БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Крыніцазнаўства'

Артыкулы па тэме ‘Крыніцазнаўства’

Алесь Груша. «Малапрыстасаваныя» рэкамендацыі ці мала-падрыхтаваныя рэцэнзенты?


Пад час знаёмства з рэцэнзіяй супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (далей — НГАБ) А. М. Латушкіна і З. Л. Яцкевіча[1] на «Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (XIII—XVIII стст., перыяд Вялікага княства Літоўскага»[2] (далей — «МР») міжволі ўзнікае некалькі пытанняў: няўжо ў тэксце амаль на 170 старонак, які размеркаваны на больш чым 1000 артыкулаў, няма ніводнай карыснай і кампетэнтнай рэкамендацыі; як атрымалася, што такому «малападрыхтаванаму» аўтару, якім з’яўляецца А. І. Груша, даручылі такую складаную (як адзначаюць рэцэнзенты, «вартую намаганняў цэлага аддзела ці нават інстытута») і адказную працу; нарэшце, куды глядзела рэдкалегія на чале з навуковым рэдактарам, вядомым расійскім археографам Г.Харашкевіч? Але, быць мо­жа, «МР» з’яўляюцца «малапрыстасаванымі» не для ўсіх пуб­лікатараў; быць можа, прычына не ў кваліфікацыі аўтара «МР», а рэдкалегія даволі паспяхова справілася са сваімі задачамі? Давайце разбярэмся.
Чытаць далей →

Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 3 (2002), Вып. 4 (2003) (Віталь Галубовіч)

Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 3. / Рэд. кал.: Р.П. ПЛАТОНАЎ (гал. рэд.) і інш. Мінск: БелНДІДАС, 2002. 276 с.; Вып. 4. / Рэд. кал.: У.І. АДАМУШКА і інш. Мінск: БелНДІДАС, 2003. 356 с.

У 2002 і 2003 г. свет пабачылі два новыя выпускі „Беларускага археаграфічнага штогодніка“, які, пачаўшы існаванне толькі ў 2000 г., ужо знайшоў свайго сталага чытача. Трэці выпуск выйшаў яшчэ пад рэдакцыяй прафесара Р.П. Платонава, а ў чацвёртым галоўнага рэдактара ўвогуле няма. Можна адзначыць змены і ў складзе рэдакцыйнай калегіі: у апошнім БАШы ў ёй не стала М. Сташкевіча і В. Чамярыцкага, а папоўнілася калегія гарадзенскім гісторыкам Дз. Каравым. Структура БАШа пасля адыходу галоўнага рэдактара не змянілася.
Чытаць далей →

Гусева, Александра А. Издания кирилловского шрифта второй половины XVI в. (Ігар Клімаў)


ГУСЕВА, АЛЕКСАНДРА А. Издания кирилловского шрифта второй половины XVI века: Сводный каталог; В 2–х кн./ Под общ. ред. Л. И. Сазоновой. Москва: Индрик, 2003. Кн 1: 648 с.; ил. Кн. 2: 708 с.; ил.

Гэты добра ілюстраваны двухтамовік вялікага фармату, складзены загадчыцай аддзела старадрукаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (раней — імя У. Леніна) А. А. Гусевай, уяўляе сабой каталог старадрукаў. У такіх каталогах з рознай ступенню дэталізацыі апісваецца назва, змест, выгляд і пахо­джанне кнігі, а таксама яе цяперашняе знаходжанне. Паводле ахопу матэрыялу каталогі апісваюць альбо ўсю кніж­ную прадукцыю за пэўны  часу (звычайна ад пачатку друкавання да XIX ст.), альбо склад тых ці іншых кнігасховішчаў (царкоўных, дзяржаўных, публічных, прыватных), дзе зберагаюцца старадрукі, альбо даробак асобнай друкарні ці некалькіх друкарань пэўнага рэгіёну. Такія апісанні служаць нібы лоцыямі ў кніжным моры старадаўняй пары; без іх магчымасці пошукаў гісторыкаў і філолагаў былі б істотна абмежаваныя. Але каталог старадрукаў ужо сам па сабе з’яўляецца даследчай працай, паколькі акрэслівае рэпертуар і змест друкаванай прадукцыі пэўнай эпохі і/ці рэгіёну, дае яе дакладнае біб­ліяграфічнае апісанне і, па магчымасці, рэгіструе ацалелыя асобнікі. Гэты матэрыял дапамагае даследчыкам вывучаць не толькі кнігадрукарскую справу, але і культуру, літаратуру ці грамадства пэўнай эпохі альбо краіны, робіць крыніцазнаўчы пошук больш лёгкім і сістэматызаваным.
Чытаць далей →

Zoltán András. Oláh Miklos Athila című munkájának XVI. századi lengyel és fehérorosz fordítása (Алесь Бразгуноў)


ZOLTÁN, ANDRÁS. Oláh Miklos Athila című munkájának XVI.századi lengyel és fehérorosz fordítása /Dimensiones Culturales et Urbariales Regni Hungariae 6/Nyíregyháza, 2004. 554 p. («Атыла» Міклаша Олаха ў польскім і беларускім перакладах XVI ст.).

Грунтоўная манаграфія венгерскага славіста і даўняга сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў доктара Андраша Золтана з’яўляецца плёнам амаль 14–гадовага даследавання занядбанага помніка даўняй беларускай перакладной літаратуры XVI ст. — «Исторыи о Атыли, короли Угорском». Мовазнаўчае на першы погляд, гэтае даследаванне, тым не менш, дадасць нямала карысці й таму, хто вывучае гісторыю, культуру і літаратурны працэс Беларусі эпохі Адраджэння.
Чытаць далей →

Stern, Dieter Hubert. Die Liederhandschrift F 19–233 (15) der Bibliothek der Litauischen Akademie der Wissenschaften (Ігар Клімаў)


Stern, Dieter Hubert. Die Liederhandschrift F 19—233 (15) der Bibliothek der Litauischen Akademie der Wissenschaften: Eine kommentierte Edition. Köln; Weimar; Wien: Böhlau Verlag, 2000. 767 S. (Bausteine zur slavischen Philologie und Kulturgeschichte, Reihe B: Editionen, Neue Folge, Bd. 16)

Кніга маладога нямецкага даследчыка Дытара Губерта Штэрна ўяўляе сабой каментаваную публікацыю зборніка 213 сілабічных духоўных песняў, г. зв. псальмаў. Такія песні ўваходзілі ў склад уніяцкіх ненатаваных спеўнікаў, вядомых пад назвай багагласнік. Рукапіс, даследаваны сп. Штэрнам, — практычна адзіны пакуль вядомы беларускі варыянт багагласніка, усе іншыя паходзяць з паўднёвага захаду Ўкраіны (19). Рукапіс быў створаны ў Супрасльскім кляштары, паводле аб­грунтаваных датаванняў даследчыка (з улікам філіграняў і згадак гістарычных асоб ды падзей), у 1740–х г., хоць праца па збіранні тэкстаў распачалася ў 1720–я г. (40—48). У XIX ст. пасля скасавання уніяцкай царквы ў Расійскай імперыі рукапіс трапіў у Вільню і цяпер захоўваецца ў бібліятэцы АН Літоўскай Рэспублікі (былой Віленскай Публічнай).
Чытаць далей →

Ганна Харашкевіч. Беларуская археагрaфія на новым этапе


* Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кніга 44: Кніга запісаў 44 (1559—1566)/ Падрыхт. А.І.Груша). Мінск, 2001. 229.

Пра „беларускую“ археаграфію пасля працы М. Улашчыка[1] можна гаварыць толькі з 20–х г. мінулага стагоддзя, калі справай выдання крыніц па гісторыі Беларусі сталі займацца гісторыкі гэтай краіны. Перадумовы для нацыянальнай археаграфіч­най школы былі створаны яшчэ да 1917 г. Першым археографам, які пакінуў заўважны след у вывучэнні матэрыялаў Літоўскай метрыкі, выступіў С. Шамбінага (разам з М. Беражковым ён займаўся апісаннем найбольш старажытных кніг запісаў Літоўскай метрыкі[2]). Менавіта гэтыя гісторыкі ўвялі ў зварот шмат якія азначэнні актаў і дакументаў, што сцвердзі­ліся ў сучаснай дыпламатыцы Вялікага Княства Літоўскага.
Чытаць далей →

450 Jahre Sigismund von Herbersteins Rerum Moscoviticarum Commentarii 1549—1999. Jubiläumsvorträge herausge-geben von Frank Kämpfer und Reinhard Frötschner (Уладзімір Канановіч)


450 Jahre Sigismund von Herbersteins Rerum Moscoviticarum Commentarii 1549—1999. Jubiläumsvorträge herausge-geben von Frank Kämpfer und Reinhard Frötschner. Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2002. 408 (Schriften zur Geistesgeschichte des östlichen Europa, Bd.24).

Зборнік змяшчае пашыраныя і дапрацаваныя версіі дакладаў і паведамленняў, што прагучалі ў часе міжнароднай канферэнцыі з нагоды 450–й гадавіны выхаду ў друк „Запісак пра маскавіцкія справы“ (Rerum Moscoviticarum Commentarii) барона Жыгімонта Герберштайна. Канферэнцыя, што адбылася 12—16 кастрычніка 1999 г. у Мюнстары, была арганізаваная Аддзелам усходнееўрапейскай гісторыі Гістарычнага Семінара Вестфальскага універсітэта і ягоным кіраўніком прафесарам Франкам Кэмпфэрам. Пры фінансавай падтрымцы Нямецкага Даследчыцкага Таварыства ў канферэнцыі бралі ўдзел даследчыкі з усёй Еўропы. Нягледзячы на працяглую традыцыю Герберштайніяны, у многіх дакладах уздымаліся зусім новыя аспекты і праблемы.
Чытаць далей →

Ходзін, Сяргей М. Крыніцы гісторыі Беларусі (Максім Шчадровіч)

Ходзін, Сяргей М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка–генетычнае і кампаратыўнае выву­чэнне) / Вучэбны дапаможнік. Мінск, 1999. 193.

Першы беларускі дапаможнік па крыніцазнаўству расчароўвае. Aдразу выразна кідаецца ў вочы, што аўтар прывязаны да расійскай гісторыі і гістарыяграфіі. З першых жа старонак літаральна навязваюцца расійскія сюжэты ды імёны: царэвіч Дзмітры, Карамзін, Салаўёў, Ключэўскі, цытаты з Сумарокава, Крылова, прыклады з савецкай гістарыяграфіі… Але ж мы дзесяць гадоў пасля Саюзу! Дзесяць гадоў, як заслона рухнула і свет адкрыўся. Студэнты, якім дапаможнік адрасаваны, думаю, пэўна ж ведаюць Гурэвіча з яго „Адысеем“,  чыталі і Ле Гофа і Тойнбі, арыентуюцца ў гістарычнай антрапалогіі і постмадэрнізме — балазе за гэты час  шмат такой літаратуры выйшла ў перакладах і стала агульнадаступнай. Словам, яны ведаюць значна больш за тое, што ёсць у старой расійскай і савецкай гістарыяграфічнай традыцыі, і слушна чакаюць большага ад сучасных дапаможнікаў.
Чытаць далей →

Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1—2 (Віталь Галубовіч)


Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1/ Рэд. кал.: Р.П. Платонаў (гал. рэд.) і інш. Мінск: БелНДІДАС, 2000. 266 с.; Вып. 2. 2001. 360 с.

У 2000 г. беларуская гістарычная навука нарэшце атры­мала доўгачаканае выданне, прысвечанае археаграфіі, архівазнаўству і архіўнай справе, крыніцазнаўству, тэксталогіі, гісторыі дзяржаўных устаноў, якое было названа „Беларускі археаграфічны штогоднік“ (БАШ). Два тамы БАШа за 2000—2001 г. ужо сталі заўважнай з’явай айчыннай гістарыяграфіі, але з–за мізэрнага накладу (па­значана толькі 100 асобнікаў) зборнікі недасягальныя нават для спецыялістаў і бібліятэк правінцыйных ВНУ.

Выданне рыхтуецца сумесна супрацоўнікамі створанай у 1999 г. Археаграфічнай камісіі Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь і Беларускім навукова–даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы. Неабходна адзначыць, што БАШ з’яўляецца першай рэалізаванай спробай беларускіх архівістаў заснаваць уласны часопіс. Намаганні айчынных навукоўцаў пачатку 30–х г. ХХ ст., як вядома, скончыліся беспаспяхова (Вып. 1, с. 3), а ў 50—80–я г. ХХ ст., калі не існавала нават асобнага гістарычнага часопіса для БССР, такі тэматычны перыёдык не меў перспектываў.
Чытаць далей →

Listy polskie XVI wieku / pod red. K. Rymuta. T. 1. Listy z lat 1525—1548 (Анастасія Скеп’ян)

Listy polskie XVI wieku / pod red. K. Rymuta. T. 1. Listy z lat 1525—1548 ze zbiorów Władyslawa Pociechi, Witolda Taszyckiego i Adama Turasiewicza. — Kraków, 1998. XII, 504.»

Увагу любога даследчыка i эпохі Сярэдневечча, і Новага часу асабліва прыцягваюць лісты, аўтарамі якіх былі і розныя дзяржаўныя асобы, і простыя людзі, бо такія крыні­цы  могуць значна ўзбагаціць веды пра побыт, менталітэт, сістэмы каштоўнасцяў грамадства ў пэўную гістарычную эпоху і, вядома, даць вельмі каштоўную факталагічную інфармацыю. Даследаванне перапіскі дазваляе ўдасканаліць свае веды па шэрагу невядомых ці спрэчных пытанняў гісторыі, і не варта пераконваць гісторыкаў, філолагаў у неабходнасці новых навуковых выданняў крыніц.
Чытаць далей →

Праблемы выдання Літоўскай метрыкі і першая беларуская публікацыя (Ганна Харашкевіч)


* Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Архіў Канцылярыі вялікага Князя Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552). Кніга запісаў 28 (Копія канца ХVI ст.). Падрыхтаваў В.Мянжынскі. Менск, 2000.

Выданне Літоўскай метрыкі было адным з самых значных пачынанняў айчынных гісторыкаў-медыявістаў савецкай эпохі. Літоўскай метрыка, як бы яе ні вызначаць (побач з яе характарыстыкай як дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага існуе іншая — як калекцыя дакументаў, галоўную частку якой складалі матэрыялы канцылярыі княства[1] ), з’яўляецца унікальным зборам матэрыялаў, што маюць дачыненне да Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы. Яна змяшчае кнігі копій, створаныя ў канцы ХVI ст.
Чытаць далей →

Леонтьева, Галина А. Палеография, хронология, археография, геральдика (Максім Гардзееў)

ЛЕОНТЬЕВА, Галина А. Палеография, хронология, археография, геральдика: Учеб. пособие для студ. высш. учеб. заведений. Москва: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2000. 200 с.: ил.

Развіццё гістарычнай навукі ў Беларусі апошнім часам паказала, за некаторымі выключэннямі, недахопы ў становішчы спецыяльных гістарычных навук. Узрастанне цікавасці да іх патрабуе стварэння моцнай базы навукова-метадычнай і навучальнай літаратуры, якая б дапамагала сучасным студэнтам і навукоўцам лепш арыентавацца сярод масы спецыфічных метадаў і ведаў, без якіх немагчыма правесці дасканалае гістарычнае даследаванне. Асабліва гэта тычыцца вывучэння Сярэднявечча і Новага часу.
Чытаць далей →

Чарговая кніга Метрыкі ВКЛ (Міхаіл Спірыдонаў)


Пасля шматгадовага перапынку ў Беларусі, нарэшце, была апублікавана чарговая, 28-я, кніга Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і далей[1] — вялікага комплексу каштоўных крыніц па гісторыі Беларусі і Літвы, а таксама суседніх краін XV—XVIII ст., што ўтварыўся пераважна ў працэсе дзейнасці канцылярыі вялікіх князёў літоўскіх. Фонд захоўваецца, як вядома, у Маскве ў Расійскім архіве старажытных актаў.
Чытаць далей →