Томас Чэлкіс. Развіццё паняцця заходніх межаў Вялікага Княства Літоўскага ў XIII–XVI ст.
У цяперашні час тэрмін “мяжа” вызначаецца як лінія, што падзяляе тэрыторыі дзвюх дзяржаў, дзвюх адміністрацыйных адзінак, двух фізічных феноменаў або груп людзей пэўнага рэгіёна. Часам яна пазначаецца на тэрыторыі шырокай фартыфікацыйнай паласой, шэрагам ахоўных пунктаў або пагранічных пастоў. Бывае, што геаграфічныя аб’екты цалкам або часткова адпавядаюць мяжы [1]. Даследаваная гісторыкам Даніэлем Паўэрам праблема лексікі і класіфікацыі сярэднявечных межаў паказвае, што ім уласцівы культурныя, палітычныя, эканамічныя, рэлігійныя і іншыя рысы [2]. Вылучаюцца розныя тыпы межаў. Па словах Даніэля Нордмана [3], тэрыторыі могуць падзяляць ваенныя арганізацыі (маркі), масівы неабжытых земляў, прыродна-геаграфічныя вехі – горы, моры, балоты [4], а таксама структуры больш складаных сацыяльных арганізацый або дзяржаў [5]. Як паказваюць аналагі, тыпы палітычных межаў Вялікага Княства Літоўскага (далей ВКЛ) могуць даследавацца ў розных аспектах. Мэта гэтага артыкула – выявіць развіццё паняцця заходніх межаў ВКЛ і асаблівасці іх маркіроўкі ў XIII–XVI ст., а таксама прычыны ўзнікнення мяжы як “лініі”.
ВКЛ як палітычна тэрытарыяльнае ўтварэнне было вялікім, асабліва ў XV ст., і развіццё асобных частак яго тэрыторыі мела сваю спецыфіку [6]. Фармаванне заходніх межаў цэнтра ВКЛ з Нямецкім ордэнам і міждзяржаўныя дэлімітацыйныя працэсы праявіліся першымі. У цэнтральнай частцы краіны раней за ўсё пачала фармавацца канцэпцыя “дзяржаўнай” тэрыторыі. Правільна ўсвядоміўшы працэс фармавання межаў ВКЛ, можна больш дакладна раскрыць значэнне міждзяржаўных дэлімітацыйных працэсаў. Усходнія і паўднёвыя працэсы фармавання дзяржаўных межаў, якія адрозніваюцца па структуры і па храналагічным характары, патрабуюць асобнага аналізу.
Граніца, рыса, знак – значэнні тэрмінаў у крыніцах XIII–XVI ст.
Пры перакладзе дэлімітацыйных тэрмінаў са старых моў на сучасныя непазбежныя цяжкасці ў тлумачэнні. Таму перш чым пачнем абмеркаванне дэмаркацыі і значэння межаў, варта разгледзець тэрміны, што сустракаюцца ў крыніцах.
Тэрміны лацінскай мовы granicea, finis, limes (“ad limites terrarum ducus Mazouie <…> usque antiquas granicies” [7]; “limites seu granicies ac fines perpetuos” [8]) паказваюць на мяжу і як на аб’ект, і як на знак [9]. У дзяржаўных, зрэшты, як і ў недзяржаўных, актах асабліва распаўсюджаны тэрмін славянскага паходжання granicea [10]. Тэрмін лацінскай мовы, якім абазначаўся штучна створаны межавы знак, быў gadis (“vbi finales gades seu limites” [11]) – размежавальны знак, які можна разумець як невялікі зямельны насып [12]. Падобная сітуацыя і з тэрмінамі scopulus (“scopulus positus super flumen Lek” [13]), colliculum (“fecimus unum colliculum alias kopiec” [14]). Іх варта перакладаць як памежны знак, насып, капец [15]. У дакументах, напісаных канцылярскай мовай ВКЛ, сустракаюцца наступныя тэрміны: граніца (“старая граница межи Литвою и Прусы” [16]), рубеж (“по деревю стаpые рубежи пошли” [17]), што азначаюць межы як аб’ект – “лініі” ці знак [18], які аб’ядноўвае ў сябе паняцце выбітага або высечанага знака [19]; мяжа (“O права земленые, о границах и о межах, о копах” [20]) – тэрмiн часцей ужываўся пры апісанні мяжы прыватнага зямельнага ўгоддзя, у дагаворах сустракаецца рэдка і перакладаецца як мяжа або роў [21]; капец (“тых двуx копцовь по деревю” [22]) мае значэнне гранічнага знака, адпавядае паняццю гранічнага знака або зямельнага насыпу. У старапольскай мове тэрмінам granica [23] называлася ўмоўная “лінія” або знак (насып, слуп, роў і г. д.), які падзяляў тэрыторыі [24]. Miedza [25], як і granica, мае падвойнае значэнне, аднак, як і тэрмін канцылярскай мовы ВКЛ мяжа, ён часцей за ўсё выкарыстоўваўся для абазначэння прыватных межаў, а не ў дзяржаўнай дэлімітацыі [26]; kopiec, kopc – ‘зямельны знак, насып, горка’ [27], пераняты нямецкай мовай і ў дакументах XVI ст. сустракаецца як Kupitze, Cupittze [28].
Дэлімітацыйныя тэрміны, якія абазначаюць мяжу, часцей за ўсё ўжываюцца ў множным ліку: “limites et Granicies inter Terram nostram lytwanie et districtum Grodnensem” [29]. З аднаго боку, гэта абумоўлена шматзначнасцю пералічаных тэрмінаў і паказвае на іх цэласнасць, напрыклад: “aжъ до трехъ копцовъ” [30]. Форма множнага ліку тэрмінаў, які пазначае мяжу як аб’ект, звязана з працэсам яе маркіроўкі, які ўяўляе сабой цэласнасць асобных адрэзкаў (пунктаў) [31]. Такім чынам, выкарыстанне формы множнага ліку часта было абумоўлена ўспрыманнем “мяжы” як сумы розных межавых знакаў.
Вытокі ўзнікнення паняцця палітычнай мяжы ВКЛ у XIII–XIV ст.
У XIII ст. Літва, як і тэрыторыя ВКЛ, што фармавалася ў XIV ст., складалася з аб’яднанага ўладаром кангламерату архаічных тэрыторый. Буйныя геаграфічныя аб’екты –лясныя масівы, балоты, розныя вадаёмы – неабжытыя тэрыторыі – аддзялялі адно тэрытарыяльнае аб’яднанне ад другога. Па словах Генрыка Лаўмяньскага, населеныя балтыйскімі плямёнамі тэрыторыі ў XIII ст. былі даволі ізаляваныя паміж сабой і падтрымлівалі мінімальныя сувязі, а шчыльнасць насельніцтва складала прыблізна 3 чалавекі на 1 кв. км [32]. У светапоглядзе балтыйскіх плямёнаў некаторым неабжытым тэрыторыям надавалася сакральнае значэнне. Па словах Рэйнхарда Венскаўса, асаблівасць лясоў і палёў Прусіі, якія лічацца святымі, у большай меры была абумоўлена неабходнасцю падзелу тэрыторый паміж плямёнамі [33]. Працягласць такіх вераванняў пацвярджаюць і пазнейшыя пісьмовыя крыніцы. У апісанні межаў паміж ВКЛ і Лівоніяй 1426 г. упамінаецца святы гай (“der hillige bushe stahn” [34]), у 1541 г. пры абнаўленні тых жа межаў згадана: “procedendo deorsum similiter a luco, granicies directe procedunt” [35], дзе святы гай выступае межавым “знакам”.
Нямецкі ордэн, які з’явіўся ў Прыбалтыцы ў XIII ст., асаблівую ўвагу аддаваў сваёй тэрытарыяльнай базе –вызначыў і зацвердзіў межы з суседнімі краінамі, у першую чаргу з Польшчай і Мазовіяй [36]. Спачатку Ордэн не думаў узгадняць межы з Літвой (палітычнай арганізацыяй), бо планаваў заваяваць яе землі, як гэта адбылося ў Прусіі. Антанас Саліс сцвярджае, што першыя межы з Літвой Ордэн “крэсліў” адназначна: на захопленых тэрыторыях наладжваў мясцовую прасторавую структуру [37]. Пры стварэнні адміністрацыі заваяваныя землі дзяліліся на адзінкі рознага прызначэння. Такую “перабудову” адлюстроўвае дакумент 1211 г.: “fratris nostri A. Rigensis episcopi, ut terra, quae Lettia dicitur, tripartita sorte divideretus, placuit scripto trium cartarum tres terrae partes aequales distingui” [38]. Рыхтаваліся апісанні межаў падзеленых тэрыторый, на аснове якіх можна сцвярджаць, што межамі адміністрацыйных частак Ордэна часта станавіліся старыя архаічныя межы асобных земляў, бо непазбежна даводзілася прыстасоўвацца да сфармаванай структуры [39]. Прыкладам можа стаць апісанне межаў Курляндскага біскупства 1237 г.: “Curonensem vero diocesin sic limitamus, ut quidquid est inter Memelam et praedictum fluvium Vende, usquo ad Litoviam, et sicut Aboa clauditur versum fluvium Vende, usque ad terminos Semigalliae, in Curonensi dioecesi computertur” [40], у якім згадана і мяжа з Літвой. Іншы прыклад – апісаная Ордэнам у 1291 г. мяжа: “ad ordinem nostrum pertinebit, Lyva vero per rivum, qui dicitur Barthowe, ad Lethoviam ascendendo, et terram, quae nuncupatam est Scoden per descensum, ubi Lyva intrat mare, ex ultraque parte ripae superius et inferius usque rivulum, qui dicitur Hilge A, dominus episcopus et sui successores pacifice possidebunt” [41]. З пагаднення магістраў Прусіі і Лівоніі 1328 г. відаць, што межамі была вызначана акруга Клайпедскага замка: “incipiendo primo a loco ubi fluvius Heiligena influit mare salsum, eundem fluvium ascendendo ad locum, ubi ex origine scaturit et erumpit, inde directe ad campum Emmere procedendo, hinc versus fluvium Emmerleke divertendo, ipsum fluvium descendendo usque ad locum, ubi influit aquam, quae Menie nuncupatur, ulterius Meniam ascendendo, usque in terram Lithoviae ad locum, ubi et unde primo effuit ipsa Menia de lacus Hasenplute dicto, hoc addito, quod tota terra Karsovitarum, cum castro et territorio Memlensi praefatis, ad terram Prussiae de cetero integraliter in perpetuum pertinebit” [42].
Нягледзячы на тое, што гэтыя апісанні адлюстроўваюць межы такімі, якімі іх успрымаў Ордэн, яны дазваляюць выявіць агульныя рысы размежавання балтыйскіх земляў. Межам адпавядаюць буйныя прыродныя аб’екты –лясы, рэкі, балоты, азёры, якія падзялялі племянныя зямлі. Такія аб’екты звычайна знаходзіліся на неабжытых тэрыторыях. У прыведзеных прыкладах няма штучна створаных абмежавальных знакаў. Звычайна ўказваецца, што мяжа ідзе праз пусташ да тэрыторыі пэўнай зямельнай адзінкі (“usquo ad Litoviam; usque ad terminos Semigalliae”), якую трэба падзяліць. У асаблівых выпадках архаічныя межы больш буйных земляў пазначаліся і штучна створанымі знакамі. Археалагічныя крыніцы сведчаць, што ў XIII ст. у вёсцы Рэкучай (Літва, Швянчонскі раён) існаваў абарончы насып – сцяна [43]. Абапіраючыся на пісьмовыя крыніцы, гісторык Артурас Дубоніс сцвярджае, што абарончы ўчастак Рэкучай ахоўвалі служылыя людзі літоўскага князя [44]. Магчымасць існавання такіх межаў пацвярджае і дагавор 1343 г. паміж Мазовіяй і Ордэнам, у якім адзін адрэзак мяжы праходзіў уздоўж канавы: “fluvium Nyda nominatum ab inde directe procedendo usque ad fossatum (вылучана намі. – T. Ч.), quod iacet inter haspaludes Tlokunpelk et Namyumpelk ab eodem fossato procedendo directe ad fluvium Oritz” [45]. Балтыйская тапаніміка паказвае на тое, што гэтае ўмацаванне паміж двума балотамі Tlokunpelkės і Namupelkės было створана яцвягамі. У падрыхтаваным Ордэнам апісанні Селійскай зямлі 1392 г. межам адпавядалі не толькі “ланцугі” геаграфічных аб’ектаў, але і спецыяльныя знакі – крыжы на дубе: “Primo recipit originem ab amne Kusbu apud quercum, crucibus signum” [46]. Штучныя знакі, відавочна, паказвалі на мясціны кантактаў мясцовых жыхароў, абумоўленых каланізацыяй нежылых земляў. Высякаючы лясы з розных бакоў, мясцовыя жыхары прасоўваліся ўглыб, пакуль не сустракаліся адзін з адным. У Першым Літоўскім Статуце зафіксаваны такі выпадак: “a як coтнут cя топоры, тут будеть граница” [47]. Аднак у апісанні старых зямельных межаў такая дакладная маркіроўка штучна створанымі знакамі сустракаецца вельмі рэдка.
Апісаныя прыклады адлюстроўваюць паняцце межаў на архаічных тэрыторыях. Менавіта яны былі асновай эклектычна фармаванай тэрыторыі ВКЛ, дзе межы аддаленых ад палітычнага цэнтра тэрыторый уключалі ў сябе і асаблівае паняцце ранніх “дзяржаўных” межаў.
Узнікненне дзяржаўных межаў ВКЛ у XIV ст.
Узнікненне абумоўленых міжнародным дамовамі межаў было вынікам доўгага працэсу, які залежаў ад інтэнсіўнасці і характару палітычных узаемаадносін суседніх краін. Войны і перамір’і прымушалі дзяржавы дамаўляцца аб тэрыторыях [48]. Менавіта такім шляхам фармавалася палітычнае паняцце тэрыторыі краіны – тэрытарыялізацыя, што пасля зацвярджалася дэлімітацыйнымі працэсамі. Па словах Бярнарда Гуені, у працэсе фармавання тэрыторый дзяржаў рэструктуралізацыя была вельмі важная: так адбываўся “пераход” ад адвольна сфармаваных асобных зямельных межаў, што вылучалі тэрыторыю краіны, да паняцця “дзяржаўнай” мяжы, якая адлюстроўвала “інтэнсіўнасць” палітычнай улады манарха на тэрыторыі [49]. П’ер Тоўберт сцвярджае, што “новыя» дзяржаўныя межы неабходна было “матэрыялізаваць”, г. зн. “памяняць” іх статус “мяжы прыватнай зямельнай уласнасці”, юрыдычна абгрунтаваць міжнароднымі дамовамі, ствараючы такім чынам асобныя межы – “лініі” [50].
Вялікі літоўскі князь Гедымін у дагаворы пра мір і гандаль 1323 г. з лівонскай і эстонскай шляхтай, а таксама з рыжскімі гараджанамі асабліва падкрэсліў, што прыезджым дазваляецца “пресечь наши границы” [51] і свабодна падарожнічаць па тэрыторыі ў Ноўгарад і Пскоў. У дагаворы пра мір і гандаль 1338 г. паміж ВКЛ і Ордэнам вылучаны “мірны рубеж”: “unde van der Ewestenmunde dvers over [de] Duna tho ener hostede, dese het Uspalde, unde van denne reghtte tho eme dorpe, dat het Stripayne <…> lande tho Lettowen: Balnike, Kedrayche, Nemensyane <…> Vortmer scal de vrede gan van der Eweste up wente an de ghe heten is de Pedene unde vort van der beke wente an den olden vrede” [52]. Гэтае апісанне можна лічыць часова ўзгодненай “мяжой” паміж дзяржавамі, своеасаблівым вылучэннем тэрыторыі з пэўным юрыдычным статусам. “Мірны рубеж” у дагаворы вызначаецца як утварэнне, якое складаецца з больш дробных адзінак, абвешчана іх залежнасць, але не згадана ніякая іншая межавая лінія акрамя рэчышча ракі, што раздзяляе тэрыторыю.
У часы вялікіх князёў Альгерда і Кейстута было ажыццёўлена некалькі працэсаў вызначэння межаў з Мазовіяй і Нямецкім ордэнам. Вядома, што ў 1358 г. адбывалася ўзгадненне мяжы паміж ВКЛ і Мазовіяй [53]. Верагодней за ўсё, дэлімітацыю абумовілі працэсы ўзгаднення межаў паміж Ордэнам і Мазовіяй у XIV ст. [54], асабліва калі ўлічыць, што за тэрыторыі спаборнічалі Мазовія і ВКЛ [55]. Апісанне мяжы 1358 г. паказвае, што яна адпавядала прыродным аб’ектам: “Primo et principaliter Incipiendo in vulgari a Kamyonibrod directe ad Raygrod et a Raygrod directe eundo per fluuium Metha et a Metha directe per fluuium Bebrza et a Bebrza directe ad Torgouisko et Torgouisko directe eundo ad Vsczewelikey strugi et eundo per eundem fluuium vsque ad verticem rivuly seu flumini Maleysucholdi dicti et a vertice eiusdem Maleysucholdi deorsum eundo per ipsum fluuium directe vsque ad fluuium seu riwulum Sprząsla et eundo deorsum per eundem fluuium directe vsque ad popelowosedlisko et a popelowosedlisko directe ad newothinczavscze vbi finales gades seu limites Terrarum nostrarum et ipsius ducis Semouithi Mazouie concurrerunt cessauerunt et concluse” [56]. Аднак апісанне мае і некаторыя рысы, характэрныя для “лінейнай” мяжы. Названыя тапонімы паказваюць на каланізаваныя тэрыторыі, а для маркіроўкі выкарыстаны штучныя знакі – gades.
У 1367 г. вялікія князі літоўскія Альгерд і Кейстут заключылі мірны дагавор з Лівоніяй, у якім намечана ўтварэнне “мірнага рубяжа”: “Dunam ascendendo usque ad rivum Egelamen, et ulterius de hoc rivulo usque ad Videntske, ita, quod in his limitationibus pacis latrunculis tam de partibus nostri, quom de partibus Lethoviae non transibut” [57]. “Мірны рубеж”, апісаны ў дамове ў раздзеле земляў паміж Ордэнам і ВКЛ у 1379 г., – гэта, хутчэй за ўсё, фіксацыя першай міждзяржаўнай мяжы: “das unsir landt der Rusen, das an dem teil der Memil gelegin ist, kegin dem lande Prusen, also Wilkewitzk, Saras, Droyczen, Melnik, Belitzk, Brisk, Camentz und das landt Garten, fride haben sullen vor allen luten des landes zcu Prusen, vor herunge, vor strutern und vor allirhande lute, di en schaden tun mochten. Do wedir sullen haben fride in iren landen Ostirrode, das gebiet mit Ortolsburg und mit allem deme, das zcu dem gebite Ostirrode gehorit, und das landt, das zcu Allensteyne gehorit, und ouch di gebiet, di zcu Gunlauken und zcu Seburg <…> Und das landt Garten sal haben in der wiltnisse von dem selbin lande Garten also vil an der Memel an czu hebin eyne myle obinwennyg Perlam di Memel uf und gerichte czu gen sechs mile in di wiltnis kegin dem lande zcu Prusen und di Memel uf czu gen bis an di gefridten landt. Do si ruret Wilkawiczka das gebiet an allen enden des striches von der Memel sechs mile czu gen di gerichte uf kegin dem lande czu Prusen <…> Dis sint di dorfer der greniczen czwisschin Perlam und Garten” [58] (яны пазначаны. – T. Ч.). На логіку падзелу тэрыторый мірнага рубяжа ўздзейнічала сфармаваная структура архаічных паселішчаў – яны падзелены як непадзельныя адзінкі. У апісанні пералічана шмат жылых тэрыторый і нават адлегласць на 6 міль – столькі ў “памежную” пусташ маглі прасунуцца жыхары, але штучныя знакі дэмаркацыі мяжы не згадваюцца. Даволі вялікай частцы рубяжа адпавядала прыродная мяжа –“укліненая” пусташ. Дэлімітацыйнае паняцце апошняй саступае дакладнасці мяжы з дамовы 1382 г., у якой Ягайла падараваў Ордэну Жамойцкую зямлю да ракі Дубісы: “землі і ваколіцы, абжытыя і нежылыя, што знаходзяцца паміж землямі Ордэна і Дубісы, пачынаючы з сярэдзіны Дубісы ў тым месцы, дзе яна ўпадае ў Нёман, і прасоўваючыся да таго месца, адкуль з яго выцякае” [59]. Гэтая рака адпавядала “новай” мяжы паміж дзяржавамі.
У міжнародных дамовах ВКЛ XIV ст. асобным пунктам указваліся абстрактныя вехі першых межаў тэрыторыі краіны. Яны адлюстроўвалі тэрытарыяльны кампраміс паміж краінамі-суседкамі. У дамовах тэрыторыі звычайна дзялілі як адзінкі, а апісанні межаў на асобных адрэзках даволі абстрактныя, спецыяльныя знакі маркіроўкі межаў практычна не выкарыстаны. Такое паняцце мяжы адпавядае створанаму Ордэнам апісанню межаў архаічных земляў.
Дэлімітацыйныя працэсы ВКЛ у часы княжання Вітаўта
Часы вялікага князя Вітаўта адзначаны ўзмацненнем палітычных узаемаадносінаў з Нямецкім ордэнам: вырашалася праблема валодання Жамойцю. У 1398 г. паміж Ордэнам і ВКЛ была падпісана Салінская дамова пра вечны мір, па якой тэрыторыя Жамойці да ракі Нявежыс перайшла ва ўласнасць Ордэна. У гэтай дамове зафіксавана “новая” мяжа паміж дзяржавамі, якая падзяліла “ўсю” тэрыторыю суседніх краін. Няма падставы меркаваць, што гэтая мяжа складалася суцэльна з межавых “адрэзкаў” адаптаваных племянных земляў. Такім чынам, апісанне гэтай мяжы было вынікам дзяржаўнай палітыкі. Можна зрабіць выснову, што ў канцы XIV ст. паняцце дэлімітацыі было да канца ўсвядомлена ў ВКЛ, а мэтанакіраванае стварэнне асобных “адрэзкаў” мяжы паказвае на ўмацаванне паняцця дзяржаўнай тэрыторыі ў гэтай частцы. Мяжа паміж ВКЛ і Лівоніяй праходзіла так: ад Салінскага вострава па рацэ Нёман да ракі Нявежы (Нявежыс), далей уздоўж гэтай ракі да Вайсвільчай, потым да ракі Роды, далей да азёр Смердынь і Апашча (Apasčia), да дарогі Прэнгелі ў бок Ненямейча праз пусташ да вытокаў Аглуоны, проста пасярод пусташы да межаў з Псковам; адрэзак мяжы з Прусіяй: ад Салінскага возера да вытокаў ракі Шашупы (Шэшупе), далей да таго месца, дзе рака Нета выцякае з возера Нета, уздоўж гэтай ракі да ракі Бобр і па ёй да ракі Нараў [60]. Мяжы адпавядаў ланцуг рэк і азёр, якія ішлі праз пусташ; толькі ў адным месцы згадана дарога і камень у рацэ Родзе. У рэгістры дакументаў археографа Ігната Даніловіча ўказваецца, што ў 1398 г. вялікі магістр Ордэна звярнуўся да князя Вітаўта з пытаннем наконт устаноўкі знакаў на гэтай мяжы [61].
Пасля Грунвальдскай бітвы 1410 г. ВКЛ імкнулася захаваць Жамойць у сферы свайго ўплыву (у час перамоваў яна фактычна і належала ВКЛ). Гэта пацвярджае скарга вялікага магістра князю Вітаўту ў лісце 1416 г., дзе гаворыцца, што жыхары памежных тэрыторый з боку ВКЛ руйнуюць землі жыхароў Ордэна [62]. Відавочна, што некаторы час дзейнічалі старыя межы, якія адпавядалі межам тэрыторыі краіны. Аднак палітычныя межы ВКЛ фармавалі праведзеныя перамовы. У праекце будучай мяжы паміж ВКЛ і Ордэнам згадана вымярэнне мілямі, намечаны адрэзак працягласцю 2 мілі ад правага берага ракі Нёман, які перайшоў Ордэну [63]. Актуальнасць пытання даказвае і агавораная ў карэспандэнцыі Ордэна і князя Вітаўта ў 1425 г. праблема ўраўнення адзінак вымярэння адлегласці “вяроўкамі”: Вітаўт скардзіцца, што ў “казначея мера на пол локтя длиннее” [64]. Патрабавалася падзяліць жыхароў памежнай зоны як мага больш дакладна. Палітычныя інтарэсы стваралі паняцце “адмiнiстрацыi” тэрыторыі краіны. Меркаваныя вехі геаграфічных аб’ектаў ужо не адпавядалі ўзрослым патрабаванням, нават самыя маленькія тэрытарыяльныя адзінкі набылі сваё значэнне. Гэтыя працэсы выражалі інтэнсіўныя ўзаемаадносіны ўлады з тэрыторыяй.
Доўгія перамовы з Ордэнам завяршыліся Мельнскім мірам у 1422 г. ВКЛ атрымала Жамойць і была зацверджана мяжа з Прусіяй: ад Мазовіі, так званага Каменнага броду на рацэ Ліке, да азёр Граева і Тачылава, праз пусташ да возера Райгруд, праз пусташ да Прэйвесцкай мясцовасці і Мерунішак у бок Віштынецкага возера, якое перайшло да Ордэна, далей да вытоку ракі Ліпаўкі (Лепоны), уздоўж па ёй да зліцця з Шырвінтай, далей да зліцця апошняй з Шашупай, праз пусташ да месца зліцця рэк Нёмана і Святой (Свенты, Швянтоі), уздоўж яе 2 мілі, потым праз пусташ да ракі Юры, далей з адлегласцю на 2 мілі ад Нёмана, 1 міля ўздоўж ракі Юра, праз пусташ да заліву і ўздоўж мяжы Клайпедскага комтурства да Балтыйскага мора [65]. ВКЛ межы з Лівоніяй успрымала асобна ад межаў з Прусіяй, у склад якой трапілі зацверджаныя дзяржаўнай мяжой адрэзкі “старых” земляў (“ad antiquos limites inter Samogitiam, Lituaniam, Russiam, ab una, et Livoniam ab altera partibus tentos et servatos, non tamen ad illos limites, qui antiquitus inter terras praedictas sunt servati”) [66]. У 1422 г. гэтай мяжы адпавядаў “ланцуг” геаграфічных аб’ектаў, а на некаторых адрэзках яна была вымерана мілямі. Аднак акцэнтам дэлімітацыі было тое, што гэтая мяжа стала вынікам палітычных працэсаў, якія адбываліся паміж дзяржавамі. Зацвердзіць адрэзак старых земляў як мяжу для абедзвюх краін было нялёгка, для гэтага патрабаваліся палітычныя аргументы. Зацверджаныя межы дзяржавы не раз папраўляліся, удакладняліся і адзначаліся з-за ўзмацнення ўнутранай каланізацыі дзяржавы, якая дасягала іх і “пасоўвала”. У 1424 г. была ўдакладнена мяжа паміж ВКЛ і Прусіяй каля Клайпеды, яна вымерана мілямі [67]. З карэспандэнцыі гданьскага комтура з вялікім магістрам Ордэна ў 1425 г. відаць, што мяжу паміж ВКЛ і Прусіяй на адрэзку ад Раманвердэра і Шашупы і ад Істэрбурга ў бок Коўна планавалася памеціць знакамі [68]. Вядомы некалькі дакументаў 1426 г., у якіх зафіксаваны толькі вопісы адрэзкаў межаў ВКЛ і Лівоніі ад Святой (Свенты, Швянтоі) да Янішак (Ёнішкіса) [69]. Межы вылучаюцца дакладнасцю ўсталявання штучных знакаў: “пазначанае крыжам дрэва <…> ад таго дрэва ўздоўж рэчкі званай Vilce, дзе таксама стаялі дрэвы з крыжамі, ад тых дрэў ідучы ўверх да месца, званага Schodderschode; <…> дзе калісьці стаяў камень з крыжам, ад таго каменя палова мілі [наперад] [70]; ад гары Suddoberschenn направа, дзе стаіць пазначаны дуб, ад яго направа ўздоўж рэчкі да другога дрэва, на якім стары знак крыж, ад яго, значна прайшоўшы, вёска Wallesz, якая знаходзіцца на нямецкім баку” [71]. Вельмі дакладнае апісанне межавых знакаў, указанне назваў прыгранічных паселішчаў, пералік дарог [72], вымярэнне мяжы – усё гэта паказвае на пашырэнне ўнутранай каланізацыі: каля мяжы з’явіліся каланізаваныя прыгранічныя зоны. Такім чынам, на некаторых адрэзках праявілася мяжа-“лінія”. Узнікненне пытанняў аб пагадненні межаў было праявай стабілізацыі тэрыторыі ВКЛ, кропкай апоры якой сталі межы ВКЛ і Ордэна часоў князя Вітаўта [73]. У мірнай дамове 1431 г. паміж князем Свідрыгайлам і Ордэнам было адзначана, што межы з Ордэнам часоў князя Вітаўта павінны быць захаваны навечна [74]. У 1435 г. Ягайла заключыў з Ордэнам Брэсцкі мірны дагавор, у якім яшчэ раз пацвердзіў межы, вызначаныя Мельнскім мірам [75]. Для далейшага развіцця канцэпцыі межаў ВКЛ гэты працэс меў вялікае значэнне, бо ў дэлімітацыйных дакументах XVI ст. з’явіліся такія катэгорыі, як “старыя памежныя зоны, прыгранічныя зоны часоў Вітаўта” [76]. Дзяржаўныя межы Вітаўта набылі адценне “старасці”, іх успрымалі інакш, чым “новыя» межы – “лініі”. У дакуменце 1445 г. аб узгадненні мяжы паміж ВКЛ і Лівоніяй менавіта лівонскі бок патрабаваў захавання “межаў часоў Вітаўта”, бо з літоўскага боку былі спробы прасунуць мяжу на сваю карысць [77].
Усталяваныя ў часы Вітаўта межы з Нямецкім ордэнам адмежавалі частку тэрыторыі ВКЛ і зацвердзілі яе палітычны статус. З часам гэтыя межы сталі кропкай апоры ва ўсіх наступных міжнародных пагадненнях і дэлімітацыйных дагаворах.
Дэлімітацыі заходніх межаў у другой палове XV ст.
У другой палове XV ст. ВКЛ і Ордэн працягвалі папраўляць і абнаўляць межы. На тых адрэзках, дзе межы толькі разумеліся або ім адпавядалі ўкліненыя пусташы, з-за распаўсюджвання ўнутранай каланізацыі былі дэлімітаваны “новыя” межы. У лісце нёманскага комтура магістру Ордэна ў 1451 г. указана, што адбылася праверка межаў з ВКЛ: “Ouch als euwir gnade begerende ist von der grenitczen czwisschen Littowen und dissem lande, also hebe ich semlich grenitcz lassn besehen und vorneme, das die leytszleuthe usz Littowen gereitt uff der grenitcz gewest seyn und haben sie besehen, sunder sie haben nicht neuwes geschelmet addir geczeichnet aldo <…> von der Serewintha an bis uff die Memellishe grenitcze und vordan ging der kompthur von de Memell <…> mit en bis an die see. <…> Do vurte wir sie uff die rechte grenitcze widder und weyszten en aldo herczoges Witoldis czeichen und unseres Ordens czeichen in alden eychen und andern bomen” [78]. Удакладненне мяжы паміж ВКЛ і Лівоніяй выклікала вялікія дыскусіі [79]. Сур’ёзныя рознагалоссі часта ўзнікалі паміж жыхарамі прыгранічных тэрыторый краін-суседак. У лісце 1446 г. вялікі магістр Ордэна дакараў вялікага князя літоўскага ў тым, што пачасціліся напады на жыхароў Лівоніі ў памежнай зоне [80]. Вядома, што 22 чэрвеня 1451 г. уладар ВКЛ надаў паўнамоцтвы полацкаму старасту Андрэю Саковічу наглядаць за працэсам размежавання тэрыторый ВКЛ і Лівоніі [81].
У 1473 г. ВКЛ і Лівонія падпісалі першы чыста дэлімітацыйны дагавор у Куркуме [82]. У апісанні мяжы няма згадак пра “старыя знакі” – сляды папярэдніх дэлімітацый: у гэтым адметнасць названай дамовы. Мяжа распасціралася ад забалочанага возера Куркуме праз пусташ, перыядычна адрэзкі мяжы пазначаліся насыпамікапцамі, да ракі Мемель, потым да месца зліцця з ракой Муса, праз акругу Баўскага замка па рацэ Мусе праз гару Камодры да Вешвіле (Weyschwiski), уздоўж ракі Святой (Свенты, Швянтоі) да мора. У апісанні пералічаны памежныя паселішчы, дарогі, штучныя знакі дэмаркацыі: зямельныя насыпы-капцы, выразаныя і выбітыя знакі, недалёка ад Баўскага замка выкапаны роў, праз які пракладзены масток [83], вымярэнні адлегласці: “descendendo usque ad unum milliarem directe, ita quod cirka castrum Bawsko in duobus milliaribus remaneat” [84]. Усё гэта было зроблена для таго, “quia tamen difficilis erat nobis aut nostris mittendum transitum” [85]. Пры зацвярджэнні мяжы з боку Літвы ўдзельнічаў Радзівіл Осцікавіч, таму з часам яна атрымала яго імя: “мяжа Радзівіла, старая мяжа Радзівіла” [86]. Зацвярджэнне гэтай мяжы пацвярджае факт,
што яшчэ існавалі няўзгодненыя на міждзяржаўным узроўні тэрытарыяльныя вехі. Аднак нават пасля зацвярджэння межаў дагаворамі яны заставаліся рухомымі. Як паказваюць прыклады, у канцы XV ст. паскорыліся працэсы ўнутранай каланізацыі краіны і на некаторых адрэзках жыхары прасоўваліся ў нежылыя пусташы да таго часу, пакуль не здараўся канфлікт або парушэнне межаў. Па словах гісторыка Зянона Івінскіса, з 1481 г. адбывалася шырокамаштабная перапіска з магістрам Ордэна з-за пастаяннага парушэння межаў жамойтамі, а ў 1489 г. межы былі папраўлены [87].
Устаноўленыя ў другой палове XV ст. князем Вітаўтам межы працягвалі ўдакладняцца і папраўляцца. Гэта было абумоўлена ўнутранай каланізацыяй, якая пашыралася ў бок мяжы, месцамі фармаваліся каланізаваныя “памежныя” палосы. Менавіта таму для абазначэння межаў усё часцей выкарыстоўваліся штучныя знакі, якімі трэба было дакладна падзяліць тэрыторыі жыхароў памежнай зоны.
“Усталяваная лінія”: заходнія межы ВКЛ у XVI ст.
У першай палове XVI ст. заўважана новая хваля дэлімітацыйных працэсаў, якая грунтоўна зацвердзіла фармаванне заходніх межаў ВКЛ. У асноўным гэта былі працэсы абнаўлення і зацвярджэння межаў. Абноўленая маркіроўка межаў паміж ВКЛ і Прусіяй [88] у 1529 г. часткова нагадвала дэлімітацыю 1422 г.: мяжы адпавядалі “ланцугі” геаграфічных аб’ектаў. Імкнучыся да больш яснай дэлімітацыі, асабліва побач з населенай акругай Клайпедскага замка, мяжу вымяралі мілямі [89]. Тую ж самую мяжу краіны паўторна зацвердзілі ў 1532, дзе яна ўжо называлася “граніцай” [90]. У гэтым акце часта згадваюцца памежныя паселішчы (“A oтъ Кгoлубовъ до ceлa до Mиколайква, тое ceлo маeте прійти на полы, a oтъ Mиколайква до Высокого” [91]), межы якіх у некаторых месцах вымераны і зацверджаны як дзяржаўная мяжа [92]. Стварэнне спецыяльных абмежавальных знакаў не зафіксавана, мяркуецца, што для гэтых мэтаў былі прыстасаваны знакі прыватных уладанняў.
Па тых жа прынцыпах падрыхтавана акцыя ўзгаднення межаў паміж ВКЛ і Польшчай у XVI ст. Пад час працэсу ўнутранай каланізацыі мела месца і нелегальная каланізацыя пусташаў, што належалі каралю, як напрыклад, у Падляшшы. Адну такую каланізацыю ажыццявіў Ян Радзівіл [93]. З гэтай прычыны ў 1536 г. адбыўся канфлікт з каралеўскай сям’ёй з-за прыроднага раздзяляльнага знака паміж ВКЛ і Польшчай – Бельскай пусташы. Для вырашэння канфлікту патрабавалася дакладна вызначыць мяжу [94]. Пры яе лакалізацыі абапіраліся на мяжу часоў князя Вітаўта і ідэнтыфікацыю паляўнічых угоддзяў гаспадароў ВКЛ [95]. З апісання мяжы відаць, што спецыяльныя раздзяляльныя знакі ў пусташы не ствараліся, абмяжоўваліся толькі пералікам геаграфічных аб’ектаў [96]. Аднак у жылых памежных зонах было праведзена вымярэнне: “отъ Кмитовки отъ Шпакова две мили, отъ Левоневa млына и отъ Богушова три мили, отъ Быстрого ставу, отъ Нерешли пять миль” [97]. Пры праверцы межаў паміж ВКЛ і Лівоніяй у 1542 г. адказныя службовыя асобы – “камісары” – абапіраліся на паказанні старых жыхароў і землеўладальнікаў з прыгранічнай зоны: “так тыe люди Псковскии поведили перед нами иж томъ местцу панъ Радивил хлеба ель как тую границу чиниль” [98]. Зацікаўлены ў гэтым былі і самі жыхары, якія нават самастойна правялі вымярэнні на розных адрэзках мяжы [99]. У паказаннях жыхароў часта згадваецца мяжа часоў князя Вітаўта: “a мы вси по тымъ границы за дедовъ и отцовъ нашыми сами вечно держали <…> от Двины речки аж до границъ Псковских до речки Рубанинь пo границy великого князя Витовтову a пo Витовте пo границy Радивилову” [100]. Такім чынам дэманстравалася, што мяжа, каля якой яны жывуць, была ўсталявана кіраўніком, а не з’явілася з дапамогай нелегальнай каланізацыі, у час прасоўвання ўглыб земляў іншай дзяржавы. Існаванне такіх нелегальных межаў засведчылі скаргі жыхароў: “какь долго и шыроко немецы забрали земли” [101]; “звеpь ловили и рыбy ловили” [102]. У 1543 г. герцаг прускі пісаў сімнскаму старасту, што атрымаў ад службовай асобы з Інстэрбурга вестку аб прасоўванні жыхароў Сімнскага стараства ўглыб прускіх земляў. Жыхары “прасоўвалі” дзяржаўную мяжу, якая праходзіла праз лясістую мясцовасць, праклалі праз яе дарогу і нават пабудавалі мост цераз раку, а межавыя знакі сапсавалі: “praeterea procerissimam arborem apud Matlaucken, in qua signum limitum ascriptum fuit, deiicere” [103]. У лісце патрабавалася неадкладна вырашыць гэтую праблему.
Жыхары прыгранічных тэрыторый былі зацікаўлены, каб не панесці страт у працэсе дэлімітацыі. Гэта было вельмі актуальна, бо пад час устанаўлення мяжы паміж ВКЛ і Польшчай у 1546 г. амаль усёй “лініі” адпавядалі прыватныя ўладанні сялян і землеўладальнікаў [104]. Аднак частку дзяржаўных тэрыторый падзялялі “ўкліненыя” натуральныя межы, напрыклад балоты: “И надъ тымъ же балотамъ окозaли намъ копецъ, и менуючи, яко бы тoтъ копецъ мелъ быти граничный” [105]. Бывалі выпадкі, што пры дэлімітацыі прыгранічныя тэрыторыі свядома каланізаваліся. Так здарылася ў 1542 г. пры праверцы мяжы паміж ВКЛ і Лівоніяй (“на пущах асожоных”) [106]. З дапамогай такіх дзеянняў загадзя перасякаліся спробы нелегальнага парушэння межаў і ўзнікнення канфліктаў паміж жыхарамі.
З гэтых прычын пад час працэсу фармавання межаў лінейнага тыпу змяняўся і працэс іх маркіроўкі. Калі раней у дэлімітацыйных актах і апісаннях межаў асноўнымі знакамі былі геаграфічныя аб’екты, штучна створаныя зямельныя насыпы, знакі на камянях і дрэвах, часам заставы ці равы, то ў XVI ст. павялічылася выкарыстанне штучных знакаў, а ідэальным межавым знакам рабілася населеная тэрыторыя. Пры абнаўленні межаў паміж ВКЛ і Лівоніяй у 1541 г. зарэгістраваны знакі: “Sextus decimus scopulus positus est in merica quadam. Decimum octavum posuimus circa rubum” [107]; “ad ponticulum, qui est in via, qua vadunt ad Nobile Strumborg” [108]. Апісаны і асаблівасці навакольнай мясцовасці: “Septimus posuimus similiter in prato ad quercum combustam, ubi iussimus fieri foveam carbonibus, & lapidibus repletam; <…> posuimus ad truncum quercinum; <…> scopulum fecimus fieri inter duas quercus” [109]9. З XVI ст. знакамі маркіруюцца не лясныя дрэвы, а спецыяльна пастаўленыя слупы (“collem posuimus”) [110]. Часта не абмяжоўваліся адным знакам: “три копцы насыпaны, однa немецкая, а другая псковская, а тpeтия полоцкая” [111]; “три сосны насыпаны, oдна немецкая, a другая псковская, a тpeтия полоцкая” [112]. За захаванасць дзяржаўных межаў адказваў цэлы шэраг сацыяльных груп [113], а ў іх стабільнасці былі зацікаўлены самі жыхары памежных тэрыторый. Пры абнаўленні мяжы паміж Літвой і Прусіяй у 1545 г. [114] спрэчную тэрыторыю вымяралі вяроўкамі (“funiculus”), таксама як і пры дэлімітацыі мяжы ВКЛ і Польшчы ў 1546 г. [115].
Дэлімітацыі XVI ст. ужо не абмяжоўваліся знакамі Вітаўта на дрэвах, як у дакументах сярэдзіны XV ст., ім патрабаваліся больш складаныя знакі. У 1529 г. была абноўлена мяжа паміж Лівоніяй і ВКЛ: “od Włości Bracławskiey począwszy od Dźwiny rzeki, od Kamienia, ktory leży w Dźwinie rzece z napisem Ruskim, a wyrobiony iest na kształt kobyły” [116] – выдзеўбаны надпісы са слоў. Увагі заслугоўвае і справаздача лівонскіх службовых асоб аб праверцы мяжы з ВКЛ у 1545 г., вопіс якой змяшчае мноства цікавых межавых знакаў. Часта згадваюцца камяні, пазначаныя крыжамі: “ad lapidem in quo alim crucis signum fuit; ad lapidem in medio fluvio positum Rowde vocatum” [117]. Цікавы і перамаляваны пісарам знак – “ad talem signaturtam ” [118]. Іншы знак – каменны пастамент з крыжамі – быў усталяваны на востраве Strelzen на возеры Дрысвяты: “ad lacum Druxten, per lacum ad parvam insultam in eodem lacu sitam Strelzen nuncupatam, in cujus crepidine positum est magnum Saxum in quo crucis signum” [119]. Пісар указаў яшчэ адзін знак – калона з падвойнымі перакладзінамі (гл. мал. 1 [120], мал. 2 [121]).
Знак гэты высечаны з вялікага каменя ля ракі Пергац (Pergatz), прытоку ракі Даўгавы: “Longitudo hujus X saxo incisae est quinq palmorum linae transversa superiori duos havet palmos non ita magnos interior intidem duos palmos cum longitudine media unius digiti” [122]. Іншыя знакі, якія згадваюцца даволі часта – розныя пагоркі ці нават іх комплексы: “directe ad montem Lincowe cui templum est inaedificatum et sujacet oppidum idem noment a monte Soiritum <…> ad alium montem Krollkalne qui a priore per quadrantem miliaris dictas <…> ad tertium montem Pillaten nuncupatum” [123]. Можна думаць, што гэта рэшткі структуры архаічнага паселішча.
У дакуменце 1545 г. згаданы і сімвалічныя знакі дзяржаў – Пагоня ВКЛ і лівонскія крыжы: “ad lapidem Kabulakmen vokatum. Huic olim in sculptum fuit equus quod set signum Lithuaniae (вылучана намі. – Т. Ч.) et duo cruces Livoniae”, якія пашкодзіў баярын Мікалай Квалькун (Nicolaus Kwalchuen) і вясковы жыхар Вайткус Пунсіла (Woitkusch Punsila) [124]. У 1545 г. знак мяжы з Прусіяй быў: “columnam de muro lateritio esse erectam et positam, inter scopulum terreum, ac flumen ipsum Lek, in ipsaque calumna, infixa sunt arma versus meridiem sculpta in lapide magni ducatus Lithuaniae, equus album cum sessore armato, a parte dextra; a sinistra vero aquilla nigra cum corona inaurata in collo, in pectore literam S sculptam habens” [125] і надпісы са слоў [126]. Усе гэтыя знакі канчаткова вылучылі мяжу дзяржавы з агульнай сістэмы маркіроўкі тэрыторыі (прыватных межаў), увялі паняцце знака дзяржаўнай мяжы. Аднак працэсы ўзгаднення і абнаўлення межаў працягваліся і пазней [127]. Пасля правядзення ў 1564–1566 г. адміністрацыйна-прававой рэформы ВКЛ уся тэрыторыя краіны была падзелена на ваяводствы і паветы [128]. Межы новых адміністрацыйных адзінак супадалі з дзяржаўнымі межамі. Так з’явілася дадатковая магчымасць кантролю дзяржаўных межаў, бо ў абавязкі дзяржаўных службоўцаў уваходзіў і нагляд за межамі службовай тэрытарыяльнай адзінкі.
Высновы
1. Дэлімітацыйныя тэрміны ў старых мовах шматзначныя і перадаюць паняцці мяжы як аб’екта і як знака; ужыванне тэрмінаў у множным ліку, абумоўленае іх шматзначнасцю, адлюстроўвае дзяржаўную мяжу як цэласнасць асобных частак.
2. Нямецкі ордэн, які з’явіўся ў XIII ст. на тэрыторыі Прыбалтыкі, заняўся стварэннем структуры сваёй дзяржавы і аховай сваіх межаў. Для гэтых мэтаў рыхтаваліся апісанні межаў асобных земляў, якія часта супадалі са “старымі” межамі архаічных земляў. Тэрыторыі падзяляліся буйнымі геаграфічнымі аб’ектамі – ляснымі масівамі, балотамі, рознымі вадаёмамі. Штучна створаныя знакі згадваюцца рэдка, толькі ў месцах кантактаў жыхароў. Імаверна, што межы тэрыторыі ВКЛ у XIII–XIV ст. развіваліся аналагічна (кангламерат архаічных земляў).
3. З’яўленне ў XIV ст. межаў ВКЛ, зацверджаных міжнароднымі дамовамі, было вынікам доўгага працэсу. Фармавалася паняцце тэрыторыі палітычнай дзяржавы, зацверджанай дэлімітацыйнымі працэсамі. Дагавор аб міры і гандлі паміж ВКЛ і Ордэнам (Лівоніяй) 1338 г. вылучыў “мірны рубеж”, які па сутнасці быў часовай мяжой паміж дзвюма краінамі. У 1358 г. адбывалася ўзгадненне межаў паміж ВКЛ і Мазовіяй, якія выражалі вехі геаграфічных аб’ектаў і штучныя знакі – gades. У дагаворы паміж ВКЛ і Ордэнам 1379 г. апісаны “мірны рубеж”, тэрыторыі падзелены па структуры паселішчаў, якая склалася раней. Такая “дэлімітацыя” наўрад ці магла адпавядаць “мяжы” з дамовы Дубісы 1382 г., калі кіраўнік Ягайла падарыў Ордэну Жамойць да ракі Дубісы, якая стала новай мяжой.
4. “Новая” мяжа, зафіксаваная ў Салінскай дамове паміж ВКЛ і Ордэнам у 1398 г., была вынікам міждзяржаўнай палітыкі. З’яўленне мяжы-“лініі” сведчыла аб сцвярджэнні паняцця тэрыторыі ВКЛ і аб узаемаадносінах яе з уладай. У праекце аб межах паміж ВКЛ і Ордэнам у 1420 г. згадана вымярэнне межаў мілямі, бо вялікае значэнне набылі і малыя тэрытарыяльныя адзінкі. Палітычныя інтарэсы стваралі высокадакладнае паняцце “адмiнiстрацыi» дзяржаўнай тэрыторыі. Па вечнай мірнай дамове Мельна 1422 г. Жамойць перайшла ў валоданне ВКЛ, былі ўсталяваны і межы з Ордэнам. У 1426 г. узгадняўся адрэзак межаў паміж ВКЛ і Лівоніяй, у маркіроўцы якога заўважна мноства штучна створаных знакаў: пазначаныя крыжамі дрэвы і камяні, вымярэнне адлегласці мілямі.
5. У XV ст. адбывалася абнаўленне межаў. Сфармаваныя пад час праўлення князя Вітаўта межы лічыліся “старымі” і “правільнымі”, вылучаліся “знакі”, што іх маркіравалі, а гэта пацвярджала важнасць перамен, якія адбываліся пад час праўлення князя Вітаўта. У 1473 г. паміж ВКЛ і Лівоніяй быў аформлены першы выключна дэлімітацыйны дагавор у Куркуме, у якім згадана шмат штучных знакаў: земляныя насыпы, крыжы на дрэвах, роў каля замка ў Баўску. Гэта сведчыла пра пашырэнне ўнутранай каланізацыі ВКЛ у бок межаў і пра з’яўленне каланізаваных прыгранічных зон.
6. У XVI ст. працягвалася працэдура абнаўлення межаў ВКЛ, абумоўленая неабходнасцю кантролю жыхароў з памежных зон. Часта на неабжытыя прыгранічныя тэрыторыі сялілі сялян. Для лакалізацыі межаў звярталіся да апытання мясцовых жыхароў, якія ў сваіх паказаннях нярэдка ўспаміналі межы князя Вітаўта. У многіх выпадках дзяржаўным межам адпавядалі межы прыватных угоддзяў.
Маркіроўка ўдасканальвалася, а межавыя знакі рэгістраваліся і апісваліся. У 1545 г. на мяжы ВКЛ і Лівоніі пастаўлены знак – слуп з дзяржаўнымі гербамі і надпісамі, які зацвердзіў паняцце дзяржаўнай мяжы, а таксама вылучыў яе з агульнай сістэмы маркіроўкі тэрыторый.
[1] Гл.: Siegfried A. Préfas, in: Ancel J. Géographie des frontieres. Paris, 1938. P. 7–11; Frontière // Grand Larousse encyclopédique. T. 5. Paris, 1968. P. 288.
[2] Power D. A. Frontiers: Terms, Concepts, and the Historians of Medieval and Early Modern Europe // Frontiers in question Eurasian borderland 700–1700. Ed. Power D., Stander N. New York, 1999. P. 1–12; таксама: Nordman D. Frontières de France. De l`espace au territoire XVI e – XIX e siècle (далей Nordman D. Frontières). Paris, 1998. P. 40–66.
[3] Nordman D. Frontières. P. 24–52.
[4] Гл.: Schroeter F. Le système de délimitation dans les fleuves internationaux // Annuaire français de droit international. Vol. 38. 1992. P. 948–982.
[5] Пра генезіс і тып межаў гл.: Sahlins P. Natural frontiers revisited: France‘s boundaries since the seventeenth mentury // American Historical Review. Vol. 95. Nr. 5. 1990. P. 1423–1451; Jaspert N. Grenzen und Grenzräume im Mittelalter: Forschungen, Konzepte und Begriffe, in: Grenzräume und Grenzüberschreitungen im Vergleich. Der Osten und der Westen des mittelalterlichen Lateineuropa, hrsg. von Herbers K., Jaspert N. Berlin, 2007. S. 43–70; Ellis G. S. Civilizing the Natives: State Formation and Tudor Monarchy. С. 1400–1603 // Imagining Frontiers Contesting Identities. Ed. Ellis G. S., Klusáková L. Piza, 2007. P. 77–92; Rajman J. “In confinio terrae» Definicja i metodologiczne aspekty badań nad średniowiecznym pograniczem // Kwartalnik historyczny. Warszawa. T. 1. 2002. S. 79–96; Frankot E. Medieval Maritime Law from Oléron to Wisby: Jurisdictions in the Law of the Sea // Communities in European History: Representations, Jurisdictions, Conflicts. Ed. Pan-Montojo J., Pedersen F. Pisa, 2007. P. 151–172.
[6] Гл.: Темушев В. Н. Гомельская земля в конце XV – первой половине XVI в.: территориальные трансформации в пограничном регионе. Москва, 2009; Bucevičiūtė L. Lietuvos valstybės teritoriniai kontaktai rytuose XV–XVI a.: keletas sienų istorijos epizodų // Istorija. T. 78. 2010. P. 3–14; Bucevičiūtė L. Lietuvos Didžioji Kunigaikštystė XV–XVI a.: valstybės erdvės ir jos sienų samprata. Kaunas, 2015; Čelkis T. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės sienos “prie Juodosios jūros” XV–XV a. // Istorija. T. 83. 2011. P. 3–13; Čelkis T. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės teritorija: sienų samprata ir delimitaciniai procesai XIV–XVI amžiuje. Vilnius, 2014.
[7] Codex diplomaticus Lithuaniae (далей Raczyński E. CDL). Ed. Raczyński E. Vratislaviae, 1845. S. 238 (1419 г.).
[8] Метрика Великаго Княжства Литовскаго (1545–1572). Книга посольская (далей МВКЛ (1545–1572), Книга посольская). Собр. Оболенский М., Данилович И. Москва, 1843. № 9. С. 8 (1545 г.).
[9] Гл.: Słownik łaciny średniowiecznej w Polsce. Wrocław – Warszawa – Kraków – Gdańsk, 1975. T. 4, 2 (30). S. 219–223; ibid. Wrocław – Warszawa – Kraków – Gdańsk, 1976. T. 4, 4 (32). S. 589–594; ibid. Wrocław – Warszawa – Kraków – Gdańsk – Łódź, 1983. T. 5, 9 (43). S. 1431–1433.
[10] Тэрмін нямецкай мовы – Grenze; першы раз згаданы на терыторыі Нямецкага ордэна (1262 г. Tорунь). Гл.: Wenskus R. Das Ordensland Preussen als Territorialstaat des 14. Jahrhundests // Der deutsche Territorialstaat des 14. Jahrhunderts. Sigmavingen, 1970. S. 353.
[11] Kodeks dyplomatyczny księstwa Mazowieckiego (далей Kodeks dyplomatyczny księstwa Mazowieckiego). Warszawa, 1863. Nr. 80. S. 73 (1358 г.).
[12] Słownik łaciny średniowiecznej. Wrocław – Warszawa – Kraków –Gdańsk, 1976. T. 4, 3 (31). S. 480; T. 4, 4 (32). S. 481.
[13] МВКЛ (1545–1572), Книга посольская, № 10. С. 10 (1545 г.).
[14] Lietuvos Metrika. Kn. Nr. 5 (1427–1506). Užrašymų knyga 5 (далей Lietuvos Metrika. Kn. Nr. 5). Parengė Banionis E. Vilnius, 1993. Nr. 125. P. 326 (1473 г.).
[15] Pirmasis Lietuvos Statutas. Tekstas senąja baltarusių, lotynų ir senąja lenkų kalbomis. T. 2, d. 1 (далей PLS). Parengė Lazutka S., Valikonytė I., Gudavičius E. ir kiti. Vilnius, 1991. P. 367. Słownik Polszczyzny XVI wieku. Wrocław – Warszawa – Kraków –Gdańsk – Łodź, 1976. T. 10. S. 618. Паводле слоўніка тэрмін лацінскай мовы scopullus адпавядае літоўскаму слову kapčius, тэрміну канцылярскай мовы ВКЛ копец, польскому kopiec. Ibid. 1961. T. 2, 4 (12). S. 589.
[16] МВКЛ (1545–1572), Книга посольская, № 15b. С. 17 (1532 г.).
[17] Lietuvos Metrika. Kn. Nr. 560, мікрафільм: Lietuvos Valstybės Istorijos Archyvas. Ф. 389 (далей Lietuvos Metrika. Kn. Nr. 560), арк. 18 (1542 г.). Упершыню гэтыя архіўныя дакументы апублікаваны: Дзярновіч A. Выкарыстанне працэдурных нормаў I Статута Вялiкага Княства Лiтоўскага пад час демаркацыi дзяржаўнай мяжы ВКЛ з Лiвонiяй (паводле матэрыялаў кнігі Метрыкі ВКЛ № 560) // Pirmasis Lietuvos Statutas ir epocha. Sud. Valikonytė I., Steponavičienė L. Vilnius, 2005. P. 243–248. У артыкуле выкарыстана архіўная інфармацыя; публікацыя дакумента: Метрыка Вялiкага Княства Лiтоўскага. Кн. № 560 (1542 г.). Падрыхт. Дзярновіч A. Мiнск, 2007.
[18] Словарь русского языка XI–XVII вв. Москва, 1977. Т. 4. С. 123; Словарь дрeвнерусского языка (XI–XIV вв.). Москва, 1989. Т. 2. С. 285.
[19] Словарь русского языка XI–XVII вв. Москва, 1997. Т. 22. С. 225–226.
[20] PLS, 8 sk. P. 218.
[21] Археографический сборник документов, относящихся к истории Сeверо-Запaдной Руси (далей Археографический сборник документов. Т. 1). Т. 1. Вильна, 1867. № 31. С. 48 (1546 г.): “отъехати межы земяны”. Словарь русского языка XI–XVII вв. Москва, 1982. Т. 9. С. 65–66. PLS. Р. 371.
[22] Lietuvos Metrika. Kn. Nr. 560, l. 4 (1542 г.).
[23] МВКЛ (1545–1572), Книга посольская, № 15a. С. 16 (1545 г.): “gdy piersze granice byłi”.
[24] Słownik Polszczyzny XVI wieku. Wrocław – Warszawa – Kraków –Gdańsk – Łodź, 1974. T. 8. S. 94–104.
[25] PLS, 8 sk. P. 219: “O pravach ziemskich, graniczach, miedzach j o kopach”.
[26] Słownik Polszczyzny XVI wieku. T. 13. Wrocław, 1989. S. 563–564.
[27] МВКЛ (1545–1572), Книга посольская, № 13. С. 14 (1545 г.). Słownik Polszczyzny XVI wieku. T. 10. S. 618–619.
[28] Гл.: Jakovļeva M. Robežas un administratīvais iedalījums Latvijas teritorijā 16. gs. otrajā pusē un 17. gs., in: Latvijas zemju robežas 1000 gadas. Sastādījis Caune A. Rīga, 1999. P. 131.
[29] Kodeks dyplomatyczny księstwa Mazowieckiego. Nr. 80. S. 73 (1358 г.).
[30] Археографический сборник документов. Т. 1. № 31. С. 47 (1546 г.).
[31] Limites Regni Poloniae et Magni Ducatus Litvaniae (далей Dogiel M. Limites). Ed. Dogiel M. Vilnae, 1758. P. 213 (1541 г.): “Quatruordecimum scopulum fieri jussimus in prato non remote a fossa parva. Directe progrediendo posuimus quintum decimus in prato, & ibidem non remote signum factum est in arbore. Sextum decimus scopulus positus est in merica quandam”. Codex epistolaris Vitoldi magni ducis Lithuaniae 1376–1430 (далей CEV). Ed. Prochaska A. Cracoviae, 1882. Nr. 898. S. 494 (1420 г.): “habendo fluvium Memel undique per dua miliaria in sinistra usque in fluvium Jura”.
[32] Гл.: Łowmiański H. Studja nad początkami spoleczeństwa i państwa Litewskiego. T. 2. Wilno, 1932. S. 99–106.
[33] Wenskus R. Beobachtungen zur Verhältnis von Burgwall, Heiligtum und Siedlung im Gebiet der Prussen // Studien zur europäischen Vor –und Frühgeschichte. Neumünster, 1968. S. 322–323. Жыгімонт Герберштайн ва ўспамінах пра падарожжа па землях ВКЛ у XVI ст. адзначае, что жамойты мелі шмат святых гаёў і баяліся сустрэцца ў іх з прывідамі. Гл.: Герберштейн С. Записки о Московии. Перевод Малеина И. А., Назаренко В. А. Москва, 1988. С. 195.
[34] Liv, -Est – und Curländisches Urkundenbuch (далей LUB), hrsg. Bunge F. G. Bd. 7. Riga – Moskau, 1881. Nr. 472. S. 326 (1426 г.).
[35] Dogiel M. Limites. P. 216 (1541 г.).
[36] Гл.: Kowalczyk E. Dzieje granicy Mazowiecko-Krzyżackiej (далей Kowalczyk E. Dzieje granicy). Warszawa, 2003; Długokęcki W. Die Bildung der Grenze zwischen dem Deutschordensland Preußen und dem Herzogtum Masowien in den Jahren 1343–1422 (далей Długokęcki W. Die Bildung der Grenze), in: Grenze und Grenzüberschreitung im Mittelalter 11. Symposium des Mediävistenverbandes vom 14. bis 17. März 2005 in Frankfurt an der Oder. Hrsg. von Knefelkamp U., Bosselmann-Cyran K. Berlin, 2007. S. 136–149.
[37] Salys A. Die žemaitischen Mundarten, in: Salys A. Raštai. T. 4. Roma, 1992. P. 222.
[38] LUB, hrsg. Bunge F. G. Bd. 1, Reval, 1853. Nr. 23. S. 31 (1211 г.).
[39] У дакуменце Ордэна 1369 г. зафіксаваны рэаліі XIII ст. – апісанне межаў Вармійскага епіскапства. Ім адпавядаюць вехі геаграфічных аб’ектаў; дадатак да дакумента – дадатковыя вопісы межаў – “рэгістр” іншых прускіх земляў, якія, хутчэй за ўсё, яшчэ не былі далучаны і экспансію якіх Ордэн яшчэ толькі намерваўся здзейсніць. Гл.: Monumenta historiae Warmiensis. Bd. 3. Braunsberg, 1866. S. 31–32.
[40] LUB, Bd. 1. Nr. 153. S. 197 (1237 г.). На думку гісторыка Эдварда Гудавічуса, гэты дакумент – трансумпт апісання межаў зацверджанага ў 1234 г. Курляндскага епіскапства, гл.: Gudavičius E. Kryžiaus karai Pabaltijyje ir Lietuva XIII amžiuje. Vilnius, 1989. P. 41. Прыкладам рэструктурызацыі Ордэна ў шырокім плане можна лічыць падзел Ордэнам Курляндыі ў 1253 г., гл.: LUB. Bd. 1. Nr. 249. S. 327–329 (1253 г.).
[41] LUB. Bd. 1. Nr. 543. S. 677 (1291 г.). Подобны адрэзак згаданы ў дакуменце Лівоніі 1429 г.: LUB, hrsg. von Bunge G. F. Bd. 8. Riga – Moskau, 1884. Nr. 64. S. 43 (1429 г.).
[42] LUB, hrsg. von Bunge G. F. Bd. 2. Reval, 1855. Nr. 1233. S. 228 (1328 г.); апублікаваны: Preußisches Urkundenbuch, hrsg. Hein M. Bd. 2 (2). Königsberg, 1935. Nr. 618. S. 408–409. Епіскап Курляндыі таксама згадвае мяжу ў больш познім дакуменце 1392 г.: “Also anzuhebende die Heilligen A, do sie vellet in das mehr, und sie ufzugehende, bis do sie entspringet, von danneu zu gehende, so man allirgerichteste mag, bis uf das feldt zu Lobe, von dannen gerichte zu gehende bis do man das fliez Winda allernegst treffen mag, der Winda vor uf zu folgende, bis do sie entspringet, also das alle die land, die zwischen den vorgeschrebenen grenitczen uf die rechte hand und den landen zu Lithawen ubd der Memle und dem Curischen habe beschlossen sien, sollen dem ehegenannten hern hoemeister und dem orden zugehoren”, гл.: LUB, hrsg. Bunge F. G. Bd. 3. Reval, 1857. Nr. 1319. S. 675 (1392 г.).
[43] Гл.: Girininkas A., Semėnas V. XIII a. Rėkučių gynybinis įrenginys // Kultūros paminklai. D. 2. Vilnius, 1995. P. 31–33.
[44] Dubonis A. Lietuvos didžiojo kunigaikščio leičiai: iš Lietuvos ankstyvųjų valstybinių struktūrų praeities. Vilnius, 1998. P. 68–82.
[45] Codex diplomaticus Prussicus, hrsg. Voigt J. Bd. 3. Königsberg, 1848. Nr. 40. S. 62 (1343 г.).
[46] LUB. Bd. 3. Nr. 1326. S. 687 (1392 г.).
[47] PLS, 8 sk., 9 str. P. 226. Гл.: Čelkis T. Privačios žemėvaldos ribų nustatymas ir žymėjimas XV–XVI a. Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje // Istorijos šaltinių tyrimai. T. 3. Sud. Antanavičius D. Vilnius, 2011. P. 39–42.
[48] Гл.: Teschke B. Geopolitical Relations in the European Middle Ages: History and Theory // International Organization. 1998. Vol. 52. Nr. 2. P. 344–346.
[49] Guenée B. Des limites féodales aux frontières politiques, in: Les lieux de mémoire. II Le Nation. Red. Nora P. Paris, 1986. P. 11.
[50] Toubert R. Frontière et Frontières: un objet historique, in: Castrum 4. Frontière et peuplement dans le monde méditerranéen au Moyen Âge. Ed. Poisson J. M. Rome – Madrid, 1992. P. 9.
[51] Chartularium Lithuaniae res gestas magni ducis Gedeminne illustrans (далей Chartularium Lithuaniae res gestas). Gedimino laiškai. Parengė Rowell S. C. Vilnius, 2003. P. 59–60 (1323 г.).
[52] Ibid. Р. 258–259 (1338 г.).
[53] У гістарыяграфіі няма адназначнай думкі наконт аўтэнтычнасці гэтага дагавора. Гл.: Nowy kodeks dyplomatyczny Mazowsza. Wyd. Sułkowska-Kuraś I., Kuraś S. Warszawa, 2000. Cz. 3. S. 30–32; Maroszek J. Pogranicze Litwy i Korony w planach króla Zygmunta Augusta. Białystok, 2000. S. 13–14, 26.
[54] Гл.: Kowalczyk E. Dzieje granicy. S. 157–216; Długokęcki W. Die Bildung der Grenze. S. 136–149.
[55] Гл.: Paszkiewicz H. Z dziejów Podlasia w XIV wieku // Kwartalnik Historyczny. Lwów, 1928. R. 42 (zesz. 2). S. 229–245.
[56] Kodeks dyplomatyczny księstwa Mazowieckiego. Nr. 80. S. 73 (1358 г.).
[57] LUB. Bd. 2. Nr. 1041. S. 772 (1367 г.); Chartularium Lithuaniae res gestas. P. 302–303.
[58] Raczyński E. CDL. S. 54 (1379 г.).
[59] LUB. Bd. 3. Nr. 1185. S. 394 (1382 г.). Raczyński E. CDL. S. 58 (1382 г.).
[60] LUB, hrsg. von Bunge G. F. Bd. 4. Reval, 1859. Nr. 1479. S. 224–225 (1398 г.).
[61] Skarbiec diplomatów. T. 1. Ed. Daniłowicz I. Wilno, 1860. Nr. 697. S. 316.
[62] CEV. Nr. 712. S. 374–375 (1416 г.).
[63] CEV. Nr. 898. S. 494–495 (1420 г.).
[64] CEV. Nr. 1204. S. 708 (1425 г.): “mose des trezelers bei einer halben elen lenger”; Nr. 1206. S. 709 (1425 г.).
[65] LUB, hrsg. von Bunge G. F. Bd. 5. Riga, 1867. Nr. 2637. S. 880–881 (1422 г.).
[66] Ibid. S. 881 (1422 г.).
[67] CEV. Nr. 1150. S. 643 (1424 г.). У больш раннім лісце таго ж года Вітаўт піша пра ўзгадненне і вымярэнне межаў паміж ВКЛ і Прусіяй, гл. ibid. Nr. 1139. S. 632 (1424 г.). У лісце Вітаўта Вялікаму магістру ад 8 траўня 1424 г. гаворыцца пра папраўку і вымярэнне мяжы з Жамойцю каля Нёмана, гл.: Skarbiec diplomatów. T. 2 (далей Skarbiec diplomatów. T. 2). Ed. Daniłowicz I. Wilno, 1862. Nr.1395. S. 86.
[68] CEV. Nr. 1207. S. 711 (1425 г.).
[69] LUB. Bd. 7. Nr. 472–473. S. 326–327 (1426 г.).
[70] Ibid. Nr. 472. S. 326 (1426 г.).
[71] Ibid. Nr. 473. S. 327 (1426 г.).
[72] Ibid. Nr. 472–473. S. 326–327: “eine mile weges baven dem berge Rottow; dorch dat velt dem weghe recht uth to vogende langes”.
[73] Гл.: Čelkis T. Nuo teritorinio ruožo prie linijos: sienų sampratos pokyčiai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje XIV–XVI amžiuje // Lietuvos istorijos studijos. T. 22. 2008. P. 69–71.
[74] LUB. Bd. 8. Nr. 462. S. 273 (1431 г.): “Sunderlich so wellen wir och, das di grenitczen, di czwuschen den Lytawschen, Rewschen unde Samaytischen landen den Prewschen unde Leyflandischen landen, die bei dem alden irluchten fursten und herren, hern Allexandro, andirs Wytawdus, grosfurste zcu Lytawen etc., dem Got gnode, sein gemacht, geschut unde beczechent, durch [uns] unde unser nochkomelinge sullen gehalden werden czu ewigen czeiten”.
[75] LUB. Bd. 8. Nr. 1026. S. 636 (1435 г.).
[76] Lietuvos Metrika. Kn. Nr. 560, l. 5 (1542 г.): “a мы вси по тымъ границы за дедовъ и отцовъ нашыми сами вечно держали… от Двины речки аж до границъ Псковских до речки Рубанинь пo границy великого князя Витовтову a пo Витовтов пo границy Радивилову”.
[77] Гл.: LUB, hrsg. von Bunge G. F. Bd. 10. Riga – Moskau, 1896. Nr. 170–171. S. 108–116 (1445 г.); LUB (Zweite Abteilung), hrsg. Arbusow L. Bd. 3. Riga – Moskau, 1914. Nr. 714. S. 512 (1509 г.): “uns vos unsers ordens landen zu drigne, besunder hercog Witoldus grenitcz nach inhalt des ewigen frides zu vortedingen gemant seyn”.
[78] Geheimes Staatsarchiv Preußischer Kulturbesitz: Ordensbriefarchiv OBA 10789 (1451 г.), за выпіскі з гэтага архіва ўдзячны прафесару Рымвідасу Пятраўскасу.
[79] Гл.: Čelkis T., Antanavičius D. 1545 metų Livonijos ir Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės sienos patikrinimas (Livonijos pareigūnų ataskaita) // Lietuvos istorijos studijos. T. 27. 2011. P. 164–168.
[80] Skarbiec diplomatów. T. 2. Nr. 1814. S. 181 (1446 г.).
[81] Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 1 (1380–1584). Užrašymų knyga 1. Parengė Baliulis A., Firkovičius R. Vilnius, 1998. Nr. 13. P. 25 (1451 г.).
[82] Lietuvos Metrika. Kn. Nr. 5. Nr. 125. P. 235–238 (1473 г.). Пергамент захоўваецца: Lietuvos Mokslų Akademijos Vrublevskių Biblioteka, Rankraščių skyrius. Ф. 6, спр. 49. Пра гэты дагавор гл.: Wojtkowiak Z. Północna granica Litwy w średniowieczu. “Limites Inter Litvaniam et Livonia” z 1473 r. // Poznań – Wilnu. Studia historyków w roku tysiąclecia Państwa Litewskiego. Ed. Wojtkowiak Z. Poznań, 2010. S. 213–270.
[83] Lietuvos Metrika. Kn. Nr. 5. Nr. 125. P. 236 (1473 г.): “In primis in loco supradicto Curgun et stagno sive lacu eodem nomine nuncupato fecimus unum colliculum alias kopiec et fossatam ubi est vallis quae apparet, quasi, quidem alveus fluvialis, ubi cunstitutus est quidam ponticulum parvus per eandem vallem, et circa vallem transeundo deorsum fecimus alios colliculos, alias kopce, usque ad sylvam proxime contiguam, eodem lico Curguny in medio fecimus quaedam signa in quercubus et aliis arboribus”.
[84] Ibid.
[85] Ibid.
[86] Напр.: Codex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Litvaniae . Ed. Dogiel M. T. 5. Vilnae, 1759. Nr. 127. P. 215–219. Nr. 128. P. 219–221 (1557 г.); Latvijas Valsts Vēstures Archīvs (далей LVVA). Ф. 554, воп. 3, спр. 20, арк. 16–19.
[87] Ivinskis Z. Kovos bruožai dėl Žemaičių ir jų sienų // Athenaeum. Kaunas. 1936. T. 6. P. 112.
[88] Dogiel M. Limites. P. 206 (1529 г.): “visum est principio renovare, & servare pro veteri observatione Limites & Terminos intrascriptos”.
[89] Ibid. P. 206–207.
[90] МВКЛ (1545–1572). Книга посольская. № 15b. С. 17 (1532 г.).
[91] Ibid. С. 18.
[92] Ibid. С. 17: “отъ замъку Лецкого лежить треть мили, а отъ Страдунь две части мили”.
[93] Jakubowski J. Przykład zmienności granic administracyjnych na Litwie w w. XVI // Ateneum Wileński. T. 10. Wilna, 1935. S. 161–164.
[94] Ibid. S. 164.
[95] Археографический сборник документов. Т. 1. № 17. С. 15 (1536 г.): “Вказали тежъ и поведили мне осочники: въ реки Супряслы, где Соколдка въ Супрясло впадала, ижъ на томъ местцы, за Витолта и за Жикгимонта а за Казимира и за Александра короля, oколы бывали господарскіи”.
[96] Ibid. № 18. С. 19–22.
[97] Ibid. № 18. С. 22.
[98] Lietuvos Metrika. Kn. Nr. 560, l. 4 (1542 г.).
[99] Ibid.
[100] Ibid. l. 5.
[101] Ibid. l. 1.
[102] Ibid. l. 4.
[103] Elementa ad fontium editiones. T. 60 (28). Ed. Lanckorońska C. Romae, 1984. Nr. 2274. P. 48–49 (1543 г.).
[104] Археографический сборник документов. Т. 1. № 31. С. 49 (1546 г.): “тогды врадникъ Воинcкiй, cтавшы на Гоpодищy, поведилъ, ижъ то ecть нa той cтороне речки поветъ Луковскiй, a тоe Гоpодищe кгрyнтъ ecтъ вeликого князства Вoинскiй, и поля тые, которые cyть все Воинcкое”.
[105] Ibid. С. 51.
[106] Lietuvos Metrika. Kn. Nr. 560, l. 1 (1542 г.).
[107] Dogiel M. Limites. P. 213 (1541 г.).
[108] Ibid. P. 214.
[109] Ibid. P. 212–213.
[110] Ibid. P. 217.
[111] Lietuvos Metrika. Kn. Nr. 560, l. 4 (1542 г.).
[112] Ibid. l. 18.
[113] Ibid. l. 2–3: “земли пановъ Смоленских и у границы; до старины князя Масалцки полъ пары милъ”. Археографический сборник документов. Т. 1. № 31. С. 47 (1546 г.): “cтавили шесть светковъ, шляхтичовъ, людей cтaрыхъ”.
[114] МВКЛ (1545–1572). Книга посольская. № 8. С. 7 (1545 г.). Ibid. № 7. С. 6–7; 8. С. 7–8; 9. С. 8–9; 10. С. 9–11; 12. С. 12–13; 13. С. 13–14; 14. С. 14–16; 15b. С. 16–17. Таксама гл.: Ilarienė I. Varia Livonica: Lietuvos Metrikos Viešųjų reikalų knygos Nr. 3 (525) sandaros ypatumai // Lituanistica. 2008. T. 54. Nr. 4 (76). P. 1–16.
[115] Археографический сборник документов. Т. 1. № 31. С. 54 (1546 г.): “промежку коруны и великого князства y тыхъ местцахъ инде на полмили, a инде на милю, a инде на версту”.
[116] Dogiel M. Limites. P. 220 (1529 г.).
[117] LVVA. Ф. 554, воп. 3, спр. 20, арк. 3, 6.
[118] Ibid. l. 3.
[119] Ibid.
[120] LVVA. Ф. 554, воп. 3, спр. 20, арк. 4; копія дакумента ад 27 ліпеня 1545 г. зроблена ў XVIII ст.
[121] Дакумент з ідэнтычным вопісам мяжы паміж ВКЛ і Лівоніяй 1545 г. і з падобным памежным знакам гл.: Lietuvos Valstybės Istorijos Archyvas. Ф. 1276, воп. 1, спр. 1601, арк. 1–2 (копія XVIII ст.). За спасылку ўдзячны дац. др. Эдмунду Рымшу.
[122] LVVA. Ф. 554, воп. 3, спр. 20, арк. 4.
[123] Ibid.
[124] LVVA. Ф. 554, воп. 3, спр. 20, арк. 3.
[125] МВКЛ (1545–1572). Книга посольская. № 10. С. 10 (1545 г.).
[126] Ibid. С. 11: “Columna limitum. Carmina haec exsculpta sunt in lapide sub armis. / Quando Sigismundus patrijs Avgustvs in oris / Primus et Albertus Machio iura dabant / Ille Jagielonis vaeteresque binomini vrbes. / Hicque Borussorum pace regebat opes / Haec errecta fuit moles, quae limite fines / Signat et amborum seperat arua ducum. / Anno Domini MDXLV, mense Augusto”.
[127] Напр., акт абнаўлення межаў паміж ВКЛ і Курляндскім стараствам 14 красавіка 1584 г.: Wojtkowiak Z. Delimitacija LitewskoKurlandzka z 1584 roku // Lituano-Slavica Posnaniensia. Poznań, 1989. T. 3. S. 270–276.
[128] Литoвская Метрика. Т. 1, 7-я книга публичныхъ дeлъ. Русская историческая библиотека. Т. 30. Юрьевъ, 1914. № 118. С. 882–895.