БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Архіваліі'

Артыкулы па тэме ‘Архіваліі’

«Под час небеспеченства од Москвы…» (актавая кнiга полацкага магiстрату за 1656—1657 г. як крынiца па вывучэнні вайны 1654—1667 г.)


Магiстрацкiя кнiгi гарадоў Беларусi, большасць якiх cёння захоўваецца ў Нацыянальным гiстарычным архiве ў Мiнску, утрымліваюць найцікавейшую інфармацыю па айчыннай гісторыі ХVІ-ХVIII ст., у тым ліку па ваеннай. Перыяду адной толькі вайны 1654-1667 г. тычацца 10 адзiнак захавання[1]. Як прыклад разгледзім актавую кнiгу полацкага магiстрату за 1656-1657 г.[2]

Цяжка вызначыць галоўны тып магiстрацкiх дакументаў, на аснове якiх можна пабудаваць даследаванне. Амаль усе яны так цi iнакш закранаюць якiя-небудзь пытаннi гiсторыi вайны. Калi чытаеш акты кнiгi, узнiкае ўражанне, што ўсё жыццё для жыхароў горада строга падзялiлася „надвое, то ест перед ратью и по рати осударской»[3]. Да 1654 г. iснавала адно жыццё, пасля пачалося iншае. Змянілася нават інтытуляцыя ў магістрацкіх дакументах: у ёй з’явіліся радкі, дзе пералічвалі ся тытулы цара Аляксея Міхайлавіча (гл. дадатак). І таму вялiкi працэнт актаў нясе на сабе адбiтак падзеяў, што кiпелi тады на Беларусi.
Чытаць далей →

Франц Кушаль. Спробы арганiзацыi Беларускага Войска*


* Заканчэнне публікацыі. Папярэднія раздзелы гл. у Т.1, Сш.1 (1994), Т.2, Сш.1 (1995), Т.4, Сш.1-2 (1997).

Спэцыяльны ўпаўнаважаны

Калi нямецкая армiя ачысцiла ў 1941 г. Беларусь ад савецкай улады, беларускi народ паверыў, што надыйшло сапраўднае ягонае вызваленьне ад зьненавiджанага савецкага ладу. Ня хочучы толькi карыстаць з вызваленьня здабытага ахвярнасьцю нямецкага жаўнера, беларусы жадалi самi ўзяць дзейны ўдзел у змаганьнi з бальшавiзмам i са свайго боку гэтак сама гатовыя былi несьцi крывавыя ахвяры. Аб гэтым сьведчаць бязупынныя стараньнi прадстаўнiкоў беларускага грамадзянства перад нямецкiмi ўладамi аб дазволе на арганiзацыю беларускага войска, а гэтак сама й ахвярнасьць беларусаў, якiя добраахвотна ўступiлi ў рады палiцыi й самаахвярна аддалi сваё жыцьцё ў змаганьнi з бальшавiцкай партызаншчынай.
Чытаць далей →

Документы Национального архивного фонда (Андрэй Кiштымаў)

Документы Национального архивного фонда Республики Беларусь в Национальной библиотеке и музеях системы Министерства культуры и печати Республики Беларусь: Справочник (Составили О.А.Добычина, В.И.Пташникова. Минск, БелНИИЦДААД, 1995. 167 c.

Кожны новы гаспадар пачынае з пераўлiку ўласных уладанняў, скарбу i маёмасцi. Так i новая дзяржава. На старонках беларускай публiцыстыкi размовы пра гiстарычную спадчыну, яе багаццi i складаны лёс даўно сталi традыцыйнымi i амаль рытуальнымi. Асаблiва шмат увагi пры гэтым надаецца пытанням пошуку, улiку i выкарыстання беларускiх гiстарычных крынiц i тых каштоўнасцяў, якiя апынулiся за межамi Беларусi. Нi ў якiм разе не адмаўляючы сэнс i змест справы вяртання беларускай гiстарычнай спадчыны на Радзiму, даводзiцца, тым не менш, канстатаваць, што даступнасць iнфармацыi пра склад Нацыянальнага архiўнага фонду Рэспублiкi Беларусь далёкая ад задавальняючай.

Разгляданы даведнiк, падрыхтаваны Камiтэтам па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь i Беларускiм навукова-даследчым цэнтрам дакументазнаўства, археаграфii i архiўнай справы (наклад усяго 140 паасобнiкаў), павiнен палепшыць iнфармацыйнае забеспячэнне даследчыкаў беларускай даўнiны. Апрача даведкi па Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi, у iм змешчаны дадзенныя па 9 рэспублiканскiх i 79 абласных музеях i музеях абласнога i раённага падпарадкавання. На жаль, у даведнiку адсутнiчаюць дадзеныя па Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi. Чытаць далей →

Франц Кушаль. Спробы арганізацыі Беларускага Войска пры нямецкай акупацыі Беларусі. Камэнтар Аляксея Ліцьвіна


Працяг. Пачатак у Т.1 Сш.1.

Немцы ахвотна згадзіліся на адчыненьне афіцэрскага курсу: ім было цікава бачыць, ці патрапляць беларусы арганізавацца самі i ці знойдзецца ў ix належная колькасьць афіцэраў. На першы курс было вырашана паклікаць 100 афіцэраў. Яшчэ перад першым жніўнем афіцэры пачалі прыбываць на курс, i ў дзень адчыненьня курсу ix было ўжо больш як сто.

Курс адчынілі вельмі ўрачыста. Заля была ўпрыгожаная дзяржаўнымі сьцягамі i эмблемамі беларускімі i нямецкімі. Быў апрацаваны цэлы цырыманіял адчыненьня. Афіцэраў выстраілі роўнымі шэрагамі. На ўрачыстасьць прыбылі: Генэральны Камісар Беларусі Вільгельм Кубэ з сьвітаю, Камандуючы войскамі Менскае акругі з штабам, найвышэйшыя прадстаўнікі нямецкае паліцыі i CC, i выдатнейшыя прадстаўнікі беларускага грамадзства. Я здаў рапарт д-ру Ермачэнку як Галоўнаму Каманданту БСА. Генэральнаму Камісару Беларусі здаў рапарт нямецкі капітан Кумэр, апякун афіцэрскага курсу зь нямецкага боку. Першы сказаў доўгую прамову д-р Ермачэнка, пасьля яго яшчэ даўжэйшую сказаў Галоўны Камісар Беларусі Кубэ. У сваёй прамове Кубэ называў нашых афіцэраў сваімі сябрамі i абяцаў ім будучыню ў беларускім войску, якое, безумоўна, пры нямецкай дапамозе зарганізуецца. Пасьля прамовы Кубэ, д-р Ермачэнка ўзьнёс Беларускі Нацыянальны Сьцяг перад Пагоняй i партрэтам Гітлера i гэтым курс уважаўся адчыненым. Кубэ прайшоў уздоўж фронту афіцэраў, пры чым азнаёміўся з афіцэрамі. Склад афіцэраў пад поглядам веку быў вельмі розны, найстарэйшы афіцэр меў 68 год, а наймалодшы 20. Гэтаму Кубэ асабліва дзівіўся, ацэньваючы патрыятызм беларусаў, дзе дзед i ўнук разам пайшлі ў шэрагі войска. Настрой сярод афіцэраў i гасьцей быў незвычайна ўрачысты. Урачыстасьць закончылася супольным абедам. Пры абедзе афіцэры прамаўлялі, пры гэтым асабліва падкрэсьлівалі сваю адданасьць справе. «Няхай жыве Незалежная Беларусь» — бесьперапынку гучэла на залі. Чытаць далей →