Міраслаў Грох. Нацыя як прадукт сацыяльнай камунікацыі?..
* Národ jako product sociálni komunikace? Přispěvek ke komparaci českého a běloruského „modelu» // Cesty k národnimu obrozeni: běloruský a česky model / Sbornik přspěvků z konference konané 4. — 6.7.2006 v Praze. Praha: UK FHS, 2006. S. 11-27.
Пры параўнанні працэсаў фармавання нацый у Чэхіі і Беларусі[1] мы павінны пазбягаць павярхоўнай сінхроннай кампарацыі. Нам, вядома ж, не трэба прыкладаць шмат намаганняў, каб даказаць, што прыблізна ў 1900 г., гэга значыць у час пачатку фармавання беларускай „фазы В», чэшскае нацыянальнае жыццё было значна больш развітым i чэшская нацыя ўяўляла сабой ужо цалкам сфармаваную супольнасць з уласнай акадэмічнай элітай, буржуазіяй i г. д., чаго не мелі беларусы. Гэты факт ніхто не можа паставіць пад сумненне, аднак для тлумачэння прычын i ўзаемасувязяў, a асабліва для тлумачэння беларускага руху, яго інфармацыўная каштоўнасць будзе даволі нізкай.
Калі гаварыць пра параўнанне, якое сапраўды можа да чаго-небудзь прывесці, нам неабходна выбраць іншыя часавыя рамкі i параўнаць абодва працэсы не па сінхроннайабсалютнай храналогіі, а па супадзенні аналагічных сітуацый. У нашым выпадку аналагічнай сітуацыяй з’яўляецца перыяд пачатку нацыянальнай агітацыі, г.зн. перыяд пераходу ад навуковага i рамантычнага інтарэсу, характэрнага для „фазы А», да нацыянальна ангажаванай „фазы В». Толькі на падставе гэтага выбару часавай восі мы можам паспрабаваць адказаць на пытанне, чаму, уласна, нейкая група людзей вырашыла пачаць патрыятычную агітацыю, г.зн. прапанаваць новую нацыянальную ідэнтычнасць членам „сваей» этнічнай групы. Выкарыстоўваючы тэрмін „адраджэнне», нам неабходна мець на ўвазе, што робім мы гэта ў метафарычным сэнсе слова: уяўленне пра існаванне нейкай спрадвечнай нацыі, якая „спала» i якую трэба разбудзіць i адрадзіць, належыць да баласту, які пакінула нам успадчыну XIX ст. i з якім мы павінны развітацца. У часы да пачатку нацыянальнага руку не існавала ні чэшскай, ні беларускай сучасных нацый. Існавалі этнічныя групы (часам выкарыстоўваецца тэрмін ethnos, часам ethnie), прадстаўнікі якіх мелі больш ці менш высокую ступень усведамлення свайго адрознення. Брытанскі сацыёлаг Энтані Сміт адпаведна з гэтай прыкметай адрознівае два супрацьлеглыя тыпы ethnie: першая — гэта этнічная група, якая мае знешнія своеасаблівасці i адрозніваецца ад іншых, але яе прадстаўнікі гэтае адрозненне не ўсведамляюць i часам нават не маюць агульнапрынятай замацаванай саманазвы (этноніма). А вось этнічную супольнасць складаюць людзі, якія маюць свае імя, раздзяляюць уяўленні пра супольнае паходжанне i пэўныя элементы калектыўнай памяці, а таксама ўсведамляюць сваю сувязь з пэўнай, няхай нават невыразна абмежаванай тэрыторыяй. Ужо тут можна правесці першае адрозненне: у той час як чэшская супольнасць на парозе нацыянальнага руку ўяўляла сабой этнічную супольнасць, беларускае насельніцтва знаходзілася недзе на пераходзе ад этнічнай катэгорыі да этнічнай супольнасці. Гэтая розніца была істотнай для здольнасці дадзенага насельніцтва ўспрымаць знешнія імпульсы, пасярэднікам якіх з’яўлялася сацыяльная камунікацыя. Мы будзем аддаваць асноўную ўвагу менавіта гэтаму фактару не толькі таму, што праблема сацыяльнай камунікацыі ў наяўнай літаратуры асветлена недастаткова, але, перш за ўсё, таму, што менавіта ў гэтай сферы неабходна шукаць ключ да тлумачэння прычын „спазнення» беларускай нацыянальнай агітацыі.
Больш за паўстагоддзя таму амерыканскі палітолаг чэшска-габрэйскага паходжання Карл Дойч апублікаваў кнігу пад назвай „Nationalism and Social Communication». У ей ён характарызуе сучасную нацыю як супольнасць людзей, якіх аб’ядноўвае „камплементарнасць сацыяльнай камунікацыі» i „камплементарнасць прынятых сацыяльных i гаспадарчых пераваг», якая вынікае адсюль. Прыкметай такой камплементарнасці з’яўляецца, па яго меркаванні, здольнасць i магчымасць больш эфектыўнай камунікацыі з прадстаўнікамі адной вялікай групы (у дадзеным выпадку сваёй уласнай), чым з тымі, хто знаходзіцца за яе межамі. К.Дойч быў упэўнены, што інтэнсіўнасць i камплементарнасць камунікацыі можна вызначыць колькаснымі паказчыкамі пра яе складовыя элементы, да якіх даследчык адносіў, перш за ўсё, гарызантальную сацыяльную мабільнасць (міграцыя ў пошуках працы), вертикальную сацыяльную мабільнасць (сацыяльны рост), узровень адукацыі i ўдзел у грамадскім жыцці.
Канцэпцыя К.Дойча заставалася невядомай на працягу не аднаго дзесяцігоддзя, i толькі пачынаючы з 60-х гг. мінулага стагоддзя яна стала запатрабаванай. Я належаў да ліку першых гісторыкаў, якія пачалі выкарыстоўваць сацыяльную камунікацыю ў якасці асновы для тлумачэння сацыяльнага базіса i тэрытарыяльнага складу нацыянальных рухаў, тым не менш, з самага пачатку я ўсведамляў не менш за два слабыя месцы ў гэтай тэорыі.
Па-першае, дадзеную тэорыю можна выкарыстоўваць у адносінах да перыяду, які папярэднічаў з’яўленню сучасных масмедыяў — тэлебачання i радыё, паколькі з імі надышоў зусім іншы тып распаўсюджвання інфармацыі, які не толькі адрозніваецца непараўнальна больш высокай інтэнсіўнасцю, але i адначасова адкрывае шлях да магчымасці маніпуляцыі выбару i апрацоўкі гэтай інфармацыі.
Па-другое, поспех або няўдачу нацыянальнага руху нельга аднабакова растлумачыць толькі з пункту гледжання большай ці меншай сацыяльнай камунікацыі, паколькі важнымі i для нацыянальнай ідэнтычнасці вырашальнымі з’яўляюцца змест i моўная форма інфармацыі, пасярэднік якой — сацыяльная камунікацыя. Так, напрыклад, інфармацыя пра лепшую апрацоўку глебы, развядзенне пчол ці пра ушанаванне святых для нацыянальнага руху сама па сабе неістотная, але гэтая інфармацыя можа набыць нацыянальна-мабілізоўнае значэнне, напрыклад тады, калі паказвае якога-небудзь святога як нацыянальную фігуру ці звяртаецца да публікі на яе „ўласнай» мове.
Па-трэцяе, камунікацыя не з’яўляецца аддаленым паняццем, якое дзейнічае без уліку грамадскага раздзяленняпрацы, i значыць, яе ўздзеянне абумоўлена ў сацыяльным плане. Важна i тое, для каго інфармацыя прызначана. Прыток інфармацыі, якая датычыцца прамысловага збыту, істотны для прадпрымальнікаў, аднак ён не суправаджаецца аўтаматычна жывой камунікацыяй паміж рабочымі ці сялянамі. Гэтак жа важна, хто выступае носьбітам гэтай інфармацыі. Жывы абмен інфармацыяй паміж адміністрацыйнымі чыноўнікамі можа не паўплываць на камунікацыю сярод шырокіх слаёў насельніцтва.
У гэтым артыкуле не ставіцца за мэту глыбокае тлумачэнне працэсу фармавання нацыі ў беларускіх умовах, — пакінем вывучэнне гэтай праблемы больш кваліфікаваным спецыялістам. Наша задача ў тым, каб звярнуць увагу на некаторыя іншыя даследчыцкія магчымасці i пры гэтым задумацца, да якой ступені мы можам выкарыстоуваць ролю сацыяльнай камунікацыі пры тлумачэнні нацыянальнага руху i асабліва яго „беларускай мадэлі» ў кантэксце з іншымі еўрапейскімі нацыянальнымі рухамі — i, перш за ўсё, пры кантрастным параўнанні з чэшскім нацыянальным рухам, які стаіць, можна сказаць, на „супрацьлеглым полюсе» тыпалогіі працэсаў фармавання нацый. Я спрабую праверыць i даказаць той пастулат, што асноўнае адрозненне паміж чэшскім і беларускім нацыянальнымі рухамі — па перыядызацыі, інтэнсіўнасці i характеры — заключалася ў прынцыповым адрозненні ў інтэнсіўнасці i камплементарнасці сацыяльнай камунікацыі. Гэта палажэнне вынікае з маіх больш ранніх прац i засноўваецца на тым факце, што чэшскі нацыянальны рух, які развіваўся ва умовах развітай сацыяльнай камунікацыі, з’яўляецца адным (але далека не адзіным) з прыкладаў даволі паспяховага i ранняга фармавання сучаснай нацыі, якая вырастав з непаноўнай этнічнай групы.
Амаль адначасова ў той жа перыяд, г.зн. на парозе XIX ст., пачалася нацыянальная агітацыя, г.зн. імкненне да мэтанакіраванага распаўсюджвання новай нацыянальнай ідэнтычнасці толькі ў венгерскім, нарвежскім i грэцкім выпадках. У параўнанні з гэтым беларускі нацыянальны рух, які праходзіў ва ўмовах вельмі нізкага ўзроўню сацыяль най камунікацыі, у еўрапейскім кантэксце адносіцца, разам з македонскім, албанскім i галісійскім рухамі, да аднаго з самых запозненых. Ці можна тут гаварыць пра выпадковыя суадносіны?
Для большай нагляднасці далейшага тлумачэння будзе карысна пералічыць асноўныя складнікі сацыяльнай камунікацыі. Пры кампаратыўным аналізе нацыянальных рухаў ix можна выкарыстоўваць як розныя крытэры параўнання.
1. Элементарнай формай камунікацыі былі простыяасабістыя адносіны ў рамках звычайнага раздзялення працы ў жытле. 3 гэтага аўтаматычна вынікае больш высокаяінтэнсіўнасць камунікацыі ў гарадах i ў месцах з большвысокай ступенню грамадскага падзелу працы.
2. Камунікацыя, якая ажыццяўляецца i кантралюеццатрадыцыйнай царквой, што мела месца пры богаслужэнняхi ў жыцці парафіі.
3. Адносіны з ведамствамі i ўстановамі, a менавіта зорганамі мясцовай адміністрацыі (памешчыка) або з органам! дзяржаўнага кіравання.
4. Вайсковая служба, якая з’яўляецца своеасаблівым,але, тым не менш, даволі эфектыўным складнікам адносінаў з дзяржавай з пазіцыі фармавання ідэнтычнасці.
5. Распаўсюджванне пачатковай адукацыі i звязанай зёй пісьменнасці, г.зн. пашырэнне ўмення чытаць i пісаць.
6. Міжасабовыя адносіны, якія адбываліся на мясцовымрынку i значэнне якіх, вядома, залежала ад частаты наведвання гэтых рынкаў.
7. Самастойная (асабліва гандлёвая) прадпрымальніцкая дзейнасць i звязаная з ёй мабільнасць, якія перасягаламежы сядзібы ці мясцовага рынку.
8. Наяўнасць перыядычных выданняў i іншых друкаваных матэрыялаў на мове нацыянальнага руху.
9. Вышэйшая адукацыя (гімназіі, універсітэты).
10. Рэгулярнае вандраванне ў пошуках працы (калі такая магчымасць падпрацоўкі існавала).
Калі мы выкарыстаем гэтыя дзесяць паказчыкаў у якасці крытэраў кампарацыі пры параўнанні ролі сацыяльнай камунікацыі ў чэшскім i беларускім нацыянальных рухах, то атрымаем даволі кантрастную карціну, якую будзе карысна выкарыстаць пры тыпалагізацыі абодвух рухаў у еўрапейскім кантэксце.
1. Здавалася б, што па першым пункце паміж дзвюмасітуацыямі не будзе існаваць значнай розніцы. Але калі мыпрымем да ўвагі, што пад міжасабовымі адносінамі мы неможам разумець сустрэчы ў час рабочай дзейнасці, а разумеем толькі сустрэчы ў грамадскіх месцах, то мы апынаемся перад адкрытым пытаннем частаты падобных сустрэч.Калі мы пакінем без увагі сустрэчы ў царкве, то ў такімвыпадку грамадскай прасторай старой вёскі былі, па-першае, корчмы, а па-другое, народныя святы, прымеркаваныя, як правіла, да царкоўных. Тут я магу толькі паставіцьзадачы для даследчыкаў ці пытанне для дыскусіі: якімі былісетка i функцыі вясковай карчмы (шынка) на тэрыторыіБеларусі? Якімі былі частата i характар народных святаў(такіх, якія ў чэхаў вядомыя як паломніцтва, масленіца,крыжовы ход)? Яшчэ болыы важную ролю выконвалі характар вясковай пабудовы, сетка пасяленняў, а таксама,верагодна, іншы тып сям’і. 3 самой сутнасці чэшскай парнай сям’і выткала павышаная частата рэгулярных кантактаў паміж сваякамі, асабліва ў выпадку сямейных святаў(хрэсьбіны, вяселле). У сувязі з міжасабовай камунікацыяйнеабходна таксама аддаваць увагу гушчыні пасяленняў iпрыродным умовам. Асабістыя адносіны ў густанаселенымраёне з важнымі дарогамі былі, вядома ж, болыы рэгулярнымі i частымі, чым у маланаселеных, да таго ж часам горных ці балоцістых мясцінах.
Камунікацыя, апасродкаваная духоўнымі асобамі,была ў Чэхіі звычайнай з’явай, а рэгулярнае наведваннецаркоўных богаслужэнняў на пачатку развіцця нацыянальнага руху ўсё япгчэ нефармальна кантралявалася святаромi „грамадскай думкай» вясковых жыхароў. Царкоўная арганізацыя была краёвай чэшскай, у яе былі свае „нацыянальныя» святыя, святары ў сваей большасці належалі дачэшскага этнасу, мова богаслужэння хоць i была лацінскай,але пропаведзі чыталіся на чэшскай. У беларускай вёсцыцарква была праваслаўнай і, значыць, — расійскай. Таму ўзнікае пытанне, ці можна высветліць, якое было паходжанне ў служкаў праваслаўнай царквы i якую мову яны выкарыстоўвалі? Якое значэнне мела пропаведзь праваслаўнага папа ў параўнанні з казанню каталіцкага святара? Я мяркую, што i ў адносінах да Беларусі мае сілу тое агульнапрынятае меркаванне, што ўзровень адукацыі праваслаўнага духавенства быў значна ніжэйшы, чым каталіцкага кліра. Гэтаму адпавядае, відавочна, таксама ўзровень i якасць інфармацыі, якая перадавалася. Калі ўлічваць тое, што частка беларускага насельніцтва была каталіцкай i арыентавалася на польскую царкву, то легка ўзнікае пытанне: якую ролю іграў гэты фактар у беларускім нацыянальным руху?
3. Няма неабходнасці праводзіць квантыфікацыю дляпацверджання таго факта, што адміністрацыйная сістэма,а, значыць, i бюракратызацыя ў Габсбургскай імперыі ўжоў дарэвалюцыйны перыяд былі больш развітыя, чым у царскай Pacii, i таму простыя людзі там часцей кантактавалі задміністрацыйнымі органамі. Пры гэтым неабходна адзначыць важны сацыяльна фактар: у той час як чэшскі этнасуключаў у сябе сярэднія i ніжэйшыя слаі гарадскога насельніцтва, дзе камунікацыя з адміністрацыйнымі органамібыла больш частай, беларускі этнас складаўся амаль выключна з сялянскага насельніцтва.
4. Ролю вайсковай службы можна параўнаць з працай,паколькі па характары армія імперыі Габсбургаў у канцыXIX ст. значна адрознівалася ад расійскай. Мы можам меркаваць, што ў аўстрыйскай арміі салдат атрымоўваў значнабольш інфармацыі пра сваю зямлю. Пэўнае значэнне меў,несумненна, таксама моўны бок камунікацыі ў самой арміі. У той час як у Габсбургскай манархіі, пачынаючы ўжоз перыяду кіравання Марыі-Тэрэзы, імкнуліся да таго, кабафіцэр мог дамовіцца з салдатам, які не разумеў нямецкаймовы, у расійскім войску, відавочна, лічылі, што беларускія i „маларускія» салдаты зразумеюць i па-руску.
Адрозненне ва ўзроўні пісьменнасці ў Pacii i заходняй частцы Габсбургскай імперыі агульнавядомае: у тойчас, калі ў Чэхіі непісьменныя былі хутчэй выключэннем, у беларускай вёсцы непісьменныя складалі пераважную большасць. Адсутнасць гарадскога асяродку тут таксама выконвала сваю ролю. 3 пэўнай доляй смеласці мы можам меркаваць, што ўзровень пісьменнасці на тэрыторыі Беларусі ў момант пачатку нацыянальнага руху адпавядаў прыкладна ўзроўню пісьменнасці ў Чэхіі перад пачаткам рэформаў Марыі-Тэрэзы, a ўзровень умення чытаць i пісаць у перыяд пачатку нацыянальнага руху ў Чэхіі быў значна вышэйшы, чым на тэрыторыі Беларусь У сувязі з развіццём пісьменнасці неабходна таксама ўлічваць, што для фармавання пэўнай этнічнай ідэнтычнасці розную ролю выконвала пісьменнасць, якую набывалі ў пачатковай школе з роднай мовай навучання — як у Чэхіі, i на базе чужой пісьменнасці — як у беларускім выпадку.
6. Рэгулярныя рынкавыя адносіны ў гарадскім асяродку был! само сабой зразумелымі. Гэты факт, у сувязі з раней названымі прычынамі, меў, несумненна, большае значэнне для Чэхіі. Чэшскія сяляне рэгулярна наведвалі мясцовыя, гарадскія рынкі ўжо пачынаючы з XVIII ст., калі не раней. Ix наведванне не абмяжоўвалася простым абменам таварамі, a ўключала таксама асабістыя зносіны з людзьмі, якія жылі ў аддаленых паселішчах, пры гэтым не толькі на рынку, але i ў карчме. У большасці гарадоў цэнтральнай Чэхіі сярод рамеснікаў i дробных гандляроў пераважала чэшская мова. Такім апасродкаваным спосабам сяляне даведваліся пра падзеі, што адбыліся ў аддаленых паселішчах. У сваіх вёсках яны маглі б атрымаць такую інфармацыю толькі дзякуючы святару.
Рэгулярнае наведванне рынкаў на тэрыторыі Беларусі, наколькі мне вядома, не было звычайнай з’явай (і нават такіх рынкаў увогуле не існавала). Абмен таварамі адбываўся пры ўдзеле перакупшчыкаў, якія займаліся ім непасрэдна ў вёсках. Улічваючы тое, што ў большасці выпадкаў размова ішла пра еўрапейскіх гандляроў, не здаецца праўдападобным, каб яны маглі стаць носьбітамі неафіцыйнага пераносу інфармацыі. Да таго ж большасць насельніцтва гарадоў ці, хутчэй, гарадкоў, не з’яўлялася прадстаўнікамі беларускага этнасу i нават не належала ў сваей болынасціда праваслаўнага веравызнання, што, аднак, не было адрознай рысай Беларусі: падобная сітуацыя назіралася ў Літве i ў галіцкай частцы Ўкраіны.
7. Гандлёвае прадпрымальніцтва, якое выходзіла замежы мясцовага рынку, не было, вядома, заняткам чэшскіхсялян (калі не прымаць у разлік „далёкія фуры»), аднак сярод гандляроў чэшскіх гарадоў i гарадкоў мы сустракаемсяз прадпрымальніцкай дзейнасцю ўжо ў канцы XVIII ст. —асабліва там, дзе атрымала развіццё мясцовая тэкстыльнаявытворчасць, арганізаваная, як правіла, па сістэме так званай рассеянай мануфактуры.
Гэтыя, у большасці сваёй небагатыя, чэшскія купцы былі здольны перадаць сваім заказчыкам з ліку сельскіх жыхароў, па меншай меры, некаторыя элементы ведаў пра навакольны свет, г.зн. пра „замежжа» i „чужаземцаў».
8. Умение чытаць для нацыянальнай актывізацыі небыло настолькі істотным да той пары, пакуль да патэнцыяльных чытачоў не патрапіла перыёдыка ці іншыя друкаваныя выданні на мове, якую яны разумелі, a інфармацыя,што змяшчалася ў ix, ці тэксты цікавілі чытача. У Чэхіі папулярызаваная i рэлігійная літаратура на чэшскай мовебесперапынна выдавалася ўжо з XVI ст., у XVIII ст. пачаладрукавацца асветніцкая літаратура. У канцы XVIII ст. ужовыходзілі газеты, а з 20-х гг. XIX ст. — культурныя, сямейныя i літаратурныя часопісы. Такая з’ява ў Беларусі аж дарэвалюцыі 1905 г. была немагчымай. Першым перыядычным выданнем, якое звярталася да шырокага кола беларускамоўных чытачоў, была „Наша Ніва». Друкаванне i pacпаўсюджванне літаратуры на беларускай мове стала масавай з’явай толькі ў пачатку савецкага перыяду.
Доступ да вышэйшай адукацыі на землях Габсбургаўз часоў рэформаў Марыі-Тэрэзы не абмяжоўваўся ні паходжаннем, ні — да пэўнай ступені — заможнасцю. Усярэднія школы i універсітэт мог патрапіць кожны адораны малады чалавек, калі ён, вядома ж, валодаў нямецкаймовай i калі яго бацькі маглі забяспечыць яму фінансаванне навучання з уласных сродкаў ці гэта была царкоўная (апазней i дзяржаўная) стыпендыя. Незабяспечаныя студэнтымаглі таксама самастойна падпрацоўваць рэпетытарствам. Псіхалагічны бар’ер, які мог перашкаджаць бацькам без вышэйшай адукацыі паслаць сына на вучобу, быў ужо даўно пераадолены дзякуючы таму, што сяляне звычайна пасылалі аднаго з сыноў „вучыцца на святара», г.зн. у духоўную семінарыю. Такім чынам, сыход сялянскіх дзяцей на вучобу не лічыўся нечым незвычайным.
Асмелюся сказаць, што для беларускага насельніцтва сітуацыя была проста супрацьлеглай. Вышэйшая адукацыя была недаступнай не толькі таму, што адсутнічалі сродкі, але, перш за ўсё, таму, што навучанне ў першай палове XIX ст. прызначалася для шляхецкіх дзяцей. Да таго ж было не проста вызваліцца ад прыгоннай залежнасці. I нават пасля адмены прыгоннага права доступ да вышэйшай адукацыі беларусы атрымлівалі толькі ў выключных выпадках. На ix долю выпадала настаўніцкая i духоўная адукацыя — i першае, i другое на даволі нізкім ўзроўні. Праўдападобна i тое, што пэўныя асобы, якія паходзілі з этнічна беларускага асяродку i патрапілі на вучобу ва універсітэты Масквы ці Пецярбурга, аўтаматычна прымалі (ужо па прычыне моўнай блізкасці) расійскую ідэнтычнасць.
Для дакладнасці варта дадаць, што адносная „дэмакратызацыя» адукацыі ў Габсбургскай манархіі не была ў Еўропе таго часу звычайнай з’явай. Вышэйшая адукацыя яшчэ на працягу XIX ст. была практична недаступнай для сыноў з ніжэйшых слаёў і ў развітых ліберальных землях, такіх, як Англія або Францыя. У Скандынавіі доля студэнтаў з сялянскіх рамесніцкіх сем’яў была значна ніжэйшая, чым у Цэнтральнай Еўропе, хоць тут меў месца перш за ўсё псіхалагічны бар’ер.
10. Падарожжы ў пошуках працы сталі актуальным сацыяльным феноменам толькі з пачаткам індустрыялізацыі, i ix значэнне для нацыянальнай самасвядомасці часам пераацэньваецца. Гэты феномен павінен стаць прадметам канкрэтнага гістарычнага даследавання ў чэшскім i беларускіх кантэкстах.
Да значэння ўсіх гэтых паказчыкаў неабходна дадаць яшчэ аспект сацыяльнага складу: у той час як беларускіэтнас жыў перш за ўсё ў вясковай мясцовасці, чэшскі этнас быў добра прадстаўлены сярод сярэдніх i ніжэйшых слаёў гарадскога насельніцтва ў кантынентальнай Чэхіі, г.зн. сярод тых гарадоў, непасрэдна блізка ад якіх знаходзіліся чэшскамоўныя вёскі. 3-за таго, што гарадскі асяродак у значна большай ступені быў забяспечаны камунікацыйнымі адносінамі, становіцца відавочна, што ўжо сам сацыяльны склад насельніцтва ўтвараў перадумовы для больш хуткага распаўсюду інфармацыі ў Чэхіі ўжо ў пачатку XIX ст., чым у Беларусі на сто гадоў пазней.
Значэнне ўсіх гэтых паказчыкаў узроўню камунікацыі неабходна змясціць у яшчэ адзін кантэкст. Як было сказана ва ўводзінах, камунікацыю нельга ўяўляць як абстрактнасць. Камунікацыя ажыццяўляла перанос інфармацыі, якая магла быць прынятай i стаць істотнай для нацыянальнай ідэнтыфікацыі толькі ў тым выпадку, калі, па-першае, гэтая інфармацыя тэматызавала нацыю i ўтрымлівала нацыянальныя аргументы, a па-другое, калі адресаты маглі яе ўспрымаць. У цэлым нацыянальна-свядомае ўздзеянне патрыятычнай інфармацыі залежала ад таго, наколькі адрасаты маглі змясціць гэтую інфармацыю ў кантэкст сваіх спазнанняў, сімвалаў i свайго светабачання, г.зн. яна магла ўздзейнічаць толькі тады, калі хоць бы часткова адлюстроўвала сумесны вопыт, веды i стэрэатыпы, якія ўзаемараздзяляліся. Такім чынам, мела значэнне тое, як была структуравана свядомасць адрасатаў i як яна была „падрыхтавана» да інфармацыі. У гэтых адносінах чэшская агітацыя зноў жа апынаецца ў безумоўна больш выгоднай зыходнай сітуацыі. Просты чэшскі жыхар, які жыў у горадзе або ў вёсцы, задоўга да пачатку нацыянальнага руху сутыкаўся з інфармацыяй пра тое, што ён падданы Чэшскага каралеўства, жыве ў Чэхіі ці Маравіі і што „яго» зямля мае сярод іншых святых сваіх „заступнікаў» (св. Вацлава, св. Кірыла i Мяфодзія i інш.). Базавая адукацыя, якая паступова распаўсюджвалася дзякуючы рэформам Марыі-Тэрэзы, хоць i была арыентавана перш за ўсё на трывіум (чытанне, пісьмо, лічэнне), у той жа час змяшчала асноўную інфармацыю пра „радзіму», у якой маглі таксама прысутнічаць i звесткі з „нацыянальнай» гісторыі. Калі ў такой сітуацыі чэшскія патрыёты прапаноўвалі новую нацыянальную ідэнтычнасць, ix нацыянальная агітацыя магла стаць узаемным абменам інфармацыяй пра сумесны вопыт, пра супольныя пачуцці i жыццёвыя пазіцыі. Ва ўмовах самадзяржаўнай Расіі ўсё гэта выглядала зусім інакш.
Усе гэтыя дадзеныя пацвярджаюць значэнне сацыяльнай камунікацыі як ускоснага фактара фармавання нацыі, г.зн. як элемента, які хоць i не павінен быў насіць характер нацыянальнай агітацыі, але павышаў верагоднасць таго, што гэтая агітацыя будзе паспяховай. Такім чынам, мы не можам сказаць, што фармаванне сучаснай нацыі, a дакладней поспех нацыянальнага руху, з’яўляецца вынікам высокай інтэнсіўнасці сацыяльнай камунікацыі. Узаемасувязь паміж камунікацыяй i прыняццем нацыянальнай ідэнтычнасці не з’яўлялася лінейнымі суадносінамі прычыны i выніку. Гэты тэзіс мы можам праверыць тым, што звернем сваю ўвагу на тэрыторыю Еўропы i паспрабуем паглядзець на падабенства i адрозненні па некаторых з раней прыведзеных крытэраў
Калі мы выберам у якасці паказчыка актыўнасць гараджан, то ўбачым, што нацыянальныя рухі, якія ўваходзілі ў фазу нацыянальнай агітацыі раней, з’яўляліся ў сваёй большасці рухамі, удзел у якіх першапачаткова брала гарадское насельніцтва: чэхі, нарвежцы, грэкі, венгры. У адрозненне ад ix, большасць запозненых нацыянальных рухаў знаходзіла апору перш за ўсё ў сялянскай мясцовасці: літоўцы, эстонцы, латышы, украінцы і, вядома ж, беларусы. У абодвух выпадках можна прывесці i адваротныя прыклады (ці было гэта выключэннем?): ранейшы сербскі нацыянальна-вызваленчы рух быў пераважна сялянскім рухам, у той час як запознены каталонскі рух быў пераважна гарадскім. Рухі, якія стаялі на пераходнай мяжы падзелу вясковай мясцовасці i горада, уваходзілі ў „фазу В», знаходзячыся паміж абедзвюма скрайнасцямі, г.зн. прыкладна ў 30-40-я гг.: гэта адносіцца да харватаў, славенцаў, фінаў, балгараў, фламандцаў.
Вынікі параўнання па паказчыку адукаванасці ці пісьменнасці таксама неадназначныя. Высокі ўзровень базавай адукацыі дэманстравалі ў ранніх нацыянальных рухах разам з чэхамі нарвежцы, але не палякі i венгры. Дастаткова высокі ўзровень пісьменнасці мелі фіны i славенцы, тым не менш, ix нацыянальны рух пачаўся i дасягнуў поспеху адначасова з нашмат менш пісьменнымі харватамі. Узровень пісьменнасці ранняга руху сербаў быў не нашмат вышэйшы, чым позняга руху ірландцаў, украінцаў ці беларусаў. У гэтым выпадку мы таксама павінны ўлічваць i сацыяльны склад этнасу. Там, дзе ў этнас уваходзілі сярэднія, высокія, а таксама гарадскія слаі, ix адукаванасць была відавочнай, але гэта яшчэ не азначала, што пісьменнасць у нейкай ступені закранула большасць сялянскага насельніцтва. Асабліва гэта датычылася Польшчы, Венгрыі, Каталоніі ды Ірландыі.
Памылкова было б замыкаць сувязь школьнай адукацыі i нацыянальнай свядомасці толькі на пытанні пісьменнасці. Прыняцце нацыянальнай ідэнтычнасці залежала не толькі ад тэхнічнага навыку ў выглядзе здольнасці чытаць. Прачытаны тэкст, які прапаноўваў такую ідэнтычнасць, гэтак жа, як i вуснае слова, трэба было зразумець. Для таго, каб нехта мог прыняць аднолькавую з вялікай сацыяльнай групай — нацыяй — ідэнтычнасць, неабходна было, каб гэты нехта мог уявіць, што ён належыць да супольнасці людзей, з пераважнай большасцю з якіх ён ніколі не сустрэнецца i не будзе ведаць ix асабіста. Болыы за дваццаць гадоў назад Бенедыкт Андэрсан ахарактарызаваў нацыю як „imagined community», г.зн. як супольнасць, прадстаўнікі якой здольныя паказаць дадзеную канкрэтную супольнасць у выглядзе абстрактнага паняцця. Гэтая здольнасць, аднак, не даецца чалавеку ад прыроды. Чалавек павінен быць навучаны ей ва ўзросце, калі ён ужо здольны думаць абстрактна i выкарыстоўваць абстрактныя паняцці, з якімі сутыкаецца. Такую здольнасць дае адукацыя: толькі людзі, якія наведвалі школу ва ўзросце, калі яны ўжо былі здольны да абстрактнага мыслення (г.зн прыкладна пасля дасягнення імі 11-12 гадоў), маглі прыняць падобную з нацыяй ідэнтычнасць. Калі мы будзем выкарыстоўваць гэтае агульнае палажэнне ў дачыненні да нашага параўнання, то ўбачым, што роля школьнай адукацыі для поспеху нацыяналь най агітацыі япгаэ больш узрасце (аднак ні ў якім разе не ў абмежаваных рамках фармальнай пісьменнасці).
Здольнасць засваення абстрактнага паняцця „нацыя» i самаатаясамлівання з пазначанай такім чынам вялікай сацыяльнай групай была звязана з іншай непазбежнай перадумовай пачатку нацыянальнай агітацыі („фаза В»), якой з’яўлялася здольнасць прымаць ідэйныя імпульсы, што прыходзілі звонку. Іншымі словамі, толькі на пэўным узроўні адукаванасці, прынамсі, некаторыя прадстаўнікі этнічнай групы маглі прыняць удзел у культурным переносе, які даваў інфармацыю ім пра тое, што ёсць або чым павінна з’яўляцца нацыя. Тым не менш, з гэтага нельга зрабіць вывад, што ідэя нацыі, „нацыяналізм» былі асноўнымі прычынамі ўзнікнення сучаснай нацыі, як гэта ўяўляў сабе Ганс Кон. Напрыклад, у чэшскай самасвядомасці тэрмін „нацыя» існаваў яшчэ пачынаючы з перыяду позняга Сярэднявечча, a ўжо ў XVII ст. нам вядомы, па меншай меры, дзве чэшскія дэфініцыі, якія вызначаюць нацыю па агульным мінулым, агульным лёсе i агульнай мове. Такая паняццёва-слоўная традыцыя адсутнічала ў беларускім выпадку. Такім чынам, калі мы будзем лічыць культурны перанос важным момантам нацыянальнага руху, то гэта не павінна значыць, што прыняцце ідэі нацыі бясспрэчна адкрывала паспяховы шлях да масавай фазы нацыянальнага руху.
Відавочна, што для прыняцця нацыянальнай ідэнтычнасці традыцыйная камунікацыя, апасродкаваная рэлігійным жыццём, мела сярод іншых перадумоў большее значэнне, чым мы звычайна лічым. Моцныя рэлігійныя сувязі, несумненна, кампенсавалі нізкі ўзровень урбанізацыі i слабую пісьменнасць непаноўнага этнасу як у выпадку з сербамі, балгарамі i ірландцамі, г.зн. там, дзе ідэнтычнасць з уласнай канфесіяй адначасова адрознівала прадстаўнікоў дадзенай этнічнай групы ад паноўнай эліты — асманаў ці англічан. Значэнне канфесіі для распаўсюджвання адукацыі (што ўжо ў меншай ступені уплывала на непасрэдную нацыянальную мабілізацыю) мы можам канстатаваць таксама ў фінскім i нарвежскім выпадках. Тут таксама застаецца ў сіле прыведзенае раней намі сцверджанне пра тое, што не толькі пісьмовае, але i вуснае распаўсюджванне ідэі нацыі магло лічыцца паспяховым толькі ў тым выпадку, калі прадстаўнікі этнічнай групы маглі ўпэўніцца ў існаванні „іншых», або тады, калі адукацыя хоць бы пэўнай часткі прадстаўнікоў дадзенай групы дазваляла ім успрымаць тое абстрактнае паняцце, якое было звязана з існаваннем нацыі.
Тым не менш, высокая ступень сацыяльнай камунікацыі не была толькі перадумовай нацыянальнай мабілізацыі — пры пэўных умовах яна магла выклікаць асіміляцыйны эфект. Асіміляцыю можна наглядна праілюстраваць на прыкладзе развіцця паўднёвага Уэльса (мы маглі б скарыстаць у якасці прыкладу таксама Шатландыю ці Лужыцы). Прамысловасць, якая развівалася ў гэтым рэгіёне з канца XVIII ст., патрабавала рабочай сілы i капіталу. У слаба населеным, усё яшчэ пераважна кельтамоўным Уэльсе не хапала рабочай сілы, i таму сюды прыязджалі рабочыя з Англіі (пераважна кваліфікаваныя) i рабочыя з Ірландыі (пераважна некваліфікаваныя). Кельцкія рабочыя з Уэльса траплялі ў асяроддзе, дзе толькі англійская мова давала ім магчымасць сацыяльнага росту, i паступова яны асіміляваліся. Тым не менш, яшчэ ў пачатку 40-х гг. XIX ст. парламенцкая камісія, якой было даручана высветліць прычыны галечы ў гэтым рэгіёне, канстатавала, што адна з галоўных яе прычын — недастатковае веданне англійскай мовы, i парэкамендавала поўную англіфікацыю школьнай адукацыі ва ўсім Уэльсе. Ці не было такое развіццё правобразам (аднак нашмат пазнейшым) асімілізацыйных вынікаў індустрыялізацыі на тэрыторыі Беларусі i асабліва ў Менску?
Гэты асіміляцыйны эфект сацыяльнай камунікацыі мы можам ужыць таксама i ў „адваротным кірунку»: нізкі ўзровень сацыяльнай камунікацыі быў нейкім фільтрам, які перашкаджаў асіміляцыі. Менавіта беларускі прыклад з’яўляецца ў дадзеным выпадку наглядным сведчаннем гэтага. Нізкі ўзровень сацыяльнай камунікацыі, відавочна, збярог беларускую вёску ад асіміляцыі (маецца на ўвазе паланізацыя ці русіфікацыя). Пры гэтым варта адзначыць, што гарадское асяроддзе, якое, як нам вядома з прыкладуіншых еўрапейскіх абласцей, было галоўным асіміляцыйным фактарам, у Беларусі (а таксама ў Літве i на тэрыторыі Заходняй Украіны) валодала мінімальным асіміляцыйным эфектам, паколькі ядро гарадскога насельніцтва складала еўрапейскае насельніцтва, якое не мела ні амбіцый, ні магчымасцяў некага асіміляваць.
У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якую ролю ў нацыянальнай свядомасці выконвалі блізкасць ці аддаленасць моваў, на якіх размаўлялі суседнія этнічныя групы? Відавочна, што сваё моўнае адрозненне i сфармаванасць лягчэй усведамляюць тыя этнічныя групы, якія не могуць кантактаваць са сваімі суседзямі, паколькі ix мова ці дыялект цалкам адрозніваецца ад мовы суседзяў. У гэтым i палягае асноўнае адрозненне паміж сітуацыяй чэшскага этнасу, галоўным іншамоўным суседам i партнёрам якога быў нямецкі этнас (г.зн. носьбіты незразумелай мовы), i сітуацыяй беларускага этнасу, які суседнічаў пераважна з носьбітамі не зусім зразумелых, але ўсё ж даступных для разумення моваў — рускай i ўкраінскай, пры гэтым з пераходнымі дыялектнымі зонамі.
Гэта адрозненне мае вырашальнае значэнне для мадыфікавання мадэлі развіцця моўнай сітуацыі ад дыгласіі да білінгвізму, якую ў камбінацыі з суадносінамі паміж H(igh) i L(ow) language сканструяваў выдатны соцыялінгвіст Джошуа Фішман. Гэтая мадэль характарызуе сітуацыю ў поліэтнічнай дзяржаве дэмадэрнізацыйнага перыяду існавання наступным чынам. У поліэтнічнай дзяржаве жылі носьбіты розных моваў ці дыялектаў, з якіх толькі адна была літаратурнай больш ці менш кадыфікаванай мовай (Н-Іапguage), астатнія ж былі размоўнымі мясцовымі дыялектамі (L—language). Ва ўмовах існавання грамадства дэмадэрнізацыйнага перыяду, які характарызаваўся нізкім узроўнем камунікацыі, адначасовае выкарыстанне шматмоўя (diglossie) не выклікала ніякіх істотных праблем. Разам з нарастальным узроўнем сацыяльнай камунікацыі, часткай якой былі не толькі ўзаемаадносіны ў гарызантальнай плоскасці, але i адносіны з адміністрацыйнымі органамі i памешчыкамі, носьбіты L—language пачалі ўспрымаць сваё моўнае адрозненне як свайго роду гандыкап, недахоп. Гэтае адчуванне магло ўзмацняцца тым, што носьбіты L—language перасталі ўспрымаць сваю непаўнацэнную моўную сітуацыю як натуральнае наступства свайго бяспраўнага сацыяльнага становішча, a звязвалі яе з уласнай сацыяльнай дэградацыяй. Відавочна, што адрозненне сваёй моўнай сітуацыі, а значыць, i моўны гандыкап больш выразна ўспрымалі тыя, чыя L—language не была ні дыялектам, ні варыянтам дамінавальнай H—language. Тэарэтычна з’яўлялася магчымасць пераадолення гэтага гандыкапу шляхам засваення афіцыйнай H—language, калі замест дыгласіі ўзнік бы білінгвізм. Другой магчымасцю, якая ажыццявілася, як нам вядома, на практыцы, была арыентацыя на стварэнне ўласнай літаратурнай мовы, H—language, i на ўраўнанне яе ў правах з дамінавальнай мовай у грамадстве. Такім чынам адкрываўся далейшы шлях, што быў ускосным прадуктам сацыяльнай камунікацыі, якая расла i пераходзіла ў пачатак нацыянальнага руху.
Калі гэтую мадзль прымяніць да нашых нацыянальных рухаў, то легка заўважым адно істотнае адрозненне. Чэшская этнічная група ці, хутчэй, маладыя адукаваныя людзі, якія яе прадстаўлялі, вельмі рана пачалі ўспрымаць стан дыгласіі i сваю моўную непаўнацэннасць як нейкую несправядлівасць i гандыкап, таму на пераломе XVIII-XIX ст. яны адназначна пачалі арыентавацца на чэшскую моўную эмансіпацыю, г.зн. на стварэнне літаратурнай чэшскай мовы — чэшскай H—language. Лагічным вынікам гэтага стала барацьба за чэшскую моўную праграму. У параўнанні з гэтым у прадстаўнікоў беларускага этнасу доўгі час не ўзнікала праблемы з другарадным становішчам сваёй мовы, паколькі яны ўспрымалі яе ў якасці складовага элемента свайго прыгоннага ці залежнага становішча. Інтэнсіфікацыя адносінаў з расійскімі адміністрацыйнымі органамі ішла вельмі марудна i з-за моўнай блізкасці не стварала такіх вялікіх камунікацыйных бар’ераў, як у Габсбургскай манархіі. Сацыяльная i палітычная сітуацыя спрычынілася да таго, што беларуская інтэлігенцыя з’явіліся толькі на пераломе ХІХ-ХХ ст. Такім чынам, рэакцыяй на мадэрнізацыю ў беларусаў, у адрозненне ад чэшскай сітуацыі, быў хутчэй білінгвізм, чым эмансіпацыя ўласнай H—language.
***
Мэтай гэтага артыкула не была спроба агульнаеўрапейскага кампаратыўнага аналізу ролі сацыяльнай камунікацыі. Яе інтэнсіўнасць пры вызначаных умовах, бясспрэчна, была асноўнай умовай поспеху нацыянальнай агітацыі, а значыць, i поспеху фармавання сучаснай нацыі. Тым не менш, яе нельга лічыць адзінай перадумовай i ні ў якім разе прычынай працэсаў фармавання нацый. Нельга ж адназначна вызначыць i даказаць прамую залежнасць паміж інтэнсіфікацыяй сацыяльнай камунікацыі i хуткасцю поспеху нацыянальнай агітацыі. Інтэнсіўная камунікацыя пры пэўных умовах магла, наадварот, садзейнічаць асіміляцыі.
Калі мы хочам растлумачыць пачатак нацыянальнай агітацыі i шукаем матывы, якія прывялі піянераў нацыянальнага руху да нацыянальнага ангажавання, то мы не абыдземся тут адным фактарам камунікацыі. Грунтуючыся на параўнанні пачатку нацыянальнай агітацыі ў іншых еўрапейскіх рухах, мы мусім прыняць да ўвагі i некаторыя іншыя фактары, якія тут можам толькі сцісла ахарактарызаваць.
1. Перш за ўсё, такім фактарам была ідэалагічная спадчына хрысціянства i Асветніцтва: ідэя „абранага народа»,гісторыя Вавілонскай вежы, барацьба іудзейскага народаз ворагамі.
2. Наступным фактарам была асветніцкая ідэя рэгіянальнага патрыятызму, пад якім мелася на ўвазе адказнасцьадукаванага чалавека за жыццёвыя ўмовы народа, штожыве на зямлі яго радзімы, i абавязак прыкладаць намаганні для паляпшэння адукацыі i ўзроўню жыцця гэтаганарода, які вынікаў адсюль.
3. Яшчэ больш значнай спадчынай Асветніцтва было,па-першае, меркаванне пра тое, што ўсе людзі роўныя, і,па-другое, адмаўленне феадальных прывілеяў i пераваг,якое праявілася спачатку ў сферы прававых нормаў (узборніках законаў), a пазней i ў патрабаванні роўных магчымасцяў.
4. Само Асветніцтва, аднак, было толькі складовай большшырокага мадэрнізацыйнага руху, у выніку якога падпаліпад сумненне старыя каштоўнасці i легітымнасць ix існавання, расхістаны i расфармаваны старыя патрыманіяльныя i патрыярхальныя адносіны, якія ясна вызначалі ідэнтычнасць i месца кожнага чалавека ў грамадстве. Сюды жадносіўся частковы, а часам i поўны распад старой сістэмыкаштоунасцяу, што ў выніку вяло да крызісу існавалай ідэнтычнасці.
5. Гэтую дэстабілізацыю ўсведамлялі перш за ўсё людзіз акадэмічнай адукацыяй. У тым выпадку, калі сярод такіхлюдзей апыналіся прадстаўнікі плебейскіх слаёў этнічнайгрупы, г.зн. прадстаўнікі чэшскага ці беларускага этнасу,якія не асіміляваліся, то ўзнікалі ўмовы, якія садзейнічаліпошуку ix новай ідэнтычнасці ва ўяўленні пра тое, што ixэтнічная група ўтварае ці павінна ўтварыць нацыю. Апошняя, як яны даведваліся, з’яўляецца каштоўнасцю сама пасабе i, адначасова, з’яўляецца вечнай супольнасцю, у імяякой можна фармаваць новую ці рэфармаваць старую сістэму каштоунасцяу. Ад пазнання гэтага заставаўся толькікрок да пераканання, што неабходна ўпэўніць астатніхпрадстаўнікоў групы, якія належалі да нацыянальнай супольнасці, у тым, што дадзеная прыналежнасць прыдае імбольш высокае значэнне i разам з тым абавязвае актыўнапрацаваць на карысць астатніх.
Тым не менш, прынятае рашэнне пра агітацыю, як вядома, не было само па сабе гарантыяй поспеху нацыянальнага руху. Нацыянальная ідэнтычнасць павінна была пранікнуць у масы, i менавіта тут галоўную ролю выконвала сацыяльная камунікацыя, якой мы аддалі ў нашым даследаванні асноўную ўвагу. Пры гэтым неабходна ўлічыць, што для прыняцця сігналаў з патрыятычных цэнтраў даволі значнай была яшчэ адна не менш важная перадумова: існаванне значнага нацыянальнага канфлікту, супярэчнасці двух розных этнасаў, якія можна было „перакласці» на мову нацыянальнага інтарэсу. Менавіта такая нацыянальнавыяўленая супярэчнасць ці, дакладней кажучы, спалучэнне некалькіх істотных нацыянальных супярэчнасцяў у інтарэсах, з’яўлялася важным фактарам чэшскай нацыянальнай мабілізацыі, г.зн. поспеху чэшскай нацыянальнай агітацыі. Уяўляецца, што ў Беларусі i на парозе XX ст. інтэнсіўнасць істотных нацыянальных супярэчнасцяў у інтарэсах была значна слабейшая.
Аднак інтэнсіўнасць сацыяльнай камунікацыі, якая расла, разам з істотнымі супярэчнасцямі, усё ж был! недастатковымі для шляху да нацыянальнай супольнасці. Наступнай, магчыма, само сабой зразумелай, перадумовай была магчымасць сацыяльнага росту для прадстаўнікоў этнічнай групы. Такая магчымасць была, відаць, большай для чэхаў на парозе XIX ст., чым для беларусаў на парозе XX ст. Кожная канцэпцыя нацыі павінна быць выразна i зразумела вызначана. Гэта было лягчэй зрабіць там, дзе папярэдняя навуковая дзейнасць „фазы А» ясна кадыфікавала вызначаную моўную норму ў якасці „нацыянальнай», падавала пэўную інфармацыю ў якасці асновы для канструявання нацыянальнага мінулага, абмяжоўвала пэўную тэрыторыю ў якасці „нацыянальнай тэрыторыі» ці стварала пэўны канон літаратурнай традыцыі. Усяму гэтаму ў поўнай меры адпавядала чэшская „фаза А» не толькі дзякуючы высокаму ўзроўню развіцця дасведчаных вучоных, але i перш за ўсё таму, што мінулае i сучаснае жыццё чэшскага этнасу давала для гэтага дастатковую колькасць матэрыялаў (літаратурныя творы на чэшскай мове, рэшткі дзяржаўнасці, сталіца i т.д.). Я не магу ўзяць на сябе смеласць ахарактарызаваць з гэтай пазіцыі беларускую „фазу A» i яе ролю ў самавызначэнні нацыі.
Апошняй, але тым не менш вельмі значнай перадумовай поспеху ці няўдачы нацыянальнай агітацыі быў „знешні фактар» — палітычныя ўмовы імперыі, на тэрыторыі якой адбываўся рух, знешні ўплыў, інспірацыя i прыклады. Палітычны ўціск характарызуе пачатак „фазы В» абодвух нацыянальных рухаў, аднак важнае адрозненне было ў тым, што Аўстрыйская імперыя не адмаўляла існавання чэшскага этнасу i цярпіма ставілася да моўнай i культурней дзейнасці чэшскага руху, хоць не падтрымлівала яго палітызацыю i інстытуцыялізацыю. У беларускім выпадку ўсё было інакш. Знешняя інспірацыя, „трансляцыя» ідэі ў абодвух выпадках выклікалі цяжкасці, тым не менш, гіпатэтычна можна дапусціць, што ў дадзеным выпадку сітуацыя ў Pacii пачатку XX ст. для культурней трансляцыі была больш спрыяльнай, чым у Аўстрыі пачатку XIX ст. Да гэтага кантэксту адносяцца, бясспрэчна, інспірацыя i маральная падтрымка, якія беларускія патрыёты маглі атрымліваць не толькі з чэшскага асяроддзя. Аднак гэта ўжо тэма для іншага даследавання.
Пераклад Алены Івановай і Вольгі Сідаравай
[1] Мэтай дадзенага артыкула не з’яўляецца ўстанаўленне новых фактаў, якія адносяцца да чэшскага ці беларускага нацыянальнага руху. Сэнс яго ў пастаноўцы пьгтанняў i пошуку адказаў, а таксама ў прымяненні кампаратыўнага падыходу. Таму я пакіну ўбаку бібліяграфічныя спасылкі i абмяжуюся толькі тым, што назаву аўтараў i працы, на якія я перш за ўсё абапіраўся.
Тзарэтычная канцэпцыя заснавана на падыходах, якія я выклаў ва ўжо апублікаваных працах (гл.: Hroch M. Das Europa der Nationen. Die moderne Nationsbildung im europaischen Vergleich. Göttingen, 2005; idem, Male narody Europy. Wrocław, Ossolineum, 2002). У ix прыводзяцца спасылкі на ранейшую навуковую літаратуру па праблематыцы фармавання нацыі і нацьшналізму, пра якую я буду гаварыць у артикуле. Па праблематыцы беларускага нацыянальнага руху, знаўцам якога зусім сябе не лічу, я выкарыстоўваў наступныя працы: Bürgener M. Pripet-Polessie, Petermanns Mitteilungen. Ergänzungsheft 237. Gotha 1939; Beyrau D.r Lindner Г. (ed.). Handbuch der Geschichte Weissrusslands, Göttingen, 2001; Довнар-Запольский M.B. Народное хозяйство Белоруссии 1861—1914. Минск, 1926; Lindner Г. Historiker und Herrschaft. Nationsbildung und Geschichtspolitik in Weissrussland im 19. und 20. Jahrhundert. München, 1999; Radzik Г. Między zbiorowością etniczną a wspołnotą narodową. Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo-Wschodniej XIX stulecia. Lublin, 2000; Smith A.D. National Identity. Penguin Books, 1991; Tomaszewski J. Z dziejów Polesia 1921-1939. Warszawa, 1963; Vakar N.P. Belorussia. The Making of a Nation. Cambridge, 1956; Wasilewski L. Die nationalen und kulturellen Verhältnisse im sogennanten Westrussland. Wien, 1915; Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX—начала XX вв. в контексте центрально-восточной Европы. Минск, 2004.
Па праблематыцы чэшскага нацыянальнага руху я прыводжу перш за ўсё самыя новыя i замежныя працы: LeCaine Agnew H. Origins of the Czech National Renascence. Pittsburg, 1993; Hroch M. Na prahu národní existence. Touha a skutečnost. Praha, 1999; Kořalka J. Tschechen im Habsburgerreich und in Europa. Wien, 1991; Lněničková J. České žemě v dobé předbřeznové 1792-1848. Praha, 1999; Petráń J. (ed.). Počátky českého národního obrození 1770-1791. Praha, 1990; Štaif J. Obezřetná elita. Česká společnost mezi tradici a revolucí. Praha, 2005; Trapi M. České národní obrození na Morave v dobé předbřeznové a v revolučních letech 1848-1849. Brno, 1977; Urban O. Die tschechische Gesellschaft 1848-1914, Wien 1994; idem, Kapitalismus a česká společnost. Praha, 2003 (2.vyd.).