Булгаков, Валер. История белорусского национализма. Вильнюс: Институт белорусистики, 2006. — 331 с.
Праблема беларускага нацыяналізму i нацыятворчага працэсу — адна з асноўных для беларускай гуманістыкі. У большасці выпадкаў гэтае пытанне разглядаецца ў межах гістарычнай ці сацыялагічнай навукі і да нядаўняга часу не было предметам дастатковай рэфлексіі іншых дысцыплін. У філасофскім вымярэнні працэсам утварэння беларускай нацыі цікавіліся Ігнат Абдзіраловіч, Уладзімір Самойла, Валянцін Акудовіч, Уладзімір Конан i іншыя. Спробы разгляду гэтай праблематыкі ў інтэрдысцыплінарным вымярэнні, як здаецца, патрабуюць прынамсі калектыўнай працы некалькіх аўтараў, спецыялістаў у сваіх галінах, але з агульнымі метадалагічнымі прынцыпамі i згодай наконт тэрміналогіі. Аднак, магчыма, праца аднаго аўтара значна спрашчае такое даследаванне, бо не патрабуе пастаянных кампрамісаў i дыскусій i дазваляе зразумела выказацца адной асобе.
Чытаць далей →