Эрык Екабсонс. Беларусы ў Латвіі ў часы савецкай і нямецка-фашысцкай акупацыі (1940-1945)
У Латвійскай рэспубліцы ў 1918-1940 г. існавала параўнальна вялікая беларуская меншасць, якая мела разгалінаваную сетку арганізацый i школ[1]. Дзейнасць беларусаў у Латвіі ў час i пасля анексіі гэтай краіны ў склад СССР, a таксама ў час яе нямецкай акупацыі дагэтуль даследавана недастаткова. Разгляд гзтай тэмы i стаў галоўнай мзтай артыкула.
Савецкі перыяд 1940-1941 гг.
Падзеі ў Латвіі летам 1940 г. выклікалі ў некаторых кіраўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці пэўныя спадзяванні. Гэта было абумоўлена таксама тым, што беларусы ў час аўтарытарнага рэжыму (з 1934 г.) паступова страцілі амаль усе свае школы, акрамя адной асноўнай у Рызе. 17 чэрвеня 1940 г. Латвія i іншыя балтыйскія краіны былі акупаваныя, пачаўся так званы пераходны перыяд. На фоне старанняў захаваць уяўную законнасць перадачы ўлады ў рукі стаўленікаў СССР i публічных сцвярджэнняў, што Латвійская рэспубліка стане саюзнікам Савецкага Саюзу, але захавае незалежнасць, у пачатку жніўня Латвія была анексаваная ў склад СССР Яшчэ 10 ліпеня ўпраўленне Таварыства беларусаў у Латвіі звярнулася да ўладаў з просьбайузнавіць дзейнасць 2-й беларускай асноўнай школы ў Саркандаўгаве, „зачыненай супраць волі бацькоў былым фашысцкім адукацыйным праўленнем горада Рыгі” ў 1936 г., a таксама дадатковай i вячэрняй школы тамсама. Загадчыкам школы ўпраўленне прасіла прызначыць „пацярпелага ад фашысцкага ўрада, шырока вядомага сярод рыжскіх рабочых як прагрэсіўнага грамадскага дзеяча” Канстанціна Езавітава. Адначасова таварыства прасіла міністра асветы ўзнавіць усе беларускія асноўныя школы, „зачыненыя супраць волі бацькоў”, а таксама адчыніць новыя там, дзе колькасць дзяцей дасягала 30 чалавек; стварыць школы для дарослых з мэтай ліквідацыі непісьменнасці i дадатковыя школы для працоўнай моладзі на вёсцы i ў горадзе, узнавіць беларускія гімназіі ў Рызе i Даўгаўпілсе, настаўніцкія курсы ў Рызе, сельскагаспадарчую школу ў Краславе; стварыць беларускія дзіцячыя садкі, узнавіць дзейнасць Беларускага ўпраўлення адукацыі пры Міністэрстве асветы, узнавіць дапамогу дзяржавы для беларускага тэатра, культурных, асветных i моладзевых арганізацый, а таксама ў валасцях, дзе большасць насельніцтва — беларусы, „дапусціць беларускую мову нароўні з латышскай”. У заяве коратка былі пералічаны страты, панесеныя грамадска-палітычным жыццём беларусаў у Латвіі, а таксама падкрэслівалася: „Цяпер, калі рэакцыйна-фашысцкі ўрад звергнуты, беларусам, культурнае развіццё якіх доўгія гады было штучна затрымана, варта даць магчымасць i рэальную падтрымку для павышэння ix адукацыі, каб яны хутчэй дасягнулі культурнага ўзроўню ўсіх іншых народаў”[2].
11 чэрвеня 1940 г. у Рызе адбыўся агульны сход Таварыства беларусаў у Латвіі, прадстаўнікоў беларускіх грамадзян Латгаліі i беларускіх бацькоў. Сход прыняў віншаванні Чырвонай арміі, Сталіну, а таксама ўраду „дэмакратычнай рэспублікі Латвіі”. У ix выказвалася ўпэўненасць у тым, што ўрад „у поўнай меры задаволіць усе культурныя iадукацыйныя патрэбы беларускай меншасці, якая больш за ўсіх пацярпела ад рэакцыйнай диктатуры”[3].
Сапраўды, Упраўленне адукацыі г. Рыгі ўжо ў ліпені 1940 г. дазволіла ўзнавіць дзейнасць 2-й беларускай асноўнай школы пад кіраўніцтвам Канстанціна Езавітава. 8 жніўня Таварыства беларусаў прасіла дазволіць пры гэтай школе групу дзіцячага садка, а 21 жніўня — вячэрняй i дадатковай школы, у якіх ужо былі зарэгістраваны 132 навучэнцы. Сам К. Езавітаў актыўна працаваў у заснаваным савецкай уладай настаўніцкім прафсаюзе[4]. У гэтай арганізацыі таксама была секцыя беларускіх настаўнікаў. Аднак Таварыства беларусаў Латвіі зачынілі разам з арганізацыямі іншых меншасцяў восенню 1940 г., a ў школах пачалі рэалізоўваць актыўную русіфікатарскую палітыку[5].
Рэпрэсіі савецкага рэжыму закранулі беларускіх грамадскіх дзеячаў параўнальна менш, чым палякаў ці літоўцаў. Наадварот — шмат хто з ix актыўна ўключаўся ў работу савецкіх устаноў. Напрыклад, 29 жніўня член Рэвізійнай камісіі Таварыства беларусаў Латвіі Язэп Каяла прасіў вызваліць яго ад абавязкаў у арганізацыі ў сувязі з „занятасцю” ў 10-м раёне камуністычнай партыі Латвіі. Таксама сярод дзесяці кандыдатаў, вылучаных у Латгальскай выбарчай акрузе на выбарах так званай Народней Саймы, у адзіным спісе („Працоўнага народа”), быў адзін беларус — рабочы чыгуначных майстэрняў i старшыня прафсаюза Станіслаў Чэміс, які толькі што ўступіў у камуністычную партыю[6].
НКУС не распачаў крымінальных справаў у дачыненні амаль ні да аднаго з былых кіраўнікоў беларускага грамадскага жыцця, хоць шмат хто з ix у 1918-1920 г. удзельнічаў у барацьбе з савецкай уладай нават ca зброяй у руках. Характэрны прыклад — дзве найбольш яркія асобыЛатвійскага беларускага таварыства — Мікалай Дзямідаў i Канстанцін Езавітаў. Першы прыбыў у Латвію ў 1922 г., працаваў настаўнікам i кіраваў некалькімі арганізацыямі. Не дзіўна, што ён быў арыштаваны ўжо ў жніўні 1940 г. i вывезены ў Маскву на Лубянку. НКУС ужо ў верасні ведаў, што ў 1930-я гг. М. Дзямідаў інфармаваў палітычную паліцыю Латвіі пра дзейнасць беларускіх арганізацый (у 1939 г. ён таксама актыўна супрацоўнічаў з разведкай Нямеччыны, арганізуючы вярбоўку i высылку ў Нямеччыну для барацьбы з Польшчай дыверсантаў з ліку польскіх сельскагаспадарчых рабочых — беларусаў). Першапачаткова справа M. Дзямідава была ўключана ў склад справаў групы асобаў, абвінавачаных у супрацоўніцтве з Латвійскай палітычнай паліцыяй, сярод якіх быў беларус — Уладзімір Корці. Было таксама выяўлена, што У. Корці перадаваў сакрэтную інфармацыю пра СССР праз Дзямідава „беларускім нацыянал-сацыялістам”, якія з’яўляліся „нямецкімі агентамі”. Аднак восенню 1940 г. справу Дзямідава выключылі з агульнай справы з прычыны „неабходнасці высвятлення некаторых пытанняў”. (Астатніх асобаў, якія праходзілі па справе, чакаў смяротны прысуд i расстрэл у 1942 г.)[7]. Польскі генерал Уладзіслаў Андэрс, які на Лубянцы знаходзіўся ў адной камеры з М. Дзямідавым, пазней пісаў, што апошні з допытаў заўсёды прыходзіў з цыгарэтамі i яблыкамі, быў вельмі неприемны, не хаваў свайго супрацоўніцтва са „следствам” i астатнія зняволеныя лічылі яго даносчыкам. У. Андэрс сведчыць, што адразу пасля пачатку нямецка-савецкай вайны М. Дзямідаў быў вызвалены[8]. Гэта сапраўды адбылося i ўяўляла сабой унікальную падзею, паколькі больш такіх людзей сярод тысяч арыштаваных у Латвіі не вядома.
У сваю чаргу былы кіраўнік ваенна-дыпламатычнай місіі БНР у балтыйскіх краінах К. Езавітаў ужо з 1925 г. супрацоўнічаў з пасольствам СССР у Рызе ў якасці інфарматара. Летам 1940 г. ён перайшоў „у веданне” Народнага камісарыята ўнутраных спраў Латвійскай ССР. Згодна з яго ўспамінамі, у сакавіку 1941 г. ён быў выкліканы ў Маскву як прадстаўнік прафсаюза i атрымаў указанні НКУС наладзіць сувязь з дзеячамі беларускай палітычнай эміграцыі i імкнуцца самому заняць па магчымасці больш высокую пасаду ў гэтай эміграцыі[9].
Адным з рэдкіх рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў быў ужо названы Уладзімір Корці, якога ў 1925 г. судзілі разам з К. Езавітавым i іншымі ў так званым Беларускім працэсе. Праўда, пасля 1925 г. ён дзейнічаў толькі ў рускіх арганізацыях, але НКУС абвінавачваў яго не толькі ў вярбоўцы М. Дзямідава i іншых у Латвійскую палітычную паліцыю, але i ў прыналежнасці на пачатку 20-х гг. да «нацыяналістычнага беларускага таварыства „Бацькаўшчына”». Разам з іншымі ён быў расстраляны ў Астраханскай турме ў 1942 г.[10]
Рэпрэсіі закранулі i іншых беларусаў. 14 чэрвеня 1941 г. пад час масавай акцыі НКУС быў арыштаваны сын былога члена праўлення беларускага таварыства „Рунь” Аляксандра Булата — таксама Аляксандр Булат, які быў зубным тэхнікам i трэнерам фехтавання[11]. Ён закончыў Рижскую беларускую асноўную школу i вучыўся ў беларускай гімназіі, але абвінавачвалі яго ў прыналежнасці да рускага спартыўнага таварыства „Руская сакольня” i ў быццам бысказаных словах: „Калі пачнецца вайна, мы — латышы — усе як адзін паўстанем супраць камуністаў!”. Яго выслалi ў Салікамскія лагеры, прыгаварылі да 10 гадоў, a ў Латвію разам з высланай жонкай ён змог вярнуцца толькі ў 1957 г.[12]
Перыяд нямецкай акупацыі
Колькасць i адносіны акупацыйных уладаў
24 лютага 1943 г. рэалізаваны перапіс насельніцтва ў Латвійскай генеральнай акрузе „Остлянд” паказаў у цэлым 48 601 беларусаў (2,76% усяго насельніцтва, з ix 6669 чал. у Рызе). 3 ix беларускай мовай у сям’i карысталіся 20 000 чалавек (рускай — больш за 21 000, латышскай — 4313, польскай — 563, дзвюма мовамі — 2478 чал.). Цікава, што беларускай мовай у сям’i карысталіся таксама 4801 латышоу, 738 палякаў i 385 рускіх[13].
Такім чынам, колькасць беларусаў, згодна з гэтым перапісам, была значна большая, чым у 1935 г. (26 803 чал., ці 1,41% усяго насельніцтва). Гэта тлумачыцца некалькімі прычынамі. Пад час аўтарытарнага рэжыму (1935 г.) многая прадстаўнікі меншасцяў пад уплывам знешніх фактараў былі зарэгістраваны як латышы (асабліва яшчэ нацыянальна не свядомыя беларусы Латгаліі i Ілуксцкага ўезда); у 1943 г. рэгістраваліся таксама былыя сельскагаспадарчыя рабочыя з Польшчы, якія жылі ў Латвіі, сярод ix было шмат беларусаў; акрамя гэгага, у Латвію беларусы прыбывалі ў час нямецкай акупацыі (у якасці ваеннапалонных, рабочай сілы i т.д.), у 1943-1944 г. з Беларусі ў Латвію назіраўся паток бежанцаў. Акрамя гэтага, многія палякі з-за выразна варожых адносінаў да ix нямецкіх акупацыйных уладаў дэкларавалі сябе беларусамі. Гэта пацвярджаецца ўспамінамі латышоў, якія займалі адказныя пасады ў той час. Напрыклад, былы начальнік участка паліцыі Ілуксцкага ўезда Петэрыс Пуполс успомніў, што ў наваколлі горадаГрыва ў Ілуксцкім уездзе (на тэрыторыі, да якой Польшча прад’явіла прэтэнзіі да 1929 г. i дзе ўдзельная вага палякаў была асабліва вялікая) „больш нельга было сустрэць ніводнага паляка, таму што былыя палякі цяпер называлі сябе беларусамі”[14]. Хоць гэтае сведчанне i можна назваць трохі перабольшаным, варта адзначыць, што сітуацыя сапраўды была абумоўлена адносінамі акупацыйных уладаў да нацыянальных груп на акупаваных тэрыторыях. I да беларусаў, у адрозненне ад палякаў, яны ставіліся нават з пэўнай добразычлівасцю, што вызначалася агульнымі рысамі палітыкі Райха, a таксама, у выпадку Латгаліі, жаданнем паменшыць колькасць i ўплыў палякаў i знізіць уплыў латышоў у Латгаліі, такім чынам палегчыўшы сабе рэалізацыю ўлады.
Сам К. Езавітаў 8 лістапада 1941 г. пісаў грамадскай дзяячцы старавераў Латвіі Марыі Фаміной (імкнучыся яе пераканаць, што большасць старавераў Латвіі па паходжанні „крывічы” — значыць, беларусы): „Немцы да беларусаў ставяцца добра i ідуць насустрач ix нацыянальным памкненням”. У лісце ён таксама пісаў: „Цяпер, калі карта Еўропы мяняецца i беларусы Латгаліі — праваслаўныя i беларусы-каталікі аб’ядноўваюцца (не ў ралігійным, a ў нацыянальным сэнсе), трэба даць беларусам-стараабрадцам, нарэшце, магчымасць стаць бліжэй да свайго беларускага народа i ўсім разам узяцца за стварэнне сваёй культуры, эканомікі i агульнанацыянальнага жыцця”[15]. Амбіцыі К. Езавітава адлюстроўвае фрагмент яго ліста А. Махноўскаму 8 лістапада 1941 г.: „Калі-б прыцягнуць [кіраўнікоў стараабрадцаў] на наш бок, дык Ваша становішча адразу ўмацавалася-б на многа разоў, то аб’яднанне каля беларусаў нашых праваслаўных, каталікоў i стараабрадцаў адразу адчыніла б перад нашым адраджэнскім рухам у Латгаліі надзвычайна шырокія перспектывы. <.„>. Зара мы маемо большасць у шэрагу валасцей, a калі-б нашы ўсе каталікі, нашы стараабрадцы былі-б усвядомлены, дык лічба гэтыхваласцей патроілася-б! А гэга — надзвычайна важна для нашага руху!”[16]. У пачатку нямецкай акупацыі К. Езавітаў лічыў, што беларусаў у Латвіі не менш за 20 000 чал. Гэта сыходзіла з падліку, што рускія — толькі частка старавераў на вёсцы i нашчадкі чыноўнікаў, якія былі прысланыя ў гарады, a палякі — толькі нашчадкі былых памешчыкаў. «Усе астатнія „рускія” i „палякі” толькі беларусы „польскай веры” i „рускай веры”». Ён пісаў: „Я цалкам разумею, чаму кіраўніцтва расейскіх цароў i бальшавікоў старайся знішчыць беларутэнаў. Разумею таксама нагоды польскай, латышскай i літоўскай агрэсіі. Але я ўпэўнены, што палітычныя інтарэсы Нямецкай дзяржавы не супадаюць з расейскімі, польскімі, латышскімі i літоўскімі інтарэсамі, i мясцовае нямецкае кіраўніцтва, наколькі гэта ў дадзены момант магчыма, падтрымае беларусаў у палітычных інтарэсах абодвух (нямецкага i беларускага) народаў”[17].
Дзеля выканання чарговага генеральнага плана „Ост”, падрыхтаванага ў пачатку 1943 г., які гэтак жа, як i папярэднія, прадугледжваў каланізацыю балтыйскіх краін i германізацыю часткі балтыйскіх народаў, генеральны камісар „Остлянд” Гайнрых Лозе даў распараджэнне аб адносінах да нацыянальных меншасцяў. Ix існаванне i дзейнасць былі прызнаныя ўмацавальным фактарам нямецкай улады (з умовай, што ix дзейнасць будзе строга кантралявацца акупацыйнымі ўладамі). Таму ў Латвійскай генеральнай акрузе было дазволена ствараць „органы даверу” — аб’яднанні рускіх i беларусаў, асабліва заўважалася, што на палякаў гэты дазвол не распаўсюджваецца. Г. Лозе 24 жніўня 1943 г. адзначаў, што ў аснове адносінаў да беларусаў у Латвіі i Літве павінны быць такія ж падставы, як у адносінах да беларусаў у Беларусі — гэтага варта строга прытрымлівацца i „выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах як на справе, так i на словах”[18].
У сваю чаргу кіраўнік Палітычнага аддзела райхскамісарыята „Остлянд” Вернер Копп у кастрычніку 1943 г. упраекце генеральнага плана „Ост” прадбачыў у Латвіі існаванне Беларускага аб’яднання на чале з К. Езавітавым i яго намеснікам Пятром Мірановічам[19]. Ужо перад гэтым міністр акупаваных тэрыторый на Ўсходзе Альфрэд Розенберг у гэтым пытанні кансультаваўся з генеральным камісарам Беларускай генеральнай акругі Вільгельмам Кубэ i 28 жніўня інфармаваў Г. Лозе пра згоду Кубэ на існаванне ў Рызе Беларускага аб’яднання, якое такім чынам забяспечвала б інтарэсы беларусаў Латвіі. Таксама сам А. Розенберг выказаў падтрымку існаванню арганізацыі, заўважыўшы, што неабходны „строгі кантроль”, каб яна дзейнічала толькі „ў чыста гаспадарчай сферы i як абаронца беларускай нацыянальнай групы”[20].
Беларускае аб’яднанне
ў Латвійскай генеральнай акрузе
У жніўні 1941 г. К. Езавітаў у Рызе арганізаваў Беларуси камітэт (у сакавіку 1942 г. ён быў перайменаваны ў аб’яднанне), стаўшы яго старшынёй да свайго выезду з Латвіі ў жніўні 1944 г.[21] Яго намеснікам быў грамадскі дзеяч i мастак Пётр Мірановіч, які скончыў Акадэмію Мастацтваў Латвіі. Акрамя гэтага, у верасні 1941 г. Беларуси нацыянальны камітэт быў створаны таксама ў Даўгаўшлсе, які ў 1942 г. стаў аддзелам аб’яднання. Гэткія былі створаны таксама ў Краславе, Пасіене, Індры i Зілупе. У аб’яднанні працавалі пераважна прадстаўнікі інтэлігенцыі. Напрыклад, вясной 1942 г. з 44 членаў Даўгаўпілскага аддзела 33 былі настаўнікі, адзін каталіцкі (Язэп Гайлевіч) i адзін праваслаўны святары (абодва выкладалі рэлігію таксама ў беларускіх школах), дырыжор, навучэнка, радыётэхнік, рабочы, сталяр, электраманцёр i толькі трое сялян[22]. Сгаршыня цэнтральнага праўлення аб’яднання К. Езавітаў, несумненна, быў найбольш яркай асобай сярод беларусаў Латвіі ў гэтыперыяд гісторыі. Ён у значнай меры каардынаваў i кіраваў грамадска-палітычным жыццём латвійскіх беларусаў. 3 дазволу акупацыйных уладаў ён параунальна часта ездзіў у Менск, Вільню i Берлін. Перапісваўся з кіраўнікамі нацыянальнага руху ў Менску, Празе i Берліне — I. Ермачэнкам, М. Шкялёнкам i інш. У канцы 1942 г. К. Езавітаў прызнаў, што некалькі разоў атрымоўваў прапановы пераехаць на адказную пасаду ў Менск, але адмаўляўся, таму што „рыжане i беларусы Латгаліі просяць ix не пакідаць”[23].
Арганізацыя, дзякуючы таксама добразычлівым адносінам нямецкіх уладаў, магла ў вядомай ступені абараніць інтарэсы сваёй народнай групы. Некалькі разоў удалося не дапусціць i затрымаць высылку некаторых беларускіх настаўнікаў на працу за тэрыторыю Латвіі (напрыклад, у чэрвені 1942 г. была праведзена рэгістрацыя беларускіх настаўнікаў для высылкі ва Ўкраіну, чаго ўдалося не дапусціць)[24]. У ліпені 1942 г. аб’яднанне зрабіла выснову, што яму ўдалося прадухіліць таксама дабравольны выезд некаторых настаўнікаў у Беларусь, што было станоўча, калі браць пад увагу недахоп настаўнікаў у беларускіх школах Латвіі[25]. Таксама Даўгаўпілскі аддзел аб’яднання шматкроць прасіў мясцовага гебітскамісара вызваліць затрыманых пад час акцый збору рабочай сілы для высылкі ў Нямеччыну беларусаў (напрыклад, 5 чэрвеня 1942 г. прасілі вызваліць затрыманага 13 траўня селяніна Скайсцкай воласці Валяр’яна Рачко)[26].
Аб’яднанне рабіла шмат i для падтрымкі беларусаў, якія патрапілі ў Латвію. У траўні 1944 г. у арганізацыю паступіла больш за 60 просьбаў жыхароў вёскі Варапаева (воласць Даніловічы, уезд Глыбокае) дапамагчы ў пошуку ix сваякоў, якія быццам бы ў кастрычніку 1943 г. былі адвезеныя ў працоўны лагер ў Дундага. 30 мая 1944 г. Цэнтральнае праўленне аб’яднання ў лісце прэзідэнту Беларускай Цэнтральнай Рады E Астроўскаму прасіла яго прыслаць у Рыгу рээвакуацыйную камісію, якая ўладзіла б вяртанне на радзіму ці залічэнне ў беларускія вайсковыя часткі некалькі сотняў адасланых у 1943 г. на работы ў Эстонію i Ленінградскую вобласць рабочых з Наваградскага раёна, якія пасля падзей на фронце ў 1944 г. апынуліся ў Латвіі. У лісце асабліва падкрэслівалася, што гэтых людзей незаслужана лічаць уцекачамі, што многія з ix просяць дапамагчы вярнуцца ў Беларусь ці хочуць уступіць у нацыянальныя вайсковыя часткі (у гэты час у Рызе ужо працавала Літоўская рээвакуацыйная камісія, якая рэгістравала таксама беларусаў з Віленскага краю, калі яны „хоць трохі” ведалі літоўскую мову)[27]. Пры цэнтральным праўленні аб’яднання ў Рызе з сакавіка 1942 г. працавала навуковая секцыя. К. Езавітаў распарадзіўся стварыць такую ж таксама пры аддзеле ў Даўгаўпілсе, запрасіўшы на пасаду кіраўніка гісторыка Баляслава Бражго, які адначасова быў намеснікам старшыні рыжскай секцыі i меў задание праводзіць „беларускую навуковую працу ў Латгаліі”. Аднак секцыя ў Даўгаўпілсе створана не была (жонка гісторыка Б. Бражго была настаўніцай у беларускіх школах у Даўгаўпілсе)[28]. Варта адзначыць працу мясцовага беларускага паэта Пятра Сакола (сапраўднае імя — Пятро Масальскі), які летам 1942 г. перадаў у секцыю 360 перакладзеных ім на беларускую мову латышскіх дайнаў[29].
Ужо восенню 1941 г. аб’яднанне старалася арганізаваць выпуск сваей прэсы. Гэта планавалася рабіць у Даўгаўпілсе, i адказным за арганізацыю выдання быў старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта Аляксандр Якубецкі. Аднак план не ўдалося рэалізаваць (аддзел у Даўгаўпілсе ў 1943 г. у рукапісным выглядзе падрыхтаваў толькі адзін нумар газеты „Наш шлях”)[30]. У ліпені 1942 г. у Рызе, як галоўным горадзе „Остлянд”, пачала выходзіць газета „Новы шлях”,рэдактар якой Уладзімір Сядура прыбыў з Менска. Газета распаўсюджвалася галоўным чынам у Беларусі, хоць у ёй звычайна праходзіла інфармацыя i пра жыццё беларусаў у Латвіі (як i ў беларускіх газетах, што выдаваліся ў Вільні, Берліне i Беластоку). Аўтарам гэтых аглядаў звычайна быў К. Езавітаў, які пісаў таксама пра гісторыю i культуру беларускага народа. Паводле ўспамінаў беларускага грамадскага дзеяча Язэпа Малецкага, выданне арганізаваў менавіта К. Езавітаў у час адной з паездак у Менск i Віленскі беларускі камітэт. Да восені 1944 г. выйшла 34 нумары газеты[31]. Рэдактар газеты „Беларускае Слова”, што выдавалася ў Вільні, П. Шырокаў (псеўданім — Тодар Лебяда) у 1943-1944 г. жыў у Латвіі — у Грыве, адкуль актыўна перапісваўся з К. Езавітавым у Рызе. Акрамя гэтага, у рыжскім аддзеле кінастудыі „Ostland Film G.m.b.H.”, пачынаючы з лета 1942 г., рыхтаваліся кінахронікі на беларускай мове, рэдактарам якіх быў К. Езавітаў[32].
Беларускія школы
Асаблівы росквіт у час нямецкай акупацыі назіраўся ў развіцці беларускіх школ. 1 студзеня 1942 г. быў створаны пост рэферэнта па справах беларускіх школ у Генеральнай дырэкцыі адукацыі i культуры самакіравання, які да 1944 г. займаў П. Мірановіч. Яшчэ да афіцыйнага прызначэння на пасаду, ужо восенню 1941 г., ён пачаў актыўнае супрацоўніцтва з рэферэнтам Генеральнага камісарыята Латвійскай генеральнай акругі Францам Адольфі ў пытанні адкрыцця беларускіх школ. У лістападзе ён выслаў з Рыгі паўнамоцтвы Даўгаўпілскаму беларускаму нацыянальнаму камітэту ствараць беларускія школы таксама ў Ілуксцкім уездзе[33]. Даўгаўпілскі гэбітскамісар 1 снежня 1941 г. прызначыў інспектарам беларускіх школ у акрузе Латгаліі i Земгале ўжо названага М. Дзямідава (пакуль загадкай з’яўляюцца аргументы, выкарыстаныя ім для таго, каб упэўніць нямецкія ўлады ў сваёй добранадзейнасці), заданием якога была „арганізацыя” гэтых школ[34]. Пасля яго выезду ў Беларусь на пасаду інспектара школ у Лідскім уездзе ў лютым 1942 г. гэтую пасаду займаў арганізатар i першы кіраўнік Даўгаўпілскай Беларускай асноўнай школы Аляксандр Махноўскі. Інспектар быў падначалены рэферэнту адукацыі i культуры праўлення гэбітскамісара Даўгаўпілса Рольфу Вінбергу[35].
У Латвіі ужо ў 1941/42 навучальным годзе працавала 36 беларускіх 7-гадовых (так званых народных), 5-гадовых асноўных школ у Рызе, Даўгаўпілсе, Даўгаўпілскім уездзе (толькі ў Індрскай воласці — 10, у Рабежніекскай воласці — 5), у Лудзенскім i Ілуксцкім уездах, якія вясной 1942 г. скончыла прыкладна 100 чалавек, i Дзяржаўная Беларуская гімназія ў Індры. Для параўнання: у 1939/40 г. у Латвіі — у Рызе — была толькі адна 6-гадовая асноўная школа, a ў год савецкай улады — дзве асноўныя школы; у 4 няпоўныя сярэднія школы перайменавалі былыя 6-гадовыя асноўныя школы i адну змешаную руска-беларускую няпоўную сярэднюю школу[36].
Варта адзначыць, што школы адчыняліся паступова восенню i нават зімой 1941 г. Напрыклад, у Даўгаўпілсе 7-гадовая асноўная школа пад кіраўніцтвам былога кіраўніка Беларускага тэатра Язэпа Камажынскага пачала працу толькі ў снежні[37], a ўжо ў 1942/43 навучальным годзе ў ёй было 317 навучэнцаў. Акрамя гэтага, у Грыўскай 5-гадовай асноўнай беларускай школе, якая працавала з пачатку гэтага навучальнага года, навучаліся яшчэ 135 вучняў. Праўда, школа не атрымала памяшканняў у Грыве, бо ix заняла армія, таму размяшчалася спачатку ў адных памяшканнях з Даўгаўпілскай асноўнай школай, а з лістапада 1942 г. — у памяшканнях былой яўрэйскай сінагогі Даўгаўпілса[38]. Акрамя гэтага, восенню 1942 г. кіраўніцтва Беларускагааб’яднання i школьны інспектар беспаспяхова стараліся адчыніць беларускія школы таксама ў Рэзекненскім уездзе (некалькіх валасцях)[39] (гл. Табліцу)[40].
Акрамя гэтага, летам 1942 г. у Індры ў беларускай гімназіі былі арганізаваны 2-месячныя летнія курсы для 62 беларускіх настаўнікаў (выкладалі на курсах запрошаныя з Вільні i мясцовыя педагогі)[41]. У снежні 1942 г. у Індрскай гімназіі (спачатку яе дырэктарам быў Сяргей Сахараў, а з кастрычніка 1942 г. — Аляксандр Радзько) было 9 педагогаў i 128 навучэнцаў, а 1 снежня 1943 г. — 6 педагогаў i 103 навучэнцы (у красавіку 1944 г. — 8 педагогаў i 92 навучэнцы). У ліпені працаваў інтэрнат для 30 навучэнцаў[42]. У 1942/43 навучальным годзе працу таксама пачала беларуская гімназія ў Зілупе (дырэктар — С. Сахараў) i 1 снежня 1942 г. у ей предавала 7 педагогаў, было 55 навучэнцаў, а 1 снежня 1943 г. — 6 педагогаў i 70 навучэнцаў (1 красавіка 1944 г. — 6 педагогаў i 59 навучэнцаў)[43]. Абедзве беларускія гімназіі i асноуныя школы скончылі сваю працу летам 1944 г. (у ліпені, у сувязі з набліжэннем фронту, канцылярыя Індрскай гімназіі была перанесена ў Рыгу)[44].
Зімой[45], вясной i летам 1942 г., а таксама яшчэ ў 1943 г. былі памкненні адчыніць беларускія гімназіі таксама ў Пасіене i Даўгаўпілсе, але генеральны камісарыят Латвіі не даў на гэга свайго дазволу, хоць просьбу i падтрымаў добразычліва настроены да беларусаў гебітскамісар Даўгаўпілса X. Рыкен. Яшчэ 20 студзеня 1943 г. дэлегацыя Даўгаўпілскага аддзела Аб’яднання беларусаў пад кіраўніцтвам старшыні А. Якубецкага падала чарговую заяву гебітскамісару з просьбай адчыніць гімназію. У траўні 1943 г. К. Езавітаў яшчэ раз адмовіўся ад займання пасады дырэктара гімназіі, якая толькі планавалася (з-за неабходнасці працаваць у Рызе), тым самым значна паменшыўшы надзею на атрыманне дазволу для гімназіі ў Даўгаўпілсе. У ліпені 1943 г. гебітскамісар Даўгаўпілса, аднак, даў дазвол на адкрыццё паралельнага 1-га класа Індрскай гімназіі ў нейкай з Даўгаўпілскіх гімназій. Яшчэ ў кастрычніку рзферэнт П. Мірановіч заявіў спіс настаўнікаў паралельнага класа, у якім былі таксама імёны гісторыка Б. Бражго (меркаваўся таксама як выхавацель класа), інспектара А. Махноўскага i інш. Аднак сваёй згоды на прыняцце класа не дала ні Даўгаўшлская латышская, ні руская гімназія. Перапіска працягвалася яшчэ ў студзені 1944 г., але беспаспяхова[46]. Затое ўжо летам 1942 г. быў атрыманы дазвол на адкрыццё 2-гадовай беларускай сельскагаспадарчай школы ў Пасіене, якая пад кіраўніцтвам Казіміра Мяжэцкага пачала працу восенню 1942 г. (у жніўні жаданне вучыцца выказалі каля 70 маладых людзей) i працавала да канца 1943/44 навучальнага года[47].
Адной з найсур’ёзнейшых праблем, з якой сутыкнуліся беларускія школы, у некаторых выпадках была даволі слабая нацыянальная самасвядомасць навучэнцаў i нават настаўнікаў, што вызначалася, перш за ўсё, складаным генезісам нацыянальных адносінаў у Латгаліі ў гісторыі. У пачатку 1942 г. кіраўнік Даўгаўпілскага беларуската камітэта А. Якубецкі ў лісце А. Махноўскаму пісаў, што многія настаўнікі гарадской беларускай школы не вядуць заняткаў на беларускай мове i вучні паміж сабой размаўляюць па-польску. A. Махноўскі вызначыў ліст як перабольшванне, хоць i прызнаў, што праблема існуе: „У школе поўна беларусау, якія дзесяткі гадоў знаходзіліся пад польскім уплывам, i таму нельга адразу ставіць нацыянальнае пытаннеў такой вострай форме. Гэтая спаланізаваная маса вучняў сабраная з ведама гебітскамісара, які, гэтак жа як я, упэўнены ў яе беларускім паходжанні”[48]. Варта адзначыць, што ў абставінах, калі акупацыйныя ўлады ўвогуле не дапускалі працы польскіх школ, шмат хто з палякаў Латгаліі i Ілуксцкага ўезда пасылалі ці вымушаныя былі пасылаць сваіх дзяцей у беларускія школы. Гэта пацвярджаюць таксама сведчанні былых навучэнцаў польскай нацыянальнасці ў беларускіх школах[49].
Вялікія цяжкасці прыносіў недахоп кваліфікаваных кадраў у беларускіх гімназіях i асноўных школах, што яшчэ болын ускладнялася высылкай настаўнікаў i нават навучэнцаў на работы ў Нямеччыну i іншыя месцы. Гэтыя акцыі насілі масавы характар, i непасрэдны ix здзяйсняльнік — мясцовыя латышскія ўлады — яшчэ ў час існавання Латвійскай Рэспублікі з вядомым недаверам глядзелі на беларусаў як на лева настроеных у палітычным плане. У чэрвені 1942 г. у Рабежніекскай і Індрскай воласці латышскія ўлады з прапановай „сабраць людзей для высылкі на работы” затрымалі ў цэлым 12 беларускіх настаўнікаў (сярод ix — 6 загадчыкаў асноўных школ i адзін настаўнік Індрскай гімназіі), дзвюх ix жонак i 4 выхаванцаў Індрскай гімназіі. У студзені 1943 г. была затрымана настаўніца Бальбіноўскай народнай школы Эмілія Казакевіч. 16 жніўня 1943 г. быў затрыманы i адвезены на работы адзін настаўнік Айзупскай асноўнай школы; 25-26 жніўня — пяцёра настаўнікаў Краслаўскай (загадчык i настаўніца), Калніешскай, Дземенскай i Круманскай школ, а таксама яшчэ 4 выхаванцы Індрскай гімназіі (прэса пісала, што „адбылася вывазка звязаных з камуністамі ненадзейных элементаў”[50]) i г.д. Некалькі чалавек затрымліваліся шматразова (напрыклад, настаўнік Дземенскай школы Віктар Дзяргач у Эстонію быў высланы ў 1942 г., з-за хваробы адпушчаны ў лютым 1943 г., а 25 жніўня затрыманы зноў)[51]. Некаторых з умяшаннем беларускага школьнага інспектара i беларускага аб’яднання ўдалося вызваліць, але многія былі высланы на працу ў іншыя месцы Латвіі, у Эстонію i нават у Нямеччыну.
У памежных раёнах беларускім школам стваралі пэўную праблему напады савецкіх партызанаў. 28 лістапада 1942 г. партизаны ўварваліся ў кватэру загадчыка Берзкалнскай — Шушкоўскай школы ў Шкяўнскай воласці Аляксандра Чаркоўскага, забралі школьную i ўласную маёмасць, 11 снежня — у школу, абрабаваўшы i часткова разбурыўшы яе. У ліпені 1943 г. — спалілі школьны дом, пасля чаго школа была зачынена. Частка вучняў была выслана ў Балтыньскую народную школу ў Пасіенскай воласці, але i ў гэтай школе, „у сувязі з ненадзейным становішчам у школах раёна”,
26 лістапада вучоба была перапынена да далейшага распараджэння[52]. Акрамя гэтага, беларускія, а таксама іншыя школы ўПаўднёвай Латгаліі пастаянна, a асабліва з 1943 г., сутыкалісяз размяшчэннем армейскіх частак у сваіх памяшканнях, штозначна замінала заняткам. 3-за абставін ваеннага часу пастаянных памяшканняў не было ў абедзвюх беларускіх гімназій.Выхаванцы Індрскай гімназіі ў лютым 1943 г. былі вымушаныаддаць свае памяшканні арміі i перавесціся ў памяшканні Індрскай беларускай народнай школы, дзе навучанне ў пасляабедзенную змену праходзіла да лютага 1944 г., а пачынаючы з таго часу — у частцы дома на тэрыторыі воласці. Усваю чаргу выхаванцы Зілупскай гімназіі 1943/44 навучальны год, таксама як i папярэдні, пачалі ў двух прыватныхдамах, але ў лістападзе адзін з ix быў заняты арміяй, таму 2 класы трэба было перанесці ў іншы прыватны дом[53]. Нягледзячы на цяжкасці ваеннага часу параўнальна актыўнаразвівалася культурная дзеинасць беларусаў. Свой унёсакзрабілі таксама аддзелы Беларускага аб’яднання Латгаліі. 3 восені 1942 г. пры Даўгаўпілскім аддзеле актыўна працавала трупа актораў-аматараў пад кіраўніцтвам рускага рэжысёра Новікава. Рэгулярна (1-2 разы на месяц) у Даўгаўпілсе, Індры i Краславе яна арганізоўвала п’есы i канцэрты, прыбытак з якіх выкарыстоўваўся для патрэбаў беларускай адукацыі i культуры. У 1943 г. у тэатры Даўгаўпілса былі занятыя 18 акцёраў i 16 рабочых. Сваімі сіламі на беларускую мову перакладаліся таксама латышскія п’есы. Пэўную падтрымку тэатр атрымліваў ад Мінскага гарадскога беларускага тэатра, куды ў кастрычніку 1943 г. была накіравана настаўніца Тамара Мацвеева ў пошуках тэм для рэпертуару i рэжысёра (апошняга, праўда, знайсці не ўдалося). У сваю чаргу пры Краслаўскім аддзеле восенню 1942 г. быў створаны хор, якім кіраваў прафесійны дырыжор i член Даўгаўпілскага аддзела Беларускага аб’яднання Мікалай Гаўбштэйн[54]. У ліпені 1943 г. таксама ў Зілупскім аддзеле аб’яднання планавалася стварыць свой хор, але высланая цэнтральнаму ўпраўленню просьба выдаткаваць сродкі для вышыўкі народных касцюмаў засталася без адказу[55].
У верасні 1943 г. Беларускае аб’яднанне арганізавала ў Рызе, Даўгаўпілсе, Краславе, Індры, Лудзе, Зілупе і Пасіене канцэрты беларускага опернага спевака з Прагі Міхала Забэйды-Суміцкага, у якіх удзельнічала i былая настаўніца спеваў Рыжскай 1-й беларускай школы Вольга Бароўская[56]. На канцэртах гучалі песні на беларускай, рускай, нямецкай i італьянскай мовах. Аддзел Даўгаўпілскага беларускага аб’яднання летам 1943 г. абмяркоўваў пытанне аб стварэнні Беларускага тэатра i оперы, запрасіўшы кіраўніком менавіта M. Забэйду-Суміцкага, але задуму не ўдалося рэалізаваць[57]. Выдаваліся беларускія кнігі i іншыя друкаваныяпрацы. У Рызе ў 1943 г. выйшла 3-е выданне падручніка К. Езавітава „Беларуская школа”, яшчэ некалькі падручнікаў. К. Езавітаў падрыхтаваў і выдаў 12 беларускіх песняў з нотамі. A ў 1944 г. у Рызе ён выпусціў першы ў гісторыі літаратуры ілюстраваны зборнік беларускіх народных песняў i збіраўся працягнуць гэтую традыцыю[58]. У сакавіку 1943 г. у Лудзе памерла беларуская паэтка, жонка культурнага i грамадскага дзеяча С. Сахарава Вольга Сахарава. Пасля яе смерці рыхтаваўся да выдання зборнік яе патрыятычных вершаў, але праца завершана не была[59].
Пытанне беларускіх узброеных фармаванняў
Канстанцін Езавітаў ужо з 1941 г. у сваіх публікацыях i карэспандэнцыі актыўна падтрымліваў неабходнасць стварыць беларускія ўзброеныя фармаванні для барацьбы з бальшавізмам. У ліпені 1942 г. ён перапісваўся са звольненым маёрам Літоўскай арміі, былым камандзірам Беларускага батальёна гэтай арміі Аляксандрам Ружаньцовым, які выканаў просьбу Езавітава i інфармаваў яго пра свае спробы стварыць беларускія аддзелы самаабароны ў Вільні летам 1941 г. У сваю чаргу ў жніўні 1942 г. кіраўніцтва беларускіх аддзелаў самаабароны ў Мінску інфармавала Езавітава аб арганізацыі курсаў для афіцэраў i унтэр-афіцэраў у розных гарадах Беларусі, запрашаючы яго як „вядомага беларускага патрыёта” прыняць удзел у стварэнні нацыянальных узброеных сілаў[60]. Адразу ж пасля стварэння Латышската легіёна CC 27 траўня 1943 г. К. Езавітаў звярнуўся да кіраўнікоў усіх аддзелаў Беларускага аб’яднання з заклікам абдумаць магчымасць стварэння беларускіх ахоўных ротаў ці батальёна. Ён падкрэсліваў, што многія беларускія юнакі ўжо прызваныя ў латышскі легіён ці знаходзяцца на службе ў латышскіх паліцэйскіх батальёнах i што рускія Латгаліі ўжо атрымалі дазвол фармаваць свае падраздзяленні. К. Езавітаў быў упэўнены, што ён прадухіліць сітуацыю, калі ў „нашых [беларускіх] валасцях [у Паўднёвай Латгаліі i Ілуксцкім уездзе] парадак наводзяць людзі збоку”. Таму ён распарадзіўся высветліць, ці будуць салдаты i камандзіры для такіх падраздзяленняў у месцах дзеяння аддзелаў аб’яднання[61]. Аднак задуму рэалізаваць не ўдалося, i беларускую маладзь Латгаліі працягвалі мабілізоўваць у латышскі легіён[62]. Яшчэ перад пачаткам навучальнага года, вясной 1943 г., у нямецкую армію i яе дапаможныя аддзелы былі прызваны многія настаўнікі беларускіх школ, напрыклад Клеменс Развадоўскі (1919 г. нар.) з Ліелборнскай школы Саліенскай воласці, Сганіслаў Багдановіч (1920 г. нар.) з Варнавічскай школы Каплаўскай воласці, Уладзіслаў Баярун (1921 г. нар.) з Дземенскай школы (настаўнік нямецкай мовы)[63] i г.д. Цікава, што сярод беларускіх настаўнікаў былі выпадкі добраахвотнага ўступлення ў латышскі легіён. Напрыклад, у сакавіку 1943 г. гэта зрабіў загадчык Айзупскай школы ў Індрскай воласці Віктар Завіша[64]. У легіён былі мабілізаваны таксама выхаванцы беларускіх гімназій, што дасягнулі прызыўнога ўзросту. Напрыклад, навучэнец 4-га класа Індрскай гімназіі 19-гадовы Генрых Блажэвіч быў прызваны ў лістападзе 1943 г., а вясной наступнага года ён загінуў на фронце. Дырэктар Зілупскай гімназіі ў лістападзе 1943 г. дакладваў у Генеральную дырэкцыю адукацыі i культуры, што адна частка навучэнцаў „узяты на працу”, іншыя „пайшлі дабравольцамі на ваенную службу”. Таксама рэферэнт П. Мірановіч 25 кастрычніка 1943 г. адзначаў, што ў сувязі з прызывам на ваенную службу ў Індрскай гімназіі не ствараецца паралельны клас для 4 класа[65]. Яшчэ вясной 1945 г. у Ліепайскім прызыўным пункце латышскага легіёна былі прызваныя многія беларусы (згодна з запісам у рэгістрацыйных кнігах, дзе фіксавалася таксама нацыянальнасць): сельскі гаспадар Сганіслаў Лобза з Турлаўскай воласці (у Курземе-Курляндыі), каваль з Адажскай воласці Васіль Барсук, сталяр з Ліепаі Браніслаў Бербіс і інш.[66]
Адносіны з латышамі
Даступная ў крыніцах інфармацыя сведчыць пра даволі дрэнныя ўзаемаадносіны латышскіх уладаў з беларускімі структурамі ў Латгаліі, што вызначалася ўжо складанымі адносінамі абодвух бакоў яшчэ пад час незалежнасці Латгаліі, асабліва пасля 1934 г. — у час аўтарытарнага перыяду (у пачатку 1943 г. выданне Даўгаўпілскага аддзела Аб’яднання беларусаў пісала: „Hi масон Ульманіс, ні жыды-сталіністы не змаглі падавіць усе нашы свядомыя сілы”[67]). У красавіку 1942 г. інспектар беларускіх школ A. Махноўскі пісаў К. Езавітаву з Даўгаўпілса, што ў асобных месцах бацькі «баяцца рэгістраваць сваіх дзяцей у беларускіх школах i супраць латышоў на сяле „страшэнная злосць”. Даўгаўпілская турма, дзякуючы латышскай паліцыі, набіта беларусамі, ёсць яшчэ рускія i палякі, a латышоў — няма». У сваю чаргу загадчык Балтыньскай беларускай школы ў Пасіенскай воласці Васіль Меныпыкаў у чэрвені 1942 г. пісаў К. Езавітаву пра выйграную „барацьбу з латышамі”, якія няўдала імкнуліся дамагчыся закрыцця школы[68]. Дадзеная праблема з пункту гледжання латышскіх уладаў адлюстроўваецца ў перапісцы праўлення Скайсцкай воласці з інспектарам школ Даўгаўпілскага ўезда ў кастрычніку 1942 г., у якой праўленне старалася даказаць, што кіраўніцтва беларускай школы ў Калніешы дзейнічае „цалкам незаконна” — спачатку патрабуючы памяшканне i інвентар, прымаючы на працу настаўнікаў, заяўляючы не адпаведныя рэальнасці звесткі пра колькасць навучэнцаў (быццам бы 158 вучняў, а фактычна толькі 27 чалавек), i толькі пасля гэтага ходзяцьпа хутарах, агітуючы пасылаць дзяцей у беларускую школу. Валасны старшыня Андрэй Люта пісаў, што дакументы гістарычнага характару ў валасным архіве даказваюць, што ў другой палове XIX ст. амаль усе жыхары воласці былі латышамі, а цяпер многія з ix „пры вызначэнні народнасці блытаюць паняцце народнасці i веры i, з’яўляючыся каталікамі, выдаюць сябе за палякаў”. Калі ў 1942 г. палякаў высылалі на працу ў Нямеччыну, многія прыходзілі ў валасное праўленне i прасілі выдаць дакумент пра ix латышскае паходжанне, a другія, дзякуючы яшчэ русіфікатарскай палітыцы за царскім часам, „часткова забыліся сваю родную мову, размаўляюць на розных дыялектах рускай мовы i пад уплывам вядомай агітацыі выдаюць сябе за беларусаў”. Аднак заяўка інспектара Даўгаўпілскага ўезда ў генеральную дырэкцыю ў лістападзе 1942 г. аб закрыцці школы ў Калніешы выніку не дала i школа працавала[69].
У сакавіку 1943 г. загадчык беларускай школы ў Калніешы скардзіўся ўладам уезда, што ў праведзеным 24 лютага перапісе насельніцтва Скайсцкае валасное праўленне не ўключала ў лік перапісчыкаў i членаў валасной падліковай камісіі ніводнага з першапачаткова заяўленых трох беларускіх настаўнікаў. Ён падкрэсліваў, што беларуская інтэлігенцыя воласці „заўсёды актыўна ўдзельнічала ў новай дзяржаўнай аднаўленчай працы — зборы ахвяраванняў i прамысловай сыравіны, у падліку скаціны i г.д. Відаць, што праца нашага невялікага беларускага народа, што жыве ў Латвійскай генеральнай акрузе, была святой i неабходнай для дабрабыту радзімы. Цяпер, калі набліжаецца важны момант для кожнага народа, мы — беларусы — застаёмся адхіленымі ад народных i ўсеагульных інтарэсаў. Дзеянні валаснога праўлення закранаюць нацыянальныя правы беларускага народа, што не вядзе да агульнай мэты, а стварае разлом i ўзаемную нянавісць народаў”. Таму загадчык школы выказаў пратэст супраць вынікаў перапісу ў воласці, дзе быццам бы зменшана колькасць беларусаў, якія там жывуць. Згодна з паведамленнем Краслаўскагааб’яднання, таксама старшыня Краслаўскаай вобласці і старшыня Краслаўскага гарадскога праўлення адмовіліся ўключыць у лік перапісчыкаў беларускіх настаўнікаў, хоць нямецкі гебітскамісар даў такое распараджэнне адносна валасцей уезда (у іншых месцах распараджэння прытрымліваліся, i беларускія настаўнікі ўдзельнічалі ў перапісе. — Э. Е.)[70].
Аднак не варта адносіць згаданыя тэндэнцыі да ўзаемадачыненняў беларусаў з латышамі ў цэлым — хутчэй гэта было характэрна для некаторых валасцей, дзе гэта вызначалася асаблівымі адносінамі i вядомым суперніцтвам абедзвюх народных груп у мінулым. У сваю чаргу, напрыклад, у Зілупе, дзе як латышы, так i беларусы заўсёды былі меншасцю ў параўнанні з рускімі, а да 1941 г. таксама i з яўрэямі, у чэрвені 1942 г. адбылося агульнае культурнае мерапрыемства латышскай i беларускай школы, на якім хор i салісты выконвалі нямецкія (даніна акупацыйнай уладзе), латышскія i беларускія песні. Характэрна, што на ім прысутнічалі ў якасці гасцей прадстаўнікі адміністрацыі гебітскамісара[71].
Адносіны ў асобных валасцях сапраўды былі складаныя. 17 чэрвеня 1942 г. К. Езавітаў паведамляў у скарзе рэферэнту Ф. Адольфі ў генеральным камісарыяце пра арышты беларускіх настаўнікаў у Рабежніекскай i Індрскай валасцях, якія праводзіліся латышскімі ўладамі. Езавітаў падкрэсліваў, што на гэты раз арыпггы маюць характар „шырокай, накіраванай супраць беларускай інтэлігенцыі кампаніі”, мэтай якой з’яўляецца не дапусціць беларусаў у самакіраванне „беларускіх валасцей”.
Езавітаў пісаў, што затрыманыя настаўнікі абсалютна лаяльныя да нямецкіх уладаў, у кім бачаць сяброў, якія вызвалілі ix не толькі ад савецкай русіфікацыі, але i ад самавольнасці некаторых прадстаўнікоў латышскай адміністрацыі, якія ў гэтых памежных валасцях стараліся латышаваць беларусаў, закрываючы беларускія школы i навязваючы латышскія (варта заўважыць, што, у сваю чаргу, у канцы 1941 г. i пачатку 1942 г. беларусам з падтрымкай нямецкіх уладаў удалося некалькі латышскіх школ перабудаваць у беларускія, што па зразумелай прычыне выклікала цяжкасці ў адносінах з латышскімі ўладамі). К. Езавітаў прасіў Адрльфі неадкладна дапамагчы вызваліць затрыманых, каб насельніцтва бачыла, што „нямецкая адміністрацыя не пацерпіць самавольнасці асобных латышскіх адміністратараў на правінцыі”. Як ужо згадвалася, у асобных выпадках з дапамогай нямецкіх уладаў удавалася дасягнуць вызвалення высланых на работы настаўнікаў (так, напрыклад, у снежні 1943 г. школьнаму інспектару А. Махноўскаму ў Рызе ўдалося дасягнуць вызвалення ад работ затрыманага 25 жніўня загадчыка Краслаўскай беларускай школы i яшчэ адной настаўніцы)[72]. Але так было не заўсёды. У некаторых выпадках затрыманым настаўнікам былі выказаны сур’ёзныя абвінавачванні. Напрыклад, 1 лютага 1943 г. па палітычных меркаваннях была звольнена з працы настаўніца Дземенскай беларускай школы Зінаіда Насевіч, i старанні Даўгаўпілскага аддзела Беларускага аб’яднання i школьнага інспектара высветліць падставы ў нямецкай паліцыі бяспекі вынікаў не далі[73].
Складаныя адносіны ў беларускага аб’яднання i школ былі таксама з рускімі арганізацыямі. У лютым 1944 г. А. Махноўскі інфармаваў К. Езавітава, што ў Даўгаўпілсе рэалізуецца распараджэнне рэйхкамісара „Остлянд”, згодна з якім абарона інтарзсаў беларускай меншасці перадаецца зноў „Рускаму камітэту”, які арганізоўваецца ў Рызе, i яго прадстаўнжам у Даўгаўпілсе. 3 месным аддзелам Беларускага аб’яднання яны кантакт не навязвалі, падкрэсліваючы, што будуць размаўляць „непасрэдна з народам”, а таксама прызначылі сваіх кандыдатаў (поўнасцю русіфікаваных беларусаў — „па папскай лініі”), як прадстаўнікоў у вышэйзгаданы камітэт[74].
Завяршальны этап
У канцы чэрвеня прадстаўнікі беларусаў у Латвіі К. Езавітаў i П. Мірановіч удзельнічалі ў працы Ўсебеларускага з’езда ў Мінску (у ім таксама актыўна ўдзельнічаў М. Дзямідаў, які пакінуў Латвію ў 1942 г.). Пасля гэтага К. Езавітаў у Нямеччыне займаў пост начальніка ўпраўлення ваенных справаў Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), кіруючы мабілізацыйным працамі.
На пачатку лістапада 1944 г. у Берліне БЦР i Ўкраінскі нацыянальны камітэт дамовіліся пра неабходнасць стварэння „Усходнееўрапейскага блока народаў”, а К. Езавітаў вёў перамовы з прадстаўнікамі балтыйцаў пра магчымае супрацоўніцтва. Праўда, балтыйцы адмовіліся ўвайсці ў планаваны блок. Акрамя гэтага, К. Езавітаў у суправаджэнні маёра Дзмітрыя Касмовіча ў лютым 1945 г. у Берліне сустракаўся з генеральным інспектарам латышскага легіёна ў яго штабе. У хуткім часе пасля гэтага К. Езавітаў лёг у шпіталь, i кантакты абарваліся[75]. Варта заўважыць, што згаданыя перамовы з латышскім бокам вяліся выключна з інфармацыйнымі мэтамі, паколькі любы саюз з беларусамі ў дадзенай сітуацыі быў нявыгадны палітычна.
Ужо з восені 1944 г. пры К. Езавітаве, увайшоўшы да яго ў давер, працаваў агент савецкай ваеннай разведкі „Марс” (мяркуючы па ўсім — беларус), які 24 красавіка 1945 г. у Нямеччыне перадаў К. Езавітава ў рукі савецкай контрразведкі (памёр у траўні 1946 г. у менскай турме)[76]. У сваю чаргу, M. Дзямідаў быў камандзірам батальёна Беларускай самаабароны, пазней дзейнічаў у ваенных структурах БЦР, пасля вайны жыў у ЗША (памёр у 1967 г.). На Захад пасля вайны трапілі яшчэ некалькі актыўных дзеячаў беларусаў Латвіі, напрыклад П. Мірановіч[77].
Пад канец вайны i адразу пасля яе многія з тых беларусаў, што засталіся ў Латвіі i праявілі грамадскую актыўнасць, былі арыштаваныя. Напрыклад, былы загадчык Пасіенскай беларускай школы Браніслаў Юрэвіч (абвінавачаны як „удзельнік БЦР”, арыштаваны ў траўні 1945 г.), загадчык Краслаўскай школы Я. Красневіч („айзсарг”, у лютым 1945 г.), загадчык ГайсмасКумбульскай школы ў Дземенскай воласці Антон Земец („падазрэнні, што з’яўляецца інфарматарам нямецкай паліцыі”, у жніўні 1944 г.)[78] i інш. Рэпрэсаваны быў таксама i былы дырэктар Зілупскай гімназіі С. Сахараў. 3 лета 1944 г. ён працаваў загадчыкам рускай школы ў Рызе, a ў красавіку 1945 г. быў арыштаваны як „беларускі нацыяналіст” i асуджаны на 5 гадоў лагераў. Ён вярнуўся ў Рыгу ў жніўні 1950 г. i памёр 22 красавіка 1954 г.[79]
Высновы
Савецкую акупацыю i нават анексію Латвіі ў склад СССР у 1940 г. многія кіраўнічыя дзеячы беларускай меншасці ўспрынялі, па меншай меры ў пачатковы перыяд, з ухваленнем, асновай якога была надзея на свабоднае развіццё беларускай культуры. Надзеі не апраўдаліся, i з гэтай прычыны ў перыяд нямецкай акупацыі многія беларускія дзеячы выяўлялі яшчэ большую актыунасць. У перыяд нямецкай акупацыі ў Латвіі беларуская адукацыя i культура перажылі другі па велічыні росквіт у гісторыі пасля перыяду 20-х – пачатку 30-х гг. у Латвійскай Рэспубліцы. Гэты перыяд быў параўнальна кароткім, i ён вызначаўся, перш за ўсё, рэалізаванай нямецкімі акупацыйнымі ўладамі палітыкай. Асновай гэтай палітыкі было, па-першае, жаданне паменшыць значнасць польскага фактару (у Латвіі, толькі ў меншым маштабе, была рэалізавана тая самая палітыка, што ў Беларусі i Літве), па-другое — жаданнепалегчыць сабе кантроль над насельніцтвам акупаванай Латвіі, асабліва — латышамі. Для гэтага выкарыстоўваўся спосаб „падзяляй i валадар” ва ўсіх магчымых варыянтах, штучна дзелячы i ствараючы канфліктныя сітуацыі паміж рознымі нацыянальнасцямі i нават дыялектнымі групамі на занятых тэрыторыях. Менавіта таму немцы быццам бы добразычліва ставіліся да беларускага руху і, напрыклад, да латгальцаў, культывуючы ix раздзел з латышамі. Зразумела, гэта вызначалася павагай нямецкіх чыноўнікаў i партийных дзеячаў да меншасцяў ці этнічных груп. 3 меншасцяў рускія i беларусы былі фактычна адзінымі ў Латвіі, афіцыйную дзейнасць якіх нямецкія ўлады непасрэдна падтрымалі. (Адначасова многія беларусы i рускія падпалі пад рэпрэсіі ў залежнасці ад ix палітычнага настрою). Праўда, абедзве гэтыя меншасці цяжка параўнальныя з-за рознай колькасці i уплыву. Але асаблівая падтрымка нямецкімі ўладамі параўнальна невялікай беларускай меншасці, несумненна, заслугоўвае ўвагі.
Без сумнення, як кіраўнікамі руху К. Езавітавым i M. Дзямідавым, так i многімі іншымі, перш за ўсё кіраваў беларускі патрыятызм. I як беларускія нацыяналісты яны ў перыяд нямецкай акупацыі апынуліся ў становішчы глыбокага канфлікту з устаноўкамі савецкай улады. Канцэпцыя „савецкага народа”, якая была ў яўнай супярэчнасці з бачаннем будучыні свайго народа беларускімі лідэрамі, а таксама, у меншым маштабе — з латышскімі ўладамі, якія самі адначасова таксама залежал! ад добразычлівасці нямецкіх уладаў i ў такіх абставінах, у меру сваіх магчымасцяў, стараліся захаваць свой уплыў. (Асабліва выразна гэта было відаць менавіта ў Латгаліі, у тых яе валасцях, дзе толькі дзякуючы аўтарытарнаму рэжыму 1943 г. удалося дасягнуць дамінавання латышоў у самакіраванні.) У сваю чаргу, нямецкая ўлада як у Беларусі i Літве, так i ў Латвіі вельмі паспяхова i умела выкарыстала беларускі фактар, каб зменшыць у Паўднёвай Латгаліі ролю i значнасць палякаў, атрымаць яшчэ аднаго саюзніка ў барацьбе з савецкім падполлем i прапагандай, а таксама палегчыць сабе рэалізацыю кантролю над мясцовымі латышскімі ўладамі. Варта асцярожна падыходзіць да магчымай у мінулым сувязі К. Езавітава i M. Дзямідава з савецкімі разведвальнымі i рэпрэсіўнымі органамі ў якасці агентаў. Таму што нават прыняўшы, што вядомае супрацоўніцтва абодвух сапраўды існавала (што цяжка аспрэчыць), варта браць пад увагу абставіны, у якіх гэтае супрацоўніцтва было пачатае: у К. Езавітава — давер да СССР i Беларускай ССР, характэрны для большей часткі беларускай палітычнай эміграцыі ў 20-я гг. (з ілюзіямі пра магчымасць свабоднага развіцця беларускай культуры на радзіме), a ў M. Дзямідава — безвыходнае становішча ў савецкім заключэнні перад пагрозай смерці. Аднак зразумела, што летам 1941 г., пры рэзкай змене сітуацыі, абодва спынілі супрацоўніцтва i сталі на шлях супрацьстаяння савецкай уладзе, спадзеючыся з дапамогай i пры пасярэдніцтве нямецкай акупацыйнай улады дасягнуць мэты сваёй шматгадовай дзейнасці — стварэння незалежнай беларускай дзяржавы. Беручы пад увагу выяўленыя К. Езавітавым i іншымі лідэрамі Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1919-1920 г. i пазней погляды адносна межаў сваёй дзяржавы, таксама пад час нямецкай акупацыі ў 40-я гг. беларускія нацыяналісты бралі пад увагу магчымасць, што ў будучым „да беларускіх зямляў” будуць далучаны таксама некалькі „беларускіх” валасцей Ілуксцкага i Даўгаўпілскага ўездаў Латвіі. Варта зрабіць выснову, што ў час нямецкай акупацыі Латвія побач з Беларуссю i Літвой зрабілася значным цэнтрам беларускага нацыянальнага руку. Гэта стала магчыма дзякуючы гатоўнасці i актыўнасці часткі латвійскіх беларусаў, а таксама вядомай калабарацыі актыўнай часткі беларускіх кіраўнікоў з нямецкімі ўладамі ў Латвіі i за яе межамі.
Пераклад Юліі Карыцкай
[1] Гл.: Екабсон Э. Белорусы в Латвии в 1918—1940 гг. // Беларуская дыяспара як пасярэдніца ў дыялогу цывілізацый. Матэрыялы III Міжнароднага кангрэса беларусістаў. Мінск: Беларуси Кнігазбор, 2001. С. 47-71.
[2] Latvijas Valsts vestures arhīvs (Латвійскі дзяржаўны гістарычны архіў, далей LWA), 2924. f., 1. apг., 9. lieta, 57.-59. lp.
[3] Тамсама, 9. lieta, 61.1р
[4] Тамсама, 69-70. 1р.
[5] Найдзюк Я., Касяк Л. Беларусь учора i сяньня. Менск, 1993. С. 228.
[6] LWA, 2924. f., 1. apr„ 9. lieta, 71. lp.; Šteimans J. Latgale 1939-1959. Rēzekne, 2003. 53. lpp.
[7] Latvijas Valsts arhīvs (Латвійскі дзяржаўны архіў, далей LVA), 1986.f., 1. apг., 36628. lieta, 140. lp.
[8] Юрэвіч Л. Сьвет эміграцыйнага эпісталярыю: 3 матар’ялаў архіву Рады БНР // ARCHE. 2001. № 3. С. 56-57.
[9] Езовитов К. Воспоминия // Неман. 1993. № 13. С. 132-133. Сам К. Езавітаў у снежні 1942 г. пісаў знаёмаму ў Берліне, пгго ў год савецкай улады „шчаслівым спосабам” застаўся жывы хутчэй за ўсё з-затаго, што савецкая ўлада „пасаромелася” яго адразу рэпрэсавацьяк „пацярпелага ад ульманаўскага рэжыму”. Апрача таго яго вельмілюбілі беларускія школьнікі ды ix бацькі, „трэба было прыслухаццада голасу рабочых кварталаў”, але ў Сібір нібьгга была сасланая ягобылая жонка (на самай справе яго другая жонка Ларыса Нікіфароўская сама паехала ўслед за Чырвонай арміяй, калі тая адступала, i памерла ў Маскве ў 1970-я гг.). Нацыянальны Архіў Рэспублікі Беларусь(далей — НАРБ), ф. 458, воп.1, спр.79, с 29.
[10] LVA, 1986. f., 2. apг., P-10551. lieta, 48-93. lp.
[11] Аляксандр Булат быў чэмпіёнам Латвіі па фехтаванні 1936 г.
[12] LVA, 1986. f., 2. арг., Р-4809. lieta, 3-23. lp.
[13] LWA, P-813. f., 2. арг., 28. lieta, 62-67. lp.
[14] Pūpols Р. Draugu sejas. Tahoma, 1964. 49. lpp.
[15] LWA, P-712. f., 1. apг., 5. lieta, 1. lp.
[16] LWA, P-712. f., 1. арг., 6. lieta, 3. lp.
[17] LWA, P-712. f., 1. арг., 2. lieta, 26. lp.
[18] LWA, P-69. f., 1A. apг., 9. lieta, 5. lp.
[19] Strods H. Zem melnbrūnā zobena. Rīga, 1976., 78. lpp.
[20] LWA, P-69. f., la. apг., 2. lieta, 418. lp.
[21] Соловьев А. Белорусская центральная рада. Создание, деятельность, крах. Минск, 1995. С.155.
[22] LWA, Р-712. f., 1. apг., 1. lieta, 1.-47. lp.
[23] НАРБ, ф. 458, воп.1, спр. 79, с.29, 62; спр. 91, с.11-15.
[24] Тамсама, спр. 87, с.8.
[25] Раніца. 1942. 18 ліп.
[26] LWA, Р-712. f., 1. арг., 4. lieta, 9. 1р
[27] НАРБ, ф.458, воп.1, спр.80, с.36; спр.91, с.25-70.
[28] LWA, Р-712. f., 1. арг., 1. lieta, 44. 1р.
[29] Раніца. 1942. 18 ліп. Мальдзіс А. Пра лес архіва Канстанціна Езавітава: Зборнік артыкулаў i дакументаў. С.244.
[30] LWA, Р-712. f., 1. арг., 4. lieta, 9. lp.
[31] Герасімаў В. „Да праўды сьветлай, братка, йдзі!” // Полымя. 1994.№ 4. С. 186.
[32] НАРБ, ф.458, воп.1, спр.81, с.61-65; спр.91, с.1, 8.
[33] LWA, Р-712. f., 1. арг., 6. lieta, 3. 1р.
[34] Daugavas Vēstaesis. 1941. 7. dec.
[35] НАРБ, ф.458, воп.1, спр.79, с.4; спр.86, с.1.
[36] LWA, Р-701. f., 1. арг., 17. lieta, 10. 1р.
[37] Раніца. 1942. 18 чэрв.
[38] LWA, Р-949. f., 1. арг., 332. lieta, 17. 1р.
[39] LWA, Р-712. f., 1. арг., 4. lieta, 25. 1р.; 5. lieta, 15., 3. 1р.
[40] LWA, Р-949. f., 1. арг., 369. lieta, 1.-19. lp.; 370.1ieta, l.-42.1p.; 315.1., 1.-115.1p., 316.1., l.-133.1p.; 452.1., l.-70.1p.; 332.1., l.-50.1p.; 454.1., 1.-123.lp.; 453.1., l.-6.1p.; 262.1., l.-19.1p.
[41] НАРБ, ф.458, воп.1, спр.73, c.4; cnp.86, c.13.
[42] LWA, Р-949І., l.apг., 262. L, 10.-19. lp.
[43] Turpat, 1.-9. lp.; Р-701Х, l.apг., 181. 1., 67.-68. lp., 122.-123. lp.; Р-951Х, (Izglītības un kultūras ģenerāldirekcijas Skolu departaments), 1. apг., 128. 1., l.-25.1p. (Zilupes ģimnāzijas dokumentācija).
[44] Turpat, P-951.f., l.apг.,93 262. 1., 1., 49. lp.
[45] У Даўгаўпілскай латышскай газеце „Daugavas Vēstnesis” была апублікавана аб’ява на нямецкай, латышскай, рускай i беларускай мовах, каббацькі рэгістравалі дзяцей для навучання ў Даўгаўпілскай беларускайгімназіі (на вул. Каўняс, 8). Daugavas Vēstnesis. 1942. 11 лют.
[46] LWA, Р-712Х, l.apг., 4. 1., 13., 30. 1р.; З.1., 4.1р.; P-951.f., l.apг., 93.1.,26.-45.lp.
[47] НАРБ, ф.458, воп.1, спр.87, с.9-10; Новая Дарога. 1943. 19 вер.
[48] LWA, Р-712І., l.apг., 5. L, 23. lp.; 4.1., 46.1p.
[49] Сведчанні, атрыманыя 12 жніўня 1995 г. аўтарам ад паляка БраніславаМінкевіча (нар. у 1930 г., жыў у Дземенскай воласці, вучыўся ў Дземенскай беларускай школе) i ад паляка Отта Дзевалтоўскага (нар. у1932 г., жыў у Саліенскай воласці, вучыўся ў Ліелборнскай беларускай школе) 28 жніўня 2003 г.
[50] Daugavas Vēstnesis 1943. 26.aug.
[51] LWA, Р-712І., l.apг., 4. L, 3.-4., 45.1р.; 5.1., 20. lp.
[52] Тамсама, P-949.f., l.apг., 370. L, 28. lp.; 454.1., 12.1p.
[53] Тамсама, 454.1., 18., 21., 111.1р.; 262.1., 1., 13. lp.; Р-951Х, l.apг., 91.1, 1., ll.lp.
[54] LWA, P-712.f., l.apг., 4. L, 42. 1р.; З.1., 4.1р.; 2.1., 23. lp. Цікава, пгго бацька М. Гаўбштэйна быў латышом, але ён сам лічыў сябе беларусам.LWA, Р-712І., l.apг., 1. L, 5. lp.
[55] НАРБ, 458 ф., 1 on., 37 д., 22 стр; 86 д.
[56] LWA, P-1489.f., 4.apг., 171. 1., 1.-2. 1р.
[57] Тамсама, Р-712Х, l.apг., 4. 1., 14., 37., 49. lp.; 5.1., 14.1р.; 2.1., 15.1р.; Двинский вестник. 1943. 4 сент.
[58] Герасімаў В. «Да праўды сьветлай, братка, йдзі!» // Полымя. 1994.№ 4. С. 186.
[59] Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. Мінск,1995. С. 260-261.
[60] НАРБ, ф.458, воп.1, спр.87, с.21, 30.
[61] LWA, Р-712Х, l.apг., 4. 1., 32. lp.
[62] Гл., напрыклад: LWA, Р-180Х, 5.арг., 290. 1., 13-26. lp. (апытальныя лісты 15 прызваных у легіён беларусаў па прозвішчы Клагішы).
[63] LWA, Р-949Х, l.apг., 332. 1., 2., 35., 49. lp
[64] Тамсама, 316.1., 121.1p.
[65] Тамсама, 262.1., 14.1p.; P-180.f., 5.apг., 79.1., 62.1р.; Р-951Х, l.apг., 93.1.,29.1p.
[66] Тамсама, Р-71Х, І.арг., 21.1., 1.-43.1р.
[67] Тамсама, Р-712Х, І.арг., 4.1., 31.1р.
[68] НАРБ, ф.458, воп.1, спр.86, с 4, 10.
[69] LWA, Р-951Х, І.арг., 55. 1., 1.-4. 1р.
[70] НАРБ, ф.458, воп.1, спр.80, с.1-2; LWA, Р-712Х, І.арг., З.1., 7.1р.
[71] Тамсама, спр.86, с 13.
[72] LWA, Р-712І., І.арг., 5. 1., 31. 1р.
[73] Тамсама, 4. 1., 3-4., 45. 1р.
[74] Тамсама, P-712.f., l.apг., 5. L, 17. lp.
[75] Езовитов К. Воспоминания // Неман. 1993. С. 151-155.
[76] Соловьев А. Белорусская Центральная Рада. Создание, деятельность,крах. С. 137-142.
[77] Łatyszonek O. Mikołaj Demidow // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 1995.№ 1. S.178-179.
[78] No NKVD līdz KGB. Politiskās prāvas Latvijā 1940-1986. Noziegumospret padomju valsti apsūdzēto Latvijas iedzīvotāju rādītājs. Rīga, 1999.315, 377, 875 lpp.
[79] Беларускія пісыменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 5. С. 262.
Табліца
Беларускія асноўныя школы ў Латвіі ў 1941-1944 г.
Месца | Пачатак работы | Фактычная колькасць навучэнцаў | Колькасць настаўнікаў | Загадчык школы | ||||||||||||||||||
Лудзенскі ўезд | ||||||||||||||||||||||
Айзупе-Залессе, асноўная школа, Пасіенская вол. | 1 лютага 1942 г. (да гзтага латышская) | Люты 1942 г. — 56 Снежань 1942 г. — 37 Снежань 1943 г. — 36 | 2-3 | П. Жукоўскі (вывезены ў Нямеччыну ў 1942 г.), С. Ліепіня, А. Лейтане | ||||||||||||||||||
Айзупе-Пірдава, асноўная школа, Пасіенская вол. | 1 лютага 1942 г. (да гзтага латышская) | Травень 1942 г. — 68 Травень 1943 г. — 94 Снежань 1943 г. — 84 | 3-4 | С. Багданавіч, С. Кіры-ловіч, M. Бараноўская | ||||||||||||||||||
Батціні-Бяляева, асноўная школа, з кастрьгчніка 1943 г. народная школа, Пасіенская вол. | 1 лютага 1942 г. | Травень 1942 г. — 49 Травень 1943 г. — 118 Снежань 1943 г. — 136 | 3-4 | В. Меныыыкаў | ||||||||||||||||||
Берзкалні-Шушыка-ва, народная школа, Шкяўнская вол. | Лістапад 1941 г. (у ліпені 1943 г. школа спалена) | Снежань 1941 г. — 107 Снежань 1942 г. — 125 | 5 | A. Чаркоўскі | ||||||||||||||||||
Пасіене, народная школа | 26 снежня 1942 г. | Снежань 1941 г. — 92 Травень 1943 г. — 180 Снежань 1943 г. — 195 | 6-7 | Б. Юрэвіч | ||||||||||||||||||
Зілупе-Розенава, народная школа | Кастрычнік 1941 г. | Снежань 1941 г. — 132 Травень 1943 г. — 132 Снежань 1943 г. — 129 | 6 | M. Дзямідаў, M. Мяжыцкі | ||||||||||||||||||
Месца | Пачатак работы | Фактичная колькасць навучэнцаў | Колькасць настаўнікаў | Загадчык школы | ||||||||||||||||||
Даўгаўпілскі ўезд | ||||||||||||||||||||||
Айзупе-Зарэкі, асноўная школа, Індрская вол. | 15 кастрычніка 1941 г. | Снежань 1941 г. — 38 Травень 1943 г. — 58 Снежань 1943 г. — 43 | 1-2 | Э. Казакевіч, M. Завіша, 3. Маціеўская, В. Клагіша | ||||||||||||||||||
Аўсма-Неўліні, асноўная школа, Рабежніекская вол. | 15 кастрычніка 1941 г. | Травень 1942 г. – 84 травень 1943 г. – 45 Снежань 1943 г. – 75 | 3 | I. Блажэвіч, X. Клагіша, С. Кірыловіч | ||||||||||||||||||
Авоці-Лупандзі, асноўная школа, Індрская вол. | 12 кастрычніка 1941 г. | Кастрычнік 1941 г. — 61 Травень 1943 г. — 45 Снежань 1943 г. — 72 | 2-3 | Д. Юркевіч | ||||||||||||||||||
Блукішы-Савейкі, асноўная школа, Індрская вол. | 17 кастрычніка 1941 г. | Травень 1942 г. — 35 Травень 1943 г. — 26 Снежань 1943 г. — 37 | 1 | Я. Багдановіч | ||||||||||||||||||
Даўгавіешы-Піедруя, народная школа, Індрская вол. | 15 кастрычніка 1941 г. | Кастрычнік 1941 г. — 141 Травень 1942 г. — 81 Снежань 1942 г. — 157 Снежань 1943 г. — 128 | 3-5 | О. Гвоздзь, С. Маціеўскі | ||||||||||||||||||
Даўгаўпілская народная школа | 25 лістапада 1941 г. | Лістапад 1941 г. – 182 Травень 1942 г. – 49 Травень 1943 г. – 260 Снежань 1943 г. – 252 | 8-13 | A. Махноўскі, Я. Камажынскі | ||||||||||||||||||
Дудзелі, асноўная школа, Аўлейская вол. | 1 снежня 1941 г. (да гэтага латышская) | Травень 1942 г. — 53 Травень 1943 г. — 63 | 1-3 | О. Чарніховіч | ||||||||||||||||||
Месца | Пачатак работы | Фактычная колькасць на-вучэнцаў | Колькасць настаўнікаў | Загадчык школы | ||||||||||||||||||
Даўгаўпілскі ўезд | ||||||||||||||||||||||
Эзерніекі-Белая, народная школа, Індрская вол. | 12 кастрычніка 1941 г. | Травень 1942 г. — 125 Травень 1943 г. — 128 Снежань 1943 г. — 154 | 5-6 | Н. Юззфовіч | ||||||||||||||||||
Граверы, народная школа, Аўлейская вол. | Люты 1942 г. | Травень 1942 г. — 21 | 1 | A. Чарніховіч | ||||||||||||||||||
Індра-Бальбінава, народная школа | 21 кастрычніка 1941 г. | Травень 1942 г. — 301 Травень 1943 г. — 309 Снежань 1943 г. — 365 | 11 | К. Казакевіч | ||||||||||||||||||
Калніешы-Гаравая, народная школа, Скайсцкая вол. | Люты 1942 г. | Травень 1942 г. — 25 (прыняты 104) Травень 1943 г. — 79 Снежань 1943 г. — 104 | 3-4 | I. Блажэвіч Ф. Клагіш | ||||||||||||||||||
Каркліні, асноўная школа, Рабежніекская вол. | Лістапад 1941 г. | Снежань 1941 г. — 40 Травень 1942 г. — 45 Студзень 1943 г. — 40 | 1-2 | X. Клагіша M. Цінгель | ||||||||||||||||||
Краслауская народная школа | 1 снежня 1941 г. | Травень 1942 г. — 54 Травень 1943 г.— 84 Снежань 1943 г. — 102 | 2-5 | Я. Красневіч | ||||||||||||||||||
Крумані-Юхневічы, асноўная школа, Рабежніекская вол. | Лістапад 1941 г. | Снежань 1941 г. — 64 Травень 1942 г. — 28 Травень 1943 г. — 56 Снежань 1943 г. — 50 | 2 | X. Клагіша А. Маньчынская | ||||||||||||||||||
Лідумніекі-Дварчаны, асноўная школа (з 1942. 1943 г. народная школа), Індрская вол. | 15 кастрычніка 1941 г. | Травень 1942 г. — 45 Травень 1943 г. — 68 Снежань 1943 г. — 105 | 2-3 | А. Гендзель Б. Станкевіч | ||||||||||||||||||
Месца | Пачатак работы | Фактычная колькасць навучэнцаў | Колькасць настаўні-каў | Загадчык школы | ||||||||||||||||||
Даўгаўпілскі ўезд | ||||||||||||||||||||||
Балканы-Кузьміны, асноўная школа, Індрская вол. | Лістапад 1941 г. | Снежань 1941 г. — 51 Травень 1942 г. — 31 Травень 1943 г. — 65 Снежань 1943 г. — 74 | 2 | Э. Казакевіч | ||||||||||||||||||
Ошы-Зеляншчына, асноўная школа, Індрская вол. | 6 снежня 1941 г. | Травень 1942 г. — 28 Травень 1943 г. — 38 Снежань 1943 — 49 | 1 | Ф. Панько | ||||||||||||||||||
Пустыня, асноўная школа, Рабежніекская вол. | 15 красавіка 1942 г. | Травень 1942 г. — 65 Травень 1943 г. — 80 Снежань 1943 г. — 118 | 5 | А. Клагіш | ||||||||||||||||||
Вірсаі-Талоеўцы, асноўная школа, Індрская вол. | 15 кастрычніка 1941 г. | Травень 1942 г. — 45 Травень 1943 г. — 51 Снежань 1943 г. — 70 | 1-2 | X. Ліепіня С. Янічэнак | ||||||||||||||||||
Зарыні-Плейкас, асноўная школа, Рабежніекская вол. | 1 снежня 1941 г. (да гэтага латышская) | Снежань 1941 г. — 82 Травень 1942 г. — 52 Травень 1943 г. — 87 Снежань 1943 г. — 94 | 2 | Ю. Арупа | ||||||||||||||||||
Аўсеклі-Варнавічы, народная школа, Каплаўская вол. | 1941/1942 нав. год | Травень 1943 — 90 Снежань 1943 — 76 | 4-5 | В. Гусарэвіч | ||||||||||||||||||
Дземене, народная школа | 1941/1942 нав. год | Травень 1943 — 84 Снежань 1943 — 91 | 3 | П. Дрызлянок | ||||||||||||||||||
Месца | Пачатак работы | Фактычная колькасць навучэнцаў | Колькасць настаўні-
каў |
Загадчык школы | ||||||||||||||||||
Даўгаўпілскі ўезд | ||||||||||||||||||||||
Гайсмус-Кумбулі, асноўная школа, Дземенская вол. | 1941/1942 нав. год | Снежань 1942 г. — 135 Травень 1943 г. — 121 Снежань 1943 г. — 137 | 5-7 | П. Юркевіч | ||||||||||||||||||
Янюцыемс-Яноўка, асноўная школа, Дземенская вол. | 1941/1942 нав. год | Травень 1943 г. — 25 Снежань 1943 г. — 29 | 1 | С. Гусарэвіч | ||||||||||||||||||
Ліелборне, асноўная школа, Саліенская вол. | 1941/1942 нав. год | Травень 1943 г. – 72 Снежань 1943 г. – 84 | 2-3 | A. Лукашэвіч | ||||||||||||||||||
Прыедайне, асноўная школа, Каплаўская вол. | 1941/1942 нав. год | Травень 1943 г. — 46 Снежань 1943 г. — 62 | 1-2 | С. Гаўбштэйн | ||||||||||||||||||
Рыга | ||||||||||||||||||||||
Рыжская гарадская 1-я народная школа | Снежань 1943 г. | Травень 1942 г. — 125 Снежань 1943 г. — 131 Красавік 1944 — 127 | 9-11 | О. Бароўская С. Січко | ||||||||||||||||||
Рыжская гарадская 2-я асноўная школа | Снежань 1943 г. | Травень 1942 г. — 46 Снежань 1943 г. — 66 Красавік 1944 г. — 70 | 4-8 | Я. Касцілюк | ||||||||||||||||||
Рыжская вячэрняя асноўная школа | Снежань 1941 г. | Снежань 1941 г. — 67 Травень 1942 г. — 70 | 5 | К. Езавітаў |