Соціум. Альманах соціальної історії / Головний редактор В.СМОЛІЙ; відповідальний редактор В.ГОРОБЕЦЬ. Вип. 1—3. Київ: Інститут історії України НАН України, 2002—2003.
Сацыяльная гісторыя ці, дакладней, новая сацыяльная гісторыя з’яўляецца адным з магістральных кірункаў развіцця сучаснай гістарычнай навукі. Цікавасць, што выяўляюць да яе гісторыкі па ўсім свеце, прыносіць стварэнне адпаведных спецыялізаваных акадэмічных і універсітэцкіх асяродкаў, якія паступова афармляюцца арганізацыйна. Гэты працэс — праўда, адносна нядаўна — закрануў і гістарыяграфію постсавецкіх краін. З 1998 г. у Маскве выходзіць „Социальная история. Ежегодник“. У 2002 г. адбыліся дзве важныя падзеі ў навуковым жыцці нашых паўднёвых суседзяў. Пачаў выходзіць альманах сацыяльнай гісторыі „Соцыум“, а ў Інстытуце гісторыі Украіны НАН Украіны быў створаны Цэнтр даследавання праблем сацыяльнай гісторыі, друкаваным органам якога і стала згаданае выданне.
Чытаць далей →
