БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Мірон Капраль. Гісторыя Полацка ў выкладзе швейцарскага гісторыка


* Stefan Rohdewald, „Vom Polocker Venedig»: Kollektives Handeln sozialer Gruppen einer Stadt zwischen Ost- und Mitteleuropa (Mittelalter, frühe Neuzeit, 19. Jh. bis 1914), Stuttgart, 2005 (= Quellen und Studien zur Geschichte des östlichen Europa, Bd. 70), 588 S. Украінскі варыянт рэцэнзіі публікуецца ў выданні „Український гуманітарний огляд» (вып. 14).

Украінская ўрбаністыка старажытнага перыяду апошнім часам трохі ажывілася, выйшла з друку некалькі цікавых кніг па гарадской гісторыі[1], аднак у цэлым узровень даследаванняў застаецца недастатковым. Апрача вядомай прычыны, звязанай са стратай ці адсутнасцю першакрыніц, вывучэнне ўкраінскага горада тармозіцца слабасцю метадалагічнай базы, на якой грунтуюцца гісторыкі ў сваёй працы. Старыя пазітывісцкія падыходы савецкага перыяду часта прыводзяць да звычайнага апісання крыніц без глыбейшага іх аналізу. Чытаць далей →

Соркіна, Інна. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. – Вільня: ЕГУ, 2010 (Андрэй Кіштымаў)

СОРКІНА, ІННА. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с.

Горад — мястэчка — вёска. На працягу стагоддзяў менавіта яны складалі сетку населеных пунктаў Беларусі. Прычым складнікі гэтай трыяды мелі розную ступень свабоды. Горад мусіў быць падобным на іншыя гарады. Жыць гарадскім жыццём. Інакш бы яму не паверылі, што ён — горад. Ён так і рабіў. Напрыклад, дамагаўся магдэбургіі, самасцвярджаўся: я — такі ж горад, як усе, я — гэтага варты, я — частка гарадской супольнасці Еўропы і свету… Вёска свята шанавала сваю традыцыйнасць — як свой нязменны і неразменны капітал ды цноту. Праўда, горад выступаў у дачыненні да вёскі агрэсарам, неаднаразова падрываючы яе традыцыі, уносячы сумятню ў вясковыя галовы і забіраючы, як здабычу, у гарадскі вір самы актыўны вясковы элемент.
Чытаць далей →

Brakel, Alexander. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939 bis 1944. (Сяргей Новікаў)

BRAKEL, ALEXANDER. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939 bis 1944. Das westliche Weißrussland unter sowjetischer und deutscher Besatzung. Ferdinand Schöningh: Paderborn — München — Wien — Zürich, 2009. — 426 S.

Манаграфія маладога нямецкага даследчыка Аляксандра Бракеля па рэгіянальнай гісторыі Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны выдадзена на падставе доктарскай дысертацыі, паспяхова абароненай трыма гадамі раней ва ўніверсітэце імя Ёгана Гутэнберга ў г. Майнцы (Нямеччына).

Даследаванне прысвечана малавядомым аспектам гісторыі Заходняй Беларусі — усходніх ускраін (крэсаў) былой II Рэчы Паспалітай і новаўтворанай Баранавіцкай вобласці, дзе з 1939 да 1944 г. вызначальнымі былі падзеі савецкай анексіі, нямецкай акупацыі і пасляваеннай саветызацыі. Чытаць далей →

East and West. History and Contemporary State of Eastern Studies. Ed. J. Malicki, L. Zasztowt (Андрэй Ціхаміраў)

East and West. History and Contemporary State of Eastern Studies. Edited by JAN MALICKI and LESZEK ZASZTOWT. Conference Centre for East European Studies. University of Warsaw, October 26-28, 2008. – Warsaw, 2009. – 335 p.

Распад „сацыялістычнай садружнасці», а потым і СССР на сумежжы 1980-х і 1990-х г. паклаў пачатак працэсу маштабных трансфармацый ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Былая сістэма міждзяржаўных адносінаў разбурылася ўшчэнт. Пераважная большасць дзяржаў, што пасля Другой сусветнай вайны знаходзіліся ў сферы ўплыву СССР, стала рухацца ў бок Еўрапейскага Саюза і НАТА пад лозунгамі „вяртання ў Еўропу». З 1991 г. гэты ж напрамак стаў прыярытэтным для Літвы, Латвіі і Эстоніі, якія аддзяліліся ад Савецкага Саюза. Расія пасля некаторага вагання аддала перавагу ідэі аднаўлення статусу „вялікай дзяржавы». Што датычыць Беларусі, Украіны і Малдовы, то яны не змаглі выразна вызначыцца са сваімі прыярытэтамі і дагэтуль знаходзяцца ў пошуках аптымальнай мадэлі палітычнага развіцця і пазіцыянавання на міжнароднай арэне.

Пытанні самаідэнтыфікацыі дзяржаў і народаў Усходняй Еўропы, рэалізацыі ідэйных канструкцый у практычнай палітыцы разглядаюцца ў адпаведным зборніку, які стаў вынікам міжнароднай канферэнцыі, што адбылася ў Варшаве ў кастрычніку 2008 г. Актыўную ролю ў правядзенні гэтай канферэнцыі і выданні зборніка адыграў варшаўскі Цэнтр ўсходнееўрапейскіх даследаванняў.
Чытаць далей →

Репрессивная политика советской власти в Беларуси. Сост. И. Кузнецов, Я. Басин. Т. 1-3 (Минск, 2007) (Вольга Білевіч, Міхась Стралец)

Репрессивная политика советской власти в Беларуси: сб. науч. работ / Сост. И. КУЗНЕЦОВ, Я. БАСИН; науч. ред. В. П. АНДРЕЕВ. Вып. 1. Минск, 2007. 376 с.; Вып. 2. Минск, 2007. 377 с.; Вып. 3. Минск, 2007. 373 с.

Выйшлі з друку тры выпускі зборніка прац беларускіх і замежных аўтараў, прысвечанага гісторыі станаўлення сталінскага таталітарызму ў Беларусі і яго наступствам у пасляваенны перыяд. Зборнікі асвятляюць шырокі спектр праблем і падзей XX ст. ва ўсёй іх складанасці і супярэчлівасці. У прапанаваных увазе чытачоў артыкулах выразна прасочваецца навуковая навізна, што стала магчымым дзякуючы фармуляванню прынцыпова новых падыходаў на аснове прыцягнення велізарнага масіву крыніц, якія раней не ўводзіліся ў навуковы зварот. Аўтары гэтай рэцэнзіі абмежаваныя загадзя зададзеным аб’ёмам і таму будуць канцэнтраваць сваю ўвагу толькі на найбольш значных працах.

Галоўнае праблемнае поле ў артыкуле Ігара Кузняцова — урокі, якія варта здабыць з палітычных рэпрэсій XX ст. Ён згаджаецца з меркаваннем даследчыкаў пра падабенства нацызму і камунізму, асабліва ў метадах дзейнасці (вып. 1, с. 27). Аўтар сцвярджае, што „вывучэнне злачынстваў сталінізму і камунізму ідзе з велізарным спазненнем у параўнанні з вывучэннем нацысцкіх злачынстваў» (тамсама, с. 29).
Чытаць далей →

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2008–2009 г. (Ніна Камарова)

На ступень доктара гістарычных навук

Варивончик, И. В. Социально-экономическое развитие среднего класса США в 40-е гг. XX — начале XXI века: 07.00.03 / Варивончик Иван Васильевич; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2008. — 43 с. — Библиогр.: с. 37-40 (35 назв.).

Егорейченко, А. А. Культуры штрихованной керамики: 07.00.06 / Егорейченко Александр Андреевич; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2008. — 44 с. — Библиогр.: с. 36-41 (54 назв.).

Калачова, І. І. Этнакультурныя працэсы ў гарадской сям’і беларусаў у апошняй трэці XX — пачатку XXI ст.: 07.00.07 / Калачова Ірына Іванаўна; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск, 2009. — 48, [1] с. — Бібліягр.: с. 38-41 (46 назв.).

Кузьменко, В. И. Интеллигенция Беларуси в Великой Отечественной войне (1941-1945 гг.): 07.00.02 / Кузьменко Владимир Иванович; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2008. — 49 с. — Библиогр.: с. 39-46 (90 назв.).
Чытаць далей →

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Ворончук І. Родоводи волинської шляхти ХVІ — першої половини ХVІІ ст. (реконструкція родинних структур: методологія, методика, джерела). Київ: Вища школа 2009.

…Пачуць як лёсу валяцца муры: Памяці Генадзя Кісялёва. Укл. Л. Кісялёва і А. Фядута. Мінск: Лімарыус, 2009.

Ровдо В. Сравнительная политология: учеб. пособие в 3 ч. Ч. 3: Политическая система Республики Беларусь. Вильнюс: ЕГУ,2009.

Раманава І., Махоўская І. Мір: гiсторыя мястэчка, што расказалi яго жыхары. Вільня: ЕГУ, 2009.

Рублевская Л., Скалабан В. Время и бремя архивов и имен. Минск, 2009.

Чарнякевіч Ю. В. Атлас гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны. Мінск: Тэхналогія, 2009.
Чытаць далей →