
28.02.1937–9.03.2026
У пачатку гэтага года сышоў з жыцця выдатны беларускі гісторык і спецыяліст па гісторыі Усходняй Еўропы, доктар гістарычных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгій Якаўлевіч Галенчанка. Навуковыя інтарэсы моцна звязвалі яго з Расіяй, Украінай, Польшчай і Літвою. На працягу дзесяцігоддзяў ён знаёміў суайчыннікаў з мінулым Беларусі, адкрываючы новыя, невядомыя старонкі гісторыі сваёй краіны. Адным з першых у былым СССР ён пачаў даследаваць кніжную культуру народаў Усходняй Еўропы, даўшы новы штуршок да вывучэння пачаткаў кірылічнага кнігадрукавання і дзейнасці Францішка Скарыны.
Нарадзіўся Георгій Галенчанка 28 лютага 1937 г. у Петразаводску, у сям’і выкладчыкаў мясцовага настаўніцкага інстытута. Пасля заканчэння ІІ Сусветнай вайны сям’я пераехала ў Мінск, дзе ў 1955 г. будучы гісторык-медыявіст скончыў сярэднюю школу № 42. Спачатку хацеў прысвяціць сваё жыццё не навуцы, а творчасці і стаць кінарэжысёрам. Калі не прайшоў па конкурсе ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (ВГИК), то падаў дакументы ў Політэхнічны інстытут у Мінску. Чытаць далей →
