БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі: 1971—1990 г. (Алег Гардзіенка)

Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі 1971—1990 г. Каталёг. Складальнікі: Юрась Лаўрык і Ларыса Андросік. Менск: БГАКЦ, 1998.172.

У аснову гэтага выдання лягла калекцыя перыядычных выданняў са збору Юрася Лаўрыка. Узначаліла працу па збіранні перыёдыкаў і сістэматызавала іх Ларыса Андросік. У кнізе апісаны ўсе вядомыя і выяўленыя на другую палову 1998 г. перыёдыкі Беларусі. Яны класіфікуюцца ў даведніку па наступных параметрах: загаловак, звесткі пра адказных (склад рэдакцыі, выдавецкія групы і г.д.), год выдання, месца выхаду, фармат, наклад, інфармацыя пра спосаб выдання, характарыстыка самога выдання ці асобных нумароў.

«Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі 1971–1990 г.» падзяляецца на дзве часткі, згодна з храналогіяй беларускага незалежніцкага руху: перыёдыкі 1971—87 г. і перыёдыкі 1988–90 г. Чаму менавіта такая храналогія? У 1971 г., узятым за дату нараджэння беларускага незалежніцкага друку, выйшаў часопіс «Блакітны ліхтар», які выдаваўся ў Наваполацку накладам адзін асобнік тамтэйшымі студэнтамі політэхнічнага інстытута і школьнікамі (В. Мудровым, В. Шлыкавым, А. Рыбікавым, пазней да іх далучыліся студэнты–гісторыкі з Менску У.Арлоў і Г. Кулажанка). «Блакітны ліхтар» задумляўся як мастацка–літаратурны часопіс. Нягледзячы на тое, што часопіс быў пераважна апалітычны, КДБ зацікавілася ім, і пасля прафілактычных гутарак чэкістаў з выдаўцамі выхад перыёдыка быў спынены.
Чытаць далей →

Заснавана Археаграфічная камісія

28 кастрычніка 1999 г. была заснавана Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве  Рэспублікі Беларусь на чале з Р.Платонавым. Забяспечваць функцыянаванне камісіі павінен Беларускі навукова–даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. Канцэпцыю новай беларускай Археаграфічнай камісіі распрацавалі Р.Платонаў, Я.Янушкевіч, М.Шумейка, якія наладзілі яе абмеркаванне на старонках часопіса «Архівы і справаводства» і ў межах працы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы беларускай археаграфіі», якая адбывалася 11—12 сакавіка 1999 г. ў Мінску і была прысвечана 175–годдзю выхаду з друку «Беларускага архіва старажытных грамат» І.Грыгаровіча.
Чытаць далей →

Мiжнародная канферэнцыя па гендэрнай гiсторыi

У жанчын няма сваёй гiсторыi. Амаль усе вялiкiя мысляры ад часоў Арыстоцеля адмаўлялi жанчыне ў гiстарычнай свядомасцi, у здольнасцi да надасабовага, гiстарычнага пункту гледжання. Калi б у свеце панаваў выключна жаночы пачатак, гiсторыi б не было, — лiчыў Мікалай Бярдзяеў. Не дзiўна, што новая навуковая галiна, якая можа вярнуць жанчынам хоць крыху гiсторыi, цi вярнуць у гiсторыю жанчын (паводле пiянеркi новага кiрунку Джаан Келi–Гадол), пачала фармавацца ў заходняй акадэмiчнай прасторы пад уздзеяннем фемiнiстычнага руху ў 1960–х г.
Чытаць далей →

Весткі з экспедыцый беларускіх археолагаў (сезон 1999 г.)

Каменны і бронзавы век

У 1999 г. праводзіліся археалагічныя разведкі ўжо вядомых і новых помнікаў эпохі каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Уздзенскага, Капыльскага і Стаўбцоўскага раёнаў Мінскай вобласці, Баранавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, Карэліцкага, Наваградскага, Дзятлаўскага, Гарадзенскага, Слонімскага, Лідскага, Воранаўскага раёнаў Гарадзенскай вобласці.
Працягваліся археалагічныя раскопкі на помніку Дакудава–5. Ён размяшчаецца на правабярэжжы Нёмана ў Лідскім раёне. За сезоны 1998 і 1999 г. атрымана значная калекцыя артэфактаў, якая дазваляе казаць пра доўгачасовае і шматкультурнае па характары паселішча. Упершыню тут селяцца плямёны паляўнічых, рыбаловаў і збіральнікаў — носьбіты нёманскай неалітычнай культуры (на дубічайскім этапе). Потым на зручнай для жыцця дзюне спыняюцца плямёны той жа культуры на яе лысагорскім і дабраборскім этапах, што пакінулі характэрны арнаментаваны вострадонны посуд з расліннымі, а потым і мінеральнымі дамешкамі ў керамічнай масе. Чытаць далей →

Дысертацыі па гісторыі, абароненыя ў Беларусі ў 1999 г.

Доктарскія

1. Бяспалая, Марыя Аркадзеўна. Беларуская вёска ў 1921 — 1927 г. (07.00.02; БДПУ)
2. Галенчанка, Георгій Якаўлевіч. Францішак Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар (07.00.02; ІГ НАНБ)
3. Гарбацкі, Андрэй Анатолевіч. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. (60 г. ХІХ ст. — 1917 г.) (07.00.02; ІГ НАНБ)
4. Расадзін, Сяргей Яўгенавіч. Плямёны і народы «заскіфскай» Поўначы і Паўночнага Усходу. (07.00.03; Дзяржаўны камітэт па архівах і справаводству)
5. Снапкоўская, Святлана Валянцінаўна. Адукацыйная палітыка царызму і педагагічная думка ў Беларусі (60–я г. XIX ст. — 1917 г.) (07.00.02; ІГ НАНБ) Чытаць далей →

Новыя выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Археалогія Беларусі. У чатырох тамах. Т.1. Каменны і бронзавы вякі. Мінск, 1997; Т.2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча. Мінск, 1999.
Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Нью–Ёрк, 1999.
Беларусы: У 8 тамах. Том 3: Гісторыя этналагічнага вывучэння / В.К.Бандарчык. Мінск, 1999.
Борисов, Николай С. Политика московских князей: конец ХІІІ – первая половина ХІV в. Москва, 1999.
Горобець, Віктор. Білорусь козацька: Пілковник Іван Нечай та українські змагання за Південно–Східну Білорусь (1655—1659). Київ, 1998.
Дзербіна, Галіна. Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу. Мінск, 1997.
Заборовский Л.В. Католики, православные, униаты. Проблемы религии в руско–польско–украинских отношениях конца 40–х — 80–х гг. ХVІІ в. Часть 1. Документы и исследования. Москва, 1998.
Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Беларускі кнігазбор. Сер.ІІ: Гістарычна–літаратурныя помнікі. Мінск, 1999.
Кузнецов, Игорь; Шелкопляс, Валентина. История государства и права Беларуси. Минск, 1999.
Kryŭja: Crivica. Baltica. Indogermanica. №3. Менск, 1998. Чытаць далей →

Міхась Восіпавіч Біч (1937—1999)

17 траўня 1999 г. памёр гісторык Міхась Восіпавіч Біч. Некалькі дзён ён не дажыў да свайго 62 дня нараджэння. Смерць была раптоўнай і імгненнай. Не стрывала сэрца. Страту панеслі не толькі блізкія, сваякі і сябры. Смерць Міхася Біча — гэта велізарная страта для беларускай гістарычнай навукі, для беларускай грамадскасці.

Навуковая праца Міхася Восіпавіча, пазбаўленая вонкавай эфектнасці, была вельмі эфектыўнай: дзве навуковыя манаграфіі («Развитие социал–демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 г.», «Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 г.»), удзел у падрыхтоўцы шэрагу калектыўных выданняў (сярод якіх «Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч.» і інш.), два выданні навучальнага дапаможніка па гісторыі Беларусі канца XVIII — пачатку ХХ ст., вялікая колькасць навуковых артыкулаў, кіраванне аддзелам Інстытута гісторыі НАН Беларусі (з 1983 г.), удзел у канферэнцыях, лекцыі для студэнтаў і г.д. Пад ягоным навуковым кіраўніцтвам толькі ў 90–я г. было абаронена некалькі дысертацый. Адным з яго вучняў я маю гонар лічыць і сябе.
Чытаць далей →