БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Томас М. Бон. Ад яўрэйскіх мястэчак да савецкіх індустрыяльных гарадоў – парадоксы ўрбанізацыі Беларусі.


[1]
Гісторыя беларускіх гарадоў налічвае тысячагоддзе. Археалагічныя знаходкі і старажытнарускія летапісы даюць магчымасць пазнаёміцца з лёсам паселішчаў-крэпасцяў і княскіх рэзідэнцый, што месціліся на гандлёвых шляхах Кіеўскай Русі. Дагаворы і граматы часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай сведчаць пра ролю магдэбургскага права і ўплыў каталіцкай царквы. Пасля інкарпарацыі значных частак польскай шляхецкай рэспублікі ў Расійскую імперыю царскія ўказы забаранялі яўрэйскаму насельніцтву займацца сельскай гаспадаркай і жыць у вёсцы. Беларусь, краіна сялян-беларусаў і яўрэяў-гандляроў, як пераходны рэгіён паміж Цэнтральнай і Усходняй Еўропай не толькі падпадала пад розныя культурныя ўплывы, але і станавілася тэрыторыяй руху войскаў у час ваенных канфліктаў паміж суседзямі. У адрозненне ад жывой карціны, якую гістарыяграфія дае пра час з Сярэднявечча да канца XIX ст., адносна апошніх ста гадоў развіцця гарадоў у Беларусі вядома – з прычыны маргіналізацыі гістарычнай навукі ў сучасны трансфармацыйны перыяд – толькі тое, што раскрывае афіцыйная савецкая партыйная гістарыяграфія. У цэнтры ўвагі гэтых майстроў аповеду знаходзяцца рабочы рух у царскай імперыі, фарсіраваная індустрыялізацыя сталінскага часу і супраціў нямецкай акупацыйнай уладзе. Яны настойліва нагадваюць пра рэвалюцыйныя традыцыі, праслаўляюць дыктатуру пралетарыяту і прапагандуюць партызанскі міф. Апісанне адбудовы пасля Другой сусветнай вайны ў гэтым кантэксце вызначаецца фетышызацыяй пяцігадовых планаў развіцця народнай гаспадаркі. Рэальная ж гісторыя заставалася схаванай за манатоннай дэкламацыяй эўфемістычных паказчыкаў росту. Між тым развіццё Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР), якая перажыла дзве сусветныя вайны, сталінскі тэрор і Халакост, прымусовую калектывізацыю сельскай гаспадаркі і наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбывалася пад знакам дэмаграфічных катастроф.

У такіх умовах “вяртанне гарадоў” (скарыстаемся тут тэрмінам Карла Шлёгеля), спалучанае ва ўсёй Цэнтральна-Усходняй Еўропе з адраджэннем цывільнага грамадства, у выпадку Беларусі пасля развалу Савецкага Саюза не змагло ажыццявіцца да сёння па дваякай прычыне [2]. Па-першае, у Беларусі назіраецца фатальны недахоп грамадзянскіх традыцый. Па-другое, лукашэнкаўскі рэжым адгароджвае краіну ад знешняга свету. У гэтай сувязі ўзнікае пытанне наконт наступстваў сацыялістычнага шляху ў сучаснасць. Якую метамарфозу перажылі беларускія гарады цягам XX ст.? Што вынікала з яе – урбанізацыя грамадства, атамізаванага сталінскім тэрорам і нацысцкай вайной на вынішчэнне, ці вясковая афарбоўка індустрыяльных цэнтраў, якія быццам з нічога ўзнікалі пасля 1945 г.? Разгадаць гэтую загадку можна шляхам аналізу трох комплексаў праблем. Гаворка ідзе, па-першае, пра недахопы сацыяльна-эканамічнага развіцця перад Другой сусветнай вайной, па-другое, пра выбуховы характар індустрыялізацыі, урбанізацыі і росту гарадоў пасля Другой сусветнай вайны і, нарэшце, па-трэцяе, пра разыходжанне паміж спадзяваннямі і рэчаіснасцю “сацыялістычнага горада”.

І. Сацыяльна-эканамічнае развіццё з канца XIX да сярэдзіны XX ст.

Да Другой сусветнай вайны Беларусь, паказчык урбанізацыі якой складаў 20%, належала да адсталых рэгіёнаў Усходняй Еўропы (табл. 1). Паколькі карысныя выкапні тут абмяжоўваюцца, па сутнасці, торфам і радовішчамі [калійнай] солі, Беларусь здавён мусіла засяроджвацца на сельскай і лясной гаспадарцы. Першы расійскі перапіс насельніцтва 1897 г. у Гродзенскай, Віленскай, Мінскай (Менскай), Віцебскай і Магілёўскай губернях зафіксаваў 6,5 млн. чалавек. З іх 5,8 млн. чалавек, ці 89%, паходзілі з вясковай мясцовасці. Амаль 98% з агульнай колькасці 4,7 млн. беларусаў жылі ў вёсцы. Развіццю “беларускіх” гарадоў, якія вызначаліся б колькаснай перавагай тытульнай нацыі, перашкаджала тое, што Беларусь знаходзілася ў межах аселасці яўрэйскага насельніцтва Расійскай імперыі, а царская бюракратыя забараняла яўрэям жыць на вёсцы. У выніку 53,5% гарадскога насельніцтва ў беларускіх губернях складалі яўрэі – гандляры і рамеснікі, 17,9% рускія – чыноўнікі і салдаты, 16,6% сяляне-беларусы і 6,2% польскія памешчыкі. Гарады ўяўлялі сабой або яўрэйскія мястэчкі ці вялікія гандлёвыя вёскі, або адміністрацыйныя цэнтры і ваенныя апорныя пункты [3].

Паколькі Беларусь геаграфічна знаходзіцца ў паўночна-заходнім кірунку ад чарназёмнай зоны, яна ніколі не магла выконваць ролю жытніцы – у адрозненне, напрыклад, ад Украіны. Для безлічы беларускіх сялян важна было ў першую чаргу забяспечыць сродкі існавання, найперш праз вырошчванне бульбы. Аж да савецкай прымусовай калектывізацыі на пачатку 1930-х гадоў аграрная сфера вызначалася прысядзібнай гаспадаркай. Праўда, расійская абшчына з яе прынцыпамі перадзелу зямлі і салідарнай адказнасці, якая пад канец існавання царскай імперыі прыйшла ў заняпад толькі ў выніку сталыпінскіх рэформаў 1906 г., была вядомая і ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі – на Гомельшчыне, Магілёўшчыне і на поўдні Віцебскай губерні [4]. Спазненне прамысловага развіцця ў Беларусі было, з аднаго боку, вынікам рэгіянальных асаблівасцяў, а з другога тлумачылася тым мізэрным гаспадарча-палітычным значэннем, якое і царскі, і савецкі ўрад надавалі памежным тэрыторыям. Першыя штуршкі былі дадзены ў апошняй трэці XIX ст. будаўніцтвам чыгункі і асушэннем балот на Палессі, у басейне Прыпяці. Хоць Беларусь і атрымала выгаду ад тэхнічных новаўвядзенняў, абумоўленых капіталаўкладаннямі ў чыгунку, але ў поўным сэнсе слова яна набыла толькі функцыю транзітнай краіны для гандлю царскай імперыі з Захадам і для перавозкі збожжа з Украіны ў балтыйскія парты. Да пачатку XX ст. развіваліся толькі сціплая харчовая, папяровая і скураная прамысловасць [5]. Акрамя адсутнасці цяжкай прамысловасці неабходна адзначыць яшчэ дзве асаблівасці эканамічнага развіцця перад Першай сусветнай вайной. Па-першае, прамысловая вытворчасць была, уласна кажучы, справай мануфактур і рамесных прадпрыемстваў. Напрыклад, у 1913 г. на 1282 буйных прадпрыемствах былі занятыя 54 900 рабочых, на 7778 дробных прадпрыемствах – 16 000 рабочых, а ў 90 763 саматужных гаспадарках – 168 800 рабочых [6]. З другога боку, протаіндустрыялізацыя ахоплівала не столькі гарады, колькі, хутчэй, вясковую мясцовасць. Так, у 1913 г. 68% фабрык знаходзіліся за межамі гарадоў, а 51,4% занятых у прамысловасці жылі ў вёсках [7].

Пасля Першай сусветнай вайны тэрыторыя Беларусі ў сувязі з аднаўленнем Польскай дзяржавы была падзелена. Плошча абвешчанай у 1919 г. Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) у 1921 г. паводле Рыжскай мірнай дамовы была спачатку зменшана да вузкай паласы вакол Мінска, але потым, у 1924 г., пашырана за кошт Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР) – да яе былі дададзены Магілёўская і Віцебская вобласці, а ў 1926 г. тэрыторыі вакол Гомеля і Рэчыцы. З 1926 да 1939 г. колькасць насельніцтва БССР, плошча якой складала 125 950 км кв., вырасла з 4,98 млн. да 5,6 млн. чалавек (супраць 3,5 млн. на той самай тэрыторыі ў 1897 г.) [8], “Заходняя Беларусь” плошчай 113 000 км кв. у 1921 г. была перададзена Польшчы. На ўсходніх тэрыторыях Другой Рэчы Паспалітай (крэсах усходніх, да якіх належалі Віленскае, Навагрудскае, Палескае і Беластоцкае ваяводствы), жылі ў 1931 г. 4,6 млн., а ў 1939 г. 5 млн. чалавек [9]. Гэтыя дзве часткі краіны прайшлі ў наступны час неаднолькавы шлях сацыяльна-эканамічнага развіцця.

У выніку Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў у Беларусі на пачатку 20-х гадоў стаў праяўляцца працэс дэўрбанізацыі. У параўнанні з паказчыкамі 1913 г. колькасць гарадскога насельніцтва зменшылася на трэць, а прамысловая вытворчасць на чатыры пятыя. Узбуйненне пачалося толькі ў сярэдзіне 20-х гадоў. У 1926–1927 г. у БССР налічвалася 410 фабрык (60 100 рабочых) і 60 178 рамесніцкіх прадпрыемстваў (146 500 рабочых). Аднак толькі сталінская палітыка паскоранай індустрыялізацыі ў 30-я гады прывяла да структурных змен беларускай эканомікі. У час першай пяцігодкі (1928–1932) было створана 78 буйных і 480 сярэдніх і малых прадпрыемстваў; за гады другой пяцігодкі (1933–1937) да гэтага ліку дадалося яшчэ 1700 прадпрыемстваў. У тых умовах доля прамысловасці ў паказчыку валавога кошту вырабленай прадукцыі вырасла з 18% у сярэдзіне 20-х гадоў да 67% у канцы першай пяцігодкі і да 80% напярэдадні Другой сусветнай вайны. Пры гэтым да харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці дадаліся тэкстыльная і металаапрацоўчая прамысловасць. За перыяд з 1926–1927 г. да нападу Германіі на Савецкі Саюз доля металаапрацоўчай прамысловасці ў паказчыку валавога кошту вырабленай прадукцыі вырасла з 5,9 да 16,6%, доля тэкстыльнай прамысловасці з 5,8 да 11,4%, у той час як доля харчовай прамысловасці заставалася прыкладна аднолькавай – адпаведна 22,9% і 24,5%, а доля дрэваапрацоўчай і папяровай прамысловасці паменшылася з 23,8 да 8,8%. Такім чынам, ужо перад Другой сусветнай вайной існавала сціплая палітра тавараў, якімі БССР магла не толькі задавальняць уласныя патрэбы, але і абслугоўваць усесаюзны рынак. Аднак у цэлым тэмпы развіцця БССР не маглі не адставаць ад сярэдніх паказчыкаў па Савецкім Саюзе, бо рэспубліка не мела значнага прамысловага комплексу [10].

З ментальных прычын і па практычных меркаваннях уцёкі з вёскі, нягледзячы на паскораную індустрыялізацыю ў міжваенны перыяд, яшчэ не адыгрывалі ў БССР значнай ролі [11].

У той час як доля гарадскога насельніцтва ў сярэднім па Савецкім Саюзе з 1926 да 1939 г. вырасла на 6,5%, паказчык адпаведнага штогадовага росту ў БССР складаў толькі 3,8% [12]. У цэлым ступень урбанізацыі ў БССР павысілася толькі з 17 да 25%, нягледзячы на абсалютнае павелічэнне колькасці гарадскога насельніцтва з 847 830 да 1,4 млн. [13]. З аднаго боку, беларускія сяляне, якія на Палессі яшчэ і ў 30-я гады ідэнтыфікавалі сябе як “тутэйшыя”, захоўвалі вернасць родным мясцінам [14]. З другога боку, колькасць сялянскіх гаспадарак у БССР у адрозненне ад астатніх рэспублік Савецкага Саюза ў 30-я гады (памяншэнне на трэць) заставалася пастаяннай: 770 000–800 000 двароў, таму што голад 1932 г. абмяжоўваўся, па сутнасці, чарназёмнай зонай [15]. Пры гэтым трэба ўлічваць, што з прычыны параўнальна нізкай ураджайнасці, а таксама сістэмы рассялення, якая вызначалася часткова наяўнасцю хутароў, прымусовая калектывізацыя адбывалася не настолькі імкліва, як у Расіі ці Украінe [16]. Акрамя выключэння дарэвалюцыйных расійскіх эліт, паказальным у гэтай сувязі быў і фактар міграцыі яўрэяў (гандляроў і рамеснікаў) у прамысловыя цэнтры Расіі ці ў расійскую сельскую мясцовасць. Абмежаванні прыватнай гаспадаркі ў Савецкім Саюзе найбольш закранулі менавіта яўрэйскіх гандляроў і рамеснікаў. У перыяд з 1926 да 1939 г. доля яўрэяў у БССР паменшылася ў абсалютных лічбах з 407 000 да 375 000, ці з 8,2 да 6,7% [17]. У выніку колькасная перавага яўрэйскага насельніцтва ў гарадах была страчана на карысць беларусаў. У 1926 г. гарадское насельніцтва складалася яшчэ на 40,1% з яўрэяў і на 39,2% з беларусаў, далей ішлі рускія (15,6%) і палякі (2,3%) [18]. Тым не менш дзякуючы падтрымцы нацыянальных культур у 20-я гады ідыш поруч з беларускай і рускай мовамі займеў статус трэцяй дзяржаўнай мовы. Напачатку з боку дзяржавы ўціск зазнала толькі рэлігійнае жыццё [19]. Што да іншых сфер, то два фактары сведчылі супраць дамінантнасці тытульнай нацыі ў беларускіх гарадах 30-х гадоў: па-першае, ідэалогія савецкага патрыятызму знаходзілася пад знакам рускасці, па-другое, сталінскі тэрор ахапіў касцяк беларускай нацыі [20].

На ўсходніх тэрыторыях Другой Рэчы Паспалітай 90% насельніцтва жыло з сельскай гаспадаркі. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1931 г. было зарэгістравана 448 000 яўрэяў. Гэта складала 9,7% агульнай колькасці насельніцтва [21]. Хоць “усходнія памежныя рэгіёны” (“крэсы ўсходнія”) польскай дзяржавы займалі пятую частку яе тэрыторыі, а іх насельніцтва складала адну дзясятую агульнай колькасці насельніцтва, на пачатку Другой сусветнай вайны там дзейнічала толькі 5% усіх прадпрыемстваў і налічвалася 1,8% усіх рабочых. Такім чынам, крэсы разглядаліся як нейкі польскі прытулак для бедных. Толькі дрэваапрацоўчая прамысловасць магла падтрымліваць узровень вытворчасці царскага часу. У 1938 г. налічвалася 616 прадпрыемстваў з 16 740 рабочымі, на 216 дрэваапрацоўчых прадпрыемствах было занята 8579 рабочых, на 187 харчовых прадпрыемствах – 2159 рабочых і на 20 металаапрацоўчых прадпрыемствах – 2005 рабочых. Агулам крэсы ў міжваенны перыяд не выходзілі за межы вытворчасці сродкаў існавання [22].

Другая сусветная вайна стала для Беларусі паваротным пунктам у дваякім сэнсе. Па-першае, пакт Гітлера і Сталіна 1939 г. даў у выніку ўз’яднанне БССР у 1939 г. з польскімі крэсамі (без Віленскага ваяводства), абвешчанымі “Заходняй Беларуссю”, што абяцала пашырэнне тэрыторыі на 45% і рост колькасці насельніцтва з 5,6 млн. да 10,4 млн. чалавек (заходнія акругі колішняга Беластоцкага ваяводства пасля Другой сусветнай вайны зноў сталі часткай Польшчы). Праўда, пры ажыццяўленні саветызацыі з гэтых абласцей былі дэпартаваны ў Сібір 330 000 чалавек – так званыя кулакі (палемічная назва больш-менш заможных сялян), сярод ахвяр значнай была доля яўрэяў [23]. Па-другое, час нямецкай акупацыі (1941–1944), які характарызаваўся Халакостам і палітыкай спаленай зямлі, пакінуў пасля сябе tabula rasa: паводле афіцыйных  звестак 2,2 млн. чалавек (г. зн. чвэрць насельніцтва) загінулі і 380 000 чалавек былі вывезены на прымусовую працу ў Германію. Акрамя таго, называліся наступныя лічбы: 209 разбураных гарадоў і 9200 знішчаных вёсак. Матэрыяльныя страты вызначаліся сумай 75 млрд. рублёў, ці 35-кратным дзяржаўным бюджэтам 1940 г. Адзначалася, што ў канчатковым выніку беларуская эканоміка была адкінута на ўзровень 1928 г., а ў асобных сферах прамысловасці і энергетычнай гаспадаркі нават на ўзровень 1913 г. [24]. Вярнуць гарады да жыцця і ажыццявіць кансалідацыю народнай гаспадаркі ўдалося толькі ў 50-я гады. Колькасць насельніцтва 1940 г. – больш за 9 млн. чалавек – была зноў дасягнута толькі ў 1970 г. (табл. 1). Пры гэтым трэба ўлічваць, што ў 50-я і 60-я гады больш за мільён беларусаў выехалі ў Сярэднюю Азію і Сібір [25]. Антысемітызм позняга сталінізму нясе адказнасць за тое, што доля яўрэйскага насельніцтва сярод беларускіх ахвяр нацыстаў за час іх уладарання так і не была вызначана. Прыблізныя ацэнкі постсавецкага часу вагаюцца ў межах ад 400 000 да 650 000 знішчаных беларускіх яўрэяў, лік ацалелых у Другой сусветнай вайне беларускіх яўрэяў складае, паводле гэтых звестак, 120 000–150 000 [26].

II. Індустрыялізацыя, урбанізацыя і рост гарадоў пасля Другой сусветнай вайны

У рамках савецкай праграмы адбудовы пасля Другой сусветнай вайны ў БССР быў распачаты радыкальны працэс індустрыялізацыі. Пры гэтым выявіліся тры галоўныя характарыстыкі. З аднаго боку, у першапачатковы пасляваенны перыяд усе рэсурсы краіны канцэнтравана скіраваліся на сталіцу. З другога боку, у 60-я гады ажыццявіўся пераход ад аграрнай краіны да індустрыяльнай дзяржавы. І, нарэшце, у адрозненне ад іншых саюзных рэспублік, у Беларусі адзначаўся эканамічны рост. Усё гэта было сімптомамі зрушанай па фазе мадэрнізацыі [27].

У той час як доля занятых у сельскай і лясной гаспадарцы адносна агульнай колькасці працоўных зменшылася з 1960 да 1990 г. ад 57,6 да 19,3%, доля занятых у прамысловасці і будаўніцтве павялічылася ад 20,7 да 42,2%. Колькасць занятых у прамысловасці, якая ў 1950 г. складала яшчэ 293 400 чалавек, вырасла з 568 500 у 1960 г. да 1,5 млн. у 1985 г. У гэтых умовах доля прамысловасці ў паказчыку валавога кошту вырабленай прадукцыі за 1960–1980 г. павысілася з 54,7 да 62,5%, але на фоне ўсесаюзнай рэцэсіі цягам перабудовы да 1990 г. зноў знізілася да 60,9%. Адпаведна доля сельскай гаспадаркі спачатку, з 1960 да 1980 г., паменшылася ад 27,2 да 18,7%, а потым, да 1990 г., зноў павялічылася да 20,1% [28]. У цэлым можна адзначыць, што ў беларускай прамысловасці адбылася змена структуры на карысць машынабудаўніцтва, металаапрацоўкі і хіміі [29]. Да ключавых прадпрыемстваў належалі Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання (Гомсельмаш), Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ), Мінскі трактарны завод (МТЗ), Беларускі аўтамабільны завод ў Жодзіне (БелАЗ), чатыры калійныя камбінаты Салігорска і фабрыка штучнага валакна ў Светлагорску. У 1976 г. доля машынабудаўніцтва і металаапрацоўкі ў паказчыку валавога кошту вырабленай прадукцыі ў прамысловасці складала 26,6%, доля хімічнай прамысловасці і нафтаперапрацоўкі – 16,7 [30]. Больш за тры чвэрці вытворчасці рэалізавалася за межамі БССР. Пра ролю так званага ваенна-прамысловага комплексу і сёння нічога не вядома [31].

На фоне запозненай індустрыялізацыі становіцца зразумела, чаму ўрбанізацыя ў Беларусі ва ўласным сэнсе слова пачалася толькі пасля 1945 г. Акрамя такіх фактараў, як ваеннае вынішчэнне і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў колішніх польскіх усходніх рэгіёнах, гэты працэс характарызаваўся трыма галоўнымі рысамі: а) выключна высокімі тэмпамі росту сталіцы – Мінска, б) узрастаннем канцэнтрацыі насельніцтва ў вялікіх гарадах і в) слабым развіццём малых гарадоў [32]. Статус горада вызначаўся наяўнасцю прамысловага прадпрыемства, камунальнай гаспадаркі, дзяржаўнага жыллёвага фонду і сеткі ўстаноў побытавага абслугоўвання [33]. У гэтых умовах доля гарадскога насельніцтва ў агульнай колькасці насельніцтва вырасла з 21,0% у 1950 г. да 50,1% у 1975 г. і 66,3% у 1990 г. (табл. 1) [34]. Узровень урбанізацыі, роўны 70%, які звычайна лічыцца паказчыкам урбанізаванага грамадства, быў дасягнуты толькі праз дзесяцігоддзе пасля набыцця дзяржаўнай незалежнасці – у 2001 г. [35].

Рост гарадоў адназначна тлумачыцца ўцёкамі з вёскі. Калі гарадское насельніцтва за перыяд з 1950 да 1991 г. вырасла ў чатыры разы – з 1,6 млн. да 6,9 млн., вясковае насельніцтва паменшылася за той самы час амаль напалову – з 6,1 млн. да 3,4 млн. (табл. 1). У 50-я і 60-я гады на вёсцы адбылося надзвычайнае памяншэнне колькасці насельніцтва. Так, у некаторых раёнах Магілёўскай вобласці за 1961–1967 г. родныя мясціны пакінулі больш як 70% беларусаў ва ўзросце 20–24 гадоў [36]. У цэлым гарадское насельніцтва, паводле аднаго з апытанняў 70-х гадоў, на 76% папаўнялася з мігрантаў; 50% жыхароў мелі сялянскае паходжанне [37]. У сельскай мясцовасці з 50-х гадоў адзначаўся пастаянны спад нараджальнасці ў выніку міграцыі насельніцтва, таму з 70-х гадоў там пачало пераважаць састарэлае насельніцтва, г. зн. феномен, які атрымаў назву “вымывання” вёсак [38]. У той час як смяротнасць на вёсцы да распаду Савецкага Саюза незмяншальна дамінавала, у горадзе з 1970 г. адзначалася больш нараджэнняў, чым у вёсцы. Паколькі патэнцыял вёскі пачаў вычэрпвацца, у першай палове 70-х гадоў назіраўся значны рост насельніцтва ў гарадах і таксама значнае памяншэнне насельніцтва ў сельскай мясцовасці. Максімум натуральнага росту насельніцтва ў горадзе, абумоўлены развіццём узроставай піраміды і эканамічным крызісам перабудовы, быў перасягнуты ўжо ў сярэдзіне 80-х гадоў [39].

У выніку Халакосту і міграцыі з вёскі этнічны склад гарадскога насельніцтва ва ўсё большай ступені мяняўся на карысць тытульнай нацыі. Доля беларусаў у агульнай колькасці гарадскога насельніцтва павысілася ў перыяд паміж перапісамі насельніцтва 1959 і 1989 гадоў з 67,0 да 73,3% [40]. Тым не менш пра беларусізацыю гарадоў гаворкі быць не магло. На фоне рэформы школьнай адукацыі пры Хрушчове ў адносінах мовы адбывалася хутчэй шырокая русіфікацыя. Дзякуючы магчымасці выбару паміж рускай і адпаведнай нацыянальнай мовай, якую саюзныя рэспублікі займелі ў 1958 г., у 1972/73 навучальным годзе 51,4% беларускіх школьнікаў атрымлівалі адукацыю на рускай мове, у вялікіх гарадах гэты працэнт складаў нават 97,6; у Мінску, сталіцы рэспублікі, не засталося ніводнай школы з беларускай мовай навучання [41]. У такіх умовах уцёкі з вёскі паўплывалі на адыход мноства беларусаў на працягу жыцця аднаго пакалення ад гаворкі сваіх продкаў. Калі пры перапісе насельніцтва 1959 г. яшчэ 84,2% беларусаў называлі роднай мовай беларускую, то ў 1989 г. такіх было толькі 70,9%. Доля беларусаў, якія адзначалі, што карыстаюцца рускай як другой мовай, складала ў 1970 г. 49,0%, а ў 1989 г. – 54,7% [42]. Відавочна, цаной, якую Беларусь мусіла заплаціць за ўрбанізацыю, што адбылася за адно дзесяцігоддзе, стала русіфікацыя ў сэнсе мовы і саветызацыя ў сэнсе культуры.

Яўрэі адыгрывалі пасля Халакосту ўжо толькі маргінальную ролю. Пасля таго як у позні сталінскі час быў закрыты яўрэйскі тэатр, а сінагогі пачалі выкарыстоўвацца не адпаведна прызначэнню, яўрэйскае жыццё цалкам прыйшло ў заняпад [43]. Паводле перапісу насельніцтва 1959 г. 150 134 чал. беларускіх яўрэяў складалі толькі 1,9% насельніцтва БССР. З улікам таго факта, што грамадзяне яўрэйскага паходжання пачалі карыстацца магчымасцямі эміграцыі, якія адкрыліся для іх з канца 60-х гадоў, Беларусь перажыла сапраўдны Сыход. Паводле перапісаў насельніцтва 1989 і 1999 г. яўрэі складалі толькі 1,1% насельніцтва ў 1989 г. і 0,3 % у 1999 (ці ў абсалютных лічбах адпаведна 111 977 і 27 810 чал.) [44]. У адрозненне ад спаленых вёсак яўрэйскія мястэчкі зніклі не толькі з тапаграфіі, але і з калектыўнай памяці.

Канцэнтрацыя рэсурсаў на сталіцы і эканамічнае занядбанне гарадоў у правінцыі прывялі ў 60-я гады ў Беларусі да дысбалансу ў размеркаванні насельніцтва. Савецкія ініцыятывы канца 50-х – пачатку 60-х гадоў, скіраваныя на вырашэнне жыллёвай праблемы і абмежаванне росту гарадоў, заключаліся ў вызначэнні ідэальнай велічыні горада і канцэнтрацыі на рэгіянальным планаванні. На маскоўскіх усесаюзных нарадах па пытаннях будаўніцтва ў красавіку 1958 і чэрвені 1960 г. “аптымальная велічыня” горада з улікам суадносін выдаткаў і выніковасці для інфраструктурнага і транспартна-тэхнічнага асваення арэала, падзеленага на функцыянальныя зоны “праца”, “жыллё” і “арганізацыя вольнага часу”, была вызначана лічбамі 100 000–250 000 жыхароў [45]. Аднак сацыяльная рэальнасць прымусіла ўжо ў сярэдзіне 60-х гадоў павысіць верхнюю мяжу ў савецкім даведніку па планіроўцы гарадоў да 300 000 чалавек [46]. Падтрымка развіцця агламерацый з гарадамі-спадарожнікамі на 30 000–50 000 жыхароў, як правіла, і да 80 000 жыхароў у выключных выпадках, якая аказвалася ў сувязі з гэтымі меркаваннямі і была разам з масавым жыллёвым будаўніцтвам яшчэ адным працягам архітэктурнага мадэрнізму 20-х гадоў, усё ж не спыніла імклівага росту буйных гарадоў, што тлумачылася рудыментарнай сістэмай кантролю і дэвальвацыяй інстанцый, адказных за прыняцце рашэнняў [47].

Публіцыстыка ў БССР на пачатку 60-х гадоў узялася асвятляць гэтую праблематыку. На падставе недахопу беларускіх прамысловых рэгіёнаў узнікла прапанова абмежаваць рост сталіцы шляхам вынасу з яе прадпрыемстваў. Аднак да паслядоўнага стварэння філіялаў у гарадах- спадарожніках справа не дайшла [48]. У той час як мноства гарадскіх населеных пунктаў з мінімальнай колькасцю насельніцтва знаходзілася ў стане стагнацыі, насельніцтва ўсё больш канцэнтравалася ў нешматлікіх гарадах, якія налічвалі больш за 100 000 жыхароў. З 1959 да 1989 г. колькасць гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу вырасла з 184 да 211. Гэта былі пераважна невялікія гарады (да 50 000 жыхароў), якіх у тыя гады налічвалася адпаведна 174 і 188. Большасць складалі пасёлкі з колькасцю насельніцтва да 20 000 чалавек, для якіх адзначаюцца лічбы 167 і 173. У гэтых умовах колькасць гарадоў сярэдніх памераў (50 000–100 000) вырасла толькі на дзве трэці, з 6 да 10. А колькасць буйных гарадоў (больш за 100 000 жыхароў) патроілася – з 4 да 12 (табл. 2). У канчатковым выніку доля насельніцтва малых гарадоў у агульнай колькасці гарадскога насельніцтва скарацілася за час з 1959 да 1989 г. ад 44,6 да 25,8%; паказчыкі па сярэдніх гарадах паменшылася адпаведна ад 17,2 да 11,3%. Між тым доля насельніцтва знаходзілася ў стане стагнацыі, насельніцтва ўсё больш канцэнтравалася ў нешматлікіх гарадах, якія налічвалі больш за 100 000 жыхароў. З 1959 да 1989 г. колькасць гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу вырасла з 184 да 211. Гэта былі пераважна невялікія гарады (да 50 000 жыхароў), якіх у тыя гады налічвалася адпаведна 174 і 188. Большасць складалі пасёлкі з колькасцю насельніцтва да 20 000 чалавек, для якіх адзначаюцца лічбы 167 і 173. У гэтых умовах колькасць гарадоў сярэдніх памераў (50 000–100 000) вырасла толькі на дзве трэці, з 6 да 10. А колькасць буйных гарадоў (больш за 100 000 жыхароў) патроілася – з 4 да 12 (табл. 2). У канчатковым выніку доля насельніцтва малых гарадоў у агульнай колькасці гарадскога насельніцтва скарацілася за час з 1959 да 1989 г. ад 44,6 да 25,8%; паказчыкі па сярэдніх гарадах паменшылася адпаведна ад 17,2 да 11,3%. Між тым доля буйных гарадоў за час з 1959 да 1989 г. павялічылася ад 38,1 да 62,8% (табл. 3).

Дамінантны характар сталіцы відаць па тым, што Мінск за перыяд з 1959 да 1989 г. прыцягнуў больш за 20% гарадскога насельніцтва. З 1972 г. Мінск – мільённы горад. За час паміж перапісамі насельніцтва 1959 і 1989 г. колькасць жыхароў у сталіцы патроілася – ад 0,5 млн. да 1,5 млн. Такога паказчыка росту насельніцтва, як Мінск (5,5% у год), не дасягнуў у 60-я гады ніводзін параўнальны савецкі горад, таму гаворка ішла нават пра “Мінскі феномен” [49]. У адрозненне ад гэтага іншыя беларускія буйныя гарады надоўга спыніліся на лічбе 200 000–300 000 жыхароў, якой у 60-я гады савецкія планаўшчыкі вызначалі аптымальны памер горада [50]. Да распаду Савецкага Саюза толькі Гомель, Магілёў і Віцебск перасягнулі мяжу 300 000 жыхароў. Рост колькасці насельніцтва ў Гомелі да паловы мільёна быў раптоўна перапынены Чарнобыльскай атамнай катастрофай [51]. З часу распаду Савецкага Саюза для буйных гарадоў Беларусі адзначаецца ў цэлым запаволенне росту (табл. 4).

Крыніца (да табл. 4): Шыбека З. Гарады Беларусі (60-я гады XIX – пачатак XX ст. Мінск, 1997. С. 219–220; Bevölkerungsstatistik Weißrutheniens. Verzeichnis der kleineren und kleinsten Verwaltungseinheiten der Weißruthenischen SSR einschl. der 1939 eingegliederten Ostgebiete Polens sowie der Gouvernements Brjanßk und Ssmolenßk mit statistischen Angaben über ihre Bevölkerung auf Grund der sowjetamtlichen Volkszählung vom 17.12.1926 und der amtlichen polnischen Volkszählungen vom 30.9.1921 und 9.12.1931. Berlin, 1942. S. 70, 96, 82, 106; Численность, состав и движение населения Белорусской ССР. Статистические материалы. Минск, 1966. С. 21; Население Республики Беларусь. Статистический сборник. Минск, 1995. С. 98; Республика Беларусь. Статистический ежегодник 2005. Минск, 2005. С. 102.

III. Праект “Сацыялістычны горад”: спадзяванні і рэчаіснасць

У Савецкім Саюзе рэзалюцыяй ЦК партыі бальшавікоў ад 15 чэрвеня 1931 г. на палітычную павестку дня былі пастаўлены “рэканструкцыя”, г. зн. мадэрнізацыя наяўных гарадоў, з аднаго боку, і стварэнне новых прамысловых цэнтраў – з другога. Абвяшчалася перапланіроўка Масквы як “сацыялістычнай сталіцы пралетарскай дзяржавы” і накіраванае супраць малоха – буйнога горада – абмежаванне росту ўсіх астатніх гарадоў шляхам рацыянальнай арганізацыі жылых зон (г. зн. разрэджвання канцэнтрацыі насельніцтва і пераносу нагрувашчаных устаноў і арганізацый), планавалася таксама дэцэнтралізацыя прамысловых зон (г. зн. забарона стварэння новых прамысловых прадпрыемстваў, найперш у Маскве і Ленінградзе). За гэтым хавалася адмова ад авангардысцкіх прапаноў расфармавання горада. Акрамя таго, у інтарэсах грамадскай гігіены і агульнага дабрабыту прадугледжвалася паляпшэнне жыллёвай сітуацыі, а таксама інфраструктуры і камунальнага абслугоўвання. У канчатковым выніку планавалася далучыцца да сучаснасці праз выкананне планаў развіцця гарадоў [52]. Горадабудаўнічым узорам служыў прыняты ў 1935 г. “Генеральны план рэканструкцыі Масквы”, які прадугледжваў радыяльна-кальцавую структуру пракладкі вуліц, стварэнне манументальнага цэнтра, вынас прамысловых прадпрыемстваў на ўскраіны і пашырэнне зялёных зон у цэнтры горада [53]. Што да беларускіх гарадоў, то ў гэтым сэнсе тут спачатку рабілася мала. Праўда, перш чым у другой палове 30-х гадоў у сувязі з маскоўскім конкурсам на праект Палаца Саветаў перамог неакласіцызм як вызначальны стылістычны кірунак “сацыялістычнага рэалізму”, у беларускіх раённых цэнтрах паспелі пабудаваць некалькі грамадскіх будынкаў і жылых дамоў з выкарыстаннем ідэй архітэктурнага мадэрнізму ці канструктывізму [54]. З пераходам ад сталінізму да “адлігі” хрушчоўскай эры цэнтр цяжару сацыялістычнай планіроўкі гарадоў у Савецкім Саюзе быў перанесены з цэнтра горада на мікрараён, з дэманстрацыі ўладарання на масавае жыллёвае будаўніцтва. Цяпер ужо і ў БССР у абліччы горада павінны былі дамінаваць не цэласныя горадабудаўнічыя ансамблі, структураваныя вакол галоўнай магістралі і цэнтральнай плошчы, а арганізаваныя па прынцыпе суседства жылыя зоны з пяціпавярховымі панэльнымі будынкамі і ўстановамі побытавага абслугоўвання, разлічаныя першапачаткова на 10 000–12 000 [55].

Для рэгулявання міграцыі насельніцтва палітычнае кіраўніцтва мела ў сваім распараджэнні два механізмы, камбінацыя якіх у хрушчоўскую эру спарадзіла латэнтную сістэму “закрытых гарадоў”: пашпартны рэжым і дэцэнтралізацыю прамысловых зон. На фоне ўцёкаў з вёскі, абумоўленых пачатай у 1929 г. прымусовай калектывізацыяй і спалучанымі з ёю рэпрэсіямі супраць так званых “кулакоў”, першаснай мэтай указаў Савета народных камісараў СССР ад снежня 1932 і красавіка 1933 г. пра ўвядзенне пашпартнай сістэмы і “пашпартызацыі” было закрыццё гарадоў для “класавых ворагаў” – кулакоў, асоб без пэўных заняткаў і святароў. У “рэжымных мясцовасцях” на атрыманне месца жыхарства трэба было падаваць заяву. Дазвол ажыццяўляўся штампам прапіскі. Аднак паказальна, што сродкам рэгулявання руху насельніцтва пашпартны рэжым змог стаць толькі пасля смерці Сталіна. На аснове пастановы Савета Міністраў СССР ад кастрычніка 1953 г. дазвалялася даваць права на пражыванне ў буйных гарадах пры ўмове пацверджання наяўнасці санітарнай нормы 9 м кв. на чалавека ў жылых дамах, 6 м кв. у студэнцкіх інтэрнатах і 4,5 м кв. у інтэрнатах для рабочых. Гэткім чынам пашпартны рэжым павінен быў забяспечыць як усёабдымную рэгістрацыю насельніцтва, так і прывязку людзей да месца жыхарства. На самай справе ён умацоўваў у Савецкім Саюзе двухкласавае грамадства, ставячы вясковае насельніцтва ва ўмовы “другога прыгоннага права”. Калгаснікі дэ-юрэ заставаліся прымацаванымі да сваёй вёскі, таму што права мець пашпарт яны атрымалі толькі з 1976 г., а да таго часу нават не маглі памяняць месца працы без згоды старшыні калгаса [56]. Каб супрацьдзейнічаць сіле прыцягнення гарадоў з высокай канцэнтрацыяй насельніцтва і іх далейшаму росту, ужо згаданая рэзалюцыя ЦК партыі бальшавікоў ад 1931 г. па развіцці гарадской гаспадаркі ў Савецкім Саюзе прадугледжвала лімітаванне прамысловых прадпрыемстваў у буйных гарадах. Калі савецкаму насельніцтву пасля Другой сусветнай вайны зноў было дадзена права свабоднага выбару месца працы і давялося прымаць меры па рацыянальным размеркаванні рабочай сілы, Дзяржплан, можна сказаць, перанёс гэтую забарону ў 1956 г. на ўсе буйныя гарады з насельніцтвам больш як 200 000 [57].

Нягледзячы на ажыццяўленне сістэмы прапіскі для мігрантаў, на практыцы шлюзы ў гарады адкрываліся зноў і зноў – ці то праз навучанне ў інстытутах і ўніверсітэтах, ці праз спецыяльныя дазволы працадаўцаў, ці праз змену месца жыхарства на мяжы легальнасці. У выніку выкрышталізавалася абумоўленае месцам жыхарства расслаенне савецкага грамадства. У аспекце даходаў, выбару тавараў, устаноў адукацыі, аховы здароўя і магчымасцяў арганізацыі вольнага часу назіралася сыходная лінія ад сталіцы і буйнога горада да сярэдняга і невялікага горада і ўніз да вёскі. Далейшая дыферэнцыяцыя выводзіцца непасрэдна з агульнага недахопу жылля. Як вызначальныя фактары можна разглядаць якасць і месца знаходжання жылля ды яго характар (напрыклад, камунальная кватэра ў цэнтры, дом вясковага тыпу паблізу цэнтра ці інтэрнат на ўскраіне горада). Толькі пры Брэжневе невялікая асобная кватэра ў панэльным доме пачала забяспечваць для масы насельніцтва магчымасць “сыходу ў прыватную сферу” [58].

Аднак у выніку паскоранага росту насельніцтва паўсядзённасць у беларускіх гарадах на пачатку 60-х гадоў характарызавалася яшчэ значнай нястачай і недахопам неабходнага [59]. Урбанізацыя адбывалася на шкоду гарадской атмасферы. Надзвычай інфармацыйная ў гэтым дачыненні адна падборка дакументаў пра размеркаванне насельніцтва, падрыхтаваная ў 1962 г. у Белдзяржпраекце (Беларускім дзяржаўным праектным інстытуце) на аснове звестак перапісу насельніцтва 1959 г. і праведзенай Цэнтральным статыстычным упраўленнем БССР праверкі жылога фонду за 1960 г. Паводле гэтых дакументаў 5,5 млн. чалавек жыло ў сельскай мясцовасці і 2,5 млн. у 69 гарадах і 126 пасёлках гарадскога тыпу. З прычыны нізкай шчыльнасці насельніцтва на кожную вёску ў сярэднім прыпадала 174 жыхары і на кожны гарадскі населены пункт 13 000 жыхароў. Акрамя таго, у розных рэгіёнах назіраліся значныя эканамічныя дыспрапорцыі. Толькі 17 гарадоў мелі шырока развітую прамысловасць, 60 населеных пунктаў атрымлівалі выгаду прынамсі ад адной фабрыкі. Яшчэ 23 гарады і 98 пасёлкаў мусілі задавальняцца толькі адным рамесным прадпрыемствам. 18 гарадоў і 74 пасёлкі былі амаль не асвоенымі ў транспартна-тэхнічным аспекце. Пры такіх акалічнасцях і ўмовы жыцця знаходзіліся на недастатковым узроўні. 1. Хоць санітарная норма прадугледжвала 9 м кв. на чалавека, за час з 1955 да 1960 г. удалося дасягнуць павелічэння яе з сярэдняга паказчыка 4,2 м кв. да, таксама ў сярэднім, 5,5 м кв. У канчатковым выніку недахоп жылля стаў цэнтральнай сацыяльнай праблемай. 2. Паказальна, што 52,7% гарадскога жыллёвага фонду знаходзілася ў прыватнай уласнасці. У гэтым бачацца недахопы дзяржаўнага жыллёвага будаўніцтва. Агулам 64,2% жылой плошчы прыпадала на драўляныя дамы, 80% жылой плошчы, без уліку Мінска, – на аднапавярховыя дамы. Дэ-факта гарады, за выключэннем цэнтра, былі забудаваны прыватнымі дамамі, якія неістотна адрозніваліся ад вясковых хат. 3. З 195 гарадскіх пасёлкаў толькі 78 мелі водаправодную сетку, 53 – цэнтральнае ацяпленне, 35 – каналізацыю і 10 былі забяспечаны газам. У выніку 75,5% гарадскога жылля не мелі ні водаправода, ні цэнтральнага ацяплення, ні газавай пліты, ні санітарна-гігіенічнага абсталявання. Акрамя таго, у гарадскіх пасёлках толькі 33,8% вуліц мелі электрычнае асвятленне і толькі 18,9% – дарожнае пакрыццё. Асвоенымі ў аспекце інфраструктуры былі, відавочна, толькі цэнтр і выязныя вуліцы нешматлікіх буйных гарадоў [60]. Паляпшэнні, дасягнутыя за дзесяцігоддзе 1965–1975 г., таксама пакідалі жадаць лепшага. Так, напрыклад, індывідуальная жылая норма ў гарадскіх пасёлках была павышана з 6,09 м кв. да 7,2 м кв. У сярэдзіне 70-х гадоў 63,9% гарадскога жыллёвага фонду мелі водаправод, 62,1% – каналізацыю, 58,3% – цэнтральнае ацяпленне і 45,5% – гарачае водазабеспячэнне. Усё гэта разам – сціплы поспех. Зрэшты, у ходзе масавага жыллёвага будаўніцтва ў буйных гарадах доля прыватных дамоў без побытавых выгод у гарадскім жыллёвым фондзе скарацілася да 31,4% [61]. На гэтым фоне сярэдняя санітарная норма 9 м кв. на чалавека была дасягнута ў беларускіх гарадах толькі ў 1985 г. [62]. З прычыны павелічэння цывілізацыйнага перападу паміж горадам і вёскай, які назіраўся ў БССР насуперак усёй сацыялістычнай прапагандзе да распаду Савецкага Саюза, прыцягальнасць гарадскога жыцця захоўвалася нязменнай і ў перыяд трансфармацыі. Аднак для масы гарадскога насельніцтва сямейныя повязі з вёскай зноў сталі рэлевантнымі ў аспекце забеспячэння харчаваннем [63].

IV. Рэзюмэ

У канчатковым выніку спазненне ўрбанізацыі ў Беларусі ў сэнсе перасялення ў гарады, росту гарадоў і выпрацоўкі сучаснага стылю жыцця тлумачыцца геаграфічнымі ўмовамі і імперскімі кантэкстамі. Паколькі тут не было радовішчаў сыравіны і лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, з велікарускага пункту гледжання не варта было рабіць інвестыцыі ў Беларусь. З аднаго боку, царская імперыя да Першай сусветнай вайны старалася прымацаваць яўрэйскае насельніцтва да заходніх ускраін дзяржавы і ўтрымліваць яго далей ад вёскі. З другога боку, Савецкі Саюз да Другой сусветнай вайны па стратэгічных прычынах не выяўляў зацікаўленасці ў мадэрнізацыі сваіх памежных тэрыторый. У такіх абставінах Беларусь цягам XIX і XX ст. перажыла тры хвалі ўрбанізацыі, перапыненых дзвюма сусветнымі войнамі. Дзякуючы будаўніцтву чыгункі яна спрычынілася ў 1880-я гады да індустрыялізацыі царскай імперыі. Цягам фарсіраванай індустрыялізацыі ў сталінскі час сельская і лясная гаспадарка былі дапоўнены ў 1930-я гады металаапрацоўкай і машынабудаваннем. Але да стварэння ключавых прамысловых прадпрыемстваў – такіх, як трактарны і аўтамабільны заводы, – справа дайшла толькі па праграме адбудовы пасля Другой сусветнай вайны. У гэтых умовах за адно дзесяцігоддзе, з сярэдзіны 50-х да сярэдзіны 60-х гадоў, аграрная краіна ператварылася ў індустрыяльную дзяржаву. Хоць паказчык урбанізацыі Беларусі ў 1975 г. перавысіў лічбу 50%, аднак у працэсе ўрбанізацыі пасля Другой сусветнай вайны адназначна дамінавала сталіца рэспублікі. Урэшце ў Мінску пасялілася амаль чвэрць беларусаў. Пры гэтым рэалізацыя рыгіднай сістэмы прапіскі ператварыла жыццё ў горадзе ў саслоўную прывілею.

У гістарычным аспекце Беларусь з магдэбургскім правам і ўплывам каталіцызму мае традыцыі, якія адпавядаюць мадэлі “еўрапейскага горада”, вызначанай уяўленнямі цывільнага грамадства. Але пры рускім і савецкім уладаранні зародкі грамадзянскай публічнасці былі абмежаваныя і ўрэшце знішчаныя. У той час як у гарадскім насельніцтве беларускіх губерняў царскай імперыі ў колькасным аспекце адназначна дамінавалі яўрэі, у БССР ва ўмовах індустрыялізацыі ў другой чвэрці XX ст. пачала назірацца перавага беларусаў. У выніку рэпрэсій супраць яўрэйскіх культурных устаноў у сталінскі час і фізічнага вынішчэння большасці яўрэйскага насельніцтва ў час нямецкай акупацыі свет жыцця яўрэйскага мястэчка пасля 1945 г. знік з поля зроку. Замест гэтага ў сацыялістычных прамысловых гарадах пачало канцэнтравацца беларускае насельніцтва. З 30-х гадоў планаванне вызначала як мэту стварэнне індустрыяльных, г. зн. “сацыялістычных” гарадоў, у якіх жылыя пасёлкі павінны былі служыць прыдаткам да буйных прадпрыемстваў. З аднаго боку, масавыя ўцёкі з вёскі ў 50-я гады прывялі да “асяляньвання” гарадоў. З другога боку, русіфікацыя, якая ажыццяўлялася ў школах, спарадзіла асіміляцыю з савецкай культурай.

У той час як у цэнтры беларускага горада непамерна вялікая публічная прастора і раскошнае афармленне фасадаў і сёння яшчэ ўяўляюць сабой рэлікты колішняй дэманстрацыі ўладарання, закінутыя пусткі ў жылых раёнах і занядбаныя пад’езды дамоў сведчаць пра недахоп духу салідарнасці і ўласнай ініцыятывы. З аднаго боку, дэкаратыўным афармленнем сталіцы рэжым Лукашэнкі імкнецца падкрэсліць прэтэнзію на ўнутры- і знешнепалітычную ўладу. З другога боку, сярод насельніцтва паўсюдна адчуваецца “адыход у прыватную сферу”, які суправаджаецца палітычнай апатыяй. Яшчэ і праз 60 гадоў пасля заканчэння вайны немагчыма даведацца пра лёс ахвяраў у тагачасных гета гарадоў. Выключэнне – дзейнасць Гістарычнай майстэрні ў Мінску, якая фінансуецца Дортмундскім Міжнародным адукацыйна-асветніцкім цэнтрам. Так, у якасці нацыянальнага манумента ў афіцыйнай культуры памяці выступае, напрыклад, не нацысцкі лагер знішчэння Трасцянец, які прымыкае да паўднёва-ўсходняй ускраіны сталіцы, а спаленая нямецкімі захопнікамі вёска Хатынь, што знаходзіцца за 50 км на паўночны ўсход ад Мінска. Гэта створаны напрыканцы 60-х гадоў мемарыял, які міжволі сімвалізуе дылему беларускай гісторыі. Ён сведчыць пра дэфіцыт урбаністычнай культуры.

Пераклад Галіны Скакун


[1] Першапачатковая публікацыя: Von jüdischen Schtetln zu sowjetischen Industriestädten. Paradoxien der Urbanisierung Weißrusslands // Von der “europäischen Stadt” zur “sozialistischen Stadt” und zurück? Urbane Transformationen im östlichen Europa des 20. Jahrhunderts. Vorträge der gemeinsamen Tagung des Collegium Carolinum und des Johann Gottfried Herder-Forschungsrats in Bad Wiessee vom 23. bis 26. November 2006. Hrsg. v. Thomas M. Bohn. München: R. Oldenbourg Verlag 2009 (= Bad Wiesseer Tagungen des Collegium Carolinum 29; адначасова: Völker, Staaten und Kulturen in Ostmitteleuropa 4). S. 51–76.
[2] Параўн.: Schlögel K. Das Wunder von Nishnij oder Die Rückkehr der Städte. Berichte und Essays. Frankfurt am Main, Wien, 1991. Параўн. таксама яго ж: Marjampole oder Europas Wiederkehr aus dem Geist der Städte. München, Wien, 2005. Яго ж: Die erste Stadt der neuen Welt. Wie Witebsk in Weißrußland für einen historischen Augenblick zur Metropole der Moderne wurde // Die Zeit Nr. 4. 19.01.2006. S. 90.
[3] Шыбека З. Гарады Беларусі (60-я гады XIX – пачатак XX ст). Мінск, 1997. С. 260. Параўн. таксама: Iwanou M. Die jüdische Welt in Weißrußland vom Ende des 19. Jahrhunderts bis zum Holocaust // Beyrau D., Lindner R. (Hgg.). Handbuch der Geschichte Weißrußlands. Göttingen, 2001. S. 392–407. Nesemann F. Versunkene Welten – Geschichte und Kultur der Juden Weißrußlands // Ost-West. Europäische Perspektiven 5 (2004). S. 132– 141. Schmidt C. Die entheiligte Utopie. Jüdische Ideen- und Sozialgeschichte am Dnepr (1750–1900). Köln, Weimar, Wien, 2004.
[4] Siebert D. Bäuerliche Alltagsstrategien in der Belarussischen SSR (1921–1941). Die Zerstörung patriarchalischer Familienwirtschaft. Stuttgart, 1998. S. 29–30 (Quellen und Studien zur Geschichte des östlichen Europa 52). Параўн. таксама: Kachanouski A. Die Bauernschaft im Wandel: Von der Aufhebung der Leibeigenschaft bis zur Kollektivierung (1861–1929) // Beyrau, Lindner. Handbuch der Geschichte Weißrußlands. S. 249–257.
[5] Параўн.: Kischtymau A. Rückständigkeit und Industrialisierung im 20. Jahrhundert // Beyrau, Lindner. Handbuch der Geschichte Weißrußlands. S. 258–275.
[6] Галубовіч В. (укл.). Эканамічная гісторыя Беларусі. 3-е, дап. і перапрац. выд. Мінск, 1999. С. 192.
[7] Сасим А. Промышленность Беларуси в XX ст. Минск, 2001. С. 35.
[8] Siebert. Alltagsstrategien. S. 85, 91.
[9] Параўн.: Benecke W. Die Ostgebiete der zweiten polnischen Republik. Staatsmacht und öffentliche Ordnung in einer Minderheitenregion 1918–1939. Köln, Weimar, Wien, 1999 (Beiträge zur Geschichte Osteuropas 29). Яго ж. Kresy. Die weißrussischen Territorien in der Polnischen Republik // Beyrau, Lindner. Handbuch der Geschichte Weißrußlands. S. 153–165.
[10] Доля Беларусі ў агульнай вытворчасці Савецкага Саюза складала па фанеры 34,7%, па алейным пакосце 30%, па запалках 28,6%, па дражджах 25%, па панчошна-трыкатажных вырабах 16,7%, па бялізне 14%, па маргарыне 11%, па металарэзных станках 10%, па торфе 10%, па спірце 8,5%, па паперы 6,3%, па аконным шкле 4,4%, па абутку 4%, па цэгле 3,9%, па Промышленность. С. 92, 103, 119, 128. Параўн. таксама: Марцэменце 3,5%. Kischtymau. Rückständigkeit. S. 264–267. Сасим. тинкевич Ф. С., Дрич В. И. (сост.) Развитие экономики Белоруссии в 1921–1927 гг. Минск, 1973. Дрич В. И. (сост.) Развитие экономики Белоруссии в 1927–1941 гг. Минск, 1975. Нетылькин А. Т. Осуществление ленинской политики индустриализации в Белоруссии (1926–1941 гг.). Минск, 1979.
[11] Касперович Г. И. Миграция населения в города и этнические процессы (на материалах исследования городского населения БССР). Минск, 1985. С. 38. Параўн. Таксама: Польскі С. А. Нарысы геаграфіі гарадоў Беларускай ССР (1917–1941 гг.).
[12] Harris C. D. Cities of the Soviet Union. Studies in Their Function, Size, Density, and Growth. Chicago, 1970. P. 408 (Monograph Series of the Association of American Geographers 5). Польский С. А. Урбанизация Белорусской ССР: уч.-метод. пособие. Минск, 1985. С. 10.
[13] Siebert. Alltagsstrategien. S. 86, 91–92.
[14] Параўн.: Trepte H. C. Die “Hiesigen” (Tutejsi / Tutejšyja) – Regionales Bewußtsein im polnisch-weißrussischen Grenzraum // Ther P., Sundhaussen H. (Hgg.) Regionale Bewegungen und Regionalismen in europäischen Zwischenräumen seit der Mitte des 19. Jahrhunderts. Marburg, 2003. S. 145–157 (Tagungen zur Ostmitteleuropa-Forschung 18).
[15] Siebert. Alltagsstrategien. S. 185.
[16] Параўн.: Siebert D. Vereinige und herrsche: Aufstieg und Niedergang des Chutorwesens im östlichen Weißrußland // Jahrbücher für Geschichte Osteuropas NF 43 (1995). S. 58–77.
[17] Nesemann. Versunkene Welten. S. 138.
[18] Siebert. Alltagsstrategien. S. 86.
[19] Параўн.. Chiari B. “Nationale Renaissance”, Belorussifizierung und Sowjetisierung: Erziehungs- und Bildungspolitik in Weißrußland 1922–1944 // Jahrbücher für Geschichte Osteuropas NF 42 (1994). S. 521–540; Zejmis J. Belarus in the 1920s: Ambiguities of National Formation // Nationalities Papers 25 (1997). Р. 243–254.
[20] Параўн.: Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гадоў на Беларусі. Мінск, 1994. Marples D. Die Sozialistische Sowjetrepublik Weißrußland (1917–1945) // Beyrau, Lindner. Handbuch der Geschichte Weißrußlands. S. 135–152, тут 140–142.
[21] Iwanou. Die jüdische Welt. S. 402.
[22] Сасим. Промышленность. С. 136.
[23] Chiari B. Alltag hinter der Front. Besatzung, Kollaboration und Widerstand in Weißrußland 1941–1944. Düsseldorf, 1998. S. 27– 29 (Schriften des Bundesarchivs 53). Параўн. таксама: Gerlach C. Kalkulierte Morde. Die deutsche Wirtschafts- und Vernichtungspolitik in Weißrußland 1941 bis 1944. 2. Aufl. Hamburg, 2000.
[24] Бровка П. У. (сост.) Белорусская Советская Социалистическая Республика. Минск. 1978. С. 166.
[25] Шахотько Л. П. Воспроизводство населения Белорусской ССР. Минск, 1985. С. 95.
[26] Черноглазова Р. А. Уничтожение евреев Белоруссии в годы немецкой оккупации 1941–1944 гг. // Яе ж (сост.). Трагедия евреев Белоруссии в годы немецкой оккупации (1941–1944): сб. матер. и док. Минск, 1995. С. 20–26, тут 25. Смиловицкий Л. Евреи Беларуси. Из нашей общей истории 1905–1953. Минск, 1999. С. 9. Iwanou M. Terror, Deportation, Genozid: Demographische Veränderungen in Weißrußland im 20. Jahrhundert // Beyrau, Lindner. Handbuch der Geschichte Weißrußlands. S. 426–436, тут 435.
[27] Параўн.: Мартинкевич Ф. С. Социально-экономические преображения в Белорусской ССР за годы советской власти. Минск, 1970. Мартинкевич Ф. С., Дрич В. И. (сост.) Развитие экономики Беларуси в 1961–1970 гг. Минск, 1978. Дрич В. И. (сост.) Экономика Белоруссии в период послевоенного возрождения. Минск, 1988. Параўн. таксама: Horak S. M. Belorussia: Modernization, Human Rights, Nationalism // Kamenetsky I. (Hg.) Nationalism and Human Rights. Processes of Modernization in the USSR. Littleton, Co. 1977. P. 139–154 (Series in issues studies 1). Kipel V. Some Demographic and Industrial Aspects of Soviet Belorussia during 1965–1975 // Simmonds G. W. (Hg.) Nationalism in the USSR and Eastern Europe in the Era of Brezhnev and Kosygin. Detroit, 1977. P. 96–104. Dreifelds J. Belorussia and the Baltics // Koropeckyj I. S., Schroeder G. E. (Hgg.) Economics of Soviet Regions. New York, 1981. P. 323–385. Sagers M. J. Structural Change and the Spatial Distribution of Industry in Belor ussia // Soviet Geography 25 (1984). P. 328–353.
[28] Бровка. Белорусская Советская Социалистическая Республика. С. 246–247. Промышленность Белорусской ССР. Статистический сборник. Минск, 1986. С. 87; Народное хозяйство Белорусской ССР в 1990 г. Статистический ежегодник. Минск, 1991. С. 7, 35.
[29] Доля занятых у машынабудаўніцтве і металаапрацоўцы ў агульнай колькасци занятых у прамысловасці вырасла з 1960 да 1985 г. ад 27,1 да 45,7%, а ў хіміі ад 2,3 да 6,9%, у той час як доля занятых у дрэваапрацоўчай і папяровай прамысловасці паменшылася ад 17,1 да 7,2%. Промышленность Белорусской ССР. С. 88.
[30] У паказчыку валавога кошту вырабленай прадукцыі былі прадстаўлены, акрамя таго, электраэнергетыка – 16,3%, харчовая прамысловасць – 8,7%, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў – 8,4%, лёгкая прамысловасць – 7,7%, паліўная прамысловасць – 7,0%, дрэваапрацоўчая і папяровая прамысловасць – 4,5%, шкляная і фарфоравая прамысловасць – 1,0%. Бровка. Белорусская Советская Социалистическая Республика. С. 260.
[31] Істотнай долі ў сукупнай вытворчасці Савецкага Саюза Беларусь дасягнула, паводле афіцыйнай статыстыкі за 1976 г., па калійных угнаеннях (42,8%), матацыклах (22,3%), штучным валакне (15,7%), трактарах (15,4%), веласіпедах (14,1%), металарэзных станках (14,1%), шарыкападшыпніках (13,9%), наручных гадзінніках (12,6%) і мінеральных угнаеннях (12,4%). Тамсама.
[32] Польский. Урбанизация. С. 10. Параўн. таксама: Манак Б. А. Насельніцтва Беларусі. Рэгіянальныя асаблівасці развіцця і рассялення. Мінск, 1992. Шахотько Л. П. Население Республики Беларусь в конце XX в. Минск, 1996. Манак Б. А., Антипова Е. А. Экономико-географический анализ демографической ситуации и размещения населения на территории Республики Беларусь. Минск, 1999.
[33] Паводле ўказа ад 23 красавіка 1962 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР меў права прылічваць населеныя пункты, у якіх большасць жыхароў складалі рабочыя і служачыя разам з іх сем’ямі, адпаведна адміністрацыйнай функцыі і гаспадарчаму значэнню гэтых населеных пунктаў да наступных тыпаў паселішчаў: а) “рабочыя пасёлкі” (мінімум 500 жыхароў), б) “гарадскія пасёлкі” (мінімум 2000 жыхароў), в) “гарады раённага падпарадкавання” (мінімум 6000 жыхароў), г) “гарады абласнога падпарадкавання” (мінімум 40 000 жыхароў). Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР. 1938–1973 гг. Т. 1. Минск, 1974. С. 270–271.
[34] У 50-я гады адзначаўся сярэдні рост гарадскога насельніцтва на 4,9%, у 60-я – на 4,2%, у 70-я – на 3,3% і ў 80-я – на 2,4%. Польский. Урбанизация. С. 10–11.
[35] Республика Беларусь. Статистический ежегодник 2004. Минск, 2005. С. 51.
[36] Пешкова А. Н. Миграция сельского населения БССР: ее характер и социально-экономические последствия // Медведев В. Ф., Раков А. А., Горячко Н. И. (сост.) Проблемы народонаселения и трудовых ресурсов: сб. статей. Т. 1. Минск, 1970. С. 37–43, тут 39.
[37] Бондарчик В. К. (сост.) Этнические процессы и образ жизни (на материалах исследования населения городов БССР). Минск, 1980. С. 70. Шэсць з кожных дзесяці жыхароў горада былі прыезджымі. Касперович Г. И. Миграция населения в города и этнические процессы (на материалах исследования городского населения БССР). Минск, 1985. С. 6.
[38] Параўн.: Сакович В. С. Белорусское село в 70–90-е гг. Минск, 1997. Сарокін А. М. На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская вёска: Ад дэкрэта да кодэкса аб зямлі (1917–1990-я гады). Мінск, 1999.
[39] Население Республики Беларусь. Статистический сборник. Минск, 1995. С. 122–123. Тое самае: Минск, 1996. С. 10–12.
[40] Доля рускіх у гарадскім насельніцтве БССР паменшылася з 1959 за 1989 г. ад 19,4 да 17,5%; доля палякаў і ўкраінцаў змянілася нязначна (доля палякаў – ад 3,4 да 3,0%) ці засталася на ранейшым узроўні (доля ўкраінцаў – 3,5%); доля яўрэяў зменшылася ад 5,8 да 1,7%. Национальный состав населения Республики Беларусь и распространенность языков. Статистический сборник. Т. 1. Минск, 2001. С. 17.
[41] Solchanyk R. Russian Language and Soviet Politics // Soviet Studies 34 (1982). P. 23–42, тут 37. Параўн. таксама: Halbach U. Nationalitätenfrage und Nationalitätenpolitik // Plaggenborg S. (Hg.). Handbuch der Geschichte Russlands. Bd. 5: 1945–1991. Vom Ende des Zweiten Weltkriegs bis zum Zusammenbruch der Sowjetunion. Stuttgart, 2003. S. 659–786, тут 678–679.
[42] Национальный состав населения СССР по данным всесоюзной переписи населения 1989 г. Москва, 1991. С. 90. Параўн.: Bohn T. M. Bevölkerung und Sozialstruktur // Plaggenborg. Handbuch der Geschichte Russlands. S. 595–657, тут 605.
[43] Параўн.: Altshuler M. (Hg.) The Agony and Liquidation of the Jewish State Theatre of Belorussia (1948–1949) // Jews in Eastern Europe 25/3 (1994). P. 64–72. Gershtein A. Notes on the Jewish State Theatre of Belorussia // Jews in Eastern Europe Minsk, 1944–1953 // Jews in Eastern Europe 30/2 (1996). P. 5–17. Яго ж. Die Partizipation der Juden am Leben der Belorussischen Sozialistischen Sowjetrepublik (BSSR) im ersten Nachkriegsjah27/2 (1995). P. 27–42. Smilovitsky L. Jewish Religious Life in rzehnt, 1944–1954 // “Existiert das Ghetto noch?” Weißrußland: Jüdisches Überleben gegen nationalsozialistische Herrschaft. Berlin, Hamburg, Göttingen, 2003. S. 277–294.
[44] Национальный состав населения Республики Беларусь. С. 16. Параўн. Таксама: Brym R. J. The Jews of Moscow, Kiev and Minsk. Identity, Antisemitism, Emigration. Houndmills, Basingstoke, London, 1994.
[45] Кудрявцев А. О. О “Правилах и нормах планировки и застройки городов” // Всесоюзное совещание по строительству. Секция жилищного и культурно-бытового строительства, планировки и застройки городов. Москва, 1958. С. 108–148, тут 113. Баранов Н. В. О состоянии и задачах проектирования городов и внедрении прогрессивных приемов планировки населенных мест // Всесоюзное совещание по градостроительству. 7–10 июня 1960 г. Сокращенный стенографический отчет. Москва, 1960. С. 84–158, тут 115–116. Скарочаная рэдакцыя: Baranow N. W. Über den Stand und die Aufgaben der Projektie-rung von Städten und die Einführung fortschrittlicher Methoden der Planung von Ortschaften // Städtebau in der Sowjetunion. Materialien der Allunionskonferenz zu Fragen des Städtebaus. Moskau, Juni 1960. Berlin, 1960. S. 49–76, тут 55–56.
[46] Основы советского градрстроительства. Т. 1. Москва, 1966. С. 79.
[47] Правила и нормы планировки и застройки городов. Москва, 1959. С. 7. Параўн. таксама: Hausladen G. The Sattelite City in Soviet Urban Development // Soviet Geography 25 (1984). Р. 229– 247.
[48] Параўн.: Белогорцев И. Д. Городские поселения-спутники в Белоруссии // Давидович В. Г., Хорев Б. С. (сост.): Города-спутники: сб. статей. Москва, 1961. С. 94–100. Яго ж. К проблеме оптимальных размеров современного города // Сб. научных работ Института строительства и архитектуры АН БССР. Минск, 1961. С. 20–29. Белогорцев И. Д., Чернова Л. Е. Агломерации городов Белоруссии // В помощь проектировщику. Т. 5. Киев, 1961. С. 31–33.
[49] Польский С. А. Демографические проблемы развития Минска. Минск, 1976. С. 16. Яго ж. Еще раз о “Минском феномене” // Экономика социальной сферы крупного города: Опыт, проблемы, перспективы. Минск, 1989. С. 3–4. Яго ж. Географические и демографические аспекты урбанизации в Белорусской ССР // Petermanns Geographische Mitteilungen 135 (1991). S. 187–193. Параўн. Таксама: Bohn T. M. Das “Minsker Phänomen”. Stadtwachstum und Wohnungsnot in der Sowjetunion nach dem Zweiten Weltkrieg // Schildt A., Schubert D. (Hgg.) Wachsende und schrumpfende Städte. Geschichte – Gegenwart – Zukunft. Dortmund (у друку).
[50] Белогорцев И. Д., Гурин И. И., Кустанович С. М. Развитие городов Белоруссии. Минск, 1967. С. 34. Параўн. таксама: Белогорцев И. Д. К проблеме оптимальных размеров современного города // Сб. научных работ Института строительства и архитектуры АН БССР. Минск, 1961. С. 20–29.
[51] Параўн. адносна Гродна артыкул Фелікса Акермана ў гэтым выданні.
[52] Параўн.: Коммунистическая партия Советского Союза в резолюциях и решениях съездов, конференций и пленумов ЦК. 9-е, доп. и испр. изд. Т. 5. 1929–1932. Москва, 1984. С. 313–326. Нямецкі пераклад у: Kaganowitsch L. M. Die sozialistische Rekonstruktion Moskaus und anderer Städte der UdSSR. Hamburg, Berlin o. J. S. 126–146. Параўн. таксама: Bodenschatz H., Post C. (Hgg.) Städtebau im Schatten Stalins. Die internationale Suche nach der sozialistischen Stadt in der Sowjetunion 1929–1935. Berlin, 2003. Altrichter H. “Living the Revolution”. Stadt und Stadtplanung in Stalins Rußland // Hardtwig W. (Hg.) Utopie und politische Herrschaft in Europa der Zwischenkriegszeit. München, 2003. S. 57–75 (Schriften des Historischen Kollegs 56). Marek M. Die Idealstadt im Realsozialismus. Versuch zu den Traditionen ihrer Notwendigkeit // Brenner C., Heumos P. Sozialgeschichtliche Kommunismusforschung. Tschechoslowakei, Polen, Ungarn und DDR 1948–1968. München, 2005. S. 425–480 (Bad Wiesseer Tagungen des Collegium Carolinum 27).
[53] Параўн.: Генеральный план реконструкции города Москвы. Т. 1. Постановления и материалы. Москва, 1936.
[54] Параўн.: Chan-Magomedow S. O. Pioniere der sowjetischen Architektur. Der Weg zur neuen sowjetischen Architektur in den zwanziger und zu Beginn der dreißiger Jahre. Dresden, 1983. Параўн. таксама: Lizon P. The Palace of the Soviets. The Paradigm of Architecture in the USSR. Colorado Springs, Co. 1992.
[55] Параўн.: French R. A., Hamilton F. E. I. (Hgg.) The Socialist City. Spatial Structure and Urban Policy. Chichester et al. 1979. French R. A. Plans, Pragmatism and People. The Legacy of Soviet Planning for Today’s Cities. London, 1995. Häußermann H. Von der Stadt im Sozialismus zur Stadt im Kapitalismus // Häußermann H., Neef R. Stadtentwicklung in Ostdeutschland. Soziale und räumliche Tendenzen. Opladen, 1996. S. 5–47. Häußermann H. Von der sozialistischen zur kapitalistischen Stadt // Kovács Z., Wießner R. (Hgg.) Prozesse und Perspektiven der Stadtentwicklung in Ostmitteleuropa. Passau 1997 (Münchener geographische Hefte 76). S. 21–31. Параўн. таксама: Король В. А. (сост.) Микрорайоны Белоруссии. Минск, 1963.
[56] Параўн.: Matthews M. The Passport Society. Controlling Movement in Russia and the USSR. Boulder, 1993. Попов В. П. Паспортная система в СССР (1932–1976) // Социологические исследования (1995). № 8. С. 3–14; № 9. С. 3–13. Moine N. Pas-seportisation, statistique de migrations et contrôle de l’identité sociale // Cahiers du Monde Russe 38 (1997). P. 587–600. Kessler G. The Passport System and State Control over Population Flows in the Soviet Union, 1932–1940 // Cahiers du Monde russe 42 (2001). P. 477–504.
[57] Гэта быў спіс, які ўключаў 48 гарадоў, што падлягалі забароне на стварэнне новых і пашырэнне наяўных прамысловых прадпрыемстваў па-за межамі сферы абслугоўвання, а таксама 23 гарады, якія мусілі пагадзіцца на абмежаванне стварэння дадатковых прадпрыемстваў. Хорев Б. С. Проблемы городов (Урбанизация и единая система расселения в СССР). 2-е, доп. и перераб. изд. Москва, 1975. С. 78–79, 86–87. Параўн. таксама: Buckley C. The Myth of Managed Migration: Migration and Market in the Soviet Period // Slavic Review 54 (1995). P. 896–916. Bohn T. M. Das sowjetische System der “geschlossenen Städte”. Meldewesen und Wohnungsmangel als Indikatoren sozialer Ungleichheit // Lenger F., Tenfelde K. (Hgg.) Die Europäische Stadt im 20. Jahrhundert. Wahrnehmung – Entwicklung – Erosion. Köln, Weimar, Wien, 2006. S. 373–385 (Industrielle Welt 67).
[58] Параўн.: Smith G. Privilege and Place in Soviet Society // Derek G., Walford R. (Hgg.) Horizons in Human Geography. Houndmills, London 1989. Р. 320–340. Zaslavsky V. Closed Cities and the Organized Consensus // Ders. The Neo-Stalinist State. Class, Ethnicity, and Consensus in Soviet Society. With a New Introduction. Armonk, N.Y. 1994. P. 130–164.
[59] Параўн.: Bohn T. M. Das “neue” Minsk – Aufbau einer sozialistischen Stadt nach dem Zweiten Weltkrieg // Beyrau, Lindner. Handbuch der Geschichte Weißrußlands. S. 319–333. Яго ж. Das “Phänomen Minsk”. Sozialistische Stadtplanung in Theorie und Praxis // Fritsche B., Gilomen H.-J., Stercken M. (Hgg.) Städteplanung – Planungsstädte. Zürich, 2006. S. 141–155.
[60] Схема размещения производительных сил Белорусской ССР на 1959–1980 гг. Т. 5. Население и расселение. Минск, 1962 // Центральный государственный архив научно-технической документации (ЦГАНТД, Минск). Ф. 3. Оп. 4. Д. 10. Л. 28–61.
[61] Козловская Л. В. (сост.) Социальные аспекты размещения промышленности. Минск, 1977. С. 159–160.
[62] БССР з паказчыкам індывідуальнай жылой плошчы (г. зн. жылых і спальных пакояў) 9,0 м кв. і паказчыкам агульнай жылой плошчы (з улікам калідора, кухні і ваннага пакоя дадаткова да жылых і спальных пакояў) 13,8 м кв. адставала ад сярэдняга агульнасаюзнага паказчыка, які складаў адпаведна 9,1 м кв. і 14,1 м кв. Социальное развитие СССР. Статистический сборник. Москва, 1990. С. 209–210.
[63] Да сетак забеспячэння пітной вадой, каналізацыі і цэнтральнага ацяплення ў 80-я гады былі падключаны 90% гарадскога і 50% вясковага жылля. Народное хозяйство Республики Беларусь в 1991 г. Статистический сборник. Минск, 1993. С. 107.

Наверх

Тэгі: