ЮРЭВІЧ, ЛЯВОН. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“ (1947—2000). Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. 256 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 8).
З моманту своеасаблівага „адкрыцця“ тэмы замежжа ў беларускім інтэлектуальным асяроддзі прайшло больш як 15 гадоў. Нібы ўжо мусіць скончыцца эйфарыя першапраходніцтва і надысці час ацэнкі таго, што зроблена ў эміграцыязнаўстве, з вызначэннем перспектываў яго наступнага развіцця.
За адзначаны перыяд у друку з’явілася пэўная колькасць публікацыяў, прысвечаных пераважна літаратурнай спадчыне замежных беларусаў, ды рэдкія гістарычныя даследаванні, засяроджаныя на вывучэнні тых ці іншых аспектаў, асобаў ці краінаў беларускай эміграцыі. Выразнай адметнасцю айчыннага эміграцыязнаўства сёння ёсць перавага крыніцазнаўчага падыходу, фактычна абмежаванага ўвядзеннем у навуковы ўжытак новых крыніцаў інфармацыі па тэме. Акрамя таго, большасць публікацыяў — гэта рэфлексіі самой эміграцыі адносна сваёй гістарычнай ролі, а не даследаванні прафесіяналаў. Як вынік, сучаснаму беларускаму эміграцыязнаўству выразна бракуе аналітыкі, абагульненняў і сістэматызацыяў ужо назапашанага і новазнойдзенага матэрыялу. Чытаць далей →
