БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Генадзь Сагановіч. Палітычны міф у гістарычнай памяці і гісторыяпісанні


Міф ёсць гісторыяй культуры
вуснага слова, тадыяк гісторыя —
міф культуры слова пісьмовага.

Кірстэн Гаструп

Тэрмін міф у гістарычнай літаратуры цяпер выкарыстоўваецца звычайна з пеяратыўнымі, адмоўны-мі канатацыямі, фактычна — у побытавым сэнсе, хоць першапачаткова ён не меў такога значэння. Традыцыя крытычнага ўспрымання міфа была закладзена грэцкай філасофіяй, у якой на мяжы ІІІ і ІV ст. да н. э. яго пачалі падаваць як фікцыю і абсурднасць — нешта процілеглае логасу, г. зн. праўдзе і рацыянальнасці[1]. У гуманітарных навуках дасюль няма адзінага азначэння міфа, якое ахоплівала б усе яго тыпы і функцыі ў архаічных і традыцыйных грамадствах, ды яно і наўрад ці магчымае. Таму пры даследаванні гэтага феномена ў розных дысцыплінах кожны раз патрабуецца даваць яму актуальную дэфініцыю.
Чытаць далей →

КАЛЕЧЫЦ, ІННА Л. Эпіграфіка Беларусі X—XIV стст. Мінск: Беларуская навука, 2011. 271с.


Нарэшце і помнікі эпіграфікі на тэрыторыі Беларусі дачакаліся свайго даследчыка. Аўтар манаграфіі „Эпіграфіка Беларусі X-XIV стст.» І. Калечыц вельмі амбіцыйна вызначае ролю сваёй працы, якая „кладзе пачатак існаванню айчыннай эпіграфікі як дапаможнай гістарычнай дысцыпліны» (5). Сапраўды, гэта першае агульнае даследаванне эпіграфічных помнікаў на Беларусі, якія дагэтуль разглядаліся выключна ў межах прац па іншай праблематыцы (напрыклад, археалагічных, палеаграфічных і інш.). Адзінкавыя знаходкі не разглядаліся ў сукупнасці, што не давала агульнага ўяўлення аб развіцці пісьменства на тэрыторыі Беларусі у Сярэднявеччы. Такім чынам манаграфія І. Калечыц дае магчымасць чытачам убачыць абагульненую карціну развіцця пісьменства на землях Беларусі ў X-XIV ст. Між тым, разгляд эпіграфічных помнікаў выходзіць далёка за заяўленыя храналагічныя межы, напрыклад, калі размова ідзе пра графіці полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы. Уключэнне ў даследаванне графіці XVІІ ст. выглядае цалкам слушным і заканамерным. Графіці Спаса-Праабражэнскай царквы ўтвараюць адзіны комплекс, вывучэнне якога дазваляе не толькі прасачыць змены ў развіцці пісьменства, але і высветліць шэраг іншых пытанняў. Храналагічныя абмежаванні значна ўскладнілі б гэтую задачу.
Чытаць далей →

Мікола Рабчук. Усходнеславянская „умма» і праблема эмансіпацыі. Да пытання пра „слабую» ідэнтычнасць украінцаў і беларусаў*


* Артыкул быў першапачаткова напісаны для зборнага тома „Tożsamości Białorusinów», які неўзабаве выйдзе ў Любліне. У БГА тэкст друкуецца з ласкавай згоды аўтара, а таксама з дазволу рэдактара названага тома праф. Р. Радзіка.

Уяўленне пра беларускую нацыянальную ідэнтычнасць як пра „слабую», „несфармаваную», „расплывістую» і „нявызначаную» — даволі распаўсюджанае, каб не сказаць паноўнае, і ў навуковых працах, і ў масавай публіцыстыцы. «Такое ўяўленне абумоўлена спецыфічным гістарычным і палітычным кантэкстам, у якім яе аналізуюць, — канстатуе адзін з даследчыкаў гэтай прабле-матыкі Аляксандр Пяршай. — Высновы пра беларускае нацыятварэнне XIX стагоддзя, канца ХХ або пачатку ХХI надзіва падобныя… Збольшага беларускую нацыянальную ідэю і ідэнтычнасць вызначаюць як „недаразвітую», „слабую» або нават сцвярджаюць, што яе зусім не існуе»[1].
Чытаць далей →

Мікола Волкаў. Слуцкая цытадэль XVII—XVIII ст.


Да пытання пра назву і час узвядзення

За час свайго існавання чатырохбастыённая цытадэль у зарэчнай частцы Слуцка, ці т. зв. Новым месце, мела розныя назвы. У навуковай літаратуры замацавалася назва „Новы замак», аднак яна паўстала нашмат пазней за сам помнік. Першапачаткова Слуцкую цытадэль найчасцей называлі „Новай фартэцыяй»[1]. Гэтаксама рана ў крыніцах з’явілася найменне „цытадэль», якое падкрэслівала галоўную функцыю ўмацавання ў сістэме гарадскіх фартыфікацый[2]. Яе маглі называць „Слуцкай фартэцыяй», хаця найчасцей гэтае азначэнне адносілася ўвогуле да гарадскіх фартыфікацый[3]. У дзённіку Станіслава Незабітоўскага і некаторых лістах канца XVII — пачатку XVIII ст. цытадэль, як правіла, называлася „шанцам» ці „Новым шанцам»[4]. Пазней, у XVIII — XIX ст. стала дамінаваць найменне „Новы замак», што прывяло да „састарэння» ранейшага адміністрацыйнага цэнтра горада — комплексу Верхняга і Ніжняга замкаў. Таму, калі ў першай палове XVII ст. у крыніцах фігуравала паняцце „Слуцкі замак» ці проста „замак»[5], дык з другой паловы XVII ст. пашырылася найменне „Стары замак». Найбольш універсальнай назвай, якая, побач з іншымі, ужывалася на працягу ўсяго існавання ўмацавання, была „цытадэль», таму яна і вынесена ў загаловак артыкула. Чытаць далей →

Poznań — Wilnu. Studia historyków w roku tysiąclecia Państwa Litewskiego / Pod red. ZBYSŁAWA WOJTKOWIAKA. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2010. 272 s.

Гэтая кніга вучыць, што да ланцужка, які віртуальна яднае сталіцы Вялікай Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага — Познань і Вільню, можна дадаваць усё новыя і новыя звёны, адкрываючы для сябе цудоўны свет скрыжавання чалавечых лёсаў. Ва ўступным слове рэдактар зборніка навуковых артыкулаў прафесар Збыслаў Вайтковяк паспрабаваў нанізаць іх ажно цэлы тузін. Але калі браць пад увагу традыцыі гістарыяграфіі, то Познань і Вільня перадусім будуць паяднаны адной асобай — прафесарам Генрыкам Лаўмяньскім. Выпускнік Кіеўскага ўніверсітэта, вучань Мітрафана Доўнара-Запольскага, ён узняў школу гісторыі Вялікага Княства Літоўскага на зусім новы ўзровень — як у Вільні, так і у Познані. Лаўмяньскі застаецца велічнай зоркай на небасхіле двух гарызонтаў — над барочнымі вежамі Кафедральнага сабора на востраве Тумскім і над каронай езуіцкага касцёла Святога Казіміра.
Чытаць далей →

FORYCKI, MACIEJ. Chorografia Rzeczypospolitej szlacheckiej w Encyklopedii Diderota i d’Alemberta. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2010. 332 s.


Сучасных даследчыкаў гісторыі ўсё больш цікавяць пытанні дыяхранічнага развіцця культуры ў шырокім антрапалагічным разуменні. У гэтай сувязі аддаецца больш увагі вывучэнню ментальнай гісторыі — вобразам людзей, іх уяўленням пра навакольнае асяроддзе, сваю краіну, дзяржаву, мінулае, пра суседзяў, умовы жыцця, пачуцці, інтарэсы і г. д. Яшчэ больш цікавыя вобразы і ўяўленні, якія ствараліся не жыхарамі сваёй краіны, а тымі, каго ў сацыяльна-культурнай антрапалогіі называюць „чужымі», ці „іншымі» — прадстаўнікамі дзяржаў суседніх і не толькі (другія для гісторыкаў нават больш цікавыя, бо іх уяўленні менш залежаць ад палітычнай ці ідэалагічнай кан’юнктуры, створаны на падставе розных стэрэатыпаў), якія праязджалі праз краіну, былі тут па справах, некаторы час жылі сярод мясцовага насельніцтва і здолелі ўбачыць тое і здзівіцца таму (і занатаваць), што для „тутэйшых» было чымсьці звычайным, традыцыйным і не вартым увагі.
Чытаць далей →

ДОЛБИЛОВ, МИХАИЛ Д. Русский край, чужая вера: этноконфессиональная политика империи в Литве и Белоруссии при Александре II. Москва: Новое литературное обозрение, 2010. 1000 с.


Са стварэннем новых дзяржаў на постсавецкай прасторы, з адраджэннем царкоўнага жыцця ў 90-я г. XX ст. пачалі праводзіцца даследаванні па этнічнай і канфесійнай гісторыі, пры гэтым яны ішлі практычна паралельна, як у Расіі, так і ў Беларусі, Літве і іншых краінах. У 2010 г. выйшла грунтоўная кніга, важная для даследчыкаў, што займаюцца гэтымі праблемамі перыяду канца XVIII — пачатку XX ст., калі тэрыторыя Беларусі і Літвы ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Яе аўтар ужо вядомы беларускім гісторыкам па артыкулах у „Ab Imperio», а таксама кнігамі (адзін з аўтараў) „Западные окраины Российской империи» (Масква, 2006) і (разам са Д. Сталюнасам) „Обратная уния: из истории отношений между католицизмом и православием в Российской империи. 1840-1873″ (Вільня, 2010)[1].
Чытаць далей →

МОСЕЙКИНА, МАРИНА Н. «Рассеяны, но не расторгнуты»: русская эмиграция в странах Латинской Америки в 1920—1960 гг. Москва: РУДН, 2011. 384 с.


Марыны Масейкінай прысвечана пытанням фармавання і развіцця рускай дыяспары на лацінаамерыканскім кантыненце з 1920 да 1960 г. У даследаванні падрабязна і рознабакова разглядаецца феномен рускага замежжа, вывучаецца менталітэт дыяспары і асаблівасці сацыяльна-прававой, эканамічнай і культурнай адаптацыі эмігрантаў, аналізуюцца асноўныя палітычныя цэнтры рускага замежжа. Аўтар падае ўласныя, абсалютна новыя для сучаснага эмігрантазнаўства, ацэнкі ролі „Рускага свету» ў мінулым краін Лацінскай Амерыкі.

Даследаванне М. Масейкінай абапіраецца на шырокае кола неапублікаваных гістарычных крыніц. Асабліва актыўна аўтар спасылаецца на дакументы з фондаў Архіва знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі, Архіва знешняй палітыкі Расійскай імперыі, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Расійскага дзяржаўнага ваеннага архіва, архіва-фонда Бібліятэкі „Рускае замежжа» імя А. Салжаніцына, Рускага архіва Універсітэта г. Лідс у Вялікабрытаніі.
Чытаць далей →

ТРУС, МІКОЛА. Янка Купала ў Славакіі / навук. рэд. І. А. ЧАРОТА. Мінск: Рэдакцыя часопіса „Роднае слова», 2012. 176 с.: іл.


Кніга беларускага філолага Міколы Труса напісана на стыку гісторыі і гісторыі літаратуры. З аднаго боку, аўтар імкнуўся паказаць пэўны сюжэт у біяграфіі знакамітага беларускага паэта Янкі Купалы, а з другога — сітуацыю, у якой жылі і дзейнічалі прадстаўнікі культуры ў БССР (СССР) і Чэхаславакіі. У значнай ступені аўтар дабіўся пастаўленай мэты.

Даследаванне М. Труса складаецца з дзесяці раздзелаў-артыкулаў, аб’яднаных асобай Я. Купалы, пры гэтым кожны з іх уяўляе сабой асобны сюжэт у гісторыі візіту беларускага паэта ў Славакію ў 1935 г. Пасля прадмоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і аўтара ідзе першая, фактычна ўводная частка, якая знаёміць чытача з сітуацыяй, што склалася ў міжваеннай Чэхаславакіі (і адпаведна — Славакіі), з асаблівасцямі развіцця славацкай літаратуры, прычынамі накіравання і складам савецкай дэлегацыі. Янка Купала не ўзначальваў групу, тым не менш, як адзначае М. Трус, увага славацкіх перыядычных выданняў была прыцягнута і да яго асобы.
Чытаць далей →

„Запісы БІНіМ» Т. 30-34 (2006-2011)


Не таямніца, што даследаванні эміграцыі ў беларускай гістарычнай навуцы знаходзяцца не на належным узроўні. Праўда, з моманту атрымання Беларуссю незалежнасці выйшла пэўная колькасць публікацый, прысвечаных эміграцыйнай праблематыцы, аднак складана гаварыць пра нейкі значны крок у гэтым напрамку. Так, мала комплексных даследаванняў па гісторыі беларускай эміграцыі. Шэрагі даследчыкаў эміграцыі павялічваюцца вельмі павольна. Галоўная прычына — адсутнасць буйных навуковых асяродкаў, якія б на сур’ёзным узроўні займаліся вывучэннем эміграцыйнай праблематыкі. Гэты „недахоп» прынамсі часткова кампенсуе выданне гадавіка „Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва».
Чытаць далей →

Беларусь і цюркска-ісламскі свет: праблемы і перспектывы навуковых даследаванняў


4-5 кастрычніка 2012 г. у Мінску на базе Інстытута бесперапыннай адукацыі БДУ прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя „Беларусь і цюркска-ісламскі свет». Нагодай для гэтага стала 615-я гадавіна з часу ўзнікнення першых (паводле пісьмовых крыніц) татарскіх пасяленняў на землях Вялікага Княства Літоўскага. Група вучоных, якая ініцыявала правядзенне гэтай канферэнцыі, ставіла некалькі мэтаў.
Чытаць далей →

Паўстагоддзя навуковай працы прафесара Марцэлія Космана


Гэта сапраўды рэдкі юбілей і нештодзённая нагода ўшанаваць даробак аднаго з найвыдатнейшых сучасных польскіх гісторыкаў і адначасова нагадаць пра вартасці добрасумленнага выканання абавязкаў акадэмічнага настаўніка, якія ўвасобіліся ў постаці прафесара Марцэлія Космана. Майстар і Ментар — гэта найдакладнейшыя сінонімы пазіцыі, характэрнай для навуковай працы прафесара. Адзін з сяброў юбіляра, праф. Анджэй Хадубскі, вынайшаў вельмі трапнае азначэнне „навуковая радасць», што ўяўляе сабой квінтэсэнцыю „бязмежнай самааддачы навуковай даследчай захопленасці, якая стала прызваннем, прафесіяй, хобі і радасцю штодзённага дня» Марцэлія Космана. Напэўна, без такога падыходу не быў бы магчымы багаты аўтарскі даробак у больш як 1600 публікацый і выхаванне чарговых магістраў і дактарантаў, хадайніцтвы аб наданні наву-ковых ступеняў і тытулаў, аж да прафесарскіх. Заўсё-ды аднолькава добразычлівая, даверліва мабілізоўная ўсмешка, што адсоўвала на дальні план усё, што не да-тычыла падрыхтоўкі рэферата або сферы даследавання. Я пішу гэтыя словы як удзячная ўдзельніца вышэйшых семінараў, якія праводзіў прафесар яшчэ у шстытуце журналістыкі на вул. Шармашэўскага, тады яшчэ толькі дактарантка, а цяпер ужо сама тытулярны прафесар. Я пераканана, што падобныя пачуцці былі ўласцівы гасцям юбіляра, якія сабраліся 26 кастрычніка на ўрачыстасці з гэтай нагоды ў будынку Аддзела палітычных навук і журналістыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані, дзякуючы сардэчнаму клопату дэкана праф. Тадэвуша Валаса.
Чытаць далей →

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2011 г.

На ступень доктара гістарычных навук

Дук, Д. У. Полацк IX-XVIII стст.: узнікненне, фарміраванне і развіццё: (па археалагічных і пісьмовых крыніцах): 07.00.06 / Дук Дзяніс Уладзіміравіч; Нац. акад. навук Беларусі, Інт гісторыі. — Мінск, 2011. — 40 с. — Бібліягр.: с. 33-37 (46 назв.).

Макушников, О. А. Социально-экономическое и этнокультурное развитие Гомельского Поднепровья в V-XIII вв.: 07.00.06 / Макушников Олег Анатольевич; Нац. акад. наук Беларуси, Инт истории. — Минск, 2011. — 37 с. — Библиогр.: с. 25-34 (190 назв.). Чытаць далей →