БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Беларускі архіў вуснай гісторыі

Беларускі архіў вуснай гісторыі – гэта on-line сховішча электронных дакументаў па вуснай гісторыі Беларусі ХХ ст. (www.nashapamiac.org), да якіх арганізаваны доступ з мэтай захавання і спрыяння іх шырокаму выкарыстанню ў даследаваннях і адукацыйных мэтах. Гэты інтэрнэт-праект, пачаты ўвесну 2011 г., першы ў Беларусі, які ставіць на мэце праз арганізацыю on-line доступу да ўспамінаў сведкаў часу паспрыяць аналізу і пераасэнсаванню савецкага перыяду гісторыі Беларусі і Усходняй Еўропы, новым міждысцыплінарным даследаванням па гэтай тэматыцы.

Вуснагістарычныя дакументы збіраюцца з мэтай фармавання корпуса крыніц для міждысцыплінарных даследаванняў. Захоўванне і доступ адбываюцца з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій. Гісторыя Беларусі ХХ ст. фіксуецца ва ўспамінах сведкаў часу, і гэта дапамагае захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі, у тым ліку па маладаследаваных і актуальных тэмах.

Асноўныя дакументы архіва – інтэрв’ю (вусныя ўспаміны). На захаванне прымаюцца таксама апытальнікі, транскрыпцыі, фотаздымкі рэспандэнтаў, лічбавыя копіі дакументаў асабістага паходжання, што даюць магчымасць інтэрпрэтацыі вусных успамінаў. Камплектаванне архіва адбываецца, з аднаго боку, шляхам збору і апрацоўкі ўспамінаў у межах экспедыцый, арганізаваных камандай архіва, з другога – праз перадачу дакументаў гісторыкамі, краязнаўцамі і іншымі зацікаўленымі асобамі і ўстановамі. Дакументы БАВГ выстаўляюцца паступова, пасля праходжання адпаведнай апрацоўкі. За 2011–2013 г. на захаванне ўзята больш за 40 калекцый ад 14 уладальнікаў, што складае больш за 600 інтэрв’ю, 2000 дакументаў (аб’ёмам 1,5 Тб).

Сабраныя ў архіве дакументы – гэта біяграфічныя, тэматычныя інтэрв’ю і біяграфічныя інтэрв’ю з асобнымі тэматычнымі блокамі. Тэматыка інтэрв’ю ахоплівае маладаследаваныя пытанні гісторыі рэпрэсій, штодзённасці, эміграцыі, этнаграфіі, асноўных падзей ХХ ст. у асобных рэгіёнах Беларусі і інш. Створана магчымасць тэматычнага пошуку дакументаў. Доступ да іх магчымы пасля рэгістрацыі на партале.

Дакументы архіва могуць быць выкарыстаны для навуковых, адукацыйных ці асветніцкіх мэтаў са спасылкай на Беларускі архіў вуснай гісторыі.

Інфармацыю пра новыя дакументы, змешчаныя на партале, можна атрымаць праз рассылку праекта, даслаўшы свой кантакт на электронны адрас архіва (info@nashapamiac.org).

Ірына Кашталян

Гарадзенскі гадавік. № 1. Рэд. ЮРЫГАРДЗЕЕЎ. Гродна, 2012. 118 с.


У межах кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка” ўбачыў свет першы нумар перыядычнага выдання “Гарадзенскі гадавік”, прысвечаны праблемам мінулага Горадні. Характар выдання лакальны і ў пэўным сэнсе пераклікаецца са зборнікам артыкулаў “Гарадзенскі палімпсест”, які выходзіць штогод па выніках канферэнцыі. Але калі “Гарадзенскі палімпсест” акцэнтуе ўвагу на гісторыі дзяржаўных устаноў, сацыяльнай і рэлігійнай гісторыі горада, то ўвага аўтараў “Гарадзенскага гадавіка” зводзіцца да багатага на падзеі мінулага шматлікіх аб’ектаў горада (плошчаў, вуліц,будынкаў). Гэтая ініцыятыва, безумоўна, добрая, і мы мусім вітаць першае такое выданне. Іншае пытанне – наколькі аўтары будуць трымацца такога фармату і далей. Варта адзначыць, што тэматыка, закранутая “Гадавіком”, у свой час падымалася ў “Гарадзенскім палімпсесце”[1].
Чытаць далей →

BALCERAK, WIESŁAW. Z dziejow zamierzeń federacyjnych Jozefa Piłsudskiego. Warszawa: InstytutHistorii PAN, Mazowiecka Wyższa Szkoła Humanistyczno-Pedagogiczna w Łowiczu, 2011. 73 s.

Чарговае выданне вядомага польскага гісторыка Веслава Бальцэрака ўяўляе сабой зборнік дакументаў канферэнцыі, якая адбылася 15–20 студзеня 1920 г. у Фінляндыі з удзелам, акрамя гаспадароў, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы – такім чынам, дзяржаў, якія паўсталі ў выніку Першай сусветнай вайны. Той форум за даволі кароткі час быў адным з шэрагу падобных палітычных мерапрыемстваў дзяржаў-лімітрофаў, якім давялося вырашаць праблемы асабістай бяспекі. Пагроза сыходзіла перадусім з боку нядаўняга іх каланіяліста – Расіі, якая да таго часу зрабілася бальшавіцкай, што значна павялічыла ступень пеяратыўнасці ўсходняга (для названых новапаўсталых дзяржаў) суседа.

Галоўнае пытанне, якое абмяркоўвалася, – арганізацыя сумеснай абароны ў выпадку нападу на любую з дзяржаў. Выданне адлюстроўвае ход паседжанняў. На іх панавала, як можа падацца, атмасфера даволі прыязная (за выключэннем польска-літоўскіх стасункаў, якія, аднак, не афішаваліся). Здавалася б, дзяржавы, маючы фактычна аднумэту – захаванне незалежнасці, павінны былі прыкласці ўсе намаганні, каб яе дасягнуць, па магчымасці нейтралізаваць галоўны фактар пагрозы. Аднак становішча дзяржаў было розным. Фінляндыя і Польшча пачувалі сябе больш упэўнена. Літва ж мела з апошняй прынцыповую спрэчку, якая да таго часу яшчэ не была вырашана, – за Віленшчыну. Таму спакой, памяркоўнасць і схільнасць да кансэнсусу, якія панавалі на канферэнцыі, можна лічыць толькі культурай дыпламатыі. Хоць усе бакі зрабілі крок да канструктыўнага вырашэння праблемы бяспекі іх дзяржаў, прыняўшы адпаведную рэзалюцыю, відавочна, пытанні заставаліся адкрытымі. Таму наперадзе, па ўзаемнай згодзе, планавалася правядзенне падобных мерапрыемстваў (прычым з пашырэннем кола ўдзельнікаў). Чытаць далей →

On the Border of the Worlds: Essays about the Orthodox and Uniate Churches in Eastern Europe in the MiddleAges and the Modern Period. Edited by ANDRZEJ GIL and WITОLD BOBRYK. Siedlce – Lublin: Akademia Podlaska, Instytut Europy Srodkowo-Wschodnej, 2010. 186 p.


Кніга змяшчае шэсць артыкулаў вядомых спецыялістаў па гісторыі Кіеўскай мітраполіі ў познім Сярэднявеччы і Новым часе – Ігара Скачыляса (Львоў), Міхаіла Дзмітрыева (Масква), Томаша Кемпы (Торунь), Леаніда Цімашэнкі (Драгобыч), Анджэя Гіля (Люблін) і Вітальда Бобрыка (Седльцы). Як адзначаюць рэдактары кнігі А. Гіль і В. Бобрык у прадмове, Усходняя Еўропа параўнальна з усім еўрапейскім кантынентам – спецыфічная прастора з шэрагам супрацьлеглых рысаў і феноменаў. Яна была і ёсць месцам вялікіх і малых сустрэч, бурных канфліктаў. Праз Усходнюю Еўропу праходзяць шматлікія межы паміж рэлігіямі, культурамі, але тут адбываюцца і агульныя працэсы.
Чытаць далей →

WÜNSCH, THOMAS. Deutsche und Slawen im Mittelalter: Beziehungen zu Tschechen, Polen, Südslawen und Russen. München: R. Oldenbourg, 2008. 188 s.


Манаграфія нямецкага даследчыка Томаса Вюнша, прафесара Пасаўскага ўніверсітэта, ставіць перад сабой задачу агляду ўзаемаадносінаў і ўзаемаўплываў нямецкага і славянскага светаў у перыяд Сярэднявечча. Задача гэтая як цікавая, так і складаная, бо хавае ў сабе небяспеку ператварыць кнігу ў грувасткі гістарыяграфічны агляд. Такая небяспека была відавочная і самому аўтару, пра што сведчаць ужо першыя старонкі кнігі, прысвечаныя метадалогіі даследавання. Аўтар бачыць выйсце з гэтага становішча ў пошуку новых падыходаў, новых тэм, новых спосабаў разгляду гістарычнага матэрыялу. Такім чынам, кніга ўяўляе сабой своеасаблівы метадалагічны эксперымент: спробу знайсці даследчы фармат, у якім будзе магчымы як аналіз канкрэтыкі білатэральных узаемаадносінаў (нямецка-польскіх, нямецка-чэшскіх і інш.), так і выяўленне асноўных характарыстык “культурнай сустрэчы” немцаў і славян, якая адбылася ў Сярэднявеччы. Менавіта гэтая “сустрэча” і з’яўляецца прадметам разгляду, а ў якасці суб’ектаў узаемаадносінаў выступаюць не краіны, а народы – немцы, палякі, чэхі і г. д.: свядомы акцэнт на гэтым зроблены ў самой назве кнігі і назвах яе асобных частак.
Чытаць далей →

Жанна Некрашэвіч-Кароткая. Ульская бітва 1564 г. у помніках лацінамоўнай літаратуры Вялікага Княства Літоўскага


Адным з самых яркіх эпізодаў пачатковага перыяду Лівонскай (Інфлянцкай) вайны (1558–1882) стала бітва на Уле, або Чашніцкая бітва (26.01.1564), у якой войска Вялікага Княства Літоўскага нанесла паразу 24-тысячнай арміі маскоўскага ваяводы Пятра Шуйскага, што меў намер злучыцца каля Оршы з 50-тысячным войскам братоў Сярэбраных. Гэтая славутая перамога прыцягнула да сябе ўвагу як айчынных, так і замежных літаратараў.

На пачатку 60-х г. XVI ст. пры двары віленскага кашталяна Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча ў яго радавым маёнтку Заблудаве жыў і працаваў высокаадукаваны нямецкі гуманіст, філолаг-класік Іаган Мюліус. Ён паходзіў з мястэчка Лібенродэ ў Цюрынгіі, а ў двор Грыгорыя Хадкевіча прыбыў у якасці хатняга настаўніка сыноў магната– Аляксандра і Андрэя Хадкевічаў. У 1564 г. у Вене ў друкарні Міхаэля Цымермана выйшаў з друку зборнік Іагана Мюліуса пад назваю “Divina gratia imperante Sigismundo Augusto <…> victoria de Moschis reportata a magnifico Domino Gregorio Chоdcievitio…” (“Перамога над маскоўцамі, здабытая з ласкі Божай у часы праўлення Жыгімонта Аўгуста яснавяльможным панам Грыгорыем Хадкевічам…”). Цэнтральную частку выдання складае аднайменны эпінікій (верш на перамогу) – 110 радкоў дактылічнага гекзаметра. Акрамя таго, у склад зборніка ўвайшла эпіграма “Ad bellicosam Lithuaniae gentem de Moschis” (“Да ваяўнічага народа Літвы, які ваюе з маскоўцамі”) (згодна з субскрыпцыяй, яна была напісана ў Вільні ў 1563 г.), ліст Грыгорыя Хадкевіча да сыноў Андрэя і Аляксандра, а таксама некалькі элегічных вершаў: “Ad magnificum D. Georgium Chodcievitium legatione Moschouitica perfunctum” (“Да яснавяльможнага П[ана] Георгія[1] Хадкевіча, які кіраваў маскоўскім пасольствам”), “Ad magnificum D. Ioannem Chodcie-vitium, Samogithiae praesidem” (“Да яснавяльможнага П[ана] Яна Хадкевіча, адміністратара Жамойці”), а таксама “Ad magnificum D. Philonem Cmitham strenuum et bellicosum equitem” (“Да яснавяльможнага П[ана] Філона Кміты, адважнага і ваяўнічага рыцара”).
Чытаць далей →

Ганна Харашкевіч. Перакрыжаванне культур. Мастацкая культура армянскіх абшчын на землях Рэчы Паспалітай*


*    Художественная культура армянских общин на землях Речи Посполитой (Минск, 9–11 октября 2012 г.) / сост. и отв. ред. И. Скворцова. Минск: Арт Дизайн, 2013. 240 с.

Сярод народаў, што засялялі Рэч Паспалітаю, галоўнае месца займалі абарыгены яе вялікіх тэрыторый, якія зазналі розную эвалюцыю. Развіццё польскага і збольшага літоўскага этнасаў у цэлым працягвалася паспяхова, хоць і ў розным тэмпе. Нямецкае насельніцтва былых ордэнскіх тэрыторый асімілявалася, зрэшты, даволі павольна, тым больш што на працягу XVI ст. з-за рэлігійных войнаў яно папаўнялася і каталікамі-папістамі, і лютэранамі з цэнтральна-еўрапейскіх нямецкіх земляў. У межах гэтага дзяржаўнага ўтварэння адбываўся працэс фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці розных галін “Русі”, якая ў Сярэднія вякі і на пачатку Новага часу мела розныя самавызначэнні, як, зрэшты, і ў XIX–XX ст. ды ў сучаснай навуцы [1]. На базе заходняй галіны ўсходніх славян складваліся ўкраінская і беларуская народнасці, прадстаўнікі якіх да сярэдзіны XVII ст. ужо ўсведамлялі сябе ўкраінцамі і беларусамі.
Чытаць далей →

Васіль Варонін. Вучоба немцаў на Беларусі ў 1-й палове XVI ст.

Наша гістарычная літаратура аддала нямала ўвагі праблеме навучання выхадцаў з беларускіх земляў Вялікага Княства Літоўскага за мяжой. Прыблізна такая ж сітуацыя назіраецца і ў гістарыяграфіях суседніх краін. Тамтэйшыя даследчыкі таксама прыклалі шмат намаганняў, высвятляючы розныя аспекты атрымання вышэйшай адукацыі мясцовымі ўраджэнцамі за мяжой у часы, калі сваіх вышэйшых навучальных устаноў у гэтых краінах не было. Ды нават калі такія ўстановы з’явіліся, паездкі юнакоў па навуку за мяжу па-ранейшаму былі вельмі пашыранай справай. Галоўнымі высновамі гэтых даследаванняў можна лічыць тое, што асаблівай папулярнасцю ў маладых людзей з Вялікага Княства Літоўскага карысталіся ўніверсітэты Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, а таксама Італіі і што там набывалі адукацыю пераважна прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. Такія высновы грунтуюцца на вялікай колькасці фактаў, якія малююць дастаткова поўную і рознабаковую карціну разгляданай з’явы. Адваротнае пытанне – навучанне замежнікаў на Беларусі – здаецца, у навуцы нават не было пастаўлена. А яно, безумоўна, патрабуе разгляду. Уплывы, у тым ліку ўплывы ў галіне адукацыі і культуры, у гісторыі вельмі рэдка бывалі накіраванымі толькі ў адзін бок. У большасці выпадкаў яны былі ўзаемнымі. Зразумела, што ступень тых уплываў магла быць рознай: у нейкім кірунку яны маглі выяўляцца мацней, а ў нейкім слабей. Аднак у цэлым гэтыя працэсы выглядалі менавіта як двух- ці шматбаковыя, якія ўздзейнічалі на розныя народы. Чытаць далей →

Марыя Каламайска-Саед. Ці сапраўды такімі падступнымі былі езуіты?

У 2002 г. у Маскве выйшла грунтоўная, цікавая, напісаная з выкарыстаннем вельмі багатага матэрыялу манаграфія Інэсы Слюньковай, прысвечаная гісторыі манастырскай архітэктуры Беларусі[1]. Раздзел пра выдатныя збудаванні езуітаў, якія часта сустракаюцца на гэтых землях, распачынаецца не гісторыяй Ордэна і не пералікам рысаў, уласцівых яго архітэктурнай спадчыне, а доўгай (аж на пяць друкаваных старонак) вытрымкай з дакумента пад назвай “Проект о уничтожении Грекороссийского Вероисповедания в отторженных от России областях, представленный 1768го года Государственным чинам одним ксендзом езуитским”, знойдзенага аўтаркай у фондах Расійскага галоўнага архіва старажытных актаў у Маскве, які яна яўна палічыла аўтэнтычным і, насуперак даце, прапісанай у загалоўку, аднесла да пачатку XVIII ст.[2]. Яго змест падаўся мне такім дзіўным і адначасова сенсацыйным, што я вырашыла выправіцца ў маскоўскі архіў, каб пазнаёміцца з арыгіналам[3]. Першыя мае сумненні выклікалі ўжо ўнутраныя асаблівасці дакумента, укладзенага на рускай мове, а каліграфічны характар недвухсэнсоўна паказваў на другую палову XIX ст. (гл. ілюстрацыю).
Чытаць далей →

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты. Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі / рэд. А. Лагвінец і Т. Чуліцкая. Варшава, 2013.

Берестечко 1651 в історії Польщі і України. Луцьк – Прушкув, 2013.

Вялікае Княства Літоўскае і суседзі: Права. Вайна. Дыпламатыя / пад. рэд. С. Ф. Сокала і А. М. Янушкевіча. Мінск, 2012.

Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы ХVІІІ – пачатку ХХІ ст.: у 2 кн. Кн. 1. Мінск, 2011; Кн. 2. Мінск, 2012.

Джерела з історії Національно-визвольної війни українського народу 1648–1658 рр. Т. 1 (1648–1649) / упорядник Ю. Мицик. Київ, 2012.

Доўнар Л. Гісторыя беларускай кнігі. Мінск: БДУКМ, 2012.
Чытаць далей →

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2012 г.

на ступень доктара гістарычных навук

Батяев, В. Ф. Развитие белорусских общественных объединений в XIX – 20-е годы XX века. Этнологическое исследование : 07.00.07 / Батяев Василий Федорович; Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы НАН Беларуси. – Минск, 2011. – 47 с. – Библиогр.: с. 40–44 (38 назв.).

Елизаров, С. А. Формирование и функционирование системы административно-территориального деления БССР (1919–1991 гг.) : 07.0.002 / Елизаров Сергей Александрович; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2012. – 45 с. – Библиогр.: с. 36–42 (64 назв.).

Макушников, О. А. Социально-экономическое и этнокультурное развитие Гомельского Поднепровья в V–XIII вв. : 07.00.06 / Макушников Олег Анатольевич; Ин-т истории Нац. акад. наук Беларуси. – Минск, 2011. – 37 с. – Библиогр.: с. 25–34 (190 назв.).

Семенова Л. Н. Политика социального реформизма в британских доминионах в последней трети XIX – начале XX в. : 07.00.03 / Семенова Людмила Николаевна; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2012. – 47 с. – Библиогр.: с. 40– 44 (56 назв.). Чытаць далей →

Генадзь Сагановіч. Безуладдзе і праўладнасць беларускіх гісторыкаў

Гістарычная навука функцыянуе толькі тады,

калі даюць сказаць іншаму, чуюць яго і лічацца з яго словам.

Штэфан Ёрдан

Гадоў сем таму, калі адзін з маіх калег, чыя прафесійная дзейнасць раней таксама была звязана толькі з акадэмічным Інстытутам гісторыі і які гэтаксама стараннямі новай дырэкцыі апынуўся па-за яго сценамі, у размове сказаў: “Пачакай, прыйдзе час, і мы вернемся на ранейшую працу”, то сама ўяўная магчымасць працы ў, здавалася б, той самай установе яшчэ не выклікала ўнутранага пярэчання, хоць я і не падзяляў падобнага аптымізму. Затое цяпер такое ўжо і ўявіць немагчыма, бо гэта было б не толькі прафесійнай дэградацыяй, але і маральным суіцыдам, – настолькі перарадзіўся той жа інстытут! Толькі справа не ў адной названай установе – моцна змянілася, па-мойму, асяроддзе гісторыкаў наогул. Што адбываецца з беларускімі гісторыкамі, як трансфармуецца іх прафесійная ідэнтычнасць – гэта тыя непрыемныя пытанні, якія даўно неабходна ставіць і шукаць адказы. І найперш – што мы сёння з сябе ўяўляем, ці з’яўляемся мы наогул яшчэ нейкай супольнасцю. Ніжэй дзялюся сваімі суб’ектыўнымі меркаваннямі на гэты конт.
Чытаць далей →

Марцэлі Косман. Над найноўшай шматтамовай гісторыяй Беларусі*


* Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. Мінск: Экаперспектыва, 2000. 351 с. (далей ГБ-1); Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск: Экаперспектыва, 2008. 688 с. (далей ГБ-2); Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII–XVIII стст.). Мінск: Экаперспектыва, 2004. 344 с. (далей ГБ-3); Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.). Мінск: Экаперспектыва, 2005. 519 с. (далей ГБ-4); Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917–1945 гг. Мінск: Экаперспектыва, 2006. 613 с. (далей ГБ-5); Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 6. Беларусь у 1946–2009 гг. Мінск: Экаперспектыва, 2011. 728 с. (далей ГБ-6).

Мінула акурат 35 гадоў з моманту выхаду ў свет першага тома “Кароткай энцыклапедыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі” ў пяці тамах, дзе пачэснае месца было адведзена гісторыі. Пасля гэтага сістэматычна з’яўляліся чарговыя фундаментальныя энцыклапедычныя выданні, прысвечаныя ўзначнай ступені мінуўшчыне, атаксама вырасла новае пакаленне дбайных яе даследчыкаў. Акурат іх стараннямі была падрыхтавана першая шматтамовая аналітычная праца па гісторыі Беларусі – яшчэ ў савецкі час, што не магло не паўплываць на характар гэтага выдання (Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1–5. Мінск, 1972–1975), забяспечанага грунтоўнай бібліяграфіяй да кожнага раздзела. Даўнейшым працам таго перыяду я прысвяціў увагу ў рэцэнзіі, апублікаванай больш як 30 гадоў таму на старонках “Rocznikow Historycznych” у Познані[1].
Чытаць далей →