БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Паліталогія'

Артыкулы па тэме ‘Паліталогія’

Марэк Фігура, Лукаш Стаськевіч. Помнік князю Альгерду ў Віцебску як элемент гістарычнай палітыкі Беларусі.


На працягу апошніх гадоў у гістарычнай палітыцы Беларусі можна заўважыць паступовыя змены. Усё часцей у ёй з’яўляюцца элементы, якія маюць дачыненне да спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку да найбуйнейшых дзеячоў той эпохі. Вельмі важны кампанент такой палітыкі – стварэнне помнікаў у гонар нацыянальных герояў. І калі гаварыць пра будаўніцтва на Беларусі новых помнікаў, дык можна заўважыць пэўныя змены ў стаўленні да гэтага пытання з боку органаў улады. Яшчэ да нядаўняга часу ўшанаванне колішніх уладароў Вялікага Княства Літоўскага выглядала немагчымым ці малаімаверным. Ды нават і цяпер, нягледзячы на пэўныя змены ў гэтай сферы, такія спробы выклікаюць эмоцыі і дыскусіі. Адным з прадметаў такіх спрэчак стала асоба князя Альгерда. Чытаць далей →

Рышард Радзік. Дзве інтэрпрэтацыі гісторыі: паміж савецкасцю і нацыянальным бачаннем*

Як правіла, гісторыя кожнай нацыі апісваецца і інтэрпрэтуецца не толькі ў катэгорыях той эпохі, да якой адносяцца канкрэтныя гістарычныя падзеі, але і з перспектывы часу, у тым ліку з выхадам за рамкі навуковай метадалогіі – з апеляцыяй да каштоўнасцяў і ацэнак, якія былі невядомы героям таго ці іншага гістарычнага наратыву (а нярэдка і іх эпосе наогул). Гісторыя поўная падзей, якія “спрадвеку” міфалагізаваліся. І ўсё ж, паколькі зусім натуральна, што кожнае грамадства – а не толькі гісторыкі – схільнае інтэрпрэтаваць мінуўшчыну як паслядоўнасць падзей, што прывялі да сучаснасці, а значыць, шукаць у мінулым прычыны цяперашняга стану (незалежна ад яго ўхвальнай ці крытычнай ацэнкі), мы павінны процістаяць прыпісванню героям мінулых эпох поглядаў і катэгорый мыслення, якія з’явіліся шмат у якіх выпадках значна пазней. Вядома, не заўсёды мы тут маем справу з адназначнымі сітуацыямі. Можна пагадзіцца з тым, што некарэктна рабіць з Мешкі I паляка – бо ён, па-першае, не ведаў гэтай саманазвы, а па-другое, мысліў племяннымі, а не культурна-дзяржаўнымі ці тым больш нацыянальнымі катэгорыямі, якія з’явіліся ў пазнейшыя стагоддзі. І нават калі мы знойдзем першага паляка – што асабіста мне наўрад ці ўдалося б, – дык, аналізуючы працяглую эпоху “польскай” гісторыі, мы зразумеем, што польскасць гэтая ўвесь час эвалюцыянавала. Тым не менш, мы прызнаем – у ідэале абапіраючыся на прамыя выказванні гістарычных персанажаў, – што базавыя рысы гэтага паняцця заставаліся нязменнымі. Інакш кажучы, аднастайнасць базавых рысаў паняцця дамінуе ў гэтай сітуацыі над відазмяненнямі яго асобных элементаў, а пазнавальная карысць ад яго выкарыстання дамінуе над патрэбай яго ўдакладнення. На практыцы мы нярэдка сутыкаемся з сітуацыямі, дзе цяжка прыйсці да той ці іншай адназначнай высновы. Але ў сваім звароце да гісторыі Беларусі я засяроджуся на больш празрыстых сітуацыях. Чытаць далей →

Рышард Радзік. Дапаможнік па дзяржаўнай ідэалогіі


Увесну 2004 г. у Мінску ўбачыў свет падручнік для вышэйшых школ пад назваю „Основы идеологии белоруского государства“[1]. У „Прадмове“ да яго напісана: „В идеологии должен быть, во–первых, мировоззренческий стержень. По мнению авторов книги, этим стержнем является белорусская гражданственность, национальное государственное сознание и патриотизм“ (4). Яшчэ не разгарнуўшы працу, можна задацца пытаннем: ці дапушчальна ў дэмакратычным, плюралістычным грамадстве абавязваць студэнцкую моладзь — будучую эліту краіны — засвойваць адзіны ідэалагізаваны малюнак (прыняўшы, што ён падаецца як звязнае цэлае, а не як дыскусія паміж прыхільнікамі розных ідэалагічных выбараў), які ахоплівае усе бакі грамадскага жыцця ў краіне? Калі такі падручнік выступае элементам палітычнай і ідэалагічнай індактрынацыі грамадства, то адказ павінен быць адмоўны.
Чытаць далей →

Алесь Смaлянчук. У пошуках ворага польскай нацыі


* Winnicki, Zdzisław Julian. Współczesna doktryna i historiografia biało­ruska (po roku 1989) wobec Polski i polskości. Wrocław, 2003. 621 s.

Польска–беларускія адносіны ніколі не набывалі такой вастрыні і напружанасці як, напрыклад, польска–літоўскія ў 20—30–я г. ХХ ст. ці польска–ўкраінскія пад час Другой сусветнай вайны. Аднак і яны перыядычна азмрочваліся канфліктамі, прычынай якіх найчасцей было нежаданне або няздольнасць зразумець іншы бок. Пра ўсё гэта красамоўна сведчыць складаны лёс польскай супольнасці ў Беларусі і беларускай — у Польшчы. Праўда, ацэньваючы пазіцыю беларускага боку, трэба ўлічваць, што на працягу большай часткі мінулага стагоддзя нацыянальную палітыку на беларускіх землях вызначала не эліта беларускай нацыі, а засланыя з Масквы чыноўнікі, якія рупліва ажыццяўлялі праграму стварэння „савецкага народа“. Зрэшты, цалкам самастойным не было таксама кіраўніцтва ПНР. Чытаць далей →

Independent Belarus: Domestic Determinants, Regional Dynamics, and Implications for the West. Ed. By Margarita M. Balmaceda, James I. Clem, Lisbeth L. Tarlow (Лявон Баршчэўскі)

Independent Belarus: Domestic Determinants, Regional Dynamics, and Implications for the West. Edited by Margarita M.Balmaceda, James I.Clem, Lisbeth L.Tarlow. Harvard Ukrainian Research Institute and Davis Center for Russian Studies. Cambridge, Mass., 2002. 483.

Калектыўная манаграфія, падрыхтаваная гарвардскімі Цэнтрам украінскіх даследаванняў і Цэнтрам Дэвіса па вывучэнні Расіі, была выдадзеная з дапамогай Фундацыі Сміта Рычардсана. Кніга складаецца з уступу рэдактараў, чатырох (умоўна вызначаных рэдактарамі) рознавялікіх раздзелаў:  „Унутраная палітыка“  (21—108), „Беларуская эканоміка“ (109—196), „Расія і Беларусь: узаемаўспрыманне і ўзаемаўплывы“ (197—255), „Беларусь і еўрапейская бяспека“ (256—458); у Дадатку змешчаны тэкст „Хартыі–97“ (на беларускай і англійскай мовах) і Паказальнік стрыжнявых паняццяў ды імёнаў, што згадваюцца ў тэксце.
Чытаць далей →

Протько, Татьяна. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.) (Анатоль Вялікі)


Протько, Татьяна. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917—1941 гг.). Минск, 2002. 688.

Да праблем, якія слаба распрацаваны ў беларускай гістарыяграфіі, належыць зараджэнне і станаўленне таталітарнай сістэмы ў Беларусі і, магчыма, самае галоўнае, механізм яе функцыянавання. Сутнасныя аспекты гэтай праблемы да цяперашняга часу застаюцца па–за межамі гістарычных даследаванняў. Да іх, перш за ўсё, адносяцца: станаўленне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы, фармаванне рэспубліканскай сістэмы наменклатуры і яе ўзаемаадносіны з Масквой, механізм прыняцця рашэнняў, іх выканання і кантролю за выкананнем, характар узаемаадносін партыйных і савецкіх органаў, роля і месца спецслужбаў у таталітарным грамадстве, знішчэнне правоў і свабод чалавека і шмат іншага. Нельга сказаць, што ў Беларусі не існуе да­следаванняў па згаданай праблематыцы. За апошняе дзесяцігоддзе асобныя аспекты праблемы атрымалі адлюстраванне ў працах беларускіх гісторыкаў. Аднак, як заўважыў акадэмік Міхаіл Касцюк, айчынныя гісторыкі „падыходзяць да праблемы таталітарызму дастаткова асцярожна. Такая абачлівасць не спрыяе актывізацыі работы, не спрыяе яе набліжэнню да таго ўзроўню, на якім ужо прызнаная таталітарная сутнасць бальшавіцкай сістэмы кіраўніцтва грамадствам“. Дадам, што для даследаванняў айчынных гісторыкаў характэрны не толькі „асцярожнасць“, але і „правінцыялізм“, які выяўляецца ў „вузкасці“ тэм даследавання, пераважнай канстатацыі фактаў, без аналізу сутнасных характарыстык таталітарнай сістэмы. Пераадоленнем такой асцярожнасці і правінцыйнасці ў вывучэнні таталітарызму ў Беларусі і вывядзеннем даследаванняў на якасна новы ўзровень стала кніга вядомай грамадскай дзеячкі, старшыні Беларускага Хельсінскага Камітэта, гісторыка і філосафа Таццяны Процькі.
Чытаць далей →

Яраслаў Ходак. Канец эры рэвалюцыяў

Французская рэвалюцыя — тольк прадвесніца значна больш сур’ёзнай рэвалюцыі, якая будзе апошняю.

Гракх Бабёф

Трохвяковая гісторыя палітычных і сацыяльных рэвалюцыяў дасягнула апагею ў XX ст., якое пачало называцца стагоддзем рэвалюцыяў. Міф рэвалюцыі ўздзейнічаў на людское ўяўленне, спараджаючы масавыя дзеянні, часта з ужываннем гвалту. На схіле XX ст., разам з распадам блоку камуністычных дзяржаваў і СССР і адначасовай дыскрэдытацыяй ідэалогіі марксізму, набыла папулярнасць ідэя канца гісторыі, выказаная ў слынным эсэ Фрэнсіса Фукуямы[1]. „Аксамітныя», бяскроўныя (калі не лічыць Румыніі) рэвалюцыі 1989 г. меліся пакласці канец гісторыі, а ў тым ліку і эры рэвалюцыяў. На думку Фукуямы, пад канец XX ст. альтэрнатывы ўжо не існавала. Не рэвалюцыя, а эвалюцыйны працэс, здавалася, павядзе ўсё большую частку свету да сучаснасці. Дэмакратыя і рынкавая эканоміка меліся стаць асноўнымі прынцыпамі, паводле якіх арганізуецца жыццё ўсё большае часткі свету[2].
Чытаць далей →

Belarus: Between the East and the West (Cяргей Запрудскі)

Belarus: Between the East and the West // International Journal of Sociology. Fall 2001. Vol. 31. No. 3. 93 p.; Winter 2001—2002. Vol. 31. No. 4. 91 p.

У двух нумарах „Міжнароднага часопіса сацыялогіі“, укладзеных супрацоўніцай кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта Ганнай Энгелькінг і аб’яднаных агульным загалоўкам „Беларусь: паміж Усходам і Захадам“, змешчаны працы васьмі польскіх і беларускіх аўтараў, прысвечаныя розным праблемам гістарычнага і сучаснага быцця Беларусі. Абодва нумары адкрываюцца ўступнымі словамі рэдактаркі, у якіх яна знаёміць чытача (меркавальна перадусім заходняга) са спецыфікай беларускай сітуацыі і зместам нумароў. Рэдактарка зазначае, што Беларусь вельмі мала ведаюць — прычым не толькі на Захадзе, але і ў суседніх краінах. Што да Захаду, то там нярэдка бытуюць спрошчаныя ўяўленні, згодна з якімі Беларусь ёсць усяго толькі нешта накшталт „малой Расіі“. Між тым геапалітычнае становішча Беларусі вельмі важнае і яно можа служыць падставай як для паспяховага развіцця ў будучыні, так і для стварэння вялікай пагрозы — „не толькі для Беларусі, але таксама для Еўропы і ўсяго свету“.
Чытаць далей →

Werdt, Christof von. Belarus und die Gegenwart der Sowjetunion // Transformation und historisches Erbe in den Staaten des europaischen Ostens (Лявон Баршчэўскі)


Werdt, Christof von. Belarus und die Gegenwart der Sowjetunion // Transformation und historisches Erbe in den Staaten des europäischen Ostens. Hrsg. von Carsten Goehrke u. Seraina Gilly. — Bern—Berlin—Bruxelles—Frankfurt/M.—New York—Oxford—Wien: Lang, 2000. S. 285—329. Яго ж. Transformation und nationale Identität in der Ukraine und in Belarus. Ein historischer Vergleich // ebenda. S. 331—364.

Зборнік матэрыялаў, прысвечаных палітычным, сацыяльным і эканамічным пераўтварэнням ва Ўсходняй Еўропе цягам апошняга дзесяцігоддзя, з’яўляецца плёнам працы Гістарычнага семінара пры Цюрыхскім універсітэце ў Швейцарыі. У прадмове да зборніка яго ўкладальнікі і рэдактары прафесар усходнееўрапейскай гісторыі Цюрыхскага універсітэта К.Гёрке і колішні асістэнт названага Гістарычнага семінара С.Жылі зазначаюць, што мэтай гэтага выдання было праз параўнанне сітуацый у паасобных краінах і праз ажыццяўленне гістарычна–параўнальнага аналізу наблізіцца да разумення пытання, «чаму ў адных краінах працэс пераўтварэнняў адбываўся больш хутка, а ў іншых больш павольна, і чаму для адных краін ён стварае лепшыя, а для іншых горшыя перспектывы далейшага развіцця». Два артыкулы, аўтарам якіх з’яўляецца супрацоўнік Усходнееўрапейскай бібліятэкі ў Бэрне Крыстаф фон Вэрт, непасрэдна звязаныя з беларускай праблематыкай.
Чытаць далей →

Астрыд Зам. Беларускі нацыяналізм ці нацыяналізм Беларусі


Яшчэ ўлетку 1990 г. беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч выказаў думку, што рэальнай небяспекай для палітыкі перабудовы можа з’явіцца павольнае спаўзанне ў дыктатуру або ў грамадзянскую вайну[1]. Мінулі гады, і ў Беларусі, якая лічылася спакойнай у палітычным сэнсе краінай, з’явіліся яскравыя прыкметы абедзвюх гэтых небяспек. У цэнтры палітычных баталій — пытанні развіцця і далейшага захавання дзяржаўнай самастойнасці і вызначэння нацыянальнай ідэнтычнасці. У Беларусі, як у ніводнай з краін постсавецкай прасторы, выразна выявілася адна з пяці дылемаў дэмакратыі ва Ўсходняй Еўропе, вызначаная Ядзвігай Станішкіс як супярэчнасць паміж адначасовым утварэннем асаблівага беларускага нацыянальнага ўладнага патэнцыялу, з аднаго боку, і новай формай каланіяльнай дзяржавы пад панаваннем Расіі, з другога[2].
Чытаць далей →

Рэджынальд Р. Бэтс. Канстытуцыйны працэс і палітычная думка ўва Усходняй Еўропе*


Англійскі гісторык права Рэджынальд Робэрт Бэтс (Reginald Robert Betts) (1903—1961) нарадзіўся ў Норыджы ў Вялікай Брытаніі. Пасля сканчэння студыяў у Оксфардзе выкладаў у alma mater, пазней ва універсітэтах Ліверпуля і Белфаста. У 1934 г. стаў прафесарам Саўтгэмптанскага універсітэта. Як медыявіст, Бэтс спецыялізаваўся ў сярэднявечнай гісторыі Чэхіі, але пазней зацікавіўся і сучаснай гісторыяй навастворанай Чэхаславацкай дзяржавы, зрабіўшыся адным з лепшых экспертаў у чэхаславацкіх справах. Гэта прычынілася да яго супрацоўніцтва з Бі Бі Сі пад час другой сусветнай вайны ў якасці рэдактара чэхаславацкай, а пазней цэлай еўрапейскай службы. З 1946 г. да канца жыцця Бэтс узначальваў кафедру цэнтральнаеўрапейскай гісторыі імя Масарыка ў Школе Славянскіх і Усходнееўрапейскіх Даследаванняў (Лонданскі універсітэт).
Чытаць далей →

Тэадор Шыдэр. Роля гiстарычнай свядомасцi ў палiтыцы


* Schieder, Theodor. Politisches Handeln aus Historischem Bewusstsein // Historische Zeitschrift. 220 (1975), 4-35. Гэтае эсэ ўпершыню прачытана як лекцыя на публічным сходзе Orden Pour le Mèrite für Wissenschaften und Künste 29 мая 1974 г. у Боне і было надрукава на ў яго Reden und Gedenkworte, vol. XII (Heidelberg: Lambert Schneider, 1976), 65-91. Для публікацыі ў History and Theory (Vol.XVII, Nr.4, Beiheft 17, 1-18), адкуль тэкст узяты для нашага перакладу, эсэ было пашырана і забяспечана спасылкамі.

I.

Што значыць гiстарычны? Што мы маем на ўвазе, калi гаворым пра гiстарычны дзень, гiстарычнае рашэнне цi гiстарычную падзею?
Чытаць далей →

Кансерватызм у сучасных грамадствах (Марына Сакалова)


У лiстападзе 1996 г. у Зальцбургу (Аўстрыя) адбыўся семiнар «Кансерватызм у сучасных заходнiх грамадствах». На самой справе тэматыка дакладаў i паведамленняў была значна шырэйшая — абмяркоўвалiся сучасныя кансерватыўныя рухi ў Еўропе (Заходняй i Усходняй), ЗША, Iндыi, Кiтаi, Лацiнскай Амерыцы, аналiзавалiся гiсторыя i тэорыя кансерватызму як такога. iншымi словамi, семiнар быў прысвечаны абмеркаванню гiсторыi i сучаснасцi кансерватыўных рухаў, iх спецыфiцы ў залежнасцi ад гiстарычных i палiтычных умоў.
Чытаць далей →