Volksaufstände in Ruβland: Von der Zeit der Wirren bis zur „Grünen Revolution» gegen der Sowjetherrschaft. Hrsg. von HEINZ-DIETRICH LÖWE. Wiesbaden, Harrassowitz Verlag 2006. — 563 S.
Гэтая кніга пад назвай «Народныя паўстанні ў Расіі: ад смутнага часу да „зялёнай рэвалюцыі» супраць савецкай улады» з’яўляецца вынікам працы семінара па ўсходнееўрапейскай гісторыі Гайдэльбергскага універсітэта пад кіраўніцтвам прафесара Хайнца-Дытрыха Лёве. Яна выйшла ў серыі „Даследаванні па ўсходнееўрапейскай гісторыі» (том 65), якая выдаецца Ўсходнееўрапейскім інстытутам Свабоднага універсітэта ў Берліне. У зборніку асобныя артыкулы прысвечаны паўстанню Івана Балотнікава 1606-1607 г., гарадскім паўстанням 1648 i 1662 г., стралецкім паўстанням 1682 i 1698 г., казацкім паўстанням пад кіраўніцтвам Сцяпана Разіна 1667-1671 г., Кандрація Булавіна 1707-1708 г. i Емяльяна Пугачова 1773-1775 г., паўстанням здабытчыкаў руды, Уральскаму паўстанню 1754-1766 г., казацкаму паўстанню 1768 г. (Каліўшчына), чумнаму паўстанню ў Маскве 1771 г., хваляванням у сувязі з халерай у Санкт-Пецярбургу летам 1831 г., бульбяным бунтам дзяржаўных i казённых сялян у 1830 i 1840-х г., сялянскім хваляванням у Варонежы, сялянскім прашэнням пад час першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907 г. i паўстанню Антонава супраць бальшавікоў у Тамбове ў 1920-1921 г.
Чытаць далей →
