Новы нумар


Міраслаў Нагельскі. Вайсковая дзейнасць Аляксандра Гілярыя Палубінскага ў 1648–1676 г.


Аляксандр Гіляры Палубінскі нарадзіўся 6 жніўня 1626 г. Ён быў сынам князя Канстанціна, ваяводы ў Парнаве, і Соф’і з Сапегаў. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, потым у Замойскай, а затым у Кракаве[1]. Ва ўзросце 17 гадоў з’явіўся пры двары Ўладзіслава IV i як стыпендыят караля быў у 1644 г. накіраваны ў Галандыю і Францыю з метай вывучэння моваў і для азнаямлення з вайсковым майстэрствам Захаду. У 1646 г. адбыўся таксама ягоны дэбют на палітычнай арэне — ён быў абраны на слонімскім сойміку дэпутатам вальнага сойму[2]. Вайсковую кар’еру распачаў у 1648 г. у сувязі з выбухам казацкага паўстання Багдана Хмяльніцкага. Яшчэ 22-гадовым юнаком атрымаў ад Януша Радзівіла, палявога гетмана ВКЛ, прыпаведны ліст на фармаванне гусарскай харугвы на 100 коннікаў. На чале гэтай харугвы ўдзельнічаў у зімовай кампаніі супраць казакоў, вылучыўся пры штурме Пінска 9 X 1648 г.[3]. Потым удзельнічаў у бітвах пад Мазыром (22 II1649), а таксама ў крывавай бітве з казакамі пад Лоевам, дзе армія Януша Радзівіла разбіла сілы паўстанцаў пад камандай Міхайлы Крычэўскага (31 VII 1649). У гэтай баталіі вылучылася гусарская рота Палубінскага, якая ўваходзіла ў склад ударнай групы з некалькіх гусарскіх ротаў пад агульнай камандай Паўла Невяроўскага[4]. Пасля заканчэння гэтай ваеннай кампаніі разам з харугвай знаходзіўся ў Слоніме. Вясной 1650 г. за ваенныя заслугі атрымаў пасаду слонімскага падкаморыя, а войска ў 1650 г., пад час рыцарскага кола выбіраючы сваіх дэлегатаў на вальны сойм, запатрабавала для яго ад Яна Казіміра ўзнагароды за праяўленую ім „ахвоту ягоную да служэння Айчыне і кошты, якія [нясе], гусарскую харугву ўзначальваючы”[5].

У студзені 1651 г. Палубінскі атрымаў ад караля прыпаведны ліст на фармаванне ўласнай гусарскай харугвы да 120 коннікаў і на яе чале адбыў украінскую кампанію Януша Радзівіла. Потым удзельнічаў у баях з корпусам палкоўніка Марціна Нябабы пад Лоевам (6 VII 1651)[6] у баях, якія скончыліся здабыццём Кіева, а таксама ў вайсковых дзеяннях злучаных сілаў Кароны і Вялікага Княства пад Белай Царквой (23 IX 1651 г.), дзе вылучыўся на чале ўласнай харугвы. Ягонае стаўленне да справы знайшло прызнанне вышэйшага камандавання ВКЛ, паколькі пасля заканчэння кампаніі супраць казакоў зімой 1651/1652 г., згодна з загадам Я. Радзівіла, у адсутнасць мазырскага старасты Мацвея Фронцкавіча Радзімінскага быў прызначаны камандзірам гетманскага палка, які знаходзіўся на адпачынку ў ваколіцах Турава[7]. У наступныя гады, дзякуючы падтрымцы фракцыі Сапегаў, на чале з падканцлерам ВКЛ К.Л. Сапегам, Палубінскі ўваходзіў у вузкае кола вышэйшых вайсковых кадраў арміі ВКЛ. Бо ў 1653 г. ён стаяўужо не толькі на чале гусарскай харугвы (122 коннікі), казацкай (120 коннікаў), але і швадрона драгунаў (120 коннікаў) у складзе арміі ВКЛ[8].

За вайсковыя заслугі Палубінскі 11 красавіка 1654 г. атрымаў ад Яна Казіміра пасаду падстолія ВКЛ[9]. Але толькі ў 1654-1655 г., гадах змагання з Масквой, адбыўся фактычны пералом у вайсковай кар’еры Палубінскага. Адпаведнае сенатарскае паходжанне, падтрымка Сапегаў, добры маёмасны стан, а таксама добрыя адносіны з боку караля давалі яму магчымасць разлічваць на хуткую вайсковую і палітычную кар’еру. Заняўшы бок караля ў спрэчках апошняга з Я. Радзівілам, Палубінскі мог разлічваць начарговыя пасады.У верасні 1654 г. ён атрымаўадно з найвышэйшых вайсковых званняў — палявога пісара, a 17 II 1655 г. яго прызначылі паручнікам гусарскай харугвы Яго Каралеўскай Вялікасці ў Вялікім Княстве. Гэта азначала ўзнясенне Палубінскага на пасаду камандзіра прэстыжнага каралеўскага палка ў арміі ВКЛ. Пасля правядзення зімой 1653/1654 г. абавязковай мабілізацыі ў свае харугвы, згодна з загадам гетмана, Палубінскі з’явіўся са сваім палком у абозе пад Оршай на пачатку ліпеня 1654 г. Напэўна, па загадзе Я. Радзівіла ён быў пасланы ў раз’езд, мэтай якога была дапамога гарнізону Мсціслава, які знаходзіўся ў маскоўскай аблозе. Гэтыя атрады не паспелі падысці своечасова, і таму былі вымушаны вярнуцца ў абоз пад Оршу. 12 жніўня 1654 г. Палубінскі браўудзел у пераможнай баталіі пад Шкловам Я. Радзівіла з маскоўскім войскам, якім камандаваўЯкаўЧаркаскі. У гэтай бітве палкоўнік Палубінскі асабіста камандаваў атакай сваёй гусарскай харугвы на пазіцыі ворага, вызначыўшыся на полі бою. У больш познія гады яго ўжо замянялі намеснікі, паручнікі конніцы i каменданты[10]. Перамога пад Шкловам дорага каштавала арміі ВКЛ (страты даходзілі да тысячы жаўнераў), а Я. Радзівіл з прычыны падыходу яшчэ адной маскоўскай арміі пад камандай Аляксея Трубяцкога прыняў рашэнне адысці пад Галоўчын. З мэтай разведаць намеры праціўніка гетман выслаў 16 жніўня пад Копысь раз’езд у колькасці 1000 коннікаў пад камандай Палубінскага, які пасля вяртання ў лагер перадаў каштоўную інфармацыю аб злучэнні абедзвюх маскоўскіх армій[11]. Зноў жа 20 жніўня падстолі перадаў Я. Радзівілу данясенне пра пераправу цераз Дняпро сілаў праціўніка і іх гатоўнасці да чарговай бітвы супраць гетмана ВКЛ. Каб даць час Я. Радзівілу падрыхтаваць войска да асноўнай бітвы, Палубінскі 21 жніўня сутыкнуўся з авангардам маскоўскіх сілаў пад Сметніцамі, а потым далучыўся да абозу гетмана. Адступаючы перад пераважнымі сіламі A. Трубяцкога, армія ВКЛ усё ж была вымушана ўступіць у бой з імі 24 жніўня пад Шапялевічамі. Полк Палубінскага заняў пазіцыі ў ар’ергардзе, за абозамі арміі, і не мог змяніць выніку бітвы, калі трапіў на поле бою. Два наступленні войскаў ВКЛ на аб’яднаныя маскоўскія атрады толькі затрымалі іхнія дзеянні. Як чытаем у адной са справаздач з гэтай бітвы, „Ягамосць Пан Падстолі полк свой адводзіў, каб менш загінула, акрамя тых, што ў сутычцы паляглі”[12]. Пасля паразы пад Шапялевічамі разам з падкаморыем рэчыцкім Ежы Ўладзіславам Юдзіцкім і Эрнестам Янам Корфам Палубінскі затрымаў харугвы ўцекачоў і адышоў за Бярэзіну ў Смалявічы, дзе расклаў абоз войска ВКЛ. Адтуль накіраваўся ў Менск, дзе знаходзіўся тады вялікі гетман ВКЛ Януш Радзівіл. У верасні 1654 г. Палубінскі збіраў рассеяныя пасля бітвы аддзелы ВКЛ, а сам знаходзіўся тады ў Смілавічах.

Пад Шапялевічамі загінуў давераны афіцэр Я. Радзівіла палявы пісар ВКЛ M. Францкевіч Радзімінскі.Двор, які здаўна быў у канфлікце з гетманам ВКЛ, палічыў найлепшым кандыдатам на гэтую пасаду A. Г. Палубінскага. Ён апынуўся перад цяжкім выбарам. Але высокая пасада ў ваеннай ерархіі, падтрымка двара ў працягу кар’еры і атрыманне матэрыяльных даброт пераважылі i 1X1654 г. Палубінскі прыняў пасаду палявога пісара ВКЛ[13]. Узамен ён меўся падтрымаць партыю двара, якую ўзначальваў палявы гетман ВКЛ Вінцэнт Корвін Гасеўскі, і перапыніць кантакты з Я. Радзівілам. Хоць адносіны Яна Казіміра з Сапегамі сталі больш халоднымі, падаецца, аднак, што кар’ерны рост Палубінскага быў звязаны з падтрымкай з боку лідэра гэтай групоўкі — падканцлера ВКЛ Казіміра Льва Сапегі, які менавіта палявога пісара ВКЛ прызначыў у сваім запавеце адным з галоўных спадкаемцаў[14]. Пасля Шапялевічаў Палубінскі атрымаў прыпаведны ліст на фармаванне швадрона драгунаў на 200 коннікаў (19 X 1654), а таксама з прычыны сваёй новай пасады ўдзельнічаўу паседжаннях скарбовай камісіі ў Менску, якая пачала працу 3 лістапада 1654 г. Тут ён стаў сведкам бурных спрэчак паміж гетманамі, пад час якіх аспрэчваліся выдаткі Я. Радзівіла на яго харугвы i рэгімэнт пяхоты Б. Радзівіла, канюшага ВКЛ[15]. Аднак верагодна, што з прычыны службы пад харугвай Я. Радзівіла Палубінскага не варта залічваць да галоўных праціўнікаў вялікага гетмана, тым больш што хутка, у зімова-веснавую кампанію на Беларусі, Палубінскі зноў апынуўся пад ягонай камандай. На вышэй названую кампанію ім былі выстаўлены: швадрон драгунаў і дзве роты — гусарская і казацкая, што разам складала каля 520 жаўнераў. Пад ягонай камандай знаходзілася частка палка K. Л. Сапегі (каля 500 драгунаў і казакоў), што падымала аўтарытэт Палубінскага на ваенных нарадах, якія гетманы склікалі ў ходзе гэтай кампаніі. Сам палявы пісар прабыў пад мурамі Новага Быхава аж да 10 лютага 1655 г. і пасля няўдалай асады разам з астатнімі сіламі вырушыў пад Магілёў. Ужо 15 лютага пад валамі гэтага горада ўступіў у зацятую бітву з пяхотай ваяводы М. Ваейкава і казакамі K. Паклонскага. Моцны агонь праціўніка і пастава казакоў Паклонскага, з якіх толькі 400 перайшлі ў войска ВКЛ, прывялі да адступлення войска ВКЛ з-пад муроў Магілёва. Палубінскі 16 лютага ўдзельнічаў таксама ў генеральным штурме места, які закончыўся толькі здабыццём ніжняга горада[16].

Тым часам у стаўку Я. Радзівіла трапілі звесткі пра надыход падмогі Магілёву ў выглядзе атрадаў, якімі камандаваў князь Юрый Рамаданаўскі. Камандзірам згуртавання, якое гетман выслаў супраць маскоўскай арміі, быў прызначаны Палубінскі, што можа быць доказам вялікага даверу да апошняга і прызнання ягоных вайсковых здольнасцяў і досведу. Пад каманду палявога пісара Я. Радзівіл перадаў больш за дзесяць харугваў конніцы і некалькі атрадаў рэйтараў і драгунаў, гэта значыць каля дзвюх тысяч жаўнераў. На іх чале Палубінскі вырушыў з-пад Магілёва прыблізна 20 лютага, каб на шклоўскім тракце дагнаць праціўніка, які трымаў абарону ў табарах. У ваколіцах Радамлі ён разбіў сілы праціўніка i, каб частка жаўнераў не кінулася рабаваць лагеры, ні адна душа з групоўкі Рамаданаўскага не ўратавалася б. З усіх ягоных сілаў толькі 700 чалавек дабралася да Шклова. Гэта быў несумненны поспех Палубінскага, дзякуючы якому гетманы маглі, не баючыся, што да гарнізона Магілёва падыдзе падтрымка, засяродзіцца на асадзе горада. Аднак чарговы штурм магілёўскага замка 28 лютага не ўдаўся, a хутка пасля гэтага палявы пісар пакінуў абоз, выехаўшы ў свой маёнтак. Гэта было выклікана распараджэннем Яго Каралеўскай Вялікасці ад 17 лютага 1655 г., у якім манарх надзяліў яго функцыяй паручніка ўласнай гусарскай харугвы ў складзе войска ВКЛ[17]. Фармаванне каралеўскай роты патрабавала ад Палубінскага асабістага ўдзелу. Гэтая харугва павінна была стаць ядром новага палка ў арміі ВКЛ пад імем Яго Каралеўскай Вялікасці. З-за фінансавых клопатаў, звязаных са знішчэннем маёнткаў Палубінскага ў часе вайны спачатку казакамі, а потым маскоўцамі, мабілізацыя працякала вельмі павольна; тым больш што гэтая рота паводле вайсковага пратакола павінна была налічваць аж 200 коннікаў. У яе склад, акрамя ўласнай гусарскай харугвы Палубінскага, якую ён распусціў, увайшлі жаўнеры з ягонай казацкай роты, пад камандаваннем паручніка Канстанціна Катоўскага, а таксама кліентура яго роду, які ў асноўным паходзіў з Наваградскага ваяводства[18].

У арміі ВКЛ працягваў ваяваць швадрон драгунаў палявога пісара пад камандай яго крэўнага — Габрыеля Палубінскага. Ён панёс вялікія страты ў зімова-веснавой кампаніі Я. Радзівіла, таму ў чэрвені 1655 г. трэба было здзейсніць дадатковую мабілізацыю драгунаў[19].

Заняты вярбоўкай, Палубінскі не ўдзельнічаў у летняй кампаніі войска ВКЛ супраць чарговага наступу Масквы. Яго атрады не атрымалі платы, не хапала таксама грошай на набор каралеўскіх гусараў. Таму ў лісце да Я. Радзівіла ён пісаў у адчаі, што пасля сканчэння тэрміну службы (пасля 9 VIII 1655) не думае „ані служыць, ані харугваў сваіх трымаць у складзе арміі ВКЛ”. На падобны настрой палявога пісара скардзіўся таксама Я. Радзівіл у лісце да караля, які павінен быў ведаць як найлепш пра сапраўдныя прычыны фінансавых праблем свайго падначаленага[20]. У сувязі з наборам Палубінскі атрымаў згоду караля на збор хлеба для нованабраных гусараў у Берасцейскай і Кобрынскай эканоміях[21]. Заняты вярбоўкай, ён ужо не вярнуўся ў войска ВКЛ, якое змагалася з новым маскоўскім наступленнем[22]. Што праўда, Ян Казімір напачатку, указам ад 21 ліпеня, наказваўяму, каб прыбыў пад каманду вялікага гетмана ВКЛ Януша Радзівіла, але пад уплывам трывожных звестак з Вялікай Польшчы, дзе паспалітае рушанне капітулявала перад шведамі А. Віттэнберга, кароль 31 ліпеня загадаў палявому пісару ВКЛ, каб разам з сфармаванымі баявымі адзінкамі вырушыў на Варшаву з мэтай злучэння з кароннымі сіламі[23].

Аднак яму не было наканавана дабрацца да караля, які ў выніку поспехаў шведскай арміі быў вымушаны пакінуць сталіцу Рэчы Паспалітай. Толькі на пачаткужніўня Палубінскі перайшоў мяжу Кароны з Вялікім Княствам Літоўскім, увесь час маючы клопаты з бунтуючым войскам, якое з прычыны неатрымання платы імкнулася пакінуць службу. Ян Казімір таксама меў да яго прэтэнзіі за тое, што дазволіў падначаленым выслаць дэлегацыю ў справе выплат, бо гэта значыла амаль адмову ад службы. З вялікім жалем пісаў да палявога пісара, што здзіўлены настроем сяброў, бо „ўзяўшы на тыя ж дзве чвэрці грошы, на трэцюю чвэрць, пры такім цяперашнім становішчы Рэчы Паспалітай, калі кожны зычлівы слуга сваю да Пана вернасць засведчыць павінен, ад службы адмаўляцца і ад Нас адыходзіць сапраўды рэч сарамотная, асабліва калі мы сваім каралеўскім словам цэлую гэтую харугву забяспечылі, што заслужанага кошту пры выхадзе з гэтай чвэрці разлічыць і задаволіць патрабаванне адносна дамоўленай аплаты на капу 10 тысяч, каб цяпер яны цярплівыя былі, аддаць загадваем”[24]. Манарх патрабаваў у выпадку адмовы ад далейшай службы, каб Палубінскі асабовы склад распусціў, а харугву і катлы аддаў. Відаць, палявы пісар здолеў авалодаць сітуацыяй, бо працягваў марш у напрамку Кракава. Урэшце далучыўся да каронных сілаў, якія знаходзіліся пад камандай палявога гетмана Кароны С. Ланцкаронскага, і прыняў удзел у няўдалай баталіі пад Войнічам (3 X1655). У гэтай бітве гусары Яго Вялікасці панеслі вялікія страты: „Сіла загінула сяброў і пан Храптовіч харужы з-пад гусарскай харугвы загінуў”[25]. Праз некалькі дзён, разам з іншымі палкоўнікамі кароннай арміі, Палубінскі прыняў службу ў шведскага караля Карла Х Густава. Напэўна, вырашальнае значэнне меў фінансавы аргумент, а таксама амаль паўсюдная павага шляхты і кароннага войска да новага пана. Бо ў лісце ад 7 X таго года ад кароннага вялікага канцлера Стэфана Карыцінскага да пісара ВКЛ чытаем, што апошні не можа разлічваць на якую-небудзь фінансавую падтрымку з бокуЯна Казіміра дзеля ўтрымання сваіх гусараў у далейшай службе[26]. Пасля складання прысягі 26 X1655 г. пад Кракавам каронныя войскі пад камандаваннем Аляксандра Канецпольскага, і ў іх ліку Палубінскі, прынялі службу ў шведскага караля, a гусарская харугва караля Яна Казіміра была перайменавана на гвардзейскую Карла X Густава. Паводле аповеду слугі Б. Радзівіла, Бенядзікта Альшэўскага, кароль шведскі „харугву гусарскую ўзяў за сваю і на ўтрыманне яе пісару Палубінскаму даў больш за дзесяць тысяч [злотых]… увогуле польскія шаблі вельмі яму падабаліся”[27]. Такім чынам Палубінскі атрымаў сродкі на папаўненне харугвы і новую рэкрутацыю ды разам з кароннымі сіламі выправіўся на прускую вайну[28]. Потым Палубінскі ўдзельнічаў у кампаніі супраць электара брандэнбургскага Фрыдрыха Вільгельма, a пасля заключэння перамір’я Карл X Густаў размясціў атрады Рэчы Паспалітай на зімовы адпачынак у Паўночнай Мазовіі і Падляшшы. Палубінскі нядоўга знаходзіўся пад шведскай пратэкцыяй i з харугвамі былога каралеўскага палка 2 лютага 1656 г. адлучыўся ад шведскага войска, а ўжо 14 лютага апынуўся ў Бранску, злучыўшыся з сіламі Паўла Сапегі[29]. Перыяд службы ў шведаў, хоць і непрацяглы, быў добра вядомы шляхецкай грамадскасці. Калі ў 1659 г. дайшло да спрэчак паміж жаўнерамі гусарскай харугвы Палубінскага і наваградскімі мяшчанамі за колькасць аддаванага войску хлеба, гэты аргумент адразу з’явіўся ў „рэпліцы няўдзячнаму гусару ад Наваградскага ваяводства” ў адказ на пасквіль жаўнер гэтай роты Шыманоўскага „на шчодрасць ваяводства Наваградскага”. У гэтай рэпліцы чытаем: „Папракаеш нас, што з маскалямі пабраталіся; але прыпомніце самі, што перад гэтым каралю за нечаканасць зрабілі, калі яму здрадзілі”[30].

У сакавіку 1656 г., згодна з дамовай караля з Паўлам Сапегам, Палубінскі на чале некалькіх палкоў конніцы ВКЛ быў пасланы на дапамогу Стэфану Чарнецкаму, які затрымліваў паход шведскай арміі Карла X Густава на Львоў. У ходзе адступлення гэтых сілаў з-пад Яраслава абодва камандуючыя вырашылі ўдарыць на шведаў пад Нізкім (28 III 1656), але з прычыны спазнення атрадаў ВКЛ атака не ўдалася. Толькі тады, пасля прыбыцця ў сапраўдную Малапольшчу, Палубінскі паставіў свой подпіс пад актам Тышавецкай канфедэрацыі. Разам з кароннымі сіламі пад камандай С. Чарнецкага i Е. Любамірскага ён дайшоў да ўпадзення Сана ў Віслу, дзе знаходзіліся стомленыя атрады Карла X Густава. У гэтай блакадзе ўдзельнічалі таксама галоўныя сілы ВКЛ пад камандай П. Сапегі, які ў гэты час падцягнуўся да Сана. Аднак войску ВКЛ не ўдалося затрымаць Карла X Густава „ў вілах” Віслы і Сана, у той час калі каронныя сілы білі шведаў пад Варкай (7 IV 1656). Ідучы за шведскім войскам, войска ВКЛ дайшло да Варшавы і ўзяло ўдзел у яе вяртанні (1 VII 1656), а таксама трохдзённай баталіі пад Варшавай з шведска-брандэнбургскімі сіламі (28-30 VII 1656). На другі дзень бітвы асабліва адзначыўся А.Г. Палубінскі, пра што паведамлялі рэзідэнты замежных краін, якія былі пры асобе Яна Казіміра. Калі Карл X Густаў 29 ліпеня нечаканым манеўрам паставіў свае сілы насупраць маставой пераправы на Вісле і пражскіх дзюнаў, Ян Казімір, каб даць час на перагрупоўку войскаў Кароны і ВКЛ, загадаў Палубінскаму атакаваць праціўніка сіламі сваіх гусараў. У гэтай атацы ўдзельнічала 8 гусарскіх ротаў колькасцю каля 800-900 коп’яў, у тым ліку каралеўская харугва паручэнства палявога пісара. Атака была праведзена з такім імпэтам, што першы эшалон шведскай кавалерыі быў разбіты, і гусары ўрэзаліся ў другі эшалон атрадаў праціўніка. Цэнтр правага крыла, які складалі адборныя рэгімэнты ўпландскіх i смаландскіх рэйтараў (гэта былі швадроны пад камандай палкоўнікаў Плацінга i Розэна), быў зломлены, a гусары Палубінскага праніклі ў глыбіню групоўкі праціўніка, апрача агню, які вялі яшчэ не разбітыя швадроны непрыяцельскіх рэйтараў. Перад ударам не ўстаялі таксама швадроны першага эшалону рэйтараў гвардыі каралевы пад камандай Ангальта. Вялікія страты панесла таксама гвардыя рэйтараў самога Карла X Густава пад камандай Зульцбаха[31]. Палубінскі пад час атакі праявіў рысы добрага камандзіра, умела кідаючы ў бой чарговыя роты ў глыбіню шыкаў шведска-брандэнбургскіх швадронаў. Сам шведскі кароль ледзь не загінуў ад рукі праслаўленага Якуба Кавалеўскага, каб яго жыццё стрэлам з пісталетанеўратаваўканюшы ВКЛБ.Радзівіл[32]. Атака гусараў на другі дзень Варшаўскай бітвы прынесла Палубінскаму заслужаную славу і прызнанне караля, што выявілася для яго ў чарговых надзелах. Праз шмат гадоў, калі Ян Казімір перадаў Палубінскаму Бабруйскае староства, у 1668 г. у акце перадачы чытаем: „Пры Варшаве, пад Прагай мы ўласнымі бачылі вачыма, калі ён on innato перад Богам zelo filiali перад Айчынай more debitam перад намі promptitudine ductus з той жа нашай гусарскай харугвай так мужна і адважна шык войска шведскага з брандэнбургскім злучанага змяшаў, што кароль шведскі, спалохаўшыся за здароўе ўсяго свайго войска, з поля ўступіць вырашыў”[33]. Страты, аднак, былі вялікія і толькі ў каралеўскай харугве перавышалі 1/3 яе асабовага складу. Таму шмат хто з яе складу, не вылучаючы самога Палубінскага, атрымаў пасля гэтай баталіі многія зямельныя надзелы і пасады[34]. Манарх, зразумела, не забыўся пра камандзіра атакі пад Варшавай. Ужо 30 красавіка 1656 г. у Сокале ён атрымаў вёскі Глаўшэвічы, Віцінёўку, Васілевічы ў Слонімскім павеце пасля смерці падканцлера ВКЛ K.Л. Сапегі [35]. У абозе пад Варшавай 25 траўня ён атрымаў згоду караля на адмову ад правоў на фальварак Даманавічы ў Мазырскім павеце на карысць свайго паручніка казацкай харугвы Канстанціна Катоўскага, мазырскага пісара гродскага[36]. Перад самай Варшаўскай баталіяй, 14 ліпеня, манарх вызваліў яго ад аплаты даўгавых распісак ягоным крэдыторам на тры гады, бо Палубінскі „ад пачатку замешак у Рэчы Паспалітай і бунтаў казацкіх немалыя кошты і страты сваёй маёмасці панёс, а цяпер праз спаленне і ў попел пераўтварэнне сваіх маёнткаў спадчынных, якія ў ваяводстве Наваградскім ляжаць, праз тых жа бунтароў казакоў, з вераломным непрыяцелем нашым, маскавіцінам злучаных, да таго дайшоў, што крэдыторам сваім даўгі свае сплаціць не можа”[37]. У вачах каронных войскаў, якія стаялі ў адводзе i толькі дзівіліся націску атакуючых гусараў, атаку правяла толькі каралеўская харугва пад камандай Палубінскага; можа, гэта вынікала з таго факта, што яна нанесла праціўніку першы ўдар і панесла найбольшыя страты ад агню шведскіх рэйтараў. Вось што пісаў пра атаку Палубінскага таварыш панцырнага знака Якуб Лось: „Харугва гусарская ліцвінская Яго Вялікасці Караля пад камандай пана Палубінскага, пісара палявога ВКЛ, не чакаючы падмогі, скочыла з коп’ямі на гуфы рэйтарскія так ад важна, што ўжо ўсё войска шведскае змешвацца і ўтыл падавацца пачало было і з шанчыкаў, адбегшы, паўцякалі былі шведы”[38]. У прынцыпе Палубінскі выканаў заданне: хоць ён не разбіў шведскіх шыкаў, а толькі звязаў іх боем, але пакол ькі падмога не падышла, мусіў даць сігнал адступлення. Наўпрост піша ў сваім дзённіку неацэнены Я. Лось: „А нашы дзівіліся толькі, што замест падмогі, каторых каб за гэтай харугвай [Палубінскага] хоць колькі скочыла харугваў, шведы ўсё роўна не даліся б”[39]. На трэці дзень бітвы, 30 ліпеня, Палубінскі, які замяняў у камандаванні знямоглага гетмана П. Сапегу, удала пакінуў пас пражскіх дзюнаў i, у выніку напору рэйтараў Вальдэка і Врангеля, адступіў з усёй кавалерыяй ВКЛ у напрамку Бялалэнкі[40]. Для сучаснікаў гэтых падзей найбольш яркім эпізодам Варшаўскай баталіі 1656 г. была менавіта атака гусараў пад камандай Палубінскага, якая амаль што прывяла да паразы злучаных сілаў. У жніўні, разам з хворым гетманам ВКЛ П. Сапегам, Палубінскі быў у Берасці, хоць ягоны каралеўскі полк у гэты час удзельнічаў у кампаніі палявога гетмана ВКЛ В.К. Гасеўскага ў Прусіі, ведучы баі пад Просткамі і Філіпавам. На мяжы 1656/1657 г. удзельнічаў у аблозе і здабыцці Тыкоціна. Горад быў узяты 26 студзеня 1657 г., a спешаных гусараў вёў у бой менавіта Палубінскі, даючы прыклад усяму таварыству харугвы[41]. Пасля здабыцця Тыкоціна ён атрымаў каралеўскі ўказ вырушыць з атрадам конніцы ў глыбіню Ўсходняй Прусіі з мэтай здзейсніць дыверсію, якая б дапамагла С. Чарнецкаму вывесці Яна Казіміра з Гданьска[42]. Ён удзельнічаў таксама ў нарадах рыцарскага кола войскаў ВКЛ 12 траўня 1657 г. у Пружанах, дзе войска выбрала сваіх дэлегатаў да В.K. Гасеўскага ў справе аплаты войска і размяшчэння яго на зімовы адпачынак[43]. Хутка Палубінскі атрымаў новае заданне: ён быў пасланы гетманам ВКЛ П. Сапегам на чале 3 тысяч конніцы, каб пасля злучэння з кароннымі сіламі ўдарыць па сяміградскіх сілах Ракочага, якія адступалі з Кароны. Палявы пісар 5 ліпеня 1657 г. злучыўся з харугвамі С. Чарнецкага пад Паланцом. Яны пераследавалі праціўніка аж да капітуляцыі сяміградцаў пад Чорным Востравам i Міжборам (23 VII 1657). Подпіс Палубінскага знаходзім таксама пад актам капітуляцыі. За вайсковыя заслугі Палубінскі атрымаў, са згоды караля, перадачу правоў палявога пісара Кароны Яна Сапегі на Слонімскае гродскае староства[44].

У1658 г. мы бачым ПалубінскагаўКароне; ягоны полк спачатку быў накіраваны для ўдзелу ў паходзе С. Чарнецкага ў Данію, але ў сувязі з капітуляцыяй Фрыдрыха III гэта стала неактуальным. Зменлівыя каралеўскія распараджэнні сведчылі пра тое, што галоўнае камандаванне не мела канкрэтнага аператыўнага плана выкарыстання падпарадкаваных палявому пісару ВКЛ сілаў. У студзені таго года Ян Казімір пісаў яму: „Хоць мы перад гэтым пану ўказам нашым жаўнераў на Паморскую зямлю рыхтаваць загадалі”, цяпер загадваў, каб падпарадкаваўся загадам П. Сапегі і ішоў туды, „дзе necessitas будзе сцягнутая, пра што заўчасна паведаміць вяльможны ваявода віленскі”[45]. 30 красавіка 1658 г. Палубінскі атрымаў загад накіравацца з каралеўскім палком пад Плоцк, што манарх пацвердзіўчарговымі ўказамі ад 18 i 25 траўня. Потым прыйшло распараджэнне, каб палявы пісар спешна прыбыў у абоз С. Чарнецкага пад Чарнкаў, гэта значыць пасля пераправы цераз Віслу каля Варшавы накіраваўся праз Кутна ў Гнезна[46]. У сваю чаргу ў ліпені надышлі каралеўскія ўказы, якія накіроўвалі полк Палубінскага пад Гданьск і ў Заходнюю Прусію[47]. Ці на самай справе войскі ВКЛ удзельнічалі ў гэтых пераходах па тэрыторыі Кароны, мы не ведаем; сам Палубінскі знаходзіўся ў гэты час у Берасцейскай эканоміі, заняты атрыманнем грошай як яе адміністратар[48]. Адначасова кіраваў фартыфікацыйнымі работамі на Берасцейскім замку, рыхтуючы яго да спадзяванага наступу маскоўскіх войскаў. 14 жніўня атрымаў прыпаведны ліст на павелічэнне на 100 драгунаў свайго рэгімэнту ў складзе рэгулярнай арміі ВКЛ. Па загадзе П. Сапегі прыняў удзел у няўдалых перамовах з маскоўскімі камісарамі ў ваколіцы Пружан. У кастрычніку распачаліся баі з маскоўскімі атрадамі, якія пад камандай Далгарукага ўдарылі на абоз войскаў ВКЛ пад Вэркамі і захапілі ў палон палявога гетмана ВКЛ В.K. Гасеўскага i шматлікіх старшых афіцэраў[49]. Адгэтуль полк Палубінскага быў накіраваны на дапамогу пакінутай дывізіі гетмана Паўла Сапегі. У лістападзе таго года Палубінскі ўдзельнічаў у здабыцці Менска, узяўшы ў палон маскоўскага ваяводу i шмат афіцэраў. За згодай караля i П. Сапегі атрымаў дазвол на атрыманне выкупу за маскоўскіх палонных[50]. Пасля таго як быў заняты Менск, сілы ВКЛ занялі замак у Наваградку i ў студзені 1659 г. падышлі пад Дзісну. Сам Палубінскі дзейнічаў на Меншчыне на чале 2-3 тысяч чалавек, прычым ядром яго атрадаў быў каралеўскі полк[51]. Пра ўсё больш нарастальнае значэнне i аўтарытэт Палубінскага ў войску сведчыць той факт, што на Варшаўскі сойм 1659 г. ён быў выбраны дэпутатам ад войска ВКЛ дзеля таго, каб абараняў там інтарэсы супольнасці харугваў. Войска ў сваёй дэкларацыі дамагалася ад караля ўзнагароды для Палубінскага за вайсковыя заслугі ў войнах са шведамі і маскоўцамі[52]. Дэпутаты сойму прызначылі Палубінскага камісарам для атрымання сродкаў і аплаты войска ВКЛ, і ён мусіў прысутнічаць на паседжанні камісіі ў Мастах, якое павінна было пачацца 5 жніўня 1659 г. Перад ад’ездам у Варшаву Палубінскі павінен быў удзельнічаць у аблозе маскоўскага абозу пад Чодасамі, але тут яго знаходжанне сярод падначаленых было кароткім, калі ўвогуле мела месца, у сувязі з ад’ездам на сойм, які пачаў працу 22 сакавіка[53]. Пасля таго як паседжанні сойму скончыліся, Палубінскі зноў з’явіўся ў абозе сярод жаўнераў правага крыла, якім камандаваў гетман ВКЛ Павел Сапега. У 1659 г., па прычыне вялікай актыўнасці атрадаў генерала Роберта Дугласа, Ян Казімір выслаў дывізію левага крыла войска ВКЛ пад камандай С. Камароўскага ў Курляндыю. Ён меўся ўзаемадзейнічаць з электарскімі сіламі пад камандай Б. Радзівіла. Для падмацавання сілаў ВКЛ ужо прысутны на тэатры курляндскіх ваенных дзеянняў Ян Казімір запатрабаваў ад Паўла Сапегі, каб той выслаў больш за дзесятак харугваў з правага крыла і даверыў камандаванне імі Палубінскаму.

Аднак гетман, баючыся, што высланыя роты будуць паглынутыя харугвамі левага крыла, загадаў Палубінскаму сканцэнтраваць корпус пад Гегужынам. Паказ харугваў, якія Палубінскі прывёў у Курляндыю, адбыўся 30 ліпеня. У склад яго корпуса ўваходзілі: 2 гусарскія харугвы, 17 казацкіх, 10 харугваў драгунаў, 2 татарскія, а таксама 2 роты польска-венгерскай пяхоты — разам каля 4,5 тысяч жаўнераў[54]. Палубінскі не адразу з’явіўся з гэтымі сіламі да С. Камароўскага, бо жаўнеры не атрымалі платы і пагражалі ўтварыць канфедэрацыю. Разам з наваградскім ваяводам Крыштафам Валадковічам i аршанскім старастам Пятром Галінскім палявы пісар удала давёў да канца перамовы з войскам, у выніку чаго жаўнеры пагадзіліся на адтэрмінаванне аплаты.

Толькі 31 жніўня 1659 г. дывізія Палубінскага апынулася пад Кульдынгай (Guldingen), якую трымаў у асадзе С. Камароўскі з дапамогай брандэнбуржцаў.

Як запісаў удзельнік гэтых падзей В. Пачобут-Адляніцкі, „дывізія Яснавяльможнага пана Сапегі, гетмана Вялікага Княства Літоўскага, падышла нам на падмогу пад камандай Ягамосці пана Палубінскага, пісара палявога Вялікага Княства Літоўскага, i спыніліся яны за ракой Вентай, якраз насупраць замка”[55].

З верасня войскі Палубінскага адкінулі з-пад Кульдынгі шведскія дапаможныя атрады, якія прывёў сам Р. Дуглас, і гэтаспрычынілася датаго, штохоцьчарговыя штурмы былі адкінуты, згаладалы шведскі гарнізон 19 верасня здаўся войскам ВКЛ. Потым абодва камандуючыя двух крылаў арміі Вялікага Княства, Камароўскі з Палубінскім, падышлі пад Шкрунды, распачаўшы 30 верасня іх рэгулярную асаду. Вынікам цяжкага абстрэлу крэпасці была яе капітуляцыя 18 кастрычніка. Поспехі Б. Радзівіла, які з сіламі курфюрста заняўЛібаву i Гробін, змусілі абодвух камандуючых войскам ВКЛ нанесці яму візіт у ягоным абозе; згодна з жаданнем Яна Казіміра яны дамагаліся, каб ім быў аддадзены замак у Гробіне. Канюшы ВКЛ не пагадзіўся з такім рашэннем i, адыходзячы з Курляндыі, пакінуўу Гробіне брандэнбургскі гарнізон пад камандай Георга фон Шэйнаха. Каб злагодзіць нязгоду, запрасіў Палубінскага з Камароўскім на супольную бяседу ў Гробіне, дзе не шкадавалі алкагольных напояў. Але бяседа атрымалася нешчаслівай, бо пад час яе памёр камандуючы левага крыла войска ВКЛ С. Камароўскі. Пасля смерці абознага ВКЛ Камароўскага камандаванне жаўнерамі левага крыла пад Шкрундамі часова пераняў палкоўнік Мацвей Гасеўскі[56].

Дзесьці 25 кастрычніка войска ВКЛ падзялілася: атрады пад камандай Палубінскага вырушылі да сталіцы Курляндыі Мітавы, a харугвы левага крыла накіраваліся на Боўск, дзе 2 лістапада злучыліся з атрадамі Міхала Казіміра Паца. Заслугай Палубінскага было тое, што апрача недахопу грошай у скарбе ён змог утрымаць жаўнераў на службе і схіліць іх да далейшых дзеянняў. Але з-за гэтага пад час паходу стала больш разбояў і грабяжу, якія дапускала галоўным чынам чэлядзь, што знаходзілася пры харугвах, а таксама рэгімэнты пяхоты і драгунаў, якія ішлі за конніцай. Сам Ян Казімір быў вымушаны нагадаць Палубінскаму, каб трымаў жаўнераў жалезнай рукой, караючы ўсе праяўленні непаслушэнства і сваволі[57]. Тым часам у лістападзе корпус Палубінскага распачаў аблогу Мітавы, горада і замка, які меў бастыённыя ўмацаванні ад часоў курляндскага князя Якуба Кетлера і быў добра забяспечаны шведамі харчаваннем i артылерыяй[58]. Як паведамляў Я. В. Пачобут-Адляніцкі, на валах горада было ўсталявана 100 гармат, a замак, які быў збудаваны на востраве, абаранялі яшчэ 50 гармат[59].

Гарнізон налічваў 400 чалавек пад камандай генерал-маёра Валянціна фон Маера[60]. Горад быў заняты хутка, і тады прыступілі да блакады замка, бо Палубінскі не меў дастатковай колькасці пяхоты, каб правесці штурм. Тым больш што ў снежні да палявога пісара ВКЛ пачалі даходзіць указы караля і П. Сапегі, у якіх яму загадвалася вярнуцца на радзіму, у Вялікае Княства, па прычыне наступу войскаў Івана Андрэевіча Хаванскага.

Новае наступленне царскіх войскаў было звязана не толькі з тым, што абедзве дывізіі войска ВКЛ знаходзіліся ў Курляндыі і не былі ў стане процістаяць новаму ўдару маскоўскага войска на Беларусі, але таксама з сітуацыяй на Ўкраіне, дзе 27 X 1659 г. адбылося Пераяслаўскае замірэнне, у выніку якога новы гетман запарожскі Юрый Хмяльніцкі прызнаў верхавенства Масквы. Аляксей Міхайлавіч мог кінуць на Вялікае Княства I. Хаванскага, ведаючы, што немагчыма перакінуць з Курляндыі ваенныя сілы, каб абараніць апошнія рэшткі ВКЛ, якія яшчэ заставаліся пад кіраўніцтвам Яна Казіміра. Ужо 20 XII 1659 г. маскоўскі ваявода заняў Горадню, а потым ударыў па Падляшшы. Былі спаленыя Заблудаў, Тыкоцін, Кнышын, Бранск і Бельск, a 13 студзеня 1660 г. маскоўскія войскі здабылі крэпасць у Берасці[61]. Як кароль, так і гетман ВКЛ рашуча настойваў на вяртанні атрадаў Палубінскага з Курляндыі, каб умацаваць нешматлікія сілы, якія засталіся ў Паўла Сапегі. Гэтае рашэнне пацвердзіла ваенная рада, скліканая Янам Казімірам, пры ўдзеле прысутных пры каралі сенатараў, 10 снежня 1659 г. у Тчэве[62]. Кароль, у адрозненне ад Сапегі, не пагаджаўся на адыход з Курляндыі таксама новага абознага ВКЛ M.K. Паца, які прыняў каманду левага крыла арміі ВКЛ, бо гэта магло б зменшыць магчымасці камісараў Рэчы Паспалітай, якія вялі мірныя перамовы са шведамі ў Аліве.

Тым часам Палубінскі, пасля таго як атрымаў амаль дзве тысячы пяхоты з артылерыяй i запасамі пораху ад М.К. Паца, які знаходзіўся пад Боўскам, ноччу з 1 на 2 I 1660 г. распарадзіўся пачаць генеральны штурм замка ў Мітаве. Шведы здолелі адкінуць атаку пяхоты, аднак панеслі вялікія страты. Не хочучы без патрэбы рызыкаваць жаўнерамі, палявы пісар ВКЛ 2 i 8 студзеня выслаў да В. Маера пісьмовыя патрабаванні капітуляцыі. Пасля паспяховага абстрэлу ноччу з 5 на 6 студзеня шведы прынялі ўмовы ганаровай капітуляцыі, i 9 студзеня Палубінскі заняў сталіцу Курляндыі[63]. Гэта быў вялікі поспех палявога пісара ВКЛ, які дагэтуль лічыўся здольным нападаючым i камандзірам вялікіх згуртаванняў конніцы. Ён таксама адрозніваўся ўменнем добра распазнаваць агнявыя кропкі праціўніка і даказаў, што здольны камандаваць таксама іншымі родамі войскаў. У той жа час здабыццё Мітавы i апанаванне амаль усёй Курляндыі і Семігаліі мела істотнае значэнне ў ходзе перамоваў са шведамі ў кляштары ў Аліве. Пакінуўшы моцны гарнізон (800 чалавек), які складаўся з пяхоты пад камандай палкоўніка Эгідзія Брэмера, палявы пісар толькі 22 студзеня пакінуў сталіцу Курляндыі, накіроўваючыся на радзіму. Жаўнеры неахвотна пакідалі Курляндыю, ведаючы, што ім давядзецца процістаяць магутнай арміі Хаванскага, якая ўжо ўвайшла на Падляшша. Тым больш што войска не атрымала аплаты, і ў любы момант Палубінскі мог спадзявацца, што будзе арганізавана канфедэрацыя. Пасля перадачы М.К. Пацу пяхоты, з мэтай правядзення далейшых асадных дзеянняў пад Боўскам, палявы пісар меў супраць Хаванскага толькі 3,5 тысячы жаўнераў, у асноўным кавалерыі. Іх прысутнасць на беларускім тэатры ваенных дзеянняў была неабходнай у сувязі з канцэнтрацыяй там І.А. Хаванскім маскоўскіх сілаў для новага ўдару на войскі П. Сапегі.

Таму гетман ВКЛ здаўна дамагаўся згоды караля на вывад з Курляндыі абедзвюх дывізій ВКЛ, што азначала фактычна прыняцце на сябе камандавання таксама і левага крыла войска ВКЛ[64]. Не хацеў пакідаць надалей Палубінскага ў Курляндыі таксама канцлер ВКЛ Крыштаф Пац, які ў Варшаве бараніў інтарэсы свайго кузэна M.K. Паца, новага абознага ВКЛ i камандуючага левым крылом войска Вялікага Княства. Таму што пасля здабыцця Мітавы Палубінскі станавіўся другой пасля Сапегі асобай у войску ВКЛ, паколькі палявы гетман Гасеўскі знаходзіўся ў гэты час у маскоўскім палоне. У лісце да абознага ВКЛ К. Пац пісаў наўпрост: „Піша тут пан Палубінскі, што пасля ўзяцця замка ў Мітаве ішоў адразу да Вяльможнага Пана пад Боўск, каб як найхутчэй гэтае другое месца магло celere instanter Яго Каралеўскай Вялікасці, аб чым каб Вяльможны Пан omnem curam et conatum хацеў узяць пільна прашу каб не апярэдзіў славай Вяльможнага Пана Пан Палубінскі, калі ж Боўскі замак падаецца цяжэйшы чым Мітаўскі, які снаднейшы для здабыцця”[65] У такой сітуацыі цяжка здзіўляцца, што Палубінскі, прыспешаны ўказамі караля, прыняў рашэнне вырушыць з Курляндыі ў ВКЛ; тым больш што ў гульню ўваходзіла магчымасць злучэння з дывізіяй Стэфана Чарнецкага. Пад час пераходу палявы пісар прыняў царскіх паслоў з граматамі Аляксея Міхайлавіча, што прывяло да рэтарсійных дзеянняў з боку князя І. Хаванскага, які пасля заняцця Дзярэчына захапіў у няволю маці (Софію з Сапегаў Палубінскую) i сястру палявога пісара[66]. Да злучэння сілаў Палубінскага з дывізіяй Чарнецкага справа не дайшла, але раз’езды палявога пісара моцна даваліся ў знакі разведцы, высланай маскоўскім князем. Шматлікія ўстаўныя парушэнні ва ўласных шэрагах у сувязі з затрыманнем аплаты, непаразуменні паміж гетманам П. Сапегам і Палубінскім, абвінавачаным у свядомым запавольванні маршу дывізіі Сапегі з Курляндыі, не спрыялі арганізацыі адпору супраць новага наступу I. Хаванскага. Тым больш што камісары Рэчы Паспалітай, якія знаходзіліся ў Сяльцы, таксама прасілі Палубінскага, каб той не правакаваў маскоўскага князя i не падстаўляў іх i жыхароў Наваградчыны пад рэпрэсіўныя дзеянні царскіх войскаў. Калі ўжо жыхары Наваградчыны думалі, што маскоўскія войскі пакінуць іх зямлю, утварылася непрадбачаная сітуацыя. Як паведамляў Багуслаў Казімір Маскевіч, „няшчасце прынесла ліст пана Палубінскага, палявога пісара ВКЛ, у якім выклікаў яго (Хаванскага), каб у поле выходзіў; да таго ж палаяў яго ў тым лісце, ад чаго Хаванскі так знерваваўся ў сабе, што зараз адмяніў той паход да Пскова, a на пана пісара выйсці рыхтаваўся”[67]. Таму толькі на чале конніцы, прамым ходам, вырушыў князь на разложаныя па абодвух баках Буга ў ваколіцах Берасця харугвы Палубінскага. Паводле справаздачы польскіх камісараў, якія назіралі за ходам падзей, „Хаванскі, пачаўшы перамовы пра armistitium з Ягамосцем панам палявым пісарам ВКЛ, сам з усім войскам, опега з Наваградка ў Мядзель выправіўшы, борзда да Берасця паімчаўся, хочучы яго insperate забраць і знішчыць. Ведаў, што нашы dissipati паасобку сталі i аб Ягамосці, ваяводзе рускім, што да Ўкраіны з войскам павярнуў, меў перасцярогі”[68]. Палубінскі, своечасова папярэджаны аб наступленні, ухіліўся ад атак раз’ездаў Хаванскага i з-пад Мілейчыц здолеў пераправіць цераз Буг гармату і вайсковыя абозы. Адзінае, што ўдалося князю Хаванскаму — гэта рассеяць некалькі харугваў і зноў спустошыць Падляшша.

Пасля вяртання ў ваколіцы Наваградка Хаванскі рашыўся ўдарыць па апошніх крэпасцях, якія яшчэ знаходзіліся ў руках войска ВКЛ: Ляхавічах, Слуцкуі Нясвіжы. Пад Ляхавіцкую крэпасць войскі Хаванскага падышлі 23 сакавіка,распачаўшы на некалькі месяцаў яе асаду[69]. Тым часам неаплачаныя харугвы палявога пісара, якія стаялі ў ваколіцах Драгічына, арганізавалі канфедэрацыю i выбралі сваім маршалам Самуэля Кміціца, адмаўляючыся падпарадкавацца каралю і Рэчы Паспалітай. Частку харугваў Палубінскаму ўдалося адарваць ад канфедэрацыі і закласці абоз пад Ломжай. Ажно да канца траўня працягваліся перамовы з канфедэратамі, але ўсё ж закончыліся паспяхова. Палубінскаму ўдалося перацягнуць на свой бок падстолія ВКЛ Марцыяна Агінскага з ягоным палком. У выніку да палявога пісара далучылася каля 20 харугваў уласнага i замежнага набору.

Паабяцаныя 100 тысяч злотых для тых жаўнераў, што пакінуць канфедэрацыю, прывялі да таго, што Палубінскаму ўсё ж ўдалося канфедэрацыю зліквідаваць. Праз гэта ён атрымаў вялікі давер каралеўскага двара, a Ян Казімір наўпрост пісаў, што калі П. Сапега каму-небудзь іншаму даверыць камандаванне правым крылом войска ВКЛ, то ён будзе змушаны адклікаць адтуль свой уласны полк конніцы[70]. Раней, 8 траўня кароль прызначыў рэгімэнтарам гэтага крыла Палубінскага. І гэта сведчыла пра тое, што двор вельмі спадзяваўся на яго ў сувязі з планамі накіравання ягонага войска разам з дывізіяй Чарнецкага супраць сілаў Хаванскага. Ваенная нарада, якая адбылася ў Варшаве 25 траўня, а потым на тры дні пазней consultum senatum, пацвердзілі накіраванне натэрыторыю ВКЛ атрадаўЧарнецкага і Сапегі, які ўрэшце памірыўся з дваром i прыняў галоўнае камандаванне войскам ВКЛ. Такім чынам Палубінскі вяртаўся да ролі камандзіра элітнага каралеўскага палка, які ўваходзіў у правае крыло ваенных сілаў ВКЛ. Абедзве дывізіі пачалі падрыхтоўку да вырашальнага сутыкнення з Хаванскім. Таму гетман П. Сапега загадаў, каб Палубінскі да 28 траўня сканцэнтраваў падпарадкаваныя яму сілы ВКЛ у Суражы пад Нарвай[71]. Пасля перамогі над авангардам маскоўскіх сілаў у Мсцібаве 24 чэрвеня вырушылі ў напрамку Ляхавіч. Ад гэтай крэпасці насустрач войску Рэчы Паспалітай вырушыў таксама Хаванскі, i 28 чэрвеня 1660 г. пад Палонкай адбылася вялікая баталія, у якой маскоўскія сілы былі разбітыя дашчэнту. Які ж быў удзел у гэтай бітве самога Палубінскага? У вырашальнай фазе бітвы Сапега выслаў супраць маскоўскіх сілаў дзве гусарскія харугвы: каралеўскую і ўласную, пад камандай паручніка Ўладзіслава Ежы Халецкага, пад агульнай камандай Палубінскага. Яны павінны былі зламаць групоўку маскоўскай пяхоты і паслужыць прыкладам астатнім казацкім ротам, якія ішлі за імі. Удар гусараў ВКЛ быў вельмі энергічным, але яго сваёй масай захлынула маскоўская конніца, якая ахоўвала палкі пяхоты. У выніку варожай контратакі ў вялікай небяспецы апынуліся як Сапега, так і Палубінскі. Як пісаў сам вялікі гетман ВКЛ, „ад гэтай вялікай цяжкасці з рук ворага амаль што сам Бог мяне і Ягамосця пана пісара цудам выратаваў ад іх, бо ўжо сціснулі нас былі”[72].

Бітва пад Палонкай упісала новую прыгожую старонку ў вайсковую кар’еру Палубінскага. Тым больш што потым ён удзельнічаў у аблозе Барысава, Шклова i Оршы. Удзельнічаў ён таксама і ў крывавай бітве з маскоўскімі сіламі пад камандай Ю. Далгарукага над ракой Басяй (8 X 1660). Там атрады пад камандай П. Сапегі і палявога пісара ВКЛ занялі пазіцыю ў цэнтры i, у залежнасці ад ходу бітвы, павінны былі падтрымліваць левае ці правае крыло, гэта значыць дывізіі С. Чарнецкага i M.K. Паца. Калі напор маскоўскай конніцы на каронныя атрады пачаў даваць вынік, Сапега кінуў у атаку частку сваіх сілаў пад камандай Палубінскага. У выніку маскоўскія ратнікі пачалі ратавацца ўцёкамі, хаваючыся ў сваім абозе. На некалькі гадзін пазней новая атака гусарскіх харугваў, якую ўзначаліў палявы пісар, разарвала ў некалькіх месцах цэнтр згуртавання Далгарукага, дапамагаючы конніцы Чарнецкага і Паца, якія імкнуліся зламаць непрыяцельскія шыкі[73]. Пасля заканчэння бітвы над Дзвіной і адыходу Хаванскага ў Полацк стомленае войска ВКЛ пачало ў масавай колькасці пакідаць службу; пакінуў абоз таксама Палубінскі, накіроўваючыся ў Вільню. Гетман Сапега зноў пачаў прасіць караля вызваліць яго ад службы, матывуючы сваё рашэнне дрэнным станам здароўя, і Ян Казімір прызначыў камандуючымі абодвух крылаў арміі ВКЛ Палубінскага і Паца[74].

У 1661 г., карыстаючыся часовым зацішшам пасля поспехаў войскаў ВКЛ і Кароны ў 1660 г., Палубінскі прыняў удзел у нарадах вальнага сойму ў Варшаве, дзе, як мы ведаем, адбывалася баталія двара аб правядзенні выбараў vivente rege. Палубінскі быў дэпутатам ад Слонімскага павета, ён належаў дарэгалістычнай партыі. На пад ставе прынятай канстытуцыі яму былі вернуты сродкі, патрачаныя зяго кішэні на курляндскую кампанію, усяго 14 258 злотых. Пасля прадстаўлення рахункаў Палубінскі перайшоў з палаты дэпутатаў у скарбовы трыбунал ВКЛ[75]. У тым жа годзе ўдзельнічаўу паходзе Яна Казіміра ў ВКЛ i бітве пад Кушлікамі (4 XI 1661). У гэты час ён ўжо не камандаваў сваімі харугвамі, паколькі ўтварылася канфедэрацыя пад назвай Братэрскі Саюз пад маршалам К. Х. Жэромскім. У перамовах з канфедэратамі С. Чарнецкі настойваў, каб яны прынялі ў свае рады былых палкоўнікаў, у тым ліку і палявога пісара ВКЛ, але кіраўнікі канфедэратаў на гэта не пагадзіліся[76]. Далейшая дзейнасць Палубінскага ў 1661-1663 г. была звязана са спробамі знайсці паразуменне з камандзірамі саюзу войска ВКЛ. Па даручэнні каралеўскага двара ён браў удзел у перамовах з кіраўнічымі структурамі саюзу ў справе выканання іхніх патрабаванняў і роспуску канфедэрацыі. Тым больш што пасля бітвы пад Кушлікамі ўдзельнікам саюзу стаўяго паручнік — Канстанцін Катоўскі. Сам Палубінскі камандаваў атрадамі, якія не ўвайшлі ў саюз, a знаходзіліся на Беларусі і якім канфедэраты не выдзелілі месцаў зімовага адпачынку[77]. Недахоп магчымасцяў размяшчэння на адпачынак прывёў да таго, што і гэтыя адзінкі аб’ядналіся ў канфедэрацыю; сярод іх апынуліся таксама элітарныя гусарскія харугвы караля, паручнікам якіх быў Палубінскі, а таксама харугвы гетмана П. Сапегі. Кароль быў глыбока абураны паводзінамі сваіх гусараў i меў прэтэнзіі да Палубінскага за яго адсутнасць у войску[78]. Палявому пісару ўдалося вярнуць частку харугваў, аднак большасць перайшла да канфедэратаў. На чале харугваў, якія засталіся вернымі двару, Палубінскі накіраваўся ў ваколіцы Бабруйска i Глуска, i там размясціў іх на зімовы адпачынак[79]. Ён прыняў удзел у так званай смаленскай аферы, калі разам са сваім родзічам стольнікам ВКЛ Марцыянам Агінскім узяў на сябе місію, даручаную смаленскім соймікам, звярнуцца да вайсковага саюзу з мэтай арганізацыі пратэсту супраць планаў Рэчы Паспалітай аддаць Смаленск Маскве; гэта ўдарыла б па прыхільніках двара на чале з В.K. Гасеўскім[80]. Пасля адыходу ад саюзу Жамойцкай дывізіі Ян Казімір на сесіі ў Шадаве ў траўні 1663 г. узмацніў націск на Палубінскага, каб той імкнуўся адарваць ад Братэрскага Саюзу (фактычна дывізіі Сапегі) каралеўскі полк узамен за выплату даўніх даўгоў. У гэтых дзеяннях яго меўся падтрымліваць гетман П. Сапега, які, матывуючы свае паводзіны слабым здароўем, a на самай справе чакаючы канкрэтных прапановаў з боку двара, не ціснуў на палявога пісара ў гэтым пытанні[81]. Але да заканчэння канфедэрацыі правага крыла было яшчэ далёка, бо кіраўніцтва саюзу на чале з К. Катоўскім было ў сваіх патрабаваннях незгаворлівым. Палубінскі разам з астатнімі камісарамі атрымаў ад Яна Казіміра інструкцыю пагадзіцца на амністыю для жаўнераў, за выключэннем тых, якія бралі ўдзел у забойстве палявога гетмана ВКЛ В.K. Гасеўскага[82]. Пра аўтарытэт палявога пісара ўдывізіі Сапегі сведчыць той факт, што канфедэраты з правага крыла выслалі да яго 21 чэрвеня 1663 г. паслоў з прапановай заступіцца перад каралём за вязняў на чале K. Есьманам i K. Катоўскім[83]. Палубінскі ад прапановы не ўхіліўся і абяцаў пад час размовы з каралём умяшацца ў справы правага крыла і, спасылаючыся на свае заслугі, імкнуцца злагодзіць кару для забойцаў гетмана В.K. Гасеўскага[84]. Палубінскі таксама прыняў актыўны ўдзел у рабоце камісій, якія імкнуліся да ліквідацыі саюзу, што мела месца на сесіі ў Мастах толькі 16 жніўня 1663 г. Можа, ён яшчэ меў нейкую надзею на тое, што яму будзе даверана вакантная пасада палявога гетмана ВКЛ. Яго падтрымлівалі ў гэтым Сапега і Б. Радзівіл, але ўплывы Пацаў пры двары пераважалі. Большасць дзяржаўных мужоў i рэзідэнтаў, якія знаходзіліся пры асобе караля, адназначна выказваліся за прызначэнне на гэтую пасаду абознага ВКЛ Міхала Казіміра Паца, якога такім чынам улады хацелі ўзнагародзіць за ліквідацыю канфедэрацыі левага крыла арміі ВКЛ. Хоць П. Сапега і спрабаваў паслядоўна падтрымліваць асобу Палубінскага, дыскрэдытуючы пры гэтым асобу абознага ВКЛ, такое рашэнне было прынятае ўжо даўно[85]. Тое, што булава палявога гетмана была даверана Пацу[86], напэўна, павінна было непрыемна ўразіць палявога пісара, які мог залічыць сабе ў заслугу не толькі доўгую, з 1648 г. вайсковую службу, але таксама такія годныя старонкі сваёй біяграфіі, якія былі крывёй запісаныя пад Лоевам, Варшавай, Мітавай i Палонкай. У той жа час Палубінскі меў пастаянны кантакт з манархам, які быў ягоным непасрэдным начальнікам, калі ўзяць пад увагу выкананне ім функцыі паручніка каралеўскай гусарскай харугвы ў складзе войска ВКЛ. Такім чынам, з усяго сярэдняга каманднага звяна менавіта Палубінскага можна было прадвызначыць кандыдатам на заняцце гэтай пасады. Але трэба памятаць, што за гэтым прызначэннем сачыў у Варшаве сам канцлер ВКЛ Крыштаф Пац, якога вельмі паважала каралева. Акрамя таго, Пацы выконвалі істотную ролю ў каралеўскіх планах правядзення выбараў vivente rege. Але напярэдадні задняпроўскага паходу на Маскву двор стараўся падсаладзіць горыч паражэння Палубінскага, надаючы яму шэраг дробных зямельных надзелаў за вайсковыя заслугі[87]. Пасля заканчэння вайсковых канфедэрацый Палубінскі разам з іншымі старшымі афіцэрамі пачаў падрыхтоўку да паходу на Маскву, які павінен быў распачацца летам 1663 г. Па прычыне слабога здароўя П. Сапега даручыў камандаваць правым крылом палявому пісару ВКЛ. Пра гэта так пісаў у сваім дзённіку Міхал Лявон Абуховіч: „Гетман вялікі ВКЛ падтрымліваў парадак правага крыла ад боку каралеўскага, сам слабасцю здароўя ў гэтым часе (якой быў enervatus) матывуючы перадаў кіраванне Яснавяльможнаму Пану Ягамосці Палубінскаму viro belli artibus instructissimo i да каторага ductu plus confidere et audire прызвычаілася войска больш, чым да іншых”[88]. Апрача таго што Пац, які камандаваў левым крылом, ужо 21 верасня падышоў да Дняпра пад Оршу, дывізіі Сапегі відаць не было. Толькі ў канцы снежня пад камандай Палубінскага яна падцягнулася да галоўнай стаўкі войска ВКЛ, і абодва камандуючыя вырушылі пад Рослаўль, штурм якога не ўдаўся. З-пад Рослаўля Пац вырушыў праз Бранск насустрач атрадам Яна Казіміра, a Палубінскі пайшоў за ім трактам на Почап[89] Аднак суперніцтва абодвух крылаў арміі ВКЛ працягвалася далей, бо жамойцкая дывізія прарэдзіла атрады Палубінскага, якія мелі вялікія клопаты з забеспячэннем правіянтам, што запаволіла яе пераход. Пра ўзаемаадносіны паміж двума камандзірамі так пісаў у ходзе гэтай кампаніі Я.В. Пачобут-Адляніцкі: „Мы з левым крылом яшчэ пры Ягамосці Пану гетману засталіся, які з Ягамосцем Панам Палубінскім зносіўся, пісарам палявым ВКЛ, але сказаць трэба, наўмысна забаўляючы размовамі застаўся, каб гармата адчыніла шмат і каб шляху наперад не заняў Ягамосць пан Палубінскі да асобы караля Ягамосці”[90]. Адначасова процівагу намерам двара і каралеўскай пары выкарыстаць задняпроўскую кампанію ў мэтах ажыццяўлення планаў правядзення выбараў vivente rege фармавала апазіцыя на тэрыторыі ВКЛ, якую стваралі прыхільнікі Радзівілаў і Сапегаў. У яе складзе, згодна з данясеннямі рэзідэнтаў замежных дзяржаваў у Варшаве дэ Ламбрэ i Дэс Ноерса, знаходзіўся таксама Аляксандр Гіляры Палубінскі, які, аднак, па прычыне сваёй сувязі з дваром, не выконваў там галоўнай ролі[91]. Абедзве дывізіі войска ВКЛ 2 лютага прыбылі пад Сеўск і пачалі чакаць падыходу кароннага войска на чале з Янам Казімірам. Аж да паловы лютага працягваліся размовы з дэлегатамі паасобных харугваў на тэму знаходжання іх у далейшай службе, апрача запазычанасці ў выплаце салдацкай аплаты. Палубінскаму ўдалося пераканаць жаўнераў, кабяны працягвалі знаходжанне на службе да 10 траўня, што давала магчымасць працягваць паход супраць Масквы[92]. Няўдалая асада Глухава запаволіла марш каронных сілаў, якія толькі 14 лютага дайшлі да ваколіцаў Сеўска, дзе пад камандай Паца і Палубінскага знаходзіліся атрады ВКЛ. 17 лютага адбыўся агляд усёй арміі ВКЛ у прысутнасці Яна Казіміра, „ад чаго вельмі развесяліўся, убачыўшы прыстойнае войска i асабліва, што ad mentem Караля Ягамосці адносна далейшай службы, ніякага не патрабуючы, vota свае далі”[93].

Палубінскі прадставіў каралю атрады правага крыла, у тым ліку сваю гусарскую харугву, паручнікам якой з’яўляўся. Непасрэдна пасля агляду на ваеннай нарадзе пастанавілі, аднак, у сувязі са звесткамі пра надыход маскоўскіх сілаў Ю. Чаркаскага, Рамаданаўскага i Бжухавецкага, адступіць у межы Рэчы Паспалітай, выслаўшы ўглыб Маскоўскай дзяржавы корпус конніцы з мэтай знішчыць тылы праціўніка і разведаць размяшчэнне ягоных галоўных сілаў. На чале згуртавання, якое складалася з 40 харугваў, па 20 з кожнай арміі, сталі Стэфан Бідзінскі, сандамерскі стольнік i паручнік панцырнай харугвы Яго Каралеўскай Вялікасці, а таксама Палубінскі, палявы пісар ВКЛ і паручнік гусарскай роты Яго Каралеўскай Вялікасці ў складзе арміі ВКЛ. Гэты корпус, падмацаваны атрадамі запарожскіх казакоў, валанцёрамі з Вялікага Княства разам з татарамі, вырушыў у глыбіню Маскоўскай дзяржавы. Ён меў баявую задачу разбіць перадавы атрад маскоўскіх сілаў пад камандай І. Празароўскага. 7 сакавіка, як запісаў A. Храпавіцкі, да каралеўскай стаўкі дайшлі звесткі пра баявыя дзеянні раз’езду Палубінскага, які „павярнуў да Почапа, удала пагасціўшы на Маскве, бо там нейкую частку Масквы на мілі дзве трупам палажыўшы i агнём і мячом знішчыўшы, знёс Празароўскагаі Зубава”[94]. Пасля знішчэння значных тэрыторый маскоўскага пагранічча палявы пісар са сваімі харугвамі ўдала дайшоў да каралеўскай стаўкі, зрабіўшы 11 сакавіка каралю справаздачу з паходу. Як занатаваў Я.В. Пачобут-Адляніцкі, „палявы пісар ВКЛ, прыбыўшы з-пад Старадуба, справаздачу ўчыніў працы сваёй, каторая з удзячнасцю Каралём Ягамосцем была прынятая і Ягамосцем Панам гетманам таксама [M.K.Пацам]“[95].

Пасля фактычнагазаканчэння паходу, разам з карал еўскім палком, Палубінскі праводзіў караля праз Магілёў і Менск у Вільню. Пра павагу і вялікі аўтарытэт Палубінскага ў войску сведчыць яго вылучэнне на вайсковай сесіі ў Шклове (13 V 1664) камісарам на Віленскую камісію, якая павінна была заняцца выплатай даўгоў па чвэрцях абодвум крылам войска ВКЛ[96]. Адначасова на слонімскім сойміку 17 кастрычніка таго ж года ён быў выбраны дэпутатам галоўнага сойму з прадстаўленнем братоў-шляхты да ўзнагароды за ваенныя заслугі[97]. Тым часам летам таго ж года Палубінскі сур’ёзна задумаўся пра адбыццё пілігрымкі ў Чанстахову, каб падзякаваць Найсвяцейшай Дзеве Марыі за цудоўнае ўратаванне пад час многіх бітваў са шведамі і маскавiтамі, у якіх ён удзельнічаў, пачаўшы з 1654 г. Аднак сапраўдным повадам было жаданне спаткацца з Е. Любамірскім, бо гетман П. Сапега меў намер паслаць палявога пісара ВКЛ да вялікага гетмана Кароны, каб узгадніць з ім пазіцыю на будучым сойме адносна двара[98]. Аднак Ян Казімір настойліва дамагаўся ад Палубінскага, каб той адмовіўся ад гэтага намеру і прыняў удзел у рабоце Віленскай камісіі. У лісце да Палубінскага Яго Карал еўская Вялікасць пісаў: „Толькі тое нас неўсцешвае, што Вяльможны Пан найперш у Чанстахову, чым у абоз збіраешся, па Нашым меркаванні і ўсіх тэолагаў, большага адпушчэння (грахоў) Вяльможны Пан заслужыш, калі periclitantem грудзьмі сваімі Айчыну абароніш”[99]. Пілігрымку на Ясную Гару палявы пісар адбыў у зусім іншых умовах, пад час грамадзянскай вайны з Е. Любамірскім. Тады Палубінскі ўваходзіў у апазіцыю да двара, якую ўзначальвалі Сапегі, бо каб забяспечыць сабе поспех на сойміку пры выбарах у галоўны сойм (палявы пісар тады змагаўся за мандат у прыхільным Сапегам Слоніме), Павел Сапега і ён сам адмовіліся прыняць камандаванне над павятовымі харугвамі, якія збіраліся пад Даўгінавам (17 VIII 1664)[100]. Сам Палубінскі пайшоў супраць палявога гетмана ВКЛ M.K. Паца, высылаючы на соймікі ВКЛ лісты, поўныя скаргаў на яго[101]. У ходзе сойму 1664 г., на якім адбываўся судовы працэс аб дзяржаўнай здрадзе маршала і палявога гетмана Кароны Ежы Любамірскага, Палубінскі знаходзіўся сярод слонімскай дэлегацыі. Якой была пазіцыя Палубінскага адносна абвінавачанага ў здрадзе гетмана, нам не вядома, але неўзабаве ён прыняў пазіцыю двара, і зусім не бескарысліва. Гэта пацвярджае меркаванне пра Палубінскага, якое выказаў Б. Радзівіл, канюшы ВКЛ, які добра арыентаваўся ў тайнах палітыкі, у лісце да свайго слугі Яна Мяжынскага. Ён так пісаў аб апазіцыйнай паставе да двара П. Сапегі i А. Г. Палубінскага: „Адзін [П.Сапега] баіцца, каб сынам ніякай шкоды не сталася, другі [Палубінскі] як вытаргуе штокольвек ibit in partes, бо грошы любіць”[102]. Адсутнасць кавалерыі ў арміі Кароны, па прычыне ўдзелу ў канфедэрацыі часткі каронных сілаў, падпарадкаваных A. Астшыцкаму, сталася прычынай, якая змусіла караля да адклікання прынятага раней рашэння згарнуць каралеўскую гусарскую харугву, паручнікам якой быў Палубінскі[103]. Такім чынам Ян Казімір хацеў далучыць кавалерыю ВКЛ да барацьбы з сіламі Е. Любамірскага, які ўзняў мяцеж супраць караля, увайшоўшы з узброенымі атрадамі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай у траўні 1665 г.[104]. Апрача таго, што ў гэты час у ВКЛ адбываліся баявыя дзеянні з Масквой i нягледзячы на пратэсты часткі дзяржаўных мужоў ВКЛ, Яну Казіміру ўдалося дзеля барацьбы з Е. Любамірскім атрымаць дапамогу Вялікага Княства ў выглядзе корпуса конніцы, камандаваць якім было даручана палявому пісару ВКЛ. Аднак да яго прыставілі Пацаў, якія павінны былі дапільнаваць, каб не адбылося якіх-небудзь кантактаў з эксмаршалам. Побач з палявым пісарам, сілы якога ацэньваліся амаль на 3 тысячы коннікаў, знаходзіліся: Уладзіслаў Пац, харужы ВКЛ, Баніфацы Тэафіль Пац, цівун троцкі, разам з сынам Янам Крыштафам. Атрады ВКЛ накіроўваліся ў Карону двума трактамі: адны — праз Люблін, Завіхост, Паланец i Пацанаў; другія вырушылі ў напрамку Сташова[105]. Каб звязаць боем мяцежніка, што адступаў перад ім, кароль 31 жніўня 1665 г. выслаў раз’езд, які складаўся з атрадаў ВКЛ, падтрыманых некалькімі харугвамі Кароны. Гэты корпус налічваў каля 3,5 тысяч коннікаў, у тым ліку некалькі соцень рэйтараў і драгунаў. За Палубінскім павінны былі накіроўвацца два рэгімэнты гвардыі драгунаў караля пад камандай Яна Генрыка фон Альтэн-Бокума, а за ім, з усімі сіламі разам з артылерыяй, Ян Казімір. На самай справе 4 верасня Палубінскі дагнаў войска Е. Любамірскага i пачаў бітву з мяцежнай конніцай[106]; аднак дапамога не паспела, a манахі-паўліны на Яснай Гары не пусцілі ў кляштар уцекачоў-ліцвінаў. Большасць войска, разам з Палубінскім і Пацамі, якія яго суправаджалі, трапіла ў палон. Самога Палубінскага, на вачах тысяч мяцежнікаў, вывелі з абароннага рова, a потым разам з усімі палоннымі ён быў вымушаны прысягнуць, што не пойдзе супраць былога маршала і братоў з Кароны.

Як мы можам ацаніць камандаванне палявога пісара пад Чанстаховай? На досвітку, згодна з інструкцыяй, ён пайшоў у наступ на адвод мяцежнікаў у выглядзе палка A. Паляноўскага. Аднаку гэтым наступленні былі задзейнічаны амаль усе сілы ВКЛ. Як пісаў Веспасіян Кахоўскі, „ліцвіны біліся мужна, маючы каралеўскі ўказ, і разумелі пры гэтым, што гэтым пагаджаліся выклікаць на дзеянні свае вялікую злосць, пры каралі стоячы і гонар свайго народа праз перамогу падтрымліваючы, тылоў не хацелі паказваць, спадзеючыся за сабой падыходзячага караля з цэлым войскам”[107]. Аднак не мог прадбачыць Палубінскі, што на дапамогу A. Паляноўскаму на поле бітвы прыбудуць астатнія дывізіі Срэнявіты, гэта значыць атрады Борка i A. Астшыцкага, і таксама што сам ён не зможа разлічваць на дапамогу ані Я. Г. Бокума, ані тым больш на галоўныя сілы манарха. Войска Палубінскага трымалася доўга, пакуль з поля бою не адступілі нованабраныя харугвы пад камандай Караля Станіслава Лужыцкага. Палявы пісар сам паспрабаваўвыправіць сітуацыю: „У замяшанні страшным, калі адных білі, а іншыя in ordinate уцякалі,хацеўягамосць пан Палубінскі ўбой прывесці войска і захаваць, але ледзьве крыху старшызны і некалькі харугваў змог збіць у кучу i тыя імгненна рассыпаліся”[108]. У прынцыпе палявы пісар заданне выканаў, бо на працягу некалькіх гадзін звязваў боем сілы мяцежнікаў, аднак дапамогі не дачакаўся, бо каралеўскія сілы былі занадта далёка ад свайго пярэдняга краю. Ян Казімір у пройгрышы абвінаваціў А.Г. Палубінскага, які, маючы такі досвед вядзення баявых дзеянняў, не павінен быў паддацца і трапіць у палон разам з усім корпусам ВКЛ, а таксама чанстахоўскіх паўлінаў, якія не сталі страляць з гармат па мяцежніках і нават не адчынілі брамы свайго кляштара войску Вялікага Княства, якое адступала[109]. Па меркаванні многіх сучаснікаў гэтых падзей, параза Палубінскага пад мурамі Чанстаховы ў вялікай ступені абмежавала ягоныя шансы на атрыманне булавы палявога гетмана ВКЛ пасля смерці Паўла Сапегі [30 XII 1665], калі адкрылася вакансія на пасаду вялікага гетмана. Тым больш што ў адрозненне ад іншых чанстахоўскіх палонных, у тым ліку Пацаў[110], Палубінскі не збіраўся парушаць прысягу аб тым, што больш не накіруе сілаў ВКЛ супраць мяцежных каронных войскаў. Е. Любамірскі доўга трымаў у няволі ліцвінаў, але дзякуючы станоўчай пазіцыі Яна Казіміра не прыступаць да ніякіх трактатаў з канфедэратамі, пакуль не будуць адпушчаныя чанстахоўскія палонныя, апошнія былі дастаўлены ў каралеўскую стаўку пад Інавлодзем 23 верасня 1665 г.[111]. Напэўна, сам Палубінскі быў вызвалены раней, пасля прыняцця прысягі, і накіраваўся адразу на радзіму ў Вялікае Княства. Па даручэнні караля ён удзельнічаў у пахаванні Крыштафа Сапегі, крайчага ВКЛ. У 1666 г., другім годзе грамадзянскай вайны ў Польшчы, згодна з прынятай прысягай, Палубінскі не прыняў удзелу ў братазабойчых бітвах, якія закончыліся крывавай баталіяй пад Монтвамі 13 ліпеня 1666 г. У гэтай бітве ўдзельнічала войска ВКЛ пад камандай палявога гетмана ВКЛ M. K. Паца. У склад тых сілаў уваходзілі і баявыя адзінкі Палубінскага: гусары Яго Каралеўскай Вялікасці, казацкая харугва пад камандай паручніка Аляксандра Рэйнгольда Палубінскага, татарская харугва пад камандай Шахуна Мурзы, а таксама рэгімэнт драгунаў падпалкоўніка Мацвея Станцэля[112]. Гэтыя адзінкі толькі пасля падпісання мірнай дамовы пад Лэнгоніцамі 31 VII 1666 г. пачалі павольны паход да межаў ВКЛ. На гэтым закончыўся баявы шлях Палубінскага, які, пачаўшы ад дзеянняў супраць казакоў аж да баёў пад час грамадзянскай вайны з Е. Любамірскім, не адзін раз быў збройным плячом каралеўскага двара, камандуючы з 1655 г. палком конніцы ў складзе рэгулярнай арміі ВКЛ. Няўдачы ў 1665 г. і ўхіленне ад удзелу ў баях супраць мяцежнікаў у наступным годзе зменшылі ягоныя шансы на атрыманне булавы палявога гетмана ВКЛ. Знакам незадаволенасці Яна Казіміра Палубінскім было прынятае каралём рашэнне аб ліквідацыі харугвы гусараў, паручнікам якой той быў. У лісце да палявога пісара ВКЛ манарх пісаў: „Бачачы, што харугва Наша гусарская менш дагодная да вядзення вайны, калі ў ёй гэтым летам толькі некалькі сяброў засталося, хоць і добры хлеб мела ў Кнышыне, і нам саромецца за яе давялося, далі ўказ Вяльможнаму ваяводзе смаленскаму, гетману Вялікага Княства Літоўскага [M.K. Пацу], каб яе згарнуў, a ад Вас жадаем і мець хочам каб Нам харугву і катлы адаслалі”[113]. На сарваным восеньскім сойме 1666 г. вырашалася справа гетманскіх пасадаў. Вялікую булаву ВКЛ атрымаў M.K. Пац, a палявую — ваявода віцебскі Ўладзіслаў Валовіч, што выклікала незадавальненне сярод многіх дэпутатаў сойму з ВКЛ, якія былі ўпэўнены, што ўрэшце гетманскую булаву атрымае палявы пісар ВКЛ. Апрача таго, што Сапегі, Агінскія і Радзівілы выказаліся ўрэшце за адзінага кандыдата Палубінскага, але, як сцвярджаў K. Пац, канцлер ВКЛ, менавіта яны „пазбавілі булавы” палявога пісара. Існуюць падставы, якія дазваляюць сцвярджаць: тое, што булаву палявога гетмана не атрымаў Палубінскі, спрычынілася да зрыву сойму[114]. Зноў палявы пісар звязаўся не з той партыяй, якую трэба было падтрымліваць. Бо надалей пры двары рэй вялі Пацы, што падтрымлівалі праграму выбараў vivente rege, ад якога не адмовілася каралева Людвіка Марыя. Сувязі з Радзівіламі і Сапегамі, якiя няшчыра падтрымлівалі Палубінскага ў яго імкненні да гетманскай булавы, абярнуліся для яго новым пройгрышам у барацьбе за жаданую пасаду. Бо здабыўяе чалавек, звязаны з Пацамі, але ён не меў асабліва вялікага досведу ў вайсковых справах, як і такога аўтарытэту ў войску, як палявы пісар ВКЛ.

Пасля скарачэння войска ВКЛ у 1667 г. Палубінскі і надалей меў у складзе арміі ВКЛ казацкую харугву на 115 коннікаў, татарскую на 120 коннікаў i рэгімэнт драгунаў сілай у 300 пайкоў[115]. У гэтым жа годзе ён быў выбраны дэпутатам на вальны варшаўскі сойм і ўлучаны ў склад камісіі, якая абмяркоўвала ўтварэнне новага манетнага двара для Вялікага Княства, таксама яго выбралі камісарам для выплаты даўгоў войску ВКЛ[116]. Быў ён таксама і дэпутатам надзвычайнага сойму ў студзені 1668 г., дзе двор, які ўжо быў у стане спрэчкі з Пацамі, што перайшлі ў апазіцыю, шукаў паразумення з Палубінскім. Атрымаў тады згоду Яна Казіміра на перадачу яму Іванам Нячаем Бабруйскага староства[117]. У ліпені ён атрымаў таксама ад Яна Казіміра прывілей на Жамойцкае староства, але ад прыняцця яго ўстрымаўся; вельмі верагодна, што і надалей яго цікавіла выключна гетманская булава[118]. Тым больш што на сойме, калі адбылося адрачэнне Яна Казіміра ад улады, на якім Палубінскі прысутнічаў як дэпутат, ён падпісаў акт адмовы манарха ад трона як палявы пісар ВКЛ. Напярэдадні ўрачыстай адмовы караля ад трона — 15 верасня — памёр палявы гетман ВКЛ В. Валовіч, і ўсе спадзяваліся, што гэтай вакансіяй распарадзіцца ўжо новы манарх. Палубінскі ў гэты час быў прыхільнікам Радзівілаў, хоць Пацы і „лавілі” яго абяцаннямі падтрымкі ў атрыманні булавы. Здавалася, што на гэты раз жаданая пасада не міне палявога пісара. Сам Ян Казімір, ужо адмовіўшыся ад каралеўскай улады, рэкамендаваў Палубінскага маршалкам канвакацыйнага сойму i прасіў падканцлера ВКЛ Міхала Казіміра Радзівіла падтрымаць гэтую кандыдатуру[119]. Канцлер ВКЛ K. Пац рэкамендаваў Палубінскага свайму крэўнаму, але з умовай, каб „толькі Каралеўства для Вас рэкамендаваць, a мы яму да булавы дапаможам i ў будучага Пана (караля) атрымаем прывілей, няхай толькі пакіне партыю радзівілаўскую”[120]. Аднак справа гетманскай булавы была ўжо даўно вырашана, бо пры спатканні Яна Казіміра з Радзівіламі ў Белай ён перадаў прывілей на булаву палявога гетмана падканцлеру ВКЛ М.К. Радзівілу. І ён на канвакацыйным сойме 20 лістапада таго ж года прадэманстраваў гэты прывілей з датай 15 верасня і подпісам Яна Казіміра. Справа булавы палявога гетмана ВКЛ затрымала на шмат дзён работу сойму, a Палубінскі мог адчуваць сябе двойчы ашуканым, бо як кароль, так і Радзівілы, да якіх ён звяртаўся з просьбай аб падтрымцы, абяцалі яму ў гэтай справе дапамогу. Вялікі гетман ВКЛ M. Пац у спрэчцы з Радзівілам даводзіў, што праз чатыры дні „пасля смерці пана гетмана [В. Валовіча] я пайшоў зараз жа да Яго Каралеўскай Вялікасці хадайнічаць за пана Палубінскага, але мне Яго Каралеўская Вялікасць адказаў: каб гэта ў маёй уладзе было, рад быў бы гэта ўчыніць, але зараз немагчыма, бо adfuturum regnantem instabo[121].

Палубінскі пад час interregnum не меў ніякай пасады, бо ў верасні 1668 г. палявым пісарам ВКЛ быў прызначаны Ян Агінскі, a сам ён не прыняў пасады старасты жамойцкага[122]. Ён і надалей не адмаўляўся ад барацьбы за гетманскую булаву, якой за ваенныя заслугі, безумоўна, быў дастойны. Перад пачаткам перадвыбарчых соймікаў ён разаслаў па ваяводствах Рэчы Паспалітай лісты, у якіх прасіў падтрымкі ў яго імкненні атрымаць булаву палявога гетмана ВКЛ. Разам з Пацамі прыбыў на выбарны сойм, бо быў дэпутатам[123], i 1 траўня 1669 г. урачыста заехаў на Прагу ў суправаджэнні некалькіх тысяч узброеных людзей. Пад час работы сойму дэпутаты ад войска ВКЛ з трыбуны (30 траўня 1669 г.) учасе сваёйаўдыенцыідамагаліся,каббулавапалявогагетманаВКЛ была аддадзена Палубінскаму, „які добра айчыне служыў”[124]. Палубінскі працягваў папракаць Радзівіла, што булава гетмана ВКЛ была ім атрымана незаконна, таму процілеглы бок таксама арганізаваў на яго атаку, абвінаваціўшы ў уціску шляхты ў Берасцейскай эканоміі, а таксама ў адказнасці за шкоды, якія нанёс ягоны корпус у Кароне ў ходзе ваенных дзеянняў пад час бунту Е. Любамірскага[125]. Стараста браслаўскі Стэфан Канстанцін Песачынскі, выступаючы з дэпутацкай трыбуны, сказаў, што ў чарговы раз Палубінскі размінаецца з гетманскай булавой, таму што не захацеўяшчэ раз увесці ў Карону войска ВКЛ у 1666 г. Пад час выбараў караля, напачатку разам з Пацамі, ён падтрымліваў кандыдатуру Масквы, а потым Латарынгіі[126]. На тым жа сойме апошні раз паспрабаваў Палубінскі публічна папракнуць M. K. Радзівіла за гетманскую булаву, атрыманую незаконным шляхам. Процілеглы бок 31 траўня 1669 г. арганізаваў атаку на Палубінскага: слуга палявога гетмана ВКЛ абвінаваціў Палубінскага ў незаконным размяшчэнні дзвюх харугваў на шляхецкіх землях у Берасцейскім ваяводстве[127]. Апошні раз дыскусія ў гэтай справе паміж зацікаўленымі бакамі ўзнікла на сесіі, якая праходзіла 15 чэрвеня. Гэты дыспут закончыў, перад выбраннем Міхала Карыбута, спрэчкі Радзівілаў з прыхільнікамі Пацаў за булаву палявога гетмана ВКЛ[128]. Пасля доўгіх спрэчак Пацы з Радзівіламі дайшлі да згоды (2 ліпеня 1669 г.): булава палявога гетмана ВКЛ заставалася M.K. Радзівілу, a Палубінскі прыняў пасаду старасты жамойцкага. Абодва бакі пагадзіліся, што ў выпадку, калі пасада вялікага маршала ВКЛ пасля Крыштафа Завішы вызваліцца, то заняць яе павінен Палубінскі[129].

Ужо pakta konwenta ды jurament для новага караля Міхала Карыбута Вішнявецкага Палубінскі падпісаў як стараста жамойцкі. Ён быў таксама дэпутатам сойму, на якім адбылася каранацыя караля ў 1670 г. Крыху раней, 11 XI 1669 г., пасля таго як Крыштаф Завіша перайшоў на пасаду віленскага кашталяна, Палубінскі атрымаў высокую пасаду ў сенатарскай ерархіі — пасаду вялікага маршала ВКЛ. З гэтага моманту пачынаецца яго сенатарская кар’ера, хоць ён фактычна ўвайшоў у сенат ужо як стараста Жамойці. Потым ён меў у складзе арміі ВКЛ шмат адзінак як нацыянальнага, так і замежнага набору, якія ўдзельнічалі ў многіх ваенных кампаніях. У час панавання Міхала Карыбута Палубінскі належаўдапартыіK.Паца,якіпадтрымліваўдворубарацьбез незадаволенымі. У1670 г. на сойме Палубінскага прызначылі ад сената ў камісію, якая займалася раздзелам Лоева і Любеча, a таксама выдачай аплаты вайскоўцам і згортваннем арміі ВКЛ[130]. Палубінскі лічыўся гарачым прыхільнікам двара, таму яго надзялялі многімі землямі. Напрыклад, пасля смерці Трызны Міхал Карыбут аддаў яму 23 XI1671 г. староства ў Ваўкавыску[131]. Як паведамляў брандэнбургскі рэзідэнт Ёган Говербек электару Фрыдрыху Вільгельму, менавіта Палубінскі, разам з M. K. Пацам, адносіўся да сенатараў, якія падтрымлівалі трон і планы ўмацавання арміі ВКЛ[132].

Палубінскі прысутнічаў на сойме 1672 г., дзе быў абраны ў камісію, што займалася ўдасканаленнем інструкцыі для камісараў, якія вялі перамовы з Масквой. Разам з Пацамі і іншымі прыхільнікамі Міхала Карыбута ён падпісаў акт Віленскай канфедэрацыі (28 ліпеня 1672 г.), створанай дзеля падтрымкі караля ў барацьбе з апазіцыяй. Не ўхіліўся таксама ад падпісання акта канфедэрацыі войска ВКЛ у Кобрыне (22 XI таго ж года), што падтрымала трон[133]. Хоць ён і не прыбыў на з’езд галомбскіх канфедэратаў пад Люблін (11 X 1672), але на сойме ў Варшаве ў студзені 1673 г. абвясціў сваю прыхільнасць да гэтага задзіночання, апраўдваючы сваю адсутнасць на з’ездзе дрэнным станам здароўя. Аднак не ўдзельнічаў разам з гетманам M. K. Пацам у хоцімскай кампаніі 1673 г., хоць і выслаў туды ўсе свае баявыя адзінкі ca складу арміі ВКЛ, перапісаныя пад Ражанкай 1 IX таго года (харугвы: гусарскую, пяцігорскую, татарскую, венгерскую пяхоту і пешы рэгімэнт пад камандай падпалкоўніка M. Стэнцэля)[134]. Палубінскі лічыў, што пасля гэтай кампаніі трэба размясціць на адпачынак войска ВКЛ на Валыні, а не ў глыбіні Вялікага Княства, каб аблегчыць канцэнтрацыю сілаў ВКЛ у 1674 г. перад новым паходам супраць туркаў. Але непрыхільнасць M. K. Паца да Сабескага пераважыла, i той не паслухаўся добрай парады[135].

Пасля смерці Міхала Карыбута, напачатку разам з Пацамі, падтрымліваў кандыдатуру маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, а потым аўстрыйскую кандыдатуру. Пад час канвекцыі быў улучаны ў камісію, якая вяла перамовы з Масквой, а таксама ў камісію, прызначанаю ў Вільню на 21 сакавіка 1674 г., якая займалася справай разлікаў з войскам ВКЛ. Палубінскаму часта давалі падобныя даручэнні па прычыне яго добрага ведання вайсковых справаў, а таксама вялікага аўтарытэту, якім надалей ён карыстаўся сярод вайскоўцаў ВКЛ. Калі каралём быў выбраны Ян Сабескі, гэта стала нечаканасцю для ліцвінаў, a Палубінскі, падтрымліваючы меркаванне Пацаў, падпісаў маніфест ВКЛ супраць выбараў Пяста — Яна III Сабескага[136]. Праз тры дні ліцвіны адмовіліся ад маніфеста, прызнаўшы выбары новага ўладара Рэчы Паспалітай. Таму мы знаходзім подпіс Палубінскага пад pakta konwenta новага караля, пад зарачэннем (juramenta), а таксама суфрагіямі (sufragia), якія ён падпісаў разам з жыхарамі Наваградскага ваяводства (5 VI 1674)[137]. Прыход да ўлады Яна III адкрыў новыя магчымасці перад Палубінскім, які не перайшоў у рашучую апазіцыю да новага караля, як гэта зрабілі Пацы, а чакаў развіцця падзей, г. зн. прапановаў супрацоўніцтва ад трона. Быў таксама экспертам у справах перамоваў з Масквой, а на выбарчым сойме быў прызначаны для вядзення перамоваў з усходнім суседам. Восенню 1674 г. ён зноў не прыняў удзелу ў украінскай кампаніі Сабескага, але з абурэннем успрыняўадыход войска ВКЛ пад камандаваннем Паца з поля бітвы пад Брацлавам. Палубінскі пакараў за гэты ўчынак афіцэраў сваіх баявых адзінак, распусціў таксама частку жаўнераў, набіраючы на ix месца новых[138]. Сваёй харугве гусараў, якая апынулася сярод тых, што былі адведзены ў межы ВКЛ на загад M.K. Паца, „загадаўзгарнуцца, не хочучы нічога пра іх ведаць, калі зараз жа не вернуцца да Яго Вялікасці караля на Ўкраіну”[139]. Такім чынам Палубінскі павольна набліжаўся да партыі двара, a Ян III стараўся прымірыць M.K. Радзівіла з маршалам ВКЛ i такім чынам адарваць яго ад Пацаў[140]. Ян III нават у асобным лісце падзякаваў Палубінскаму за занятую ім пазіцыю адназначнага асуджэння дзеянняў гетмана ВКЛ M. Паца[141]. У гэтым лісце чытаем: „Сарамотны ўчынак кавалерыі ВКЛ ганіш, ганьбу ўсяго народа abominaris i лічыш дарэмна вылажаныя на харугвы свае кошты, што з удзячнасцю прымаем”[142]. Сам Палубінскі з прычыны ўдзелу ў працы маскоўскай камісіі ў Андрусаве і Кадзіне (26IX1674 — 10 I1675) не мог прыняць удзелу ў гэтай кампаніі; таму ў ёй удзельнічалі толькі ягоныя баявыя адзінкі ў складзе арміі ВКЛ[143].

У 1675 г. Палубінскі меўся весці не толькі свой полк, але і аддзелы M. K. Паца. Дзякуючы пасярэдніцтву Палубінскага дайшлo да паразумення Яна III з гетманам ВКЛ, і абодва вырушылі на Ўкраіну[144]. Сам Сабескі занадта позна паклікаў Паца да ўдзелу ў кампаніі, выслаўшы яму ўказ 15 чэрвеня 1675 г. (дайшоў толькі 6 ліпеня), i абодва камандуючыя распачалі канцэнтрацыю вайсковых сілаў ВКЛ. Палубінскі пісаў з Клецка M.K. Пацу, каб ягоныя харугвы ставіліся ў „Рафалаўцы, дзе правіянт купляць загадаў i лодкі з ім Стырам ракой перавозіць распарадзіўся”[145]. З гэтага відаць, што справай забеспячэння арміі правіянтам займаўся, маючы ў гэтым досвед, Палубінскі. На пачатку жніўня Палубінскі са сваімі харугвамі прыбыў у абоз гетмана ВКЛ. Аднак абодва яны не дайшлі да поля бітвы пад Львовам, бо маршал ВКЛ толькі 26 жніўня прыбыў у Рафалаўку на Палессі, дзе скончыў напісанне тэстаменту. Знамянальна, што як Пац, так і Палубінскі, менавіта перад гэтым паходам на туркаў, склалі свае тэстаменты, нібы прадбачачы клопаты ў арганізацыі кампаніі[146]. Яшчэ 19 жніўня Ян III выслаў Палубінскаму ўказ, загадаўшы паспяшацца са сваімі харугвамі ў каралеўскую стаўку[147]. Да караля дайшоў толькі палявы гетман ВКЛ M. K. Радзівіл, атрады якога ўдзельнічалі 24 жніўня ў бітве з татарамі пад Лесяніцамі; вялікі гетман ВКЛ Пац прыбыў пад Львоў толькі 8 верасня[148], калі лёс кампаніі ўжо быў вырашаны. У абозе ВКЛ справа тады дайшла да расколу, a Палубінскі далучыўся да апазіцыі супраць вялікага гетмана. Ён таксама браў удзел у senatus consilium у абозе над Збруччу паміж Чарнакозінцамі і Кудрынцамі[149]. Кампанія 1675 г. была апошнім паходам у поле маршала ВКЛ. Стан здароўя і грамадскія абавязкі зрабілі немагчымым яго далейшы ўдзел у чарговых ваенных паходах Яна III. У складзе арміі ВКЛ у 1675 г. у яго надалей заставаліся значныя сілы: харугвагусараў, пяцігорская, татарская, венгерская пяхота і пешырэгімэнт; у цэлым больш чым 800 коней і пайкоў[150].

У1676 г. Палубінскі ўдзельнічаў у рабоце каранацыйнага сойму ў Кракаве, a ў час урачыстага ўезду ў горад караля яго суправаджала пяцігорская рота Палубінскага з коп’ямі[151]. На гэтым сойме Палубінскі, як вельмі заслужаны сенатар Рэчы Паспалітай, быў абраны ў многія камісіі, у тым ліку: скарбовую, якая займалася разлікамі з войскам ВКЛ, манетную, а таксама падзелу войска Лоева і Любеча[152]. У сваіх прамовах Палубінскі падкрэсліваў патрэбу працягу вайны з Турцыяй, прапануючы, каб кароль дамагаўся дапамогі ад князя курляндскага і электара. У той жа час не верыў у дапамогу Масквы, прапануючы адправіць яе рэзідэнта з Рэчы Паспалітай, каб не меў доступу да справаў краіны. Палубінскі не ўдзельнічаў асабіста ў журавінскай кампаніі

1676 г., выслаўшы ў абоз свае фармаванні, якія знаходзілісяў складзе арміі. На гэты раз, згодна з перапісам, праведзеным у абозе пад Жураўнам, маршал ВКЛ выставіў на вайнуз Турцыяй 100 коннікаў пяцігорцаў з коп’ямі, татараў 64коннікі, харугву венгерскай пяхоты на 88 пайкоў, харугвузапарожскую на 75 коннікаў, а таксама рэгімэнт пяхоты на 248 пайкоў[153]. Палубінскі, аднак, атрымліваў рэгулярныя справаздачы пра баі з туркамі i паводзіны сваіх харугваў. Бо ён атрымліваў лісты з абозу ад палявога гетмана ВКЛ M.K. Радзівіла, які вельмі засмучаўся, што маршала ВКЛ няма ў абозе. Пісаў да Палубінскага таксама M. K. Пац[154]. Палубінскі прымаў таксама ўдзел у рабоце сойму 1677 г., стаўшы на бок каралеўскага двара ў спрэчках з Пацамі. Як чалавек, дасведчаны ў разліках з войскам, зноў быў уключаны ў скарбовую камісію, на гэты раз як прадстаўнік сената[155]. Падобную ролю выконваў таксама ў 1678 г., калі на паседжанні скарбовай камісіі ў Вільні абараняў інтарэсы войска. Працягваў лавіраваць паміж дваром і Пацамі, з якімі быў вымушаны супрацоўнічаць, хоць бы азіраючыся на вялікага гетмана ВКЛ, ад якога былі ў залежнасці кансістэнцыі для ягоных падначаленых у войску ВКЛ. Салідны ўзрост і дрэнны стан здароўя, што стаў вынікам адбытых кампаній, быў прычынай, па якой Палубінскі ўхіляўся ад камандавання войскам ВКЛ. У адным з лістоў да M. K. Паца прасіў яго, каб ахову паўднёвай мяжы Вялікага Княства ад татарскіх набегаў даручыў каму-небудзь іншаму[156].

Перад соймам у Горадні ў 1678 г. ён быў зноў перацягнуты Янам III на бок двара з дапамогай прывілею на працяг берасцейскай арэнды, якая прыносіла вялікія даходы. У сенатарскіх прамовах у Горадні Палубінскі, як адзін з нямногіх, крытычна ацаніў палітыку Брандэнбурга адносна Рэчы Паспалітай, іранізуючы таксама з прыходу шведаў у Прусію пад бокам M. K. Паца[157]. За паслугі, якія Палубінскі сведчыў двару, ён быў шчодра ўзнагароджаны; у 1679 г. ён атрымаўу арэнду Масты і канцэсію на староства ў Аборніках. У лісце да караля Яна III 21 ліпеня 1679 г., дзякуючы за Масты, рабіў закіды на далейшыя каралеўскія міласці, адначасова інфармуючы караля пра ўсё большую да яго антыпатыю з боку канцлера ВКЛ K. Паца[158]. Пад канец жыцця Палубінскага пачалі таксама псавацца ягоныя адносіны і з M. K. Пацам, у сувязі з пастаяннымі папрокамі маршала ВКЛ у бок гетмана пра адмену ўказаў на адпачынак ягоных вайсковых адзінак. Напрыклад, 3 красавіка таго года прасіў аб дадатковай кансістэнцыі для сваёй пяцігорскай харугвы, a 9 траўня аб змене кансістэнцыі для свайго пешага рэгімэнту, які адпачываў у Бабруйскім старостве[159]. Да канца жыцця актыўны ў палітыцы, Палубінскі нечакана памёр у Вогіне, у Берасцейскай эканоміі 3 XI 1679 г., пражыўшы ўсяго толькі 53 гады.

Вайсковую дзейнасць Палубінскага мы фактычна можам ацаніць праз ягоны ўдзел у бітвах 1648 — 1665 г., калі на самай справе ён вельмі актыўна дзейнічаў на многіх тэатрах ваенных дзеянняў: супраць казакоў, маскоўцаў, шведаў, сяміградцаў. Прайшоў усе камандныя ступені, камандуючы як ротмістр гусарскай харугвай, палком конніцы, а потым вялікімі загонамі кавалерыі.

3 часам яму была даверана пасада рэгімэнтара, або часовага намесніка гетмана над войскам ВКЛ. Яму таксама давяралі заданні, якія далёка выходзілі за межы абавязкаў звычайнага загоннага. Курляндская кампанія 1659/1660 г. з’яўляецца прыкладам таго, што Палубінскі добра даваў раду пры асадных дзеяннях, камандуючы не толькі кавалерыяй, а таксама іншымі родамі войска. Аналізуючы кадры вышэйшых афіцэраў арміі ВКЛ, A. Рахуба залічвае Палубінскага да найбольш выбітных афіцэраў сярэдняга звяна[160]. Ён быў вайскоўцам, а не палітыкам, і не вельмі добра разумеў тайны вытанчанай палітычнай гульні, якую вёў двор i вышэйшыя прадстаўнікі ўладнай эліты ў Вялікім Княстве Літоўскім на чале з Сапегамі, Радзівіламі, а пазней і Пацамі. Двойчы прайграў спаборніцтва за булаву палявога гетмана ВКЛ, становячыся не на патрэбны бок у апазіцыю да трона ў апошнія гады панавання караля Яна Казіміра. Свае старанні аб гэтай пасадзе ён павінен быў звязваць з дваром; без падтрымкі Яна Казіміра не мог марыць чалавек з „другой паліцы” ўлады пра такую пасадуў другой палове XVII ст. Выдавалася, што кар’ера, так добра пачатая (у 1654 г. атрымаў пасаду палявога пісара ВКЛ), давядзе яго, які быў апорай двара ў арміі ВКЛ, да найвышэйшых прыступак. Ён жа быў камандзірам каралеўскага палка i засведчыў каралеўскай пары шмат важных паслуг у перыяд патопу. Аднак няпэўная пазіцыя, якой ён прытрымліваўся ў 60-я г., яўнае імкненне да атрымання даходных наданняў i зямель, а таксама адмова ад паўторнага ўдзелу на другі год, у 1666 г., у вайне з Е. Любамірскім, пазбавіла яго шансаў на атрыманнежаданай гетманскай булавы. З прычыны заслуг, доўгатэрміновай вайсковай службы, а таксама аўтарытэту ў збройных сілах ВКЛ, ён безумоўна быў гэтай пасады (палявога гетмана ВКЛ) варты. Аднак трэба звярнуць увагу на тое, што ад моманту атрымання пасады палявога пісара аж да моманту адмовы ад трона Яна Казіміра, на працягу 14 гадоў, ён зусім не пасунуўся ў чыноўнай ерархіі Рэчы Паспалітай, у той час калі вакол яго прасоўваліся іншыя. Напэўна не памыліўся Б. Радзівіл, канюшы ВКЛ, які ацаніў Палубінскага як чалавека вельмі меркантыльнага. Бо вайсковая служба прынесла яму вялікія прэферэнцыі ў выглядзе зямельных надзелаў і старостваў. У ягоную спадчынную маёмасць уваходзілі: Дзярэчын у Слонімскім павеце i Глуск у Наваградскім, якія ён павялічыў дзякуючы каралеўскім надзелам.

У1651 г. стаў гаспадаром Рудабелкі, Тэнрукоўскага лена ў Жамойці (па хадайніцтву Людвікі Марыі ў 1660 г.), маёнтка Паложцы над Дзвіной (у 1661 г. за ўдзел у вайне супраць Масквы). Па тэстаменце дзядзькі Льва Казіміра Сапегі, падканцлера ВКЛ, у 1655 г. Палубінскі атрымаў Здзіцел, Явар, Вязовец, Глаўшчэвічы, Віціноўку i Васілічы ў Слонімскім павеце, Вялікія Горы, Горы i Шышаў у Аршанскім павеце, а таксама іншыя маёнткі ў Кіеўскім, Полацкім i Ваўкавыскім паветах. У 1677 г., маючы вялікія запасы наяўных грошай, адкупіў ад войска маёнткі каля Любеча і Лоева. Пасля шлюбу з Софіяй Канстанцыяй Валадковіч, дачкой Крыштафа, ваяводы ў Наваградку, атрымаў права на Трубяцкую суму, якую прызнаў яму сойм 1670 г. і якая з часам перайшла на спадкаемцаў Палубінскага. Акрамя таго, меў палац у Вільні і двор у Варшаве на вуліцы Мядовай. Не мог таксама Палубінскі паскардзіцца і на недахоп старостваў, якія ён атрымаўза свае ваенныя заслугі.

Так, ад канца 1655 г. быў адміністратарам Берасцейскай эканоміі, якую, падобна, як староствы Азяранскае (ад 1661 г.), Парыцкае (ад 1667 г.), Бабруйскае (ад 1668 г.), гродскае Ваўкавыскае (ад 1670 г.), Кульчыцкае, Вілятыцкае, Глаўзяніцкае, Жычыцкае i Жыдзікальскае, трымаў да сваіх апошніх дзён. Часова таксама трымаў староствы Слонімскае, Козенскае і Гаянскае[161]. Як бачым, за сваё кароткае жыццё Палубінскі сабраў значную маёмасць i хоць не мог зраўняцца з прадстаўнікамі Радзівілаў ці Сапегаў, аднак яго можна залічыць да найбагацейшых прадстаўнікоў уладнай эліты, якія здабылі маёнткі, паміж іншым, дзякуючы доўгай вайсковай службе. Прыклад Палубінскага сведчыць, што праз вайсковую службу ў XVII ст. можна было дасягнуць высокіх пасадаў і маёнткаў. Гэта пацвярджае кар’ера Аляксандра Гілярыя Палубінскага, які апрача многіх цяжкасцяў дасягнуў сенатарскага крэсла, атрымаўшы адну з найвышэйшых пасадаў ВКЛ — пасаду вялікага маршала.

Пераклад Бярнарды Івановай


[1] M. Nagielski, Połubiński Aleksander Hilary, [w:] Polski Słownik Biograficzny, t. XXVII/2, Wrocław 1982, s. 358-363.
[2] Выбраны на слонімскім сойміку 13 IX 1646, BCzart, rkps 140, nr 57, s. 189-192.Нa два гады пазней у Слоніме зноў быў выбраны дэлегатам на элекцыйны сойм 1648 г. BOssol, rkps 5426/III, nr 2, 3.
[3] K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego podczas wojny z Moskwą w latach 1654-1655, [w:] Materiały do Historii Wojskowości, t. II, Pułtusk 2004, s. 76.
[4] W. Biernacki, Powstanie Chmielnickiego. Działania wojenne na Litwie w latach1648-1649, Zabrze 2006, s. 194-197; пар.: J. Komuda, Wyprawa łojowska Janusza Radziwiłła w 1649 r., [w:] Staropolska sztuka wojenna XVI- XVII wieku, pod red. M.Nagielskiego, Warszawa 2002, s. 125.
[5] Iнструкцыя войскаў ВКЛ на вальны сойм у Варшаве ў 1650, BJ, rkps 8845/IV,nr 9.
[6] H. Wisner, Działalność wojskowa Janusza Radziwiłła, [w:] Rocznik Białostocki, t. XIII,Białystok 1976, s. 88.
[7] Ibidem; пар. J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński (Dziaіalność wojskowa w l.1650-1665), [w:] Przegląd Historyczno-Wojskowy, t. X, Warszawa 1938, s. 164.
[8] Гл. склад войскаў ВКЛ за перыяд ад 9 VIII 1653 да 9 II1654, BPAN. Kraków rkps1404/I, s. 151.
[9] AGAD, Archiwum Radziwiłłowskie, dz. I, dok. pergaminowe, nr 8236.
[10] M. Nagielski, Chorągwie husarskie Aleksandra Hilarego Połubińskiego i króla Jana Kazimierza w latach 1648-1666. Przyczynek do badań składu społecznego wojska polskiego w połowie XVII wieku, [w:] Acta Baltico-Slavica, t. XV, Warszawa 1983,s.93.
[11] Relacyja potrzeby, która zaszіa między wojskiem W. Ks. Litewskiego a Moskwą pod Ciecierzynem die 24 VIII 1654, [w:] Ojczyste spominki w pismach do dziejówdawnej Polski, wyd. A.Grabowski, t. I, Kraków 1845, s. 121-122; пар. K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 78-79.
[12] Relacyja potrzeby, która zaszіa między wojskiem W.Ks. Litewskiego a Moskwą…,s. 121-122; za: K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 79.
[13] Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XVI-XVIII wieku, oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, Kуrnik 1994, s. 110.
[14] Гл. тэстамент К. Л. Сапегі ад 30 VII 1655 r. [w:] Sapiehowie. Materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe, t. II, Sankt Petersburg 1891, s. 251-252; пар.:M. Nagielski, Chorągwie husarskie…, s. 81.
[15] K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 82-83.
[16] Я. Радзівіл да Яна Казіміра ад 21II1655 г. з-пад Магілёва, BCzart, rkps 148, k. 47-56.
[17] AGAD, AR, dz. III, kop. 4, nr 83. Як пісаў манарх, маючы рэкамендацыю палявога гетмана В.K. Гасеўскага для яго, а таксама да паслуг нашых ахвоту і ў справах рыцарскіх dexteritatem, мужнасць і пры шчасці адвагу даручаем Вяльможнаму Пану ў кіраванне харугву нашу гусарскую, каторая павінна мець у сабе 200 коннікаў; ibidem.
[18] M. Nagielski, Chorągwie husarskie…, s. 85-86.
[19] Гл. універсал Я. Радзівіла з Варшавы 13 VI1655, BCzart, rkps 2749, s. 359; пар.:K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 89.
[20] Я. Радзівіл да Яна Казіміра з Вільні 16 VII 1655, BCzart, rkps 2105, s. 309; пар.:K. Bobiatyński, Działalność wojskowa Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 89.
[21] Ян Казімір да Аляксандра Гілярыя Палубінскага, Варшава 21 VII 1655, AGAD,AR, dz. III, kop. 3, nr 88.
[22] Я. Радзівіл у лісце да караля наўпрост пісаў, што „Пан палявы пісар наборам харугвы гусарскай для Вашай Каралеўскай Вялікасці Пана Міласцівага заняты”; Я. Радзівіл да Яна Казіміра з Вільні 24 VII 1655, BCzart, rkps 2105, с. 342-345.
[23] Той жа да таго ж з Варшавы 31 VII 1655, тамсама nr 91.
[24] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага з Чарштынскага замка 5 X 1655, AGAD, AR, dz.III, kop. 3e, nr 6.
[25] Хроніка гістарычных падзей 1598-1699, BJ, rkps 967, s. 259.
[26] С. Карыцінскі да A. Г. Палубінскага з Кнышына 7 X1655, AGAD, AR, dz.V, kop. 957,nr 7334.
[27] Б. Альшэўскі да Б. Радзівіла, Варшава 8 XI1655, AGAD, AR, dz. V, 1241, nr 10816,s. 15-18 i пачатак ліста, s. 227-230; пар.: M. Nagielski, Chorągwie husarskieAleksandra Hilarego Połubińskiego i króla Jana Kazimierza, s. 114-115.
[28] У справаздачы пра падпарадкаванне гетманаў Карлу X Густаву чытаем, што шведскі манарх узяў з сабой тры гусарскія роты, у тым ліку каралеўскую Палубінскага, гл. BCzart, rkps 141,163, s. 1027.
[29] BN w Warszawie, Biblioteka Ordynacji Zamojskich, rkps 855, s. 506.
[30] M. Nagielski, Stosunki wojska ze społeczeństwem Wielkiego Księstwa Litewskiegow połowie XVII wieku w świetle poezji okolicznościowej, [w:] Napis, seria VII,Warszawa 2001, s. 227-228.
[31] M. Nagielski, Bitwa pod Warszawą 1656, Warszawa 2007, s. 145-146.
[32] S. Herbst, Trzydniowa bitwa pod Warszawa 28-30 lipca 1656, [w:] Wojna polsko-szwedzka 1655-1660 pod red. J. Wimmera, Warszawa 1963; пар.: M. Nagielski,Bitwa pod Warszawą 1656, s. 150-151.
[33] AGAD, AR, dz. I, dok. pergaminowe nr 1083; паводле: J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński…, s. 166.
[34] Гл. рэестр сяброў гэтай харугвы, якія пад час службы і пасля яе заканчэнняатрымалі Яго Каралеўскай вялікасці надзелы; M. Nagielski, Сhorągwie husarskie Aleksandra Hilarego Połubińskiego…, s. 119-125.
[35] AGAD, AR, dz. II, неўпарадкаваныя матэрыялы.
[36] Metryka Litewska, Księga wpisów nr 131, oprac. A. Rachuba, Warszawa 2001,nr 516, 517.
[37] Скрыпт Яна Казіміра для A. Г. Палубінскага з Варшавы 14 VII 1656; Metryka Litewska, Księga wpisów, nr 131, nr 500, 501; пар.: M. Nagielski, Bitwa pod Warszawą 1656, s. 154-155.
[38] J. Łoś, Pamiętnik towarzysza chorągwi pancernej, oprac. R. Śreniawa-Szypiowski, Warszawa 2000, s. 70.
[39] Ibidem, пар. з лістом Ляшчынскага да ксяндза Шонхофа з Чанстаховы, 9 VIII1656, BCzart, rkps 384, s. 444-445.
[40] M. Nagielski, Bitwa pod Warszawą 1656, s. 169.
[41] Relacja obrotów wojennych pod Tykocinem roku 1656, [w:] Przegląd Historyczno-Wojskowy, t.10/2, Warszawa 1938, s. 255-257.
[42] M. Nagielski, Połubiński Aleksander Hilary, s. 359.
[43] AGAD, AR, dz. II, teka 10, nr 1325.
[44] Ардынанс Яна Казіміра для Я. Сапегі, Кракаў, 31 VIII 1657, AGAD, AR, dz. II (неўпарадкаваныя матэрыялы).
[45] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага з Познані 26I1658, AGAD, AR, dz. III, kop. 5, nr 13.
[46] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага з Познані 30 IV, Багунева 18 V і Серакова 13 VI1658, BCzart, rkps 151, s. 105-106, 137-138, 177-180.
[47] У ліпені Палубінскі знаходзіўся ў Серадскім ваяводстве; таму кароль прасіў яго „жаўнера які пад яго ўладай ёсць in meliori хацеў мець disciplina”, калі будзе пераходзіць пад Гданьск для злучэння з сіламі ваяводы рускага С. Чарнецкага. Ян Казімір да A.Г. Палубінскага з Варшавы i з Кутна ад ліпеня 1658, AGAD, AR,dz. III, kop. 6, nr 21, 22.
[48] Гл. трохгадовы кантракт з A.Г. Палубінскім на берасцейскую арэнду, Берасце 9II1658, AGAD, Lustracje, dz. XVIII, nr 78, s. 208v-212.
[49] J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński…, s. 168.
[50] Ян Казімір да A.Г. Палубінскага ў справе маскоўскіх палонных, Торунь 6 I1659,AGAD, AR, dz. III, kop. 6, nr 25.
[51] K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, Zabrze 2005, s. 23.
[52] Інструкцыя войска ВКЛ на вальны сойм у Варшаве, Масты 21 III1659, AGAD,AR,dz. II, nr 1379,1380.
[53] Пра ўдзел Палубінскага ў аблозе Чодасаў пісаў Ясноўскі, Aleksander Hilary Połubiński…, s. 169; не пацвярджае прысутнасці палявога пісара ў дывізіі С.Камароўскага К. Касажэцкі, гл.: K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 31. Харугвы Палубінскага маглі разам з П. Сапегам удзельнічаць у аблозе і вяртанні Горадні, якую здаў маскоўскі ваявода Багдан Апрэльеў ліцвінам 19 сакавіка таго года; ibidem.
[54] J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński…, s. 172; пар. A. Majewski, Działania wojenne w Księstwie Kurlandii i Semigalii w latach 1658-1660, [w:] Z dziejów stosunków Rzeczypospolitej Obojga Narodów ze Szwecją w XVII wieku, pod red. M. Nagielskiego, Warszawa 2007, s. 233.
[55] J.W. Poczobut-Odlanicki, Pamiętnik (1640-1684), oprac. A. Rachuba, Warszawa 1987, s. 127.
[56] J.W. Poczobut-Odlanicki, op. cit., s. 134; пар. A. Majewski, Działania wojenne w Księstwie Kurlandii i Semigalii…, s. 237-238.
[57] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага, Варшава 6 i 14 X1659, AGAD, AR, ^z. III, kop. 7.
[58] L. Podhorodecki, Kampania polsko-szwedzka 1659 r. w Prusach i Kurlandii, [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości, t. IV, Warszawa 1958, s. 240-241.
[59] J.W. Poczobut-Odlanicki, op. cit., s. 135.
[60] Гл. лісты каменданта Мітавы да A.Г. Палубінскага ў справе капітуляцыі замка ад 23 i 28 XII 1659, AGAD, AR, dz. V, nr 9497.
[61] A. Majewski, Działania wojenne w Księstwie Kurlandii i Semigalii…, s. 239; пар.: K. Kossarzecki, Ofensywa kniazia Iwana Chowańskiego (listopad 1659 — luty 1660),[w:] Kampania roku 1660 na Litwie, s. 89122; пар. з беларускай версіяй гэтай працы, К. Касажэцкі, Кампанія 1660 году ў Літве, [у:] ARCHE 6 (46), Менск 2006,с. 183-211. Пра наступленне Хаванскага гл.: Г. Сагановіч, Невядомая вайна1654-1667, Мінск 1995, с. 88-92.
[62] Senatu consultum, Tczew 10 XII 1659, BCzart, rkps 401, s.124-125; пар. А. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska i Związek Braterski wojska litewskiego w latach 1660-1663, Warszawa 1989, s. 43-44; K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 105-111.
[63] Паводле Пачобута-Адляніцкага, шведы, пакідаючы Мітаву, узялі з сабой толькі мартыру, 2 гарматы, 2 бочкі пораху і 7 харугваў. Гл.: J.W. Poczobut-Odlanicki, op. cit., s. 135.
[64] A. Majewski, Działania wojenne w Księstwie Kurlandii i Semigalii…, s. 241; пар.K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 105-106.
[65] K. Пац да M. K. Паца з Гданьска 24I1660, BCzart, rkps 153, nr 30, s. 103-104.
[66] J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński, s. 179; пар. K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 126-127.
[67] Pamiętniki Samuela i Bogusława Kazimierza Maskiewiczów, oprac. A. Sajkowski, Wrocław 1961, s. 284.
[68] Камісары да канцлера ВКЛ K. Паца, Слонім 11III1660, BCzart, rkps 153, s. 475;K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 141.
[69] Гл.: Г. Сагановіч, op. cit., с. 92-95; пар.: K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 151-199.
[70] Ян Казімір да A.Г. Палубінскага з Варшавы 28 V 1660, BCzart, rkps 154, s. 175-176.
[71] Ардынанс П. Сапегі для А. Палубінскага, 23 V1660, AGAD, AR, dz. II, nr 1424.
[72] Z pod Kojdanowa de data 2 julii rano 1660. Wiadomość od jmci P. Sapiehy, hetmana W. Ks. Lit., BJ, rkps 5, s. 747; K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie, s. 224-225.
[73] Апісанне бітвы над Басяй у: K. Kossarzecki, Kampania roku 1660 na Litwie,s. 316-332.
[74] K. Пац да M. K. Паца, Кракаў 10 XI1660, BCzart, rkps 418, s. 265.
[75] VL, t. IV, Petersburg 1859, s. 371, 377.
[76] A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska, s. 123.
[77] K. Пац да A.Г. Палубінскага, Бельск 9 I 1662, AGAD, AR, dz.V, nr 11208; пар.:A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska, s. 134.
[78] K. Пац да A. Г. Палубінскага, Варшава 23 II1662, AGAD, AR, dz. V, nr 11208.
[79] A. Г. Палубінскі да Б. Радзівіла, b.m. i d., AGAD, AR, dz. V, nr 12080.
[80] A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska, s. 246.
[81] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага, Львоў 16 V1663, AGAD AR, dz. II, ks. 20, s. 394-395; П. Сапега да A.Г. Палубінскага, Саколаў 27 V 1663, тамсама, s. 395-396;A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska, s. 345-346.
[82] Instrukcja od JKMci dana ichmm. panom komisarzom do wojska W. Ks. Litewskiego starego i nowego zaciągu prawego skrzydła…, Lwów 20 VII 1663, AGAD, AR, dz. II,ks. 20, s. 520-523.
[83] Instrukcja do pisarza polnego W. Ks. Lit. od nas rycerstwa JKMci W. Ks. Lit. Starego zaciągu przez jmp. Stanisława Tukałę towarzysza chorągwie jw. P. Kasztelana nowogrodzkiego i p. Barciszewskiego towarzysza chorągwie p. Chorążego orszańskiego dany w obozie pod Ladowiczami 21 juni 1663, AGAD, AR, dz. II, ks. 20, s. 466-473.
[84] Гл. адказ Палубінскага на інструкцыю рыцарства ВКЛ, 27 VI 1663, Ibidem, ks. 20, s. 473-477.
[85] A. Rachuba, Konfederacja Kmicicowska, s. 371-372; пар.: A.Codello, Konfederacja wojskowa na Litwie wl. 1659-1663, [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości,t.VI/1, Warszawa 1960, s. 45-46.
[86] Сам Пац макіявелістычным спосабам рэкамендаваў на гэтую пасаду свайго канкурэнта з правага крыла Палубінскага ў лісце да кузэна К Паца, аднактой, як і двор, не ўспрымаў гэтай прапановы ўсур’ёз; гл. J. Maroń, Działalność wojskowa Michała Kazimierza Paca w latach 1649-1664, [w:] Z dziejów i tradycji srebrnego wieku, red. J. Pietrzak / Acta Universitatis Wratislaviensis, Historia LXXV,Wrocław 1990, s. 57.
[87] Вельмі істотным для яго быў працяг берасцейскай арэнды на чарговыя трыгады да чэрвеня 1662 г., AGAD, Lustracje, dz. XVIII, nr 78, s. 255v-256.
[88] Pamiętniki Filipa, Michała i Teodora Obuchowiczów (1630-1707), pod red. A. Rachuby, Warszawa 2003, s. 335; пар.: J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński, s.184.
[89] J. Maroń, Kampania zadnieprzaсska Jana Kazimierza 1663-1664, [w:] Od armii komputowej do narodowej (XVI-XX w.), pod red. Z. Karpusa i W. Rezmera, Toruń 1998, s. 82.
[90] J.W. Poczobut-Odlanicki, Pamiętnik (1640-1684), s. 188.
[91] A. Rachuba, Opozycja litewska wobec wyprawy Jana Kazimierza na Rosję (1663/4 r.),[w:] Kwartalnik Historyczny, R. LXXXIX, 1982/1, s. 20-21.
[92] J. Jasnowski, Aleksander Hilary Połubiński, s. 187.
[93] Ibidem, s. 195.
[94] J.A. Chrapowicki, Diariusz, cz. I (1656-1664), oprac. T. Wasilewski, Warszawa 1978,s. 466-467.
[95] J.W. Poczobut-Odlanicki, Pamiętnik (1640-1684), s. 206.
[96] Instrukcja od nas in genere Rycerstwa wojsk JKMci W.Ks. Lit. starego i nowego, polskiego i cudzoziemskiego zaciągu Ich. MM. Panom komisarzom naszym nateraźniejszą komisyją wileсską dla zapłaty zasług naszych naznaczoną obranymwielm. jmp. Hilaremu Połubińskiemu pisarzowi polnemu i jmp. Albrychtowi z Ciechanowca Ciechanowieckiemu oboźnemu W.Ks. Lit. i jmp. Maciejowi KorwinowiGosiewskiemu generaі majorowi JKMci, Szkіów 13 V1664, AGAD, AR, dz. VII, pudło 9, nr 60.
[97] Instrukcja na sejm walny warszawski w r. 1664 mca novembra die 26 przypadający wielm. Ich. PP: jmp. Benedyktowi Sapieże podstolemu W.Ks. Lit. i jmp.A. H. Рołubińskiemu pisarzowi polnemu W.Ks. Lit. staroście słonimskiemu posłom od nas obywatelów powiatu słonimskiego, 17 X 1664, AGAD, AR., dz. II, ks. 20,s. 716-738.
[98] A. Rachuba, Litwa wobec sądu nad Jerzym Lubomirskim, [w:] Kwartalnikhistoryczny,R.3/1986, s. 686.
[99] Ян Казімір да A.Г. Палубінскага, Варшава 12 VIII 1664, AGAD, AR, dz. III, kop. 10,nr 85.
[100] A. Rachuba, Litwa wobec sądu nad Jerzym Lubomirskim, s. 687.
[101] K. Пац да M. K. Паца, Пажайсце 10 X1664, ВCzart, rkps 418, nr 67.
[102] Б. Радзівіл да Я. Мяжынскага, Слуцк 6 X 1664, AGAD, AR, dz. IV, kop. 58, nr 330;паводле: A. Rachuba, Litwa wobec sądu nad Jerzym Lubomirskim, s. 688.
[103] Ян Казімір да A. Г. Палубінскага ў справе згортвання каралеўскай харугвы гусараў, з Белай 8 V 1665, AGAD, AR, dz. III, kop. 10, nr 86. Гэта рашэнне манарх адмяніў ужо 30V1665 у лісце да A. Г. Палубінскага з Варшавы; ibidem, nr 89.
[104] M. Nagielski, Działania zbrojne rokoszu Jerzego Lubomirskiego w 1665 r. [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości, t. XXXIV, Warszawa 1991, s. 114-115.
[105] Гл. авізы ад 28 VII 1665, AGAD, Zb. Branickich, rkps 42/56, s. 250.
[106] M. K. Hoffmann, Bitwa pod Częstochową 4 IX 1665, [w:] Ziemia Częstochowska, t.XXVIII, 2002, s. 25-74.
[107] W. Kochowski, Historya panowania Jana Kazimierza przez nieznanego autora…,wyd. E. Raczyński, Poznań 1840, s. 354.
[108] Гл. дыярыуш чанстахоўскай экспедыцыі, AGAD, Zb. Branickich, rkps 124/147, k.217.
[109] M. Nagielski, Działania zbrojne rokoszu Jerzego Lubomirskiego, s. 127130; M.K. Hoffmann, Bitwa pod Częstochową 4IX1665, s. 46-52.
[110] Гл.: Regestr wziętych 4 septembris 1665 pod Częstochową w potrzebie KJM ludzi z związkowymi przy których victoria i niżej opisani więźniowie zostają, B.Czart, rkps 1656, s. 647; пар.: M.K. Hoffmann, Bitwa pod Częstochową, s. 66-67.
[111] M. Nagielski, Działania zbrojne rokoszu Jerzego Lubomirskiego w 1665 r., s. 133.
[112] Гл.: Wojsko litewskie, które poszło do Korony w ćwierci bitwy pod Mątwami, wyd. K.Kacprzyński, [w:] Miscellanea Historio-Archivistica, t. XIII, Warszawa 2001, s. 123-129.
[113] Ян Казімір да A.Г. Палубінскага, Варшава 30 VIII 1666, AGAD, AR, dz. III, kop. 11,nr 92.
[114] M. Nagielski, Aleksander Hilary Połubiński, s. 360; пар.: A. Codello, Pacowie wobec opozycji Jerzego Lubomirskiego 1660-1667, [w:] Przegląd Historyczny, 1958, nr 1, s. 21-22; ён жа, Rywalizacja Paców i Radziwiłłów w latach 1666-1669, [w:] Kwartalnik Historyczny, r. LXXI/4,1964, s. 913.
[115] Komput wojska litewskiego w roku 1667, [w:] J.W. Poczobut-Odlanicki, Pamiętnik (1640-1684), aneks nr 4, s. 344-348.
[116] VL,t.IV,s.462,473.
[117] Згода на цэсію Бабруйскага староства для А. Палубінскага, Варшава, 17II1668,AGAD, AR, dz. I, nr 8260.
[118] A. Codello, Rywalizacja Paców i Radziwiłłów w latch 1666-1669, s. 919.
[119] Ян Казімір да M. K. Радзівіла, 7 X 1668, BCzart, rkps 163, nr 156, s. 623-624; добрыя адносіны з каралём павінен быў пацвердзіць працяг на далейшыя трыгады берасцейскай арэнды з A. Г. Палубінскім, Варшава 16 VIII 1668, AGAD,Lustracje, dz. XVIII, nr 78, s. 384-389.
[120] K. Пац да M. K. Паца з Варшавы 27 IX1668, BCzart, rkps 414, s. 129-136.
[121] Dyaryusz sejmu convocationis poprzedzający elekcyją Pana nowego po abdykacji JKMci w Warszawie, pod datą 20 XI1668, BCzart, rkps 163, nr 167, s. 777.
[122] Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV-XVIII w., oprac. H. Lulewicz, A. Rachuba, Kуrnik 1994, s. 110.
[123] Instrukcja województwa wileńskiego dana posłom na elekcję, w  tym A. H. Połubińskiemu, Wilno 2 V1669, AGAD, AR, dz. II, teka 11, nr 1568.
[124] Гл.: Дыярыуш элекцыі новага караля ад 2 траўня 1669, BCzart., rkps 164, nr 21,k. 195v.
[125] Diariusz elekcji nowego króla…, k .195v- 196r.
[126] Z. Wójcik, Między traktatem andruszowskim a wojną turecką. Stosunki polsko-rosyjskie 1667-1672, Warszawa 1968, s. 141.
[127] J.A. Chrapowicki, Dyaryusz wojewody witebskiego…, wydany z autentyku przez J. Rusieckiego z Trojanki, Warszawa 1845, s. 118.
[128] Ibidem, s. 128; пар.: J. Jaroszuk, Działalność polityczna Michała Kazimierza Radziwiłła w latach 1666-1669, [w:] Z nieznanej przeszіości Białej i Podlasia, biała Podlaska 1990, s. 189-190.
[129] A. Codello, Rywalizacja Paców z Radziwiłłami w latach 1666-1669, s. 928-929.
[130] VL, t.V, Petersburg 1860, s. 46, 53.
[131] AGAD, AR, dz.I, nr8268.
[132] Говэрбэк да Фрыдрыха Вільгельма, Варшава 23 VII i 16 VIII 1672; za: A. Codello, Litwa wobec wojny z Turcją 1672-1676 r., [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości, t. XIV/1, Warszawa 1968, s. 138.
[133] BN w Warszawie, BOZ, rkps 1188; пар.: A. Codello, Litwa wobec wojny z Turcją,s. 140.
[134] Komput wojska litewskiego pod Różanką 1 IX 1673, PAN Kr., rkps 1404/I, s. 151-156.
[135] A. Г. Палубінскі да M. K. Паца ад 26 XII 1673, BCzart, rkps 171, s. 525.
[136] BCzart, rkps 421, nr 40, s. 177-178; A. Codello, Hegemonia Paców na Litwie i ich wpływy w Rzeczypospolitej 1669-1674, [w:] Studia historyczne, R. 13,1970, s. 52.
[137] VL, t.V, 129,139,155.
[138] Пра гэта пісаў Ян III да прымаса A. Альшоўскага з Яварова 25 VI1675. J. Woliński, Materiały do dziejów wojny polsko-tureckiej 1672-1676 r., cz. VIII, [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości, t. XV/1, Warszawa 1969, s. 277.
[139] K. Bobiatyński, Wojsko i polityka – kilka uwago udziale armii litewskiej w kampaniach przeciwko Turkom i Tatarom w latach 70-tych XVII w., [w:] Rzeczpospolita Państwem wielu narodowości i wyznań, XVI-XVIII wiek, pod red. T. Ciesielskiego i A. Filipczak-Kocur, Warszawa – Opole 2008, s. 515.
[140] Ян III да A.Г. Палубінскага з Браслава 12 II1675, AGAD, AR, dz. III, kop. 12, nr 28;пар.: A. Codello, Litwa wobec wojny z Turcją, s. 144-146.
[141] Ян III да A.Г. Палубінскага з Браслава 18 II 1675, [w:] J. Woliński, Materiały do dziejów wojny polsko-tureckiej 1672-1676, s. 262-263.
[142] Ibidem, s. 263.
[143] K. Matwijowski, Pierwsze sejmy z czasów Jana III Sobieskiego, Wrocław 1976, s. 30-31.
[144] Палубінскі быў пасланы з мемарыялам ад M. K. Паца да M. K. Радзівіла з мэтай прымірыць абодвух гетманаў, гл.: A. Codello, Litwa wobec wojny z Turcją, s. 147.
[145] A. Г. Палубінскі да М. К. Паца з Клецка 30 VII 1675, BCzart, rkps 418, s. 68.
[146] K. Bobiatyński, M. Nagielski, Testamenty Michała Kazimierza Paca i Aleksandra Hilarego Połubińskiego w przededniu kampanii na Ukrainie przeciwko Turkom i Tatarom w 1675 r., [w:] Materiały do historii Wojskowości, pod red. M. Nagielskiego,A. K. Sobczaka, nr 3/1, Pułtusk 2006, s. 125-155.
[147] Ян III да A. Г. Палубінскага з Львова 19 VIII 1675, BCzart, rkps 173, nr 124, s. 487-488; пар. тамсама, rkps 429, nr 19, s. 63-65.
[148] K. Bobiatyński, Wojsko i polityka…, s. 516-517.
[149] J. Woliński, Materiały do dziejów wojny polsko-tureckiej 1672-1676, s. 228,230.
[150] Sobiesciana z 1675 r., [w:] Przegląd Historyczno-Wojskowy t.V, Warszawa 1932,s. 223-224.
[151] BJ, rkps 5656/I, s. 3-4.
[152] VL,t.V,s. 418, 437,439.
[153] Komput wojska W. Ks. Lit. w жwierci 15 augusti —15 novembris 1676 w obozie pod Żуrawnem, AGAD, AR. II, nr 1578, s. 40-43.
[154] M. K. Радзівіл да A. Г. Палубінскага з абозу, ад 2,12 і 23 X 1676, [w:] J. Woliński, Materiały do dziejów wojny polsko-tureckiej 1672-1676, [w:] Studia i Materiały do Historii Wojskowości, t. XVI/2, Warszawa 1972, s. 244, 249-250, 253; гл. таксама: М. К. Пац да А. Г. Палубінскага з абозу пад Жураўнам 2 X 1676, [w:] A. Codello, Litwa wobec wojny z Turcją, s. 155.
[155] Komisja do rozprawy i zapłaty wojska litewskiego. VL, t. V, s. 253.
[156] А Г. Палубінскі да M. K. Паца з Дзятлава 29 X1678, ВCzart, rkps 176, nr 94, s. 287-288.
[157] K. Matwijowski, Sejm grodzieński 1678-1679, Wrocław 1985, s. 85.
[158] A. Г. Палубінскі да Яна III з Луцка 21 VII 1679, B.Czart., rkps 177, nr 107, s. 659-660.
[159] A. Г. Палубінскі да М. К. Паца з Дзярэчына 3 IV i з Дзятлава 9 V 1679, BCzart., rkps 412, s. 116,132.
[160] A. Rachuba, Siły zbrojne wielkiego Księstwa Litewskiego w XVII wieku, [w:] Przegląd Wschodni, t. III, z. 3(11), Warszawa 1994, s. 409.
[161] M. Nagielski, Połubiński Aleksander Hilary, s. 362.

Наверх

Tags: , , , ,