Гэта сапраўды рэдкі юбілей і нештодзённая нагода ўшанаваць даробак аднаго з найвыдатнейшых сучасных польскіх гісторыкаў і адначасова нагадаць пра вартасці добрасумленнага выканання абавязкаў акадэмічнага настаўніка, якія ўвасобіліся ў постаці прафесара Марцэлія Космана. Майстар і Ментар — гэта найдакладнейшыя сінонімы пазіцыі, характэрнай для навуковай працы прафесара. Адзін з сяброў юбіляра, праф. Анджэй Хадубскі, вынайшаў вельмі трапнае азначэнне „навуковая радасць», што ўяўляе сабой квінтэсэнцыю „бязмежнай самааддачы навуковай даследчай захопленасці, якая стала прызваннем, прафесіяй, хобі і радасцю штодзённага дня» Марцэлія Космана. Напэўна, без такога падыходу не быў бы магчымы багаты аўтарскі даробак у больш як 1600 публікацый і выхаванне чарговых магістраў і дактарантаў, хадайніцтвы аб наданні наву-ковых ступеняў і тытулаў, аж да прафесарскіх. Заўсё-ды аднолькава добразычлівая, даверліва мабілізоўная ўсмешка, што адсоўвала на дальні план усё, што не да-тычыла падрыхтоўкі рэферата або сферы даследавання. Я пішу гэтыя словы як удзячная ўдзельніца вышэйшых семінараў, якія праводзіў прафесар яшчэ у шстытуце журналістыкі на вул. Шармашэўскага, тады яшчэ толькі дактарантка, а цяпер ужо сама тытулярны прафесар. Я пераканана, што падобныя пачуцці былі ўласцівы гасцям юбіляра, якія сабраліся 26 кастрычніка на ўрачыстасці з гэтай нагоды ў будынку Аддзела палітычных навук і журналістыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані, дзякуючы сардэчнаму клопату дэкана праф. Тадэвуша Валаса.
Чытаць далей →