БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Бендин А. Ю. Проблемы веротерпимости в Северо-Западном крае Российской империи (1863-1914). Минск: БГУ, 2010.

Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. Мінск, 2010.

Климов С. М. Базилиане. Могилев: МГУ им. А. Кулешова, 2011.

Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага ХІІІ-ХVІІІ стст. Складальнік А. А. Жлутка. Мінск, 2011.

Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі польскамоўных дакументаў па гісторыі Беларусі ХVІ — першай паловы ХІХ ст. Склад. А. І. Шаланда. Мінск: БелНДІДАС, 2012.

Стагановіч А. Успаміны пасла. Мінск: Лімарыус, 2011. Стагановіч М. Мае ўспаміны. Мінск: Лімарыус, 2012.
Чытаць далей →

Алена Маркава. Гістарычная свядомасць як прадмет самарэфлексіі ý чэшскай гістарьіяграфіі*


*This publication was supported by the The Ministry of Education, Youth and Sports — Institutional Support of the of Longterm Development of Research Organizations — UK FHS (2012).

Паняцце гістарычная свядомасць сёння трывала ўвайшло ў навуковы дыскурс чэшскай гістарыяграфіі. Аднак такая сітуацыя — не нешта само сабой зразуме-лае, а вынік доўгага папярэдняга развіцця. Менавіта пра гэтае развіццё мы будзем гаварыць у артыкуле. Але мэта агляду — знаёмства беларускай навуковай супольнасці не толькі з дынамікай развіцця паняцця гістарычная свядомасць у чэшскай гістарыяграфіі, але, перш за ўсё, з актуальным станам распрацоўкі, вынікамі і кірункамі чэшскай гістарычнай навукі ў галіне даследавання гістарычнай свядомасці. Гэтыя звесткі ў першую чаргу павінны паслужыць асновай для магчымых новых кірункаў распрацоўкі і параўнання тэарэтычных палажэнняў, тэрміналагічных рамак азначэнняў і атрыманых вынікаў у беларускім навуковым асяроддзі. Адначасова дадзены артыкул павінен стаць імпульсам для далейшых навуковых дыскусій у галіне даследавання гістарычнай свядомасці.
Чытаць далей →

Марына Сакалова. Палітычная сітуацыя на беларускіх землях у 1815—1830 г. у кантэксце „новай палітычнай гісторыі»


Як вядома, даволі доўгі час айчынная гісторыя распрацоўвалася пераважна на падставе прынцыпаў эканамічнага дэтэрмінізму і класавага падыходу. Хоць марксізм і „дазваляў» аналізаваць макрамеханізмы і вызначаць глыбінныя фактары палітычнага працэсу, сацыяльна-псіхалагічныя, культурныя і іншыя дэтэрмінанты палітычнай дзейнасці ў большасці выпадкаў апынуліся па-за межамі ўвагі навукоўцаў, якія працавалі ў рамках дадзенай парадыгмы. Вось чаму ў час актыўнага пераасэнсавання метадалагічнага базісу гістарычных даследаванняў, якое пачалося ў другой палове 1980-х г., гісторыкі звярнуліся да антрапалагічных падыходаў, гісторыі штодзённасці і да т. п. „Палітычнае» ж асэнсоўвалася, галоўным чынам, як дзейнасць урадавых структур і палітычных эліт. Па-за ўвагай, такім чынам, застаўся той факт, што ўжо з сярэдзіны ХХ ст. уплывовыя замежныя гісторыкі адзначалі неабходнасць пашырэння прадмета палітычнай гісторыі ў сувязі са зменамі разумення палітычнага ў філасофіі і палітычнай сацыялогіі. Чытаць далей →

Ірына Ганецкая. Харчаванне ý беларускіх замках XVI—XVIII ст.


Замкі, несумненна, з’яўляюцца істотнай часткаю гісторыі і культуры нашай краіны. Першыя феадальныя замкі, якія ўзводзіліся вялікімі князямі ў XIV-XV ст., былі нешматлікімі, у наступным жа стагоддзі з атрыманнем зямельных уладанняў прадстаўнікамі арыстакратыі іх колькасць рэзка ўзрасла. Замак быў найважнейшым атрыбутам высокага сацыяльнага і эканамічнага статусу, рэзідэнцыяй феадала, адміністрацыйным цэнтрам акругі і, вядома ж, выконваў абарончую функцыю не толькі для самога гаспадара, але і для ўсяго навакольнага насельніцтва. Усё гэта забяспечвалі людзі, якія жылі і працавалі ў замку ці каля яго і павінны былі задавальняць свае штодзённыя патрэбы. Здабыванне, вытворчасць і спажыванне ежы як істотная сфера грамадскай дзейнасці заўжды былі і застаюцца адным з найважнейшых заняткаў чалавека. Калі ж размова ідзе пра замкі, то іх забяспечанасць прадуктамі харчавання і вадой выконвала ключавую, а часам і вырашальную ролю для арганізацыі паспяховай абароны. Чытаць далей →

Конрад Бабятыньскі. Прыватныя фартэцыі ў ВКЛ пад час вайны з Масквою (1654—1667)


Першая палова XVII ст., безумоўна, — вельмі цікавы перыяд у гісторыі ваеннай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага. На ўсходнія землі Рэчы Паспалітай са спазненнем прыйшлі найноўшыя на той час тэндэнцыі, якія ўжо ў папярэднім стагоддзі зрабілі пераварот у абарончым будаўніцтве Заходняй Еўропы. Трэба, аднак, адразу адзначыць, што на стан літоўскіх умацаванняў гарадоў і замкаў паўплывалі яны хіба толькі ў пэўнай ступені. Узвядзенне новых бастыёнаў, як і комплексная мадэрнізацыя састарэлых сярэднявечных гарадскіх і замкавых муроў, патрабавала велізарных грашовых сродкаў, а зрабіць гэта маглі — і тое ў абмежаваных аб’ёмах — толькі некаторыя з найбагацейшых магнацкіх родаў. Па гэтай жа прычыне перад пачаткам вялікай вайны з Маскоўскай дзяржавай у 1654 г. толькі некалькі крэпасцяў былі абгароджаны новымі ўмацаваннямі, збудаванымі ў адпаведнасці з канонамі заходнееўрапейскага мастацтва фартыфікацыі. Да іх з поўнай упэўненасцю можна аднесці Ляхавічы і Стары Быхаў, што належалі Сапегам, а таксама ўладанні Радзівілаў: Біржы, Нясвіж і, перш за ўсё, Слуцк[1].
Чытаць далей →

Аўтары нумара

Konrad Bobiatyński
Instytut Historyczny UW
Krakowskie Przedmieście 26/28
00-927 Warszawa

Мікола Волкаў
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай адукацыі
вул. Магілёўская, 4/4–208
220007, Мінск

Ірына Ганецкая
Інстытут гісторыі НАН Беларусі
вул. Русіянава, 13/3–191
220141, Мінск

Andrzej Gil
Instytut Europy Środkowo-Wschodniej
ul. Niecała, 5
20-080 Lublin

Аляксандр Гужалоўскі
Беларускі дзяржаўны універсітэт
вул. Чырвонаармейская, 6
220030, Мінск

Alena Marková
Fakulta humanitních studií
Karlova Univerzita v Praze
U Kříže 8,
Praha 158 00

Микола Рябчук
вул. Заньковецької 5, кв. 20
01001, Київ

Генадзь Сагановіч
European Humanities University
Tauro St. 12
LT-01114 Vilnius

Марына Сакалова
Інстытут гісторыі НАН Беларусі
вул. Акадэмічная, 1
220072, Мінск