тысячагоддзя ўсе хрысціянскія народы поўнасцю былі даведзены да галечы, першыя дзве, якія мелі ў аснове сваёй рэлігійныя прычыны, у Чэхіі пачаліся i завяршыліся, i былі, уласна, войнамi чэшскімі. У адной наш народ, захаваўшы да таго часу некранутае ядро сваёй сутнасці, цудоўнымі дзеяннямі перамог цэлы свет, у другой жа, здрадзіўшы сам сабе, не толькі не здзейсніў нічога славутага, але i малым разарыўся»[11]. Пры гэтым была адданая забыццю цалкам слушная думка Палацкага, таксама выказаная ім ва уступе, пра тое, што нават калі Белая rapa i была трагедыяй, то яна павінна была здарыцца, паколькі ў ходзе гісторыі саслоўная дзяржава была ўжо асуджана на ўпадак, i абсалю тызм у дадзенай гістарычнай сітуацыі (г. зн. на пачатку стагоддзя) уяўляў сабой натуральнае развіццё. У сувязі з гэтым пачатак Трыццацігадовай вайны Палацкі разглядае як момант уступлення Чэхіі ў свой новы гістарычны перыяд[12].
У прыведзенай канцэпцыі мы зауважаем адразу некалькі гістарычных міфаў, якія захаваліся да цяперашняга часу. Па-першае, гэга ўяўленне пра спрадвечны канфлікт чэхаў i немцаў, а па-другое, гэта вобраз Белай гары як народнай трагедыі i страты чэшскай незалежнасці. Белагорскі міф, у сваю чаргу, ускосна выклікаў узнікненне міфа нацыянальнага адраджэння, калі „распяты на Галгофе Белай гары» народ паўстае з мёртвых. 3 міфам адбылася яшчэ адна метамарфоза: пасля 1945 г. (або нават пасля 1938 г.) Белая гара была названая „першым Мюнхенам»: у 1618-1620 г. гэтак жа, як i ў 1938 г., чэхам здрадзілі ix заходнія саюзнікі, якія адмовіліся прыйсці на дапамогу. На падставе гэтага былі створаны i некаторыя іншыя паралелі: ужо ў 1620 г. чэхі, гэтак жа, як i трыста васемнаццаць гадоў пазней, прынеслі сябе ў ахвяру Еўропе i каштоўнасцям заходняй цывілізацыі, прычым саюзнікі ўжо тады паплаціліся за „здраду»: яны адмовіліся прыйсці на дапамогу чэхам, якія змагаліся супраць Габсбургаў, паколькі хацелі пазбегнуць вайны, a „ў пакаранне» самі былі вымушаны потым ваяваць з Габсбургамі на працягу япгчэ дваццаці васьмі гадоў. Феномен першага Мюнхена меў яшчэ адну аналогію: Вестфальскі мір 1648 г., які замацаваў у чэшскіх землях уладу Габсбургаў, пачаў называцца „другім» Мюнхенам (пасля Белай гары).
Апошні міф тычыцца гусіцтва як чэшскага нацыянальнага i сацыяльнага руху (нават тады, калі з сённяшняга пункту гледжання гэтае пытанне застаецца ў пэўным цені). Пачынаючы з сярэдзіны XIX ст. на гусіцтве засноўваўся міф пра так званыя „прагрэсіўныя традыцыі чэшскай нацыі» або чэшскага народа, г. зн. гусіцтва выдавалася за нейкі ўзор дэмакратыі або ў камуністычны перыяд за спробу сацыяльнай справядлівасці, пераемнікам якіх з’яўлялася сучасная чэхаславацкая (ці сацыялістычная чэхаславацкая) дзяржава[13]. Можна пагадзіцца з Пятром Чорнеем, які напісаў, што з сярэдзіны XIX ст. „канцэпцыя чэшскай гісторыі з высокай ацэнкай, дадзенай гусіцтву, пусціла, няхай нават у спрошчаным выглядзе, карані ў гістарычную падсвядомасць народа i карысталася ўсеагульнай прыязнасцю i павагай. Палітычна актыўныя слаі чэшскамоўнага грамадства пад яе ўплывам атаясамлівалі сябе з гусітамі да такой ступені, што спасылаліся на ix прыклад у маштабнай дзяржаўна-прававой спрэчцы 1868-1871 г. i бачылі ў ix (вядома ж, негістарычна) сваіх папярэднікаў у барацьбе за грамадзянскія свабоды i супраць клерыкалізму»[14]. Для чалавека, які мае хоць бы сярэднюю гістарычную адукацыю, нескладана адразу ж выявіць неабгрунтаванасць i гістарычную памылковасць усіх пададзеных уяўленняў. Перад Першай сусветнай вайной праблему гусіцтва i Белай гары разгледзеў у сваёй палеміцы з „Чэшскім пытаннем» Т. Г. Масарыка (а, значыць, i ўскосным чынам з Ф. Палацкім) гісторык Іосіф Пекарж. Пекарж слушна назваў гусіцтва сярэднявечным рухам, які не мае нічога агульнага з сучаснымі дэмакратычнымі ўяўленнямі пра роўнасць людзей i ix дачыненне да кіравання грамадскімі справамі[15]. Міф, якінабыў у Палацкага форму палажэння пра барацьбу „славянскай дэмакратыі з нямецкім феадалізмам», мы абверглі раней. У перыяд Сярэднявечча не толькі не існавала нямецкага народа, але i да самага 1871 г. не існавала адзінай нямецкай дзяржавы, з якой бы магла змагацца чэшская дзяржава. У стасунках чэшскага кіраўніка з асобнымі нямецкімі дзяржавамі — перш за ўсё з Баварыяй, Саксоніяй i аўстрыйскімі землямі, якія суседнічаюць з чэшскай каронай, — чаргаваліся супрацоўніцтва i канфлікт, што ў аднолькавай ступені тычыцца стасункаў чэшскіх кіраўнікоў з іншымі суседзямі — Польшчай i Венгрыяй. 3 XV ст. стасункі з імператарам, калі яго ўлада канчаткова прыйшла ў заняпад, страцілі сваю значнасць, a з таго моманту, калі Габсбургі як чэшскія каралі ў XVI ст. практычна назаўсёды сталі рымскімі імператарамі, гэтыя стасункі i зусім зрабіліся неістотнымі. Што да ўзаемадачыненняў паміж чэшскім i нямецкім этнасамі на чэшскіх землях, то канфлікты тут сапраўды мелі месца, але, з пункту погляду ўсяго перыяду, аж да XIX ст. пераважала супрацоўніцтва, i дзве супольнасці жылі пераважна ў адносінах узаемнага суіснавання. Нягледзячы на гэта, палажэнне аб „спрадвечным суперніцтве чэхаў i немцаў» выявілася надзіва жыццяздольным, паколькі яго можна было выкарыстаць у палітычных мэтах пасля 1918, a асабліва пасля 1945 г.[16].
Наконт міфа пра Белую гару нам неабходна ўсвядоміць: сама бітва ўяўляла сабою простую сутычку, у якой імператар перамог перш за ўсё таму, што войска саслоўяў, якое дрэнна аплачвалася, доўгі час не атрымоўвала жалавання i разбеглася. Гэтае здарэнне не тычылася адносінаў паміж чэшскім i нямецкім этнасамі, рэлігійныя адносіны ў чэшскіх землях заставаліся насамрэч адкрытым пытаннем да самага канца Трыццацігадовай вайны, г. зн. да 1648 г. Пытанне страты чэшскай самастойнасці ўяўляе сабой складаную праблему, i пры яго вырашэнні многае залежыць ад выбару крытэраў. 3 прававога пункту гледжання становішча зямель чэшскай кароны пасля 1620 г. нічым не адрознівалася ад перыяду да 1618 г.: Габсбургі кіравалі тут толькі па тытуле чэшскіх каралёў або мараўскіх маркграфаў, які належаў ім, такім чынам з гзтай пазіцыі незалежнасць чэшскіх зямель не была ніяк парушана. Гэты стан ніяк не змяніўся, па меншай меры да выдання прагматычнай санкцыі 1713 г., якая ператварыла спадчынныя габсбургскія землі ў непадзельнае цэлае. Калі мы будзем меркаваць пра незалежнасць чэшскай дзяржавы з пункту погляду яе існавання ў якасці самастойнага суб’екта міжнароднага права, то ўбачым, што чэшская дзяржава спыніла сваё існаванне ўжо ў 1526 г., калі пры выбранні Фердынанда I пераемнікам чэшскага трона адбылося аб’яднанне Венгрыі, чэшскіх i аўстрыйскіх зямель у персанальную унію, якая хутка ператваралася ў унію рэальную. У пэўным сэнсе страта міжнароднай правасуб’ектнасці чэшскай дзяржавы адбылася ўжо ў 1490 г. з узнікненнем персанальнай уніі з Венгрыяй. У той жа час неабходна адзначыць, што i ў якасці суб’екта міжнароднага права чэшская дзяржава перапыняла сваё існаванне паступова, бо ў некаторых міжнародных пагадненнях Габсбург! падкрэслена выступалі толькі ў якасці чэшскіх каралёў, i прынятыя абставіны не тычыліся астатніх зямель. Калі ў якасці крытэру існавання чэшскай дзяржавы мы прымем працягласць існавання краевых інстытутаў, якія ўзніклі гістарычна, a таксама ўдзел чэшскага саслоўнага грамадства як „палітычнага народа» таго часу ў кіраванні чэшскімі землямі разам з кіраўніком (imperium mixtum), то прыйдзем да высновы, што ператварэнне чэшскай дзяржавы ў простую правінцыю шматнацыянальнай габсбургскай імперыі адбылося ў сярэдзіне XVIII ст., хоць усталяванне абсалютызму пасля 1620 г., несумненна, адкрыла шлях да такога развіцця[17].
Уяўленню пра Белую rapy як пра канец чэшскай незалежнасці, пасля якога надышла чарада пакутаў, у значнай меры спрыялі гістарычныя працы Эрнста Дэніса „Канец чэшскай незалежнасці» і „Чэхія пасля Белай гары»[18], выдадзеныя ў Чэхіі ў 1893 i 1905-1906 г. Дэніс зыходзіў непасрэдна з прац Палацкага, i напэўна таму яго працы ў Чэхіі зрабіліся дастаткова вядомымі. Паслябелагорскі перыяд уяўляўся „прыцемкамі», часам, калі чэшскі народ павінен быў выпіць свой „горкі келіх» да самага дна. Назва „прыцемкі», узятая з назвы рамана Алаіза Ірасека, прыжылася вельмі хутка, хоць сам аўтар не меў намеру азначаць увесь перыяд як негатыўны, такі, які нічога не нясе. Для пратэстантаў паслябелагорскі перыяд быў, вядома ж, перыядам рэлігійнай несвабоды, што відавочна мела значэнне для Палацкага i Дэніса, якія не былі каталікамі. Тым не менш успрыманне паслябелагорскага перыяду як часу адсутнасці рэлігійнай свабоды (у адрозненне ад дабелагорскага перыяду) у XIX ст. шырока распаўсюдзілася сярод усяго чэшскага насельніцтва разам з „каталікамі па метрычных кнігах», якія ўжо тады складалі большую частку насельніцтва. Паслябелагорскі перыяд адначасова набыў характар перыяду, калі бальшыня насельніцтва пакутавала ад страты правоў i свабод, гэта перыяд узмацнення прыгнёту падданых, у якіх „чужы» кіраўнік адбірае ix былыя правы. Мясцовыя паўстанні i ix кіраўнікі ўжо ў XVIII ст. апяваліся ў мясцовых аповесцях. У XIX ст. гэтыя аповесці набылі ўсенародны характар i нацыянальную афарбоўку. Герой ужо не гіне ў бітве за нейкія старадаўнія мясцовыя прывілеі, а ператвараецца ў кіраўніка змагання чэшскіх падданых або гараджан супраць нядобразычлівага чужога кіраўніка, тым часам гэтая бітва набывае агульнанароднае значэнне. 3 умкам сітуацыі, што склалася ў перыяд „прыцемкаў», наступны перыяд нацыянальнага адраджэння непазбежна павінен успрымацца як „світанак пасля доўгай ночы» i абуджэнне да „лепшага жыцця» народа ў будучыні.
3 пункту погляду гістарычнай навукі большасць прыведзеных уяўленняў неабгрунтаваныя. Ганенні некаталікоў у чэшскіх землях, безумоўна, былі, але неабходна ўлічыць, што рэлігійная нецярпімасць была ўсеагульнай нормай Еўропы таго часу. Талерантнасць да іншага веравызнання (як, напрыклад, талерантнасць да евангелікаў у Венгрыі) не была правам на свабоду веравызнання, a з’яўлялася толькі асаблівым прывілеем кіраўніка, да таго ж, як правіла, часовым. Гэта тычылася прадстаўнікоў абодвух веравызнанняў, i таму ў пратэстанцкіх землях да каталікоў таксама выяўлялі нецярпімасць. Рост абавязацельстваў падданых i прывязванне ix да зямлі, якое часам называецца другім прыгонам, таксама не маюць нічога агульнага з Белай гарой. Гэта адбылося ў выніку эканамічнага спаду пад час вайны, якая выклікала, перш за ўсё, страты сярод насельніцтва i недахоп рабочай сілы. Паўстанні падданых насілі выключна сацыяльны, а не нацыянальны характар i былі скіраваныя як супраць „новых чужых», так i супраць „старадаўніх чэшскіх родаў». Так было i ў выпадку самага вядомага на сёння паўстання — паўстання ходаў пад кіраўніцтвам Яна Салодкага-Казіны, бо род Ламінгенаў з Альбенрэута пасяліўся ў Чэхіі яшчэ задоўга да падзеяў на Белай гары. Што да міфа нацыянальнага адраджэння пра „ўваскрашэнне распятага народа», то насамрэч гаворка ішла не пра „абуджэнне чэхаў, якія спяць», а пра фармаванне сучаснай нацыі, калі можна так сказаць, новай якасці з старажытнай сярэднявечнай народнасці. Падобны працэс мы назіраем у балыныні сучасных еўрапейскіх народаў, паменшай меры ў тых, якія развіваліся ва ўмовах шматнацыянальных дзяржаваў[19].
Пасля ўзнікнення Чэхаславацкай рэспублікі міф Белай гары трансфармаваўся ў гісторыю пра „трохсотгадовы прыгнет» чэхаў Габсбургамі, пра меркаваны нацыянальны прыгнет i германізацыю чэхаў у Аўстрыі або ў Аўстра-Венгрыі. Дата 28 кастрычніка 1918 г. уяўляла сабой у гэтай канцэпцыі свайго роду кампенсацыю падзей 6 лістапада 1620 г., i ўзнікненне чэхаславацкай дзяржавы, якая атаясамлівалася з старажытнай чэшскай дзяржавай, успрымалася як „кампенсацыя Белай гары». Адсюль таксама вынікала сцвярджэнне пра неабходнасць ліквідацыі несправядлівасцяў, якія зазнаў чэшскі народ пад уладай Габсбургаў па віне немцаў. Але гэга не ўзгаднялася з пазіцыяй улучэння Славакіі ў канцэпцыю адзінай гісторыі новай дзяржавы, бо ў славацкай гісторыі 1620 год зусім не ўяўляў сабой якой-небудзь значнай вяхі.
Сцвярджэнні пра нацыянальны ўціск чэхаў у Аўстрыі ды ix германізацыю насамрэч не мелі пад сабой грунту. Пра нераўнапраўнае становішча чэхаў у манархіі мы можам меркаваць з пазіцыі ix удзелу ў кіраванні дзяржавай у цэлым, a зусім не з нацыянальнай пазіцыі. У аўстрыйскай частцы манархіі (у адрозненне ад Венгрыі[20]) было канстытуцыйна замацавана раўнапраўе ўсіх народаў i моў[21]. Нямецкая мова ніколі не была узаконена ў якасці дзяржаўнай або галоўнай адміністрацыйнай мовы. Кіраванне тэрыторыяй, на якой жыло насельніцтва, што гаварыла, па меншай меры, на дзесяці мовах, вядома ж, не абышлося без пэў най унутранай уніфікацыйнай мовы. У якасці такой мовы зусім лагічна магла выступаць толькі нямецкая мова як мова двара, сталіцы i дынастыі, а таксама як lingua franca Цэнтральнай Еўропы таго часу. Але гэты факт нельга лічыць германізацыяй. Самі Габсбургі не лічылі сябе немцамі, курс на германізацыю ненямецкіх тэрыторый яны не падтрымлівалі i не мелі намеру ператвараць Аўстрыю i нацыянальную нямецкую дзяржаву, бо яна лагічна імкнулася б уз’яднацца з суседняй аб’яднанай Нямеччынай. У сувязі з гэтым Габсбургі зусім слушна лічылі, што ўсёнямецкая ідэя ўяўляе сабой смяротную небяспеку для самога існавання манархіі. Чэшска-нямецкі канфлікт, разам з моўнымі спрэчкамі, быў не вынікам самога існавання габсбургскай манархіі, a вынікам таго факта, што ў Чэхіі i Маравіі побач жылі дзве супольнасці з аднолькавым узроўнем развіцця, кожная з якіх мела сваю ўласную праграму. Дадзены канфлікт меў месца i пасля 1918 г., г. зн. пасля распаду Аўстра-Венгрыі. Названы факт сведчыць пра тое, што канфлікт не быў звязаны з гэтым дзяржаўным утварэннем.
Згаданыя гісторыі дзейнічалі i дзейнічаюць у напрамку „у сярэдзіну», г. зн. у напрамку ўмацавання нацыянальнай самасвядомасці i ўсведамлення свайго адрознення ад суседніх народаў (усведамленне свайго адрознення ад навакольнага знешняга свету з’яўляецца, па сутнасці, асновай фармавання нацыянальнай самасвядомасці). Для таго каб прыведзеная сістэма дзейнічала, неабходная таксама наяўнасць „вонкавых» міфаў у якасці інтэгральнай складовай сістэмы, г. зн. фіксаванага гістарычнага няслушнага разумення гісторыі суседніх народаў. Сгаўленне да немцаў абумоўлена даўнім стэрэатыпным уяўленнем пра адвечнае супрацьстаянне чэхаў i немцаў. Пра неабгрунтаванасць гэтага міфа мы ўжо згадвалі. Сгаўленне да палякаў, наадварот, складвалася пад уздзеяннем двух супрацьлеглых фактараў: з аднаго боку, уплывала моўная блізкасць, a з другога — рознае гістарычнае развіццё i розніца ў сацыяльным складзе чэшскага i польскага грамадстваў. Арыстакратычнае польскае грамадства супрацьпастаўлялася „дэмакратычнаму» (лічы — плебейскаму) чэшскаму грамадству.
Намнога больш значным аказалася стаўленне да славакаў у XIX i XX ст. У XIX ст., у сувязі з кадыфікацыяй літаратурнай славацкай мовы, у чэшскім грамадстве спачатку з’явіўся міф пра „адарванне славакаў», хоць насамрэч сітуацыя была зусім іншай — не сама мова фармавала славацкі народ, а наадварот, кадыфікацыя славацкай мовы стала выразнікам узрастальнай славацкай самабытнасці. Паступова ў XIX ст. прыведзены міф быў перакрыты „міфам малодшага брата», г. зн. уяўленнем пра адсталасць славакаў, якіх чэхі выратавалі ад ярма венгерызацыі. Гэты міф ператварыўся ў істотны элемент дзяржаўнай ідэалогіі новай чэхаславацкай дзяржавы перыяду, які ішоў пасля 1918 г.[22]. Ніхто, вядома ж, не адмаўляе i не можа адмаўляць таго вялікага значэння, якое мела ўзнікненне Чэхаславацкай рэспублікі ў 1918 г.[23] для працэсу завяршэння фармавання славацкай нацыі. Ніхто не можа адмаўляць таксама разбуральнага ўплыву венгерызацыі, якая праводзілася, перш за ўсё, пасля аўстрыйска-венгерскага пагаднення 1867 г. Несумненна, што без існавання Чэхаславакіі ўвесь працэс фармавання славацкага палітычнага народа быў бы больш балючы i працяглы. У той жа час неабходна ўлічваць той факт, што працэс фармавання славацкай нацыі да прыняцця гэтага пагаднення зайшоў ужо дастаткова далека, i таму нават вымушаная венгерызацыя не магла б яго спыніць. На пытанне (якое часта дыскутуецца), ці перапыніў бы свае існаванне славацкі народ, калі б Чэхаславакія не ўзнікла, у нас няма i не можа быць адназначнага адказу. Тым не менш, даследаванні нацыянальнай самасвядомасці да 1918 г. нам дэманструюць, што, па меншай меры, непасрэдна такая небяспека не пагражала. Пераацэнка моўнай блізкасці чэхаў i славакаў, а таксама неразуменне таго прынцыпу, што кожны палітычна сфармаваны народ імкнецца атрымаць уласную палітычную надбудову ў форме дзяржаўнасці, вялі з чэшскага боку не толькі да неразумення сутнасці аўтанамістычнага руху, але i да стварэння іншых міфаў, такіх, напрыклад, як легенда пра „ўдар нажом у спіну», атрыманы ад славакаў у 1939 г.[24].
У кожнага народа існуюць свае міфы i гісторыі, паколькі менавіта яны дапамагаюць ствараць або, па меншай меры, завяршаць фармаванне гістарычнай самасвядомасці. У сувязі з гэтым гісторыку неабходна дакладна адрозніваць, што з’яўляецца міфам, а што насамрэч адпавядае гістарычнай рэчаіснасці.
Пераклад Алены Івановай i Юліі Карыцкай
[1] Больш падрабязна гл.: J. Rychlik. České historické mýty versus mýty o českých sousedech. In: Československá historická ročenka, 2000. S. 95-102.
[2] Гл.: Я. Рихлик. Етнос и фолклор. Vezni 4. София, 1997. S. 29-73; J. RychHk.Folklor and Ethnic Identity. In: Folklor, identičnost, săvremennost. Probiernina bălgarskija folklor, t. 10. Sofia, 2005. S. 326-338.
[3] Выраз „туркі» насамрэч не зусім дакладны, паколькі Асманская імперыя не была сярэднявечнай турэцкай дзяржавай. Этнічная прыналежнасць у ей не мела значэння, бо важнай была прыналежнасць канфесійная. У Асманскай імперыі этнічныя туркі складалі толькі 10-15%усяго насельніцгва. Хрысціянская Еўропа называла ўсіх мусульманскіх жыхароў Асманскай імперыі туркамі, а саму зямлю — Турцыяй.Згодна з гэгай традыцыяй я прытрымліваюся дадзенага азначэння iў гэтым рзфераце.
[4] П. Динеков. Български фолклор. 2 выд. Български писател, София,1972. S. 451-454. Што да Скандэрберга (сапраўднае імя Гергій Кастрыоці, імя Скандэр атрымаў падчас прыняцця ісламу), то ён прадэманстраваў сваё ўменне ваяваць у некалькіх бітвах на баку султана, які надаў яму ганаровы тытул „бек» (пан). Пазней, аднак, Скандэрберг выступіў i ваяваў супраць султана Мехмеда II — гл., напрыклад: M.Vickers. The Albanians. A Modern History. I. B. Tauris, London -New York, 1999. S. 7-9.
[5] J. Pelikán a kol. Dějiny Srbska. NLN, Praha, 2004. S. 96-100.
[6] J. Rychlik. Formování národního vědomí v 19. stoleti. Se zřetelem k národům slovanským. In: Między kulturą niską i wysoką. Uniwersytet Łódzki, Łódź, 2001. S. 375-384.
[7] Československá vlastivěda, III. Lidová kultura, Praha, 1968. S. 271-272.
[8] Да гэтай праблемы гл.: J. Rychlík. National Consciousness and Social Justice in Historical Folklore. In: Dirk Horeder — Horst Rössler — Inge Blank (eds.): Roots of the Transplanted. Vol. II. Columbia University Press, New York, 1994. S. 43-58.
[9] J. Rychlík. Bitva na Bílé Hoře a mýtus o třistaleté porobě. In: Literární mistifikace, etnické mýty a jejich úloha při formování národního vědomí.S. 85-94.
[10] F. Palacký. Dějiny národu českého v čechách a v Moravé. I. Praha, 1933.S. 17.
[11] Ibidem. S. 18-19.
[12] Ibidem. S. 21. Думка пра тое, што параза чэшскіх станаў на Белай гары была не нацыянальнай трагедыяй, a пазітыўнай у далёкай перспектыве падзеяй, упершыню выказаў Вацлаў Уладывой Томэк. Па яго меркаванні, няшчасцем была якраз станавая i рэлігійная барацьба, канец якой паклала параза на Белай гары (гл. яго даследаванне О stavovských nepokojích v zemích mocnářství rakouského za panování Rudolfa II. a Matyáše mezi léty 1594-1614 v Časopise českého muzeum 1854-1856). Болын асцярожна па гэтым пытанні выказаўся Іосіф Пекарж. Тым не менш, нават ён прызнаваў, што ў 20-я гг. XVII ст. станавая дзяржава была ўжо анахранізмам i на змену ёй павінен быў прысці абсалютызм як болын сучасная форма дзяржаўнага кіравання. Гл.: J. Pekař. Bílá Hora, její příčiny a následky. Praha, 1921.
[13] Гл.: Z. Nejedlý. Komunisté — dědici velikých tradic českého národa. 4.Vy., Praha, 1951.
[14] P. Čornej. Václav Vladivoj Tomek: Jan Žižka a husitská epocha. Úvod k faksimilovanému vydání knihy. V. V. Tomek. Jan Žižka. Praha, 1993.S. IX.
[15] J. Pekař. Masarykova česká filozofie. Praha, 1912. Ён жа: Smysl českých dějin. Praha, 1929. Пра сутнасць спрзчак паміж Масарыкам i Пэкаржам гл.: M. Kučera. Pekař proti Masarykovi. Praha, 1995. S. 23-29.
[16] Крытыку канцэпцыі Палацкага I. Пекарж падаў у навуковым слоўніку ў грунтоўным артикуле, прысвечаным Паладкаму — гл.: Ottův slovník naučný, XIX, S. 60-61.
[17] Гісторык Антанін Рэзэк лічыў, што канец незалежнасці чэшскай дзяржавы прыпадае на перыяд кіравання Марыі-Тэрэзіі, а канкрэтна — на дату 1 траўня 1749 г., калі была расфармавана самастойная чэшская прыдворная канцылярыя i створана вышэйшае сумеснае адміністрацыйнае i фінансавае кіраўніцтва для аўстрыйскіх i чэшскіх зямель. 3 гэтага моманту можна гаварыць пра Аўстрыю як пра дзяржаву. Гл.: A. Rezek, J. Dolenský, J. Kosina. Obrázkové dějiny národa československého. II. dil, 7. vyd., Praha, 1924. S. 172-173. Адначасова A. Рэзэк лічыў, што 1526 i 1620 г. былі важнымі вехамі на гэтым шляху — гл. тамсама, с 14, с. 99-101. Такі падыход, відавочна, — найбольш набліжаны да гістарычнай рэальнасці.
[18] Е. Denis. Fin de l’independence bohême. Paris, 1890; ён жа: La Bohême depuis la Montagne Blanche. I., П., Paris, 1901, 1903. На чэшскай мове працы Дэніса выйшлі ў перакладзе Індржыха Ванчуры: Konec samostatnosti české, I., П., Praha, 1893, Čechy po Bílé Ноге. I.,П., Praha, 1905, 1906.
[19] М. Hroch. Obrození malých evropských národů. Praha, 1971. Папраблематыцы чэшскага нацыянальнага адраджэння гл. таксама: Na prahu národní existence. Touha a skutečnost. Mladá fronta, Praha, 1999.
[20] У Венгрыі адміністрацыйнай мовай была венгерская (за выключэннем Харватыі). Абмежаванае выкарыстанне іншых моў регламентаваў закон № 44/1868 — гл.: Dokumnety slovenske] národnej identity a štátnosti. I., Bratislava, 1998, dok. 114. S. 360-365.
[21] Гэтае раўнапраўе гарантаваў артыкул № 19 асноўнага закона праагульныя правы грамадзян дзяржавы ад 21.12.1867. Чэшскі тэкст гл.,напрыклад: Z. Veselý (ed.). Dějiny českého státu v dokumentech. Epocha, Praha, 2003. S. 240.
[22] Дадзеную праблематыку падрабязна аналізаваў нарвежскі гісторыкЭлізабэт Бакке (Elisabeth Bakke) y кнізе Doomed to Failure? The Czechoslovak National Project and the Slovak Autonomist Reaction, 1918-1938.Univesrity of Oslo, Oslo, 1998.
[23] Падрабязней гл.: J. Rychlík. Češi a Slováci ve 20. stoleti. Česko-slovenské vztahy 1914-1945. AEP, Bratislava, 1997. S. 60-62.
[24] D. Kováč. Dějiny Slovenska. NLN, Praha, 1998. S. 359.