БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лiнгвiстыцы (Сяргей Запрудскi)


Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лiнгвiстыцы. Рэдактары А. К. КIКЛЕВIЧ, У. Б. ЖУРАВЕЛЬ. Мiнск, 1997. 127.

У 1976 г. «Веснiк БДУ» неяк быў апублiкаваў у адным са сваiх нумароў падборку кароткiх артыкулаў пад рубрыкай «Матэрыялы для бiблiяграфiчнага даведнiка пра беларускiх мовазнаўцаў». У 70-ыя гады ў Савецкiм Саюзе яшчэ не былi папулярныя кнiгi тыпу «Who is who», i анансаваны часопiсам даведнiк пазней так i не выйшаў. Праўда, у 1985 годзе ў Мiнску была надрукавана кнiга I. Германовiча «Беларускiя мовазнаўцы», у якую ўвайшлi нарысы пра 17 беларускiх лiнгвiстаў ХIХ i ХХ ст. У кнiзе I. Германовiча быў праведзены пэўны адбор: iмёны некаторых лiнгвiстаў, пра якiх аўтару даводзiлася пiсаць раней, у зборнiк не трапiлi. Напрыклад, у кнiзе не аказалася артыкулаў пра С. Некрашэвiча, I. Зянько, Г. Шкляра, В. Шэлега, Ц. Ломцева, П. Юргелевiча. Прычына адсутнасцi ў зборнiку персаналii С. Некрашэвiча была чыста цэнзурная: ужо падрыхтаваная да друку публiкацыя была забаронена «кампетэнтнымi органамi». I. Зянько, Г. Шкляр, В. Шэлег не ўвайшлi ў кнiгу, магчыма, з прычыны сцiпласцi iхняга навуковага даробку. (Зрэшты, у зборнiку знайшлося месца для асвят-лення дзейнасцi А. Гурло, В. Самцэвiча, Ю. Шакаля, К. Шапялевiча, чыю навуковую спадчыну багатай таксама не назавеш.) Але чаму ў кнiгу не былi ўключаны персаналii Ц. Ломцева i П. Юргелевiча, без якiх цяжка ўявiць гiсторыю беларускага мовазнаўства 30 — 50-ых г.?
Чытаць далей →

Дысертацыi па гiсторыi Беларусi (1994-1997) (Ларыса Мiхальчук)

1994

Брыгадзiн, Пётр Iванавiч. Эсэры ў Беларусi (канец ХIX ст. — люты 1917 г.): (07.00.02, БДУ).
Давiдовiч, Аляўцiна Валер’еўна. Грамадска-палiтычная дзейнасць Д.Ф.Жылуновiча (1905-1937): (07.00.01, БДГУ).
Яршова, Эльвiра Барысаўна. Гiстарычны лёс мастацкай iнтэлiгенцыi Беларусi (1917-1941): (07.00.02, Маск. пед. ун-т).*
Качалаў, Iгар Леанiдавiч. Тэорыя афiцыяльнай народнасцi i яе стваральнiкi: (07.00.02, БДУ).
Клепiкаў, Мiкалай Яўгенавiч. Станаўленне дзяржаўнай сiстэмы аховы помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi (1917-1932 г.): (07.00.02, БДУ).
Кананенка, Пётр Васiлевiч. Дзейнасць педагагiчных калектываў, грамадскiх арганiзацыяў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў Беларусi па прававым выхаваннi навучэнцаў i папярэджаннi правапарушэняў (1971-1980 г.): (07.00.02, Беларус. дзярж. пед. ун-т).
Кучынскi, Анатоль Iосiфавiч. Работа партыйных камiтэтаў i арганiзацыяў з кадрамi: рэальныя працэсы, супярэчнасцi, тэндэнцыi (На матэрыялах Кампартыi Беларусi. 1976-1985 г.): (07.00.01, БДУ). Чытаць далей →

«Жыццё i дзейнасць М.В.Доўнара-Запольскага» (Вiталь Скалабан)

Мiжнародная навуковая канферэнцыя пад такой назвай адбылася 1-2 лiпеня 1997 г. у Рэчыцы, на радзiме выдатнага беларускага вучонага Мiтрафана Вiктаравiча Доўнара-Запольскага. Прысвячалася яна 130-й гадавiне з дня нараджэння гiсторыка. Арганiзатарамi канферэнцыi выступiлi Гомельскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Францiшка Скарыны, Рэчыцкi гарадскi выканаўчы камiтэт, лiтаратурна-гiстарычны i грамадска-культурны часопiс «Палессе», а дабрадзеямi — вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» i прадпрыемства па транспартаванню наф-ты «Дружба».

Былi заслуханы i абмеркаваны даклады i паведамленнi сталiчных навукоўцаў М.Бiча, А.Лiса, З.Яцкевiча, З.Шыбекi, А.Вялiкага, Р.Платонава, Г.Штыхава, А.Гануша, Я.Янушкевiча, П.Кручка, У.Конана, В.Скалабана, А.Кiштымава, М.Шумейкi, гомельскiх З.Паўлаўца i I.Нямкевiча, Дз.Карава з Гораднi i А.Каўкi з Масквы, расiйскiх гiсторыкаў С.Мiхальчанкi i А.Дуброўскага з Бранска, а таксама I.Вербы з Украiны (Кiеў). З вялiкай цiкавасцю быў прагледжаны дакументальны фiльм пра М.В.Доўнара-Запольскага, створаны рэжысёрам Ю.Лысятавым па сцэнары А.Лiса. На канферэнцыi яскрава выявiлася шматграннасць асобы М.В.Доўнара-Запольскага, беларускага гiсторыка, аднаго з заснавальнiкаў нацыянальнай гiстарыяграфiчнай канцэпцыi, этнографа, лiтаратуразнаўцы, якi ўнёс свой уклад i ў украiнскую ды расiйскую навуку. Творчая спадчына слыннага навукоўцы павiнна быць уключана ў кантэкст сучаснага духоўнага жыцця Беларусi, Расii i Украiны.
Чытаць далей →

Гiсторыя «Вялiкага тэрору» ў Беларусi (Андрэй Кiштымаў)

Па наканаванню гiсторыi на 1997 год прыпаў шэраг драматычных юбiлеяў: 120-годдзе з дня нараджэння Ф.Э.Дзяржынскага, 80-годдзе Кастрычнiцкага перавароту i 80-годдзе стварэння ВЧК, да таго ж — 50-годдзе сумна вядомага 1937 года. Менавiта таму Беларускi Хельсiнскi камiтэт i Беларуская асацыяцыя ахвяр палiтычных рэпрэсiй 19 снежня 1997 года правялi ў Менску навуковы семiнар «Карныя органы Беларусi: гiсторыя i сучаснасць».

У свой час з тэмы палiтычных рэпрэсiй пачаўся чарговы вiток беларускага Адраджэння — Курапаты, Мартыралог Беларусi, стварэнне БНФ. Потым ад рэпрэсiяў пачала вызваляцца беларуская гiсторыя, нацыянальная сiмволiка, паўстала рэпрэсаваная беларуская дзяржаўнасць. Здавалася б, чарговая старонка беларускай гiсторыi перагорнута. На самой справе, яна толькi пачала запаўняцца. Найноўшая гiсторыя Беларусi мае падмурак, на якiм iдзе будоўля.
Чытаць далей →

«Архiвы на шляху ў ХХI стагоддзе» (Кузьма Казак)

Першы беларуска-французскi архiўны семiнар

Дзеля пашырэння знаёмства з сучаснай гiсторыяй i арганiзацыяй архiваў Францыi, выяўлення яе асаблiвасцяў i тэндэнцый, а таксама ў мэтах абмеркавання пытанняў дзяржаўнага к_равання архiвамi, заканадаўства, арганiзацыi камплектавання i апрацоўкi дакументаў, функцыявання архiўных пабудоваў на базе гiстарычнага факультэта БДУ i Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь супольна з Дырэкцыяй архiваў Францыi 2-5 красавiка 1997 г. быў праведзены Першы беларуска-французскi архiўны семiнар «Архiвы на шляху ў XXI стагоддзе». Такое мерапрыемства, арганiзаванае кафедрай крынiцазнаўства i музеязнаўства БДУ, адбылося ўпершыню ў гiсторыi.
Чытаць далей →