Раман Бяспалаў, Сяргей Палехаў. Гісторыя літоўска-навасільскіх дагавораў 1427–1491 гадоў і літоўска-варатынскія граматы 1483 і 1488 гадоў*
Памяці нашага сябра Віктара Цемушава (1975–2011)
* Праца была напісана ў канцы 2015 г. i здадзена ў друк у зборнік артыкулаў памяці В. Цемушава. Матэрыялы зборніка апынуліся ў маскоўскім выдавецтве “Квадрыга”. Выхад гэтага зборніка затрымліваецца, таму аўтары вырашылі апублікаваць яе пераклад з неабходнымі дапаўненнямі ў БГА, улічваючы шырокую цікавасць калег да тэмы артыкула і напрацоўкі беларускіх навукоўцаў па праблемах гісторыі Навасільска-Адоеўскага княства, дакументальнага пісьменства ВКЛ і гісторыі яго архіваў.
У гістарыяграфіі дагаворы (даканчанні) вялікіх літоўскіх князёў з прадстаўнікамі навасільскага княскага дому (князямі адоеўскімі, бялёўскімі і варатынскімі) вядомыя даўно. Чатыры граматы 1447 (1442?) [1], 1448 і 1459 г. захаваліся ў складзе пятай кнігі запісаў Метрыкі ВКЛ у асаблівым комплексе з 15 дагаворных грамат, сярод дагавораў вялікіх князёў літоўскіх з Ноўгарадам, Псковам, малдаўскімі ваяводамі, вялікімі князямі маскоўскімі і цвярскімі пад не зусім дакладным загалоўкам: “Здесь писаны старые докончанья Казимера короля, коли еще был великимъ кн(я)земъ” [2].
Пра існаванне згаданых літоўска-навасільскіх грамат у сярэдзіне XVIII – пачатку XIX ст. ведалі асобы, якія працавалі з дакументамі архіваў Рэчы Паспалітай, а пасля – Расійскай імперыі. Пасля таго як у сярэдзіне 1740‑х г. кнігі метрыкі ВКЛ былі перавезены з Вільні ў Варшаву, у 1746 г. з літоўска-навасільскімі граматамі маглі пазнаёміцца складальнікі рэестра актаў пятай кнігі запісаў Літоўскай метрыкі [3]. Потым іх чыталі асобы, якія капіявалі гэтую кнігу ў польскай транслітарацыі ў 1770-я г. [4]. Таксама гэтымі дакументамі карыстаўся А. Нарушэвіч, пад кіраўніцтвам якога ў канцы XVIII ст. шэраг літоўска-навасільскіх грамат быў перакладзены на лацінскую мову [5]. У канцы XVIII ст. арыгінальныя кнігі Літоўскай метрыкі былі перавезены ў Санкт-Пецярбург, дзе трапілі ў Імператарскі кабінет і надоўга сталі недаступнымі для шырокага кола даследчыкаў. Варшаўскія кнігі-копіі XVIII ст. апынуліся ў Берліне, але ў пачатку XIX ст. былі вернуты ў Польшчу [6]. У 1821–1822 г. К. Бусэ зрабіў з іх спісы вялікага корпуса актаў для калекцыі графа М. Румянцава. У новай копіі змяшчаліся і літоўска-навасільскія граматы, якія нас цікавяць [7].
Не ўсе літоўска-навасільскія граматы, якія існавалі да канца праўлення Казіміра IV, увайшлі ў склад Літоўскай метрыкі. Некаторыя з іх у XVII ст. з архіва вялікіх князёў літоўскіх трапілі ў архіў князёў Радзівілаў, а потым былі згаданы ў яго вопісах канца XVII – XVIII ст. [8]. Літоўсканавасільскія граматы апынуліся не толькі ў літоўскіх і польскіх, але і ў расійскіх архівах. Так, на мяжы XVIII–XIX ст. па матэрыялах, што захоўваліся ў Маскоўскім архіве Калегіі замежных спраў, з падобнымі дакументамі быў знаёмы М. Бантыш-Каменскі. У 1801 г. ён апісаў цікавы нам літоўска-варатынскі дагавор 1483 г., а ў 1813 г. паўтарыў гэтае апісанне [9]. Дагавор 1483 г. меркавалася выдаць у другой частцы “Збору дзяржаўных грамат і дагавораў”. З гэтай мэтай па просьбе графа М. Румянцава ў 1815 г. А. Маліноўскі пасылаў яму арыгінал граматы, аднак у лік публікаваных актаў яна не была ўключана і ў 1817 г. вернута назад [10].
У 30-я гады XIX ст. П. Муханаў, які служыў у Царстве Польскім, выпісаў з варшаўскай копіі Літоўскай метрыкі канца XVIII ст. значную колькасць актаў. У 1836 г. выйшаў яго “Зборнік”, дзе ўпершыню былі апублікаваны (у адваротнай кірылічнай транслітарацыі) два “листа перемирных” 1447 (1442?) і1459 г. князёўнавасільскага дому з вялікім князем літоўскім Казімірам, а таксама прысяжны “запіс” князя Фёдара Варатынскага аб трыманні ім горада Казельска ў намесніцтве і яго ж паручны “запіс” за свайго зяця князя Івана Мажайскага 1448 г. [11]. У 1846 г. протаіерэй І. Грыгаровіч выдаў тыя ж акты па спісе канца XVI ст. і дадаў да іх публікацыю літоўска-варатынскага дагавора 1483 г. са збору Маскоўскага галоўнага архіва Міністэрства замежных спраў [12].
Згаданыя граматы не раз перавыдаваліся. У 1847–1848 г. дагавор 1447 (1442?) г. і прысяжная грамата 1448 г. былі надрукаваны М. Маліноўскім у перакладзе на польскую мову (па выданні І. Грыгаровіча) [13]. У 1866 г. граматы 1447 (1442?), 1448, 1459 г. выйшлі ў другім выданні “Зборніка” П. Муханава [14]. Лацінскія пераклады грамат 1447 (1442?) і 1448 г. са збору А. Нарушэвіча былі выдадзены ў 1876 г. пад рэдакцыяй Ю. Шуйскага [15]. Потым у 1950 г. па спісе канца XVI ст. граматы 1447 (1442?), 1448 і 1459 г. выдаваліся Л. Чарапніным у “Духоўных і дагаворных граматах” [16]. Адтуль у 1997 і 2005 г. яны былі перадрукаваны А. Цапковым [17]. У складзе пятай кнігі запісаў Літоўскай метрыкі (па спісе канца XVI ст.) яны выдаваліся ў 1993 г. Э. Банёнісам [18], а потым у 2012 г. А. Балюлісам, А. Дубонісам і Д. Антанавічусам [19]. Граматы з упамінаннем пра варатынскіх князёў (1448 і 1483 г.) у сярэдзіне XX ст. былі выпісаны з выдання І. Грыгаровіча варатынскім па паходжанні краязнаўцам А. Баталіным, а пасля яго смерці (1965 г.) у такім выглядзе апублікаваны ў 1995 г. [20].
У публікацыі 1931 г. Я. Якубоўскі ўказаў яшчэ на адзін літоўска-навасільскі дагавор, які раней захоўваўся ў Нясвіжскім архіве князёў Радзівілаў (цяпер захоўваецца ў Галоўным архіве старадаўніх актаў (AGAD) у Варшаве), аднак няправільна назваў яго дату 26.01.1485 г. [21] замест правільнай – 26.01.1481 г. Пра яго таксама было паведамлена ў даведніку AGAD 1975 г. пад рэдакцыяй Я. Карвасіньскай [22]. Доўгі час шырокаму колу чытачоў ён не быў вядомы. Аднак у 2008–2010 г. на яго звярнулі ўвагу адразу некалькі беларускіх і расійскіх даследчыкаў. У ліпені 2008 г. з дагаворам у AGAD працаваў А. Ліцкевіч і прывёў звесткі пра яго ў публікацыі 2009 г. [23]. Незалежна ад яго ў артыкуле, напісаным у траўні 2009 г., здадзеным у друк у траўні 2010 г. і апублікаваным у канцы таго ж года, Р. Бяспалаў заўважыў, што звесткі пасольскіх кніг маскоўска-літоўскіх дыпламатычных зносін паказваюць на існаванне гэтага дагавора [24]. У ліпені 2010 г. пра яго выяўленне ў AGAD Р. Бяспалаву паведаміў А. Казакоў, які неўзабаве і апублікаваў яго [25]. У канцы 2009 г. у AGAD з ім таксама працаваў С. Палехаў. Калі артыкул А. Казакова ўжо быў гатовы да друку, 8 лістапада 2010 г. А. Ліцкевіч апублікаваў гэтую грамату на сваім сайце ў сетцы інтэрнэт [26].
У выніку нават дагавор 1481 г. вытрымаў дзве публікацыі (адну друкаваную і адну электронную) [27]. Адзін раз апублікаваным паводле арыгіналу літоўска-навасільскім дагаворам застаецца толькі грамата 1483 г. Да цяперашняга часу публікацыя І. Грыгаровіча ўжо састарэла і не адпавядае патрабаванням сучаснай археаграфіі. Перадрук выпіскі А. Баталіна з выдання І. Грыгаровіча наўрад ці можна назваць навуковай публікацыяй. Усё гэта сведчыць пра неабходнасць новага выдання граматы 1483 г.
Літоўска-навасільскія дагаворы 1427–1491 г. складзены ў адным фармуляры і цесна звязаны паміж сабой. Яны падзяляюцца на дзве галіны: літоўска-адоеўскую і літоўска-варатынскую, пра якія мы скажам далей. З літоўска-варатынскімі граматамі звязаны прысяжныя граматы варатынскіх князёў Казіміру IV аб трыманні імі горада Казельск у намесніцтве. Акрамя граматы 1448 г. існуе яе аналаг 1488 г. Доўгі час грамата 1488 г. была вядомая толькі па апісаннях архіўных сховішчаў [28]. На жаль, Э. Банёніс, які працаваў з арыгіналам гэтай граматы, не паведаміў пра яе ў сваіх публікацыях. Нядаўна С. Палехаву ўдалося вывучыць арыгінал дакумента ў фондзе грамат П. Муханова, на які яго ўвагу ветліва звярнуў А. Кузьмін (яму аўтары гэтых радкоў выказваюць шчырую падзяку) [29]. Дзякуючы гэтаму з’явілася магчымасць нарэшце апублікаваць грамату.
Для таго каб лепш разумець гісторыю літоўска-варатынскіх грамат 1483 і 1488 г., коратка разгледзім гісторыю ўсяго комплексу згаданых літоўска-навасільскіх грамат.
Дагаворныя і прысяжныя граматы у літоўска-навасільскіх адносінах 1427–1493 г.
Яшчэ ў маскоўска-разанскім даканчанні 1402 г. абвяшчалася, што навасільскі князь – “адзін чалавек» з вялікім князем маскоўскім Васілём I, гэта значыць яго саюзнік [30]. Таксама 1 студзеня 1425 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт пісаў вялікаму магістру Тэўтонскага ордэна Паўлю фон Русдорфу, што “князь Адоева – гэта чалавек вялікага князя маскоўскага” [31]. Сітуацыя змянілася пасля смерці Васіля I († 27 лютага 1425 г.). У канцы ліпеня – пачатку жніўня 1427 г., калі Вітаўт ехаў праз Навасільска-Адоеўскую зямлю, князі навасільскага дому прысягнулі яму ў вернасці і заключылі з ім дагавор аб сваёй службе Літве [32]. З боку навасільскіх князёў быў заключаны адзін калектыўны дагавор. На чале іх стаяў вялікі князь Юрый Рамановіч Навасільскі і Адоеўскі, з ім былі яго сыны (Іван і Сямён), варатынскія пляменнікі (Васіль і Фёдар Львовічы), а таксама, верагодна, бялёўскія ўнучатыя пляменнікі (Фёдар і Васіль Міхайлавічы) [33].
Навасільскія князі служылі Літве са сваёй спрадвечнай вотчынай Навасільска-Адоеўскай зямлёй, якая павінна была захавацца за імі і ў выпадку скасавання дагавора. Напэўна, яшчэ ў літоўска-навасільскім дагаворы 1427 г. змяшчаўся артыкул аб магчымасці яго падаўжэння пасля смерці контрагентаў. У гэтай сувязі ўсе наступныя літоўска-навасільскія дагаворы заключаліся па “Вітаўтавым даканчанні”.
Фармуляр літоўска-навасільскіх дагавораў быў падрабязна разгледжаны Р. Бяспалавым раней [34]. Яны ўяўлялі сабой прысяжна-дагаворныя граматы тэрытарыяльна “суверэнных” [35] навасільскіх князёў, якія мелі спрадвечную родавую вотчыну, захоўвалі самастойныя адносіны з Ардой, але пры гэтым ішлі на службу да больш моцнага князя-сюзерэна. Дагаворы насілі двухбаковы характар, пры іх заключэнні складаліся дзве аналагічныя граматы: адна з боку навасільскіх князёў і адна з боку іх сюзерэна. Абодва бакі (контрагенты) здзяйснялі працэдуру хроснага цалавання “на том на всем” і абавязваліся выконваць умовы дагавора.
Пасля смерці Вітаўта князі навасільскага дому прысягнулі на вернасць вялікаму князю літоўскаму Свідрыгайлу, які ў сваім лісце ад 22 чэрвеня 1432 г. паведамляў вялікаму магістру Тэўтонскага ордэна: “…мы не хочам хаваць, што вялікія князі адоеўскія, браты, учора прыбылі да нас з рознымі дарамі, жадаючы і асабліва настойліва просячы, каб мы зрабілі ласку быць ім літасцівым гаспадаром і заступнікам, пад прысягай кляліся служыць нам вечна” [36]. Трактоўка гэтай звесткі ўскладнена тым, што да таго часу тытул “адоеўскі” яшчэ не ператварыўся ў прозвішча і належаў не толькі нашчадкам князя Юрыя Рамановіча. З запусценнем Навасіля, да пачатку XV ст., Адоеў стаў новай сталіцай. У Цвярскім зборніку пад 1407 г. Адоеў згаданы як горад “Навасільскай зямлі” [37]. У крыніцах пад 1424 г. Юрый Раманавіч названы “адоеўскім князем” [38]. У лісце ж Вітаўта ад 14 жніўня 1427 г. – “вялікім князем навасільскім” з “Адоеўскай зямлі” [39]. Так два першапачаткова розныя геаграфічныя тэрміны ў шэрагу выпадкаў сталі падмяняць адзін аднаго ў якасці сінонімаў, але разам з тым ператварыліся ў адну складана-састаўную назву: “Навасільская і Адоеўская зямля”. Тая ж метамарфоза адлюстравалася і ў тытулах мясцовых князёў. У гэтай сувязі імя “адоеўскіх”, як і імя “навасільскіх”, магло выкарыстоўвацца ў якасці агульнага родавага тытула, што абазначаў сукупнасць удзельных князёў адоеўскіх, варатынскіх і бялёўскіх. Таксама гэтыя князі сталі насіць складана-састаўныя тытулы, у якіх адбівалася права на агульную родавую маёмасць у складзе Навасільскай і Адоеўскай зямлі і права на ўласны надзел. Так, вотчыннік Варатынска князь Леў Раманавіч з крыніц вядомы пад тытулам “навасільскага” [40]; яго сын князь Фёдар Львовіч – пад тытуламі “навасільскага і адоеўскага” або “варатынскага” [41]; дзеці апошняга –пад тытуламі “навасільскіх і адоеўскіх і варатынскіх” [42] або проста “варатынскіх” [43]. У лісце ад 14 жніўня 1427 г. Вітаўт згадваў сыноў і ўдаву князя Льва Раманавіча з тытулам “von Wrotynsk etc.” [44], дзе слова etc. (et cetera) паказвае на скарачэнне складана-састаўнога тытула варатынскіх князёў. З іх дакладна князь Васіль Львовіч пайшоў на службу да Свідрыгайлы і потым у снежні 1432 г. загінуў у бітве пры Ашмяне [45]. Таму варта меркаваць, што ў лісце Свідрыгайлы ад 22 чэрвеня 1432 г. пад імем “адоеўскіх» маглі мецца на ўвазе і варатынскія князі.
М. Кром справядліва заўважыў, што з пэўнага часу дагаворы ўдзельных варатынскіх і ўдзельных адоеўскіх князёў з Літвой сталі заключацца незалежна адзін ад аднаго, прычым кожная галіна прымала пад увагу толькі свае папярэднія даканчанні [46]. У лісце Свідрыгайлы “вялікія князі адоеўскія, браты” названы ў множным ліку. Гэта значыць, у адрозненне ад сітуацыі 1427 г., на 1432 г. у родзе навасільскіх ужо быў не адзін, а, па меншай меры, два “вялікія князі”. Напэўна, на гэты час вялікага князя Юрыя Рамановіча не было сярод жывых, і паўстала практыка заключэння двух літоўска-навасільскіх дагавораў наступным пакаленнем навасільскіх князёў. Так “Вітаўтава даканчанне” распалася на дзве галіны. Пазней сямейства варатынскіх князёў стала заключаць дагаворы з Літвой асобна ад сямейства адоеўскіх і бялёўскіх князёў. Літоўска-варатынская галіна была прадстаўлена дагаворамі 1432, 1447 (1442?), 1483 г.; літоўска-адоеўская – дагаворамі 1432, 1459, 1481 г., можа быць яшчэ і 1491 г. Дагаворы 1427, 1432, 1491 г. да нашых дзён не дайшлі або, ва ўсякім разе, пакуль не былі выяўлены (схема 1).
Пасля паразы ад Жыгімонта пад Вількамірам у верасні 1435 г. Свідрыгайла не меў улады на большай частцы тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і страціў сваіх навасільскіх слуг. Магчыма, яны не заключалі ніякіх дагавораў аб службе вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту, супраць якога ваявалі на баку Свідрыгайлы. Напэўна, яны аднавілі свой саюз з Масквой. Так, у тэксце пасольскіх прамоў Івана III канца XV ст. захавалася пасведчанне аб службе князёў Фёдара (Львовіча) Варатынскага, Івана і Сямёна (Юр’евічаў) Адоеўскіх і бялёўскіх князёў Васілю II яшчэ ў часы панавання Казіміра [47]. Толькі пры Казіміру навасільскія князі зноў сталі аднаўляць адносіны з Літвой па “Вітаўтавым даканчанні”.
У літоўска-варатынскім дагаворы ад 20 лютага 1447 (1442?) г. літоўскі бок прадстаўляў Казімір. Яго адзіным контрагентам быў князь Фёдар Львовіч Варатынскі, які ў дагаворы названы з тытулам “навасільскага і адоеўскага” [48]. З літоўскай службай князя Фёдара Варатынскага звязана гісторыя пераходу горада Казельска з яго валасцямі ў літоўскае падданства. З пачатку XV ст. Казельск стаў уласнасцю вялікіх маскоўскіх князёў, якія, зрэшты, не валодалі ім непасрэдна, а сталі перадаваць яго ў валоданне сваёй “браціі”. У 1445 г. Казельск з валасцямі быў аддадзены князю Івану Андрэевічу Мажайскаму. У 1447 г. той вымушаны быў фармальна адступіцца ад Казельска на карысць Васіля II. Аднак у пачатку 1448 г. мажайскі князь у выніку змовы са сваім цесцем князем Фёдарам Варатынскім перадаў Казельск у склад Літвы [49]. Казімір IV аддаў Казельск свайму варатынскаму слугу ў намесніцтва і ў сувязі з гэтым 5 лютага 1448 г. атрымаў ад яго прысяжную грамату. Па ёй князь Фёдар Львовіч абавязаўся служыць Казіміру разам з горадам Казельскам і выконваць прысягу паводле таго, як “перъво сего его м(ило)сти записался и целовалъ честныи крестъ” [50]. Гэта значыць, ён спасылаўся на сваё “даканчанне” з Казімірам 1447 (1442?) г.
Верагодна, пры заключэнні паміж Масквой і Літвой “вечнага даканчання” 1449 г. контрагентамі была складзена “грамота особная о Козелску”, па якой горад прызначаўся “на обыск”. Гэта значыць, меркавалася разбіральніцтва, каму ён павінен належаць [51]. Аднак, нягледзячы на дамаганні маскоўскага боку, на наступныя чатыры дзесяцігоддзі Казельск замацаваўся за Літвой.
Князь Фёдар Львовіч быў жывы яшчэ ўвосень 1480 г., “коли царь (Ахмат. – Заўвага аўт.) былъ на Угре” [52]. Да восені 1482 г. ён памёр [53], таму дагавор 1447 (1442?) г. вынікала аднавіць. У літоўска-варатынскім дагаворы ад 10 красавiка 1483 г. контрагентамі Казіміра IV сталі: князі Дзмітрый і Сямён Фёдаравічы, а таксама іх пляменнік князь Іван Міхайлавіч [54]. У новым дагаворы гэтыя князі тытулаваліся “навасільскімі і адоеўскімі і варатынскімі” [55].
У літоўска-адоеўскім дагаворы ад 21 красавiка 1459 г. літоўскі бок таксама прадстаўляў Казімір IV. Яго контрагентамі былі князь Іван Юр’евіч Адоеўскі з пляменнікамі – князямі Фёдарам і Васілём Міхайлавічамі Бялёўскімі [56]. Князь Іван Юр’евіч быў жывы яшчэ 14 сакавіка 1477 г. [57]. Да пачатку 1481 г. яго самога і яго бялёўскіх пляменнікаў ужо не было сярод жывых. У гэтай сувязі дагавор 1459 г. вынікала аднавіць. У літоўска-адоеўскім дагаворы ад 26 студзеня 1481 г. контрагентамі Казіміра IV выступалі: князі Міхаіл і Фёдар Іванавічы Адоеўскія і іх пляменнік князь Іван Васільевіч Бялёўскі [58].
Родныя браты апошняга князі Андрэй і Васіль Васільевічы, мабыць, яшчэ былі няпоўнагадовымі, таму не маглі быць непасрэднымі ўдзельнікамі новай дамовы з каралём Казімірам IV. Верагодна, за іх павінен быў цалаваць крыж іх старэйшы брат князь Іван Васільевіч Бялёўскі [59].
Такім чынам, да пачатку 1480-х г. на літоўскай службе знаходзілася большасць князёў навасільскага дому, якія мелі адпаведныя дагаворы з Казімірам IV. На маскоўскай службе былі толькі дзеці загінулага яшчэ ў 1473 г. князя Сямёна Юр’евіча Адоеўскага: Іван, Васіль і Пётр Сямёнавічы (схема 2) [60].
У сярэдзіне 1480-х г., на фоне абвастрэння маскоўскалітоўскіх адносін, варатынскія і бялёўскія князі сталі пераходзіць на бок Івана III [61]. Да сярэдзіны жніўня 1487 г. князь Іван Міхайлавіч Варатынскі (Перамышльскі), мабыць, ужо некалькі месяцаў знаходзіўся на маскоўскай службе. Ён пасылаў да Казіміра IV свайго чалавека з тым, каб скласці з сябе прысягу і адмовіцца ад далейшага выканання дагавора 1483 г. [62]. Да пачатку 1488 г. на маскоўскай службе ўжо некаторы час знаходзіўся князь Іван Васільевіч Бялёўскі [63]. Па словах літоўскага гаспадара, ён уцёк з літоўскай службы, “челом не ударивши” [64]. Гэта значыць, адмовіўся ад выканання дагавора 1481 г. без паведамлення каралю. Казімір IV заяўляў, што гэтыя князі далі яму “даканчанні” і прысягі, каб служыць Вялікаму Княству Літоўскаму неадступна. Потым на свае абавязацельствы пазабываліся, але ён іх з “даканчанняў” і прысяг не выпускае [65].
Няма яснасці, хто пасля смерці князя Фёдара Львовіча некалькі гадоў быў казельскім намеснікам. У 1520 г. кіеўскія паслы ўспаміналі, што ўвосень 1482 г. буйное літоўскае войска прыходзіла абараняць Кіеўскую зямлю ад нападу крымскіх татараў. У ім былі не толькі “kniaz Worotyński” і “kniaz Odojewski”, але і нейкі “kniaz Kozielski” [66]. Да таго часу сапраўдных казельских князёў даўно не існавала. У Казельску намеснічаў нейкі іншы князь. Толькі 16 сакавіка 1488 г. пасаду казельскага намесніка афіцыйна заняў князь Дзмітрый Фёдаравіч Варатынскі [67]. Гэты крок Казіміра IV, мабыць, быў выкліканы неабходнасцю ўмацаваць ваенны патэнцыял старэйшых варатынскіх князёў, у той час як некаторыя князі навасільскага дому (Іван Варатынскі і Іван Бялёўскі) перакінуліся на маскоўскую службу. Аднак адпадзенне земляў ад Літвы прадоўжылася.
Да снежня 1489 г. на маскоўскую службу перайшоў князь Дзмітрый Варатынскі. Прычым не толькі са сваёй вотчынай, але яшчэ і з захопленай ім доляй яго брата князя Сямёна Варатынскага, які застаўся на службе Літве. У снежні 1489 г. князь Дзмітрый Фёдаравіч паслаў свайго чалавека да Казіміра IV, каб скласці з сябе прысягу, дадзеную па дагаворы 1483 г. Як і ў папярэднім выпадку, літоўскі гаспадар адказваў, што з “даканчання” і прысягіяго не выпускае [68]. Таксама Казімір IV пратэставаў супраць таго, што князь Дзмітрый захаваў за сабой горад Казельск. У адказ маскоўскі бок абгрунтаваў свае правы на Казельск па ранейшых маскоўска-літоўскіх дагаворах [69].
Да восені 1491 г. у родзе Адоеўскіх памёр старэйшы князь – Міхаіл Іванавіч [70]. У сувязі з гэтым у Адоеўскім удзеле адбылася спрэчка маскоўскіх слуг адоеўскіх Сямёнавічаў з літоўскім слугой князем Фёдарам Іванавічам Адоеўскім. Як толькі князь Фёдар Адоеўскі паехаў да Казіміра IV “по своим делам”, адоеўскія Сямёнавічы захапілі яго казну і занялі яго вотчыну, якая складала палову Адоева. Пры гэтым князь Іван Сямёнавіч стаў прэтэндаваць на “большое” (старэйшае) княжанне ў Адоеве. Як ні стараўся Казімір IV абараніць правы свайго слугі, але зрабіць гэтага не ўдалося [71].
Магчыма, у канцы 1491 г. з князем Фёдарам Іванавічам Адоеўскім да Казіміра IV ездзіў і князь Андрэй Васільевіч Бялёўскі. У яго адсутнасць новы маскоўскі слуга князь Іван Васільевіч Бялёўскі заняў яго долю (“дольницу”), а таксама схапіў малодшага брата князя Васіля Васільевіча Бялёўскага і прывёў яго да крыжовага цалавання, каб той не служыў Літве [72]. Гэтыя сваяцкія захопы ў сямействе навасільскіх князёў адбыліся па загадзе Івана III, пра што той наўпрост паведамляў свайму саюзніку крымскаму хану Менглі-Гірэю ў пасольскіх прамовах, складзеных да 20 сакавіка 1492 г. [73].
Пасля смерці Казіміра IV († 7 чэрвеня 1492 г.) князь Сямён Фёдаравіч Варатынскі спрабаваў аднавіць літоўскаваратынскі дагавор 1483 г. з яго спадчыннікам Аляксандрам Казіміравічам, які быў узведзены на вялікае літоўскае княжанне не пазней за 27 ліпеня 1492 г. (верагодна, 26 ліпеня) [74]. Аднак да таго часу князь Сямён Фёдаравіч ужо быў пазбаўлены сваёй спрадвечнай вотчыны ў Навосільска-Адоеўскай зямлі, і заключэнне новага дагавора па “Вітаўтавым даканчанні” аказалася немагчымым. Верагодна, справа абмежавалася прысягай на вернасць Аляксандру Казіміравічу, якая была складзена па форме “запісаў” унутраных князёў Вялікага Княства Літоўскага і ўжо не адпавядала фармуляру ранейшых літоўска-навасільскіх дагавораў. На такіх умовах да канца 1492 г. князь Сямён Фёдаравіч адмовіўся служыць Літве. Ён перайшоў на маскоўскую службу, а ў пачатку 1493 г. разам з чарговым маскоўскім пасольствам выправіў да Аляксандра Казіміравіча свайго чалавека з граматай аб складанні з сябе крыжовага цалавання [75]. У тым жа пасольстве паведамлялася пра пераход на маскоўскую службу князёў Андрэя і Васіля Васільевічаў Бялёўскіх [76].
У сярэдзіне 1493 г. Аляксандр Казіміравіч адказваў Івану III, што тых князёў дзяды, бацькі і яны самі “докончали” з яго бацькам Казімірам, “записались и присягу дали”, каб служыць Вялікаму Княству Літоўскаму неадступна, а пасля смерці Казіміра – служыць яго дзецям (спадчыннікам на літоўскім троне) і “иншого осподаря не искати”, таму з прысягі іх не выпусціць [77]. Заява аб літоўскай службе дзядоў пералічаных князёў – памылковае запазычанне з літоўска-навасільскіх дагавораў, якія відавочна былі выкарыстаны для складання пасольскіх прамоў [78]. Яна цалкам справядлівая ў дачыненні да бацькоў: бацька князя Сямёна Варатынскага (князь Фёдар Львовіч) і бацька князёў Андрэя і Васіля Бялёўскіх (князь Васіль Міхайлавіч) сапраўды мелі дагаворы з Казімірам.
Выраз “они сами” (у множным ліку) цалкам дастасавальны да князя Сямёна Варатынскага. У частцы яго літоўскай службы літоўскі гаспадар мог спасылацца на літоўска-варатынскі дагавор 1483 г. Праўда, Аляксандр Казіміравіч хітраваў, бо спачатку сам парушыў яго ўмовы: князя Сямёна Фёдаравіча не паважаў – горада за службу яму не даў, за вотчыну яго не стаяў, баяраў яго не шанаваў, а галоўнае – у новае даканчанне яго не прыняў, што і стала прававой падставай для разрыву дамовы 1483 г. [79].
У тым выпадку, калі выраз “они сами” справядлівы і ў адносінах да бялёўскіх князёў, то сведчанне пра іх прысягу Казіміру па нейкім даканчанні прымушае думаць, што існаваў пакуль нявыяўлены ў архівах літоўска-адоеўскі дагавор, заключаны ў той час, калі ў Вільні яшчэ не было вядома пра страту гэтымі князямі сваіх спрадвечных вотчын. Пасля смерці князя Міхаіла Іванавіча Адоеўскага і ўцёкаў князя Івана Васільевіча Бялёўскага на маскоўскую службу князь Фёдар Іванавіч Адоеўскі і яго пляменнікі князі Андрэй і Васіль Васільевічы Бялёўскія павінны былі стаць прадаўжальнікамі літоўска-адоеўскага дагавора 1481 г. Магчыма, у час сваёй паездкі напрыканцы 1491 г. князі Фёдар Адоеўскі і Андрэй Бялёўскі далі Казіміру IV крыжацалавальны запіс за сябе і за князя Васіля Бялёўскага. Верагодна, ён быў складзены па форме “Вітаўтавага даканчання” 1427 г. Так ці не, але на пачатак 1493 г. з удзельнікаў літоўска-адоеўскіх дагавораў на літоўскай службе застаўся толькі князь Фёдар Іванавіч Адоеўскі, які атрымаў у Смаленскім павеце горад Дарагабуж з валасцямі [80].
У лістападзе 1493 г. Аляксандр Казіміравіч з літоўскай Радай прынялі рашэнне аб вядзенні перамоваў аб міры з Масквой. Паслам быў дадзены наказ пра патрабаванні літоўскага боку і пра магчымыя саступкі Маскве. Між іншым ад Івана III патрабавалі, каб у новым маскоўска-літоўскім дагаворы Вялікае Княства Цвярское было пастаўлена гэтак жа, як і ў дагаворы 1449 г. Казіміра IV з Васілём II. Калі ж Іван III не захоча адмовіцца ад Цверы, то жадалі, каб ён адступіўся ад Казельска, мязецкіх (мяшчоўскіх) князёў і яшчэ ад шэрагу валасцей. Таксама патрабавалі, каб “kniazei nowosielskich wsich, kotoryie zdawna słżli k welikomu kniazstwu Litowskomu, a tych kniazei i z ich otczynami postupiłia hosudaru naszomu, welikomu kniaziu Alexandru, po dawnomu. A iestli kniażwelikiy moskowskiy k tomu ne wschoczet prystupiti, ino panowie posłowie maiut k tomu wiesti, aby tych kniazei postawleno podłuh staroho dokonczania otca ieho” [81]. У літоўска-маскоўскім дагаворы 1449 г. навасільскія князі не былі пазначаны відавочна, але, напэўна, меліся на ўвазе ў ліку іншых верхняокскіх князёў пад тэрмінам “верховъстии князи” [82].
Лёс навасільскіх князёў вырашыўся на перамовах 30 студзеня 1494 г. Адносна іх далейшай службы літоўскім паслам так і не ўдалося дамагчыся ад Івана III ніякіх саступак [83]. Вярнуць ранейшы статус Цверы яны таксама не змаглі, як і не змаглі адстаяць правы літоўскага боку на Казельск [84]. Па маскоўска-літоўскім дагаворы ад 5 лютага 1494 г. усе навасільскія князі (акрамя князя Фёдара Іванавіча Адоеўскага) з іх вотчынамі былі замацаваны на маскоўскай службе. Таксама за Масквой быў замацаваны і Казельск [85].
Архіўны лёс публікаваных літоўска-варатынскіх грамат 1483 і 1488 г.
Напэўна, менавіта ў сувязі з падзеямі 1487–1494 г. як мінімум два літоўска-навасільскія даканчанні апынуліся ў Маскве. Папярэдне можна выказаць здагадку пра два розныя шляхі іх з’яўлення ў маскоўскім велікакняскім архіве: іх маглі даставіць літоўскія паслы, якія прыбылі ў Маскву для вядзення перамоваў аб міры на пачатку 1494 г., або яны былі атрыманы маскоўскім бокам ад саміх князёў навасільскага дому.
Як было паказана вышэй, пад час вайны 1487–1493 г. літоўскі бок не раз спасылаўся на літоўска-навасільскія дагаворы і нават цытаваў некаторыя іх палажэнні. За ўвесь гэты час літоўскі і маскоўскі бакі згадвалі толькі ўдзельныя тытулы князёў: “бялёўскія”, “варатынскія” і “адоеўскія”. На перамовах жа пра мір з Масквой літоўскі бок хацеў абмеркаваць статус “kniazei nowosielskich wsich” [86]. У маскоўскіх пасольскіх кнігах тэрмін “все новосильские князья” ўпершыню з’яўляецца менавіта на перамовах з Літвой пачатку 1494 г. [87]. Характэрна, што ён быў і ў літоўска-навасільскіх дагаворах, пра што ў першую чаргу было вядома літоўскаму боку і самім князям навасільскага дому. Адкуль жа трапілі ў Маскву літоўска-навасільскія дагаворы?
Хоць у складзе “старых докончаний” вялікіх князёў літоўскіх з сумежнымі дзяржавамі ў Літоўскую метрыку былі перапісаны толькі літоўска-навасільскія граматы 1447 (1442?), 1448 і 1459 г. [88], у адным з архіваў польскалітоўскіх манархаў (г. зн. у літоўскім велікакняскім або ў каронным) захоўваліся і пазнейшыя літоўска-навасільскія граматы. Згадка пра адну з іх ёсць у пашыраным выданні кнігі А. Гваньіні “Хроніка еўрапейскай Сарматыі”, выпушчанай у 1611 г. на польскай мове. У папярэдніх лацінамоўных выданнях такіх звестак няма. Інфармацыя, якая нас цікавіць, ёсць у трэцім раздзеле “Хроніка зямлі Рускай”, магчымым суаўтарам якога некаторыя даследчыкі называюць польскага паэта М. Пашкоўскага. Ён, апрача ўсяго, меў тэксты дакументаў з каралеўскай канцылярыі [89]. У прыватнасці, у хроніцы паведамляецца: “Князі Пронскія выводзяць свой пачатак ад тых жа рускіх князёў, што пацвярджаюць лісты паасобныя і лісты [якія знаходзяцца. – Аўт.] у казне найсвятлейшых іх міласцяў польскіх каралёў: а менавіта ліст князёў навасільскіх, адоеўскіх і варатынскіх, якія паддаліся каралю Казіміру, хочучы мець абарону ад вялікага князя маскоўскага, ад вялікага князя пронскага і ад вялікага князя пераяслаўскага” [90]. Тут няправільна перададзена сутнасць адпаведнага артыкула літоўска-навасільскіх дагавораў. У ім гаворыцца, што, знаходзячыся на літоўскай службе, навасільскія князі маглі мець “свой суд по старине” з вялікімі князямі: маскоўскімі, пераяслаўскімі і пронскімі. Зрэшты, пералік гэтых вялікіх князёў і іх тытулы перададзены ў адпаведнасці з фармулярам “Вітаўтавага даканчання”. У гэтай сувязі звернем увагу на тытул “князёў навасільскіх і адоеўскіх і варатынскіх” – ён змяшчаецца толькі ў дагаворы 1483 г. Таму не выключана, што аўтар дадзенага фрагмента (ці яго інфарматар) сапраўды бачыў дагавор 1483 г. у адным з архіваў польска-літоўскіх манархаў.
Яшчэ больш канкрэтная спасылка змяшчаецца ва “Урыўку пра пакаранне Слуцкіх князёў”, які захаваўся ў пазнейшых (XVIII ст.) рукапісах. У ім гаворыцца: “І кароль Казімір, каб астатнія князі не адпалі ад яго, звязаў іх прысягай, таксама атрымаўшы ад іх запісы, а менавіта ад князёў: Міхаіла Іванавіча, Фёдара (Іванавіча. – Аўт.), а таксама Івана Васільевіча навасільскіх і адоеўскіх (указанне на літоўска-адоеўскі дагавор 1481 г. – Аўт.); і Барыса Аляксандравіча Цвярскога, які быў унукам зяця [91] Вітаўта (указанне на літоўска-цвярскі дагавор 1449 г. – Аўт.); Дзмітрыя Фёдаравіча Варатынскага (указанне на прысяжную грамату варатынскага князя 1488 г. –Аўт.), гэтыя запісы цяпер знаходзяцца ў архіве Вялікага Княства Літоўскага” [92]. Характэрна, што тут літоўска-навасільскія граматы паказаны разам з літоўска-цвярскім дагаворам 1449 г. У гэтым плане падборка дакументаў падобная са складам “старых докончаний” з Літоўскай метрыкі.
Згодна з “Урыўкам пра пакаранне Слуцкіх князёў”, у літоўскім велікакняскім архіве літоўска-навасільскія дагаворы былі прадстаўлены граматамі навасільскіх князёў, звернутымі да Казіміра IV. Таксама і з 15 дагавораў, што захоўваліся ў архіве Вялікага Княства Літоўскага і былі аб’яднаны іх перапісчыкам пад загалоўкам “старых докончаний”, 12 грамат былі складзены з боку контрагентаў літоўскіх гаспадароў. Адпаведна, ад імя контрагентаў складалася іх засведчвальная частка, якая ўключала ўказанне на працэдуру крыжовага цалавання і змацавання граматы іх пячаткамі. Існавалі два асобнікі літоўска-малдаўскага дагавора 1442 г.: адзін з іх быў складзены з боку малдаўскага ваяводы Іллі 2 лютага, другі – з боку Казіміра 8 чэрвеня таго ж года і, мабыць, папросту не быў перададзены малдаўскаму боку. Дагаворы з Ноўгарадам і Псковам складзены ад імя Казіміра, аднак у іх засведчвальнай частцы працэдура крыжовага цалавання апісана і з боку літоўскага гаспадара, і з боку наўгародскіх і пскоўскіх паслоў [93]. Як бачым, літоўскаму боку было важна мець дагаворы, засведчаныя яго контрагентамі. У сваю чаргу, контрагенты Казіміра павінны былі атрымліваць на рукі дагаворы, складзеныя ад імя літоўскага гаспадара, змацаваныя яго крыжовым цалаваннем і яго пячаткай. З гэтага пункту гледжання неабходна ўважліва паглядзець на літоўска-навасільскія дагаворы, якія захоўваліся ў Маскве ў XVI ст.
Паводле вопісу Царскага архіва 1570–1575 г. [94], пры складанні якога быў выкарыстаны больш ранні вопіс, у скрыні 150 архіва знаходзілася: “грамота Казимера короля новосилскимъ княземъ и одоевскимъ, какъ имъ королю служити и подати давати”. Над гэтым запісам паміж радкоў напісана: “(70)74, августа въ 14 день взялъ государь къ себе” [95]. А. Зімін лічыў, што так у вопісе ўказана літоўска-адоеўская грамата 1459 г. [96]. Аднак яму не было вядома пра існаванне пазнейшых літоўска-адоеўскіх даканчанняў. Гэта мог быць дагавор 1481 г., які апісваў умовы літоўскай службы новага маскоўскага слугі князя Івана Васільевіча Бялёўскага.
Да жніўня 1566 г. указаны ў вопісе дакумент знаходзіўся, відавочна, не на сваім першапачатковым месцы. Як адзначыў А. Зімін, да канца 1520-х г. Дзяржаўны архіў складаўся з 80 скрынь, але пазней дакументы з гэтых скрынь маглі забіраць для патрэб тагачаснай палітыкі, а потым вяртаць, але змяшчаць ужо ў іншыя архіўныя комплексы. У скрыні 150 захоўваліся дакументы, складзеныя да 1512 г., якія датычыліся пераважна царкоўнага землеўладання. Аднак у такім выглядзе комплекс гэтай скрыні сфармаваўся, пэўна, да 1549–1551 г. [97]. Пасля таго як 14 жніўня 1566 г. літоўска-адоеўскае даканчанне было ўзята да Івана IV, яго далейшы лёс у расійскіх архівах невядомы, у вопісах XVII ст. яно не згадваецца.
Варта заўважыць, што апублікаванае А. Казаковым і А. Ліцкевічам літоўска-адоеўскае даканчанне 1481 г., якое некалі захоўвалася ў архіве Вялікага Княства Літоўскага, складзена з боку двух адоеўскіх і бялёўскага князёў. У Маскве ж, мяркуючы па апісанні, апынуўся “противень”, г. зн. аналагічная грамата, але складзеная з боку Казіміра IV. Верагодна, яна захоўвалася ў казне князя Фёдара Іванавіча Адоеўскага і магла быць захоплена яго стрыечнымі братамі адоеўскімі Сямёнавічамі ў канцы 1491 г., калі ён ездзіў да літоўскага гаспадара.
Літоўска-варатынскі договор 1483 г., які захаваўся, таксама складзены з боку Казіміра IV. У складзе Царскага архіва 1570–1575 гг. ён захоўваўся ў скрыні 54, у якой таксама знаходзіліся “грамоты великихъ князей старыхъ съ короли съ старыми”. У кантэксце дакументаў 54-й скрыні ён быў нейкім дадаткам або дапаўненнем да маскоўскалітоўскіх дагавораў ці дакументаў дыпламатычных зносін. У архіўных апісаннях дадзенай граматы ёсць істотныя недакладнасці. Паводле вопісу Царскага архіва 1570–1575 г., гэта “грамота воротынскихъ князей съ Олександромъ королемъ”. Над гэтым запісам паміж радкоў напісана: “(70)74, августа въ 8 день взялъ государь къ себе” [98]. На адваротным баку захаванай граматы ёсць архіўная пазнака: “Докончал(ь)наӕ грамота воротынских кн(ѧ)зеи | с королем с Олеѯандрѡм” (XVI ст.). Потым больш позняя пазнака чорным чарнілам іншым почыркам: “6991-г(о) году”. Дадзеныя апісанні ва ўсіх адносінах няслушныя. Па-першае, у варатынскіх княёў не было даканчанняў з Аляксандрам Казіміравічам. Па-другое, Аляксандр стаў польскім каралём толькі ў 1501 г., калі князёў Дзмітрыя і Сямёна Фёдаравічаў Варатынскіх, мабыць, ужо не было сярод жывых. Па-трэцяе, гэты дакумент складзены з боку караля, а не з боку варатынскіх князёў, г. зн. фармуляр архіўнай пазнакі таксама выбраны няўдала. Характэрна, што ў грамаце 1483 г., якая дайшла да нас, у тых месцах, дзе павінна было чытацца імя сюзерэна варатынскіх князёў, тэкст разам з пергаменам страчаны. Захаваўся толькі тытул – у адным месцы: “пол(ь)скии, великии кн(ѧ)зь лит…”; у іншым месцы: “корол(ь) пол(ь)скии и великии кн(ѧ)зь литовскии”. Магчыма, гэтыя страты адбыліся яшчэ да складання згаданых архіўных апісанняў.
У жніўні 1566 г. літоўска-адоеўскі і літоўска-варатынскі дагаворы былі ўзяты з архіва Іванам IV разам з вялікім масівам іншых дакументаў. Можа быць, цікавасць да іх была звязана з новай апрычнай палітыкай Івана IV. Да таго часу літоўска-адоеўскія даканчанні ў значнай ступені страцілі сваю ранейшую актуальнасць, паколькі род адоеўскіх Іванавічаў звёўся яшчэ ў канцы XV ст., а род бялёўскіх князёў – у сярэдзіне XVI ст. У 1565 г. частка вотчын князёў навасільскага дому – Бялёў, Ліхвін і дзве часткі Перамышля – былі ўзяты ў апрычніну [99]. Потым менавіта ў жніўні 1566 г. значная частка Адоеўскага павета, якой на той час валодалі варатынскія князі, была далучана да апрычнага Бялёўскага павета [100]. У той жа час род варатынскіх князёў, хоць часам і падпадаў пад няміласць і страціў частку сваёй вотчыны, але працягваў існаванне і да таго часу займаў высокае становішча сярод шляхты Рускай дзяржавы [101]. Літоўска-варатынскі дагавор 1483 г. захоўваўся і далей.
На мяжы XVI–XVII ст. частка Царскага архіва лягла ў аснову архіва Пасольскага прыказа, куды і паступіла літоўска-варатынскае “даканчанне” 1483 г. Яно захоўвалася ў першай скрыні, якая, у сваю чаргу, знаходзілася “в болшой окованой коробье”. У архіўным вопісе 1614 г. захаваўся даволі дакладны запіс: “Грамота докончальная литовского Казимера короля с новасильскими князи, с воротынскими и с одоевскими, со князем Дмитреем з братьею, у ней печати посольские, писана в 6991-м году” [102]. Невядома, ці вызначаўся ўкладальнік вопісу 1614 г. добрай эрудыцыяй і быў вельмі ўважлівы (звярнуў увагу на год складання дамовы і пры гэтым ведаў храналогію праўлення літоўскіх гаспадароў), ці карыстаўся яшчэ больш раннім вопісам, чым вопіс Царскага архіва 1570–1575 г. Так ці інакш, з вядомых нам вопісаў ён склаў адзінае дакладнае апісанне літоўска-варатынскага дагавора 1483 г.
Пасля пажару, які адбыўся ў траўні 1626 г., захаванасць граматы моцна пагоршылася. У вопісе архіва Пасольскага прыказа 1626–1627 г. [103] быў зроблены запіс: “грамота на харатье ж, вверху строк и во всей грамоте писма не знать, потому что ростаело и грамоту излило воском, а назади подписано: докончалная грамота воротынских князей с королем Олександром, писана лета 6991-го году” [104]. Падобны запіс захаваўся ў вопісе архіва Пасольскага прыказа 1673 г.: “грамота на харатье, вверху строк и во всей грамоте письма не знать, потому что розтаело, а грамоту всю излило воском, а назади подписано: докончальная грамота воротынских князей с королем Александром; печать на красном шолку, попорчена” [105]. У адрозненне ад вопісу 1614 г. у вопісе 1673 г. на грамаце зафіксавана толькі адна пячатка.
У пачатку XVIII ст. пасля пераўтварэння Пасольскага прыказа грамата была перададзена ў Маскоўскі галоўны архіў Калегіі замежных спраў, які ў пачатку XIX ст. быў падпарадкаваны Міністэрству замежных спраў.
У вопісе М. Бантыша-Каменскага (у рэестры польскіх трактатаў) 1801 г. цікавае нам літоўска-варатынскае даканчанне 1483 г. апісана наступным чынам: “Договор литовскаго великаго князя Александра с воротынскими князьями о вступлении их в его службу и о даче им в Литве маетностей во владение. Писан на паргамине по руски, за ветхостию и внутри продранными местами всего содержания знать не можно” [106]. Пячатка, напэўна, ужо была страчана. Падобны загаловак, напісаны падобным почыркам, мае справа, у якой захоўваецца грамата. Гэтую характарыстыку М. Бантыш-Каменскі амаль даслоўна паўтарыў у “Рэестры дагавораў і грамат еўрапейскіх і азіяцкіх двароў” за 1431–1724 г., складзеным у 1813 г. [107].
Да 1801 г. разам з граматай (арк. 2) захоўваўся яе спіс (арк. 1), зроблены, магчыма, у канцы XVIII ці пачатку XIX ст. [108]. Па ім можна меркаваць аб кепскім стане граматы на той момант і пра складанасці, якія ўзнікалі пры яе прачытанні. У першых двух радках амаль не чытаўся тытул адрасанта, у тым ліку з-за страты часткі пергамена. Потым не чыталіся не толькі прадраныя месцы, але і невялікія фрагменты тэксту ўнутры радкоў, некаторыя словы былі прачытаны няправільна. Ад радкоў 8–10 чытаўся толькі іх пачатак (каля трэці). Радок 11 не чытаўся зусім. У радках 13–16 нечытэльныя фрагменты былі значна меншыя і таксама размяшчаліся ў канцы. Затым не ўдавалася прачытаць асобныя словы ўнутры радкоў, некаторыя таксама чыталіся з памылкамі. У радках 21–27 да іх зноў дадаліся нечытэльныя фрагменты ў канцы. Страты пергамена ўнутры радкоў 1–2, 4–11 і 32, мабыць, былі тымі ж, якія засталіся і ў нашы дні.
У 1846 г. састарэласць граматы таксама адзначыў І. Грыгаровіч. Ён паведаміў, што яна захоўвалася ў Маскоўскім галоўным архіве Міністэрства замежных спраў, але яе дакладнае месца знаходжання не назваў [109]. У публікацыі яму ўдалося перадаць тэкст граматы значна лепш, чым гэта было зроблена ў спісе мяжы XVIII–XIX ст. Не выключана, што І. Грыгаровіч рэканструяваў частку тэксту на падставе літоўска-навасільскіх дагавораў 1447 (1442?) і 1459 г. Пры гэтым справядліва аднавіў складаныя для чытання месцы ў асноўным тэксце граматы. Аднак, напрыклад, унікальнае для падобных дакументаў імя трокскага ваяводы ім прачытана не было, хоць у нашы дні такая магчымасць ёсць. Словазлучэнні ў першых радках граматы “брат…”, “дяди…”, “а слу…” не адлюстраваны ўспісе мяжы XVIII–XIX ст., мабыць, з-за страты пергамену. Аднак І. Грыгаровіч без усялякіх тлумачэнняў аднавіў тэкст як “братаничь ихъ”, “дяди нашого» і “…служити” адпаведна. Таксама аднавіў некаторыя словы ў канцы радкоў, якія было складана разабраць. Былі ім дапушчаныя і больш сур’ёзныя недакладнасці, якія тычацца сэнсу тэксту. Так, у фразе “хто коли бүдет великим кн(ѧ)з(е)м литовским на Литовскои земли” ён прапусціў слова “литовским” – так у грамаце 1459 г. [110]. Фразу “[в] докончаньи с тыми кн(ѧ)зи”, якая апісвае ўзаемаадносіны навасільскіх князёў з вялікімі князямі маскоўскімі, пераяслаўскімі і пронскімі, І. Грыгаровіч прачытаў наступным чынам: “въ докончаньи съ тыми великими князи” – так у грамаце 1459 г. [111].
У публікацыю духоўных і дагаворных грамат 1950 г., падрыхтаваную Л. Чарапніным, літоўска-варатынскі дагавор 1483 г. не трапіў. Аднак потым пра яго месца знаходжання паведаміў у сваёй публікацыі 1978 г. А. Зімін: ЦГАДА (цяпер РГАДА), ф. 79, [воп. 3,] спр. 2 [112. Паводле рэестра выкарыстання, з 1959 да 2015 г. з граматай працавала больш як дзесяць гісторыкаў, у тым ліку супрацоўнікі архіва. Адзін з іх нават звяраў яе тэкст з публікацыяй І. Грыгаровіча (прозвішча неразборлівае, год не пазначаны; мяркуючы па почырку і чарніле запісу, гэта магло адбыцца ў 50-я ці 60-я гады). У 2003 г. грамата рэстаўравалася ва Усерасійскім мастацкім навукова-рэстаўрацыйным цэнтры імя І. Э. Грабара.
Цяпер здавальняльна чытаецца каля 80–85% тэксту граматы. У астатніх выпадках ён моцна выцвіў, магчыма, у выніку тэрмічнага або хімічнага ўздзеяння: на гэта паказвае дэфармацыя пергаменнага ліста, які да таго ж у многіх месцах забруджаны, асабліва ў верхняй частцы.
Некаторыя перавагі перад магчымасцямі папярэднікаў даюць сучасныя тэхнічныя сродкі – ад чытання тэксту граматы ў святле ультрафіялетавай лямпы да апрацоўкі электроннай копіі высокага дазволу ў графічных рэдактарах.
Такім чынам, грамата 1483 года, якая публікуецца ніжэй, – гэта частка комплексу літоўска-навасільскіх дагавораў, пачатак якім паклала “Вітаўтава даканчанне» 1427 г. Мяркуючы па вывучаных крыніцах, комплекс складаў як мінімум 7 або 8 пар грамат-арыгіналаў, не лічачы іх спісаў. Усяго 14 ці 16 грамат, з якіх захаваліся толькі 4 граматы, для якіх экзэмпляры процілеглых бакоў (“противни”) былі страчаны. Грамата 1483 г. уяўляе сабой варатынскую галіну літоўска-навасільскіх дагавораў. Асобнік, што захоўваецца ў РГАДА, па форме з’яўляецца адзіным, які дайшоў да нас, узорам падобных даканчанняў, складзеным з боку літоўскага сюзерэна навасільскіх (у прыватнасці варатынскіх) князёў.
Раней адзін з аўтараў гэтых радкоў, Р. Бяспалаў, меркаваў, што грамата 1483 г., якая дайшла да нас, можа быць спісам з арыгінала [113]. Аднак вывучэнне граматы 1483 г. у РГАДА дазволіла С. Палехаву зрабіць выснову, што па сваім вонкавым выглядзе яна цалкам адпавядае арыгіналу: яна напісана на вялікім аркушы пергамену – дарагога матэрыялу; у ніжняй частцы аркуша і спецыяльным загіне, які з’яўляецца яго працягам, былі дзве адтуліны для пропуску шнура з шаўковых нітак, на якім была прывешана пячатка (што і адзначана ў вопісе архіва Пасольскага прыказа 1673 г.: “печать на красном шолку”, г. зн. на шаўковых нітках; да цяперашняга часу захавалася правая адтуліна, а абрысы трыкутніка, утворанага ніткамі, можна аднавіць па страчаным фрагменце ў ніжняй частцы аркуша і загіне); нарэшце, практыцы афармлення арыгінальных дакументаў канцылярыі Казіміра адпавядае не толькі афармленне тэксту (у прыватнасці, інтытуляцыя напісана пасярэдзіне аркуша ў два радкі), але і напісанне літар [114]. Арыгіналам грамату 1483 г. лічыў таксама І. Грыгаровіч. Адсутнасць пазнак на адвароце граматы, характэрных для літоўскага велікакняскага архіва, лёгка было б растлумачыць тым, што яе інвентарызацыя ў дадзеным архіве не праводзілася. З улікам таго, што па форме гэта грамата Казіміра IV варатынскім князям і была прызначана для іх, варта меркаваць, што з 1483 г. яна захоўвалася зусім не ў літоўскім велікакняскім архіве, а ў архіве варатынскіх князёў (такім чынам, гэта ўнікальная часцінка таго архіва, якая дайшла да нашых дзён!) і была канфіскавана маскоўскім бокам пасля пераходу князёў на маскоўскую службу. Гэтая акцыя была вельмі актуальнай, бо пры заключэнні новых дагавораў аб службе Літве навасільскія князі спасылаліся на свае ранейшыя літоўска-навасільскія дагаворы, заключаныя па “Вітаўтавым даканчанні”. Канфіскацыя падобных дакументаў пазбаўляла іх важнага дакументальнага сведчання ў іх магчымых зносінах з Літвой у будучыні, што было выгадна маскоўскаму боку. У гісторыі ёсць аналагічны прыклад. Пасля таго як зімой 1477–1478 г. Іван III канчаткова падпарадкаваў сабе Вялікі Ноўгарад і стаў там такім жа гасударам, “как и на Москве”, ён загадаў забраць у наўгародцаў усе ранейшыя літоўска-наўгародскія дагаворы [115].
Разам з тым узнікаюць пытанні, на якія аўтары гэтых радкоў пакуль не могуць даць здавальняльнага адказу: калі арыгінал быў складзены ў Вільні ад імя Казіміра, то чаму ў вопісе архіва Пасольскага прыказа 1614 г. запісана, што да захаванага асобніка былі прывешаны “печати посольские” [116]? Чаму яны былі ўказаны ў множным ліку? У вопісе 1673 г. упамінаецца толькі адна і, мяркуючы па адтулінах на аркушы, да яго была прывешана толькі адна пячатка. Нарэшце, як у 1614 г. у Пасольскага прыказа атрымалася скласці дакладнае апісанне дадзенай граматы (ва ўсякім выпадку, яе тэкставай часткі), калі ўжо ў вопісе Царскага архіва 1570–1575 г. яе апісанне было няслушным?
Інакш склаўся лёс прысяжнай граматы князя Дзмітрыя Фёдаравіча Варатынскага Казіміру аб трыманні горада Казельска 1488 г. Хоць Казімір адначасова займаў польскі і літоўскі троны, грамата трапіла не ў каронны, а ў літоўскі велікакняскі архіў, пра што сведчаць старабеларускія пазнакі на яе адвароце. Калі гэты архіў прысвоілі сабе Радзівілы [117], да іх перайшла і грамата 1488 г. Яна адзначалася ў інвентарах гэтага архіва XVII–XVIII ст., прычым часта згадвалася разам з літоўска-адоеўскім дагаворам 1481 г. Так, паводле аднаго з апісанняў канца XVIII ст., грамата 1488 г. захоўвалася ў 3-й частцы 4-га фасцыкула пад № 1: “List kniazia Dmitra Worotyńskiego, którym się zapisuje z zamkiem Kozielskim, onemu danym, królowi Kazimierzowi do Litwy, dany w Wilnie dnia 12 Marca, z pieczęcią małą” (у левым слупку прыводзіцца і гадавая дата – 6996/1488 г.) [118]. Па тых інвентарах грамата і была да гэтага часу вядомая гісторыкам [119]. Я. Якубоўскі, які прысвяціў спецыяльны артыкул гісторыі літоўскага велікакняскага архіва, адзначыў, што яшчэ ў XVIII ст. грамата захоўвалася ў Радзівілаўскім архіве, а да моманту публікацыі артыкула яе там ужо не было [120].
На самай справе, як высвятляецца, грамата не знікла бясследна. У 1866 г. П. Муханаў (1797–1871) перадаў яе ў дар Маскоўскаму Публічнаму і Румянцаўскаму музеям для далучэння да збору актаў, падораных ім тым самым музеям на год раней, разам з прысяжнай граматай кн. Сямёна Дзмітрыевіча Друцкага 1401 г. [121]. Відавочна, абедзве граматы трапілі да П. Муханава з архіва Радзівілаў (поводле высновы А. Латушкіна, не з Нясвіжа, а з Няборава), як і дагаворы Вітаўта з Барысам Аляксандравічам Цвярскім 1427 г. i Казіміра з Ноўгарадам 1440-х г. [122], якія былі перададзены ім у збор Прыказа тайных спраў (цяпер захоўваюцца ў РГАДА) [123]. Напэўна, гэты дар быў прынесены прыкладна тады ж, паколькі члены Аддзялення рускай мовы і славеснасці Расійскай Акадэміі навук пазнаёміліся з арыгіналам літоўска-цвярскога дагавора ў канцы 1867 г. [124]. Калі і якім шляхам усе гэтыя граматы трапілі да П. Муханава? Пра іх выяўленне ён пісаў М. Пагодзіну з Варшавы 8 (20) ліпеня 1844 г. [125]: “Я продолжаю рыться в старине, отыскал кое-какие древности: в одной деревне, принадл[ежащей] жене, близ самого Бреста Литов[ского], в Грод[ненской] губ[ернии], нашел в старых бумагах грамоту на это имение, данн[ую] Александр[ом], вел[иким] к[нязем] Лит[овским] и кор[олем] Поль[ским], в 1505 году, писанную на руском языке, Жигимунта 1517 года на руском языке [126] и много других, все на пергаменте. Здесь нашел: – Грам[оту] кн[язя] Дмитрия Воротынского 1487.
– Присяга кн[язя] Семена Дмитриевича Дрюцкого 1401 года.
– Вел[икого] кн[язя] Бориса Александровича Тверского, взявшего любовь таковоу [127] (!) с в[еликим] к[нязем] Витовтом 1421. Чудесное докончание на пергаментном листе… [128] с сохранившейся печатью.
– Перемирная грам[ота] кор[оля] Казимира с Новгородом (со владыкою Ефимом и с посад[ником] Федором Олисеевичем) [129]. Больш. … [130] с печат[ями] на пергам[енте].
Разумеется, все сии акты оригинальные”.
З 1842 г. П. Муханаў займаў пасаду віцэ-прэзідэнта савета народнай асветы Царства Польскага [131], а ўжо з канца папярэдняга года знаходзіўся ў Варшаве [132] (да гэтага ён служыў у Царстве Польскім у 1831–1834 г. [133], але наведваўся туды і пазней). Аднак несумненнае паходжанне грамат з Радзівілаўскага архіва прымушае ўсумніцца ў прыведзенай версіі іх выяўлення. Было б дзіўна, калі б найстаражытнейшыя пергаменныя граматы аб міжкняскіх адносінах, за якія калекцыянеры былі гатовыя плаціць вялікія грошы, раптам сталі нікому не патрэбнымі і апынуліся пахаванымі сярод такіх жа грамат у адным з маёнткаў жонкі П. Муханава [134]. Вядома, што ў рукі Муханава трапіў яшчэ па меншай меры адзін дакумент Радзівілаўскага архіва – тастамент гетмана Станіслава Жалкеўскага [135]. Звяртае на сябе ўвагу адбор названых дакументаў, якія трапілі да П. Муханова: пергаменныя граматы напісаны кірыліцай, на старабеларускай мове, што падкрэсліваў ён сам, тады як асоба Жалкеўскага была важная з прычыны яго сувязі з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Напрошваецца здагадка, што П. Муханаў, заўзяты збіральнік старажытных рукапісаў, які шукаў іх нават у далёкім Парыжы [136], набыў некалькі дакументаў Радзівілаўскага архіва, а ў лісце М. Пагодзіну выклаў прыгожую версію іх выяўлення. Пазней М. Пагодзін успамінаў, што П. Муханаў набыў мноства рускіх грамат (у тым ліку наўгародскіх) на пергамене з нейкай нагоды, пра якую нават яму не казаў [137]. Нескладана заўважыць, што набыты ў Варшаве рукапіс С. Жалкеўскага пра “Маскоўскую вайну” П. Муханаў апублікаваў у 1836 г., гэта значыць адразу пасля вяртання з Польшчы. Цвярскую і наўгародскую граматы ён друкаваў у тым жа 1836 г. у самым пачатку першага выдання свайго “Зборніка”, аднак публікацыя была выканана па спісах са складу Літоўскай метрыкі [138]. Такім чынам, на той час іх арыгіналаў П. Муханаў яшчэ не меў. Друкаванне другога выдання “Зборніка” пачалося ўжо ў 1837 г., але было перапынена, а адноўлена і скончана толькі ў сярэдзіне 60-х г. Грамата кн. С. Друцкага была надрукавана ў другім выданні пасля ўсіх астатніх грамат, насуперак храналагічнаму парадку і ўжо пасля слова “Канец” [139]. У сувязі з гэтым можна думаць, што пералічаныя ў лісце да М. Пагодзіна граматы П. Муханаў набыў пазней, пасля сваёй службы ў Польшчы на пачатку 30-х г. XIX ст., а менавіта ў перыяд з 1837 г. да 8 (20) ліпеня 1844 г. [140].
Звесткі пра дар П. Муханава Маскоўскаму Румянцаўскаму і Публічнаму музеям былі апублікаваны яшчэ ў канцы XIX ст., але прайшлі міма ўвагі многіх гісторыкаў. Выключэннем стаў хіба што Э. Банёніс, які, паводле ліста выкарыстання граматы 1488 г., працаваў з ёю 19 кастрычніка 1987 г. пры падрыхтоўцы публікацыі другой часткі 5-й кнігі запісаў Літоўскай метрыкі. Вучоны выканаў “апісанне знешніх атрыбутаў” граматы, аднак не адлюстраваў атрыманыя звесткі ў сваіх працах. У выніку дадзеная крыніца толькі цяпер уводзіцца ў навуковы зварот.
Польскім спецыялістам, якія працавалі ў першай трэці XX ст., гэтая грамата была вядомая па архіўных вопісах XVII–XVIII ст. У публікацыі Я. Якубоўскага (1931) яна датавана сакавіком 6996 г., але далей у дужках быў указаны 1483 год, што ўносіць блытаніну ў датаванне [141]. У арыгінале граматы стаіць 6996 г. 6-га індыкта, што адпавядае 1488 году.
Праблематычным стала і прачытанне дня месяца. Графічна ён адлюстраваны як “ƧI” пад цітлам. Архівісты Рэчы Паспалітай XVII–XVIII ст. успрымалі першы сімвал як звычайную двойку, а другі – як кірылічнае “I” (“і» дзесяцярычнае). Адсюль у вопісах польскіх архіваў, а потым у Я. Якубоўскага падаецца 12 сакавіка [142]. Расійскія архівісты сярэдзіны XIX ст. палічылі, што гэтыя літары абазначаюць “21”. З-за гэтага ў справаздачы Маскоўскага Публічнага і Румянцаўскага музеяў, а затым і ў вопісе Аддзела рукапісаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі было пададзена 21 сакавіка [143]. На самай жа справе першы знак уяўляе сабой люстраную выяву літары “S”. Прыклады падобнага напісання вядомыя ў датах грамат, напісаных у ВКЛ у канцы XIV–XV ст. [144]. Больш за тое, архівіст XVI–XVII ст. напісаў на адвароце граматы: “в лет(о) 6996 мар(та) 16 ден(ь)» (пазнака 7), прычым усе яго шасцёркі-“S” чытаюцца адназначна.
На грамаце 1488 г. захавалася віслая васковая пячатка князя Дзмітрыя Варатынскага. Яна змешчана ў васковы каўчэжац, прывешаны да загіну пасярэдзіне аркуша на звітых шнурах з чырвоных шаўковых нітак. Выява на ёй не чытаецца; магчыма, гэта фігура чалавека. Падобным чынам аформлена пячатка на літоўска-адоеўскім дагаворы 1481 г., захаванасць якога крыху лепшая. На думку А. Казакова, гэта пячатка князя Міхаіла Адоеўскага з выявай чалавека, які стаіць [145]. Варта ўдакладніць, што на пячатцы 1481 г. уверсе – віньетка, пад ёй фігура ў поўны рост, мяркуецца, што ў яе ёсць крылы. У такім выпадку ў ёй можна бачыць архангела Міхаіла – патранальнага заступніка князя Міхаіла Адоеўскага. На пячатцы князя Івана Міхайлавіча Варатынскага 1587 г. бачым чалавека, які стаіць перад дрэвам [146]. Не выключана, што такім чынам паказаны біблейскі сюжэт казання Іаана Хрысціцеля пра набліжэнне царства нябеснага: “Усякае дрэва, якое не родзіць добрага плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь” (Мц.: 3, 10) [147]. У сувязі з гэтым можна думаць, што на віслых пячатках князёў навасільскага дому часта адлюстроўваўся тэзайменны (патранальны) святы або архангел, што традыцыйна для афармлення рускіх пячатак яшчэ з дамангольскага часу. Зрэшты, маглі быць і выключэнні [148].
Прысяжныя граматы або “запісы” варатынскіх князёў 1448 і 1488 г. аб трыманні імі горада Казельска ў якасці намеснікаў літоўскіх гаспадароў па сваёй форме былі аднабаковымі. Іх тэксты практычна цалкам супадаюць. У пачатку ідзе інтытуляцыя (адрасант – варатынскі князь) і інскрыпцыя (адрасат – Казімір), потым – нарацыя: выкладаюцца абставіны складання “запісу”: пра тое, што Казімір даў таму ці іншаму варатынскаму князю Казельск у намесніцтва, у сувязі з чым і ўзніклі гэтыя дакументы. У дыспазіцыі апісаны абавязкі варатынскага князя і правы “козличей”. Пасля ідуць карабарацыя (засведчвальная частка) і дата.
Грамата 1488 г., якую мы публікуем, з аднаго боку, –вынік складання літоўска-варатынскага дагавора 1483 г., на яго наўпрост спасылаюцца ў карабарацыі; з другога боку, яна складзена ў дакладнай адпаведнасці з фармулярам папярэдняй аналагічнай граматы 1448 г.
Публікацыя літоўска-варатынскіх грамат 1483 і 1488 г.
Граматы публікуюцца па наступных правілах. Пры перадачы тэксту захоўваюцца літары, якія адсутнічаюць у сучасным алфавіце: “ѣ”, “ѡ”, “ү”, “ѳ”, “ѧ”, “ӕ”. Шырокае “е” перадаецца літарай “є”. Вынасныя літары друкуюцца курсівам. Прапушчаныя літары ў скарочаных словах прыўносяцца ў радок у круглых дужках з улікам вядомых выпадкаў поўнага напісання такіх слоў і асаблівасцяў пісьма пісцоў грамат. На канцы дзеясловаў у формах трэцяй асобы пасля “т” выноснай у круглых дужках друкуецца мяккі знак, што адпавядае поўнаму напісанню і адлюстроўвае асаблівасці фанетыкі старабеларускай мовы.
У грамаце 1488 г. знакі ў выглядзе кропкі пасярэдзіне радка, якія выконвалі функцыю памежных сігналаў паміж словамі і фразамі, абазначаюцца зорачкай (*). У грамаце 1483 г. з-за яе дрэннай захаванасці гэтага зрабіць не ўдалося. Літары, якія абазначаюць лікі, замяняюцца на сучасныя (арабскія) лічбы. Канец радка пазначаецца вертыкальнай лініяй (|). Тэкст падзелены на словы, сказы і абзацы, уведзена сучасная пунктуацыя. Імёны ўласныя пішуцца з вялікай літары. Страчаныя і рэканструяваныя фрагменты тэксту заключаюцца ў квадратныя дужкі, пры гэтым у заўвагах адзначаецца даўжыня і характар страты і агаворваюцца падставы рэканструкцыі. Месцы граматы 1483 г., якія ўдалося прачытаць толькі пры дапамозе ультрафіялетавай лямпы, не адзначаюцца. Фрагменты тэксту граматы 1483 г., якія цяпер не паддаюцца прачытанню, але былі надрукаваны І. Грыгаровічам, прапануюцца ў асноўным паводле яго публікацыі.
Публікацыі тэксту кожнай з грамат папярэднічае загаловак і археаграфічная легенда, якая змяшчае апісанне яе вонкавых прыкмет: паведамляюцца звесткі пра носьбіта тэксту, яго памеры (паказаны ў сантыметрах, па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з верхняга краю), ступень яго захаванасці, пячаткі, паметкі, пра публікацыі і згадкі, а для граматы 1483 г. – пра квадраты, утвораныя лініямі згіну [149].
Спіс скарачэнняў
АЗР. Т. 1. – Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. Т. 1. С.‑Петербург, 1846.
ДДГ – Духовные и договорные грамоты великих и удельных князей XIV–XVI вв. Москва; Ленинград, 1950.
ДРВ. Ч. 6. – Древняя российская вивлиофика, содержащая в себе собрание древностей российских, до истории, географии и генеалогии российския касающихся / изд. Новиков Н. [И.] Ч. 6. Москва, 1788.
ДРВ. Ч. 20. – Древняя российская вивлиофика, содержащая в себе собрание древностей российских, до истории, географии и генеалогии российския касающихся / изд. Новиков Н. [И.] Ч. 20. Москва, 1791.
ГАР. Вып. 1–3. – Государственный архив России XVI столетия. Опыт реконструкции / подготовка текста и комментарии А. А. Зимина. Вып. 1–3. Москва, 1978.
ГВНП – Грамоты великого Новгорода и Пскова. Москва; Ленинград, 1949.
ОР РГБ – Отдел рукописей Российской государственной библиотеки.
ПСРЛ – Полное собрание русских летописей.
РГАДА – Российский государственный архив древних актов.
РИИР. Вып. 2. – Редкие источники по истории России. Вып. 2: Новые родословные книги XVI в. / подг. З. Н. Бочкарева, М. Е. Бычкова. Москва, 1977.
СГГД – Собрание государственных грамот и договоров.
СИРИО. Т. 35. – Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским. Т. I. (С 1487 по 1533 год) // Сборник Императорского русского исторического общества. Т. 35. С.‑Петербург, 1892.
СИРИО. Т. 41. – Памятники дипломатических сношений Московскаго государства с Крымскою и Нагайскою Ордами и с Турцией. Т. I. (С 1474 по 1505 год, эпоха свержения монгольскаго ига в России) // Сборник Императорского русского исторического общества. Т. 41. С.‑Петербург, 1884.
СРЯ – Словарь русского языка XI–XVII вв. Москва, (продолж. издание).
ЦГАДА – Центральный государственный архив древних актов.
ЧОИДР – Чтения в Императорском обществе истории и древностей российских при Московском университете.
AGAD – Archiwum główne akt dawnych w Warszawie.
CESXV. T. 1. – Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1 / Collectus opera A. Sokołowski, J. Szujski. Crakoviae, 1876.
CEV – Codex epistolaris Vitoldi magni Ducis Lithuaniae 1376–1430 / Collectus opera A. Prochaska. Crakoviae, 1882.
GStAPK, OBA – Geheimes Staatsarchiv Preußischer Kulturbesitz, XX. Hauptabteilung (Königsberger Archiv), Ordensbriefarchiv.
LM. Kn. 3. – Lietuvos metrika. Kniga Nr. 3 (1440–1498): Užrašymų knyga 3 / par. L. Anužytė, A. Baliulis. Vilnius, 1998.
LM. Kn. 4. – Lietuvos metrika. Knyga Nr. 4 (1479–1491): Užrašymų knyga 4 / par. L. Anužytė. Vilnius, 2004.
LM. Kn. 5. 1993. – Lietuvos metrika. Kniga Nr. 5 (1427–1506): Užrašymų knyga 5 / par. E. Banionis. Vilnius, 1993.
LM. Kn. 5. 2012. – Lietuvos metrika. Kniga Nr. 5 (1427–1506): Užrašymų knyga 5 / par. A. Baliulis, A. Dubonis, D. Antanavičius. Vilnius, 2012.
[1] Гэтая грамата датавана: «А писано в Троцехъ, под леты Рожества Хр(и)с(то)ва 1447, м(е)с(я)ца фев(раля) 20 день, инъдик 5». Указаныя тут год і індыкт не адпавядаюць адзін аднаму. У гістарыяграфіі грамата часцей датавалася 1442-м годам (адпаведна 5 индыкту). Цяпер палеаграфічныя назіранні за памылкамі пісараў пры капіяванні дат, а таксама звесткі пасольскіх кніг канца XV ст. пра службу князя Фёдара Варатынскага ў часы Казіміра Ягелона і Васіля II схіляюць Р. Бяспалава датаваць грамату 20-м лютага 1447 г., індыкт 10, чаму плануецца прысвяціць асобнае даследавание.
[2] LM. Kn. 5. 1993. P. 244–259; LM. Kn. 5. 2012. P. 350–364. Сучаснае месца захоўвання (рукапіс канца XVI ст.): РГАДА. Ф. 389, оп. 1, ед. хр. 5, л. 298об.–300об., 304об.–305. Падрабязней пра зборнік дагавораў у складзе 5-й кнігі запісаў Літоўскай метрыкі гл.: Бережков Н. Г. Литовская метрика как исторический источник. Ч. 1: О первоначальном составе книг Литовской метрики по 1522 год. Москва – Ленинград, 1946. С. 94–95; LM. Kn. 5. 1993. P. 25–26 (уводзіны Э. Банёніса да падрыхтаванай ім публікацыі другой паловы кнігі).
[3] У Варшаве да 1747 г. Я. Храпавіцкім і Я. Шадурскім быў складзены вопіс кніг Літоўскай метрыкі (загінуў у 1944 г.). У канцы XVIII ст. пад час пераплёту пятай кнігі запісаў Літоўскай метрыкі (XVI ст.) да яе пачатку было падкладзена некалькі аркушаў, на якіх быў напісаны рэестр яе актаў, складзены яшчэ ў 1746 г., можа быць, тымі самымі архівістамі. У тым ліку ў ім былі згаданы літоўска-навасільскія граматы 1447 (1442?), 1448 і 1459 г. (Ptaszycki S. Sumarjusz i inwentarze Metryki Litewskiej // Archeion. T. 8. Warszawa, 1930. S. 31–32; LM. Kn. 5. 1993. P. 6, 26–27; LM. Kn. 5. 2012. P. 35–36).
[4] Цяпер захоўваецца ў AGAD. Metryka Litewska. Transkrypcje. Ks. 192. Акты, якія нас цікавяць, напісаны на с. 507–509, 515–516.
[5] У лацінскім перакладзе граматы 1447 (1442?) г. ёсць падзагаловак, якога не было ў арыгінале граматы: ён упершыню з’явіўся толькі ў пятай кнізе запісаў Літоўскай метрыкі ў канцы XVI в. Гэтыя абставіны дазваляюць надзейна вызначыць, што лацінскія пераклады рабіліся менавіта з Літоўскай метрыкі. Таксама можна заўважыць, што ў кнізе-копіі XVI ст. у паручальнай грамаце князя Фёдара Львовіча 1448 г. яго зяць князь Іван Андрэевіч Мажайскі спачатку памылкова названы Андрэем Іванавічам. Але ў лацінскім перакладзе і ў публікацыі П. Муханава гэтай памылкі няма. Відаць, яна была выпраўлена пры складанні варшаўскай копіі Літоўскай метрыкі XVIII ст., якой карыстаўся П. Муханаў. Значыць, якраз варшаўская копія Літоўскай метрыкі была выкарыстана і А. Нарушэвічам, які з 1781 г. узначальваў групу перапісчыкаў тэкстаў архіўных дакументаў, занятую пошукам і капіяваннем гістарычных крыніц для складання “Гісторыі польскага народа” (LM. Kn. 5. 1993. P. 10, 332). У сувязі з гэтым можна думаць, што і пераклады на латынь грамат князя Фёдара Львовіча, якія нас цікавяць, былі зроблены ў канцы XVIII ст., прычым не з рукапісу пятай кнігі запісаў Літоўскай метрыкі XVI ст., а з яе варшаўскай копіі XVIII ст. У такім выглядзе яны і трапілі ў так званыя “тэкі» (папкі) Нарушэвіча (Biblioteka XX. Czartoryskich w Krakowie. Rkps 18: Teki Naruszewicza, t. 18, nr 30, s. 133–134; nr 51, s. 215–216). У адной з папак Нарушэвіча грамата 1447 (1442?) г. захавалася як на старабеларускай мове ў польскай транслітарацыі, так і ў перакладзе на латынь: Katalog rękopisów Biblioteki Zakładu Nar. im. Ossolińskich. T. 1. Lwów, 1881. S. 324. Цяперашняе месца захавання: Львівська національна наукова бібліотека України ім. В. Стефаника. Ф. 5, оп. 1, спр. 171, л. 1–2 об.).
[6] LM. Kn. 5. 1993. P. 6–7, 10; Сборник Муханова. Москва, 1836. Примечания. С. XXVI.
[7] Описание русских и славянских рукописей Румянцевского музеума, составленное Александром Востоковым. С.-Петербург, 1842. С. 135, 136. Сучаснае месца захоўвання: ОР РГБ. Ф. 256, ед. хр. 74, ч. 3, л. 65–74.
[8] Jakubowski J. Archiwum państwowe W. X. Litewskiego i jego losy // Archeion. Т. 9. Warszawa, 1931. S. 6; Rowell S. C. Išdavystė ar paprasti nesutarimai? Kazimieras Jogailaitis ir Lietuvos diduomenė 1440–1481 metais // Lietuvos valstybė XII–XVIII a. Vilnius, 1997. P. 72; Латушкін А. М. Рэестр дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага ад 26 лістапада 1623 г. і яго значэнне для рэканструкцыі складу комплексу арыгіналаў актаў канца XIV – пачатку XVII ст. // Беларускі археаграфічны штогоднік (далей – БАШ). Вып. 18. Мінск, 2017. С. 262, № 74, 75; Латушкін А. М. Аб гісторыі ўключэння грамат і актаў дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага ў склад архіва Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў у другой палове XVII ст. // БАШ. Вып. 16. Мінск, 2015. С. 306, № 34; Латушкін А. М. Акты XV ст. з дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага ў калекцыі расійскага археографа П. А. Муханава (1797–1871) // БАШ. Вып. 18. Мінск, 2017. С. 116; Biblioteka XX. Czartoryskich w Krakowie. Rkps 817. S. 207. Выказваем шчырую ўдзячнасць А. Латушкіну і Д. Лісейчыкаву за дапамогу з найноўшымі працамі па гісторыі дзяржаўнага архіва ВКЛ.
[9] РГАДА. Ф. 79, оп. 3, л. 2; ОР РГБ. Ф. 68 (Генеральны штаб), ед. хр. 301, л. 2об. Таксама М. Бантышу-Каменскому было вядома пра дагаворныя адносіны Казіміра IV з князямі навасільскага дому з пасольскіх кніг маскоўска-літоўскіх дыпламатычных зносін (Бантыш-Каменский Н. Н. Переписка между Россиею и Польшею по 1700 год, составленная по дипломатическим бумагам, управлявшим московским архивом коллегии иностранных дел Н. Н. Бантыш-Каменским. Ч. 1: 1487–1584. Москва, 1862. С. 7, 12).
[10] СГГД. Ч. 5. Москва, 1894. С. XIX.
[11] Сборник Муханова. Москва, 1836. № 4–6 . С. 4–6; № 9. С. 11–12.
[12] АЗР. Т. 1. № 41. С. 55–56; № 48. С. 61; № 49. С. 61–62; № 63. С. 77–78. № 80. С. 100–101. На паседжанні імператарскай Археаграфічнай камісіі 18 верасня 1839 г. прат. І. І. Грыгаровіч спецыяльна адзначыў грамату 1483 г. у ліку найбольш цікавых «актаў літоўска-польскіх» Маскоўскага галоўнага архіва Міністэрства замежных спраў, атрыманых ад кіраўніка архіва князя М. А. Абаленскага (Протоколы заседаний Археографической комиссии. Вып. 1: 1835–1840 г. С.-Петербург, 1885. С. 488–489).
[13] Wapowski B. Dzieje Korony Polskiéj i Wielkiego Księstwa Litewskiego od roku 1380 do 1535 / przetł. М. Malinowski. Wilno, 1847. T. 2. S. 490–492; Wilno, 1848. T. 3. S. 50–51.
[14] Сборник Муханова. Изд. 2-е. Москва, 1866. № 4–6. С. 4–6; № 9. С. 11–12.
[15] CESXV. T. 1. Pr. 2. № 8. S. 13–14; № 27. S. 35; № 28. S. 35–36.
[16] ДДГ. № 39. С. 117–118; № 49. С. 149; № 50. С. 149–150; № 60. С. 192–193.
[17] Писцовые книги Рязанского края XVI–XVII вв. Т. 1. Вып. 2. Русские грамоты / подг. А. И. Цепков. [Рязань, 1997]. № 101–104. С. 639–643; Свод письменных источников по истории Рязанского края XIV–XVII вв. Т. 1. Рязань, 2005. № 20. С. 170–172; № 28. С. 222–224.
[18] LM. Kn. 5. 1993. № 130. P. 247–248; № 131. P. 248; № 132. P. 248–249; № 137. P. 254–255.
[19] LM. Kn. 5. 2012. № 535. P. 352–353; № 536. P. 353–354; № 537. P. 354; № 542. P. 359–360.
[20] Баталин А. М. Город Воротынск и князья Воротынские в истории России. Калуга, 1995. С. 24–26, 66–67.
[21] Jakubowski J. Archiwum państwowe W. X. Litewskiego i jego losy. S. 6, 15; Biblioteka XX. Czartoryskich w Krakowie. Rkps. 817. S. 207.
[22] Archiwum główne akt dawnych w Warszawie. Przewodnik po zespołach. I. Archiwa dawnej Rzeczypospolitej / opac. zbior. pod red. J. Karwasińskiej. Warszawa, 1975. S. 50.
[23] Ліцкевіч А. У. Старабеларускія граматы XV ст. з Archiwum głównego akt dawnych у Варшаве // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Мiнск, 2009. Вып. 11. С. 7.
[24] Беспалов Р. А. К вопросу о терминах “верховские князья” и “Верховские княжества” // Проблемы славяноведения: сб. научных статей и материалов. Брянск, 2010. Вып. 12. С. 34. На той момант Р. А. Бяспалавым не ўлічвалася магчымасць існавання яшчэ аднаго літоўска-адоеўскага дагавора, які мог быць заключаны ў 1491 г.
[25] Казакоў А. У. Невядомае даканчанне караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра і князя Навасільскага і Адоеўскага Міхаіла Іванавіча 1481 г. // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. Мiнск, 2010. Вып. 3. С. 291–300; AGAD. Zbiór dokumentów pergaminowych. № 7364.
[26] Гісторыя Беларусі IX–XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://starbel.by/dok/d127.htm (спасылка праверана 20.10.2018 г.).
[27] Публікацыя А. Ліцкевіча выканана паводле мікрафільма. Апошні радок граматы быў часткова закрыты пергаменам. А. Казакоў і С. Палехаў працавалі з арыгіналам.
[28] Jakubowski J. Archiwum państwowe W. X. Litewskiego i jego losy. S. 6, 8–9, 17; Biblioteka XX. Czartoryskich w Krakowie. Rkps 817. S. 207; Отчет Московского Публичного и Румянцевского музеев за 1866 год. Москва, 1898. С. 58; Кузьмин А. В. Архивные материалы и рукописные книги XIII–XX вв. Отдела рукописей РГБ по истории и культуре Белоруссии (предварительный обзор) // Грани русского Средневековья: сб. статей к 90-летию со дня рождения Юрия Георгиевича Алексеева. Москва, 2016. С. 112.
[29] ОР РГБ. Ф. 191 (П. А. Муханов), ед. хр. 102.
[30] ДДГ. №19. С. 53–54; Трактоўку тэрміна “один человек” гл.: Срезневский И. И. Материалы для словаря древнерусского языка по письменным памятникам. Т. 2. С.-Петербург, 1902. Стб. 617–618; СРЯ. Вып. 12. Москва, 1987. С. 283.
[31] У арыгінале: “herczog von Odoiow ist des grosfurstes von Moskouwen man” (CEV. № 1181. S. 688). У сувязі з гэтым можна прыгадаць і рускі тэрмін “один человек”, і цырымонію амажу, у час якой васал даваў абяцанне быць “чалавекам” сеньёра. Можна таксама зазначыць, што ва ўмовах стабілізацыі тытула вялікага князя літоўскага, у тым ліку ў яго нямецкай форме “grosfurste von Littouwen”, якая адбылася якраз пры Вітаўту, тытул “herczog” стаў азначаць кіраўніка яўна больш нізкага рангу.
[32] CEV. №1298. S. 779.
[33] Беспалов Р. А. Реконструкция докончания Витовта с князьями новосильского дома 1427 года // Очерки феодальной России. Вып. 18. Москва – С.-Петербург, 2015. С. 12–19.
[34] Беспалов Р. А. Реконструкция докончания Витовта с князьями новосильского дома 1427 года. С. 12–48.
[35] Тэрмін “суверэнны” тут выкарыстоўваецца ўмоўна, бо ён сам узнік толькі ў XVI ст. Падрабязней гл.: Михайлова Ю. А. О некоторых направлениях в современной медиевистике и их значимости для изучения Древней Руси // Средневековая Русь. Вып. 12. Москва, 2016.
[36] “…wir nicht vorbergen wellen, das die grosfurste von Odoyow gebrudere seynt no gestern czu uns komen mit manchfeldigen goben, begerende und sundirlich bethende, das wir ir genediger herre und beschirmer sein gerucheten, bey dem eyde globinde, uns czu dinen czu ewigen czeithen” (GStAPK, OBA 6138). Ліст датаваны: “am sontag infra octavas Corporis Christi, anno Domini etc. tricesimo secundo” – “у нядзелю тыдня [свята] Цела Хрыстовага, у год [ад Нараджэння] Божага і інш. трыццаць другі”. У публікацыі твора А. Кацэбу на нямецкай мове князі, якія прысягнулі Свідрыгайлу, названы: “die Grosfürste von Odoyow, Gebrüdere”, і гэта даволі дакладная цытата з арыгінала. Пры падрыхтоўцы ж рускамоўнага выдання калежскі асэсар Несцяровіч пераклаў па-іншаму: “великие князья Одоевския, родные братья”, што істотна змяняе арыгінал (Kotzebue A. Switrigail. Ein Beytrag zu den Geschichten von Litthauen, Rußland, Polen, Preussen. Leipzig, 1820. S. 75; Коцебу А. Свитригайло, великий князь Литовский, или дополнение к историям Литовской, Российской, Польской и Прусской. С.-Петербург, 1835. С. 127). Нядаўна тэкст ліста быў апублікаваны, але са шматлікімі недакладнасцямі: Cimpeanu L. Anul 1432: începutul conflictului dintre Ilie vodă şi Ştefan vodă, fiii lui Alexandru cel Bun. Documente inedite din arhiva Ordinului Teuton // Studii şi Materiale de Istorie Medie. Vol. XXXIII. București, 2015. P. 174–176.
[37] ПСРЛ. Т. 15. Москва, 2000. Стб. 477; ПСРЛ. Т. 25. Москва, 2004. С. 236.
[38] CEV. № 1181. S. 688; ПСРЛ. Т. 27. Москва, 2007. С. 100.
[39] CEV. № 1298. S. 779.
[40] Филарет, архиепископ. Историко-статистическое описание Черниговской епархии. Кн. 5. Чернигов, 1874. С. 44; Поменник Введенської церкви в Ближних Печерах Киево-Печерської Лаври / упор. та вступ. стаття Олексiя Кузьмука // Лаврьский альманах. Київ, 2007. Вип. 18. С. 19; ДРВ. Ч. 6. С. 447.
[41] LM. Kn. 5. 1993. № 130–132. P. 247–249; ДДГ. № 39. С. 117–118; № 49. С. 149; № 50. С. 149–150; LM. Kn. 3. P. 37, 39.
[42] АЗР. Т. 1. № 80. С. 100–101; гл. публікацыю ніжэй (№ 1).
[43] СИРИО. Т. 35. С. 20, 21, 35 і інш.
[44] CEV. № 1298. S. 779.
[45] РИИР. Вып. 2. С. 43.
[46] Кром М. М. Меж Русью и Литвой. Пограничные земли в системе русско-литовских отношений конца XV – первой трети XVI в. Москва, 2010. С. 49–51.
[47] СИРИО. Т. 35. С. 51, 62.
[48] ДДГ. № 39. С. 117–118; LM. Kn. 5. 1993. № 130. P. 247–248; LM. Kn. 5. 2012. № 535. P. 352–353.
[49] Гл.: Беспалов Р. А. Козельск в XV веке: очерк политической истории // Калужский край – доблестный щит земли русской. Калуга, 2014. С. 27–30.
[50] ДДГ. № 39. С. 117–118; LM. Kn. 5. 1993. № 131. P. 248; LM. Kn. 5. 2012. № 536. P. 353–354.
[51] СИРИО. Т. 35. С. 48, 51, 119, 120.
[52] СИРИО. Т. 35. С. 136.
[53] Верагодна, у час паходу варатынскіх князёў для абароны Кіеўскай зямлі ад татараў восенню 1482 г. імя князя Фёдара Варатынскага было ўнесена ў сінодзік Кіева-Пячэрскай лаўры (Каманин И. Сообщение послов Киевской земли королю Сигизмунду I о Киевской земле и киевском замке, около 1520 г. // Сб. статей и материалов по истории Юго-Западной России, изд. Киевской комиссией для разбора древних актов. Вып. 2. Киев, 1916. С. 6; Голубев С. Т. Древний помянник Киево-Печерской лавры (конца XV и начала XVI столетия) // Чтения в Историческом обществе Нестора летописца. Киев, 1892. Кн. 6. Приложение. С. 31).
[54] Старэйшы сын князя Фёдара Варатынскага – князь Міхаіл Фёдаравіч памёр яшчэ пры жыцці Пафнуція Бароўскага, г. зн. да 1 траўня 1477 г. (гл.: Древнерусские патерики. Киево-Печерский патерик. Волоколамский патерик / изд. подг. Л. А. Ольшевская и С. Н. Травников. Москва, 1999. С. 99–100, 204–205; Беспалов Р. А. О «напрасной» смерти князя Михаила Федоровича Воротынского // Вестник церковной истории. 2017. № 3–4 (47–48). С. 279–298).
[55] АЗР. Т. 1. № 80. С. 100–101; гл. дадзеную публікацыю.
[56] ДДГ. № 60. С. 192–193; LM. Kn. 5. 1993. № 137. P. 254–255; LM. Kn. 5. 2012. № 542. P. 359–360.
[57] Леонид (Кавелин), архимандрит. Описание лихвинского Покровского Доброго мужского монастыря // ЧОИДР. Москва, 1875. Кн. 4. V. Смесь. С. 106–107.
[58] Казакоў А. У. Невядомае даканчанне караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра і князя Навасільскага і Адоеўскага Міхаіла Іванавіча 1481 г. С. 298–300.
[59] У 1481 г. князь Іван Васільевіч Бялёўскі і сам быў малады, бо памёр толькі ў 1522/23 (7031) г. (ДРВ. Ч. 20. С. 21); князь Андрэй Васільевіч апошні раз упамінаецца пад 1515/16 (7024) г., дата яго смерці невядомая (Разрядная книга 1475–1598 гг. Москва, 1966. С. 58); князь Васіль Васільевіч памёр каля 1542/43 (7051) г. (Белевская вивлиофика. Собрание древних памятников об истории Белева и Белевского уезда. Т. 2 / изд. Н. А. Елагиным. Москва, 1858. С. 141, 143).
[60] ПСРЛ. Т. 18. Москва, 2007. С. 247; СИРИО. Т. 35. С. 3, 50. Яшчэ А. Зімін называў Сямёна Юр’евіча “князем-изгоем» (Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV – первой трети XVI вв. Москва, 1988. С. 133). Услед за ім А. Антонаў таксама выказаў меркаванне, што вотчыну князя Сямёна Юр’евіча адабралі адоеўскія Іванавічы (Антонов А. В. К истории удела князей Одоевских // Русский дипломатарий. Вып. 7. Москва, 2001. С. 263). Але, па словах Івана III, князь Сямён Адоеўскі служыў яму са сваёй вотчынай (СИРИО. Т. 35. С. 51, 62), а пасля яго смерці ягоныя дзеці ўспадкавалі яго палову Адоева (СИРИО. Т. 35. С. 59).
[61] У вядомых летапісах у звестках пра пераход навасільскіх князёў на маскоўскую службу ёсць істотныя памылкі, як у храналогіі пераходаў, так і ў імёнах князёў. Звесткі, якія нас цікавяць, рэканструююцца на аснове дакументаў пра маскоўска-літоўскія дыпламатычныя зносіны.
[62] СИРИО. Т. 35. С. 3, 4–5, 7–8.
[63] СИРИО. Т. 35. С. 8.
[64] СИРИО. Т. 35. С. 58.
[65] СИРИО. Т. 35. С. 47–48.
[66] Каманин И. Сообщение послов Киевской земли… С. 6.
[67] ОР РГБ. Ф. 191. № 102 (гл. дадатак, № 2).
[68] СИРИО. Т. 35. С. 39–40, 47–48, 50–51.
[69] СИРИО. Т. 35. С. 48, 51; Беспалов Р. А. Козельск в XV веке: очерк политической истории. С. 33.
[70] Апошні раз князь Міхаіл Іванавіч Адоеўскі ўпамінаецца жывым у акце ад 28 кастрычніка 1488 г. (LM. Kn. 4. № 23.2. P. 81). Дакладна пра яго смерць можна меркаваць з літоўскага пасольства, складзенага 9 сакавіка 1492 г. У ім гаворыцца, што спадчыннікам адоеўскай вотчыны павінен быць князь Фёдар Іванавіч “по тому, какъ отец его и братъ его князь Михайло держали”. Князя Міхаіла Іванавіча ўжо не было на свеце, калі яго малодшы брат князь Фёдар Адоеўскі прыязджаў да Казіміра IV “бити челомъ о своихъ делехъ”. Казімір IV знаходзіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім у лютым – красавіку 1490 г. і з верасня 1491 г. (Rutkowska G. Itinerarium króla Kazimierza Jagiellończyka 1440–1492. (Itineraria Jagiellonów. T. 1.) Warszawa, 2014. S. 350–352, 357–359). Аднак у пасольскіх прамовах да Івана III, складзеных да 20 кастрычніка 1491 г., пра князя Фёдара Адоеўскага ён яшчэ не згадваў, хоць, напэўна, ужо тады ўзаемадачыненні князя Фёдара са стрыечнымі братамі Сямёнавічамі былі напружаныя. Значыць, князь Фёдар Адоеўскі пабываў у караля з канца кастрычніка 1491 г. да пачатку студзеня 1492 г. Потым ён павінен быў паехаць у Адоеў, увайсці ў спрэчку з адоеўскімі Сямёнавічамі і на пачатак сакавіка 1492 г. вярнуцца да Казіміра IV (ці паслаць да яго свайго баярына). На паездку туды і назад спатрэбілася б не менш як паўтара – два месяцы, асабліва з улікам таго, што князь Фёдар Адоеўскі быў ужо сталым чалавекам. Факт нядаўняга захопу яго вотчыны пацвярджаюць словы Івана III, накіраваныя Менглі-Гірэю 20 сакавіка 1492 г. (СИРИО. Т. 41. С. 139–140).
[71] СИРИО. Т. 35. С. 57–58, 59, 65.
[72] СИРИО. Т. 35. С. 58–59.
[73] СИРИО. Т. 41. С. 139–140.
[74] Пра дату інтранізацыі Аляксандра гл.: Papée F. Aleksander Jagiellończyk. Wyd. 2. Kraków, 1999. S. 12.
[75] Пасланне князя Сямёна Фёдаравіча Варатынскага так і не перадалі Аляксандру Казіміравічу (СИРИО. Т. 35. С. 80–81, 84–85).
[76] СИРИО. Т. 35. С. 81.
[77] СИРИО. Т. 35. С. 103.
[78] Ні дзед князя Сямёна Фёдаравіча (князь Леў Раманавіч), ні, відаць, дзед бялёўскіх князёў (князь Міхаіл Васільевіч) не служылі Казіміру і ўвогуле не служылі Літве. Але ў літоўска-навасільскіх дагаворах такія формулы былі. У дагаворы 1483 г. пералічаны варатынскія князі двух пакаленняў. Потым абагульнена гаворыцца, што Вітаўту служыў дзед іх і бацька іх. Меўся на ўвазе князь Фёдар Львовіч, што быў бацькам князям Дзмітрыю і Сямёну, а таксама дзедам князю Івану Міхайлавічу. У дагаворы 1481 г. пералічаны адоеўскія і бялёўскі князі двух пакаленняў. Затым абагульнена гаворыцца, што Вітаўту служыў дзед іх (у адзіночным ліку) і бацькі іх (у множным ліку). Пад дзедам меўся на ўвазе князь Юрый Раманавіч, які быў дзедам толькі князям Міхаілу і Фёдару Адоеўскім. Іх бацькам быў князь Іван Юр’евіч Адоеўскі. Бацькам жа князя Івана Бялёўскага быў Васіль Міхайлавіч Бялёўскі, які раней служыў Літве.
[79] СИРИО. Т. 35. С. 84.
[80] Князь Фёдар Іванавіч Адоеўскі валодаў Дарагабужам яшчэ 17 сакавіка 1494 г. (СИРИО. Т. 35. С. 136, 141). Аднак 16 чэрвеня 1494 г. Дарагабуж быў передадзены іншаму ўладальніку (Акти Волинського воєводства кінця XV – XVI ст. (із зібрання Пергаментних документів Архіву головного актів давних у Варшаві) / Підг. до друку А. Блануци, Д. Ващука, Д. Вирського. Київ, 2014. № 2. С. 56–58). Не выключана, што ён памёр да таго часу. З лютага 1496 г. пераафармляліся таксама іншыя раней літоўскія ўладанні адоеўскіх Іванавічаў (РИБ. Т. 27. Стб. 650–653, 665–666; АЛМ. Т. 1. Вып. 1. №207. С. 81; № 238. С. 93; №245. С. 95; № 251. С. 97; АЛМ. Т. 1. Вып. 2. № 623. С. 103; LM. Kn. 6. № 122. P. 115; № 243. P. 168; № 477. P. 281). Пра яго канчыну ясна сказана ў прамовах пасольства ВКЛ, якое прыбыло ў Маскву 13 чэрвеня 1497 г. (СИРИО. Т. 35. С. 232).
[81] LM. Kn. 5. 1993. № 27.3. P. 79.
[82] LM. Kn. 5. 1993. № 78.1. P. 133; № 136. P. 253; ДДГ. № 53. С. 162. Пра пералік князёў, якія маглі мецца на ўвазе пад тэрмінам “верховъстии князи” ў маскоўска-літоўскім дагаворы 1449 г., гл.: Беспалов Р. А. К вопросу о терминах “верховские князья” и “Верховские княжества”. С. 25–0. Аўтар таксама выказаў гіпотэзу пра тое, што тэрмін «верховъстии князи» ў маскоўска-літоўскіх дыпламатычных адносінах упершыню з’явіўся ў дагаворы 1408 г., з якога перайшоў у дагавор 1449 г. (Беспалов Р. А. Гипотеза о появлении термина «верховскии князи» в московско-литовской дипломатии // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. Москва, 2017. № 4 (70). С. 42–52).
[83] СИРИО. Т. 35. С. 120.
[84] См.: СИРИО. Т. 35. С. 119, 120.
[85] LM. Kn. 5. 1993. № 78.2. P. 135; СИРИО. Т. 35. С. 126–127, 130; ДДГ. № 83. С. 330.
[86] LM. Kn. 5. 1993. № 27.3. P. 79.
[87] СИРИО. Т. 35. С. 120, 126, 130, 135–137.
[88] LM. Kn. 5. 1993. P. 244–259.
[89] Прохоренков И. А. Загадка соавтора “Хроники европейской Сарматии” Александра Гваньини (по поводу книги Михаила Курана “Marcin Paszkowski – poeta okolicznościowy i moralista z pierwszej połowy XVII wieku”) // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana. 2014. № 1. Январь – Июнь. С. 193–194, 198–202.
[90] Gwagnin A. Kronika ziemie Ruskiey // Kronika Sarmacyey Europskiey, w którey się zamyka Królestwo Polskie ze wszystkiemi państwy, xięstwy y prowincyami swemi, tudzież też Wielkie Xięstwo Lithew., Ruskie, Pruskie, Żmudzkie, Inflantskie, Moskiewskie y część Tatarów. Ks. III. Kraków, 1611. S. 10–11; Гваньїні О. Хроніка європейської Сарматії / відп. ред. В. А. Смолій; упорядк. та пер. з польської о. Ю. Мицика. Київ, 2007. С. 408.
[91] У крыніцы: “nepos ex fratre” – літаральна “ўнукам брата”. Але князь Барыс Аляксандравіч Цвярской быў унукам зяця Вітаўта (Івана Міхайлавіча Цвярскога) і ўнукам сястры Вітаўта (Марыі Кейстутаўны).
[92] Rowell S. C. Išdavystė ar paprasti nesutarimai? P. 72.
[93] LM. Kn. 5. 1993. P. 244–259; LM. Kn. 5. 2012. P. 350–364.
[94] На думку А. Зіміна, вопіс быў складзены дзякам Андрэем Васільевым (1561–1570), а пазней дапоўнены запісамі, што даходзяць да 1572 г. Самая позняя пазнака на палях рукапісу пра выманне з архіва адной са скрыняў адносіцца да 1574/75 г. (пра датаванне гл.: Описи царского архива XVI века и архива Посольского приказа 1614 года. С. 8–9; ГАР. Вып. 1. С. 25; Кучкин В. А. Договорные грамоты московских князей XIV века. Внешнеполитические договоры. Москва, 2003. С. 223. Спасылка 1).
[95] Описи царского архива XVI века и архива Посольского приказа 1614 года. С. 32; ГАР. Вып. 1. С. 70.
[96] ГАР. Вып. 2. С. 223, 355.
[97] ГАР. Вып. 1. С. 31–33; ГАР. Вып. 2. С. 249. Спасылка 1.
[98] Описи царского архива XVI века и архива Посольского приказа 1614 года. С. 24; ГАР. Вып. 1. С. 52.
[99] ПСРЛ. Т. 29. М., 2009. С. 344.
[100] Садиков П. А. Из истории опричнины XVI в. // Исторический архив. Москва – Ленинград, 1940. Вып. 3. С. 193–195; Шеков А. В. Об исторической географии Новосильско-Одоевского княжества в последней четверти XIV – начале XV в. // Куликовская битва в истории России. Тула, 2012. Вып. 2. С. 115, 118–120. Рис. 2.
[101] Гл.: Колычева Е. И. Судьба княжеского рода Воротынских в XVI в. // Человек XVI столетия: сб. статей. Москва, 2000. С. 117–127.
[102] Описи царского архива XVI века и архива Посольского приказа 1614 г. С. 47; ДДГ. С. 445.
[103] Як слушна заўважыў У. А. Кучкін, указ аб разборы спраў у Пасольскім прыказе быў дадзены 25 снежня 1626 г. Заканчэнне гэтай працы варта датаваць 1627 годом (Кучкин В. А. Договорные грамоты московских князей XIV века. С. 119. Спасылка 3).
[104] Опись архива Посольского приказа 1626 года / под ред. С. О. Шмидта. Москва, 1977. Ч. 1. С. 84; ДДГ. С. 478.
[105] Опись архива Посольского приказа 1673 года / под ред. С. О. Шмидта. Москва, 1990. Ч. 1. С. 218.
[106] РГАДА. Ф. 79, оп. 3, л. 2.
[107] ОР РГБ. Ф. 68 (Генеральный штаб), ед. хр. 301, л. 2об.
[108] РГАДА. Ф. 79, оп. 3, ед. хр. 2, л. 1.
[109] АЗР. Т. 1. № 80. С. 101.
[110] У дагаворах 1459 і 1481 г.: «хто бүдет великим кн(ѧ)з(е)м на Литовскои земли». У дагаворы 1447 (1442-?) г. гэтае месца выкладзена трохі іначай. На думку С. Палехава, у тэксце дагавора 1483 г. удакладненне «великим кн(ѧ)з(е)м литовским» магло з’явіцца ў сувязі з неаднаразовымі пад час праўлення Казіміра патрабаваннямі вяльможаў ВКЛ даць ім вялікага князя, які б не займаў адначасова польскі трон і ўвесь час знаходзіўся ў Літоўскай дзяржаве. Гэтае патрабаванне было ўлічана Казімірам у яго тэстаменце, згодна з якім яго пераемнікам на польскім стальцы стаў старэйшы сын Ян Ольбрахт, а на літоўскім – Аляксандр Ягайлавіч.
[111] Відаць, І. Грыгаровічу здавалася натуральным, што пералічаныя князі зноў названы вялікімі, як і ў навасільска-літоўскім даканчанні 1459 г. Аднак тое, што было натуральным для навасільскіх князёў, цалкам магло быць праігнаравана ў канцылярыі вялікага князя літоўскага, тым больш што яго адносіны з усходнімі суседзямі былі ў той час не найлепшымі.
[112] ГАР. Вып. 2. С. 223. Э. Банёніс памылкова ўказаў, што пад гэтай сігнатурай захоўваецца арыгінал крыжацалавальнай граматы князя Фёдара Львовіча каралю Казіміру 1448 г. у сувязі з перадачай варатынскаму князю Казельска (LM. Kn. 5. 1993. P. 332).
[113] Гэтая думка Р. Бяспалава, выказаная ў лісце да А. Казакова, была ў публікацыі апошняга (Казакоў А. У. Невядомае даканчанне караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра і князя Навасільскага і Адоеўскага Міхаіла Іванавіча 1481 г. С. 294).
[114] Так, пачатковы ініцыял “К” у інтытуляцыі Казіміра, мяркуючы па яго левай частцы, якая захавалася, быў напісаны так, як і ў арыгінальных граматах гэтага правіцеля 60–80-х гг., што дайшлі да нас (гл., напр.: РГАДА. Ф. 389, оп. 1, ед. хр. 583, л. 7, 8, 10, 16–16а, 40). Паводле назіраняў А. Грушы, якімі ён ласкава падзяліўся ў лісце С. Палехаву, почырк граматы 1483 г. – “ранні”, г. зн. больш характэрны для грамат эпохі Казіміра, чым яго пераемніка Аляксандра. Аднак спецыяльнае вывучэнне почыркаў “рускага” аддзела велікакняскай канцылярыі Казіміра, у тым ліку параўнанне почыркаў граматы 1483 г. і іншых, застаецца справай будучыні.
[115] ПСРЛ. Т. 25. Москва, 2004. С. 322.
[116] Описи царского архива XVI века и архива Посольского приказа 1614 года. С. 47; ДДГ. С. 445. Магчыма, да такой фармулёўкі складальніка вопісу падштурхнула знаёмая яму працэдура заключэння маскоўска-літовскіх даканчанняў канца XV – XVI ст.? (Гл.: Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės ir Maskvos valstybės sutartys. 1449–1556 metai. Šaltinių publikacija / Sudarė, parengė, vertė M. Sirutavičius. Kaunas, 2016. P. 24–43).
[117] Гл. аб гэтым падрабязней: Латушкін А. М. Аб гісторыі ўключэння грамат і актаў… С. 292–309.
[118] Biblioteka XX. Czartoryskich. Rkps 817. S. 207. Таксама гл. у інвентарах 1623 і 1685 гг.: Латушкін А. М. Рэестр дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага ад 26 лістапада 1623 г. С. 262, № 74, 75; Ён жа. Аб гісторыі ўключэння грамат і актаў… С. 306, № 34; Rowell S. C. Išdavystė ar paprasti nesutarimai? P. 72.
[119] Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Księstwa Litewskiego za Jagiellonów. T. 1: 1377–1499. Warszawa, 1930. S. 392; Кром М. М. Меж Русью и Литвой. С. 92; Шеков А. В. Верховские княжества. Середина XIII – середина XVI вв. Москва, 2012. С. 163. Гл. таксама наступную заўвагу.
[120] Jakubowski J. Archiwum państwowe W. X. Litewskiego i jego losy. S. 17. Згодна з інвентаром 1755 г., грамата захоўвалася ў 4-м фасцыкуле 3-й скрынкі (“шуфляды”) у якасці штукі 1, што адбілася ў архіўным пазначэнні на спецыяльнай наклейцы на адвароце граматы (пазнака № 3 паводле гэтай публікацыі). Гл.: AGAD. Archiwum Radziwiłłowskie. Dz. XXVII. Sygn. 29. S. 10. Аўтары шчыра дзякуюць д-ру Р. Янкоўскаму за магчымасць пазнаёміцца з гэтым інвентаром і за каштоўныя кансультацыі.
[121] Отчет Московского Публичного и Румянцевского музеев за 1866 год. С. 58, 60; ОР РГБ. Ф. 191, ед. хр. 101, 102. Грамата князя Сямёна Дзмітрыевіча Друцкага 1401 г. па арыгінале публікавалася у другім выданні “Сборника Муханова” 1866 г., адкуль, не адшукаўшы арыгінала, яе перадрукавалі У. Сэмковіч і С. Кутшэба (Сборник Муханова. Изд. 2-е. № 350. С. 622; Akta unji Polski z Litwą 1385–1781. Kraków, 1932. № 40. S. 41–42). У гэтых публікацыях тэкст граматы перададзены вельмі дакладна. Нядаўна грамату апублікаваў па арыгінале А. Латушкін, які звярнуў увагу таксама на яе архіўны лёс: Латушкін А. М. Акты XV ст. С. 114–127.
[122] Jakubowski J. Archiwum państwowe W. X. Litewskiego i jego losy. S. 16; Латушкін А. М. Акты XV ст. С. 116–117.
[123] РГАДА. Ф. 27, оп. 1, ед. хр. 2, 3 (публікацыі гл.: ДДГ. № 23. С. 62–63; ГВНП. № 70. С. 115–116). На адвароце дагавора Казіміра з Ноўгарадам ёсць пазнакі, характэрныя для літоўскага велікакняскага і пазнейшага радзівілаўскага архіваў, –старабеларускім скорапісам і польскім пісьмом ранняга Новага часу, не адзначаныя ў згаданых публікацыях (гл.: РИБ. Т. 22: Дела Тайного приказа. Кн. 2. С.-Петербург, 1908. № II, III. Стб. 13–18). Аўтары выказваюць падзяку І. Анкудзінаву за спрыянне ў працы з наўгародска-літоўскім дагаворам.
[124] Извлечения из протоколов Отделения русского языка и словесности. Ноябрь и декабрь 1867 года // Сб. статей, читанных в Отделении русского языка и словесности Императорской Академии наук. Т. 2. С.-Петербург, 1868. С. XXVIII–XXXIX.
[125] Арыгінал ліста: ОР РГБ. Ф. 231/II (М. П. Погодин), карт. 21, ед. хр. 73, л. 38–39 (цытата на арк. 39). Гэтая цытата з раскрыццём скарачэнняў і некаторымі пропускамі падаецца ў кн.: Барсуков Н. П. Жизнь и труды М. П. Погодина. Кн. 7. С.‑Петербург, 1893. С. 207–208.
[126] Апошнія тры словы ўпісаны над радком.
[127] У арыгінале падкрэслена.
[128] Некалькі літар неразборлівыя.
[129] Далей некалькі знакаў неразборлівыя.
[130] Некалькі літар неразборлівыя.
[131] Сиверс А. А. Материалы к родословию Мухановых. С.-Петербург, 1910. С. 122; Чагин Г. В. Мухановы. С.-Петербург, 2007. С. 220.
[132] Гл. яго ліст М. П. Пагодзіну з Варшавы от 15 (27) снежня 1841 г.: ОР РГБ. Ф. 231/II, карт. 21, ед. хр. 73, л. 27–28.
[133] Сиверс А. А. Указ. соч. С. 122; Чагин Г. В. Указ. соч. С. 212–216.
[134] П. Муханаў быў жанаты з Жазефінай Мастоўскай, дачкой вядомага польскага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча графа Тадэвуша Антуана Мастоўскага (у першым шлюбе была замужам за дыпламатам, баронам Паўлам Марэнгеймам). Вядома, што ёй належаў маёнтак Тархомін пад Варшавай (Сиверс А. А. Указ. соч. С. 124–125; Чагин Г. В. Указ. соч. С. 216). На жаль, не ўдалося ні ідэнтыфікаваць згаданы маёнтак жонкі П. Муханава, ні вызначыць сучаснае месца знаходжання грамат Аляксандра Ягелона 1505 г. і Жыгімонта Старога 1517 г.
[135] РГАДА. Ф. 170, оп. 1, ед. хр. 1; Записки гетмана Жолкевского о московской войне / изд. П. А. Муханов. Изд. 2-е. С.-Петербург, 1871. Стб. 278–279. Публікацыю гэтага дакумента гл.: “Всякий человек всегда должен помнить о превратности этой земной жизни”. Завещание гетмана Станислава Жолкевского. 1606 г. / подг. Ю. М. Эскин, М. А. Яницкий // Исторический архив. 2016. № 3. С. 169–189.
[136] Барсуков Н. П. Александр Иванович Тургенев в его письмах. 1827–1845 гг. // Русская старина. Т. 34. С.-Петербург, 1882. С. 179; Сиверс А. А. Указ. соч. С. 125; Чагин Г. В. Указ. соч. С. 221–222.
[137] У дадзеным выпадку М. П. Пагодзін не падаваў усяго пераліку гэтых грамат, але яго словы сведчаць пра нежаданне П. А. Муханава раскрываць абставіны іх набыцця (Погодин М. П. В память о Павле Александровиче Муханове. 1798–1871 // Русская старина. Т. 5. С.-Петербург, 1872. С. 339).
[138] Сборник Муханова. № 1, 3. С. 1–2, 3–4.
[139] Сборник Муханова. Изд. 2-е. № 350. С. 622.
[140] Прыведзеныя дадзеныя дазваляюць істотна ўдакладніць выснову А. Латушкіна, які лічыў, што П. А. Муханаў завалодаў граматамі 1401–1488 г. у перыяд паміж 1836 і 1866 гг. (Латушкін А. М. Акты XV ст. С. 117–121).
[141] Jakubowski J. Archiwum państwowe W. X. Litewskiego i jego losy. S. 8–9, 17.
[142] Biblioteka XX. Czartoryskich w Krakowie. Rkps 817. S. 207.
[143] Отчет Московского Публичного и Румянцевского музеев за 1866 год. С. 58.
[144] Груша А. І. Беларуская кірылічная палеаграфія: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў гістарычнага факультэта. Мн., 2006. С. 35–37; прыклады ў граматах Вялікага Княства Літоўскага XIV–XV ст.: Biblioteka Polskiej Akademii Nauk i Polskiej Akademii Umiejętności w Krakowie. Rkps 2017, k. 20 (Троки, 1398 ці 1409 ці 1420 г.); Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 147, воп. 2, спр. 178, арк. 430 (Луцк, 1458 г.); Latvijas Valsts Vēstures Arhīvs. F. 673, аpr. 4, k. 19, l. 5, lp. 2 (Хажова, 1471 г.).
[145] Казакоў А. У. Невядомае даканчанне караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра і князя Навасільскага і Адоеўскага Міхаіла Іванавіча 1481 г. С. 294, 297.
[146] Сборник снимков с древних печатей, приложенных к грамотам и другим юридическим актам, хранящимся в Московском архиве министерства юстиции / сост. П. Иванов. Москва, 1858. Табл. VIII. № 134. С. 11.
[147] Пра распаўсюджанасць гэтага сюжэта на руских манетах гл.: Федоров-Давыдов Г. А. Монеты Московской Руси. Москва, 1981. С. 135–139.
[148] На грамаце архімандрыту Троіца-Сергіева манастыра Дыянісію 1613 г. ёсць дзве пячаткі: стольніка князя Івана Адоеўскага і ваяводы Грыгорыя Пушкіна. На адной з іх гусак з выгнутай назад шыяй, на другой – геральдычныя віньеткі (Сборник снимков с древних печатей… Табл. IX. № 8. С. 14).
[149] Падрабязней гл.: Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (XIII–XVIII стст., перыяд Вялікага Княства Літоўскага) / аўт.-склад. А. І. Груша. Мінск, 2003. Тэрмін “квадрат” умоўны і выкарыстоўваецца з прычыны археаграфічнай традыцыі; на самай справе чатырохвугольнікі, утвораныя лініямі згіну пергаменнага аркуша, мелі больш складаную форму (гл.: Полоцкие грамоты XIII – начала XVI в. / подг. А. Л. Хорошкевич, С. В. Полехов, В. А. Воронин, А. И. Груша, А. А. Жлутко, Е. Р. Сквайрс, А. Г. Тюльпин. Москва, 2015. Т. 1. С. 36–37).
1
1483 г. красавіка 10. Вільня. – Дагаворная грамата варатынскіх князёў Дзмітрыя і Сямёна Фёдаравічаў і іх пляменніка Івана Міхайлавіча з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Казімірам.
Грамата караля і вялікага князя Казіміра варатынскім князям
РГАДА. Ф. 79, оп. 3, ед. хр. 2, л. 2. Пергамен, 32,0×39,1×31,7×42,4 (аркуш дэфармаваны і надарваны ў правай частцы – у кв. G і J; яго шырыня ў месцы размяшчэння радка тэксту, які [радок] ідзе за інтытуляцыяй, – 32,9 см). Ніжнюю частку аркуша складае загін вышынёй 8,5–8,7 см. Арыгінал – А.
Карычневае чарніла розных адценняў. Старабеларускі скорапіс. Тэкст напісаны ў 32 радкі, з якіх першыя два радкі займае інтытуляцыя.
Палі: верхняе – 2,0–2,3; правае – 0,7–1,3 (без уліку дэфармаванай часткі аркуша); левае – 3,5–4,0. Адлегласць ад ніжняга радка да загіну – 4,5–4,6.
У загіне (кв. N) і аркушы пад апошнім радком тэксту (кв. K) былі зроблены па дзве авальныя адтуліны, праз якія быў прапушчаны шнур для прывешвання пячаткі (шнуры і пячатка не захаваліся). Левы край левай адтуліны знаходзіўся на адлегласці 13,1 см ад левага краю граматы, правы край правай адтуліны – на адлегласці 5,4 см ад левага краю левай адтуліны (вызначаюцца па краях страчанага фрагмента). Да цяперашняга часу трыкутны ўчастак пергамену, утвораны шнуром для мацавання пячаткі, страчаны – як на асноўным аркушы (трыкутнік накіраваны вяршыняй уніз), так і на загіне (трыкутнік накіраваны вяршыняй уверх).
У верхняй частцы аркуша (левая частка кв. B, левая верхняя частка кв. E) страчаны фрагменты, падобныя па форме і памерах да стратаў у ніжняй частцы аркуша. Відавочна, страта фрагментаў пергамену ў ніжняй і верхняй частках і дэфармацыя ў правай частцы адбыліся ў выніку захоўвання яго ў складзеным выглядзе, у месцы размяшчэння пячаткі – верагодна, пад тэрмічным уздзеяннем. У выніку былі страчаны фрагменты тэксту ў радках 1–2, 4–11, 32. Да цяперашняга часу страчаныя месцы і разрывы ў правай частцы аркуша пры рэстаўрацыі падклеены з адваротнага боку пергаменам.
Квадраты, утвораныя лініямі згіну (адварот): A=7,4×8×8,5×8; B=14,5×8,7×14,2×8; C=10,4×8,4×10,4×8,7; D=8,5×8×8,7×8,4; E=14,2×7,3×13,8×8; F=10,4×8×10,3×7,3; G=8,7×7,8×7,8×6,8; H=13,8×8,1×13,7×7,8; I=10,3×8,1×10×8,1; J=7,8×8,7×8,2×8,1; K=13,7×9×14×8,7; L=10×9,2×9,8×9; M=8,2×8,8×8,4×8,5; N=14×8,8×13,9×8,8; O=9,8×8,5×9,5×8,8.
Пазнакі: 1) 2 (фаліяцыя; на пярэднім баку, бліжэй да правага верхняга вугла, над словам Дмитреи; пр. аловак, XX ст.); 2) Докончал(ь)наӕ грамота воротынских кн(ѧ)зеи | с королем с Олеѯандрѡм (на адвароце, каля правага краю кв. H, зверху ўниз па вертыкалі, перпендыкулярна ў дачыненні да тэксту; моцна выцвілым карычн. чрнл.; магчыма, XVI ст.); 3) 6991-г(о) году (на адвароце, каля правага краю кв. H, зверху ўниз па вертыкалі, як працяг пазнакі 2; чорным чрнл.; XVI–XVII ст.).
Спісы: Б) РГАДА. Ф. 79, оп. 3, ед. хр. 2, л. 1об. (па А), канец XVIII – пач. XIX ст.
Публ.: а) АЗР. Т. 1. № 80. С. 100–101 (па А); б) Баталин А. М. Город Воротынск и князья Воротынские в истории России. Калуга, 1995. С. 66–67 (па α).
Заўвага. У тых выпадках, калі чарніла моцна выцвіла, тэкст аднаўляецца без асаблівых тлумачэнняў, паколькі на забруджаным пергамене часам, асабліва ў верхняй частцы аркуша, відаць больш светлыя ў параўнанні з ім абрысы выцвілых літар. Тлумачэнні ў заўвагах робяцца толькі ў асабліва складаных або спрэчных выпадках. Месцы, якія не паддаюцца прачытанню, адзначаюцца квадратнымі дужкамі, па магчымасці аднаўляюцца (пры гэтым у заўвагах спецыяльна агаворваюцца падставы рэканструкцыі тэксту).
2
1488 г. сакавіка 16. Вільня. – Прысяжная грамата кн. Дзмітрыя Фёдаравіча Варатынскаго каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Казіміру аб трыманні горада Казельска
ОР РГБ. Ф. 191, ед. хр. 102. Пергамен, [24,5]×[12,4]×24,1×12,5 см, у ніжняй частцы аркуша загін 24,7×5,6×24,1×5,4 см. Арыгінал – А.
Пергамен тонкі, светла-жоўты. Цёмна-карычневае чарніла. Старабеларускі скорапіс. Тэкст напісаны ў 12 радкоў, з якіх 5 ніжніх прыкрыты загінам. Бóльшая частка тэксту пакрыта светла-карычневай тлустай плямай, на якой у некаторых месцах праступае дробны белы налёт. Літары, не закранутыя ёю, значна выцвілі. Мяркуючы па тым, што палі граматы маюць больш светлы колер (натуральны колер пергамену), гэтае пакрыццё рабілася з мэтай прачытаць пабляклы тэкст.
Палі: верхняе – 1,1–1,6; левае – 2,1–2,2; правае – 2,1–2,3; вышыня радкоў – 0,15–0,2 см; адлегласць паміж лініямі радкоў – 0,5–0,8.
Да загіну пасярэдзіне аркуша на кручаных шнурах з чырвоных шаўковых нітак прывешана пячатка кн. Д. Ф. Варатынскага, адціснутая на зялёным, моцна пабляклым воску, у глыбокім васковым каўчэжцы натуральнага колеру (ад цёмнакарычневага да светла-жоўтага). Пячатка авальная, шырынёй 20 мм, вышынёй 25 мм, на ёй ледзь відаць лінейны кругавы абадок і невыразная выява (магчыма, чалавек, які ідзе). Шнуры працягнуты праз дзве адтуліны ў загіне, зробленыя вострым прадметам на вышыні 15 мм ад згіну. Каля ніжняга краю загіну яны сыходзяцца і пераплятаюцца, праходзяць скрозь каўчэжац і выходзяць з яго ў ніжняй частцы ў двух месцах – злева і справа. Верхні край граматы ў правай частцы некалькі разоў надарваны, адсутнічае правы верхні вугал. Ніжэй няроўны разрыў шырынёй да 14 мм, вышынёй да 21 мм, які закрывае некалькі літар у 4-м, 5-м і 6-м радках. У левым верхнім вуглу рваная адтуліна шырынёй 1,5 мм і вышынёй 3 мм. Каля левага краю загіну, які выступае за левы край асноўнай часткі аркуша, акуратная круглая адтуліна дыяметрам 0,5 мм (дэфект пергамену). У загіне правей адтулін для прывешвання пячаткі зверху ўніз з нахілам налева ідзе прамы тонкі разрыў даўжынёй 39 мм, па краях якога па 5 адтулін ад ніткі, якой ён быў зашыты. Загін светлы, яго ніжняя частка пакрыта светла-карычневымі плямамі. Відаць сляды ад згінаў: двух вертыкальных і аднаго гарызантальнага (грамата захоўвалася ў складзеным выглядзе).
Пазнакі на адвароце: 1) 5 (каля левага краю аркуша, знізу ўверх, карычн. чрнл.); 2) List ks. Dmitra Worotynskiego, ktorym | sie zapisuie z zamkiem Kozielskiem, | [onemu] danym, słuzyc ks. Kazimierzowi (правей пазнакі 1, зверху ўніз па вертыкалі, светла-карычн. чрнл.; нечытэльная частка адноўл. па пазнацы 9); 3) Szuflada 3 | Fascykuł 4 | Sztuka 1 (на прамавугольнай папяровай наклейцы памерам 5,5×2,4, правей пазнакі 2, знізу ўверх па вертыкалі, цёмна-карычн. чрнл., не пазней за 1755 г.); 4) List kniazia Worotynskiego Dmitra, k (правей пазнакі 3, знізу ўверх па вертыкалі, светла-карычн. чрнл.); 5) 2 (правей пазнакі 4, знізу ўверх па вертыкалі, чорным чрнл.; перададзена літарай г); 6) № 4 (правей пазнакі 5, зверху ўниз па вертыкалі, карычн. чрнл.); 7) в лет(о) 6996 мар(та) 17 ден(ь) (правей пазнакі 6, зверху ўніз па вертыкалі, цёмна-карычн. чрнл., поч. XVI–XVII ст.); 8) Лист кн(ѧ)зѧ […] | […] ѡт корол(ѧ) … (правей пазнакі 7, зверху ўніз па вертыкалі, светла-шэрым чрнл., поч. канца XV –XVI ст.; лявей зверху ўниз па вертыкалі яшчэ адзін радок, нрзб., старабеларускім пісьмом, відаць цітла); 9) List kniazia Dmitra Worotynskiego, kto|rym zapisuie z zamkiem Kozielskim, one|mu danym, krolowi Kazimierzowi do Litwy | do Wilna. Roku 6996 (правей пазнакі 8, знізу ўверх па вертыкалі, цёмна-карычн. і чорным чрнл., поч. XVIII–XIX ст.); 10) od Stworzenia swiata, czyli | r. 1487 (у працяг апошняга радка пазнакі 9, знізу ўверх па вертыкалі, чорным чрнл., сціслым поч. XIX ст.); 11) 5 (ніжэй пазнакі 10, знізу ўверх па вертыкалі, карычн. чрнл.); 12) Litera C. Szuflada 2. Sztuka 6 (правей пазнакі 11, знізу ўверх па вертыкалі, светла-карычн. чрнл.; лічба 6 напісана лявей дзіркі ў правым верхнім вуглу граматы).