БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Пераклады'

Артыкулы па тэме ‘Пераклады’

Гўін Прынз. Вусная гісторыя


* Gwyn Prins. Oral History // Burke P. (Ed.) New Perspectives on Historical Writing. Cambridge, 1992. P.114—139.

Гісторыкі, якія спецыялізуюцца па новай гісторыі, масавай літаратуры, індустрыяльных грамадствах — г.зн. найлепшыя прафесіяналы — звычайна вельмі скептычна ставяцца да каштоўнасці вусных крыніцаў у рэканструкцыі мінулага. «Наконт гэтага я амаль цалкам скептык», — рэзка выказаўся Тэйлар. «Лухта, якую нясуць старыя пра сваю маладосць. Не!» Цяпер, пэўна, многія выяўляюць крыху большую зычлівасць і прызнаюць вусную гісторыю — гісторыю, напісаную на аснове сведчанняў жывых людзей, а не пісьмовых дакументаў — прыемнай і карыснай ілюстрацыяй, але мала хто згаджаецца, што такія матэрыялы могуць стаць галоўнымі ў вывучэнні сучасных грамадстваў, якія пакідаюць па сабе пісьмовыя дакументы. Створаныя Стадам Тэркелем «гісторыі людзей» перыяду дэпрэсіі і II сусветнай вайны ніколі не змогуць, на іх думку, сфармаваць агульныя гістарычныя гіпотэзы, што датычацца маштабных падзей.
Чытаць далей →

Бeрнгард K’яры. Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі»*

Спроба наблізіцца да незразумелага

* Праца першапачаткова друкавалася ў выданні: Benz, Wolfgang / Wetzel J. (Hg.), Solidarität und Hilfe fur Jüden während der NS_Zeit. Regionalstudien 3. Danemark, Niederlande, Spanien, Portugal, Ungarn, Albanien, Weißrußland. Berlin, 1999, S. 271—309.

Улетку 1944 г. Чырвоная Армія заняла Беларусь. Нямецкі вермахт адступаў на ўсіх франтах. Савецкія жаўнеры былі з радасцю вітаныя жыхарствам краю з нагоды вызвалення ад нямецкае акупацыі. Гэтаксама сярод яго заўважаліся недавер і страх, што Саветы пачнуць караць тых, хто ў часе вайны заставаўся на акупаваным абшары. Габрэяў, што жылі ў 1941 г. у Беларусі і былі тады (побач з беларусамі і палякамі) адной з найбуйнейшых групаў насельніцтва, болей немагчыма было напаткаць ані ў гарадах, ані ў вёсках. Абсалютная бальшыня іх сталася ахвяраю галакосту. Разам з людзьмі зніклі мовы ідыш ды іўрыт, бальшыня сінагогаў была разбураная. Шмат дзе апошнім напамінам заставаліся могілкі.
Чытаць далей →

Джым Шарп. Гісторыя «знізу»


18 чэрвеня 1815 г. паблізу сяла Ватэрлоа ў Бельгіі адбылася бітва. Кожнаму, хто вучыў гісторыю Вялікай Брытаніі, вядома, што ў выніку гэтай бітвы саюзніцкія войскі пад камандаю герцага Ўэлінгтана пры аказанай пазней, але вырашальнай падтрымцы прускіх сілаў на чале з Блюхерам перамаглі французскую армію Напалеона Банапарта, і гэткім чынам быў вырашаны далейшы лёс Еўропы. У наступныя пасля бітвы дні адзін з тых людзей, што дапамагалі вызначыць долю нашага кантынента, шараговец 51-га пяхотнага палка Ўільям Ўілер (William Wheeler) напісаў некалькі лістоў дадому сваёй жонцы: «Трохдзённая бойка скончаная. Я жывы-здаровы, і таго досыць. Цяпер пры кожным выпадку я буду апісваць дэталі вялікай падзеі — тое, што мне ўдалося назіраць на свае вочы… Калі надышла раніца 18 чэрвеня, можна было бачыць нас, наскрозь прамоклых ад дажджу, скарчанелых да калатуна… Калі я летась быў дома, Ты часцяком мяне лаяла за тое, што я палю, але мушу Табе сказаць: калі б тады ў мяне не было ладнага запасу тытуню, дык я проста аддаў бы Богу душу»[1].
Чытаць далей →

Джоан Скот. Жаночая гісторыя

Гісторыя, якую можна было б напісаць пра жаночыя даследаванні, належыць таксама да руху; гэта не мэтамова, яна будзе дзейнічаць і як кансерватыўны, і як правакацыйны момант … Тэарэтычна нейтральнай інтэрпрэтацыі гісторыі жаночых даследаванняў не існуе. Гісторыя займее ў ёй актыўную ролю[1].

Жак Дэрыда, 1984.

Жаночая гісторыя вылучылася ў асобную галіну галоўным чынам за апошнія дваццаць гадоў. Нягледзячы на велізарную дыспрапорцыю выдаткаваных сродкаў, інстытуцыйнай рэпрэзентаванасці і месца ў навучальных планах, невысокі статус ва універсітэтах і прафесійных асацыяцыях, цяпер ужо не ставіцца пытанне пра жаночую гісторыю як усталяваную практыку ў многіх частках свету. Інтэрнацыянальны характар руху жаночай гісторыі відавочны — у артыкулах і кнігах, у самаідэнтыфікацыі гісторыкаў, якіх можна сустрэць на міжнародных канферэнцыях і ў нефармальных перадачах, якія перадаюць навуковыя навіны (хоць, пэўна, толькі ў Злучаных Штатах яна дасягнула такой ступені прыкметнай і ўплывовай прысутнасці ў акадэмічнай навуцы). Чытаць далей →

Рэджынальд Р. Бэтс. Канстытуцыйны працэс і палітычная думка ўва Усходняй Еўропе*


Англійскі гісторык права Рэджынальд Робэрт Бэтс (Reginald Robert Betts) (1903—1961) нарадзіўся ў Норыджы ў Вялікай Брытаніі. Пасля сканчэння студыяў у Оксфардзе выкладаў у alma mater, пазней ва універсітэтах Ліверпуля і Белфаста. У 1934 г. стаў прафесарам Саўтгэмптанскага універсітэта. Як медыявіст, Бэтс спецыялізаваўся ў сярэднявечнай гісторыі Чэхіі, але пазней зацікавіўся і сучаснай гісторыяй навастворанай Чэхаславацкай дзяржавы, зрабіўшыся адным з лепшых экспертаў у чэхаславацкіх справах. Гэта прычынілася да яго супрацоўніцтва з Бі Бі Сі пад час другой сусветнай вайны ў якасці рэдактара чэхаславацкай, а пазней цэлай еўрапейскай службы. З 1946 г. да канца жыцця Бэтс узначальваў кафедру цэнтральнаеўрапейскай гісторыі імя Масарыка ў Школе Славянскіх і Усходнееўрапейскіх Даследаванняў (Лонданскі універсітэт).
Чытаць далей →

Макс Шэлер. Чалавек і гісторыя


Славуты нямецкі філосаф Макс Шэлер (1874—1928) нарадзіўся ў пратэстанцкай сям’і ў Мюнхене. Cтудыяваў медыцыну, філасофію, сацыялогію і псіхалогію ў Мюнхене і Берліне. Доктарскую дысертацыю абараніў у Енскім універсітэце ў 1897 г., дзе праз два гады і габілітаваўся. Працаваў у Ене, Мюнхене, Гёцінгене, Кёльне і ў Франкфурце-на-Майне, быў асабіста знаёмы з Эдмундам Гусэрлем, Раманам Інгардэнам, Мікалаем Бярдзяевым і інш. У 1920-х г. як адзіны з вядомых філосафаў адкрыта папярэджваў пра небяспеку як нацыянал-сацыялізму, так і марксізму. У Еўропе яго навуковая спадчына пачала перавыдавацца толькі пасля ІІ сусветнай вайны. Папа Ян Павел ІІ прысвяціў філасофіі Шэлера сваю габілітацыйную працу і шэраг артыкулаў. З 1993 г. існуе «Міжнароднае таварыства Макса Шэлера». Публікацыяй твора «Чалавек і гісторыя» наш часопіс упершыню знаёміць з Максам Шэлерам і беларускага чытача.
Чытаць далей →

Джойс Эплбай. Сіла гісторыі


* Appleby, Joyce. The Power of History // American Historical Review. V.102 (1998) Nr.1. P.1—14.

Джойс Эплбай пачала сваю кар’еру гісторыка ў Дзяржаўным Універсітэце Сан Дыега ў 1967 г. З 1981 г. яна выкладала ў UCLA раннюю амерыканскую гісторыю. Апрача ранняе гісторыі Амерыкі, яна піша пра Англію і Францыю XVII i XVIII ст. Яе заўжды цікавіла, якім чынам змены ў эканамічных сістэмах спараджаюць новыя ўяўленні пра людскую натуру і сацыяльную чыннасць. Галоўныя працы: “Economic Thought and Ideology in Seventeen–Century England” (“Эканамічная думка і ідэалогія ў Англіі семнаццатага стагоддзя”) (1978), “Capitalism and a New Social Order: The Republican Vision of the 1790s” (“Капіталізм і новы грамадскі лад: Рэспубліканскі погляд на 1790–я гады”) (1984), “Liberalism and Republicanism in the Historical Imagination” (“Лібералізм і рэспубліканства ў гістарычным уяўленні”) (1992) і “Telling the Truth about History” (“Гаворачы праўду пра гісторыю”, разам з Лін Хант і Маргарэт Джэйкаб — Lynn Hunt and Margaret Jacob) (1994). Цяпер сп. Дж. Эплбай з’яўляецца прэзідэнтам Амерыканскай Гістарычнай Асацыяцыі. Гэты артыкул свайго прэзідэнта АГА дазволіла Беларускаму Гістарычнаму Агляду апублікаваць у беларускай мове gratis.
Чытаць далей →