Паўстагоддзя навуковай працы прафесара Марцэлія Космана
Гэта сапраўды рэдкі юбілей і нештодзённая нагода ўшанаваць даробак аднаго з найвыдатнейшых сучасных польскіх гісторыкаў і адначасова нагадаць пра вартасці добрасумленнага выканання абавязкаў акадэмічнага настаўніка, якія ўвасобіліся ў постаці прафесара Марцэлія Космана. Майстар і Ментар — гэта найдакладнейшыя сінонімы пазіцыі, характэрнай для навуковай працы прафесара. Адзін з сяброў юбіляра, праф. Анджэй Хадубскі, вынайшаў вельмі трапнае азначэнне „навуковая радасць”, што ўяўляе сабой квінтэсэнцыю „бязмежнай самааддачы навуковай даследчай захопленасці, якая стала прызваннем, прафесіяй, хобі і радасцю штодзённага дня” Марцэлія Космана. Напэўна, без такога падыходу не быў бы магчымы багаты аўтарскі даробак у больш як 1600 публікацый і выхаванне чарговых магістраў і дактарантаў, хадайніцтвы аб наданні наву-ковых ступеняў і тытулаў, аж да прафесарскіх. Заўсё-ды аднолькава добразычлівая, даверліва мабілізоўная ўсмешка, што адсоўвала на дальні план усё, што не да-тычыла падрыхтоўкі рэферата або сферы даследавання. Я пішу гэтыя словы як удзячная ўдзельніца вышэйшых семінараў, якія праводзіў прафесар яшчэ у шстытуце журналістыкі на вул. Шармашэўскага, тады яшчэ толькі дактарантка, а цяпер ужо сама тытулярны прафесар. Я пераканана, што падобныя пачуцці былі ўласцівы гасцям юбіляра, якія сабраліся 26 кастрычніка на ўрачыстасці з гэтай нагоды ў будынку Аддзела палітычных навук і журналістыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані, дзякуючы сардэчнаму клопату дэкана праф. Тадэвуша Валаса.
Кульмінацыйным пунктам урачыстасці было ўручэнне Кнігі, прысвечанай юбіляру сябрамі, вучнямі і даследчыкамі, якія рэпрэзентавалі блізкія М. Косману кірункі навуковай думкі. Ідэя выдання была прынята з энтузіязмам, таму азначэнне „Кніга” варта ўспрымаць як умоўнае. Мы падрыхтавалі двухтомную публікацыю, што змяшчае 56 артыкулаў, салідную бібліяграфію прац прафесара (якую кампетэнтна склаў др. Багуміл Вайцешчак) і адпаведную Tabula Gratulatoria з подпісамі больш як 200 асобаў. Тытул Кнігі „Праз Крэсы і гісторыю да ўскраін палітыкі” поўнасцю адлюстроўвае спектр зацікаўленняў юбіляра, а прысвячэнне „Прафесару Марцэлію Косману ў паўстагоддзе навуковай працы” тлумачыць наме-ры аўтараў і рэдактараў двухтомніка. Сярод першых, між іншым, Анджэй Хадубскі, Яраслаў Панэк, Тадэвуш Буйніцкі, Генрыка Ільгевіч, Адам Сухоньскі, Генрык Віснэр, Януш Быліньскі, Юзаф Длугаш, Людвік Гжэбень, Уладзімеж Качароўскі, Адам Касэрскі, Януш Малэк, Станіслаў С. Ніцэя, Генадзь Сагановіч, Готфрыд Шрам, Януш Тазбір, Захар’яш С. Яблоньскі, Кшыштаф Р. Прокап, Роман Барон, Яцэк Калбушэўскі, Гжэгаж Лукомскі, Адам Мальдзіс, Ян Жоньца, Януш Збудневэк, Анджэй Анташэўскі, Артур Кіяс, Мацей Кіёўскі, Браніслаў Пасерб, Ежы Старнаўскі, Ян Залубскі, Зыгмунт Зяліньскі. У рэдакцыйны камітэт увайшлі Івона Гофман (кіраўнік), Войцех Магусь (сакратар), Ёанна Маршалэк-Кава, Тадэвуш Валас, Багуміл Вайцешчак (бібліяграфія). Кніга выйшла ў выдавецтве Адама Маршалка ў Познані, у выдаўца, дасведчанага ў гэтай галіне, і выпрабаванага сябра асяроддзя палітолагаў Польшчы, які прысутнічаў на мерапрыемстве.
Юбілейную ўрачыстасць адкрыў праф. Т. Валас. Вітаючы гасцей, дэкан падкрэсліў, што прысутнасць такой колькасці прадстаўнікоў акадэмічных і культуратворчых асяродкаў — найлепшы доказ усебаковай актыўнасці прафесара Космана. Гэтыя словы былі скіраваны да праф. Тадэвуша Ясіньскага, дырэктара Курніцкай бібліятэкі, праф. Генрыка Альшэўскага, кіраўніка навуковай рады гэтай бібліятэкі, праф. Кшыштафа Мікульскага, старшыні Польскага Гістарычнага Таварыства імя Іпаліта Цагельскага, Станіслава Сто-пеня, старшыні Велікапольскага культурнага таварыства, Стэфана Барлуга, старшыні Галоўнай управы Таварыства памяці Велікапольскага паўстання, кс. праф. Марэка Інглота, дэкана Аддзела гісторыі Папскага ўніверсітэта Грыгарыянум у Рыме.
Потым праф. Т. Валас зачытаў віншавальны ліст, накіраваны юбіляру рэктарам УАМ, а др. Пётр Фарэцкі — адрасы ад праф. Анджэя Хадубскага, кс. праф. Зыгмунта Зяліньскага, праф. Анджэя Карэскага, рэктара Гуманістычнай Акадэміі ў Пултуску, праф. Анны Побуч-Ленартовіч, дырэктаркі Інстытута гісторыі Апольскага універсітэта.
У афіцыйнай частцы, якая папярэджвала ўручэнне Кнігі, была сцісла прэзентавана навуковая біяграфія праф. М. Космана. Пасля заканчэння вучобы на аддзяленні філасофіі і гісторыі УАМ у 1961 г. М. Косман працаваў настаўнікам польскай мовы і лаціны ў ліцэі на сваёй радзіме, у Ізбіцы Куяўскай, дзе ў 1966-1968 г. быў дырэктарам школы. Адначасова малады гісторык распачаў дактаранцкія даследаванні пад навуковым кіраўніцтвам праф. Генрыка Лаўмяньскага, якія ўвянчаліся ў 1966 г. абаронаю дысертацыі пад назвай „Канцылярыя і дакументы вялікага князя Вітаўта”. З пер-спектывы гадоў можна з упэўненацю сцвярджаць, што на фармаванне зацікаўленняў і этасу працы М. Космана ўплывалі яго настаўнікі Генрык Выслаух, Міка-лай Казакевіч, Герард Лябуда і Генрык Лаўмяньскі. У 1964 г. распачаў першую навукова-даследчую працу ў Інстытуце гісторыі ПАН. Праз чатыры гады яму было прысвоена званне габілітаванага доктара на падставе працы „Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у святле канфесійнай прапаганды”. У перыяд ад 1976 да 1992 г. выконваў абавязкі дырэктара Курніцкай бібліятэкі, адначасова быў акадэмічным выкладчыкам у Інстытуце бібліятэказнаўства і навуковай інфармацыі УАМ (пасля рэарганізацыі — у Вышэй-шай педагагічнай школе ў Аполе, 1983-1993), Інстытуце палітычных навук і журналістыкі УАМ (1987-2002, кіраўнік Аддзела журналістыкі ад 2002, кіраўнік Прадпрыемства палітычнай культуры, Вышэйшая школа кіраўніцтва і банкаўскай справы, 2002, рэктар). Марцэлій Косман атрымаў званне прафесара звычайнага ў 1989 г.
Літаратурны талент і здольнасці выкарыстання дакументальнай літаратуры для папулярызацыі навукі далі плён не толькі ў выглядзе шматразова перавыдаваных кніг з цыкла „Па слядах…”, а таксама палегчылі выкананне абавязкаў кіраўніка Познаньскага, а потым Велікапольскага аддзялення Саюза польскіх пісьменнікаў (1994-1999), сузаснавальніка і віцэ-прэзідэнта Таварыства імя Генрыка Сянкевіча. За сваю працу прафесар Косман атрымаў шмат узнагарод, між іншым, Залаты крыж заслугі, Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, медаль Камісіі народнай адукацыі, медаль імя Францішка Палацкага, узнагаро-ду імя Эдварда Рачыньскага (разам з жонкай праф. Багуславай Косманавай), галоўную ўзнагароду імя Уладыслава Рэйманта.
Аўтарцы гэтых слоў выпаў гонар уручыць юбіляру Кнігу „У пяцідзесяцігоддзе…”. Коратка прэзентуючы яе змест, я сказала тады, што тэматычны склад тамоў адпавядае навуковым зацікаўленням прафесара. Артыкулы ў кнізе размешчаны такім чынам: „У бок Літвы”, „Розныя абліччы гісторыі”, „Касцёл: інстытуцыі і людзі”, „У літаратурных колах”, „Палітычная культура” (усё распачынаецца выказваннямі „Пра юбіляра”). Гэтым тэмам можна падпарадкаваць даследаванні пра кнігі, а гэта: „Генрык Сянкевіч як пісьменнік і творца народнай самасвядомасці” (прафесар, між іншым, аўтар такіх кніг, як «Слядамі героя „Трылогіі”», „Візія цудоўнай Польшчы Генрыка Сянкевіча”, «„Агнём і мячом”, праўда і легенда», «Слядамі герояў „Крыжаносцаў”»; пра Літву, з асаблівым акцэнтам на рэлігіязнаўства („Вялікі князь Вітаўт”, „Уладыслаў Ягайла”, „Польшча — Літва. З далёкай і блізкай мінуўшчыны”, „Першабытная Літва. Міфы, легенды, факты”, „Ягайла, кароль Польшчы. З гісторыі Уніі Польшчы і Літвы”, „Шляхі заняпаду паганства ў балтаў”, „Канец Пяркунаса, або Апошнія паганцы над Балтыяй”, „Літоўскае Евангельска-Рэфарматарскае задзіночанне ад ХVII ст. да 1939 г.”, „Ад хросту да хрысціянізацыі. Польшча, Русь, Літва”), пра палітычную культуру (цыкл канферэнцый і публікацый пад рэдакцыяй прафесара — „Мінуўшчына і сучаснасць”, „Міфы і факты”, „Візіі будучыні”, „Свае і чужынцы”, „Эліты старадаўнія і новыя”, „Літва ў польскай традыцыі і палітычнай культуры”, „Войцэх Ярузэльскі перад абліччам праблем свайго часу”, „Пра палітычную культуру Польшчы на мяжы тысячагоддзяў”, „Польшча у другім тысячагоддзі”). Я ўзгадала таксама „Партрэт прымасаў Польшчы”, істотны ў кантэксце біяграфістыкі, якой займаўся М. Косман.
Як дадатак падала прыклады кніг, дзе разглядаецца гісторыя рэгіёна як „малой радзімы” (між іншым „Курніцкія аповеды”, „З гісторыі Курніцкай бібліятэкі”, „Сілуэты велікапалян”, „Велікапольскае паўстанне на фоне змагання за існаванне польскага народа пад прускай акупацыяй”, „З гісторыі велікапольскага друку ХІХ-ХХ ст.”, „Рэгіянальны друк у Велікапольшчы”, „Рашучасць, аб’яднаная з размоваю. Да 90-годдзя Велікапольскага паўстання”). Я падкрэсліла значэнне падручнікаў, што сінтэзавалі гістарычныя даследаванні, выдаваныя юбілярам. Агульныя рысы такога разнастайнага даробку: клопат пра дэталі, навуковая добрасумленнасць, шчырасць аўтара ў адносінах да чытача, шырокі даследчы далягляд.
Уручэнне Юбілейнай Кнігі было кранальным момантам для ўсіх прысутных, а побач з юбілярам — у такую асаблівую хвіліну — былі ягоная жонка праф. Багуміла Косманава і сын др. Міхал Косман.
Тым часам віншаванні працягваліся. Ліст ад генерала Войцэха Ярузэльскага прачытаў др. Анджэй Ганшчалоўскі, дыплом Лідара стваральнай працы і статуэтку Ганаровага Іпаліта ўручылі др. Мар’ян Круль і праф. Мар’ян Гарыня, кіраўнік Капітулы ўзнагародаў Таварыства імя І. Цагельскага, дыплом ганаровай узнагароды „Dobosz Powstania Wielkopolskiego” перадаў старшыня Стэфан Барлуг. Розныя аспекты дзейнасці юбіляра разгледзелі праф. Тадэвуш Ясіньскі, які ўзгадаў прысутнасць прафесара Космана ў Курніку, др. Ганка Дмахоўска (гаварыла пра сучаснасць у праблематыцы „Przeglądu ^achodniego”), Станіслаў Стопень, старшыня Велікапольскага культурнага таварыства, Рышард Брэйза, мэр Інаўроцлава, Тадэвуш Крокас, старшыня аддзялення ПТН, др. Анджэй Новак, галоўны рэдактар „Rocznika Kaliskiego”. Ад імя дактарантаў віншаванні і падзякі перадаў наймаладзейшы паводле стажу др. Бартломей Сэцлер.
Перш чым былі ўручаны кветкі, перад традыцыйным кілішкам віна і цудоўным тортам, слова меў сам прафесар. Дзякуючы і адказваючы на добрыя словы, з роздумам прыгадаў светлай памяці праф. Герарда Лябуду, свайго настаўніка, і светлай памяці праф. Яна Серадыку, шматгадовага сябра, якія перадалі тэксты для двухтомніка, ведаючы, што ўрачыстасці не дачакаюцца…
За гэткую пашану і сардэчнасць, выказаную ў адносінах да іх, мы яшчэ больш Вас любім, наш Сябар і Настаўнік. Таму ва ўступе да двухтомніка я напісала: „Перадаем дар новых інтэлектаў, разам з дарам сэрцаў і найлепшымі пажаданнямі Ad multos Annos… Няхай жа як найдалей мы зможам цешыцца ўзаемным натхненнем і супольнай штодзённасцю”.
Івона Гофман