БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Рэцэнзіі'

Артыкулы па тэме ‘Рэцэнзіі’

Weeks, Theodore R. Nation and State in Late Imperial Russia (Андрэй Кiштымаў)


WEEKS, THEODORE R. Nation and State in Late Imperial Russia: Nationalism and Russification on the Western Frontier, 1863-1914, Northern Illinois University Press 1996. 297.

Няма сумненняў, што гэтая манаграфiя, падрыхтаваная прафесарам гiсторыi унiверсiтэту Паўночнага Iлiнойса Тэадорам Ўiксам, яшчэ неаднаразова будзе аналiзавацца гiсторыкамi. Таму, адзначу адразу, дадзеная рэцэнзiя не прэтэндуе на канчатковы дыягназ. Сёння грунтоўная праца Т.Ўiкса гучыць вельмi актуальна. Распад СССР i нацыянальны рух, якi, вызвалiўшыся з-пад прэсу савецкага таталiтарызму, зноў зрабiўся гiстарычным фактарам не менш уплывовым, чым, напрыклад, эканамiчныя праблемы, вiдавочна стымулююць цiкавасць да пытання дзяржаўна-нацыянальных адносiнаў на мяжы сённяшняга i мiнулага стагоддзяў. Тым больш гэта датычыць па-дзей на той геапалiтычнай мяжы, якая ўжо шмат стагоддзяў аддзяляе Расiю ад заходнееўрапейскай цывiлiзацыi.
Чытаць далей →

Кавко, Алексей. Белорусское Возрождение в историко-литературном контексте (XIX в.) (Мiхась Тычына) / агляды і рэцензіі


КАВКО, АЛЕКСЕЙ. Белорусское Возрождение в историко-литературном контексте (XIX в.) // История национальных литератур. Перечитывая и переосмысливая. Выпуск II. Москва, 1996. C.42-72.

Здавён беларуская навука акцэнтавала сваю ўвагу на праблемах вывучэння нацыянальнай гiсторыi, мастацкай лiтаратуры, культуры, свядома абмяжоўваючы сваю задачу ўласна беларускiмi маштабамi i меркамi. Амаль два стагоддзi, пачынаючы з «фiламатаў» i «фiларэтаў», актуальнымi былi пошукi адказу на пытанне: хто мы такiя, беларусы? Класiчную фармулёўку гэтага вектару даў Янка Купала: i пiсьменнiкi, i навукоўцы, i палiтыкi iмкнулiся да аднаго — «з цэлым народам гутарку весцi». Спарадычныя спробы паставiць беларускае пытанне ў больш шырокi еўрапейскi кантэкст назiралiся ўвесь час, зрэдку вылiвалiся ў цэлыя дыскусii: адну з такiх дыскусiй, тады здавалася, далёкiх ад рэальных патрэбаў беларускага руху, быў распачаў Вацлаў Ластоўскi, апублiкаваўшы на старонках «Нашай Нiвы» у 1913 г. пад псеўданiмам Юрка Верашчака артыкул «Сплачвайце доўг». У апошнiя гады перад сконам камунiстычнай iдэалогii, калi яе бiлi сутаргi нянавiсцi да iншадумства, падобную дыскусiю спрабавалi разгарнуць у беларускiм друку А.Адамовiч, В.Каваленка i iх апаненты Г.Далiдовiч, В.Гiгевiч, Я.Лецка: умоў для адкрытага выказвання думак не было, i дыскусiя сышла на спрэчку «самабытнiкаў» i «усясветнiкаў», як быццам пазiцыю А.Адамовiча, В.Каваленкi, а таксама У.Калеснiка, У.Конана, якiя далучылiся да размовы пазней i спрабавалi выступiць у ролi мiратворцаў, можна звесцi да чагосьцi аднаго. Толькi ў наш час з’явiлася рэальная магчымасць паставiць беларускае пытанне ў шырокi гiстарычна-лiтаратурны кантэкст.
Чытаць далей →

Latyszonek, Oleg. Białoruśkie formacje wojskowe 1917-1924 (Аляксей Лiцвiн)


LATYSZONEK, OLEG. Białoruśkie formacje wojskowe 1917-1924. Białystok, 1995. 273.

Сярод праблемаў, да сённяшняга дня зусiм слаба распрацаваных у беларускай гiстарыяграфii, — удзел беларусаў у барацьбе за свабоду i незалежнасць свайго краю пасля абвяшчэння незалежнай беларускай дзяржавы, Беларускай Народнай Рэспублiкi. Прычынаў тут некалькi. Галоўная — штучнае замоўчванне савецкай гiстарыяграфiяй iснавання такога руху наогул, а там, дзе цалкам змаўчаць было немагчыма, яго паказвалi слабым, кволым, не маючым анiякай падтрымкi ў масах, iснуючым толькi дзякуючы падтрымцы «замежных iмперыялiстаў», немцаў, палякаў, Антанты i г.д. Мэтай такога падыходу было прымусовае навязванне iлжывага мiфу пра тое, што толькi дзякуючы бальшавiкам беларусы ўпершыню ў гiсторыi атрымалi незалежнасць. Зразумела, пры такiм падыходзе не магло быць i мовы пра нейкае аб’ектыўнае асвятленне працэсаў, ахапiўшых Беларусь у тыя часы. Трэба адзначыць, што ў змяншэннi значэння беларускага нацыянальнага руху тады былi зацiкаўлены не толькi бальшавiкi, але i кiраўнiцтва Польшчы, а таксама Лiтвы i Латвii, якiя не супраць былi адхапiць кавалак тэрыторыi Беларусi, што i рабiлi, заключаючы мiрныя дагаворы з Савецкай Расiяй. Не дзiўна, што праз усё гэта засталося зусiм мала звестак аб збройнай барацьбе беларусаў за сваю незалежнасць, аб тых беларускiх вайсковых фармаваннях, якiя iснавалi не толькi на тэрыторыi Беларусi, але i на тэрыторыi Польшчы, Украiны, Лiтвы, Латвii, Эстонii i Малдавii.
Чытаць далей →

Głogowska, Helena. Białoruś. 1914-1929: Kultura pod presją polityki (Валянцiна Грыгор’ева)

GŁOGOWSKA HELENA. Białoruś. 1914-1929: Kultura pod presją polityki. Białystok. 1996. 238.

Беларуская гiстарыяграфiя да гэтага часу так i не звярнула належнай увагi на праблему развiцця нацыянальнай культуры пад час I сусветнай вайны i ў першае дзесяцiгоддзе пасля яе. Нейкiм чынам гэта знаходзiць сваё апраўданне: складаны перыяд, складанасцi з крынiцамi. А калi i звярталiся да мiнулага Беларусi гэтага гiстарычнага перыяду, то гiсторыкi вылучалi на першы план больш важкiя, на iх погляд, праблемы: вайна, акупацыя, бежанства, палiтычныя працэсы. Культура, як гэта было i ў жыццi, i не толькi ў гэты трагiчны для Беларусi час, адсоўвалася на апошнi план. А часцей, як гэта назiралася ва ўсiх абагульняючых працах, ёй зусiм не хапала месца i ўвагi. Вось чаму з’яўленне кнiгi, прысвечанай гiсторыi беларускай культуры ў 1914 — 1929 г., заслугоўвае самай высокай па-хвалы i пiльнай увагi гiсторыкаў.

Няма нiчога дзiўнага ў тым, што да гiсторыi Беларусi зноў звяртаюцца польскiя даследчыкi. Бо, як слушна пiша аўтар кнiгi, гiстарычныя лёсы Беларусi i Польшчы цесна сплялiся, i не толькi праз змены межаў, але i праз фармаванне двух народаў i iх культур. Аўтар ставiць перад сабой даволi складаную задачу: разгледзець культурнае развiццё Беларусi, абуджэнне самасвядомасцi беларусаў у кантэксце агульных тэндэнцый еўрапейскай цывiлiзацыi. I гэты падыход дазваляе разглядаць гiстарычны працэс у Беларусi не iзалявана, а як складовую частку агульнаеўрапейскага гiстарычнага працэса. Падыход, можа, i не зусiм нечаканы для беларускай гiстарыяграфii, але, пагодзiмся, даволi новы i неабходны.
Чытаць далей →

Платонаў, Расцiслаў П. Палiтыкi. Iдэi. Лёсы.


ПЛАТОНАЎ, РАСЦIСЛАЎ П. Палiтыкi. Iдэi. Лёсы. Мiнск, 1996. 382.

МIХНЮК, УЛАДЗIМIР М. Арыштаваць у высылцы. Мiнск, 1996. 149.

МИХНЮК, ВЛАДИМИР Н. Антон Луцкевич. Материалы следственного дела НКВД БССР. Минск, 1997. 203: дадат.

Адным з найважнейшых здабыткаў беларускiх гiсторыкаў у апошнiя гады стала публiкацыя дакументальных матэрыялаў, якiя пралiваюць святло на ролю iнтэлiгенцыi не толькi ў стварэннi iнтэлектуальнага фонду нацыi, але i ў гiстарычным працэсе, у барацьбе за дзяржаўнасць, сацыяльную i палiтычную свабоду народа.

Кнiга Р.Платонава «Палiтыкi. Iдэi. Лёсы» уключае васемнаццаць сюжэтаў. Частка з iх прысвечана палiтыцы КП(б)Б у дачыненнi да iнтэлiгенцыi, iдэалагiчным акцыям партыi, яе метадам i рэальным рычагам (у асноўным органам АДПУ) уздзеяння на пазiцыi iнтэлiгенцыi, а ў канчатковым вынiку — на яе лёс. Асноўная ж маса сюжэтаў кнiгi Платонава — аналiтычны аповед пра трагiчны лёс палiтычнай элiты Савецкай Беларусi.
Чытаць далей →

Розенблат, Евгений С., Еленская, Ирина Э. Пинские евреи: 1939-1944 (Уладзiмiр Здановiч)


РОЗЕНБЛАТ, ЕВГЕНИЙ С., ЕЛЕНСКАЯ, ИРИНА Э. Пинские евреи. 1939-1944. Брест, 1997. 312.

Трагедыя яўрэйскага насельнiцтва ў час мiнулай сусветнай вайны агульнавядомая. Тым не менш, гiсторыя яўрэяў Беларусi гэтага перыяду, нягледзячы на шэраг публiкацый, яшчэ не знайшла свайго належнага аcвятлення. Таму трэба толькi вiтаць спробы асобных навукоўцаў падыходзiць да вывучэння праблемы больш грунтоўна i глыбока. Сярод новых прац такога кшталту асаблiва вылучаецца кнiга берасцейскiх даследчыкаў Яўгена Разенблата i Iрыны Яленскай, прысвечаная малавядомым старонках жыцця яўрэйскага насельнiцтва Пiншчыны.

Манаграфiя «Пiнскiя яўрэi. 1939-1944 г.» напiсана на аснове шырокага корпусу крынiц: апублiкаваных матэрыялаў, у тым лiку гiстарычнай лiтаратуры на польскай i ангельскай мовах, матэрыялаў акупацыйнай прэсы, музейных матэрыялаў, сведчанняў удзельнiкаў i вiдавочцаў тых падзей. Асаблiвую важкасць даследаванню надаюць архiўныя дакументы, пераважная большасць якiх уводзiцца аўтарамi ў навуковы зварот упершыню.
Чытаць далей →

Рагуля, Барыс. Беларускае студэнцтва на чужыне (Вiктар Астрога)

РАГУЛЯ БАРЫС. Беларускае студэнцтва на чужыне. Лёндан, 1996. 205

У 1994 г. у выдавецтве Беларускага Iнстытуту навукi i мастацтва (БIНIМ//Нью Ёрк) выйшла цiкавая i каштоўная манаграфiя Яна Максiмюка «Беларуская гiмназiя iмя Янкi Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950 г.)». Гэта была першая i пакуль што адзiная кнiга, прысвечаная беларускай школе, што iснавала па-за межамi Бацькаўшчыны. Пасля знаёмства з гэтай грунтоўнай працай я мог толькi з сумам канстатаваць, што, на жаль, больш даведацца пра асветную дзейнасць нашых землякоў, якiя апынулiся на эмiграцыi i пра iх далейшы лёс — няма адкуль. I вось мне ў рукi трапiлi добра iлюстраваныя мемуары вядомага беларускага грамадскага, вайсковага i навуковага дзеяча эмiграцыi Барыса Рагулi — былога студэнта Марбург-скага i Лювенскага ўнiверсiтэтаў «Беларускае студэнцтва на чужыне», выдадзеная стараннямi Лявона Юрэвiча. Кнiга, якая напiсана незалежна ад доследаў Я.Максiмюка, з’явiлася як бы яе лагiчным працягам — гiсторыяй беларускага студэнцтва ў канцы 40-х — пачатку 50-х г. Гэта фактычна першыя i на дадзены момант адзiныя мемуары ў свеце, прысвечаныя беларускай вышэйшай адукацыi. Адразу трэба адзначыць, што, нягледзячы на мемуарны характар працы, г.зн. успамiны аднаго чалавека, шырокае выкарыстанне ў ёй успамiнаў большасцi колiшнiх студэнтаў гэтых iнстытуцыяў (21 асобы) на-дало кнiзе полiмемуарны характар, нават нейкае адценне навуковасцi, што безумоўна павялiчыла яе каштоўнасць i дазволiла значна зменшыць непазбежны ў падобных творах суб’ектывiзм. Калi паспрабаваць акрэслiць асноўныя тэмы, якiя асвятляюць мемуары, то прыйдзеш да высновы, наколькi яны разнастайныя. Тут i апiсанне матэрыяльных умоў паваеннага жыцця беларускай эмiграцыi, дзейнасцi беларускiх палiтычных груповак, палiтыкi алiянтаў да рэпатрыяцыi ў СССР, рэлiгiйнага жыцця эмiгрантаў, у прыватнасцi стан Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы. Аднак, натуральна, большая частка кнiгi прысвечана студэнцкаму жыццю беларусаў на чужыне i апавядае аб розных баках дзейнасцi беларускiх студэнцкiх арганiзацыяў, прасочваецца лёс асобных студэнтаў ва ўнiверсiтэтах Марбургу (Нямеччына) i Лювэна (Бельгiя), а прыведзеныя ўспамiны iншых былых студэнтаў дазваляюць азнаёмiцца i з жыццём беларускiх студэнтаў у Парыжскiм i Мадрыдскiм унiверсiтэтах. Чытаць далей →

Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лiнгвiстыцы (Сяргей Запрудскi)


Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лiнгвiстыцы. Рэдактары А. К. КIКЛЕВIЧ, У. Б. ЖУРАВЕЛЬ. Мiнск, 1997. 127.

У 1976 г. «Веснiк БДУ» неяк быў апублiкаваў у адным са сваiх нумароў падборку кароткiх артыкулаў пад рубрыкай «Матэрыялы для бiблiяграфiчнага даведнiка пра беларускiх мовазнаўцаў». У 70-ыя гады ў Савецкiм Саюзе яшчэ не былi папулярныя кнiгi тыпу «Who is who», i анансаваны часопiсам даведнiк пазней так i не выйшаў. Праўда, у 1985 годзе ў Мiнску была надрукавана кнiга I. Германовiча «Беларускiя мовазнаўцы», у якую ўвайшлi нарысы пра 17 беларускiх лiнгвiстаў ХIХ i ХХ ст. У кнiзе I. Германовiча быў праведзены пэўны адбор: iмёны некаторых лiнгвiстаў, пра якiх аўтару даводзiлася пiсаць раней, у зборнiк не трапiлi. Напрыклад, у кнiзе не аказалася артыкулаў пра С. Некрашэвiча, I. Зянько, Г. Шкляра, В. Шэлега, Ц. Ломцева, П. Юргелевiча. Прычына адсутнасцi ў зборнiку персаналii С. Некрашэвiча была чыста цэнзурная: ужо падрыхтаваная да друку публiкацыя была забаронена «кампетэнтнымi органамi». I. Зянько, Г. Шкляр, В. Шэлег не ўвайшлi ў кнiгу, магчыма, з прычыны сцiпласцi iхняга навуковага даробку. (Зрэшты, у зборнiку знайшлося месца для асвят-лення дзейнасцi А. Гурло, В. Самцэвiча, Ю. Шакаля, К. Шапялевiча, чыю навуковую спадчыну багатай таксама не назавеш.) Але чаму ў кнiгу не былi ўключаны персаналii Ц. Ломцева i П. Юргелевiча, без якiх цяжка ўявiць гiсторыю беларускага мовазнаўства 30 — 50-ых г.?
Чытаць далей →

Узнаўленне публiкацыi Метрыкi ВКЛ (Miхаiл Спiрыдонаў)


Апублiкавана чарговая кнiга Метрыкi Вялiкага Княства Лiтоўскага (Литовская Метрика: 6-я книга судных дел (1528-1547) / Подгот. И. Валиконите, С. Лазутка и др., Вильнюс: Издательство Вильнюсского университета 1995. 448. Далей ў тэксце спасылкі даюцца на старонкі і нумары менавіта гэтай публікацыі). Архiў канцылярыi вялiкага князя лiтоўскага, што фармаваўся ў ХV-ХVIII ст., з’яўляецца адным з самых важных комплексаў крынiц па гiсторыi Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рускага, Жамойцкага i далей (ВКЛ), у складзе якога да Люблiнскай унii 1569 г. знаходзiлася i ўся сучасная тэрыторыя Беларусi. У гiстарычнай лiтаратуры яго традыцыйна ўмоўна называюць «Лiтоўскай Метрыкай». На нашу думку, навукова больш дакладнай з’яўляецца назва «Метрыка ВКЛ». Яе складаюць амаль выключна кнiгi афiцыйных копiй актаў, што афармлялiся ў канцылярыi вялiкага князя або паступалi ў яе.
Чытаць далей →

Unia brzeska. Geneza, dzeje i konsekwencje (Святлана Марозава)


Unia brzeska. Geneza, dzieje i konsekwencje w kulturze narodów slowiańskich. Praca zbiorowa pod red. R.Łużnego, F.Ziejki i A.Kępińskiego, Kraków 1994. 555 S.

У 1992 г. у Ягелонскiм унiверсiтэце ў Кракаве адбылася навуковая сэсiя, прысвечаная праблеме месца i ролi унii ў культуры славянскiх народаў. У ёй бралi ўдзел каля пяцiдзесяцi даследчыкаў з Польшчы, Украiны, Беларусi, Вугоршчыны i Баўгарыi. Матэрыялы сэсii, выклiкаўшай вялiкую цiкавасць у Польшчы i за яе межамi, i склалi зборнiк «Unia brzeska». Агледзiм толькi тыя публiкацыi, якiя датычаць беларускай гiсторыi i культуры.
Чытаць далей →

Rüß Hartmut, Herren und Diener (Генадзь Сагановiч)


Rüß, Hartmut, Herren und Diener. Die soziale und politische Mentalität des russischen Adels. 9.-17. Jahrhundert, Köln; Weimar; Wien; Böhlau 1994. IX, 540.

Трэба адразу агаварыць, што пад «рускiм дваранствам» Гартмут Рус разумее грамадскую элiту Русi Кiеўскай i Маскоўскай (да Пятра I). У адрозненне, скажам, ад М.Грушэўскага, П.Мiлюкова, Э.Кiнана i Р.Пайпса, якiя адмаўлялi гiстарычную пераемнасць па лiнii Кiеў — Масква, аўтар кнiгi лiчыць такi падыход цалкам правамерным. Не заглыбляючыся ў сутнасць праблемы, канстатую толькi культурна-геаграфiчную неадпаведнасць назвы даследавання яго зместу. Бо, як выглядае з агляду крынiцаў i надзвычай багатага спiсу лiтаратуры, познесярэднявечныя Беларусь i Украiна засталiся па-за ўвагай вучонага, але ж тут таксама было дваранства, якое называла сябе «народам рускiм», «шляхтай рускай». Прычым, у ментальным плане акурат яно iстотна адрознiвалася ад маскоўскага. У кожным разе, «рускае дваранства» дапятроўскiх часоў нельга было абмяжоўваць вялiкарускiм. «Руская» шляхта Беларусi i Украiны выглядала б у кнiзе iнакш.
Чытаць далей →

Kamiński, Andrzej Sulima, Republic vs. Autocracy (Генадзь Сагановiч)


Kamiński, Andrzej Sulima, Republic vs. Autocracy: Poland-Lithuania and Russia, 1686-1697, Cambridge. Massachusetts 1993. 312.

Праца прафесара Вашынгтонскага ўнiверсiтэту Анджэя Камiньскага ўяўляе сабой забяспечанае салiднай крынiцазнаўчай базай параўнальнае даследаванне двух палiтычных светаў — Рэчы Паспалiтай як шляхецкай рэспублiкi (Commonwealth) i аўтакратычнай Расii. Манаграфiю апрача грунтоўных уводзiн складаюць восем раздзелаў: I «Усходнееўрапейскiя супернiкi», II «Прафесiяналы i аматары ў дыпламатычнай гульнi», III «Расiйскiя рэзiдэнты ў Польшчы», IV «Польскiя рэзiдэнты ў Маскве», V «Украiнскi парадокс», VI «Справа Саламона», VII «Прывабнасць сепаратнага мiру» i VIII «Цар Пётр ды элекцыя Аўгуста II».
Чытаць далей →

Iсаєвiч, Ярослав. Україна давня i нова. (Валеры Пазьнякоў)


Iсаєвiч, Ярослав, Україна давня i нова. Народ, рэлiгiя, культура, Львiв 1996. 332.

Вядомы ўкраiнскi вучоны, акадэмiк Нацыянальнай Акадэмii Навук Украiны Яраслаў Iсаевiч сабраў у гэтай кнiзе ўжо апублiкаваныя i некаторыя новыя артыкулы, датычныя ролi старадаўняй украiнскай культуры ў станаўленнi самасвядомасцi ўкраiнцаў. Ва ўмацаваннi нацыянальнай самасвядомасцi аўтар i бачыць адну са сваiх задачаў.

Аўтар па-новаму вызначае тое, што ёсць «даўняй» украiнскай культурай. На Украiне распаўсюджаны погляд, што «даўнiм» з’яўляецца ўсё да канца XVIII ст. (гэта значыць, да скасавання гетманшчыны i канца панавання Кацярыны II). Яраслаў Iсаевiч прапануе новыя межы, арыентуючыся на заходнееўрапейскую гiстарыяграфiю (падобная праблема, дарэчы, паўстае i перад беларускiмi гiсторыкамi). Чытаць далей →