БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Пераклады'

Артыкулы па тэме ‘Пераклады’

Міраслаў Грох. Нацыя як прадукт сацыяльнай камунікацыі?..


* Národ jako product sociálni komunikace? Přispěvek ke komparaci českého a běloruského „modelu» // Cesty k národnimu obrozeni: běloruský a česky model / Sbornik přspěvků z konference konané 4. — 6.7.2006 v Praze. Praha: UK FHS, 2006. S. 11-27.

Пры параўнанні працэсаў фармавання нацый у Чэхіі і Беларусі[1] мы павінны пазбягаць павярхоўнай сінхроннай кампарацыі. Нам, вядома ж, не трэба прыкладаць шмат намаганняў, каб даказаць, што прыблізна ў 1900 г., гэга значыць у час пачатку фармавання беларускай „фазы В», чэшскае нацыянальнае жыццё было значна больш развітым i чэшская нацыя ўяўляла сабой ужо цалкам сфармаваную супольнасць з уласнай акадэмічнай элітай, буржуазіяй i г. д., чаго не мелі беларусы. Гэты факт ніхто не можа паставіць пад сумненне, аднак для тлумачэння прычын i ўзаемасувязяў, a асабліва для тлумачэння беларускага руху, яго інфармацыўная каштоўнасць будзе даволі нізкай.
Чытаць далей →

Ян Рыхлік. Фармаванне «нацыянальнай гісторыі» як сутнасці нацыянальнай ідэі і нацыянальнай ідэалогіі (на прыкладзе чэхаў)


* Národ jako product sociálni komunikace? Přispěvek ke komparaci českého a běloruského „modelu» // Cesty k národnimu obrozeni: běloruský a český model / Sborník přispěvků z konference konané 4. — 6.7.2006 v Praze. Praha: UK FHS, 2006. S. 29-40.

Перыяд рамантызму, г. зн. пачатак XIX ст., — гэга той перыяд, пад час якога народы Цэнтральнай i Паўднёвай Еўропы стваралі свае „нацыянальныя гісторыі», дзе павінна было адлюстроўвацца ix славутае мінулае. Само сабой зразумела, што чэхі таксама стварылі такую гісторыю. Так узнік „міф чэхаў», які быў зафіксаваны з дапамогай папулярнай літаратуры — гістарычнай i мастацкай.
Чытаць далей →

Джон Покак. Канцэпцыя мовы і metier d’historien: некаторыя практычныя меркаванні


* Pocock J.G.A. The concept of a language and the metier d’historien: some considerations on practice // The languages of political theory in Ear­ly Modern Europe. Ed. by A.Pagden. Cambridge University Press, 1987. P. 19-38.

Мая задача ў гэтым эсэ — распавесці аб практыцы i некаторых рэчах, якія з яе вынікаюць. Вербалізаваць практыку, не прапаноўваючы ніякай тэорыі, немагчыма, і ўсё ж я спадзяюся — улічваючы, што ўсіх нас у той ці іншай ступенi яднае супольная практычная дзейнасць — як найдаўжэй не пераходзіць межаў мэтатэорыі. Я не хачу ні сцвярджаць i адстойваць агульную тэорыю мовы i яе функцыянаванне ў палітыцы і гісторыі, ні — тым менш — выстаўляць такога, як я, гісторыка актарам або чыннікам, які дзейнічае ў гісторыі[1]. Усе гэтыя пытанні — рэальныя, i час ад часу над імі трэба задумвацца; я прапаную, аднак, каб яны — калі ўжо паўстануць — то паўсталі з імплікацыяў таго, чым мы займаемся як гісторыкі i пра што я павяду гаворку далей. Métier dhistorien, як я ўжываю гзты тэрмін, — перадусім рамяство, практычная дзейнасць гісторыка. Пакліканне гэтага апошняга, значнасць гэтага паклікання, досвед або дзейнасць у сферы гісторыі, — для мяне гэта справа самаспазнання, якое трэба здзейсніць у нашым часе — пакульён япгаэ наш. Такім парадкам я спадзяюся нешта высветліць пра наш супольны дыскурс.
Чытаць далей →

Рымантас Ясас. Хроніка Быхаўца і яе паходжанне*

Ад перакладчыка

У 1971 г. у Вільні выйшаў з друку пераклад на літоўскую мову Хронікі Быхаўца – арыгінальнага помніка агульнадзяржаўнага летапісання ВКЛ першай трэці XVI ст. Да 2011 г. гэты помнік быў вядомы толькі па адным спісе, які атрымаў назву ад прозвішча ўладальніка рукапісу Аляксандра Быхаўца і даў назву ўсяму Поўнаму зводу летапісання ВКЛ [1].

Пераклад выканаў літоўскі гісторык Рымантас Ясас. Акрамя ўласна перакладу, уступу і каментароў, у выданне ўключана навуковае даследаванне “Хроніка Быхаўца і яе паходжанне” з назіраннямі і высновамі вучонага, што ўзніклі ў час працы над перакладам. Пры гэтым высновы тычацца не толькі ўласна Хронікі Быхаўца, часу і асяродку яе ўзнікнення, магчымых крыніц, але і гісторыі стварэння другога, або Пашыранага, зводу агульнадзяржаўнага летапісання ВКЛ – Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага. Чытаць далей →

Войцех Вальчак. Даследаванне структуры Пінска-Тураўскай уніяцкай епархіі ў XVII–XVIII ст.

Пасля таго як частка іерархаў і вернікаў праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі ў 1596 г. прынялі Брэсцкую унію, новаўтвораная грэка-каталіцкая царква сутыкнулася з праблемай арганізацыі сваёй унутранай структуры. Праваслаўнае духавенства і вернікі, перайшоўшы пад юрысдыкцыю папы рымскага, не хацелі займацца ўтварэннем новай структуры з нуля, бо гэта супярэчыла б самой ідэі уніі. А таму лагічным рашэннем было захаваць арганізацыйную структуру, атрыманую ў спадчыну ад праваслаўнай царквы, роўна як і пакінуць пры сабе яе інвентар (вядома, там, дзе гэта было магчыма ў акрэслены перыяд). Чытаць далей →

Кэтрын Гібсан. Гісторыя, памяць і сімвалічная тапаграфія горада: найноўшыя публікацыі да гістарыяграфіі Вільні*


* Theodore R. Weeks. Vilnius between Nations, 1795–2000. DeKalb, IL: Northern Illinois University Press, 2015. 308 p.; Dangiras Mačiulis and Darius Staliūnas. Lithuanian Nationalism and the Vilnius Question, 1883–1940. Marburg: Herder Institut, Studien zur Ostmitteleuropaforschung, 2015. 236 p.

З таго самага часу, як П’ер Нара ў 80-я г. XX ст. звярнуўся да тэмы lieux de mémoire (месцаў памяці), даследчыкі дачыненняў паміж гісторыяй і памяццю сутыкаюцца са зменай успрымання, канструявання і рэпрэзентацый прасторы [1]. У найноўшых працах вялікая ўвага адводзіцца пытанням, як людзі надаюць сімвалічнае значэнне навакольнай прасторы, як вакол асобных мясцін крышталізуецца супольная ідэнтычнасць і чаму тая ці іншая мясціна пачынае асацыявацца з канкрэтнымі каштоўнасцямі, эмоцыямі і маральнымі прынцыпамі. Даследчыкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы актыўна выкарыстоўваюць гэты “прасторавы ўхіл” у вывучэнні таго, як цягам апошніх двухсот гадоў змены межаў і геапалітычных рэжымаў сфармавалі ў гэтым рэгіёне “ландшафт памяці”. Гэтыя даследаванні часта засяроджваюцца на гарадах як прасторы розных версій калектыўнай памяці, якія часам канкуруюць між сабою [2]. Чытаць далей →

Рышард Радзік. Дзве інтэрпрэтацыі гісторыі: паміж савецкасцю і нацыянальным бачаннем*

Як правіла, гісторыя кожнай нацыі апісваецца і інтэрпрэтуецца не толькі ў катэгорыях той эпохі, да якой адносяцца канкрэтныя гістарычныя падзеі, але і з перспектывы часу, у тым ліку з выхадам за рамкі навуковай метадалогіі – з апеляцыяй да каштоўнасцяў і ацэнак, якія былі невядомы героям таго ці іншага гістарычнага наратыву (а нярэдка і іх эпосе наогул). Гісторыя поўная падзей, якія “спрадвеку” міфалагізаваліся. І ўсё ж, паколькі зусім натуральна, што кожнае грамадства – а не толькі гісторыкі – схільнае інтэрпрэтаваць мінуўшчыну як паслядоўнасць падзей, што прывялі да сучаснасці, а значыць, шукаць у мінулым прычыны цяперашняга стану (незалежна ад яго ўхвальнай ці крытычнай ацэнкі), мы павінны процістаяць прыпісванню героям мінулых эпох поглядаў і катэгорый мыслення, якія з’явіліся шмат у якіх выпадках значна пазней. Вядома, не заўсёды мы тут маем справу з адназначнымі сітуацыямі. Можна пагадзіцца з тым, што некарэктна рабіць з Мешкі I паляка – бо ён, па-першае, не ведаў гэтай саманазвы, а па-другое, мысліў племяннымі, а не культурна-дзяржаўнымі ці тым больш нацыянальнымі катэгорыямі, якія з’явіліся ў пазнейшыя стагоддзі. І нават калі мы знойдзем першага паляка – што асабіста мне наўрад ці ўдалося б, – дык, аналізуючы працяглую эпоху “польскай” гісторыі, мы зразумеем, што польскасць гэтая ўвесь час эвалюцыянавала. Тым не менш, мы прызнаем – у ідэале абапіраючыся на прамыя выказванні гістарычных персанажаў, – што базавыя рысы гэтага паняцця заставаліся нязменнымі. Інакш кажучы, аднастайнасць базавых рысаў паняцця дамінуе ў гэтай сітуацыі над відазмяненнямі яго асобных элементаў, а пазнавальная карысць ад яго выкарыстання дамінуе над патрэбай яго ўдакладнення. На практыцы мы нярэдка сутыкаемся з сітуацыямі, дзе цяжка прыйсці да той ці іншай адназначнай высновы. Але ў сваім звароце да гісторыі Беларусі я засяроджуся на больш празрыстых сітуацыях. Чытаць далей →

Алан Мэгіл. „Вялікі наратыў“ і гістарычная навука


Ці ўсёпрымальная прафесійная гістарыяграфія?

Ва ўводзінах да зборніка артыкулаў „Новыя перспектывы гісторыяпісання“ Пітэр Бэрк заўважае, што „цягам жыцця апошняга пакалення, ці блізка таго, сусвет гісторыкаў пашыраецца з галавакружнай хуткасцю“[1]. У гэтым артыкуле мне хацелася б — хоць я і вітаю такое пашырэнне — адзначыць некаторыя яго абмежаванні. Задоўга да з’яўлення самых першых „новых“ гісторыяў міфалогія гістарычнай навукі ўключала ў сябе ідэю, што гістарыяграфія — справа, здатная ўбіраць у сябе новае і нязвыклае, адкрытая для любых плённых падыходаў, метадаў і г.д., якія толькі знойдуцца ў іншых галінах навукі[2]. Але пры ўсёй сваёй эклектычнасці і гэтая ўсёпаглынальнасць гістарычнай навукі, і яе адкрытасць маюць суровыя абмежаванні. Чытаць далей →

Агнешка Каляса–Новак. Гістарычная сацыялогія як новая даследчая прапанова


Праблема ўзаемасувязяў сацыялогіі і гісторыі належыць да надзвычай складаных і шматузроўневых, калі браць пад увагу розныя традыцыі і непадобныя ўмовы ўзнікнення абедзвюх дысцыплін. Рэфлексія над мінуўшчынай, старая, як людская цыві­лізацыя, працяглы час суцэльна ахоплівала дзейнасць чалавека ў свеце. Толькі ў ХIХ ст. адбылося вылучэнне адмысловых дысцыплін, скіраваных на даследаванне разнастайных аспектаў грамадскай рэчаіснасці. Для эканамічных, палітычных навук, сацыялогіі істотнай характарыстыкай з’яўляюцца ўмовы, з якіх яны паўсталі. Гэткай адметнасцю робіцца пазітывісцкі падыход і, як вынік, агістарычная тэндэнцыя. Таму цікавасць да гісторыі з боку сучасных сацыёлагаў — даволі рэдкая з’ява.
Чытаць далей →

Фрэнсіс Анкерсміт. Гістарыяграфія і постмадэрнізм


Пачну гэты артыкул з сучаснай перавытворчасці ў нашай дысцыпліне. Мы ўсе добра ведаем: у кожнай галіне гістарыяграфіі, якую толькі можна сабе ўявіць, па любой гістарычнай спецыяльнасці штогод з’яўляецца такое незлічонае мноства кніг і артыкулаў, што ахапіць іх усе робіцца немагчымым. Гэта застаецца слушным, нават калі гаворка ідзе пра паасобныя тэмы ў межах аднае і тае ж спецыяльнасці. Дазвольце мне праілюстраваць гэта прыкладам з палітычнай тэорыі — галіны, з якой я добра знаёмы. Кожнаму, хто гадоў дваццаць таму хацеў заняцца палітычнай філасофіяй Томаса Гобса, патрэбныя былі толькі два важныя даследаванні пра яго: працы Ўоткінса [Watkins] і Ўорэндэра [Warrender]. Вядома, нават у тыя часы падобнай літаратуры было болей, але, прачытаўшы гэтыя дзве кнігі, вы ўжо апыналіся як мае быць „у курсе“. Аднак кожны, хто важыцца сказаць нешта істотнае пра Гобса ў 1989 г., павінен спярша прадрацца скрозь 20—25 даследаванняў, якія ў роўнай меры адзначаюцца і стараннасцю апрацоўкі, і вялізным аб’ёмам; я выбаўлю вас ад іх пералічэння. Мала таго, гэтыя даследаванні звычайна аказваюцца такой высокай якасці, што пакінуць іх непрачытанымі ніяк немагчыма.
Чытаць далей →

Яраслаў Ходак. Канец эры рэвалюцыяў

Французская рэвалюцыя — тольк прадвесніца значна больш сур’ёзнай рэвалюцыі, якая будзе апошняю.

Гракх Бабёф

Трохвяковая гісторыя палітычных і сацыяльных рэвалюцыяў дасягнула апагею ў XX ст., якое пачало называцца стагоддзем рэвалюцыяў. Міф рэвалюцыі ўздзейнічаў на людское ўяўленне, спараджаючы масавыя дзеянні, часта з ужываннем гвалту. На схіле XX ст., разам з распадам блоку камуністычных дзяржаваў і СССР і адначасовай дыскрэдытацыяй ідэалогіі марксізму, набыла папулярнасць ідэя канца гісторыі, выказаная ў слынным эсэ Фрэнсіса Фукуямы[1]. „Аксамітныя», бяскроўныя (калі не лічыць Румыніі) рэвалюцыі 1989 г. меліся пакласці канец гісторыі, а ў тым ліку і эры рэвалюцыяў. На думку Фукуямы, пад канец XX ст. альтэрнатывы ўжо не існавала. Не рэвалюцыя, а эвалюцыйны працэс, здавалася, павядзе ўсё большую частку свету да сучаснасці. Дэмакратыя і рынкавая эканоміка меліся стаць асноўнымі прынцыпамі, паводле якіх арганізуецца жыццё ўсё большае часткі свету[2].
Чытаць далей →

Джавані Леві. Пра мікрагісторыю


*Levi, Giovanni. On Microhistory // Burke P. (Ed.) New Perspectives on Historical Writing. Cambridge, 1992. P.93—113.

Бясконцае сумненне — ужо нават не сумненне.

Л.Вітгенштайн, 1969.

Спрэчкі вакол мікрагісторыі не маюць у сваёй аснове тэарэтычных тэкстаў і праграм. І гэта невыпадкова. Мікрагісторыя з’яўляецца па-сутнасці гістарыяграфічнай практыкай, паколькі яе тэарэтычныя вытокі надзвычай разнародныя і, у пэўным сэнсе, эклектычныя. Дадзены метад у першую чаргу і па большай частцы мае справу з рэальнымі канкрэтнымі прыёмамі, з якіх складаецца праца гісторыка, а таму мікрагісторыю нельга вызначыць праз мікрапара метры аб’екта яе даследавання. У такім разе натуральным будзе здзіўленне чытача ступенню тэарэтычнай прыроды прадстаўленага артыкула. Сапраўды, многія гісторыкі, з’яўляючыся прыхільнікамі мікрагісторыі, апынуліся ў вадавароце пастаяннага ўзаемаабмену з іншымі грамадскімі навукамі і ўсталяванымі гістарыяграфічнымі тэорыямі. Чытаць далей →

Морыц Ф. Люк, Цім К. Рыхтар. «Паляванне дазваляецца» : барацьба з партызанамі ў «генеральным камісарыяце Беларутэнія» (1943)

Морыц Фелікс Люк, Цім Клаўдзіус Рыхтар

„На занятай прасторы людзі будуць з гэтага часу па-за законам, дзічынай, на якую паляванне дазваляецца»[1]. Так фармуляваўся прававы статус, нададзены нямецкай акупацыйнай уладай насельніцтву ў „генеральным камісарыяце Беларутэнія». Цытата, пазычаная з загаду баявой групы фон Готберга па барацьбе з партызанамі, адлюстроўвае бяспраўе цывільнага насельніцтва не толькі Беларусі, але і іншых тэрыторый, акупаваных немцамі ў час другой сусветнай вайны. Аднак прымяненне насілля, якое ператварала мільёны людзей літаральна ў дзічыну для палявання, пачалося не ў адказ на сілавыя меры партызанаў, якія таксама з бязлітаснай жорсткасцю выступалі супраць немцаў і калабарантаў. Чытаць далей →