БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Генадзь Сагановіч. Беларускі каляндар у гістарычнай асвеце ў 1910–1939 г.


Настольныя календары кніжнага фармату (сучаснага тыпу) былі вядомыя на землях Беларусі з часоў Рэчы Паспалітай, дзе яны пачалі выходзіць прыкладна з сярэдзіны ХVІІІ ст. Дзякуючы таму, што ў іх змяшчалася многа інфармацыі практычнага характару з розных галін жыцця – з сельскай гаспадаркі, медыцыны, ветэрынарыі, а таксама звесткі па гісторыі, такія кніжачкі карысталіся асаблівай папулярнасцю шырокіх колаў насельніцтва [1]. “Людская супольнасць не можа абысціся без календара” [2], – пісаў ананімны аўтар аднаго з кракаўскіх выданняў названай эпохі. Як адзначаюць даследчыкі, ужо ў апошнія дзесяцігоддзі існавання Рэчы Паспалітай яны сталі своеасаблівай энцыклапедыяй не толькі для шляхты і мяшчан, але ў пэўнай меры і для сялян [3]. Чытаць далей →

Анджэй Смалярчык. Таварыства Беларускай Школы ў Палескім ваяводстве ў 1926–1933 г.*


Палескае ваяводства ў міжваенны перыяд – найменш даследаваны рэгіён тагачаснай польскай дзяржавы. Асноўная прычына – цяжкасці з доступам да беларускіх і літоўскіх архіваў у савецкі час. Да пачатку 1990-х г. вывучэнне гісторыі ўсходніх рэгіёнаў Другой Рэчы Паспалітай было немагчымае: доступ у архівы быў закрыты. Становішча карэнным чынам змянілася ў 1990 г. Адкрыццё ўсходніх архіваў для польскіх навукоўцаў дазволіла праводзіць комплексныя гістарычныя даследаванні. Чытаць далей →

Аляксандр Гужалоўскі. Замах на сям’ю: сексуальная рэвалюцыя 1920-х г. у БССР на старонках перыядычнага друку

Ідэя сексу дазваляе выявіць тое,

што робіць уладу ўладаю.

Мішэль Фуко

Базавыя інстынкты чалавека, у тым ліку сексуальны, ніводная чалавечая цывілізацыя не была здольная забараніць ці адмяніць. Аднак усе цывілізацыі выпрацоўвалі сістэмы рэгулявання сексуальнага інстынкту ў выглядзе маральных і юрыдычных забарон. Таталітарныя дзяржавы, што існавалі ў ХХ ст., пайшлі далей і паспрабавалі выкарыстаць сексуальную энергію насельніцтва – гэты адвечны рухавік – як інструмент сацыяльнага інжынірынгу. У СССР змена сексуальнасці і сексуальных паводзінаў людзей была абумоўлена зменаю правіцеляў і палітычнага курсу краіны.

Сексуальнасць у Савецкім Саюзе прайшла цыкл ад нечуванай свабоды 1920-х г. праз кансерватызм эпохі сталінізму і адносна ліберальныя дзесяцігоддзі “развітога сацыялізму» да сексуальнага буму канца 1980-х – пачатку 1990-х г. Чытаць далей →

Ірына Раманава. “Лепельская справа”: 1937 год у Беларусі


У другой палове 1937 – пачатку 1938 г. па СССР пракацілася хваля раённых паказальных працэсаў, агульная колькасць якіх склала не менш за некалькі сотняў. Першы быў праведзены ў БССР, у Лепельскім раёне [1].

Суды былі даволі нетыповымі: на лаве падсудных – кіраўнічыя кадры раёнаў, сельсаветаў і калгасаў, усе абвінавачванні будаваліся вакол масавых фактаў злоўжывання і насілля над працоўным сялянствам. “Працоўным сялянствам” у час гэтых падзеяў называлі не толькі калгаснікаў, але і аднаасобнікаў (тых, што не ўступілі ў калгасы); яны яшчэ зусім нядаўна класіфікаваліся выключна як кулакі ці падкулачнікі – рэальныя або патэнцыйныя ворагі савецкай улады, якім не было месца ў сацыялістычным грамадстве. Чытаць далей →

Мічыхіра Ясуі. Беларусы і яўрэі ў парламенце Польшчы ў 1922–1927 г. Супрацоўніцтва і разыходжанні паміж тэрытарыяльнымі і экстэрытарыяльнымі меншасцямі


Мэта гэтай працы – паказаць узаемаадносіны паміж беларусамі і яўрэямі ў парламенце міжваеннай Польшчы першага склікання (1922–1927). Нягледзячы на існаванне пэўнай літаратуры, прысвечанай Беларускаму пасольскаму клубу [1], – а ў выпадку Яўрэйскага парламенцкага кола (далей – Яўрэйскае кола) літаратуры нават даволі багатай [2], – гісторыкі мала ўвагі аддавалі ўзаемаадносінам паміж дзвюма названымі фракцыямі [3]. У гэтым артыкуле праз параўнанне дзейнасці Беларускага пасольскага клуба і Яўрэйскага кола я хацеў бы адлюстраваць спецыфіку стасункаў паміж прадстаўніцтвамі “тэрытарыяльных” і “экстэрытарыяльных” нацыянальных меншасцяў. Чытаць далей →

Аўтары нумара

Jury Hardziejeŭ
Uniwersytet Jagielloński
ul. Gołębia 24,
31-007 Kraków

Miroslav Hroch
Charles University in Prague
Ovocný trh 3-5,
116 36 Praha 1

Аляксандр Гужалоўскі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
вул. Чырвонаармейская 6
220030 Мінск

Michihiro Yasui
Ozuka Nishi 7-5-25
Asaminami ku,
Hiroshima City
731-3167 Japan

Аляксандр Казакоў
Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
вул. Свярдлова 13А,
Мінск 220006

Tomasz Kamusella
University of St Andrews
Centre for Transnational History
School of History
St Katharine’s Lodge, The Scores
St Andrews, Fife KY16 9AR
Scotland, UK

Karol Łopatecki
Uniwersytet w Białymstoku
ul. Marii Skłodowskiej-Curie 14,
15-097 Białystok

Ірына Раманава
European Humanities University
Tauro g. 12
LT-01114 Vilnius

Ryszard Radzik
Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej w Lublinie
ul. Langiewicza 6A
20-031 Lublin

Генадзь Сагановіч
European Humanities University
Tauro g. 12
LT-01114 Vilnius

Andrzej Smolarczyk
Uniwersytet w Białymstoku
ul. Marii Skłodowskiej-Curie 14,
15-097 Białystok

Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.)

У 22 томе БГА (2015)

Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання: матэр. І Міжнар. навукова-практ. канферэнцыі (Мінск, 14–16 лістапада 2013 г.) / Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю ТАА «Інстытут рознічных тэхналогій “Менка”»; рэд. рада: Андрэй Кіштымаў, Захар Шыбека [і інш.]. Мінск: Тэхналогія, 2014. 295 с.

У 2014 г. выйшаў у свет навуковы зборнік “Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання”. Зборнік складаецца з матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася ў Мінску 14–16 лістапада 2013 г. Унікальнасць выдання ў тым, што ініцыятарам правядзення канферэнцыі і выпуску зборніка выступіла прыватная кампанія “Менка”. Паводле меркавання аднаго з рэдактараў выдання Захара Шыбекі, гэта пакуль першы і адзіны такі прыклад у нашай краіне. Чытаць далей →

ДОЎНАР, ЛАРЫСА І. Гісторыя беларускай кнігі: вучэбны дапаможнік. Мінск: БДУКМ, 2012. 252 с.

У 22 томе БГА (2015)


Сёння Ларыса Доўнар – адзін з найлепшых даследчыкаў гісторыі кнігі ў Беларусі. Яна працуе на кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а да нядаўняга часу з’яўлялася і галоўным бібліятэкарам Аддзела рэдкіх кніг ва ўніверсітэцкай бібліятэцы, паспяхова спалучаючы даследаванні і выкладанне з практычнай работай непасрэдна з кнігамі як прафесійны бібліятэкар. Л. Доўнар выдатна спраўляецца з усімі ролямі і знаёміць студэнтаў і зацікаўленых чытачоў з гісторыяй кнігі ў Беларусі. Гэтая гісторыя часам досыць складаная з-за змянення дзяржаўных межаў і палітычнага ладу, а таксама з прычыны палітызацыі пытанняў мовы і пісьменства.

У рэцэнзаванай кнізе – дапаможніку для студэнтаў па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства” названага ўніверсітэта — аўтар у большасці выпадкаў паспяхова адказвае на вострыя пытанні, карыстаючыся метадам, які практыкавалі паслядоўнікі histoire croisée. Праўда, тут не згадваецца ні наватарскі падыход, ні сам тэрмін, які з нядаўняга часу стаў модным сярод сацыёлагаў у Заходняй Еўропе. Тым не менш Л. Доўнар скрупулёзна раскрывае сутнасць праблемы, карыстаючыся міждысцыплінарным падыходам. Аўтар усведамляе, што праекцыя сучасных межаў беларускай нацыянальнай дзяржавы на данацыянальнае мінулае анахранічная, і гэта непазбежна выклікала б супярэчнасці, з якімі трэба лічыцца. Чытаць далей →