Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: Нарматыўны даведнік / І. А. ГАПОНЕНКА, І. Л. КАПЫЛОЎ, В. П. ЛЕМЦЮГОВА і інш.; Пад рэд. В. П. ЛЕМЦЮГОВАЙ. Мінск: Тэхналогія, 2003.
Геаграфічны паказальнік — найважнейшы элемент археаграфічнага выдання, а найважнейшае ў гістарычнай картаграфіі — лакалізацыя айконімаў і іншых геаграфічных назваў. Без даведнікаў мясцовых найменняў выкананне гэтых задач немагчымае. У 1981 г. выйшаў доўгачаканы слоўнік назваў населеных пунктаў Беларусі ў шасці тамах па ўсіх абласцях[1], які ўжо столькі гадоў задавальняе патрэбы карыстальнікаў розных профіляў ад гісторыкаў да працаўнікоў афіцыйных устаноў. Якая была патрэба ў падрыхтоўцы і выданні даведніка? (У далейшым для зручнасці і кароткасці мы будзем карыстацца назвамі „слоўнік“ — для выдання Я. Рапановіча, „даведнік“ — для рэцэнзаванага выдання). Ну, найперш тая акалічнасць, што за час, які прайшоў з выхаду ў свет слоўнікаў Рапановіча, апошнія сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Акрамя таго, за гэты самы час у сістэме населеных пунктаў краіны ў выніку знікнення адных і перайменавання другіх адбыліся пэўныя змены, якія даведнік і рэгіструе.
Чытаць далей →
