БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Томас М. Бон. Новыя Шэйпічы: нічыйная зямля ці шэльмаўскі раман? Беларуская штодзённасць у часы Хрушчова

*[1]

28 жніўня 1955 г. у беларускай штодзённай газеце “Советская Белоруссия” з’явіўся матэрыял з някідкай назвай “Новые Шепичи”. Цікавасць чытачоў артыкул мусіў абудзіць тым, што быў пазначаны як фельетон. У савецкім друку гэты жанр на мяжы мастацкай прозы і рэпартажу з’явіўся з пачаткам “адлігі”, пасля смерці Сталіна. У лірычным уступе аўтар апісвае наступную кафкіянскую сітуацыю. Маладая пара, што намерылася была зарэгістраваць нованароджанага, сутыкаецца з нечаканымі перашкодамі. Каб спраўдзіць свой намер, яны мусяць здзейсніць сапраўдную адысею. Ніводная ўстанова – ані ў горадзе, ані на вёсцы – не лічыць сябе адказнай. У якасці абгрунтавання ўсе кажуць, што маладыя людзі, маўляў, жывуць у “ничейном посёлке”! Чытаць далей →

Юры Грыбоўскi. Беларускі незалежнiцкі лагер на Захадзе пасля ІІ сусветнай вайны вачыма польскай эміграцыі


Адна з маладаследаваных старонак гiстарыяграфii – палiтычная дзейнасць беларускiх эмiгрантаў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Нягледзячы на тое, што апошнiм часам зацікаўленасць дзейнасцю беларускай дыяспары ў ХХ ст. няўхільна расце, да сённяшняга дня асноўную гiстарыяграфiчную базу складаюць працы самiх эмiгрантаў, у тым лiку – мемуарная лiтаратура. Яшчэ большая “белая пляма” – погляд эмiгрантаў – прадстаўнiкоў iншых народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы на працэсы, што адбывалiся ў асяроддзi беларускай палiтычнай эмiграцыi на Захадзе. Шэраг дакументаў польскай пасляваеннай палiтычнай эмiграцыi, якi захоўваецца ў архiве Польскага iнстытута iмя генерала Сiкорскага ў Лондане, дазваляе даведацца, як беларускi незалежнiцкi лагер на Захадзе выглядаў у вачах польскiх таварышаў па зброi, якiх лёс таксама закiнуў на чужыну. Чытаць далей →

Аўтары нумара

Thomas M. Bohn
Justus-Liebig-Universität Gießen
Historisches Institut
Osteuropäische Geschichte
Otto-Behaghel-Str. 10
D-35394 Gießen

Васіль Варонін
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
вул. Чырвонаармейская 6
220030 Мінск

Jury Hryboŭski
Uniwersytet Warszawski
ul. Szturmowa 4
02-678 Warszawa

Maria Kałamajska-Saed
Instytut Sztuki PAN
ul. Długa 26/28
00-950 Warszawa

Антон Лявіцкі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
вул. Чырвонаармейская 6
220030 Мінск

Wojciech Materski
Instytut Studiów Politycznych PAN
ul. Polna 18/20
00-625 Warszawa

Жанна Некрашэвіч-Кароткая
вул. Адзінцова, д. 31, к. 1, кв. 63
220018 Мінск

Генадзь Сагановіч
European Humanities University
Tauro st. 12
LT-01114 Vilnius

Анна Хорошкевич
Института славяноведения РАН
Ленинский проспект, д. 32-А
119334 Москва

Jan Szumski
Uniwersytet Kardynała Stefana
Wyszyńskiego w Warszawie
ul. Wóycickiego 1/3, bl. 17
01-938 Warszawa