Ластовский, Геннадий. История и культура Смоленщины с древнейших времён до конца XVIII в. Учебное пособие для школ Смоленской области. Смоленск, 1997. 136.
Кнiга Г.Ластоўскага належыць да новага для Расii жанру — гэта навучальны дапаможнiк для сярэднiх школаў, у якім разглядаецца гiсторыя асобнай вобласцi сучаснай Расiйскай Федэрацыi, у дадзеным выпадку Смаленскай. Такую з’яву можна разглядаць як адбiтак росту рэгiяналiзму ў Расii.
Наколькi правамоцна вылучаць сучасную Смаленшчыну як асобны культурны i гiстарычны рэгiён? Вобласць на памежжы найбуйнейшых дзяржаваў Усходняй Еўропы — Вялiкага Княства Лiтоўскага i Вялiкага Княства Маскоўскага, пазнейшай Расiйскай Імперыi — некалькi разоў пераходзiла з рук у рукi. Цi гаворыць гэта пра нейкую цэласнасць Смаленшчыны? З кнiгi гэтага не бачна. І паводле iншых дадзеных, Смаленская вобласць у гiсторыi трывала падзялялася на заходнюю i ўсходнюю часткi, прыкладна па лiнii верхняга цячэння Дняпра. Чытаць далей →
