*У артыкуле аналізуюцца праграмы і падручнікі па гісторыі, што выйшлі ў свет пасля распаду СССР, г. зн. за перыяд 1992–1997 г.
I. Навучальныя праграмы
За мінулы 5–гадовы перыяд Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі ажыццявіла два выпускі навучальных праграм па гісторыі Расіі для агульнаадукацыйных установаў: у 1992 і 1997 г. У сувязі з пераходам у 1990–я г. школьнай гістарычнай адукацыі ў Расіі з лінейнай (5–11 класы) на канцэнтрычную (1–ы канцэнтр — 5–9 класы; 2–і канцэнтр — 10–11 класы) структуру адпаведна з’явіліся і два блокі праграм па айчыннай гісторыі з старажытных часоў да канца ХХ ст. для лінейнай (1992 г.) і для канцэнтрычнай (1997 г.) сістэмаў выкладання.
Чытаць далей →
