Новы нумар

Галоўная » Запісы па тэме 'Бібліяграфія'

Артыкулы па тэме ‘Бібліяграфія’

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Лютага 5, 2011 |

Бендин А. Ю. Проблемы веротерпимости в Северо-Западном крае Российской империи (1863-1914). Минск: БГУ, 2010.

Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. Мінск, 2010.

Климов С. М. Базилиане. Могилев: МГУ им. А. Кулешова, 2011.

Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага ХІІІ-ХVІІІ стст. Складальнік А. А. Жлутка. Мінск, 2011.

Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі польскамоўных дакументаў па гісторыі Беларусі ХVІ — першай паловы ХІХ ст. Склад. А. І. Шаланда. Мінск: БелНДІДАС, 2012.

Стагановіч А. Успаміны пасла. Мінск: Лімарыус, 2011. Стагановіч М. Мае ўспаміны. Мінск: Лімарыус, 2012.

Стужынская Н. Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 20-я гады ХХ ст. Мінск: Вараксін А. М., 2012.

Федорук Я. Віленський договір 1656 року. Східноєвропейська криза і Україна у середині XVII століття. Київ: “Києво-Могиляньска академія”, 2011.

Чарняўскі Ф. В. Ураднікі Менскага ваяводства XVI-XVІІI стст. Біяграфічны даведнік. Вып. ІІІ (канюшыя абозныя, крайчыя, мастаўнічыя і будаўнічыя). Мінск, 2009.

Юрэвіч Л. Шматгалосы эпісталярыум: Гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні. Мінск: Кнігазбор, 2012 (Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва; Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 20).

Янушкевіч Я. Успаміны (1805-1831). Мінск: Лімарыус, 2011.

Alexandrowicz St. Studia z dziejów miasteczek Wielkiego Księstwa Litewskiego. Toruń, 2011.

Autonomia jednostki w Europie i w Polsce od XVII do XX wieku. Pod red. W. Mędreckiego. Warszawa, 2011.

Balcerak W. Z dziejów zamierzeń federacyjnych Józefa Pilsudzkiego. Warszawa, 2011.

Białe plamy — czarne plamy. Sprawy trudne w relacjach polsko-rosyjskich (1918-2008). Pod red. A. D. Rotfelda i A. W. Torkunowa. Warszawa, 2010.

Bylina St. Rewolucja husycka. Przed^wit i pierwsze lata. Warszawa: Neriton, 2011.

Dąbrowski J. Korona Królewstwa Polskiego w XIV w. Studium z dziejów rozwoju polskiej monarchii stanowej. Kraków 2010.

Dziedzictwo kresów — nasze wspólne dziedzictwo? Materiały międzynarodowej konferencji. Red. naukowa J. Purchla. Kraków: MCK, 2006.

Europa Środkowa — nowy wymiar dziedzictwa. Materiały międzynarodowej konferencji. Red. naukowa J. Purchla. Kraków: MCK, 2002.

Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 37 (1552-1561). Užrašymų knyga 37. Par. D. Baronas. Vilnius, 2011.

Matysiak J. Obóz polityczny króla Michała Korybuta Wiśniowieckiego. Warszawa, 2011.

Naród — styl — modernizm. Materiały konferencji 1. Red. J. Purchla, W. Tegethoff. Kraków — Monachium, 2006.

Odsiecz wiedeńka. Red. naukowy T. Chynczewska-Hennel. Warszawa, 2011.

Ofiary imperium. Imperia jako ofiary. 44 spojrzenia. Red. A. Nowak. Warszawa, 2010.

Plewczyński M. Wojny i wojskowość polska w XVI wieku. T. 1. Lata 1500-1548. Zabrze, 2011.

Polska siedemnastowieczna literatura okolicznościowa ze zbiorów zamku Skokloster. Wydał i opracował S. Baczewski. Warszawa, 2009.

Sdvižkov D. Epoka inteligencji. Historia porównawcza warstwy wykształconej w Europie. Warszawa, 2011.

Słoń M. Die Spitäler Breslaus im Mittelalter. Warszawa, 2001.

Śmierć — przestrzeń — czas — tożsamość w Europie Środkowej około 1900. Materiały międzynarodowej konferencji. Red. naukowa K. Grodziska, J. Purchla. Kraków: MCK, 2002.

Spojrzenie na polski Wrzesień 1939 roku. Pod red. T. Kondrackiego. Warszawa: Neriton, 2011.

Społeczeństwo Polski średniowiecznej. Zbiór studiów. Tom XII. Warszawa, 2012.

Staropolski ogląd świata. Rzeczpospolita między okcydentalizmem a orientalizacją. T. 1. Przestrzeń kontaktów. Red. F. Wolański, R. Kołodziej. Toruń, Adam Marszałek, 2009; T. 2. Przestrzeń wyobrażeń. Red. F. Wolański, R. Kołodziej. Toruń, Adam Marszałek, 2009; T. 3. Tożsamość i odmienność. Red. B. Rok, F. Wolański. Toruń, Adam Marszałek, 2011.

The Historical Metropolis. A Hidden Potential. International Conference. Ed. by Jacek Purchla. Cracow, 1996.

Unia lubelska z 1569 roku. Z tradycji unifikacyjnych I Rzeczypospolitej. Red. T. Kempa, K. Mikulski. Toruń, 2011.

Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Вып. 9. Мінск, 2011.

Гарадзенскі гадавік. № 1 (Гродна, 2012).

Герольд Litherland № 18 (Горадня — Менск, 2011).

Borussia. T. 50 (2011).

Hansische Geschichtsblätter. Jg. 129, 2011.

Harvard Ukrainian Studies. Vol. 29, nr. 1-4 (2007).

Ab Imperio. 2011, № 3; 2012, № 1, 2.

Das Historisch-Politische Buch. 60. Jg. 2012. Hf. 1-6.

History and Theory. Vol. 51. 2012. Nr. 1-3.

Kwartalnik Historyczny. R. 118 (2011). Nr. 3, 4; R. 119 (2012). Nr. 1.

Przegląd Wschodni. T. XI. Z.3 (43).

Studia Zródłoznawcze. Commentationes. XLIX. Warszawa, 2011.

Zapiski Historyczne. T. 76.2011. Z. 3-4; T. 77.2012. Z. 1,2.

Zeitschrift für Ostmitteleuropa-Forschung. Jg.61 (2012) Hf.1, 2.

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Лютага 2, 2011 |

Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты. Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі / рэд. А. Лагвінец і Т. Чуліцкая. Варшава, 2013.

Берестечко 1651 в історії Польщі і України. Луцьк – Прушкув, 2013.

Вялікае Княства Літоўскае і суседзі: Права. Вайна. Дыпламатыя / пад. рэд. С. Ф. Сокала і А. М. Янушкевіча. Мінск, 2012.

Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы ХVІІІ – пачатку ХХІ ст.: у 2 кн. Кн. 1. Мінск, 2011; Кн. 2. Мінск, 2012.

Джерела з історії Національно-визвольної війни українського народу 1648–1658 рр. Т. 1 (1648–1649) / упорядник Ю. Мицик. Київ, 2012.

Доўнар Л. Гісторыя беларускай кнігі. Мінск: БДУКМ, 2012.

Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX–XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV–XVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура и просвещение в средневековом Полоцке / О. Н. Левко [и др.]; редкол.: А. Коваленя (гл. ред.); науч. ред. О. Левко; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск: Беларуская навука, 2012.

Трафімчык А. В. Якуб Колас – вядомы і невядомы. Мінск, 2012.

Тэстаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст. (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / склад.: А. Ф. Аляксандрава, В. У. Бабкова, І. М. Бобер. Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2012.

Формозов А. А. Классики русской литературы и историческая наука. Москва: Гриф и К., 2012.

Bomelburg, H.-J., Gestrich A., Schnabel-Schule H. (Hg.): Die Teilung Polen-Litauens. Inklusions- und Exklusionsme-chanismen – Traditionsbildung – Vergleichsebenen. Osna-bruck, 2013.

Bunte Flecken in Weißrussland. Erinnerungsorte zwischen polnisch-litauischer Union und russisch-sowjetischem Imperi-um. Hg. von Thomas M. Bohn, Rayk Einax und Julian Muhlbauer Wiesbaden 2013. (Historische Belarus-Studien Bd. 1)

Czwołek A. Opozycja polityczna na Białorusi (1989–2010). Gdańsk, 2013.

Friedman A. Deutschlandbilder in der weißrussischen sowjetischen Gesellschaft 1919–1941. Propaganda und Erfahrungen. Stuttgart: Franz Steiner, 2011.

From Krakow to Vilnius. Report of the 2nd International Itinerant Seminar “The Common Heritage of Eastern Borderlands of Europe” (2010). Tokyo University of Foreign Studies, 2013.

Kołodziej R., Zwierzykowski M. Bibliografia parlamentaryzmu Rzeczypospolitej szlacheckiej. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2012.

Markova A. Sovětska bělorusizace jako cesta k narodu: iluze nebo realita? Praha: Nakladatelstvi Lidove noviny, 2012.

Po unii – sejmiki szlaheckie w Rzeczypospoloitej XVI–XVIII wieku / pod red. H. Lulewicza i M. Wagnera. Siedlce, 2013.

Radzik R. Białorusini – między Wschodem a Zachodem. Lublin: UMCS, 2012.

Studia z dziejow Rzeczypospolitej z Państwem Moskiewskim w XVI–XVII wieku / pod red. M. Nagielskiego, K. Bobiatyńskiego i P. Gawronia. Zabrze – Tarnowieckie Gory, 2013.

Tożsamości zbiorowe Białorusinow / рod red. R. Radzika. Lublin: Wydawnictwo UMCS, 2012.

Zakrzewski A. Wielkie Księstwo Litewskie (XVI–XVIII w.). Prawo – ustroj – społeczeństwo. Warszawa, 2013.

Герольд Litherland № 19 (2013).

Ab Imperio 2013, №1, 2, 3, 4.

Hansische Geschichtsblatter Jg. 130, 2012; 131, 2013.

Harvard Ukrainian Studies Vol. 31, nr. 1–4 (2009– 2010).

Das Historisch-Politische Buch Jg. 61. 2013. Hf. 4–6.

History and Theory Vol. 52. 2013. Nr. 3.

Przegląd Wschodni T. XII. Z.1–3 (45–47).

Zapiski Historyczne T. 77. 2012. Z. 3; T. 78. 2013. Z.1–3.

Zeitschrift fur Ostmitteleuropa-Forschung Jg. 61 (2012) Hf. 3–4; 62 (2013) Hf. 1–4.

Публікацыі па гісторыі ў беларускіх часопісах за 2010 г.

Студзеня 1, 2011 |

Беларускі гістарычны часопіс

Першы нумар за 2010 г. пачынаецца матэрыялам Вітаўта Чаропкі „Іван Хруцкі: адкрыццё мастака (да 200-годдзя з дня нараджэння)”, у якім ва ўласцівай аўтару маляўнічай манеры апавядаецца пра жыццё і творчасць Івана Хруцкага (1810–1885), робіцца спроба зняць шэраг супярэчнасцяў у дачыненні да біяграфіі мастака. Аднак поўная адсутнасць спасылак (пададзены толькі спіс літаратуры) змяншае магчымасць праверкі сцвярджэнняў аўтара. Тры наступныя артыкулы прысвечаны гісторыі царквы пры бальшавіках. У даследаванні Мікалая Клепікава „Канфіскацыя царкоўных рэліквій у 1920-я г.” распавядаецца, як пад лозунгам „дапамогі галадаючым” у 1922 г. ладзілася разрабаванне маёмасці рэлігійных супольнасцяў. Звесткі па ССРБ падаюцца як ілюстрацыйны матэрыял. Назва артыкула Таццяны Івановай — „Канфесіянальная сітуацыя на тэрыторыі Віцебскай губерні ў 1917–1924 г.” — не цалкам адпавядае яго зместу, бо гаворка ідзе пераважна пра змены ў палітыцы бальшавіцкай улады ў дачыненні да хрысціянскіх канфесій. Уладзімір Гарыдавец („Гісторыя абнаўленчага расколу на Віцебшчыне”) апісвае ўнутраны канфлікт у Праваслаўнай царкве ў 20–30-я г. XX ст. паміж прыхільнікамі захавання старых царкоўных звычаяў і т. зв. „абнаўленцамі”, якія выступалі за адаптацыю праваслаўя да савецкага ладу. Святарскі сан аўтара, прыналежнасць да „патрыяршай” царквы не спрыяюць бесстароннасці выкладу. Тэма гісторыі адукацыі прадстаўлена артыкулам Алены Трубчык „Школьная справа на тэрыторыі Беларусі ў час польска-савецкай вайны 1919–1920 г. на старонках перыядычнага друку”, дзе паказваецца адлюстраванне школьнай праблематыкі ў матэрыялах выбраных польскіх афіцыйных, беларускіх незалежных і савецкіх газет. Мікалай Токараў у матэрыяле „Акадэмік Павел Восіпавіч Горын (да 110-годдзя з дня нараджэння)” у характэрным для такога кшталту прынагодных тэкстаў патэтычным стылі апісвае лёс беларускага савецкага гісторыка Паўла Горына-Каляды (1900–1938), вучня Міхаіла Пакроўскага, прэзідэнта Беларускай акадэміі навук (1931–1935), які спрычыніўся да разгрому т. зв. „нацдэмаўшчыны”, але і сам не пазбегнуў рэпрэсій.

Другі нумар. У артыкуле Аляксандра Кушнярэвіча „Храмы-кастэлі Вялікага Княства Літоўскага” характарызуюцца помнікі абарончага дойлідства ВКЛ XV — пачатку XVII ст. Робіцца выснова, што прататыпам храмаў-кастэляў у ВКЛ (як каталіцкіх, так і праваслаўных) быў касцёл Святога Станіслава ў Вільні. Даследаванне Алены Коршук „Каштоўнасныя асаблівасці нацыянальнай свядомасці беларусаў” — чарговая спроба даказаць схільнасць беларусаў да калектывізму: на гэты раз у якасці прыкладаў фігуруюць незразумела па якіх параметрах абраныя вершы, а таксама варыянты беларускага гімна. Апошняе зусім недарэчна, бо любы гімн так ці інакш апелюе да супольнасці. Аляксандр Павільч („Асэнсаванне міжканфесіянальных адрозненняў у помніках усходнеславянскага пісьменства: культуралагічны аналіз”) імкнуўся „прасачыць эвалюцыю ўяўленняў пра міжканфесіянальныя адрозненні” (с. 25), але замест гэтага падаў малазвязаныя паміж сабой анатацыі дзясятка тэкстаў, якія адносяцца да розных часоў, належаць розным народам і культурам.

Трэці нумар адкрываецца артыкулам Леаніда Землякова і Мікалая Шчокіна «Праблема „адукацыя і рэлігія” ў кантэксце дзяржаўна-канфесіянальных адносін у Рэспубліцы Беларусь». Аўтары лічаць, што канфесійная адукацыя не адпавядае свецкаму характару навучальных устаноў, а вось рэлігіязнаўчая — цалкам магчымая ў іх сценах. Звяртаецца ўвага на неабходнасць удасканалення заканадаўства ў сферы рэлігійнай адукацыі. Незразумела, аднак, наколькі дарэчны гэты матэрыял у гістарычным выданні. Таксама ўражвае няведанне аўтарамі беларускай мовы: „пабудова пісьменнай (!) палітыкі” — няўдалая калька з „построения грамотной политики”. Віталь Галубовіч („Палітычная сістэма Вялікага Княства Літоўскага ў 1588–1648 г.”) спыняецца на ролі манарха ў палітычным жыцці, дзяржаўных інстытуцыях, складзе, унутраным падзеле і ролі ў Рэчы Паспалітай палітычнай эліты ВКЛ, дзейнасці соймаў і соймікаў у акрэслены перыяд. Адзначаецца паступовае набліжэнне да польскіх узораў па ўсіх параметрах. Яшчэ два артыкулы прысвечаны пытанням этнаграфіі і мастацтвазнаўства. У матэрыяле Аляксандры Раманюк „Рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці намітак Усходняга Палесся канца XIX — пачатку XX ст.” апісваюцца асаблівасці рушніковых галаўных убораў (не толькі ўласна намітак) у вылучаных М. Раманюком рэгіёнах — Калінкавіцкім, Давыд-Гарадоцкім, Тураўскім, Брагінскім, „Вічынскай зямлі” (тэрмін І. Сербава), Турава-Мазырскім. Паліна Богдан („Мастацкія асаблівасці традыцыйных беларускіх паясоў”) зрабіла (па традыцыйных этнаграфічных раёнах) апісанне паясоў паводле тэхнікі вырабу, памераў і дэкору — каларыстыкі і арнаментацыі.

Чацвёрты нумар мае выразную „ваенную” скіраванасць. Змешчана справаздача „Вялікая Айчынная вайна (агляд матэрыялаў круглага стала, які адбыўся ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі 3 сакавіка 2010 г.)”. Большасць выступленняў на „круглым стале” была вытрымана ў навуковым рэчышчы, арыентавана на акрэсленне актуальных задач вывучэння дадзенай тэмы, хоць не абышлося (даклады Уладзіміра Кузьменкі, Вадзіма Гігіна і асабліва Яўгена Новіка) без традыцыйнага „выкрывання фальсіфікатараў”. У артыкуле Уладзіміра Паўлава „Беларусы ў руху Супраціўлення Чэхаславакіі” сабраны звесткі пра нараджэнцаў Беларусі, якія былі партызанамі на тэрыторыі Чэхіі і Славакіі, апавядаецца як пра партызанаў — уцекачоў з палону і г. д., так і пра спецыяльна закінутых з тэрыторыі СССР. Матэрыял Неанілы Цыганок „Праведнікі народаў свету” прысвечаны выратавальнікам яўрэяў у часы Другой сусветнай вайны ў Асіповіцкім раёне, вызначаецца матывацыя іх дзеянняў. Асаблівая ўвага звяртаецца на гісторыю праведніка Аляксея Дзянісава. З агульнай канвы выбіваецца даследаванне Леаніда Казакова „Узнікненне і развіццё фальваркаў у шляхецкіх уладаннях у Вялікім Княстве Літоўскім (другая палова XVI — першая палова XVII ст.)”, у якім вызначаюцца асаблівасці з’яўлення фальваркаў у шляхецкіх маёнтках у ВКЛ, адрозненні фальваркаў ад гаспадарскіх двароў, асаблівасці гаспадарання пры дадзенай эканамічнай сістэме.

У пятым нумары тры матэрыялы прысвечаны гісторыі Полацка. У артыкуле Марата Клімава „Новае адкрыццё ў храналогіі старажытнага Полацка” адзначаецца, што знаходкі арабскіх дырхамаў, якія, на думку аўтара, трапілі ў Полацк у 820–840-я г., пацвярджаюць існаванне Полацка на гарадзішчы ўжо ў першай палове IX ст. Дзяніс Дук („Ад Рагвалода да Івана Грознага: Верхні замак у сацыяльнай тапаграфіі Полацка”) насуперак прынятаму ў ранейшай гістарыяграфіі меркаванню сцвярджае, што Верхні замак здзяйсняў функцыі дзядзінца не з XI, а з XIV ст. (княскі церам на ім даследчык датуе акурат XIV ст.), а дагэтуль ён быў сакральным (спачатку — паганскім, а пасля — хрысціянскім) цэнтрам. Матэрыял Івана Саверчанкі «„Полацкі летапіс” — галоўная крыніца палітычнай гісторыі Беларусі XII ст.» — гэта спроба рэканструяваць тэкст „Полацкага летапісу” на падставе Іпацьеўскага, Лаўрэнцьеўскага і Радзівілаўскага спісаў. Але ніяк не пазначаюцца прынцыпы адбору паведамленняў, бо адзін факт згадкі ў іх падзей і асоб, звязаных з Полацкай зямлёй, недастатковы для аднясення звестак у набыткі полацкага летапісання. Астатнія матэрыялы па гісторыі Беларусі датычаць XX ст. У артыкуле Міхаіла Анісяева „Арганізацыя Асобага аддзела Заходняга фронту” апісваецца стварэнне, структура і паўнамоцтвы савецкай ваеннай контрразведкі на тэрыторыі Беларусі ў 1919–1920 г. Вольга Коваль у працы „Узаемасувязь беларускай і ўкраінскай эміграцыі міжваеннага часу (па матэрыялах беларускай эмігранцкай прэсы)” адзначае сумесны ўдзел беларусаў і ўкраінцаў у палітычных і грамадскіх мерапрыемствах, падкрэслівае, што беларускія дзеячы лічылі ўкраінцаў прыкладам для сябе.

Надзіва шмат матэрыялаў па сярэднявечнай і раннемадэрнай гісторыі Беларусі і ў шостым нумары. У артыкуле Аляксандра Доўнара „Белавежская пушча ў XVI–XVIII ст.: асноўныя вехі гісторыі” апавядаецца пра сістэму аховы і карыстання ў Белавежскай пушчы, вялікая ўвага аддадзена розным катэгорыям насельніцтва, што служылі ў пушчы. Дзмітрый Крывашэеў („Тэрміналогія лясных промыслаў у Вялікім Княстве Літоўскім XIV–XVI ст.”) падае назвы прыстасаванняў для палявання, баброўніцтва, бортніцтва і нарыхтоўкі драўніны. Робіцца выснова, што за выняткам нямецкамоўнай тэрміналогіі апошняга промыслу назвы астатніх прыладаў маюць мясцовае паходжанне. Тэма Другой сусветнай вайны раскрываецца ў тэкстах Сяргея Новікава („Абарона Брэсцкай крэпасці: традыцыйнае і новае ў гістарыяграфіі”) і Крысціяна Ганцара („Штурм Брэсцкай крэпасці”). Гэтыя артыкулы ўяўляюць сабой рэцэнзіі на працу расійскага даследчыка Расціслава Аліева „Штурм Брэсцкай крэпасці” (2008), у якой гісторыя абароны Брэсцкай крэпасці падаецца не як звычайна, на падставе ўспамінаў абаронцаў, а па звестках нямецкіх крыніц. Да пераважна станоўчай рэцэнзіі С. Новікава (К. Ганцар куды больш крытычны) дададзены яшчэ выклад савецкай (яна ж — афіцыйная беларуская) версіі гісторыі абароны.

Сёмы нумар прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. У артыкуле Руслана Гагуа „Грунвальдская бітва 1410 г.” апавядаецца пра перадгісторыю і ход Вялікай вайны 1409–1411 г. у цэлым і, вядома ж, пра Грунвальдскую бітву 15 ліпеня 1410 г. Аўтар разглядае ролю Ягайлы ў бітве, значэнне смаленскіх палкоў і інш. Яшчэ адзін аналіз перадумоваў і ходу бітвы робіць Юрый Бохан („Да пытання аб некаторых дыскусійных момантах Грунвальдскай бітвы 1410 г.”). Даследчык спыняецца на легендзе аб наяўнасці „воўчых ям”, а таксама на пытаннях размяшчэння войскаў перад бітвай і ўласна яе ходу, перадусім, характару і маштабаў уцёкаў войска ВКЛ. Як і ў папярэднім нумары, два даследаванні напісаны пра Другую сусветную вайну і яе наступствы. Сяргей Новікаў („Магілёўская бітва 1941 г. у данясеннях вермахта”) на падставе нямецкіх крыніц апісвае бітву за Магілёў на яе апошнім этапе (20–26 ліпеня 1941 г.), адзначае выдатную сістэму абароны горада, удакладняе склад (па дывізіях і палках) абаронцаў, колькасць палонных, акрэслівае нямецкія страты. Аўтар прапануе прысвоіць Магілёву ганаровае званне „Горад-герой”. У артыкуле Анатоля Шаркова „Нацысцкія злачынцы перад судом ваенных трыбуналаў у Беларусі ў 1945–1950 г.” апавядаецца пра дзейнасць ваенна-палявых судоў, адкрытыя і закрытыя судовыя працэсы над ваеннымі злачынцамі. Падкрэсліваецца, што калі адкрытыя працэсы ў межах ваенных трыбуналаў адбываліся з захаваннем законнасці, то пры закрытай судавытворчасці назіраліся парушэнні. Аляксандр Кушнір і Ігар Чаквін („Этнагістарычныя асаблівасці фарміравання антрапалагічных рыс насельніцтва Беларусі”) паводле дадзеных даследавання чарапоў акрэсліваюць шляхі прыходу славян на тэрыторыю Беларусі (з поўдня), ролю балтаў і фіна-уграў у этнагенезе беларусаў.

У восьмым нумары ў артыкуле „Рукапісная кніга ў Куцейне” Юрый Лаўрык разглядае рукапісы рэлігійнага характару, якія з розных прычын акрэсліваюцца як напісаныя ў Куцейне, і высвятляе, якія з іх сапраўды былі створаны ў куцеінскіх Багаяўленскім і Успенскім манастырах. У публікацыі Вольгі Папко „Арганізацыя паляванняў у ардынацыях князёў Радзівілаў у канцы XIX — пачатку XX ст.” апавядаецца пра паляванні ў Давыд-Гарадоцкай ардынацыі, якой у названы перыяд валодалі Лявон (1808–1885) і Антоній Вільгельм (1833–1904) Радзівілы. Асноўную частку матэрыялу складае пераклад успамінаў польскага мастака Юльяна Фалата (1853–1929) пра паляванне 1886 г., у якім удзельнічаў будучы германскі імператар Вільгельм II Гогенцолерн. У матэрыяле Міхаіла Цубы „Партызанскі рух на беларускіх землях у гады Першай сусветнай вайны” сцвярджаецца, што арганізаваны расійскімі ўладамі ў 1915–1917 г. партызанскі рух, за выняткам некалькіх удалых аперацый з удзелам мясцовага насельніцтва, не меў поспеху, затое сапраўдны масавы рух супраць нямецкага панавання разгарнуўся ў 1918 г., калі яго імкнуліся ўзначаліць беларускія эсэры і бальшавікі. У матэрыяле Ніны Змачынскай „З гісторыі збораў медыцынскіх кніг у Беларусі (да 70-годдзя Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі)” падаецца гісторыя медыцынскіх кніжных збораў на тэрыторыі Беларусі з часоў Сярэднявечча. Але асноўная ўвага звернута на перыяд канца XIX — XX ст. і перадусім на стварэнне (1940) і дзейнасць Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.

Тэмай дзявятага нумара стала гісторыя Бабруйска. У артыкуле Вітаўта Чаропкі „Бабруйск: горад-папялушка” асноўная ўвага аддаецца гісторыі Бабруйскай крэпасці як вайсковай фартэцыі і турме, акрамя таго, апавядаецца пра мінулае Бабруйска ў цэлым, згадваюцца яго вядомыя нараджэнцы і жыхары. Іна Аўсейчык („Бабруйская крэпасць: помнік гісторыі і архітэктуры”) падрабязна спыняецца на сістэме ўмацаванняў крэпасці, апісвае план яе аднаўлення. Яшчэ два тэксты належаць да галіны гісторыі мастацтваў. У матэрыяле Наталлі Пінчук „Раслінны, зааморфны і антрапаморфны матывы ў дэкоры металічных упрыгажэнняў X–XIII ст. на беларускіх землях” вызначаецца семантыка арнаментацыі металічных упрыгажэнняў X–XIII ст.: раслінныя і жывёльныя матывы знітоўваюцца з паганскімі вераваннямі, а антрапаморфныя — з хрысціянскім культам. У артыкуле Алы Савіцкай „Беларускі тэатр у 1930-я г.: пошукі, выпрабаванні, страты” распавядаецца, як пад сцягам барацьбы з „фармалізмам” і „нацдэмаўшчынай” знішчаліся здабыткі беларускага тэатральнага мастацтва, а пастаноўкі ператвараліся ў агіткі.

Найбольшая ўвага ў дзясятым нумары звернута на гісторыю беларускіх татараў. У артыкуле Зарыны Канапацкай „Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татараў” даецца кароткая характарыстыка розных відаў рукапісных помнікаў беларускіх татараў (кітабы, хамаілы, тэфсіры, тэджвіды, далавары). Падкрэсліваецца, што гэтыя помнікі могуць служыць для вывучэння старабеларускай гутарковай мовы, хоць тут жа (с. 30) сцвярджаецца, што іх мова ўяўляла сабой „мясцовы гутарковы варыянт польскай мовы (моцна беларусіфікаваны)”, праўда, апошняя заўвага датычыць толькі XVII–XVIII ст. У матэрыяле Ірыны Сынковай і Міхаіла Тарэлкі „Шыіцкая малітва ў рукапісах беларускіх татараў” падаецца тэкст шыіцкай малітвы „Дванаццаць імамаў”, якая захавалася ў шэрагу кітабаў і хамаілаў беларускіх татараў-сунітаў. Робіцца спроба растлумачыць наяўнасць шыіцкай малітвы ў суніцкім тэксце — разу-менне шыіцкіх імамаў як святых-памочнікаў, уплыў на беларускіх татараў з тэрыторый шыіцка-суніцкіх кантактаў — Ірана, Туркменістана, Малой Азіі. Аляксандр Кушнярэвіч і Антон Францішак Брыль („Готыка ў Ашмянах”) сцвярджаюць, што францысканскі касцёл у Ашмянах быў першапачаткова пабудаваны ў гатычным стылі, праявы чаго захаваліся да сёння. Удакладняецца дата яго пабудовы — канец XV — пачатак XVI ст. Юрый Мікульскі („Новыя лісты Філона Кміты-Чарнабыльскага”) акрэслівае ранейшыя публікацыі эпісталярнай спадчыны Філона Кміты-Чарнабыльскага, публікуе тры раней не друкаваныя лісты, з якіх можна даведацца пра абставіны канфлікту ў 1574–1576 г. за пасаду архімандрыта Кіева-Пячорскага манастыра (№ 2) і цяжкую хваробу Івана IV увесну 1579 г. (№ 3). У артыкуле Эдуарда Карніловіча „Міністр-прымірыцель з ро ду Святаполк-Мірскіх” акрэсліваецца палітычная біяграфія віленскага, гродзенскага і ковенскага генерал-губернатара (1902–1904), міністра ўнутраных спраў Расій скай імперыі (жнівень 1904 г. — 18 студзеня 1905 г.) князя Пятра Святаполк-Мірскага (1857–1914), які характарызуецца як ліберальны палітык. Сцвярджаецца, што ён не меў дачынення да „крывавай нядзелі”. Вадзім Гігін у публікацыі „Разгром небальшавіцкіх палітычных партый і груп на тэрыторыі Савецкай Беларусі ў першай палове 1920-х г.” падае змястоўны матэрыял, але асноўная ўвага аддаецца ліквідацыі агульнарасійскіх і яўрэйскіх партый на Віцебшчыне і Гомельшчыне, якія ў першай палове 20-х г. у склад Беларусі не ўваходзілі. З беларускіх партый аўтар падрабязна піша пра роспуск БПСР у 1924 г.

Адзінаццаты нумар пачынаецца аглядным артыкулам Вольгі Ляўко „Развіццё археалагічнай навукі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2006–2010 г.”, у якім акрэсліваюцца вынікі даследаванняў на Агінскім канале, у Белавежскай пушчы, на стаянцы Кавальцы і паселішчах Крывінскага тарфяніка. Аўтарка таксама спыняецца на археалагічным вывучэнні помнікаў эпохі Вялікага перасялення народаў і часоў вікінгаў. Асобная ўвага аддаецца здабыткам беларускіх археолагаў у даследаванні гісторыі беларускіх гарадоў (Друцк, Мінск, Віцебск, Шклоў) у сярэднявечны і раннемадэрны перыяды. У артыкуле Вітаўта Чаропкі „Адысея Зыгмунта Мінейкі” апісваецца жыццё паўстанца 1863 г., ганаровага грамадзяніна Грэцыі, адкрывальніка антычнага горада Дадон Зыгмунта Мінейкі (1840–1925). Аповед пераважна вядзецца на падставе мемуараў самога Мінейкі і ўспамінаў яго знаёмых. „Ваенная Беларусь у найноўшых нямецкіх даследаваннях” Сяргея Новікава: падаецца змест новых прац Бабеты Квінкерт, Богдана Мусяля і Аляксандра Брагеля. Крытычныя заўвагі робяцца толькі ў дачыненні да працы Мусяля. У даследаванні Андрэя Гаранскага і Святланы Мандрык „Рэформа прыходскага кіравання 1961 г. і яе наступствы ў Беларусі” ідзе гаворка пра адхіленне святароў ад фінансава-гаспадарчага кіравання парафіямі і перадачу гэтых функцый парафіяльным саветам, у якія ў тым ліку ўводзіліся адданыя савецкай уладзе людзі. Адзначаецца змяншэнне колькасці парафій і святароў у Праваслаўнай царкве ў Беларусі ў выніку рэформы.

Дванаццаты нумар змяшчае два матэрыялы па гісторыі мастацтваў. У артыкуле Наталлі Пінчук „Геаметрычныя матывы ў дэкоры металічных упрыгажэнняў IX–XIII ст. на беларускіх землях” пералічваюцца асноўныя геаметрычныя матывы на розных відах упрыгажэнняў, коратка вызначаецца іх сімвалічнае значэнне. Наталля Наркевіч („Скроневыя ўпрыгажэнні жанчын Беларусі XI–XIV ст.”) апісвае знешні выгляд, тэхніку вырабу, мастацкае аздабленне скроневых колцаў, колтаў і раснаў. Сацыяльная гісторыя рэпрэзентавана артыкулам Вольгі Сабалеўскай „Феномен беднасці беларускіх яўрэяў у другой палове XIX ст.”, у якім падкрэсліваецца наяўнасць вялікай колькасці бедных сярод яўрэйскага насельніцтва беларускіх губерняў, апісваецца сістэма дабрачыннасці і дапамогі, якая існавала ў яўрэйскім асяроддзі. Пытанні палітычнай гісторыі закранае Рыгор Лазько ў матэрыяле „Польска-савецкія мірныя перагаворы 1920 г. і лёс Беларусі”, у якім на падставе ўважлівага аналізу крыніц сцвярджае, што другое абвяшчэнне ССРБ было толькі інструментам бальшавіцкай улады для аблягчэння перамоваў з Польшчай.

Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук

У 2010 г. у выданні „Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук” было надрукавана 15 артыкулаў па гісторыі і этналогіі, з іх: 1 — па сусветнай гісторыі (у дадзеным аглядзе не падаецца), 2 — па гісторыі этналогіі, 1 — па гісторыі беларускага сярэднявечнага мастацтва; 1 — па гісторыі Рэчы Паспалітай XVIII ст. і ажно 10 (!) — па гісторыі Беларусі XX — пачатку XXI ст.

Тры гістарычныя і адзін этналагічны матэрыял змешчаны ў першым нумары. Андрэй Мацук („Барацьба магнацкіх груповак за ўрад падканцлера ВКЛ у 1752 г.”) раскрывае падрабязнасці барацьбы за пасаду падканцлера ў 1752 г. (фактычна — за вяршэнства ў ВКЛ) паміж Радзівіламі і Фаміліяй (Чартарыйскімі), чый кандыдат Міхал Антоній Сапега ў выніку абышоў вылучэнца Радзівілаў Ігната Сапегу. Гэтае супрацьстаянне прааналізавана ў кантэксце імкнення Аўгуста III усталяваць спадчынную манархію, праціўнікамі чаго былі Чартарыйскія. У артыкуле А. Зябко „Антываенны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (жнівень 1914 — люты 1917 г.) у савецкай і айчыннай гістарыяграфіі” характарызуецца вывучэнне антываеннага руху пад час Першай сусветнай вайны ў даследаваннях 20–50-х г., 60–80-х г. і найноўшага перыяду. Адзначаецца вялікая факталагічная база і тэндэнцыйныя ацэнкі, уласцівыя савецкай гістарыяграфіі, і нераспрацаванасць тэмы ў сучаснай беларускай навуцы. Робіцца спроба акрэсліць паняцце „антываенны рух”. У матэрыяле Надзеі Зайцавай „Роля грамадскіх фондаў спажывання ў сацыяльным забеспячэнні калгаснага сялянства Беларусі (1966–1975)” акрэсліваюцца сферы, у якія накіроўваліся грамадскія фонды ў калгасах, прасочваецца дынаміка грашовых выплат, вызначаецца доля фондаў (28–30%), якая прыпадала на вёску. З артыкула Наталлі Луйгас „Роля навуковых школ у даследаванні праблемы беларускай сям’і 80–90-х г. XIX ст.” вынікае, што мэтай аўтаркі было паказаць уплыў „юрыдычнай” (?), „эвалюцыйнай” і „міфалагічнай” школ на этнаграфічнае даследаванне сям’і. Але паколькі фактычна аналізуецца толькі спадчына М. Доўнара-Запольскага і Я. Карскага, атрымалася, што першы — і „юрыст”, і „эвалюцыяніст”, а другі — „эвалюцыяніст” з праявамі „міфалагічных” падыходаў.

„Гістарычную” частку другога нумара распачынае артыкул Аляксандра Кавалені „Вялікая Перамога — на вякі ў памяці людзей”, у якім апавядаецца пра ўшанаванне ў Беларусі памяці герояў вайны, перадусім апісваюцца вялікія і малыя мемарыяльныя аб’екты. Тэкст змяшчае відавочную недакладнасць: „Вечны агонь [у Брэсцкай крэпасці] быў запалены ў дзень адкрыцця мемарыяла 9 мая 1985 г. Героем Савецкага Саюза, першым сакратаром ЦК КПБ Пятром Міронавічам Машэравым” (с. 59), што не адпавядае рэчаіснасці, бо П. Машэраў загінуў у 1980 г. У артыкуле Надзеі Зайцавай „Станаўленне сістэмы сацыяльнай абароны калгаснага сялянства БССР (1966–1975)” акрэсліваецца працэс стварэння адзінай сістэмы сацыяльнага страхавання (у 1971 г.) і пенсійнага забеспячэння (з 1964 г., цалкам — у 1971 г.) калгаснікаў. Адзначаецца, што іх сацыяльная абароненасць была ніжэйшая, чым рабочых і служачых у горадзе. У матэрыяле Марыны Глеб „Рэспубліка Беларусь і еўрапейскія міжнародныя арганізацыі” характарызуюцца ў станоўчым рэчышчы адносіны афіцыйнага Мінска з Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывай (Беларусь — удзельнік з 1996 г.), Арганізацыяй Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (назіральнік з 2005 г.), Саветам дзяржаў Балтыйскага мора (назіральнік з 2009 г.), акрэсліваюцца асноўныя напрамкі кантактаў.

У трэцім нумары змешчаны наступныя працы. Наталля Наркевіч („Ювелірнае мастацтва Беларусі XI–XIII ст.”) разглядае розныя віды скроневых, нагрудных, паясных, наручных упрыгажэнняў, а таксама асобна прадметы рэлігійнага культу. Артыкул Вячаслава Даніловіча „Моладзь у сацыяльна-эканамічным жыцці савецкай Беларусі ў пачатку 1920-х г.” прысвечаны высвятленню значэння камсамола ў навучанні і працаўладкаванні моладзі ў ССРБ у першай палове 20-х г. XX ст. У матэрыяле Ксеніі Разуванавай „Асноўныя кірункі дзейнасці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры ў Заходняй Беларусі (1926–1936)” апісваецца разнастайная дзейнасць БІГіК, перадусім у культурна-асветніцкай, а таксама ў гаспадарчай сферы. Але на с. 73 гісторык і грамадскі дзеяч Мікалай Шкялёнак чамусьці названы М. Шлякёнкам. У артыкуле Уладзіміра Здановіча „Беларусы на франтах вайны і ў еўрапейскім руху Супраціўлення ў айчыннай гістарыяграфіі (1991–2009)” аналізуюцца набыткі беларускай гістарыяграфіі па наступных тэмах: беларусы ў польскіх вайсковых фармаваннях і Еўрапейскім руху Супраціву, жанчыны на вайне, роля заградатрадаў і штрафбатаў.

Чацвёрты нумар. У артыкуле Наталлі Луйгас „Станаўленне беларускай савецкай этнаграфічнай школы даследавання праблемы сям’і (50–70-я г. XX ст.)” апавядаецца пра асноўныя напрамкі ў вывучэнні сям’і і шлюбу ў беларускай савецкай этнаграфіі, акрэсліваюцца метадалагічныя падыходы ў іх адрозненні ад характэрных для ранейшых (напрыклад, прац М. Доўнара-Запольскага) даследаванняў. У матэрыяле Мікалая Мязгі „Польска-савецкая вайна 1919–1920 г. у савецкай міжваеннай гістарыяграфіі” паказваецца савецкі погляд на прычыны, характар, ход (перадусім бітву на Вісле) і вынікі вайны, беларускі нацыянальны рух пад час яе. Адзначаецца, што ў 30-я г. савецкая інтэрпрэтацыя вайны 1919–1920 г. зведала змены ў бок яшчэ большай ідэалагізацыі. Віталь Крывуць у артыкуле „Маладзёжная палітыка польскіх улад на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства ў 1920–1930-я г.” аналізуе сельскагаспадарчую і ваенную падрыхтоўку моладзі, акрэслівае дзейнасць польскіх праўрадавых моладзевых саюзаў.

Веснік БДУ. Серыя 3

„Веснік БДУ” у сваёй гістарычнай частцы з’яўляецца, верагодна, адным з самых збалансаваных перыядычных выданняў Беларусі: прыкладна пароўну на яго старонках прысутнічаюць матэрыялы па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, рэпрэзентаваны іх розныя перыяды. У дадзеным аглядзе апісваюцца толькі артыкулы па гісторыі Беларусі.

Першы нумар. У артыкуле Дзяніса Буціна „Копны суд на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага ў гістарыяграфіі” пасля падрабязнага акрэслення поглядаў гісторыкаў другой паловы XIX — першай трэці XX ст. на склад, механізм дзеяння і функцыі копнага суда робіцца выснова, што ўсе ранейшыя працы выкананы на састарэлай метадалагічнай базе і ўтрымліваюць памылковы тэзіс пра тоеснасць капы з судом пэўнай грамады. Сяргей Бусько („Дэпартамент паліцыі і прафесійны працоўны рух у беларускіх губернях у 1895–1904 г.”) асэнсоўвае „зубатаўшчыну” (падкантрольны паліцыі і абмежаваны эканамічнымі патрабаваннямі рух працоўных) як адну з апошніх магчымасцяў пазбегнуць рэвалюцыі ў Расійскай імперыі. Звернута ўвага на прычыны абрання беларускіх і літоўскіх губерняў для правядзення „зубатаўшчыны”. У артыкуле Андрэя Радзюка „Органы Советской власти в Чечерской партизанской зоне на оккупированной территории Гомельской области (1941–1943)” апавядаецца пра дзейнасць партызан у раёнах Гомеля, Чачэрска, Свяцілавічаў і Кармы, ператварэнне гэтай тэрыторыі ў партызанскую зону, карную аперацыю па яе ліквідацыі ўлетку 1942 г. і аднаўленне яе функцыянавання ў лютым 1943 г. Падаюцца імёны арганізатараў і актыўных удзельнікаў партызанскіх атрадаў.

Другі нумар распачынаецца артыкулам Ганны Карпечанкі „Грамадска-палітычная і асветніцкая дзейнасць магнацкага роду Тышкевічаў у гістарыяграфіі канца XIX — пачатку XXI ст.”, які ўяўляе сабой бессістэмнае пералічэнне (без усялякіх крытычных заўваг) прац пра Канстанціна і Яўстаха Тышкевічаў. У матэрыяле Кацярыны Марозькі „Пинский мужской Богоявленский монастырь: исторический аспект (вторая половина XIX — начало XX в.)” апавядаецца пра насельнікаў манастыра ў сярэдзіне XIX ст., робіцца спроба вызначыць матывацыю іх прыходу ў манастыр, акрэсліваецца матэрыяльнае становішча гэтай духоўнай установы.

Трэці нумар. У артыкуле Таісіі Доўнар „Зараджэнне айчыннай гісторыка-прававой навукі і яе развіццё ў Беларускім дзяржаўным універсітэце” пералічваюцца найбольш значныя дасягненні беларускай правазнаўчай думкі (у гэтым кантэксце згадваецца нават Еўфрасіння Полацкая), пачынаючы з эпохі Сярэднявечча. Галоўная ўвага аддаецца XX–XXI ст., адзначаюцца недахопы гісторыка-прававых даследаванняў у савецкі перыяд. Максім Хамец („Праблема функцыянавання павятовых соймікаў Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XVII — першай палове XVIII ст. на беларускіх землях і яе адлюстраванне ў гістарыяграфіі”) акрэслівае беларускую, польскую, расійскую, літоўскую гістарыяграфію пытання па перыядзе XVI–XVIII ст., а не канца XVII — першай паловы XVIII ст., як пазначана ў назве. У даследаванні Наталлі Карповіч „Узровень адукаванасці праваслаўнага духавенства Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX ст.” адзначаецца, што ў дадзены перыяд існавала тэндэнцыя да павелічэння адукаванасці праваслаўнага духавенства, вызначаюцца прычыны гэтага. Аляксандр Бурачонак у артыкуле „Прамысловыя прадпрымальнікі ў сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. (на прыкладзе фабрыкі па вытворчасці шпалераў К. М. Кантаровіча)” аналізуе прычыны поспеху фабрыкі Ківы Меера Кантаровіча ў Мінску (1900–1916), сярод якіх вылучаюцца сацыяльнае забеспячэнне працоўных і наладжаныя эканамічныя сувязі з пакупнікамі і партнёрамі. У матэрыяле Віктара Хаданёнка „Праблема забеспячэння рускай арміі фуражом у гады Першай сусветнай вайны” адзначаецца, што ўвесь цяжар па забеспячэнні фуражом быў ускладзены на прыфрантавыя беларускія губерні. Складанасці з пастаўкамі абумоўліваліся завышанасцю патрабаванняў, недахопам працоўных рук і тэхнікі.

Весці БДПУ. Серыя 2

У дадзеным выданні ў 2010 г. асноўная ўвага звярталася на гісторыю Беларусі XIX — пачатку XX ст. Так, у першым нумары гэтай тэме ў той ці іншай ступені былі прысвечаны шэсць артыкулаў. Анжэла Лютая („Айчынныя савецкія гісторыкі аб становішчы сельскай гаспадаркі ў Беларусі ў другой палове XVIII — першай палове XIX ст.”) аргументавана крытыкуе меркаванні беларускіх савецкіх гісторыка-аграрнікаў пра другую палову XVIII — першую палову XIX ст. як час генезісу капіталізму. У артыкуле Святланы Талмачовай „Праблема правядзення земскай рэформы ў беларуска-літоўскіх губернях” адлюстравана, як боязь „польскага ўплы ву” кожны раз адкладала ўвядзенне земстваў у беларускіх губернях, хоць гэта было эканамічна абумоўлена і мела падтрымку грамадскасці. Таццяна Осіпава ў матэрыяле „Інфармацыйныя магчымасці друкаваных крыніц пры даследаванні становішча рабочых цэнзавай прамысловасці Беларусі (1861–1914)” робіць крыніцазнаўчы аналіз статыстычных крыніц (пераважна аглядаў па губернях) па тэме, акрэслівае іх структуру і змест, адзначае вартасць і недахопы. У даследаванні Ігара Гушчынскага „Месца судовых устаноў у дзейнасці расійскага ўрада па стабілізацыі палітычнай сітуацыі ў Беларусі (1864–1914)” раскрываецца, якім чынам суд з’яўляўся часткай расійскай дзяржаўнай палітыкі ў рэгіёне: праз абмежаванне доступу ў судовыя структуры каталікоў і яўрэяў, працяглае нераспаўсюджанне судовай рэформы 1864 г., практыку паскоранага судаводства па „палітычных” справах. Кацярына Драздова ў матэрыяле „Роля банкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі (1861–1914)” акрэслівае ўплыў Дзяржаўнага і камерцыйных банкаў на развіццё прамысловасці, пераразмеркаванне зямельнай уласнасці ў вёсцы, функцыянаванне гандлёвых дамоў. Ігар Груцо ў артыкуле «Гісторыя сімвалаў воінскай доблесці ў кампаніі 1812 г. (па матэрыялах даследавання Edward Fraser „The war drama of the Eagles”)» выяўляе недакладнасці і скажэнні ў працы 1912 г. (!) брытанскага гісторыка Эдварда Фрэйзера пра зберажэнне французамі пры адступленні з тэрыторыі Расійскай імперыі сімвалаў палкоў — „Арлоў”. Яшчэ два матэрыялы па гісторыі Беларусі прысвечаны іншым часавым перыядам. У артыкуле Андрэя Самусіка „Уздзеянне Паўночнай вайны на адукацыйную справу Беларусі ў першай чвэрці XVIII ст.” раскрываецца ўплыў разбурэнняў пад час Паўночнай вайны на дзейнасць езуіцкіх навучальных устаноў (часовае закрыццё, з’яўленне калегіумаў у больш бяспечных месцах), а таксама (ускосна) на актывізацыю адукацыйнай дзейнасці дамініканцаў і піяраў ва ўмовах паслаблення ролі езуітаў. Сяргей Гарбіцкі ў матэрыяле „Гістарыяграфія беларуска-чэшскіх узаемасувязей (другая палова XX — пачатак XXI ст.)” пералічвае працы, у якіх аналізуюцца беларуска-чэшскія адносіны, і робіць стандартную выснову, што яны „спецыяльна не вывучаліся” (с. 39) у гістарыяграфіі.

Другі нумар. Уладзіслаў Кадзіра ў артыкуле „Казацка-сялянскае паўстанне пад кіраўніцтвам К. Касінскага на тэрыторыі Беларусі і Украіны (1591–1593)” апісвае паўстанне Крыштафа Касінскага ў катэгорыях „класавай барацьбы” і „гісторыі двух братэрскіх [беларускага і ўкраінскага] народаў” (с. 44), хоць з тэксту ніяк не вынікае, што выступленне распаўсюдзілася на беларускія землі. Уражвае выказаная ў „рэфераце” ўпэўненасць, што „аналіз казацка-сялянскага паўстання (!) у другой палове XVI (!) — першай трэці XVII ст. (!) зроблены аўтарам пераканаўча, поўна і аб’ектыўна” (с. 113), асабліва калі ўлічыць, што тэкст напісаны ў асноўным па матэрыялах украінскіх даследаванняў і нават сінтэзаў. У артыкуле Таццяны Палікоўскай „Гісторыя станаўлення школьнага езуіцкага тэатра ў Беларусі ў айчыннай гістарыяграфіі” акрэсліваюцца падыходы беларускіх савецкіх даследчыкаў да разгляду школьнага езуіцкага тэатра. Аналізуюцца працы Я. Мараша, У. Конана, Я. Усікава, А. Мальдзіса, І. Ягоравай, Т. Бліновай. У даследаванні Ігара Вугліка „Рэгіянальныя асаблівасці традыцыйнай матэрыяльнай культуры і побыту беларускіх сялян XVII–XVIII ст.” вызначаюцца рэгіянальныя асаблівасці ў землеўладкаванні, забудове, прыладах працы, адзенні і знешнім выглядзе, акрэсліваюцца іх прычыны. Ігар Груцо („Сімвалы воінскай доблесці французскага войска ў ваеннай кампаніі 1812 г.: Па матэрыялах дарэвалюцыйнай расійскай гістарыяграфіі”) разглядае выпадкі звароту тагачасных даследчыкаў да пытання лёсу французскіх палкавых сімвалаў, робіцца акцэнт на недакладнасцях у гэтых працах. У матэрыяле Анжэлы Лютай „Даследаванне сацыяльных працэсаў у беларускай вёсцы ў 1861–1917 г. у айчыннай гістарыяграфіі першай трэці XX ст.” аналізуюцца погляды беларускіх гісторыкаў першай трэці XX ст. па акрэсленай тэме. Але галоўная мэта артыкула, здаецца, не ў гэтым, а ў крытыцы (дастаткова абгрунтаванай) выдадзенай у 2005 г. гістарыяграфічнай працы Вячаслава Панюціча „Историография аграрной истории Беларуси 1861–1917 г.”. У матэрыяле Святланы Талмачовай „Удзел жыхароў заходніх губерняў у аказанні дапамогі рускай арміі пад час Руска-турэцкай вайны 1877–1878 г.” апісваецца як арганізацыя прызыву нараджэнцаў Беларусі ў армію, так і дабрачынная дзейнасць (збор сродкаў і г. д.) грамадзянскага насельніцтва беларускіх губерняў. Ігар Гушчынскі ў даследаванні „Дзейнасць натарыяльных устаноў Беларусі і іх роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці краю (1883–1914)” высвятляе станоўчыя і адмоўныя бакі сістэмы натарыяту ў Расійскай імперыі, асаблівасці яе функцыянавання ў беларускіх губернях, дзе яна была ўведзена толькі ў 1883 г. У артыкуле Ірыны Лаўрыноўскай „Грамадскі статус сялянкі ў Беларусі ў першай трэці XX ст.” паказваецца працэс пераадолення гендэрнай няроўнасці ў вёсцы, адзначаецца, што сяляне (у тым ліку самі жанчыны) негатыўна ставіліся да эмансіпацыі жанчын. Сяргей Елізараў („Плошча і колькасць насельніцтва БССР 1921–1938 г. у крыніцах і гістарыяграфіі”) адзначае несупадзенне дадзеных па тэрыторыі і насельніцтве ССРБ-БССР у розных крыніцах і даследаваннях, акрэслівае прычыны разыходжанняў, прапануе больш верагодныя, на яго думку, лічбы. У артыкуле Георгія Карзенкі „Даследаванні навукоўцаў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” з адчувальным пафасам апісваецца праца беларускіх навукоўцаў у эвакуацыі. Даследаванне Анатоля Крыварота „Узаемадзеянне беларускіх і расійскіх партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі заходніх абласцей БССР у 1942–1944 г.” дае ўяўленне аб дзейнасці на захадзе Беларусі закінутых з тэрыторыі РСФСР савецкіх партызан: іх брыгады складалі 21% ад агульнай колькасці ў рэгіёне, а 60% кіраўнікоў партызанскіх злучэнняў прыбылі менавіта з Расіі.

У трэцім нумары матэрыялаў на гістарычную тэматыку няма.

Нумар чацвёрты. У артыкуле Аляксандра Корзюка „Навуковая школа даследаванняў у галіне тэорыі і методыкі навучання гісторыі ў Рэспубліцы Беларусь” пералічваюцца даследаванні ў галіне методыкі выкладання гісторыі і грамадазнаўства з 1970-х г. Юрый Урублеўскі („Ацэнка поглядаў расійскіх навукоўцаў на праблему паходжання гарадоў IX–XIII ст. на тэрыторыі Расіі і Беларусі”) разглядае наступныя тэорыі: „племянных гарадоў”, „замкавую”, „гарадоў-дзяржаў”, „шматварыянтнасці шляхоў утварэння гарадоў” і інш. Асобна звернута ўвага на даследаванне расійскімі навукоўцамі гарадоў у Беларусі. Але аўтар часам блытаецца ў вызначэнні нацыянальнай прыналежнасці: украінец Пётр Талочка ўведзены ў шэрагі расійскіх даследчыкаў (с. 25), а пра даследаванне расійскага гісторыка і археолага Леаніда Аляксеева сказана, што яно „адлюстроўвае асноўныя дасягненні айчыннай (!) археалагічнай навукі ў вывучэнні гісторыі беларускіх зямель і гарадоў у прыватнасці” (с. 27). Якая „Айчына” маецца на ўвазе — незразумела. Яшчэ адзін гістарыяграфічны матэрыял — гэта „Айчынная гістарыяграфія канца XX — пачатку XXI ст. гісторыі культурна-асветніцкай дзейнасці езуітаў у Беларусі” Таццяны Палікоўскай, якая у цэлым станоўча характарызуе набыткі сучаснай беларускай навукі па праблеме езуіцкай адукацыі, але падкрэслівае, што даследаванні вядуцца ў межах „гісторыі падзей”. Уладзіслаў Кадзіра і Аляксандр Юдзінец („Узмацненне феадальнага прыгнёту ў гарадах Беларусі і Украіны ў другой палове XVI — першай трэці XVII ст.”) імкнуцца паказаць узмацненне нацыянальнага і сацыяльна-эканамічнага прыгнёту беларускага і ўкраінскага насельніцтва ў акрэслены перыяд. Раіса Зянюк („Фарміраванне сеткі духоўных семінарый на тэрыторыі Віленскай, Мінскай і Магілёўскай каталіцкіх дыяцэзій у канцы XVIII — XIX ст.”) прасочвае, як змянялася колькасць каталіцкіх семінарый у залежнасці ад грамадска-палітычных абставінаў, перадусім, палітыкі расійскіх уладаў у дачыненні да Каталіцкай царквы. У артыкуле Ігара Груцо „Матэрыялы расійскіх архіваў як крыніцы па гісторыі воінскіх рэліквій французскага войска ў ваеннай кампаніі 1812 г.” апісваецца, як расійскія ўлады выкарыстоўвалі захопленыя французскія вайсковыя сімвалы ў прапагандысцкіх мэтах, пры гэтым выконваючы „даробку” тых іх элементаў, якія не ўдалося ўзяць. Таццяна Осіпава („Заканадаўчае афармленне медыцынскай дапамогі рабочым цэнзавых прадпрыемстваў Беларусі ў другой палове XIX ст.”) аналізуе пастановы для Гродзенскай і Віленскай губерняў аб медыцынскай дапамозе працоўным, выяўляе адрозненні ў іх, характарызуе стан медыцынскага абслугоўвання на прадпрыемствах. У матэрыяле Святланы Талмачовай „Распаўсюджанне земскай рэформы ў заходніх губернях Расійскай імперыі (1903–1911)” разглядаюцца рэформы 1903 г., калі ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях былі ўведзены нявыбарныя камітэты па справах земскай гаспадаркі, і 1911 г., калі ў тых самых губернях былі створаны земствы на падставе „нацыянальнага” прынцыпу. Уладзімір Пуцік („Утварэнне землеўпарадкавальных камісій як пачатак зрухаў ва ўкараненні Сталыпінскай аграрнай рэформы на тэрыторыі Беларусі”) вызначае склад і паўнамоцтвы землеўпарадкавальных камісій, а таксама на падставе справаздач губернатараў характарызуе адносіны да іх сялян. У артыкуле Кацярыны Крывічанінай „Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі па рэалізацыі міждзяржаўных праграм (1997–2000)” апісваецца беларуска-расійскае супрацоўніцтва, якое ладзілася па наступных напрамках: лазерныя, касмічныя і камп’ютарныя тэхналогіі, машынабудаванне, аграномія, пераадоленне наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Адзначаецца недахоп фінансавання праграм.

Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2

У 2010 г. „Веснік Брэсцкага ўніверсітэта” зазнаў рэарганізацыю, адным з вынікаў якой стала вылучэнне матэрыялаў па гісторыі (разам з эканомікай і правазнаўствам) у серыю 2 з перыядычнасцю выхаду 2 разы на год.

Першы нумар. Артыкул Ірыны Шумскай „Роль творческого наследия М. Огинского и С. Монюшко в культурном пространстве Польши и Беларуси” — гэта ўзнёслы аповед пра Міхала Клеафаса Агінскага і Станіслава Манюшку, іх значэнне для беларускай і польскай культуры. Незразумела, праўда, якая роля самога гэтага матэрыялу ў раздзеле „Гісторыя” ў навуковым выданні. У даследаванні Васіля Табунова „Положение православной церкви и вопрос о её реформировании на белорусских землях в конце XIX — начале XX ст.” акрэсліваюцца спробы рэформаў у Праваслаўнай царкве на мяжы XIX і XX ст. (патрэба склікання Памеснага сабору, павелічэнне ролі прыходаў, змяненні ў адносінах з дзяржавай) і стаўленне да іх іерархаў з беларускіх губерняў. У артыкуле Наталлі Даўгялы „Межконфессиональные отношения в БССР в 20-е г. XX в.” аналізуюцца ўзаемаадносіны праваслаўных, каталікоў, пратэстантаў і іўдзеяў паміж сабою, палітыка бальшавіцкай улады ў дачыненні да гэтых супольнасцяў. Артыкул напісаны пераважна на падставе савецкіх данясенняў, але пытанне пра іх аб’ектыўнасць і рэпрэзентыўнасць аўтарка чамусьці не ставіць. Ігар Шаўчук („Пераўтварэнне Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук”) раскрывае спробы ператварэння Інбелькульта ў БАН на працягу 1920-х г., акрэслівае навуковыя і ідэалагічныя прычыны іх няўдач, падрабязна спыняецца на працэсе стварэння БАН у 1928 г. У артыкуле Аляксандра Савіча „Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі 1921–1939 г. у беларускай савецкай гістарыягра фіі 1920-х — першай паловы 1950-х г.” паказваецца, як стаўлен не да асобных пытанняў гісторыі Заходняй Беларусі (перадусім, ролі КПЗБ і БСРГ) змянялася ў залежнасці ад палітычнай кан’юнктуры. Тэму Заходняй Беларусі працягвае матэрыял Вольгі Мярчук „Працоўная эміграцыя насельніцтва заходнебеларускіх зямель у Францыю ў 1920–1930-я г.”, у якім адлюстроўваецца арганізацыя эміграцыі ў Францыю, асноўныя галіны, дзе працавалі выхадцы з Заходняй Беларусі, умовы жыцця і працы. У яшчэ адным „заходнебеларускім” артыкуле — „Дзей насць Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры на тэрыторыі Палескага ваяводства (1926–1936)” аўтарства Ксеніі Разуванавай — асноўная ўвага аддадзена вызначэнню прычын слабой рэпрэзентаванасці гурткоў БІГіК у Палескім ваяводстве. У даследаванні Аляксандры Носавай „Организация репатриации и социальной защиты детей-сирот в БССР” апісваецца працэс вяртання беларускіх дзяцей з замежных тэрыторый пасля Другой сусветнай вайны, іх уладкавання ў сем’і (родныя і прыёмныя), дзіцячыя дамы, акрэсліваюцца магчымасці адукацыі для такіх дзяцей. Таццяна Саўчук у артыкуле „Эволюция памятников Великой Отечественной войны на территории Брестской области” вылучае чатыры этапы ў стварэнні помнікаў, дае іх характарыстыку, адзначае, што сярод мемарыяльных аб’ектаў пераважалі скіраваныя на паказ велічы Перамогі, а не пакут жыхароў Беларусі.

Такім чынам, асноўны змест першага нумара склалі публікацыі па гісторыі Беларусі міжваеннага часу, а сярод іх найбольшая ўвага была звернута на праблемы існавання Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы.

Другі нумар змяшчае толькі адно даследаванне пра Заходнюю Беларусь у міжваенны час. Гэта артыкул Віталя Гарматнага „Браніслаў Тарашкевіч і аграрнае пытанне ў Сойме II Рэчы Паспалітай”, у якім акрэсліваецца пазіцыя Браніслава Тарашкевіча па аграрным пытанні, выказаная ім на паседжаннях Сойма, характарызуецца яго дзейнасць як члена БПК, БСРГ і КПЗБ. А тэмай нумара можна ў пэўнай ступені назваць гісторыю рэлігійнай дабрачыннасці: гэтаму далёка не „масаваму” сюжэту прысвечаны два матэрыялы. У артыкуле Кацярыны Марозькі „Благотворительная деятельность Минской православной епархии” апавядаецца пра дзейнасць Праваслаўнай царквы па дапамозе бедным у Мінскай губерні, а таксама пра ўдзел Царквы ў акцыях, інспіраваных дзяржавай, — зборах на пабудову храмаў у „заходніх губернях”, на Каўказе, у Палесціне і інш. Андрэй Паўшок („Благотворительные католические общества на территории Беларуси и их деятельность в начале XX века”) спачатку падае патрабаванні расійскага заканадаўства да грамадскіх аб’яднанняў (у тым ліку дабрачынных), а пасля характарызуе дзейнасць асобных каталіцкіх дабрачынных суполак. Некалькі іншы бок гісторыі Царквы закранаюць Наталля Галімава і Ларыса Лаўрэенка „Брестская епархия: основные аспекты религиозной жизни (1945 — 1960-е г.)”: зроблена спроба вызначыць рэлігійнасць жыхароў Брэстчыны ў разгледжаны перыяд, паказваецца ўплыў дзеянняў савецкай улады на рэлігійнае жыццё. У даследаванні Наталлі Аляксейчыкавай „Вдовство в белорусских городах в XVI–XVIII в. (по материалам актовых книг Могилевского магистрата)” высвятляецца, як змяняўся сацыяльны статус (хоць на самай справе аўтарка разглядае толькі пытанні правасуб’ектнасці) чалавека пасля смерці сужонка. Адзначаецца, што статус мужчыны ніяк не змяняўся, а вось жанчыны-ўдовы маглі выступаць суб’ектамі ў здзелках у большай колькасці выпадкаў у параўнанні з замужнімі. Вартае пахвалы імкненне Ігара Вугліка („Застольны этыкет старабеларускай шляхты XVII–XVIII ст.: тыпалогія, гістарычныя змены”) паказаць „старабеларускія” застоль ныя звычаі у еўрапейскім кантэксце, але выразаў кшталту „так было і на беларускіх землях” для гэтага недастаткова. Акрамя таго, прыкрае ўражанне пакідае процьма абдрукаў. Аляксандр Савіч („Дзіцячыя дамы на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна ў другой палове 1940-х — 1950-я г.”) характарызуе ў асноўным на прыкла дзе Косаўскага дзіцячага дома ўмовы знаходжання дзяцей у такіх установах, прафесійную падрыхтоўку выхавацеляў і настаўнікаў, іх адносіны да сваёй працы. У матэрыяле Расціслава Цімафеева „Культурный досуг работников транспортных предприятий БССР в 1943–1991 г.” апіс-ваецца арганізацыя адпачынку чыгуначнікаў, рачнікоў, аўта- і авіятранспартнікаў. Паказваецца функцыянаванне стацыянарных і перасоўных клубаў і г. д.

У адрозненне ад выпускаў за 2009 г. (іх агляд гл. у БГА, т. 17, сш. 1–2, с. 388–390), гэтым разам „Веснік Брэсцкага ўніверсітэта” не засяродзіўся толькі на XIX–XX ст., а змясціў урэшце і матэрыялы (хоць і нешматлікія) пра больш раннія перыяды гісторыі Беларусі.

Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта

З 2010 г. часопіс выходзіць 6 разоў на год. З другога нумара выданне пазначаецца як унесенае „ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па біялагічных, педагагічных, фізіка-матэматычных навуках”, так што артыкулы па гісторыі з яго старонак зніклі, але ў нумары першым яны яшчэ былі.

Цэлы калектыў (Аляксандр Саладкоў, Віктар Акуневіч, Аляксандр Дзядзінкін, Анатоль Дулаў) стаў аўтарам „юбілейнага” матэрыялу „Витебский учительский институт: создание и деятельность (1910–1918)”, у якім адлюстроўваюцца падрыхтоўка да адкрыцця інстытута, арганізацыя ўступных экзаменаў і навучальнага працэсу ў ім, узровень ведаў выпускнікоў, магчымасці іх будучай кар’еры, а таксама змяненні ў дзей насці ўстановы ў 1917 г. У даследаванні Вольгі Емяльянчык „Антропоэкологическая характеристика населения Полоцка XVII–XVIII в. (По материалам погребений на Полоцком городище)” на падставе разгляду параметраў росту, паталогій твару, прысутнасці траўмаў і праяваў захворванняў аналізуюцца працягласць і якасць жыцця полацкай шляхты XVII–XVIII ст. Робіцца параўнанне дадзеных з матэрыяламі з пахаванняў у г. Горы Вялікія, у сельскіх мясцовасцях поўначы Беларусі, а таксама са статыстычнымі звесткамі А. Дэмбавецкага па Магілёўскай губерні другой паловы XIX ст. Дзмітрый Лаўрыновіч („Еврейские либеральные партии и организации на территории России и Беларуси в 1907–1917 г.”) характарызуе „нацыянальныя” і агульнапалітычныя патрабаванні трох плыняў у яўрэйскім лібералізме: сіяністаў, якія выступалі за стварэнне асобнай яўрэйскай дзяржавы; Яўрэйскай народнай партыі (прыхільнікі С. Дубнова), якая распаўсюджвала ідэю аўтаноміі; а таксама дзеячаў, якія гуртаваліся вакол Яўрэйскай народнай групы (прыхільнікі М. Вінавера) і Яўрэйскай дэмакратычнай групы, што не вылучалі спецыяльных „нацыянальных” задач. Акрэсліваецца ўдзел яўрэяў-лібералаў у працы Дзяржаўных дум і Устаноўчага сходу. У артыкуле Канстанціна Карпекіна „Антырэлігійная палітыка савецкай улады ў дачыненні да іўдзейскіх культавых аб’ектаў на Віцебшчыне ў 1918–1929 г.” раскрываюцца мерапрыемствы бальшавіцкай улады па ліквідацыі сінагог, мікваў (басейнаў для амавення) і яўрэйскіх могілак. Адзначаецца, што ў гарадах гэтыя дзеянні набылі большы размах, чым у мястэчках.

Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины

У 2010 г. толькі нумар шосты перыёдыка меў спецыяльную рубрыку „Гісторыя”, дзе большая частка матэрыялаў была прысвечана 1920–1930-м г. Частка з іх мае тэмай гісторыю Савецкай Беларусі. Рыгор Лазько („Нацыянальная палітыка савецкай Расіі на службе сусветнай рэвалюцыі: Па ідэалагічных дакументах 13 лістапада — 23 снежня 1918 г.”) падкрэслівае, што існавала прамая залежнасць абвяшчэння савецкіх рэспублік на заходніх ускраінах былой Расійскай імперыі ад планаў бальшавікоў па здзяйсненні сусветнай рэвалюцыі. Аўтар таксама спыняецца на вырашэнні праблемы позняга абвяшчэння ССРБ у гэтым кантэксце. Сяргей Елізараў у артыкуле „Отношения между Союзом ССР и БССР по вопросам административно-территориального деления (1919–1941)” адзначае, што БССР мела паўнамоцтвы самастойна вырашаць пытанні ўнутранага адміністрацыйнага падзелу, але яны (за выняткам перыяду 1920-х г.) усё адно павінны былі ўзгадняцца з Цэнтрам, а ў 1930–1940-я г. гэтымі справамі займалася фактычна толькі Масква. У матэрыяле Міхаіла Старавойтава „Естественное движение населения белорусско-российско-украинского пограничья во второй половине 1920-х — 1930-е г.” прасочваецца дынаміка нараджальнасці і смяротнасці ў заходніх абласцях РСФСР, Кіеўскай, Жытомірскай і Чарнігаўскай абласцях УССР і па ўсёй БССР (апошняе, як сцвярджаецца на с. 183, з-за таго, што ў БССР да 1938 г. абласцей не было). Характарызуецца ўплыў перасяленняў з вёскі ў горад, эпідэмій і голаду на натуральны прырост насельніцтва. У даследаванні Андрэя Кротава „Образ поляка в делах Гомельского ГПУ-УГБ НКВД БССР 1920–1930-х г.” аналізуюцца праявы польскага патрыятызму, якія ацэньваліся „чэкістамі” як антысавецкія. Аднак незразумела, як гэта суадносіцца з дэклараваным вывучэннем „вобраза паляка”. Андрэй Лебедзеў у даследаванні „Антикатолическая печатная пропаганда в БССР   (1920-е г.)” акрэслівае тэматыку антыкаталіцкіх выступаў у савецкім друку і характарызуе прапагандысцкія метады — дыскрэдытацыю ксяндзоў, выкрыццё „сапраўднай сутнасці” рэлігіі, рэлігійных святаў і абрадаў, прасавецкую агітацыю былых святароў. У артыкуле Аляксандра Куксы „Торгово-экономические отношения между Беларусью и Украиной в первой половине 1919 г.” вызначаюцца наменклатура гандлю, магчымасці эканамічных зносін паміж тэрыторыямі ва ўмовах ваенных дзеянняў; адзначаецца кіраванне Масквой беларуска-ўкраінскіх гандлёвых стасункаў.

Па „заходнебеларускіх” сюжэтах імкнулася даследаваць беларуска-ўкраінскія сувязі Вольга Коваль, але назва яе артыкула — „Асаблівасці арганізацыі беларускай і ўкраінскай эканамічнай хвалі эміграцыі (1918–1939)” — не адпавядае зместу: адлюстроўваецца пераважна дзейнасць польскіх уладаў і прыватных кампаній па заахвочванні і правядзенні эміграцыі, але ніякіх „асаблівасцяў” для беларускіх і ўкраінскіх зямель не прасочваецца. Яшчэ адзін артыкул, што датычыцца мінулага Заходняй Беларусі, змясціў у нумары Віталь Гарматны („Заканадаўчая база аграрнай палітыкі польскіх улад у Заходняй Беларусі ў 1919–1925 г.”): выкладаецца змест прапанаваных законапраектаў і зацверджаных законаў па аграрным пытанні ў Другой Рэчы Паспалітай, паказваецца пазіцыя польскіх палітычных груп па іх прыняцці. Таксама Мікалай Мязга („Польская гістарыяграфія польска-савецкіх адносін: этап станаўлення”) аналізуе стаўленне польскіх палітыкаў і інтэлектуалаў (ужыты аўтарам тэрмін „гістарыяграфія” выглядае не зусім карэктным), выяўленае ў працах 1919–1926 г., да пытанняў польска-савецкай мяжы, пагаднення ў Рызе, „федэралісцкай” і „інкарпарацыйнай” палітыкі на „крэсах”, значэння міжнароднай сітуацыі („германскі фактар”, рашэнні міжнародных канферэнцый) для польска-савецкіх адносінаў. У даследаванні Сяргея Шабельцава „Просоветская ориентация белорусских иммигрантов из II Речи Посполитой в Аргентине (1930–1950)” паказваецца, што значная частка беларускіх міжваенных эмігрантаў з Заходняй Беларусі ў Аргенціну адрознівалася прасавецкімі і камуністычнымі настроямі, мела „ружовы” вобраз СССР, нават перабралася туды ў другой палове 1950-х г., але пасля тыя, каму дазволілі, палічылі за лепшае вярнуцца з Саюза ў Паўднёвую Амерыку.

Асветлены і ранейшыя перыяды беларускай гісторыі. Сяргей Жыхараў („Строительство и начало эксплуатации Московско-Брестской железной дороги в 70-е г. XIX в.”) выяўляе прычыны будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, апісвае прапановы па яе маршруце (быў абраны шлях праз Мінск), ацэньвае якасць працы і адзначае, што ўдасканаленне чыгункі было звязана з ваеннымі патрэбамі расійскага ўрада. У артыкуле Аксаны Яшчанкі „Ученические экскурсии гомельчан накануне Первой мировой войны” апісваюцца формы правядзення і маршруты экскурсій (пераважна вучнёўскіх) як па мясцінах паблізу ад Гомеля, так і ў аддаленыя часткі Расійскай імперыі — Сярэднюю Азію, Фінляндыю.

Гісторыя пасля Другой Сусветнай вайны разгледжана ў наступных матэрыялах. Ала Зелянкова і Марына Савінская ў артыкуле „Малоизвестные страницы истории Гомельского государственного педагогического института (по материалам Национального архива Республики Беларусь)” апісваюць, як у 50-я — пачатку 60-х г. у Гомельскім педынстытуце стваралі і закрывалі факультэты (у тым ліку гістарычны), набіралі навучэнцаў у аспірантуру. Таксама аўтаркі апавядаюць, як у 1957–1958 г. інстытут ледзь не спыніў існаванне. У матэрыяле Таццяны Шкрабавай „Материальная культура сельского населения Гомельщины в 50–80-е г. XX в.” акрэсліваецца ўплыў гарадскога ладу жыцця на змены ў забудове, звычаях, адзенні, занятках на вёсцы. Акрамя таго, Анатоль Рубан („Россия, Украина и Беларусь в условиях глобализации”), пачаўшы з уводзінаў у складаны лёс „славянства”, перайшоў да сучасных праблем Расіі і эканамічных інтарэсаў Беларусі ў адносінах з ёй і Украінай, што, аднак, не ёсць прадметам гістарычнай навукі.

У рубрыцы „Філасофія” змешчана даследаванне Вячаслава Цацарына „Белорусская историография в свете поэтологической философии истории Х. Уайта (на примере работ Н. И. Ермоловича)” — спроба прыкласці структурны метад Хэйдэна Уайта да аналізу гістарычнай канцэпцыі Міколы Ермаловіча: на думку аўтара, пабудова сюжэту ў ёй — камедыя з рысамі трагедыі (у тэрмінах Х. Уайта), тып доказу — кантэкстуалісцкі, ідэалагічны падтэкст — кансерватызм. Праблема, аднак, у тым, што працы Ермаловіча не прэзентуюць адэкватна беларускай гістарыяграфіі, таму аўтару варта б звярнуцца да канцэпцый іншых беларускіх навукоўцаў і публіцыстаў.

Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1

Першы нумар. Гісторыя ранняга Новага часу, якая знаходзіцца не ў асаблівай пашане ў большасці беларускіх перыёдыкаў, закранаецца Валянцінам Голубевым („Сельская абшчына ў дзяржаўных уладаннях на тэрыторыі Панямоння ў XVI–XVIII ст.”): як і ў іншых матэрыялах, даследчык імкнецца даказаць (і не без поспехаў), што абшчына „дзейнічала як чыста сялянскі, самарэгулюемы інстытут” (37) і не знікла пасля ўвядзення „Уставы на валокі”, а працягвала існаваць і нават (ва ўмовах аднаўлення гаспадаркі пасля шматлікіх войнаў) павялічвала сваё значэнне. Тэматычна блізкія даследаванні Іны Соркінай і Вольгі Сабалеўскай. У артыкуле І. Соркінай „Асноўныя тэндэнцыі развіцця мястэчак Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.” аналізуюцца сацыяльная і эканамічная роля дадзенага тыпу паселішчаў, іх статус у расійскай адміністрацыйнай сістэме, існаванне яўрэйскага „штэтла” ў межах мястэчка. Матэрыял В. Сабалеўскай „Город как доминанта еврейской культуры Беларуси (конец XVIII — начало XX в.)” — гэта спроба акрэсліць значэнне горада ў жыцці яўрэяў заходніх губерняў Расійскай імперыі: адзначаецца, што прымусовае пасяленне ў гарадах спачатку спрыяла кансервацыі звычаяў традыцыйнага яўрэйскага грамадства, але потым „гарадское жыццё” прывяло да паступовай мадэрнізацыі яўрэйскай супольнасці на беларускіх землях.

Гісторыя 1920–1930-х г. прадстаўлена двума матэрыяламі. У даследаванні Міхаіла Старавойтава „Интеллигенция белорусско-российско-украинского пограничья в 1920–1930-е г. (этнокультурный аспект)” пад „інтэлігенцыяй” маюцца на ўвазе „кіраўнікі партыйных, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый”, „культасветпрацаўнікі”, „працаўнікі мастацтва” (53), адзначаецца, што ўкраінцы і асабліва беларусы мелі ніжэйшы ўзровень адукацыі, чым прадстаўнікі нятытульных нацый. Аўтар згадвае, што шмат беларускай інтэлігенцыі працавала па-за межамі БССР (па выкладзеных дадзеных, адвакатаў- і юрысконсультаў-беларусаў у астатнім Саюзе было больш, чым у Беларусі — с. 56), але гэты факт на ніякія высновы, напрыклад пра нацыянальную палітыку ў Краіне Саветаў, даследчыка не натхняе. У артыкуле Аляксея Загідуліна „Спробы вырашэння нацыянальнага пытання польскімі ўладамі ў Заходняй Беларусі ў другой палове 30-х г.” акрэсліваецца палітыка польскіх дзяржаўных дзеячоў другой паловы 1930-х г. па „вырашэнні” нацыянальнага пытання ў Заходняй Беларусі, г. зн. здзяйсненні поўнай нацыянальнай асіміляцыі меншасцяў праз іх уцягванне ў грамадскае, эканамічнае і культурнае жыццё Польшчы. „Беларуска-польская тэма” раскрываецца і ў працах па больш позніх перыядах. Віталь Барабаш („Белосточчина в эпицентре советско-польского противоборства в 1943–1944 г.”) характарызуе дзейнасць савецкага кіраўніцтва (да 1944 г. — перасылка партызан, арганізацыя іх атрадаў, барацьба з АК; у 1944 г. — рух Чырвонай Арміі і „мерапрыемствы” НКУС), накіраваную на замацаванне на Беласточчыне, хоць апошняя ў выніку „палітычнай гульні” была аддадзена Польшчы. У артыкуле Марыны Калацэй і Наталлі Улейчык „Развитие национального образования этнических меньшинств на Гродненщине в 1990 — начале 2000-х г.” галоўная ўвага звернута на арганізацыю і дзейнасць дзвюх польскіх (у Гродне і Ваўкавыску) і дзвюх літоўскіх (у Пялясах і Рымдзюнах) школ, гаворыцца пра „школы выхаднога дня” іншых нацыянальных меншасцяў, акрэсліваюцца формы выкладання роднай мовы ў гэтых установах. У матэрыяле Іосіфа Дарняка „Использование потенциала белорусского и польского сообществ в развитии белорусско-польских связей” адлюстроўваецца стан беларускай дыяспары ў Польшчы і поль скай — у Беларусі ў 1991–2004 г. (але амаль увесь тэкст прысвечаны 90-м гадам), акрэсліваюцца кантакты ўладаў Беларусі і Польшчы са сваімі суайчыннікамі за мяжой. Аўтар старанна абыходзіць шматлікія супярэчлівыя моманты ў заяўленай тэме, можа, акурат таму ён апынуўся „ахвярай” клішаваных фраз: „В конце 90-х — начале 2000-х г. белорусскими учеными был проведен ряд научных конференцию [так у тэксце. — Я. Г.] по данной проблеме [2; 4; 20; 21], что должно было, по их мнению, способствовать актуализации существующих проблем [вылучана мною. — Я. Г.] в национальных вопросах” (87). Спадзяемся, на самай справе гэтыя канферэнцыі не мелі на мэце ўскладніць беларуска-польскія адносіны.

Вельмі папулярныя ў нумарах 2009 г. (іх агляд гл. у БГА, т. 17, сш. 1–2, с. 396–403) матэрыялы гіста-рыяграфічнай скіраванасці знайшлі месца і ў гэтым выпуску. Тадэвуш Кручкоўскі („Н. И. Кареев о цивилизационном выборе польского народа в средневековье”) аналізуе погляды прадстаўніка расійскай ліберальнай гістарычнай думкі Мікалая Карэева (1850–1931) па пытаннях далучэння Польшчы да заходнееўрапейскай цывілізацыі, ролі каталіцтва ў яе гісторыі, адносінах Польшчы з Нямеччынай, Літвой і Руссю, характару палітычнага ладу Польшчы. Аляксандр Бубноў („Адлюстраванне дзейнасці беларускіх калабарацыяністаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў працах прадстаўнікоў замежнай гістарыяграфіі”) разглядае працы Аляксандра Даліна, Нікаласа Вакара, Івана Любачкі і Юрыя Туронка. Аўтару трэба больш пільна рыхтаваць свае тэксты да друку, бо на с. 16 чытаем: „на думку саіскальніка”, а гэта паказвае, што дадзены артыкул складаў частку дысертацыйнага даследавання. Матэрыял Аляксандра Мініча „Научные исследования исторических факультетов вузов Республики Беларусь в 90-е г. XX в.” складаецца з пералічэння навукова-даследчых тэм, выкананых на гістарычных факультэтах БДУ, БДПУ імя Максіма Танка і ГрДу імя Янкі Купалы.

Другі нумар змяшчае матэрыялы амаль што толькі па гісторыі XX — пачатку XXI ст. Выключэнне — даследаванне Алега Карповіча „Сословный состав участников восстания 1830–1831 г. в Гродненской губернии”, у якім робіцца выснова, што ў Гродзенскай губерні рухальнай сілай паўстання былі буйныя памешчыкі, дробнае дваранства было не дужа актыўным, а сяляне, хоць і складалі колькасную большасць сярод паўстанцаў, у асноўным прыцягваліся да ўдзелу сілай ці абяцаннямі з боку сваіх паноў. Перыяд Расійскай імперыі асвятляе і Андрэй Паўшок у артыкуле „Материалы по истории деятельности Римско-католической церкви в Беларуси в 1905–1907 г. в архивах Гродно и Минска”: акрэсліваюцца фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне, прысвечаныя дадзенай тэме, даецца іх кароткае апісанне (ступень паўнаты, дакладнасці і рэпрэзентатыўнасці не вызначаецца), прыводзяцца вытрымкі з дакументаў.

Гісторыя Заходняй Беларусі ў 1921–1939 г. адлюстравана ў двух тэкстах. Андрэй Борка („Структура і асаблівасці дзейнасці Брэсцкіх гарадскіх радаў”) пасля даследавання гарадскога самакіравання ў Гродне перайшоў да вывучэння гісторыі выбараў у шэсць гарадскіх радаў Брэста, іх нацыянальнага складу (беларусы адсутнічалі), паўнамоцтваў, кантролю іх ваяводскімі ўладамі. У матэрыяле Вольгі Шчукі „Деятельность еврейских политических партий и организаций в Западной Беларуси в 1934–1939 г.” вызначаюцца праграмныя тэзісы і падыходы да надзённых пытанняў (адносіны да „санацыі” і Канстытуцыі 1935 г., барацьба з фашызмам, рух за стварэнне Яўрэйскай дзяржавы) ліберальных, сацыялістычных, сіянісцкіх і кансерватыўна-клерыкальных яўрэйскіх партый і арганізацый; высвятляецца іх папулярнасць.

Яшчэ два даследаванні прысвечаны „каляваенным” справам. У артыкуле Дзмітрыя Кіенкі „Боевая подготовка личного состава ВВС ЗапОВО накануне Великой Отечественной войны” падкрэсліваецца, што перад вайной ваенна-паветраныя сілы ЗахАВА адрозніваліся слабой падрыхтаванасцю і нізкай дысцыплінай асабовага складу. Валерый Чарапіца ў матэрыяле „У истоков высшего образования в Западной Беларуси: жизненная драма директора Гродненского учительского института Д. П. Кардаша (1940–1950)” апісвае судовы пераслед Дзяменція Кардаша, у 1940–1941 г. дырэктара Гро-дзенскага настаўніцкага інстытута, які пасля вайны быў абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці і асуджа ны на 10 гадоў, рэабілітаваны ў 1995 г.

Крыху асобна ад іншых тэкстаў у нумары стаіць праца Алесі Гаравой „Накірункі навукова-даследчай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу філалагічнага профілю ў ВНУ БССР (1944–1961)”, дзе апавядаецца пра адносіны дзяржавы да навуковых работнікаў (павышэнне матэрыяльнага забеспячэння і адначасова рэпрэсіі), тэматыку прац філолагаў, у асноўным скіраваных на падкрэсленне блізкасці беларускай і рускай моў.

Яшчэ два артыкулы падобныя і храналагічна, і тэматычна. Наталля Мінаева („Асноўныя накірункі ўзаемадзеяння дабрачынных грамадскіх арганізацый з дзяр жаўнымі і мясцовымі органамі ўлады ў Рэс-публіцы Беларусь у 1991–2001 г.”) акрэслівае формы ўзаемадзеяння органаў улады з дабрачыннымі арганізацыямі рознага профілю — „універсальнымі”, дапа-могі дзецям, інвалідам і сталым людзям, ахвярам фашызму, з фондамі па дапамозе „чарнобыльцам”. У матэрыяле Людмілы Каралёнак „Развитие гуманитарных связей и контактов между Республикой Беларусь, Великобританией и Ирландией (1992–2009)” апавядаецца пра дапамогу брытанскіх і ірландскіх дабрачынных арганізацый пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі. Аўтарка падрабязна спыняецца на дзейнасці найбольш актыўных арганізацый — „Праект Дзеці Чарнобыля”, „Лінія жыцця дзяцей Чарнобыля”, „Падтрымка дзецям Чарнобыля”.

Трэці нумар. Артыкул Сяргея Занеўскага „Польская шляхта и русское самодержавие в политических памфлетах Речи Посполитой последней трети XVIII в. (источниковедческий анализ)” выдатна адлюстроўвае, як Станіслаў Сташыц і Гуга Калантай стваралі адмоўны вобраз прарасійскай часткі магнатэрыі, але аўтар імкнецца выкарыстаць творы названых інтэлектуалаў як рэпрэзентатыўныя гістарычныя крыніцы па палітычнай гісторыі, што далёка не бясспрэчна. „Шляхецкую” праблематыку дапаўняе Святлана Словік („Мэты, умовы, прынцыпы і практыка выбару сужонкаў у шляхецкіх сем’ях Беларусі 1-й паловы XIX ст.”): адзначаецца захаванне традыцыйных матрыманіяльных стратэгій у шляхецкім асяроддзі — выбар сужонка бацькамі, шлюб з прадстаўніком адной саслоўнай і рэлігійнай групы. Аднак падкрэсліваецца павелічэнне колькасці выпадкаў „няроўных” шлюбаў (як у маёмасным, так і ў „прэстыжным” плане) у другой чвэрці XIX ст., робіцца спроба растлумачыць гэтую з’яву.

Гарадская тэматыка даследуецца Захарам Шыбекам і Інай Соркінай („Працэсы ўрбанізацыі ў заходнім рэгіёне Беларусі ў XIX — пачатку XX ст.”): высвятляецца, што Гродзенская губерня была самай урбанізаванай часткай беларускіх зямель, асвятляецца ўплыў расійскай дзяржаўнай палітыкі на існаванне гарадскіх паселішчаў праз дэфармацыю этнічнага складу насельніцтва, ненаданне статусу гарадоў буйным мястэчкам. Здавалася, што ў знітаванні з папярэднім матэрыялам артыкул Віктара Белазаровіча і Івана Крэня „Урбанізацыйныя працэсы ў заходнім рэгіёне Беларусі ў другой палове XX ст.” выявіць цікавыя аспекты для параўнання, але замест гэтага даводзіцца канстатаваць поўную неадпаведнасць назвы зместу: большую частку тэксту займаюць агульныя звесткі пра развіццё прамысловасці на Гродзеншчыне і Брэстчыне, аўтары нават закранаюць праблему рэнтабельнасці калгасаў (92) — і гэта ў артыкуле пра ўрбанізацыю. Заяўленая тэма ўрбанізацыйных працэсаў у выніку рэпрэзентавана толькі невялікай статыстычнай падборкай, пазычанай (добра хоць, што са спасылкамі) з прац іншых даследчыкаў.

Ваенная гісторыя ў гэтым нумары асветлена даволі грунтоўна. Ігар Груцо («История воинской чести французской армии в военной кампании 1812 г. по материалам исследования Jean Regnault „Les Aigles Imperiales et le drapeau tricolore”») крытыкуе тэзісы, выкладзеныя ў 1967 г. французскім гісторыкам Жанам Рэньё, перадусім наконт таго, што Напалеон не даваў загаду знішчаць сімвалы палкоў французскай арміі. Сяргей Піваварчык у артыкуле „Документальные источники по истории фортификационного строительства в Беларуси (XIX — первая половина XX в.)” дае кароткі, але змястоўны агляд дакументальных крыніц па тэме. Аднак аўтар (33–34) па нейкіх прычынах аднёс да дакументальных крыніц успаміны сучаснікаў падзей. У артыкуле „Роль материально-технических ресурсов интендантских служб Западного особого военного округа в обеспечении боеготовности войск накануне Великой Отечественной войны” Уладзіслава Крыўчыкава даследуецца харчовае і абозна-рэчавае забеспячэнне ў   ЗахАВА, адзначаюцца шматлікія недахопы ў гэтай галіне. „Знакавыя” для сучаснай беларускай навукі тэмы вайны і гістарыяграфіі сумясціла Святлана Сілава ў артыкуле „Православная церковь в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1945): историографический обзор”: падрабязна аналізуюцца некалькі прац, астатнія фактычна толькі пералічваюцца. На с. 86 Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНіМ) памылкова пазначаны як „Белорусский институт литературы и искусства”. Пытанні пасляваеннага ўрэгулявання адлюстраваны ў матэрыяле Аляксандры Носавай „Репатриация советских граждан из Франции в 1945 — начале 1950-х г.”: аўтарка спыняецца на паказе механізму пацвярджэння статусу выхадца з СССР, акрэслівае тэрыторыі, куды перасялялі рээмігрантаў, вызначае ўмовы жыцця людзей пасля рэпатрыяцыі.

Перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі аналізуецца ў наступных даследаваннях. Андрэй Чарнякевіч („Православная церковь на белорусских землях в условиях польской оккупации 1919–1920 г.: по материалам польских источников и литературы”) пастулюе выкарыстанне крыніц і нават пералічвае архівы, дзе яны зберагаюцца, але дадзенае даследаванне з’яўляецца аглядам польскай гістарыяграфіі праблемы. Акрамя таго, на с. 60–61 і 62 паўтараецца частка абзаца. Назва артыкула Дзмітрыя Мігуна „БССР в германо-советских отношениях 20-х г. XX ст.” больш вузкая за яго змест, у якім звернута ўвага на ўсю сукупнасць нямецка-савецкіх стасункаў у 1920-я г. Пра Савецкую Беларусь згадваецца толькі з нагоды няўлічвання яе інтарэсаў пры падпісанні Рапальскай дамовы 16 красавіка 1922 г. (адмова ад кампенсацый за ваенны ўрон) і падпісання ад імя БССР 5 лістапада 1922 г. дамовы з Нямеччынай.

Акрамя таго, у разгляданым нумары надрукаваны яшчэ тры даследаванні. У матэрыяле Расціслава Цімафеева „Особенности решения жилищной проблемы в БССР в 1943–1991 г. (на примере транспортных предприятий)” адлюстраваны пастаянны недахоп жылля для працаўнікоў транспарту ў акрэслены перыяд, паказваецца, што гэткія праблемы ў меншай ступені датычылі чыгуначнікаў і работнікаў трубаправодаў. Ганна Змітрукевіч у артыкуле „Восточнославянский мир в исследованиях научных центров г. Мюнхена (конец 40-х — 80-е годы XX в.)” канцэнтруецца на апісанні славістычных і саветалагічных даследаванняў Вольнага Украінскага Універсітэта, Інстытута Усходняй Еўропы, Універсітэта Людвіга і Максіміліяна, але „мюнхенская” беларусіка амаль не знаходзіцца ў полі яе ўвагі. Сцяпан Стурэйка ў артыкуле „Афганцы ў Беларусі. Гісторыя фарміравання і сучасны стан дыяспары” характарызуе шляхі з’яўлення і колькасць афганцаў у Беларусі, іх грамадскія аб’яднанні; акрэслівае ступень уключанасці бежанцаў у беларускае грамадства, іх матэрыяльны стан і сацыяльны статус.

Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Серыя А. Гуманітарныя навукі   (гісторыя, філасофія, філалогія)

Як і „Веснік Брэсцкага ўніверсітэта”, перыёдык у 2010 г. змяніў фармат: з’явіўся падзел на серыі — гісторыя апынулася ў „Серыі А”, у якой убачылі свет два нумары.

Першы нумар. У артыкуле Кацярыны Марозькі „Материальное содержание приходского духовенства Минской православной епархии во второй половине XIX — начале XX в.” акрэсліваюцца наступныя крыніцы матэрыяльнага ўтрымання праваслаўных святароў: заработная плата (з 1864 г. яна не залежала ад велічыні і месцазнаходжання — у горадзе або вёсцы — прыходу), падпрацоўка ў кансісторыі (толькі ў Мінску), пастаянныя і разавыя грашовыя выплаты ў якасці дапамогі, прыбытак ад зямельных надзелаў. Уладзімір Зарэмскі („Организация работы женщин в почтово-телеграфных учреждениях Российской империи”) характарызуе ўмовы працы жанчын на тэлеграфе (першая ўстанова такога кшталту, дзе была дазволена праца жанчын), пошце, тэлефонных лініях, вызначае стаўленне працаўнікоў-мужчын да ўцягвання жанчын у гэтую дзейнасць. Даследаванне адрозніваецца добрай структураванасцю і дакладнасцю выкладу. У працы Вольгі Марозавай „Музыкальные учебные заведения в Могилеве в конце XIX — начале XX в.” апавядаецца пра прыватныя музычныя вучэльні, курсы і асабістыя ўрокі ў Магілёве ў 1886–1917 г.

Палітычная гісторыя пачатку XX ст. даследуецца ў тэкстах Канстанціна Бандарэнкі і Алены Галавач. К. Бандарэнка („Современная отечественная историография монархического движения в России и Беларуси начала XX в.”) вызначае падыходы, якія існуюць у беларускай навуковай і навучальнай літаратуры па пытанні дзейнасці манархічных арганізацый. Калі меркавалася даць агляд „сучаснай” гістарыяграфіі, то незразумела, навошта згадваецца праца Фёдара Турука, першае выданне якой, што ўсведамляе і аўтар (8), адбылося ў 1921 г. У артыкуле А. Галавач «Аграрный вопрос и проблема народного образования в воззрениях и тактике общества „Крестьянин”» апісваецца стаўленне дзеячаў „заходнерусісцкага” таварыства „Крестьянин” да вырашэння аграрнага пытання — падтрымка ўрадавага курсу, падкрэсленне неабходнасці атрымання сялянамі сельскагаспадарчых ведаў.

Адзіны артыкул па гісторыі Беларусі, не прысвечаны часу яе знаходжання ў складзе Расійскай імперыі, — гэта даследаванне Віктара Буракова „Ограничение права пользования жилой площадью в Белорусской ССР в 1920-е г.: историко-правовой аспект”: разглядаюцца „ўшчыльненне” ў выпадку перавышэння нормы жылплошчы, замацаванне за камунальнымі аддзеламі часткі плошчы прыватных дамоў, высяленне „непрацоўных элементаў”. Акрэсліваюцца вызначаныя ў тагачасным заканадаўстве падставы для пазбаўлення права пражывання ў пакоі, кватэры або доме.

Другі нумар атрымаўся больш разнастайным у тэматычным рэчышчы. У артыкуле Барыса Сідарэнкі і Пятра Дзмітрачкова «Современная российская историография „русско-литовских” войн конца XV — первой трети XVI в.» робіцца выснова, што сучасная расійская гістарыяграфія войнаў паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ характарызуецца значнай навуковасцю і ўзважанасцю, хоць з прыведзеных аўтарамі цытат вынікае, што штампы, кшталту „ўз’яднання рускіх зямель”, у ёй яшчэ актыўна ўзнаўляюцца. У даследаванні Юрыя Усціновіча „Утрыманне дзяржаўных замкаў у ВКЛ у другой палове XVI ст.” (дарэчы, гэта адзіны беларускамоўны матэрыял у „гістарычнай частцы” выдання ў 2010 г.) паказваецца, як дзяржава імкнулася павялічыць абароназдольнасць замкаў — праз стварэнне каля іх мястэчак, жыхары якіх забяспечвалі б утрыманне фартэцыі. Для гэтага рабіліся спробы спыніць злоўжыванні з боку ўраднікаў і шляхты ў дачыненні да мяшчан, а таксама прывабіць новых жыхароў у калязамкавыя мястэчкі шляхам часовага змяншэння для іх падаткаў і павіннасцяў.

„Магістральная” для разгляданага часопіса тэма — гісторыя беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі — знайшла сваё адлюстраванне ў двух наступных даследаваннях. Сяргей Васовіч („Трансформация епархиального управления Русской православной церкви в Беларуси в 1860-х — начале XX в.”) характарызуе ўзнікненне, функцыі і значэнне „благочиннических” з’ездаў і радаў, а таксама акруговых вучэльневых і епархіяльных з’ездаў духавенства. Адзначаецца, што „съезды благочинных” узніклі як рэакцыя на паўстанне 1863–1864 г. Васіль Табуноў („Позиция епископата белорусских земель по вопросу о необходимости созыва Поместного собора в начале XX в.”) пералічвае прапановы вышэйшых іерархаў беларускіх епархій па пытаннях паўнамоцтваў планаванага Памеснага сабору, арганізацыі выбараў на яго. Акрамя таго, у нумары змешчаны чарговы матэрыял Міхаіла Старавойтава па гістарычнай дэмаграфіі — „Изменения в численности и составе городского населения белорусско-российско-украинского пограничья (1920–1930-е г.)” — прасочваецца дынаміка ў колькасці, нацыянальным і прафесійным складзе, узроўні пісьменнасці гараджан акрэсленага рэгіёна. Асабліва падкрэсліваецца поліэтнічнасць і пераважная „небеларускасць” беларускіх гарадоў.

Вестник   Полоцкого государственного университета

Выданне падзелена на шэсць серый, з якіх у „Серыі А” друкуюцца матэрыялы па гуманітарных навуках, у тым ліку па гісторыі, археалогіі, этналогіі і культуралогіі. Але пры гэтым „Вестник” мае скразную нумарацыю, таму „Серыя А” адпавядае першаму і сёмаму нумарам у агульным спісе.

У першым нумары ў публікацыі Аляксандра Салаўёва «Натурныя даследаванні падвала і першага паверха корпуса „В” былога езуіцкага калегіума ў Полацку» робіцца спроба рэканструяваць выгляд сутарэнняў і першага паверха будынка. Акрэсліваюцца наступствы шматлікіх перапланіровак, адзначаецца, што гэты корпус XVIII ст. быў узведзены на падмурку яшчэ больш даўняй пабудовы. У артыкуле Уладзіміра Лобача „Міфасемантыка культурнага ландшафту беларусаў: тэарэтыка-метадалагічныя праблемы даследавання”, адзіным з галіны этналогіі, акрэсліваюцца найбольш вядомыя і прызнаныя ў свеце падыходы да вывучэння ўяўленняў пра прастору ў традыцыйным грамадстве. Гісторыю мастацтва рэпрэзентуе матэрыял Ганны Барвенавай „Калекцыя сярэднявечных тканін Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка”: апісваюцца фрагменты тканін XI–XII ст. з металічнымі аздобамі, тканін XIII ст. іголкавага пляцення, заслоны XVI ст. з Сафійскага сабора з гафтаваным надпісам, а таксама рэшткі сукна XIII–XIV ст., верагодна, англійскай вытворчасці.

Гісторыя Беларусі сярэднявечнай і раннемадэрнай эпох разглядаецца ў дзвюх наступных публікацыях. Аляксандр Казакоў („Тытулаваная знаць з Маскоўскай дзяржавы ў Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XV — 30-х г. XVI ст.”) аналізуе прычыны з’яўлення і палітычныя кар’еры ў ВКЛ Мацвея Мікіцініча, Івана Львовіча Барацінскага, апошняга разанскага князя Івана Іванавіча, Івана Дзмітрыевіча Губкі Шуйскага і Сямёна Фёдаравіча Бельскага. Наталля Аляксейчыкава ў даследаванні „Опека над несовершеннолетними детьми в белорусских городах в XVI–XVIII века [так у тэксце. — Я. Г.] (на примере Могилева)” вызначае кола магчымых апекуноў сірот, характарызуе апякунскія абавязкі і адказнасць за іх невыкананне, высвятляе адрозненні ў апецы над хлопчыкамі і дзяўчаткамі.

Астатнія публікацыі сфакусаваны на гісторыі Беларусі XIX–XX ст. У працы Алены Барун „Монашеские общины города Полоцка: история, организация управления, характеристика братств в середине XIX — начале XX в.” аналізуюцца колькасць, склад насельнікаў, матэрыяльны стан і роля ў рэлігійным жыцці жаночага Спаса-Еўфрасіннеўскага і мужчынскіх Богаяўленскага і Барысаглебскага манастыроў, а таксама прыпісаных да іх драбнейшых рэлігійных устаноў. Аўтарка падкрэслівае, што жаночыя манастыры былі шматлюднымі і папаўняліся ў асноўным сялянкамі, а мужчынскія, наадварот, адрозніваліся малалікасцю. Вольга Папко („Маёнтак Магілёўцы памешчыкаў Дзяконскіх у 1880–1930-я г.”) апавядае пра забудову і ўнутранае ўбранства маёнтка, узнаўляе лёс яго гаспадароў. У анатацыі перад тэкстам сцвярджаецца, што ў артыкуле друкуюцца фотаздымкі (66), але іх няма. У матэрыяле Мікалая Клепікава „Ахова віцебскіх помнікаў даўніны ў пачатку XX ст.” адлюстроўваецца дзейнасць Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909–1919) па ўшанаванні памяці ўдзельнікаў вайны 1812 г., па зборы помнікаў старажытнасці, па наглядзе за захаванасцю дзяржаўных і ведамасных архіваў на Віцебшчыне. У даследаванні Алесі Корсак „Штодзённасць жыцця остарбайтэраў з Віцебскай вобласці ў нацысцкай Германіі (1941–1945)” апісваецца добраахвотны і пераважна прымусовы выезд на працу ў Нямеччыну, выяўляюцца адрозненні ва ўмовах жыцця прамысловых і сельскагаспадарчых рабочых, абставіны вызвалення і вяртання на радзіму. Гістарыяграфічны характар носіць артыкул Марыяны Сакаловай „Изучение истории общественных движений XIX — начала XX в. в Беларуси в конце 20–80-х г. XX в.”: адзначаецца, што ў савецкай (у тым ліку беларускай) гістарычнай навуцы панавала канцэпцыя „рэвалюцыйнай традыцыі”, калі ўсе „прагрэсіўныя” грамадскія рухі разглядаліся як „папярэднікі” бальшавікоў і Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У другім нумары цікавыя для дадзенага агляду артыкулы былі змешчаны ў рубрыках „гісторыя” і „культуралогія”. Апошняя складаецца з трох матэрыялаў. У працы Ігара Вугліка „Матэрыяльная культура Полаччыны ў крыніцах канца XVIII — пачатку XIX ст. (новыя матэрыялы і даследчыцкія ракурсы)” перадаюцца звесткі А. Луніна, С. Пляшчэева, В. Севяргіна пра побыт, звычаі, заняткі жыхароў Полацка і Полаччыны. Аляксандра Раманюк у матэрыяле „Вясельныя жаночыя галаўныя ўборы і прычоскі Усходняга Палесся канца XIX — пачатку XX ст. (жаночыя галаўныя ўборы і прычоскі ў народных святах, абрадах і звычаях)” акрэслівае сімвалічную, эстэтычную і практычную функцыі галаўных убораў пад час вяселля, робіць іх апісанне. У змястоўным артыкуле Уладзіміра Аўсейчыка „Пахавальна-памінальная абраднасць вясковага беларускага насельніцтва Падзвіння ў канцы XX — пачатку XXI ст.” апісваюцца сучасныя абрады пахавання і памінання памерлых у Падзвінні; акрэсліваюцца адносна нядаўнія змены, што адбыліся ў гэтых звычаях. Робіцца выснова, што часткова змяняюцца матэрыяльныя прадметы (цяпер яны пераважна набытыя, а не самаробныя), затое элементы духоўнай культуры адрозніваюцца значнай устойлівасцю.

Пад рубрыкай „гісторыя” апынуліся артыкулы па самых розных тэмах і перыядах, што варта толькі ўхваліць. Аднак узровень некаторых з іх засмучае. Маюцца на ўвазе „даследаванні” Юрыя Кежы і Ігара Уварава. У артыкуле першага „Генезіс княжацкай улады на беларускіх землях у VIII–XI ст.” замест заяўленай тэмы даецца кароткі агляд палітычнай гісторыі Русі з ухілам у падзеі гісторыі Полацка і, у меншай ступені, Турава. Аўтар замяняе „монатэізм” на загадкавы „монацэнтрызм” (10), „этас” на „этнас” (12), паслядоўна робіць памылкі ў напісанні слоў іншаземнага паходжання. У цэлым, артыкул пакідае ўражанне студэнцкага рэферата. Пад шматслоўнай назвай („Проблемы исследования историографии шляхты и сословно-представительных органов в период становления и развития Великого княжества Литовского до Люблинской унии 1569 г.”) публікацыі І. Уварава не толькі хаваецца агляд гістарыяграфіі па праблеме шляхты і соймаў (чамусьці без уліку сучасных даследаванняў), але і згадваюцца працы па гісторыі гандлю і гарадоў, што крыху здзіўляе. Неадназначна выглядае і артыкул Наталлі Нестэр «Полоцк в книге И. Мессения „Scondia illustrata”»: аўтарка звяртае ўвагу на малавядомую ў беларускай навуцы крыніцу — твор шведскага гісторыка Ёгана Месэнія (1579–1636), але сам артыкул складаецца толькі з цытавання фрагментаў пра Полацк з гэтай кнігі. Але ў большасці гэтых урыўкаў Полацк знаходзіцца на ўзбочыне ўвагі храніста: ніякіх новых фактаў пра горад або інтэрпэтацый ужо вядомага ў яго тэксце няма. На с. 3 напісана абсалютна некарэктная фраза: „Труд И. Мессения интересен еще и в том плане, что это один из немногих (!) исторических трудов XVI (!) столетия”. Па-першае, „гістарычных прац” з XVI ст. вядома багата, па-другое, Месэній сваю кнігу напісаў ужо ў XVII ст.

Іншыя матэрыялы ў цэлым адпавядаюць навуковым стандартам. У артыкуле Віктара Чараўко „Матэрыялы да карты пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII ст.” складзены спіс (16–18) і карта (18) курганных пахаванняў, курганна-жальнічных могілак, магіл з каменнымі крыжамі, пахаванняў унутры культавых аб’ектаў, памінальных курганоў XIV–XVIII ст. з Беларускага Падзвіння. Робіцца спроба растлумачыць розную шчыльнасць іх размяшчэння. У даследаванні Андрэя Мацука „Аршанская павятовая эліта ў часы панавання Аўгуста III” адзначаецца, што сярод аршанскай эліты вылучаўся род Юзэфовічаў. Таксама адлюстроўваецца ўплыў агульнадзяржаўнай барацьбы (перадусім, паміж Фаміліяй і Радзівіламі) на аршанскія соймікі, дзе пераважна перамагалі прыхільнікі Фаміліі.

Як і звычайна ў беларускіх часопісах, большасць аўтараў разглядаюць падзеі XIX–XX ст. Сяргей Глазырын („Рэвалюцыйная сітуацыя 1861–1862 г. у Віцебскай губерні”) не пазначае, ці прытрымліваецца ён ленінскай трактоўкі паняцця „рэвалюцыйная сітуацыя”, ці разумее пад ёй нешта іншае, але ў цэлым у артыкуле апавядаецца пра антыўрадавыя дэманстрацыі, канспіратыўныя арганізацыі і сувязі польскіх, беларускіх і расійскіх рэвалюцыянераў на Віцебшчыне. Асноўная ўвага Галіны Лабохі („Храмы прападобнай Еўфрасінні Полацкай епархіі: параўнаўчы аналіз умоў існавання і развіцця”) звернута на трагічны лёс у савецкі час Свята-Еўфрасіннеўскай царквы ў в. Бароўка Верхнядзвінскага раёна і Еўфрасіннеўскай („Цёплай”) царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку: першы храм выкарыстоўваўся як зернясховішча, клуб і крама, другі пераважна пуставаў. У артыкуле Марыяны Сакаловай „Изучение истории общественных движений в XIX — первой трети XX в.” аналізуюцца інтэрпрэтацыі паняцця „грамадскі рух” у вызначаны перыяд. Іван Янушэвіч («Характер и причины форсированного решения „церковного вопроса” партийно-государственными струк турами в 1917–1924 г.») барацьбу бальшавікоў супраць Праваслаўнай царквы акрэслівае як змаганне са „стратэгічным ідэалагічным праціўнікам” (50), вызначае формы гэтай барацьбы: забойства святароў, знішчэнне святыняў, захоп царкоўнай маёмасці, падтрымка „абнаўленчага” руху, нарэшце прапаганда. Асабліва падкрэсліваецца роля Льва Троцкага ў антырэлігійнай кампаніі. Алена Сумко ў даследаванні „Перыядызацыя дзяржаўнай палітыкі ў кнігавыдавецкай справе БССР (1919–1941)” характарызуе змяненні ў кнігавыдавецкай дзейнасці ў БССР у бок павелічэння цэнзуры і поўнага падпарадкавання выдання кніг патрэбам партыі і дзяржавы. У працы Вольгі Рымко „Деятельность сельскохозяйственных переселенческих товариществ в БССР в 1925–1927 годах на примере Полоцкого округа” даследуецца арганізацыя добраахвотных перасяленняў з БССР у Сібір і на Далёкі Усход: аналізуецца працэс стварэння і абсяг дзейнасці перасяленчых таварыстваў, апісваюцца функцыі „хадакоў” — выведнікаў тэрыторый для засялення, пералічваюцца ільготы для перасяленцаў і праблемы, якія ўзнікалі ў апошніх. Ірына Нікалаева („Прыцягненне жаночага насельніцтва Беларусі на прымусовыя работы ў Германію ў 1942–1944 г.”) падкрэслівае, што набор добраахвотніц на працу ў Нямеччыну не меў поспеху, таму (а таксама з-за эканамічных складанасцяў у Райху) нямецкія ўлады перайшлі да прымусовай адпраўскі жанчын у Нямеччыну, што выклікала супраціў. Адзначаецца, што ўсё-такі была вывезена вялікая колькасць жанчын. У артыкуле Расціслава Цімафеева „Развитие ведомственного медицинского обеспечения БССР в 1943–1991 г. (на примере транспортных предприятий)” адзначаецца, што з цягам часу сістэма медыцынскіх устаноў для абслугоўвання транспартнікаў паляпшалася, але ў выніку шэрагу ператварэнняў забеспячэнне медыцынскімі паслугамі некаторых іх катэгорый (напрыклад, рачнікоў) змянілася не ў лепшы бок.

Гістарычны альманах Том 16 (2010)

У артыкуле Руслана Гагуа „Грунвальдская бітва ў паведамленнях Энеа Сільвіа Пікаламіні” пераказваюцца звесткі пра Грунвальдскую бітву, змешчаныя ў творах Энеа Сільвіа Пікаламіні (1405–1464; папа рымскі Пій II — 1458–1464) „Пра землі і паходжанне прусаў” і „Пра Еўропу”. Праўда, яны захаваліся толькі ў пазнейшых кампіляцыях, з якіх аўтар згадвае Арундэльскі і Чыгішскі манускрыпты, зусім не спыняючыся на важным пытанні прыналежнасці ўсіх іх звестак менавіта Пікаламіні. Ігар Бортнік («Праблема дзяржаўна-палітычнага ўлад кавання ў ананімнай працы „Размова Паляка з Літ вінам”») адзначае, што для верагоднага аўтара „Размовы Паляка з Літвінам” Аўгустына Ратундуса (каля 1520–1582) ідэальнай формай кіравання ўяўлялася моцная манархічная ўлада, абмежаваная пры гэтым свецкай і духоўнай радай. У матэрыяле польскага гісторыка Томаша Цясельскага „Попіс войска Вялікага Княства Літоўскага каля гарадоў Рось і Заблудаў у ве рас ні 1744 г.” апісваецца праведзены ў 1744 г. палявым гетманам літоўскім Міхалам Казімірам Радзівілам збор і агляд войска ВКЛ, вызначаюцца прычыны гэтай унікальнай для часоў Аўгуста III падзеі, падрабязна акрэсліваецца склад войска ВКЛ. Аляксандр Пашкевіч і Андрэй Чарнякевіч («„Бацька” беларускіх паланафілаў») характарызуюць палітычную кар’еру Паўла Алексюка (1892–?), беларускага дзеяча прапольскай арыентацыі, аднаго з арганізатараў Беларускай вайсковай камісіі, Беларускага палітычнага камітэта, Краёвай сувязі, якія існавалі ў 1920–1922 г. на занятых Польшчай беларускіх землях. Аляксандр Пашкевіч («Чалавек з-за шырмы: спроба высвятлення таямніцы „Старога”») аналізуе звесткі пра аднаго з інспіратараў расколу ў КПЗБ у канцы 1924 г. і ўтварэння т. зв. „сэцэсіі”, якую сучаснікі і пазнейшыя даследчыкі называлі „беларускай нацыяналістычнай” і „ультракамуністычнай”, кіраўніка віленскіх камуністаў, які хаваўся пад псеўданімам „Стары”. У артыкуле Юрыя Грыбоўскага „Рада БНР на эміграцыі і праек ты інтэграцыі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе (1945–1956)” апісваецца міжнародная актыўнасць Рады БНР: наладжванне кантактаў з палітычнай элітай ЗША, удзел у распрацоўцы супольнасці краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы (канцэпцыя „Міжмор’я”), стасункі з польскімі, украінскімі, літоўскімі, латышскімі, эстонскімі і сла вацкімі эмігранцкімі арганізацыямі. Настасся Жарская ў артыкуле „Чарнобыльская аварыя ў памяці жыхароў в. Вохар (Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць)”, выкарыстоўваючы метады „вуснай гісторыі”, адлюстроўвае ўяўленні жыхароў „адселенай” вёскі пра саму катастрофу, перасяленне большасці жыхароў і побыт пасля аварыі ў Вохары і новых месцах пражывання. Даследчыца ў асноўным абмяжоўваецца перадачай „простай мовы” інфармантаў, мінімізуючы долю ўласнай інтэрпрэтацыі і высноваў.

Наверх

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2010 г.

Студзеня 1, 2011 |

На ступень доктара гістарычных навук

Батяев, В. Ф. Развитие белорусских общественных объединений в XIX — 20-е годы XX века. Этнологическое исследование: 07.00.07 / Батяев Василий Федорович; Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы НАН Беларуси. — Минск, 2010. — 44 с. — Библиогр.: с. 36–40 (43 назв.).

Вабішэвіч, А. М. Нацыянальна-культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.): 07.00.02 / Вабішэвіч Аляксандр Мікалаевіч; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2010. — 52 с. — Бібліягр.: с. 36–49 (123 назв.).

Гайдукевич, Л. М. Туризм в международных отношениях стран Центральной и Восточной Европы (1989–2009 гг.): 07.00.15 / Гайдукевич Леонид Михайлович; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2010. — 49 с. — Библиогр.: с. 40–46 (58 назв.)

Голубеў, В. Ф. Сялянская абшчына ў дзяржаўных, прыватнаўласніцкіх і царкоўных уладаннях Беларусі ў XVI–XVIII стст.: 07.00.02 / Голубеў Валянцін Фёдаравіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2010. — 50 с. — Бібліягр.: с. 37–47 (93 назв.).

Ракава, Л. В. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у XIX–XX стст.: 07.00.07 / Ракава Любоў Васільеўна; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі. — Мінск, 2010. — 43 с. — Бібліягр.: с. 36–40 (43 назв.).

Сакович, В. С. Аграрная политика в Беларуси в 1981–2008 гг.: 07.00.02 / Сакович Виктор Савельевич; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2010. — 61 с. — Библиогр.: с. 56–58 (33 назв.).

На ступень кандыдата гістарычных навук

Аніпяркоў, В. В. Стварэнне і дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі на землях Вялікага Княства Літоўскага (май 1792 г. — верасень 1793 г.): 07.00.02 / Аніпяркоў Вадзім Вадзімавіч; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2010. — 23 с. — Бібліягр.: с. 19–20 (13 назв.).

Балтрушэвіч, Н. Г. Пратэстанцкія арганізацыі БССР у 1944–1985 гг.: структура, формы дзейнасці, узаемаадносіны з дзяржавай: 07.00.02 / Балтрушэвіч Наталля Генадзеўна; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2010. — 27 с. — Бібліягр.: с. 22–24 (24 назв.).

Бартош, О. А. Традиционная социальная культура цыган Беларуси в конце ХХ — ХХI в.: 07.00.07 / Бартош Ольга Эдуардовна; Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы Нац. акад. наук Беларуси. — Минск, 2010. — 22 с. — Библиогр.: с. 18–19 (10 назв.).

Гаравая, А. А. Развіццё сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў Беларусі (1944–1961 гг.): 07.00.02 / Гаравая Алеся Аляксееўна; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2010. — 24 с. — Бібліягр.: с. 20–21 (14 назв.).

Герновіч, Т. Д. Дакументальныя крыніцы па гісторыі перамешчаных беларускіх архіваў (кан. XVII — пач. XXI ст.): 07.00.09 / Герновіч Таццяна Дзмітрыеўна; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2010. — 22 с. — Бібліягр.: с. 18–19 (14 назв.).

Дмитрук, И. П. Государственная политика в Республике Беларусь по социальной поддержке учащейся молодежи (1991–2000 гг.): 07.00.02 / Дмитрук Ирина Павловна; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2010. — 23 с. — Библиогр.: с. 19–20 (13 назв.).

Дорняк, И. И. Белорусско-польское экономическое и культурное сотрудничество в 1991–2004 гг.: 07.00.02 / Дорняк Иосиф Иосифович; Ин-т истории Нац. акад. наук Беларуси. — Минск, 2010. — 22 с. — Библиогр.: с. 18–19 (11 назв.).

Дроздова, Е. А. Банковская система и ее роль в социально-экономическом развитии Беларуси (1861–1914 гг.): 07.00.02 / Дроздова Екатерина Анатольевна; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2010. — 23 с. — Библиогр.: с. 18–20 (26 назв.).

Елисеев, А. Б. Российская историография взаимоотношений Советского государства и Русской православной церкви в 1943–1953 гг.: 07.00.09 / Елисеев Алексей Борисович; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2010. — 25 с. — Библиогр.: с. 20–22 (19 назв.).

Захаркевич, С. А. Этнические меньшинства на территории Беларуси в XIV–XVIII веках: стратегии культурной адаптации: 07.00.07 / Захаркевич Степан Артурович; Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы Нац. акад. наук Беларуси. — Минск, 2010. — 17,[1] с. — Библиогр.: с. 14–15 (15 назв.).

Кахновіч, В. А. Гаспадаранне ў маёнтках палескага рэгіёну Расійскай імперыі ў 1861–1914 гг.: 07.00.03 / Кахновіч Віктар Адамавіч; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2010. — 22 с. — Бібліягр.: с. 18–19 (13 назв.).

Козленко, А. В. Кельтиберские тессеры гостеприимства как исторический источник (II в. до н. э. — I в. н. э.): 07.00.09 / Козленко Алексей Владимирович; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2010. — 21 с. — Библиогр.: с. 17–18 (16 назв.).

Косов, А. П. Внешняя политика США второй половины ХХ — начала ХХI в. в постсоветской российской историографии: 07.00.09 / Косов Александр Петрович; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2010. — 25 с. — Библиогр.: с. 20–22 (17 назв.).

Крывічаніна, К. А. Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з краінамі СНД і ЕС (1991–2000 гг.): 07.00.02 / Крывічаніна Кацярына Аляксандраўна; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2010. — 27 с. — Бібліягр.: с. 23–24 (13 назв.).

Курстак, Ю. И. История славянства в творчестве А. С. Будиловича (1846–1908 гг.): 07.00.09 / Курстак Юрий Иосифович; М-во образования Респ. Беларусь, Гродненский гос. ун-т им. Я. Купалы. — Гродно, 2010. — 22 с. — Библиогр.: с. 18–19 (8 назв.).

Марченко, О. В. Русская политическая эмиграция в Германии в 1920–1939 гг.: организационная структура и идеология: 07.00.03 / Марченко Олег Валерьевич; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2010. — 24 с. — Библиогр.: с. 20–21 (12 назв.).

Матусевич, О. А. Политические партии и общественные организации в Западной Беларуси 1920–1930-х годов в польской историографии: 07.00.09 / Матусевич Ольга Александровна; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2010. — 25 с. — Библиогр.: с. 21–22 (10 назв.).

Мельнікаў, І. В. Сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму (1861–1914 гг.) у польскай гістарыяграфіі: 07.00.09 / Мельнікаў Ігар Вячаслававіч; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2010. — 25 с. — Бібліягр.: с. 20–22 (17 назв.).

Плавінскі, М. А. Фарміраванне і эвалюцыя комплексу зброі бліжняга бою і засцерагальнага ўзбраення Х–XIII стст. на тэрыторыі Беларусі: 07.00.06 / Плавінскі Мікалай Аляксандравіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2010. — 26 с. — Бібліягр.: с. 20–23 (42 назв.).

Рыбчонак, С. А. Крыніцы масавага паходжання па генеалогіі Беларусі сярэдзіны XVII — пачатку XX ст. (па матэрыялах Нацыянальнага архіва Беларусі): 07.00.09 / Рыбчонак Сяргей Аляксандравіч; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2010. — 25 с. — Бібліягр.: с. 20–22 (23 назв.).

Савченко, Н. М. Политический кризис Итальянской республики в первой половине 1990-х годов: 07.00.03 / Савченко Наталья Михайловна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2010. — 24 с. — Библиогр.: с. 20–21 (16 назв.).

Сугако, Н. А. Общественно-политические взгляды М. П. Погодина: 07.00.03 / Сугако Наталья Анатольевна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2010. — 23 с. — Библиогр.: с. 20 (9 назв.).

Тукала, С. М. Генацыд і барацьба яўрэяў у Мінскім гета ў гады Вялікай Айчыннай вайны (ліпень 1941 — кастрычнік 1943 года): 07.00.02 / Тукала Сяргей Мікалаевіч; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2010. — 25 с. — Бібліягр.: с. 21–22 (13 назв.).

Черкасов, Д. Н. Внешняя политика Бургундии в 1419–1467 гг.: 07.00.03 / Черкасов Дмитрий Николаевич; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2010. — 22 с. — Библиогр.: с. 18–19 (16 назв.).

Шимак, Е. К. Внешнеполитические приоритеты России во взаимоотношениях с Римской курией (1469–1582 гг.): 07.00.03 / Шимак Елена Казимировна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2010. — 24 с. — Библиогр.: с. 20–21 (10 назв.).

Шніп, М. А. Унутрыпалітычны канфлікт 1508 года ў Вялікім Княстве Літоўскім у кантэксце міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе: 07.00.02 / Шніп Макар Аляксандравіч; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2009. — 24 с. — Бібліягр.: с. 21 (7 назв.).

Эльмалян, А. С. Приоритеты внешней политики Ливийской Джамахирии (1969–2003 гг.): 07.00.15 / Эльмалян Абдураоф Салах; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2010. — 18 с. — Библиогр.: с. 15 (6 назв.).

Юрчак, Д. В. Белорусско-украинские связи в 1991–2004 годах: 07.00.02 / Юрчак Денис Валерьевич; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2010. — 24 с. — Библиогр.: с. 19–21 (19 назв.).

Ніна Камарова

Выданнi, атрыманыя рэдакцыяй

Студзеня 1, 2011 |

Бібліяграфічны паказальнік археаграфічных публікацый у Рэспубліцы Беларусь (1991–2006 гг.). Склад. В. С. Пазднякоў. Мінск, 2010.

Білоус Н. Тестаменти киян середини XVI — першої половини XVII ст. Київ, 2011.

Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XІV–XVIII стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі: Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Мінск, 2011.

Изобретение империи: языки и практики. Москва: Новое издательство, 2011.

Кавалёў С. Літаратура Вялікага Княства Літоўскага XVІ — пачатку XVII ст.: феномен культурнага памежжа. Мінск, 2011.

Макушников О. А. Гомель с древнейших времен до конца XVIII в. 2-е изд. Гомель, 2010.

Невядомы Дунін-Марцінкевіч. Дакументы да біяграфіі з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Мінск, 2011.

Портнов А. Упражнения с историей по-украински. Москва, 2010.

Шыдлоўскі С. А. Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі: 1795–1864. Мінск, 2011.

Университетская идея в Российской империи XVIII — начала XХ веков: Антология: учеб. пособие для вузов / сост. А. Ю. Андреев, С. И. Посохов. Москва, 2011.

Bohn T. M., Neutatz D. (Hg.) Studienhandbuch Östliches Europa. Bd. 2: Geschichte des Russischen Reiches und der Sowjetunion. 2. Auf. Köln — Weimer — Wien, 2009.
Ein weisser Fleck in Europa… Die Imagination der Belarus als Kontaktzone zwischen Ost und West. Hg. von T. M. Bohn, V. Shadurski. Bielefeld: Transcript Verlag, 2011.

Kaminski A. (Hg.) Erinnerungsorte an die Opfer des Kommunismus in Belarus. Berlin: Metropol, 2011.

Kosman M. O kresach w historii i legendzie. Studia i szkice z dziejów granicy wschodniej. Cz. 1. Poznań, 2011.

Lorenz C. Przekraczanie granic. Eseje z filozofii historii i teorii historiografii. Tłum. M. Bobako i R. Dziergwa. Poznań, 2009.

Prawo w Europie średniowiecznej i nowożytnej. Red. A. Lis. Lublin: Wydawnictwo KUL, 2011.

Przez Kresy i historię po obrzeża polityki. Profesorowi Marcelemu Kosmanowi w połwiecze pracy naukowej. Komitet red.: Iwona Hofman. T. 1–2. Wydawnictwo Adam Marszałek, Toruń, 2011.

Romanowski W. Ukraina przystanek wolności. Kraków, 2007.

Tradycja — metody przekazywania i formy upamiętnienia w państwie polsko-litewskim, XV — pierwsza połowa XIX wieku. Pod red. U. Augustyniak. Warszawa, 2011.

Запісы. Т. 34. New York — Miensk, 2011.

Ab Imperio. 2011, № 1, 2.

Das Historisch-Politische Buch. 59. Jg. 2011. Hf. 1–4.

History and Theory. Vol. 50. 2011. Nr. 1–3.

Kwartalnik Historyczny. 2011. Nr. 1, 2.

Przegląd Wschodni. T. X. Z. 4 (40).

Studia Biaĺorutenistyczne. T. 5. Lublin, 2011.

Zapiski Historyczne. T. 76. 2011. Z. 1, 2.

Zeitschrift für Ostmitteleuropa-Forschung. Jg. 56 (2007) — Jg. 60 (2011) Hf. 2.

Публікацыі па гісторыі ў часопісах Беларусі за 2009 г. (Яўген Глінскі)

Лістапада 28, 2010 |

БГА адкрывае рубрыкуАгляд перыёдыкаў”, у якой будуць рэгулярна анатавацца часопісныя артыкулы і паведамленні па гісторыі Беларусі. У першым выпуску агляд абмежаваны айчыннымі выданнямі, у наступных плануецца змяшчаць анатацыі і на публікацыі ў замежных часопісах.

Беларускі гістарычны часопіс

„Беларускі гістарычны часопіс” выдаецца з 1993 г. і выходзіць штомесячна. Што часопіс уяўляе сабою аўтарытэтнае выданне, вынікае хаця б з пераліку яго заснавальнікаў, сярод якіх Міністэрства адукацыі, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускае таварыства „Веды”. Пазіцыянуецца як „навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс”, г. зн., акрамя ўласна гістарычных тэкстаў, у гэтым перыёдыку друкуюцца таксама артыкулы па методыцы выкладання гісторыі, матэрыялы да ўрокаў і г. д. Наколькі гэта мэтазгодна, улічваючы наяўнасць спецыялізаванага выдання „Гісторыя: праблемы выкладання”, сказаць складана. Што датычыцца „гістарычнай часткі”, то ў ёй немалое месца аддаецца пад матэрыялы, прысвечаныя юбілейным і іншым памятным датам, жыццю і дзейнасці асобных вядомых беларускіх гісторыкаў (матэрыялы пра апошніх, таксама як і рэцэнзіі, за рэдкім выняткам, аглядацца не будуць). Змест асобных нумароў дастаткова разнастайны. Хоць часопіс не выстаўляе нейкіх абмежаванняў наконт геаграфічнага і храналагічнага ахопу тэматыкі матэрыялаў, відавочна, што абсалютная большасць артыкулаў прысвечана гісторыі Беларусі, а ўсеагульная гісторыя рэпрэзентавана невялікай колькасцю прац, што ў цэлым адпавядае структуры беларускай гістарычнай навукі. Куды больш дзіўна выглядае таксама нідзе не дэклараваная, але відавочная перавага артыкулаў пра XIX–XX ст. над артыкуламі ранейшай па часе тэматыкі. Зрэшты, не выключана, што гэта проста супадзенне. Апошняе па парадку, але не апошняе па значнасці, што трэба сказаць агулам пра БГЧ: што часопіс уключаны ВАКам у пералік выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

2009

Першы нумар распачынаецца публікацыяй трох дакладаў, звязаных з 90-годдзем утварэння ССРБ. Аднак выступленні тагачаснага старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Міхаіла Мясніковіча і міністра адукацыі Аляксандра Радзькова — гэта хутчэй развагі на тэму гісторыі Беларусі. Іншая справа з артыкулам Міхаіла Касцюка („Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі: узаемаадносіны з суседзямі на пачатковым этапе існавання”). У ім разглядаюцца ўзаемаадносіны ССРБ з іншымі савецкімі рэспублікамі — Расіяй, Літвой, Укра-інай. Адзначаецца, што аб’яднанне савецкіх рэспублік Беларусі і Літвы планавалася ў Маскве яшчэ ў 1918 г., да абвяшчэння ССРБ.

Артыкул Наталлі Маліноўскай-Франке („Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам”) распавядае пра мас така, адной з цэнтральных тэмаў творчасці якога было адлюстраванне прыроды захаду Беларусі. Нарэшце, Уладзімір Паўлаў („Беларусы ў французскім руху Су пра ціўлення”) апісвае шмат-лікія выпадкі — і цяпер яшчэ малавядомыя — змагання беларусаў у французскім руху Супраціву.

Другі нумар атрымаўся, можа быць, самым цэласным у 2009 г. Але адбылося гэта, відаць, цалкам выпадкова і было звязана з тэмамі артыкулаў. Так, Аляксандр Груша ў матэрыяле „Credo quia veru: аб прычыне адсутнасці пісьменнасці ў варварскім грамадстве (метадалагічны аспект)” паспрабаваў адаптаваць набыткі т. зв. гісторыка-антрапалагічнага падыходу, перадусім аб структурным значэнні для „варварскага” грамадства такіх з’яваў, як дар, пір, гасціннасць, групавая салідарнасць. Напрыклад, сцвярджаецца, што паходы літоўскіх плямёнаў у XII–XIII ст. былі абумоўлены не столькі „першапачатковым назапашваннем капіталу”, колькі неабходнасцю адорваць супляменнікаў (с. 7). Але галоўнай мэтай працы быў адказ (хутчэй, як падкрэслівае сам аўтар, спроба падыходу да адказу) на пытанне, чаму ў „варварскіх” супольнасцяў не было пісаных дакументаў. У межах той самай „гісторыка-антрапалагічнай” стратэгіі падсумоўваецца, што сінкрэтычная свядомасць тагачаснага чалавека разумела багоў і супольнасць як сведкаў актаў, таму і не патрабавалася іх пісьмовага афармлення. Не выпадае, мяркую, асобна тлумачыць наяўнасць пэўнага структуралісцкага бэкграўнду артыкула. Наступныя дзве працы належаць да этналогіі, мабыць, самай „структуралізаванай” з усіх грамадскіх навук у Беларусі. Святлана Лявонцьева („Мастацтва рукапіснай кнігі Вяткі і народная творчасць”) аналізуе ўзаемасувязь (праз узаемаўплыў) народнай творчасці (перадусім, разьбы) і мастацтва афармлення рукапіснай кнігі на прыкладзе культуры стараабрадцаў Вяткі. Куды большы размах структуралісцкія абагульненні набываюць у артыкуле Яўгена Малікава „Мастацкі дэкор у народнай архітэктуры і ткацтве паўднёва-ўсходняй Беларусі (канец XIX — першая палова XX ст.)”. Аўтар мяркуе, што існуе структурнае падабенства ў вобразах з мастацкага аздаблення архітэктуры і з ткацтва на тэрыторыі паўднёвага ўсходу Беларусі. У гэтым арэале даследчык вылучае два цэнтры распаўсюджання мастацкіх падыходаў. Першы — усходняя частка Заходняга Палесся і Цэнтральнае Палессе, для якога характэрны лінейна-рытмічныя матывы ў дэкоры архітэктуры і ў ткацтве; другі — Гомельскае Падняпроўе і Пасожжа, дзе ў ткацтве і разьбе пераважае семантычна-знакавы арнамент. Гэтае адрозненне выводзіцца з асаблівасцяў прыроды гэтых субрэгіёнаў: на Палессі лінейны дэкор вынікае з балоцістага ландшафту, а характэрны для Гомельскага Падняпроўя і Пасожжа арнамент — з магчымасці „геаметрызаванага ўспрымання наваколля” „на сухім раўнінна-лясістым ландшафце”. Смелая, але не бясспрэчная гіпотэза. У артыкуле Аляксандра Сушы „Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага” апавядаецца пра жыццё і навуковую дзейнасць Ігната Кульчынскага (апошняя трэць XVII ст. — 1741 г.) — базыльяніна, аднаго з першых гісторыкаў уніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай. Аўтар на падставе шырокага кола крыніц удакладняе гады жыцця гэтага рэлігійнага дзеяча і навукоўца, а таксама асобныя старонкі яго біяграфіі, якія раней недакладна асвятляліся ў гістарыяграфіі. Даецца досыць падрабязны разгляд прац І. Кульчынскага, у тым ліку тых, якія дагэтуль былі вядомы ў гістарычнай навуцы адно што па назвах.

Трэці нумар адкрывае артыкул Аляксандра Рытава „Фарміраванне новай сацыяльнай іерархіі ў БССР у 1920-я гады: адукацыйны аспект”, у якім паказана, што ў міжваенны час у БССР „палітычная адукаванасць” (= лаяльнасць уладзе) мела перавагу над прафесійнай кваліфікацыяй, а для руху па сацыяльнай лесвіцы трэба было мець не высокі ўзровень адукацыі, а, наадварот, сярэдні ці нават нізкі. Запачаткаваную ў папярэднім нумары этналагічную тэму, але ўжо праз прызму рэлігіі, а не мастацтва, працягнулі Уладзімір Лобач і Таццяна Прадко. У. Лобач („Свет людзей і свет багоў: прастора ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў”) разглядае ўяўленні аб прасторы ў традыцыйнай культуры беларусаў. Асноўная ўвага звернута на суадносіны паміж „сваім” і „чужым” у прасторы: падкрэсліваецца, што гэта зменлівыя характарыстыкі, звязаныя перадусім з часам сутак і парой года. Т. Прадко („Эвалюцыя рэлі-гійнага сінкрэтызму на Беларускім Палессі”) вызначае тры перыяды „сінкрэтызацыі” рэлігійных уяўленняў палешукоў — протасінкрэтызацыя паганства (VI–X ст.), сінкрэтызацыя хрысціянства з паганствам (XI–XVIII ст.), поліканфесійная сінкрэтызацыя (XIX–XX ст.), звязаныя з дзейнасцю пратэстанцкіх місіянераў на Палессі. Але толькі апошні перыяд разгледжаны ўласна на палескім „матэрыяле”, для больш ранніх часоў даецца агляд рэлігійнай сітуацыі на ўсім абшары ўсходніх славян і сцвярджаецца, што на Палессі так і было. Супольны артыкул Леаніда Акаловіча, Ігара Гатальскага і Інесы Кароль „Гістарычны нарыс вёскі Прылукі” ўяўляе сабою багата ілюстраваны выклад гісторыі вёскі Прылукі, што пад Мінскам, у якой знаходзіцца палацава-паркавы комплекс XVII–XIX ст.

Чацвёрты нумар, што нязвыкла для БГЧ, распачынаюць два артыкулы па гісторыі ВКЛ. Пётр Дзмітрачкоў у артыкуле „Старажытныя дасягненні і традыцыі ў развіцці дзяржаўнасці і права на беларускіх землях у перыяд ВКЛ (другая палова XIII — першая XVI ст.)” дае змястоўны агляд дзяржаўных інстытутаў і грамадскіх практык у Вялікім Княстве Літоўскім у іх сувязі са „старажытнарускімі” (у тэрміналогіі аўтара) вытокамі. Гэтая сувязь часам паказана добра (асаблівасці кіравання „рускімі” землямі ВКЛ, валасное самакіраванне і інш.), часам — небясспрэчна (ваяводствы ўсё-такі мелі за ўзор польскія, а не „старажытнарускія” прыклады). Іншая справа, што наогул не выпадае перабольшваць ролю генетычных сувязяў: у відавочна новых умовах ВКЛ нават наўпрост паўсталыя з „Русі” інстытуты і практыкі змянялі свае функцыі. У артыкуле Алены Дзянісавай („Гаспадарчая дзейнасць праваслаўных манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў другой палове XV–XVII ст.”) разглядаюцца матэрыяльнае становішча манастыроў, крыніцы іх прыбыткаў і артыкулы выдаткаў. Робіцца спроба паказаць манастырскую маёмасць як фактар, які праз права „патранату” ўцягваў манастыры ў залежнасць ад свецкіх асобаў.

Звычайна рэцэнзіі ў БГЧ выносяцца ў канец нумара, але рэцэнзія Сяргея Новікава на даследаванне нямецкага гісторыка Дытэра Поля аб палітыцы Вермахта ў дачыненні да мясцовага насельніцтва ў т. зв. „зоне армейскага тылу”, у якую ўваходзіў і ўсход Беларусі, змеш чана ў асноўнай частцы перыёдыка і адрозніваецца грун тоўнасцю разгляду. Беларускага гісторыка ў дадзенай працы прывабіў, перадусім, кампаратыўны аналіз, пра роблены Д. Полем. Да-следаванне Алены Шычко „Эва люцыя тэматыкі беларускага эстампа ў 1980-я г. (на прыкладзе работ А. Каш курэвіча, Г. Паплаўскага і В. Шаранговіча)” па каз вае, што час зменаў — 80-я гады — быў такім і для беларускага мастацтва, у прыватнасці, эстампа. Хоць аўтар падкрэслівае захаванне ў гэты перыяд традыцыйнай тэматыкі — ваеннай, у артыкуле ад зна-чаецца ўзнікненне як новых тэм (экалагічнай, тэмы ўрбанізацыі), так і новых мастацкіх вырашэнняў. „Гістарычную” частку чацвёртага нумара завяршае артыкул Дзмітрыя Хромчанкі „Круглянскія маладагвардзейцы”, дзе на падставе неапублікаваных архіўных матэрыялаў апавядаецца пра дзейнасць у 1941–1943 г. Круглянскага моладзевага антыфашысцкага падполля. Аўтар не без пафасу прыпадабняе юных падпольшчыкаў да „маладагвардзейцаў”.

Травеньскі, пяты па ліку, нумар, вядома ж, не мог абысціся без тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны. Так, Віктар Шомадзі („Вызваленне Беларусі: 18 верасня 1943 — 28 ліпеня 1944 г.”), хоць і быў непасрэдным удзельнікам падзей, абмежаваўся наўпрост хранікальным выкладам: у храналагічнай паслядоўнасці згадвае назвы і даты аперацый і бітваў. Зрэшты, пра постаць чалавека на вайне ідзе гаворка ў артыкуле Васіля Кушнера і Альберта Котава „Сям’я Царукоў — прыклад самаадданага служэння свайму народу”. Артыкул перадусім прысвечаны асобам камуністычнага дзеяча Уладзіміра Царука (1899–1957) і яго сына гісторыка Аляксандра Царука (1923–2008). Асноўная ўвага аддадзена іх партызанскай дзейнасці пад час Другой сусветнай вайны, а таксама ўдзелу Уладзіміра Царука ў беларускім нацыянальным руху ў міжваеннай Заходняй Беларусі. Астатнія публікацыі надзіва пазбягаюць вышэйзгаданай тэматыкі. Так, Людміла Мікалаева („Адносіны ВКЛ і Малдаўскага княства ў канцы XV — першай палове XVI ст.”) падкрэслівае, што якраз у адносінах з Малдаўскай дзяржавай ВКЛ дэманстравала выразна незалежную ад Польшчы знешнюю палітыку, што праявілася ў неаднаразовых адмовах удзельнічаць у польска-валашскіх памежных спрэчках.

Вадзім Белявец („Насельніцтва вельбарскай культуры на тэрыторыі Беларусі”) не без поспехаў імкнецца даказаць, што вельбарская культура („гістарычныя готы”) на тэрыторыі Беларусі не з’яўлялася гамагеннай, а падзялялася на дзве групы помнікаў з адрознымі пахавальнымі традыцыямі і тэрыторыямі, з якіх іх носьбіты прывандравалі ў Заходняе Палессе. Таксама аўтар, насуперак прынятаму меркаванню, сцвярджае, што готы на паўднёвым захадзе Беларусі засялілі не пустыя землі, а тэрыторыі, занятыя носьбітамі пшэворскай і роднаснай познезарубінецкай культур. Вітаўт Чаропка («Жыццё і незвычайныя прыгоды „Андрыёлі з Вільні”») маляўніча і крыху рамантычна распавядае пра Міхала Эльвіра Андрыёлі (1836–1893), паўстанца 1863 г., які стаў вядомым мастаком і працаваў пераважна ў жанры кніжнай ілюстрацыі.

У шостым нумары рэдактар БГЧ Васіль Кушнер апублікаваў матэрыял «Вайна. Народ. Перамога (асэнсаванне матэрыялаў „круглага стала”, які адбыўся ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі 14 мая 2009 г.)». Ён цікавы не столькі пераказам агучаных пад час „круглага стала” думак, у асноўным вытрыманых у афіцыйным, а часам наўпрост „ура-патрыятычным” стылі, колькі ўласна пазіцыяй аўтара агляду. Ён дазволіў сабе выказаць сумненні ў мэтазгоднасці некаторых зусім ужо „радыкальных” прапаноў, кшталту падкрэслівання інтэлектуальнай перавагі савецкіх военачальнікаў над іх праціўнікамі, ідэалагізаванай крытыкі даўняй кнігі Юрыя Туронка і, урэшце, неабходнасці ўвядзення ледзь ці не крымінальнай адказнасці за выяўленне сімпатыі да беларускіх калабарацыяністаў. Галоўнай тэмай з’яўляецца гісторыя культуры беларускай эміграцыі, ёй прысвечаны артыкулы Дзмітрыя Карава („Беларусы і беларусазнаўства ў ЗША і Канадзе ў другой палове XX ст.”), Анастасіі Каравай („Беларусы і беларусазнаў ства ў Вялікабрытаніі ў 1940-я — 1990-я г.) і Ганны Змітрукевіч („Беларуская дыяспара і беларусазнаў ства ў ФРГ у другой палове 1940-х — 1990-я г.). Аўтары аглядаюць (на падставе ўжо досыць шырокай літаратуры прадмета) культурнае, рэлігійнае і навуковае жыццё беларускай эміграцыі ў Паўночнай Амерыцы, Вялікабрытаніі і ФРГ. Артыкулы пабудаваны па адной схеме: пералік даследчыкаў эмігранцкага жыцця, нарыс культурнай працы ў эмігранцкім асяроддзі, прыклады навуковых даследаванняў, здзейсненых як эмігрантамі, так і мясцовымі даследчыкамі-беларусістамі. Сам фармат падобных артыкулаў вядзе да галоўнага недахопу — нагрувашчванне імёнаў, датаў, падзей ускладняе ўспрыманне.

У артыкуле Аляксандра Вабішчэвіча „Беларускае навуковае таварыства ў Вільні (1918–1939 г.)” разглядаюцца арганізацыя і асноўныя напрамкі дзейнасці БНТ. Аўтар выкладае перыядызацыю гісторыі дадзенай установы, акрэслівае спецыфіку навуковай працы ў кожным перыядзе і дачыненні з польскімі ўладамі. Два артыкулы прысвечаны вядомаму гісторыку, этнографу і краязнаўцу Аляксандру Ельскаму (1834–1916). У матэрыяле Васіля Кушнера „Збіральнік народных скарбаў (Да 175-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Вікенція Ельскага)” асноўная ўвага засяроджваецца на стаўленні навукоўца XIX ст. да Беларусі. Але артыкул утрымлівае прыкрыя памылкі: так, знакаміты этнограф Міхал Федароўскі названы „Федаркоўскім” (с. 43), а сярод лібералаў, напалоханых рэвалюцыяй 1905–1907 г., чамусьці згадваецца спачылы да таго часу Адам Кіркор (1818–1886). Аляксандр Дуко („Навукова-даследчыцкая дзейнасць Аляксандра Ельскага”) таксама спыняецца на дачыненні А. Ельскага да „беларускай справы”. Робіцца спроба праз разгляд дзейнасці вядомага краязнаўца паказаць ролю ў абуджэнні беларускай самасвядомасці не толькі сялянскай культуры, але і культуры шляхецкіх рэзідэнцый. У выніку Аляксандр Ельскі вызначаецца як «прадстаўнік „краёвай плыні” ў беларускім руху, лібральна-кансерватыўнай па сваёй сутнасці, якая, падтрымліваючы беларускае нацыянальнае адраджэнне, выступала за захаванне адзінства народаў былой Рэчы Паспалітай» (с. 53). Моцным бокам працы з’яўляецца шырокі зварот да архіўных матэрыялаў з AGAD у Варшаве, дзякуючы якім асвятляецца беларуская дзейнасць не толькі Ельскага, але і іншых, дагэтуль малавядомых ці зусім невядомых, асобаў.

Сёмы нумар прысвечаны ўшанаванню памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. З навуковых матэрыялаў, акрамя аповедаў пра Гілера Ліўшыца і ксяндза Уладыслава Завальнюка, можна вылучыць толькі рэцэнзію Сяргея Новікава на зборнік дакументаў і матэрыялаў „Хатынь: трагедия и память” (Мінск, 2009) і артыкул філолага Віктара Іўчанкава „Беларускі правапіс: гісторыя і сучаснасць”. У апошнім аўтар старанна абмінае палітычныя аспекты выкарыстання розных варыянтаў беларускага правапісу і правядзення яго рэформаў. З гістарычнага пункту гледжання цікавыя разважанні пра дамінаванне ў беларускай мове ў мінулым „вуснага элемента”, што і абумовіла спецыфіку яе правапісу.

Восьмы нумар несумненна мае сваёй тэмай юбілей — 75 гадоў гістарычнаму факультэту БДУ. Усе матэрыялы „гістарычнай часткі” нумара ці прысвечаны гістфаку, яго супрацоўнікам і студэнтам, ці з’яўляюцца плёнам працы выкладчыкаў факультэта. Напачатку змешчаны матэрыял «Гістарычнаму факультэту БДУ — 75 гадоў (матэрыялы „круглага стала”)». Хоць зварот мадэратара Васіля Кушнера — „падрыхтоўка і правядзенне юбілею — гэта перш за ўсё падстава паразважаць над тым, што мы самі зрабілі карыснага, што і як трэба зрабіць без карэннай ломкі таго, што мы маем” (с. 3) — выглядаў шматабяцальна, дэкан і загадчыкі кафедраў абмежаваліся выступленнем у стылі „ўсё ў нас добра”, можа толькі камп’ютараў не хапае ды дах на факультэце цячэ. Толькі Віктар Фядосік закрануў „шматлікія рэформы і іх імітацыі ў апошнія гады ў ВНУ” (с. 12) і, можа быць, занадта рэзка выказаўся «пра „розныя псіхагісторыі” і „сінергетыкі” і ім падобныя „метадалогіі”» (с. 12). Астатнія, відаць, былі прасякнуты міралюбівым перадсвяточным настроем. Далей прыведзены ўспаміны („Воспоминания об историческом факультете БГУ”) пра навучанне на гістфаку студэнткі 1946–1951 г. Ідэі Бельскай. У артыкуле „Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны на гістарычным факультэце БДУ: гісторыя і сучаснасць” Міхаіл Шумейка апавядае пра гісторыю даследавання крыніцазнаўчай і архіўнай праблематыкі ў БДУ.

Галоўная мэта артыкула Эдуарда Загарульскага „Пераадоленне язычніцтва падчас хрысціянізацыі заходніх зямель Русі” — абвергнуць распаўсюджаную ў гістарыяграфіі думку аб маруднай хрысціянізацыі ўсходнеславянскіх абшараў. Аўтар спрабуе зрабіць гэта праз аналіз археалагічных звестак: амаль сінхронны хрышчэнню пераход ад трупаспалення да трупапалажэння і распаўсюджанне ў пахаваннях нацельных крыжыкаў. Артыкул Сцяпана Цемушава („Навуковая і педагагічная дзейнасць А. П. П’янкова ў Беларускім дзяржаўным універсітэце”), прысвечаны навуковаму шляху вядомага славіста-медыявіста Аляксея П’янкова (1901–1987), вылучаецца наяўнасцю не толькі традыцыйнай для падобнага кшталту матэрыялаў усхваляльнай часткі, але і дастатковай крытычнасцю да відавочна небясспрэчных падыходаў гэтага беларускага гісторыка.

Дзявяты нумар пачынае артыкул Уладзіміра Ладысева „Беларускае пытанне ў Другой Рэчы Паспалітай. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР”. Гэта прынагодны, але змястоўны аглядны матэрыял, у якім адлюстравана палітыка польскага ўрада па беларускім пытанні і дзейнасць беларускіх арганізацый рознай арыентацыі. Да артыкула дапасаваны дакументы, якія асвятляюць разнастайныя бакі далучэння Заходняй Беларусі да БССР. У артыкуле Юрыя Бажэнава „Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Каштанаўка” апавядаецца пра гісторыю фальварка Чахец (гэта гістарычная назва сучаснай вёскі Каштанаўка Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці), у якім у сярэдзіне XIX ст. быў створаны сядзібна-паркавы ансамбль.

Гэты нумар БГЧ можна назваць нават „нумарам Дзяконскіх”, бо пра гэты шляхецкі род згадваецца і ў папярэднім матэрыяле, а Вольга Папко („Пятровіцкая галіна роду Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў XIX–XX ст.”) падрабязна апісвае гісторыю пятровіцкай галіны Дзяконскіх з пачатку XIX ст. да сённяшняга часу. Да артыкула прыкладзена радаводнае дрэва Дзяконскіх.

Дзясяты нумар прысвечаны святкаванню 80-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Спачатку ідуць артыкулы Аляксандра Кавалені („Інстытут гісторыі — 80 год творчай працы”), Вольгі Ляўко („Цэнтр гісторыі даіндустрыяльнага грамадства”), Мікалая Смяховіча („Цэнтр гісторыі індустрыльнага грамадства”) і Вячаслава Даніловіча („Даследаванне гісторыі постіндустрыльнага грамадства”). Артыкулы цалкам адпавядаюць свайму прынагоднаму характару і та му складаюцца з аповеду пра гісторыю Інстытута і яго структурных частак, з характарыстыкі напрамкаў дзей насці і дасягненняў. Варта спыніцца на тым, што чамусь ці ў артыкуле В. Ляўко асноўная ўвага звернута на дзейнасць археолагаў, а плён працы „гістарычнай” часткі Цэнтра акрэслена пункцірна. Таксама з матэрыялу В. Даніловіча вынікае, што Цэнтр гісторыі постіндустрыяльнага грамадства распрацоўвае пытанні, звязаныя з гісторыяй ледзь ці не Сярэднявечча.

Валянцін Голубеў („Крыніцы па гісторыі сельскай абшчыны ў Беларусі ў XVI–XVIII ст.”) на падставе шырокага кола крыніц пацвярджае ўласную гіпотэзу, што абшчына (у тым ліку на захадзе Беларусі) не знікла ў XVI ст. ці была толькі органам самакіравання, але часта функцыянавала як распараджальнік зямлі, агент у здзелках з ёй і абаронца калектыўных інтарэсаў сялян. У артыкуле Андрэя Мацука „Узмацненне канфлікту паміж магнацкімі родамі Сапегаў і Радзівілаў і канчатковае афармленне антырадзівілаўскай кааліцыі” апісваецца супрацьстаянне, якое разгарнулася перад і пад час Трыбуналу ВКЛ 1740 г., паміж Радзівіламі і кааліцыяй іх праціўнікаў на чале з Сапегамі. У цэнтры канфлікту — маёмасныя спрэчкі. Аўтар пастулюе палітычны аспект супрацьстаяння (у анатацыі — с. 79), але бліжэй гэтае пытанне не закранае. Выклікае сумненні і вынесенае ў загаловак „канчатковае афармленне антырадзівілаўскай кааліцыі” — з тэксту вынікае, што яна была вельмі рухомай у сваім складзе, як, зрэшты, і шэрагі прыхільнікаў Радзівілаў. У публікацыі Наталлі Новік „Сельскагаспадарчая адукацыя як фактар аграрнай мадэрнізацыі Беларусі ў XIX — пачатку XX ст.” робіцца спроба асэнсаваць сельскагаспадарчую адукацыю на беларускіх землях Расійскай імперыі як фактар мадэрнізацыі. Аднак сама аўтарка прызнае (с. 47), што вызначыць уплыў выпускнікоў навучальных устаноў на стан сялянскіх гаспадарак Беларусі праблематычна. Нарэшце, Міхаіл Старавойтаў („Узровень пісьменнасці і адукаванасці ўсходнеславянскага насельніцтва беларуска-расійска-ўкраінскага памежжа (1920–1930-я г.)”), акрамя акцэнту на пераважна аграрным характары беларускай нацыі як перадумове вялікай непісьменнасці, звяртае ўвагу на тое, што сярод беларусаў, якія жылі ў небеларускіх абласцях, быў вышэйшы працэнт адукаваных людзей, чым у беларусаў у Беларусі. Напрыканцы артыкула сцвярджаецца, што „абсалютная большасць беларусаў па свайму менталітэту была і заставалася ва ўсходнеславянскай цывілізацыі і мела больш агульнага, чым спецыфічнага, з рускімі і ўкраінцамі” (с. 55). Не выключана, што яно так і было. Але якое значэнне гэты пасаж павінен мець у даследаванні пра ўзровень адукаванасці, застаецца незразумелым.

Адзінаццаты нумар прысвечаны далучэнню Заходняй Беларусі да БССР. Рыгор Лазько („Крах Версальскай сістэмы ў Еўропе і аб’яднанне Беларусі”) разглядае палітыку СССР у дачыненні да Заходняй Беларусі ў міжваенны час праз прызму міжнародных адносінаў у Еўропе, перадусім жадання Савецкага Саюза знішчыць Версальскую сістэму. Іван Палуян ледзь ці не ў першых радках свайго артыкула („Той незабыўны верасень 1939 года”) сцвярджае: „некаторыя польскія і нават беларускія гісторыкі і палітыкі імкнуцца сказіць сапраўдную сутнасць гэтага гістарычнага акта [уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР], паставіць пад сумненне яго правамернасць” (с. 8). Але насуперак такім падыходам, зрэшты, бліжэй неакрэсленым, даследчык выстаўляе толькі хранікальны выклад (з упляценнем уласных успамінаў) гісторыі захаду Беларусі ў міжваенны перыяд. Польскі гісторык Войцех Сляшыньскі („Грамадска-палітычнае становішча на паўночна-ўсходніх землях II Рэчы Паспалітай (Заходняя Беларусь) з 1 па 17 верасня 1939 г.”) сцвярджае, што сітуацыя на тэрыторыі Заходняй Беларусі да сярэдзіны верасня 1939 г. была ў цэлым спакойнай, што забяспечвалася польскім дзяржаўным апаратам бяспекі, кантролю і прымусу. Але напярэдадні і пасля ўваходжання Чырвонай Арміі (17 верасня 1939 г.) становішча абвастрылася, бо прыгнечаныя нацыянальна і прыніжаныя сацыяльна ў Польшчы беларуская і яўрэйская супольнасці арыентаваліся на савецкую ўладу. Вольга Матусевіч („Сучасная польская гістарыяграфія аб дзейнасці беларускіх палітычных партый у міжваеннай Польшчы”) вылучае дзве плыні ў польскай гістарыяграфіі дадзенага пытання, „якія адлюстроўваюць або інтарэс польскай дзяржаўнасці, або пазіцыю беларускага насельніцтва” (с. 22). Таксама адзначаецца, што палітызацыя і ідэалагізацыя тэмы ў першай палове 90-х г. XX ст. змянілася ў далейшым больш узважаным стаўленнем. Артыкул Людмілы Адзінец „Баранавічы 1939 года: дзейнасць Часовага ўпраўлення” дае магчымасць прасачыць рэальнае ўвасабленне агульных мерапрыемстваў па ўсталяванні Савецкай улады на прыкладзе Баранавічаў. Аўтарка, сярод іншага, адзначае, што адным з першых мерапрыемстваў у сферы культуры было ўвядзенне выву чэння рускай мовы (с. 23), а мясцовых камуністаў было зусім мала, таму „актыў” фармаваўся з выхадцаў з БССР (с. 29). Зрэшты, даследчыца зусім не імкнецца да перагляду тых ці іншых гіс та рыяграфічных пастулатаў аб падзеях 1939 г., наадварот, цалкам застаецца ў межах айчыннай навуковай традыцыі.

Іншая тэматыка ў нумары рэпрэзентавана артыкулам Аляксандра Грушы „Невядомы арыгінал граматы князя Васіля Нарымонтавіча канца XIV ст.”, у якім вызначаецца дата (1390 г.) і месца (Вільня ці Пінск / Піншчына) стварэння адной з найстаражытнейшых грамат ВКЛ, якія зберагаюцца ў беларускіх сховішчах (у дадзеным выпадку — у Музеі беларускага Палесся ў Пінску). Аўтар працягвае аналіз пачаткаў пісьмовай культуры ў ВКЛ (гл. БГЧ, № 2): падкрэслівае прысутнасць сярод сведкаў ігумена Панкрата і святара, які быў пісарам, што павінна сведчыць пра сакральнае падмацаванне здзелкі. Публікуецца крыніца з грунтоўным палеаграфічным апісаннем. У артыкуле Рыгора Васілевіча „Знакавыя змены Канстытуцыі БССР у кастрычніку 1989 г.: да 20-годдзя падзеі” аналізуецца Закон БССР ад 27 кастрычніка 1989 г. „Аб змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі (Асноўнага Закона) Беларускай ССР” і шэраг іншых нарматыўна-прававых актаў, якія дазволілі правесці ў 1990 г. у БССР першыя альтэрнатыўныя выбары. Андрэй Мяцельскі ў матэрыяле „Заснаванне Пустынскага Свята-Успенскага манастыра: загадка гісторыі”, насуперак прынятай думцы пра Сямёна Лугвена Альгердавіча як заснавальніка (у 1380 г.) Пустынскага Свята-Успенскага манастыра ля Мсціслава, мяркуе, што фундатарам манастыра ў 1480 г. быў тагачасны мсціслаўскі князь Іван Юр’евіч. Таксама даецца кароткая гісторыя манастыра.

У дванаццатым нумары колькасную перавагу мелі матэрыялы пра паўстанні 1830–1831 г. і 1863–1864 г., а дакладней, пра грамадска-палітычную сітуацыю пасля іх. Аксана Лепеш у артыкуле „Камітэт заходніх губерняў у Расійскай імперыі другой чвэрці XIX ст.” разгледзела асноўныя напрамкі дзейнасці Асобага камітэта (1830–1831) і Камітэта заходніх губерняў (1831–1848). Аўтарка сцвярджае, што асноўнымі пытаннямі ў дзейнасці Камітэта заходніх губерняў былі саслоўная палітыка, увядзенне расійскага заканадаўства ў былым ВКЛ, рэформа адукацыі і ўсталяванне кантролю над рэлігійным жыццём. Алена Серак („Парадак і ўмовы ссылкі ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 г. у Беларусі”) разглядае этапаванне паўстанцаў, у асноўным на падставе заканадаўчых і распарадчых актаў расійскіх уладаў. Адзначаецца, што вялікая колькасць зняволеных прымусіла расійскую адміністрацыю ўнесці змены ў парадак ссылкі. Матэрыял Вольгі Гарбачовай і Зінаіды Антановіч „Лёсы святароў Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх дыяцэзій пасля паўстання 1863–1864 г.” прысвечаны лёсу каталіцкіх святароў, якія па абвінавачванні ці проста падазрэнні ў супрацоўніцтве з паўстанцамі былі высланы ў Сібір.

У артыкуле Таццяны Літвінавай „Творы мастакоў з Польшчы ў Музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля” атрыбутуюцца і апісваюцца творы польскіх аўтараў, якія належалі І. Ф. Паскевічу, а цяпер знахо-дзяцца ў Гомельскім палацы ды іншых сховішчах. Наталля Мінько („Канстытуцыйна-прававое рэгуляванне ў сферы прыродакарыстання ў БССР і Рэспубліцы Беларусь”) спрабуе прасачыць праявы нормаў рэгулявання ў сферы прыродакарыстання ад першых Дэкрэтаў Савецкай улады да сённяшняга дня.

Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Серыя гуманітарных навук

Гэта афіцыйнае выданне НАН Беларусі, выходзіць з 1956 г. Цяперашняя перыядычнасць выхаду — чатыры разы на год. „Серыя гуманітарных навук” аб’ядноўвае шырокае кола дысцыплін, па кожнай з якіх з’яўляецца ад 2 да 4 артыкулаў у выпуску. У дадзеным аглядзе пад увагу бяруцца матэрыялы з рубрыкі „Гісторыя”, а таксама выбарачна сумежныя з гістарычнымі даследаваннямі артыкулы з іншых галін навукі.

2009

У першым выпуску толькі два артыкулы былі прысвечаны ўласна гісторыі. У матэрыяле Аляксандра Грушы «Даследаванне Пола Сэнгера „Чытанне пра сябе: яго ўздзеянне на пісьмо і грамадства позняга Сярэднявечча” і сучасныя праблемы вывучэння фарміравання пісьмовай культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім» апісваецца надрукаваны ў 1982 г. артыкул П. Сэнгера, у якім той прасачыў пераход у Сярэднявеччы ў Заходняй Еўропе ад абавязковага чытання ўслых і пісьма пад дыктоўку да „маўклівага” чытання і пісьма. Беларускі даследчык ставіць пытанне (пакуль без адказу), ці прасочваюцца падобныя працэсы ў ВКЛ. У артыкуле Уладзіміра Здановіча „Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў працах айчынных даследчыкаў (1991–2007)” акрэсліваюцца тэмы, якія, на думку аўтара, атрымалі грунтоўнае асвятленне ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі — канцлагеры, Халакост, прымусовая праца ў Нямеччыне, медыцына і адукацыя пад час вайны.

Гістарычную складовую частку маюць таксама артыкулы Уладзіміра Конана і Валянціны Мароз. У. Конан („Праблемы этыкі і антрапалогіі ў сярэдневяковай Беларусі”) спачатку апісвае этычныя ідэалы Бібліі, а па сля дае агляд этычных поглядаў сярэднявечных асветнікаў і інтэлектуалаў з беларускіх земляў. У артыкуле В. Мароз „Лацінскае пісьмо ў гісторыі Бела ру сі (на матэрыяле летапісаў)” прасочваецца, як на летапісныя тэксты з мовазнаўчага пункту гледжання ўплывала транслітарацыя („Хроніка Быхаўца”) і пераклад на польскую мову („Альшэўскі летапіс”). Адзначаецца выкарыстанне беларускіх слоў у Віцебскай і Магілёўскай гарадскіх хроніках, напісаных у XVII–XVIII ст. па-польску.

Другі нумар адкрывае Сяргей Віцязь артыкулам „Помнікі яцвягаў перыяду ранняга Сярэдневякоўя ў Верхнім Панямонні”, дзе вызначаны асноўныя канцэпцыі лакалізацыі яцвяжскага арэалу. Сам аўтар выкладае сваю версію, паказваючы дынаміку рассялен ня яцвягаў, пералічвае безумоўныя і верагодныя яцвяжскія помнікі, далучаецца да тых навукоўцаў, якія сцвярджаюць, што яцвягі і ўсходнія славяне мірна суіснавалі ў Верхнім Панямонні. Андрэй Ганчар у артыкуле „Увядзенне рускай мовы ў выкладанні Закона Божага ў рымска-каталіцкай царкве Беларусі (другая палова XIX — пачатак XX ст.) падкрэслівае, што захады расійскіх уладаў па ўвядзенні рускай мовы ў касцёле і школе сустракалі як адмоўную, так і станоўчую рэакцыю з боку ксяндзоў. Адзначаецца, што з пачаткам XX ст. прымусовы перавод на рускую мову спыніўся. Змястоўны артыкул, але чамусьці ў шэрагі прадстаўнікоў польскай гістарыяграфіі ў ім запісаны і Адам Станкевіч. Артыкул Ірыны Дмітрук „Патрыятычнае выхаванне як частка дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь”, акрамя агульных слоў пра патрыятызм, пералічэння разнастайных дзяржаўных праграм, канцэпцый і мерапрыемстваў, вылучае два этапы ў патрыятычным выхаванні ў Беларусі: 1991–1995 г. („перыяд крызісу”) і 1996–2000 г., калі пазіцыі дзяржавы ў патрыятычным выхаванні ўмацаваліся. Запачаткаваную ў папярэднім нумары тэму летапісаў працягвае Валянціна Мароз у артыкуле „Беларускія летапісы ў кантэксце старажытнага пісьменства: мовазнаўчы аспект”, у якім сцвярджаецца, што беларуска-літоўскія летапісы XIV–XVI ст. найбольш поўна адлюстроўваюць асаблівасці тагачаснай беларускай пісьмовай традыцыі.

Трэці нумар. У артыкуле Андрэя Мацука „Размеркаванне трыбунальскіх урадаў у межах магнацкай кааліцыі ў 1745 г.” апісваюцца выбары ў Галоўны Трыбунал ВКЛ 1745 г., калі, па сведчаннях сучаснікаў, быў выпадак „згоды даўно не бачанай у Літве”, бо ранейшыя праціўнікі — Радзівілы, Чартарыйскія, Сапегі — дзейнічалі супольна. Два іншыя артыкулы з гістарычнай часткі прысвечаны праблемам міжваеннага перыяду гісторыі Беларусі XX ст. Вячаслаў Даніловіч („Моладзь у грамадска-палітычным жыцці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь напярэдадні беларусізацыі”) разглядае дзейнасць Камуністычнага саюзу моладзі Беларусі (КСМБ) у 1923 г. Адзначаюцца першыя праявы беларусізацыі ў яго дзейнасці, хоць яна ішла павольна і кіраўніцтва вялікай актыўнасці не праяўляла. Віталь Крывуць („Сельскагаспадарчая падрыхтоўка моладзі Заходняй Беларусі ў 1920–1930-я г.”) апісвае такія мерапрыемствы польскіх уладаў і грамадскіх арганізацый, як стварэнне народных сельскагаспадарчых школ (у Заходняй Беларусі — беспаспяхова) і так званай „Сельскагаспадарчай падрыхтоўкі” — дадатковых заняткаў па аграноміі.

У літаратуразнаўчай частцы таксама змешчаны артыкулы, звязаныя з гістарычнай тэматыкай. Так, у матэрыяле Г. Васільевай і Т. Харкевіч „Некаторыя аспекты асобаснай рэканструкцыі гісторыі: да праблемы аўтэнтычнасці” пададзены вынікі сацыялагічнага апытвання 100 студэнтаў-негісторыкаў БДПУ імя Максіма Танка. Рэспандэнты адказвалі на пытанні аб ролі мінулага і даверы да розных крыніц звестак пра яго. У артыкуле Жаны Некрашэвіч-Кароткай „Лацінамоўны гераічны эпас Беларусі ў кантэксце еўрапейскай эпічнай традыцыі (XVI — першая палавіна XVII ст.)” адзначаюцца як агульныя рысы з антычнай літаратурай, так і адметныя ў лацінамоўнай гераічна-эпічнай паэзіі ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

У чацвёртым нумары Валянцін Голубеў („Абшчына ў расійскай гістарыяграфіі XIX–XX ст.”) пералічвае асноўныя падыходы да аналізу абшчыны ў дарэвалюцыйнай, савецкай і сучаснай расійскай навуцы. Напрыканцы артыкула пададзена параўнанне абшчыны на беларускіх і расійскіх землях. Аляксандр Цымбал у артыкуле „Абвяшчэнне аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ў II Рэчы Паспалітай (першая палавіна 1920-х г.)” апісвае складаны і супярэчлівы працэс атрымання Польскай Праваслаўнай Царквой статусу незалежнай ад Маскоўскага Патрыярхату, які аўтар, дарэчы, лічыць некананічным (с. 87). Адзначаецца, што духоўныя і свецкія асобы Заходняй Беларусі выступалі супраць аўтакефаліі. У артыкуле Марата Жылінскага „Сістэма адукацыі Беларусі напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны і яе становішча пасля вызвалення ад германскай акупацыі” адзначаюцца поспехі ў эвакуацыі дзяцей з акупаванай тэрыторыі. Згадваюцца забойствы дзяцей і настаўнікаў, здзейсненыя немцамі, і разрабаванне матэрыяльнай базы навучальных устаноў.

Веснік БДУ

Навуковы часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выдаецца з 1969 г. Перыядычнасць — 3 разы на год. Артыкулы на гістарычную тэматыку ўваходзяць у Серыю 3.

2009

Першы нумар за 2009 г. меў відавочны ўхіл у мадэрную гісторыю: усе артыкулы былі прысвечаны XIX–XXI ст. Так, Аляксандр Каханоўскі („Асаблівасці эвалюцыі саслоўных інстытутаў у Беларусі ў XIX — пачатку XX ст.”) паказвае працэс паступовага паслаблення саслоўнай структуры грамадства ў Расійскай імперыі. Адзначаецца больш павольны характар гэтага працэсу ў беларускіх губернях. Сяргей Ходзін („Беларускае сялянства ў 1921–1939 г.: гістарыяграфія, крыніцы, метады вывучэння”), сярод іншага, падрабязна спыняецца на патэнцыяле ўсё яшчэ „новых” для нашай навукі падыходаў (псіха- і мікрагістарычны падыходы, гісторыя паўсядзённасці і вусная гісторыя) у вывучэнні гісторыі беларускага сялянства ў міжваенны перыяд. Уладзімір Снапкоўскі ў артыкуле „Аб прагерманскай арыентацыі лідараў беларускай палітычнай эміграцыі ў Празе (1938–1941)” апісвае кантакты Васіля Захаркі і Івана Ермачэнкі з нямецкімі ўладамі ў 1938–1941 г. Аўтар засяроджвае ўвагу на змесце зваротаў В. Захаркі да А. Гітлера і ўрада фашысцкай Нямеччыны, адзначае асноўныя прапановы лідара БНР.

Два артыкулы датычаць „найноўшай” гісторыі ў поўным сэнсе гэтага слова. Віктар Шадурскі („Интеграционные и дезинтеграционные тенденции на постсоветском пространстве”) спрабуе адказаць на пытанне, чаму мала што атрымліваецца ў плане інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Хоць спачатку варта было б паставіць пытанне, ці патрэбна тая інтэграцыя на гэтай „прасторы” наогул. Аляксандр Шарапа ў артыкуле „Тенденции мировой политики на современном этапе” акрэслівае кірункі развіцця Еўрапейскага, Азіяцка-Ціхаакіянскага, Лацінаамерыканскага рэгіёнаў і Злучаных Штатаў Амерыкі.

Другі нумар атрымаўся даволі збалансаваным — ёсць артыкулы, прысвечаныя розным перыядам гісто рыі. У матэрыяле Анастасіі Зуевай „Вывучэнне культуры шарападобных амфар на тэрыторыі Беларусі ў канцы XX — пачатку XXI ст.” пералічваюцца галоўныя даследчыкі культуры шарападобных амфар, асноўныя напрамкі даследавання (храналогія, узаемаадносіны з тубыльцамі, шляхі міграцыі) і спрэчныя моманты — характар узаемаадносінаў з іншымі культурамі, механізмы распаўсюджвання і інш. У артыкуле Леаніда Казакова „Стан жывёлагадоўлі ў шляхецкіх фальварках у Беларусі другой паловы XVI — пачатку XVII ст.” падкрэсліваецца, што асартымент жывёлагадоўчай прадукцыі быў адзіны для ўсяго ВКЛ, затое пэўныя рэгіёны — Палессе, у пэўнай ступені Усходняя Беларусь — спецыялізаваліся менавіта на жывёлагадоўлі, а не на земляробстве. Віктар Кахновіч („Асаблівасці развіцця дваранскага прамысловага прадпрымальніцтва на Палессі ў парэформенны перыяд (1861–1914): некаторыя аспекты яго вывучэння ў беларускай і ўкраінскай гістарыяграфіі”) адзначае, што дваранства ў 1861–1914 г. паступова страчвала свае пазіцыі (акрамя вінакурэння) у прамысловасці. У артыкуле Наталлі Новік „Революционные события начала XX в. и деятельность профессиональной школы Беларуси” паказана, што рэвалюцыя 1905–1907 г. выклікала вялікі рух у вучнёўскім асяроддзі за ператварэнні ў адукацыі, у той час як пасля лютага 1917 г. маштабных акцый вучнёўскага непадпарадкавання не было, затое былі праведзены пэўныя рэформы. У матэрыяле Аляксея Махнача „Этнаграфічнае вывучэнне Беларусі карэспандэнтамі К. Машынскага” адлюстраваны метады збору інфармацыі, якія выкарыстоўваліся польскім этнографам Казімірам Машынскім — праца з непадрыхтаванымі інфармантамі і карэспандэнцыя ад сеткі прафесійных этнографаў. Нарэшце, у артыкуле Сцяпана Стурэйкі „Проблема типологизации вынужденных мигрантов в контексте социально-культурной антропологии” падкрэсліваецца, насуперак побытаваму меркаванню, што бежанцы з’яўляюцца не пасіўнымі ўдзельнікамі грамадскіх працэсаў, а актыўнымі актарамі, якія рэалізуюць на новым месцы жыхарства ўлас ную стратэгію жыццезабеспячэння.

Трэці нумар. У артыкуле Паўла Лойкі „Узаемадачыненні шляхецкага і мяшчанскага саслоўя на беларускіх землях у другой палове XVI — першай палове XVII ст.” разглядаюцца як шляхецка-мяшчанскія супярэчнасці з-за ўцёкаў сялян у горад, існавання юрыдык, так і іх супрацоўніцтва — вызваленне сялян ад часткі падаткаў у прыватнаўласніцкіх гарадах, часам абарона інтарэсаў гарадоў шляхтай на соймах. Валянцін Голубеў („Сялянская абшчына ў Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст.”) робіць высно ву, што пасля спусташальных войнаў у другой палове XVII — першай палове XVIII ст. сялянская грамада ў каралеўскіх сталовых эканоміях мела значныя функцыі — выступала як супольны падаткаплацельшчык і карыстальнік зямлёю, а часам і распараджальнік ёю. Артыкул Вадзіма Аніпяркова „Утварэнне і механізм дзеяння інстытутаў Таргавіцкай канфедэрацыі на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага” — спроба сістэмнага разгляду інстытутаў Таргавіцкай канфедэрацыі (1792–1793) — Гене ральнай, ваяводскіх і павятовых канфедэрацый — з пункту гледжання выканання імі адміністрацыйных і судовых функцый.

У артыкуле Уладзіміра Коршука „Уплыў ідэалогіі лібералізму на беларускае грамадства пачатку XX ст.” адзначаецца, што на тэрыторыі Беларусі на падзел унутры ліберальнага кола ўплываў шматэтнічны і шматканфесійны склад насельніцтва. У матэрыяле Віталя Барабаша «„Проблема Беларуси” в политике государств антифашистской коалиции (1941–1945)» адлюстравана, як дзякуючы поспехам на савецка-германскім фронце СССР здолеў атрымаць падтрымку ЗША і Вялікабрытаніі ў правядзенні мяжы з Польшчай па „лініі Керзана”. Вольга Барташ у матэрыяле „Общественные традиции цыган Беларуси (вторая половина XX — начало XXI в.)” паказвае значэнне катэгорый „гонар” і „апаганьванне” ў цыганскім асяродку Беларусі. Адзначаюцца змены, якія адбыліся з пераходам цыганоў да аселасці.

Весці БДПУ

Навукова-метадычны (прынамсі, так ён афіцыйна тытулуецца) часопіс Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта выходзіць з чэрвеня 1994 г. Перыядычнасць — чатыры разы на год, гістарычныя матэрыялы друкуюцца ў Серыі 2.

2009

Нумар першы за 2009 г. атрымаўся даволі тэматычна разнастайным. У. Тугай і У. Грыгор’еў за мэту свайго артыкула „Славяне і іх продкі ў літаратурнай традыцыі IV–VII ст. н. э.” паставілі „аб’ектыўна паказаць ход гісторыі ў Еўропе і месца ў ёй продкаў славян у IV ст. н. э.” (с. 17) — у самаўпэўненасці аўтарам не адмовіш. Але насамрэч гэта толькі аглядны матэрыял. Артыкул Сяргея Стрэнкоўскага „Самакіраванне беларускіх гарадоў, не звязанае з нямецкім правам, у XV–XVII ст.” — спроба паказаць, што ў акрэслены перыяд у ВКЛ паралельна з магдэбургскім існавала т. зв. „устаўное” гарадское права. Гарадской тэматыцы прысвечаны і артыкул Юрыя Урублеўскага „Працы беларускіх савецкіх даследчыкаў па гістарыяграфіі гісторыі гарадоў Беларусі ў эпоху феадалізму”.

У артыкуле Наталлі Новік „Прыватныя і грамадскія ініцыятывы ў развіцці прафесійнай адукацыі Беларусі (другая палова XIX — пачатак XX ст.)” адзначаецца, што менавіта ў стварэнні ўстаноў прафесійнай адукацыі вялікую ролю адыгрывалі прыватная і грамадская ініцыятыва. Матэрыял Віталя Барабаша „Беларусь у палітыцы польскага эміграцыйнага ўрада ў перыяд Другой сусветнай вайны” ў асноўным падобны да артыкула ў „Весніку БДУ” (№ 3, 2009), але дададзены агляд пазіцый польскіх палітычных партый па пытанні мяжы з СССР.

Вялікую частку другога нумара займае спецыяльна вылучаны блок, прысвечаны Другой сусветнай вайне. Марат Жылінскі („Дзейнасць партызан і падпольшчыкаў Беларусі па зрыве германскіх пла наў у галіне адукацыі”) малюе карціну шырокага распаўсюджан ня савецкіх школ — партызанскіх, таемных, лясных — у Беларусі пад час нямецкай акупацыі. Артыкул Яраслава Бязлепкіна „Палітыка германскіх акупантаў у сфе ры адукацыі на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 г. (па ма тэрыялах англа-амерыканскай гістарыяграфіі)” — гэта пе ралік і аналіз нешматлікіх прац па дадзенай тэматыцы.

Віктар Якаўчук у публікацыі „Фарміраванне дзяржаўнага апарату ў заходніх губернях Расійскай імперыі ў XIX — пачатку XX ст.” у асноўным паўтарае даў но вядомыя сцверджанні. Прыцягвае ўвагу адно што апісанне замены „польскіх” чыноўнікаў на „рускіх” пасля паўстання 1863–1864 г. У артыкуле Кацярыны Драздовай „Роля і месца банкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі (1861–1914)” прасочваецца ўплыў банкаў на інтэнсіфікацыю эканамічнага жыцця беларускіх губерняў. У матэрыяле Міхаіла Цубы „Грамадска-палітычныя накірункі дзейнасці эсэраўскіх арганізацый у Беларусі пад час Першай сусветнай вайны (жнівень 1914 — люты 1917 г.)” паказваецца становішча пар тыі эсэраў на беларускіх землях у 1914–1917 г., раз’яд на-насць у яе шэрагах. Мікалай Клепікаў („Захаванне культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі ў пачатку 20-х г. XX ст.”) асвятляе дзейнасць у 1919–1923 г. Мін ска-га таварыства гісторыі і старажытнасці, якое займалася аховай культурна-гістарычнай спадчыны і навуковымі росшукамі. Артыкул Анжэлы Лютай „Працы айчынных даследчыкаў па гістарыяграфіі сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі другой паловы XVIII — першай паловы XIX ст.” — фактычна гэта рэцэнзія на кнігу З. Капыскага і В. Чапко „Историография БССР: эпоха феодализма”, выдадзеную ў 1986 г. (!). Рэцэнзія неблагая, але як усё гэта стасуецца з назвай артыкула?

У трэцім нумары ў артыкуле „Яцвягі: да пытання этнічнай прыналежнасці” У. Тугай і У. Грыгор’еў, сярод іншага, сцвярджаюць, што яцвягі паходзяць ад готаў (с. 11). Пры гэтым у артыкуле абсалютна не ўлічана багатая і супярэчлівая найноўшая гістарыяграфія праблемы. У артыкуле Аляксандра Кушнярэвіча „Канвентхаўзы Вялікага Княства Літоўскага” апісваюцца замкі ў Троках і Іказні, якія аўтар адносіць да „канвентхаўзаў”, г. зн. падобных да замкаў Тэўтонскага ордэна. Ігар Вуглік („Этнаніміка беларусаў XVII–XVIII ст.: экзаэтнонімы”) пералічвае асноўныя экзаэтнонімы (назвы, дадзеныя іншымі народамі) беларусаў у XVII–XVIII ст. У матэрыяле Юрыя Урублеўскага „Гісторыя гарадоў Беларусі XIV–XVIII ст. у працах айчынных даследчыкаў пасляваеннага перыяду” аналізуюцца дасягненні і недахопы беларускай савецкай гістарыяграфіі гарадоў.

Ігар Гушчынскі („Крыніцы па вывучэнні дзейнасці судовых устаноў Беларусі перыяду капіталізму: 1864–1914”) падае грунтоўны агляд крыніц з улікам спецыфікі асобных іх груп. Андрэй Багдановіч у публікацыі „Барацьба расійскага самадзяржаўя з тал стоў ствам у Беларусі (канец XIX — пачатак XX ст.)” паказ вае, як жыхары беларускіх губерняў удзельнічалі ў распаўсюджванні ідэй Льва Талстога, акрэсліваецца рэакцыя на гэта ўлад. Аляксандр Цымбал у матэрыяле „Праб лема рэвіндыкацыі праваслаўнай маёмасці ў канфесіянальнай палітыцы польскіх улад у Заходняй Беларусі (1921–1939)” прасочвае правядзенне палітыкі рэвіндыкацыі — вяртання Каталіцкай царкве былых каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў, аддадзеных у часы Расійскай імперыі праваслаўным. У артыкуле В. Буракова „Жыллёвая кааперацыя БССР (1924–1929)” разглядаецца жыллёвая арэндная і будаўнічая кааперацыя. А ў публікацыі Івана Саракавіка і Канстанціна Барвінка „Перамены ў вышэйшых органах улады СССР і іх уплыў на кадравую палітыку. 1953–1991 г. (па матэрыялах МУС БССР)” паказана, як кожны новы кіраўнік СССР змяняў ролю міліцыі ў дзяржаўнай сістэме.

У чацвёртым нумары пераважалі артыкулы па гісторыі XX ст. Цікавы артыкул Ігара Гушчынскага „Сутнасць расійскай судовай рэформы 1864 г. і асаблівасці яе рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі”, у якім адлюстравана, як абме жавальная дзяржаўная палі ты ка ў да чынен-ні да бе ла рускіх земляў выклікала „ўся чэн не” судовай рэформы.

Публікацыя Аляксандра Субоціна „Харчовае забеспячэнне стаханаўцаў БССР у другой палове 1930-х г.” распавядае пра тое, што ўдзел у стаханаўскім руху вёў не толькі да павелічэння прэстыжу, але і да заможнасці. Артыкул Віталя Барабаша «„Праблема Заходняй Беларусі” ў палітыцы СССР у пачатку Другой сусветнай вайны (1939–1941)» добра ілюструе, як праз эксплуатацыю „беларускай” і „літоўскай” карты СССР у 1939–1941 г. дамагаўся сваіх геапалітычных мэтаў. Н. Барабаш („Перасяленне жыхароў з сельскай мясцовасці БССР у Калінінградскую вобласць: 1946–1956”) акрэслівае колькасць пераселеных сем’яў, апісваюцца ўмовы іх пераезду, складанасці на новым месцы жыхарства. Адзначаецца негатыўны ўплыў гэтай „планавай” міграцыі на дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі. Л. Гаўрылавец („Варшаўскі дагавор 1970 г. аб асновах нармалізацыі ўзаемных стасункаў паміж ПНР і ФРГ”) падае складаны працэс падпісання дамовы ад 4 снежня 1970 г., паводле якой ФРГ прызнала пасляваенную заходнюю мяжу Польшчы. У артыкуле Сяргея Гарбіцкага „Беларуска-чэшскія культурныя адносіны (канец XX — пачатак XXI ст.)” апісваюцца ўсе больш-менш значныя (і пры гэтым дазволеныя беларускай уладай) праявы культурных кантактаў паміж Беларуссю і Чэхіяй.

Веснік Брэсцкага ўніверсітэта Серыя гуманітарных і грамадскіх навук

Часопіс выдаецца з 1997 г., чатыры разы на год. У 2009 г. артыкулы па гісторыі друкаваліся ў „Серыі гуманітарных і грамадскіх навук”. Неабходна сказаць, што за ўвесь год у „Весніку Брэсцкага ўніверсітэта” не было апублікавана ніводнага артыкула, прысвечанага падзеям раней за XIX ст. Спадзяемся, што такая дыспрапорцыя мае выпадковы характар.

2009

У першы выпуск за 2009 г. увайшлі чатыры артыкулы па гісторыі. Кацярына Марозька („Церковные школы на Пинщине: вторая половина XIX — начало XX в.”) на прыкладзе Піншчыны паказвае змяненне колькасці царкоўных школ (у сувязі з дзяржаўнай палітыкай), апісвае працэс навучання ў такога кшталту ўстановах. Надзея Маторава („Социальная политика органов городского самоуправления белорусских губерний: историографический аспект”) падкрэслівае, што комплексных даследаванняў па гэтай тэматыцы ў беларускай гістарыяграфіі не было. Магчыма, сама аўтарка запоўніць гэты прагал.

У артыкуле Андрэя Гарбацкага „Гісторыя стараабрадніцтва: вынікі крыніцазнаўчага вывучэння (1917 — пач. XXI ст.) (Ч. 3)” пералічваюцца і аналізуюцца да-следаванні па гісторыі стараабрадніцтва. Цікава, што аўтар звяртаецца і да шэрагу літаратурных твораў па гэтай тэматыцы. Аляксандр Вабішчэвіч у матэрыяле „Нацыянальна-культурная праблематыка ў грамадска-царкоўным жыцці праваслаўнага духавенства Заходняй Беларусі (1921–1939)” паказвае некаторыя захады беларускіх дзеячаў па „беларусізацыі” Праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі. Адзначаецца адсутнасць поспеху ў гэтай дзейнасці, раскрываюцца прычыны няўдачы. Акцэнтавана ўвага на спробах уладаў „паланізаваць” Праваслаўную царкву.

Другі нумар змяшчае артыкулы, прысвечаныя амаль што выключна XX–XXI ст. Віталь Гарматны („Палітыка насаджэння асадніцтва і яе асаблівасці ў Палескім ваяводстве ў 1921–1939 г.”), сярод іншага, пастулюе, што асаднікі адыгралі і станоўчую ролю, перадусім, у павышэнні ўзроўню агракультуры, але ніякімі фактамі гэта не пацвярджае. Артыкул Аляксея Радзюка „Создание партизанских зон на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны (1941–1944)” мае аглядны характар і, на жаль, не ўносіць нічога новага ў разгляд тэмы. У артыкуле Эдмунда Ярмусіка „Рымска-каталіцкія манастыры ў сацыяльным і духоўным жыцці Беларусі (30-я г. XX ст. — пачатак XXI ст.)” апісана дзейнасць каталіцкіх кляштараў на беларускіх землях у II Рэчы Паспалітай, іх складанае становішча пад час Другой сусветнай вайны, знішчэнне ў савецкі перыяд і паступовае аднаўленне ў цяперашні час. У матэрыяле Уладзіміра Здановіча „Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў працах беларускіх даследчыкаў (1990–2008)” разглядаецца, як беларускія гісторыкі асэнсоўвалі спрэчныя пытанні гісторыі нападу Нямеччыны на СССР — праблему прэвентыўнага ўдару, суадносінаў сіл.

Трэці нумар змяшчае ўсяго некалькі гістарычных публікацый. У артыкуле Святланы Грыбавай „Удзел беларускіх татар у падпольным руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” прыводзяцца звесткі пра ўдзел этнічных татараў у мінскім і уздзенскім падполлі. Наталля Бункевіч у артыкуле „Методы палеоантропологии при изучении этногенеза восточных славян” падрабязна спыняецца на краніялагічным метадзе (вымярэнне чарапоў), які найбольш распаўсюджаны ў беларускай навуцы.

Чацвёрты нумар склалі матэрыялы па гісторыі Заходняй Беларусі (што нядзіўна для брэсцкага выдання) і міжнародных кантактах Нямеччыны. Артыкул Аляксандра Вабішчэвіча „Нацыянальна-культурнае жыццё Заходняй Беларусі (1921–1939): праблемы перыядызацыі, тыпалогіі ўзаемаадносін” цікавы тым, што ў ім, акрамя звычайнага разгляду беларуска-польскіх стасункаў, робіцца спроба акрэсліць адносіны беларусаў і палякаў з іншымі этнічнымі супольнасцямі ў Заходняй Беларусі. У артыкуле Вольгі Мярчук „Адміністрацыйна-прававыя асновы эміграцыі з тэрыторыі Заходняй Беларусі (1921– 1939)” па даюцца спецыфіка эміграцыйнага зака-надаўства, асноўныя напрамкі эміграцыі з тэрыторыі Заходняй Беларусі. Павел Корнеў у матэрыяле „Сельская гаспадарка Брэсцкай вобласці ў першыя гады пасля вызвалення ад германскіх акупантаў (1944–1947)” апісвае мерапрыемствы савецкай улады па аднаўленні матэрыяльнай базы сельскай гаспадаркі, паляпшэнні ўмоваў жыцця і стварэнні калгасаў.

Дзве публікацыі датычаць гісторыі адносін з Нямеччынай. Дзмітрый Мігун у артыкуле „Германо-советский торговый договор 1925 г. и его значение” падае агляд нямецка-савецкіх адносінаў у 1921–1925 г., а Андрэй Русаковіч („Основные проблемы белорусско-германских отношений в период 2001–2003 г.”) паказвае пэўныя поспехі ў эканамічных узаемаадносінах Беларусі і Нямеччыны ў 2001–2003 г. і амаль поўную адсутнасць зрухаў у сферы палітыкі ў гэты час.

Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта

Выдаецца з 1996 г., у 2009 г. выйшла чатыры выпускі. Звычайна ў нумар трапляе 3–4 матэрыялы па гісторыі, часам да іх далучаюцца артыкулы па этналогіі і археалогіі. У 2009 г. у „Весніку” назіралася выразная перавага публікацый па гісторыі Беларусі XIX–XX ст. Большасць аўтараў з ВДУ імя П. М. Машэрава, але друкуюцца і прадстаўнікі з іншых навуковых асяродкаў.

2009

Рубрыку „Гісторыя” ў першым нумары за 2009 г. адкрыў артыкул Аляксандра Самовіча „Турецкие военнопленные 1877–1878 г. в Витебской губернии”, дзе апавядаецца пра паўсядзённае існаванне турэцкіх вайскоўцаў у расійскім палоне, адзначаецца цікавасць да іх з боку мясцовага насельніцтва. Сяргей Зыбін („Первая Всебелорусская молочная выставка 1925 г. в г. Минске: новые архивные материалы”) адзначае прапагандысцкую і эканамічную функцыі выставы 1925 г., але падрабязна спыняецца толькі на другой з іх. Даследаванні найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэзентуе артыкул Дзяніса Юрчака „Белорусско-украинские отношения в 1991–2004 г.: успехи и противоречия”, у якім аўтар спыняецца на палітычных і эканамічных аспектах ва ўзаемаадносінах дзвюх краін. Прызнаючы праявы напружанасці (непрызнанне Вярхоўнай Радай Украіны беларускага парламента ў 1996–1999 г., пытанне ўкраінскай запазычанасці і дэмаркацыі мяжы), даследчык ацэньвае беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва як плённае.

Другі нумар змясціў артыкулы па гісторыі і  этналогіі. У артыкуле Аляксея Саўкова «Схема социальной динамики и концепция „всемирной истории” Н. А. Рожкова» аналізуецца цыклічная канцэпцыя гісторыі расійскага навукоўца Мікалая Ражкова (1868–1927). Выяўляюцца яе ідэйныя вытокі, месца ў тагачаснай думцы, моцныя і слабыя бакі. Надзея Маторава ў матэрыяле „Мероприятия органов городского самоуправления Беларуси по улучшению санитарного состояния городов (1875–1914)” апісвае такія мерапрыемствы, як стварэнне санітарных камісій, камітэтаў і апякунстваў, увядзенне пасады санітарных урачоў (не без супраціву з боку гарадскіх Дум), кантроль чысціні вады і інш. У этналагічную частку ўваходзіць артыкул Уладзіміра Лобача „Міфа-семантыка сядзібы і хаты ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў”, дзе раскрываецца значэнне сядзібы і хаты ў традыцыйнай беларускай культуры як увасабленняў „сваёй” прасторы і Сусвету ў цэлым.

У трэці нумар уключана найбольшая за 2009 г. колькасць артыкулаў па гісторыі — пяць. У артыкуле Алены Дзянісавай „Гаспадарчая дзейнасць праваслаўных манастыроў Беларусі ў другой палове XV — першай палове XVII ст.” акрэсліваецца маёмасны стан манастыроў, іх узаемаадносіны са свецкімі феадаламі, колькасць прыгонных і характар павіннасцяў. Робіцца выснова, што манастыры былі не вельмі заможнымі, але забяспечвалі патрэбы манахаў. Юрый Петухоў у матэрыяле „Этнополитическое и историческое сознание белорусского дворянства в конце XVIII — начале XX в.: обзор источников” вылучае наступныя групы крыніц па дадзенай праблематыцы: гістарычныя, этнаграфічныя даследаванні і гістарычная публіцыстыка; літаратурныя творы, мемуары і дзённікі; дваранскія перапісы; судова-следчыя матэрыялы і кіраўніцкая дакументацыя (с. 17). Але аўтар засяродзіўся толькі на пералічэнні крыніц, іх вартасцяў і недахопаў і нават не паспрабаваў акрэсліць метадалогію даследавання „этнапалітычнай і гістарычнай свядомасці беларускага дваранства ў канцы XVIII — пачатку XX ст.” ці хаця б раскрыць сутнасць гэтага інтэлектуальнага канструкта. Зрэшты, магчыма, гэта не ўваходзіла ў праблемнае поле артыкула, але разгляд крыніц без бліжэйшага вызначэння прадмета даследавання ўсё-такі немэтазгодны. Васіль Табуноў („Католическое духовенство и церковноприходские школы в Беларуси в начале XX века”) разглядае палітыку расійскага ўрада па выкрыццю нелегальных каталіцкіх школ і насаджэнню царкоўнапрыходскіх школ, у тым ліку сярод каталікоў. Падкрэсліваецца значэнне як супрацьвагі гэтаму цыркуляра № 509 ад 12 лютага 1902 г. віленскага біскупа С. Звяровіча аб ненаведванні каталікамі праваслаўных школ. Выкананне гэтага цыркуляра вернікамі прымусіла ўрад пайсці на саступкі. У артыкуле Сяргея Васовіча „Культурно-просветительская деятельность Витебского Свято-Владимирского братства в начале XX в.” робіцца акцэнт на дабрачыннай і рэлігійна-асветніцкай (натуральна, у праваслаўным рэчышчы) дзейнасці дадзенага брацтва. Адзначаецца антырэвалюцыйная агітацыя брацтва пад час падзей 1905–1907 г. Наталля Новік („Учительские институты в системе профессионального образования Беларуси начала XX в.”) разглядае настаўніцкія інстытуты ў Віцебску (з 1910 г.), Магілёве (з 1913 г.) і Мінску (з 1914 г.), акрэслівае рэлігійны (выключна праваслаўныя) і сацыяльны (большая частка — сяляне) склад навучэнцаў.

У рубрыцы „Філасофія” ў чацвёртым нумары змешчаны цікавы і гісторыкам артыкул Аляксандра Табачкова „Исторический источник: онтогносеологический анализ”: аўтар, хоць нідзе гэта прама не сцвярджае, прытрымліваецца канструктывісцкага падыходу да аналізу паняцця „гістарычны факт”, таксама ён падкрэслі вае, што „крыніца фактычнасці” — гэта акурат і ёсць гістарычная крыніца, актуалізаваная даследчыкам. Ва ўласна гістарычнай частцы нумара змешчаны тры артыкулы. У матэрыяле Кацярыны Марозькі „Организация учебного процесса в Минской духовной семинарии (вторая половина XIX в.)” акрэсліваецца матэрыяльны стан Мінскай духоўнай семінарыі, яе адукацыйны ўзровень, але асноўная ўвага скіравана на побыт навучэнцаў і перспектывы іх далейшай кар’еры. Аляксандр Субоцін („Успрыманне стаханаўскага руху рабочымі БССР у сярэдзіне 1930-х г.”) аналізуе ўспрыманне рабочымі БССР „стаханаўскага руху”. Яго станоўчая матывацыя прасочваецца праз разгляд сведчанняў саміх стаханаўцаў, але большасць прыве дзеных прыкладаў — гэта ідылічныя замалёўкі з тагачаснай савецкай перыёдыкі, што аўтар зусім не ўлічвае. Паказаны таксама праявы адмоўнага стаўлення да „стаханаўскага руху” і прычыны гэтага. Расціслаў Цімафееў у артыкуле „Материально-технические условия развития транспорта БССР в 1943–1991 г.”, акрамя агульнага аповеду аб развіцці транспарту ў БССР, спыняецца на шматлікіх праблемах, якія існавалі ў транспартнай сферы ў той час.

Известия Гомельского государственного университета им. Ф. Скорины

Часопіс дэклараваны як „навуковы і вытворча-практычны”. Выдаецца з 1999 г., выходзіць 6 выпускаў на год, пры гэтым некаторыя з іх у некалькіх частках. Аднак далёка не ва ўсіх нумарах ёсць матэрыялы па гісторыі.

2009

Нумар другі за 2009 г. змясціў два артыкулы па гісторыі, дакладней, па гісторыі асветы і адукацыі. У матэрыяле Сяргея Васовіча „Организация народных чте ний и бесед епархиальными братствами в конце XIX — на чале XX в.” адлюстраваны мерапрыемствы па арга нізацыі чытанняў і гутарак, асаблівасці іх правя дзення ў розных епархіях, тэмы чытанняў і вынікі дзей насці, апошнія, праўда, у некалькі патэтычным стылі. У артыкуле А. Сарокі „Станаўленне сістэмы навучальных устаноў па падрыхтоўцы работнікаў для культурна-асветніцкіх устаноў савецкай Беларусі ў 20-х г. XX ст.” асвятляецца функцыянаванне савецкіх партыйных школ I і II ступеняў і Магілёўскага палітыка-асветніцкага тэхнікума.

Трэці нумар абышоўся без „гістарычнай” часткі, але сярод матэрыялаў у рубрыцы „Фалькларыстыка” вылучаецца даследаванне Аляксандра Карскага „Карские — собиратели белорусского фольклора”, у якім адзначаецца, што актыўным збіральнікам фальклору быў не толькі Яўхім Карскі, але і члены яго сям’і і бліжэйшыя сваякі.

Частка першая чацвёртага выпуску даволі багатая на гістарычныя даследаванні. Мікалай Клепікаў („К истории Гомельского музея”), апавядаючы пра Гомельскі музей у 20–30-я г. XX ст., здолеў змясціць інфармацыю і пра „Румянцаўскі гурток”, і пра распродаж музейных каштоўнасцяў у СССР. Артыкул Віталя Гарматнага „Вайсковае асадніцтва на тэрыторыі палескага1 ваяводства ў 1921–1939 г.” мала адрозніваецца ад іншых матэрыялаў аўтара (гл.: Веснік БрДУ, № 2, 2009; Веснік МДУ, № 1, 2009). У даследаванні Аксаны Яшчанкі „Общественные традиции молодежи Мозырско-Припятского Полесья в 1920-е г.” паказана пранікненне ў

1Менавіта так – з малой літары – у тэксце.культуру моладзі Палесся савецкіх звычаяў. Нягледзячы на згадванне Беларусі ў назве артыкула Дзмітрыя Мігуна „Беларусь в германо-советских отношениях 1939 г.”, тэкст пераважна прысвечаны міжнароднай сітуацыі ў 1939 г. без асаблівай прывязкі да Беларусі. Нарэшце, найбольш змястоўны артыкул у „гістарычнай” частцы прэзентуе Сцяпан Захаркевіч („Маркеры этнических меньшинств Беларуси в XIV–XVIII в.”): на падставе класіфікацый Ф. Барта і Ю. Абрэмбскага аўтар вызначае рысы як у знешнім выглядзе, так і ў свядомасці, якія адрознівалі прадстаўнікоў этнічных меншасцяў на тэрыторыі Беларусі ў XIV–XVIII ст.

У „філасофскай” частцы знаходзіцца артыкул Вячаслава Цацарына „Хэйдэн Уайт і Поль Рыкёр аб структуры гістарычнага тлумачэння”: пераказваюцца ідэі Х. Уайта аб „паэтычным” характары гісторыяпісання і іх перааэнсаванне П. Рыкёрам. Аўтар схільны больш зга-джацца з пазіцыяй Уайта, чым Рыкёра.

Згадаем, што ў нумар увайшлі таксама матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі „Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы”.

Пачэснае месца занялі матэрыялы на гістарычныя тэмы і ў шостым нумары. У артыкуле Д. Савіча „К вопросу об истории православной церкви Витебщины в пер вые годы после Брестского церковного собора (1596–1625)” пераказваюцца ў асноўным добра вядомыя факты, звязаныя, перадусім, з постаццю Язафата Кунцэвіча, які, дарэчы, абвінавачваецца ў выкарыстанні „дваістых стандартаў”. Алена Корань („Этико-эстетические установки декабристов”) сцвярджае, што ў сваёй грамадскай дзейнасці дзекабрысты кіраваліся этычнымі перакананнямі, у замацаванні якіх вялікую ролю надавалі літаратуры і мастацтву. Рыгор Лазько („Ідэя самавызначэння народаў у ленінскай палітычнай канцэпцыі ў дакастрычніцкі перыяд”) падкрэслівае, што дэклараванае У. Леніным права нацый на самавызначэнне было тактычным крокам бальшавікоў. У публікацыі Анатоля Бабкова „Помощь беженцам Первой мировой войны эвакуационными органами Полоцкого уезда в 1919–1920 г.” паказана, як рассялялі бежанцаў, даглядалі іх пад час савецка-польскай вайны 1919–1920 г. Адзначаны кепскія, фактычна антысанітарныя, умовы ў лагерах для бежанцаў у Полацку. Мікалай Мязга („Падпісанне рапальскага дагавора і рэакцыя польскай дыпламатыі”) апісвае спробы Польшчы спыніць нямецка-расійскае збліжэнне ў першай палове 20-х г. XX ст. праз прыцягненне падтрымкі заходніх краін, кантакты то з Нямеччынай, то з Савецкай Расіяй.

Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі КупалыСерыя 1: Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія

Часопіс выдаецца з сакавіка 1999 г. тры разы на год. У Серыі 1 матэрыялы па гісторыі складаюць звычайна большую палову тэкстаў. У кожным з нумароў 2009 г. значнае месца было аддадзена пад гістарыяграфічныя і крыніцазнаўчыя матэрыялы, і гэта не выпадкова, бо гістарычны факультэт ГрДУ вядомы сваім інтарэсам да гістарыяграфічнай праблематыкі (працы Аляксандра Нечухрына, Дзмітрыя Карава і інш.). Публікуюцца матэрыялы гродзенскіх навукоўцаў (а ГрДУ — адзін з найбуйнейшых цэнтраў гістарычных даследаванняў у Беларусі) і прадстаўнікоў іншых гарадоў.

2009

У нумары першым у артыкуле „Этническая ментальность белорусского дворянства в конце XVIII — начале XX вв. (историографический аспект)” Юрый Петухоў паказаў, як асэнсоўвалася дваранства беларускіх зямель навукоўцамі і публіцыстамі Расійскай імперыі — спачатку як „польскае”, пасля як „апалячанае”. Адзначаецца, што ў савецкай і постсавецкай навуцы спецыяльных даследаванняў па гэтай тэме не было. Тадэвуш Кручкоўскі („Российско-польские отношения в первой половине XIX века и их влияние на развитие исторической полонистики в России”), акрамя рэтраспектыўнага агля ду разнастайных навуковых і публіцыстыч ных прац, падкрэслівае ролю Мікалая Карамзіна як чалавека, які першым абгрунтаваў ідэю аб немагчымасці незалежнай Польшчы без шкоды для Расіі. На мяжы крыніцазнаўчых штудый і інтэлектуальнай гіс торыі знахо дзіцца артыкул Ганны Паўлоўскай „Хро ніка кляш тара кармелітаў босых гаспадарскага места Гародні як silva rerum Conventus Grodnensis”, у якім да ецца падрабяз нае апісанне Хроні-кі кляштара босых кармелітаў у Гродне (апісвала падзеі 1652–1790 г.). Здзей снена спроба параўнаць яе са шля-хец кімі збор ні камі энцыклапедычнага характару — silva rerum. Сцвяр джаецца, што як і silva rerum, Хроніка ства-рала суму ве даў і ідэалы выхавання, захоўвала калек-тыўную тоеснасць.

Але не толькі гістарыяграфія і крыніцазнаўства вабіць аўтараў дадзенага выдання. У артыкуле Алега Карповіча „Участие населения белорусских уездов Гродненской губернии в восстании 1863–1864 г.” акрэсліваецца і аналізуецца сацыяльны склад паўстанцаў у Брэсцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Кобрынскім, Пружанскім і Слонімскім паветах. Робіцца выснова, што большую частку паўстанцаў складалі прадстаўнікі беззямельнага збяднелага дваранства і дробныя чыноўнікі. Даюцца прычыны ўдзелу розных сацыяльных груп у паўстанні 1863–1864 г. на Гродзеншчыне. У публікацыі Вольгі Папко „Прынцыпы наследавання ардынацый князёў Радзівілаў у XIX ст.” адлюстраваны шэраг адыходаў ад прынцыпу ардынацыі (маярату) пры перадачы ўладанняў Радзівілаў у спадчыну ў XIX ст. Разгледжаны ўплыў палітычных аспектаў на маёмасныя адносіны — удзел князя Дамініка Радзівіла ў вайне 1812 г. на баку Напалеона, пераход часткі Радзівілаў, нямецкіх падданых, у пачатку XX ст. у расійскае падданства для магчымасці карыстацца сваімі ўладаннямі на тэрыторыі Расійскай імперыі. Таццяна Хурсан у артыкуле „Пытанні колькаснага вызначэння стараабраднікаў на тэрыторыі Усходняй Беларусі (другая палова XVIII — XIX ст.)” паказвае дынаміку (рост) колькасці стараабраднікаў у другой палове XIX ст. Праўда, пераканаўчага тлумачэння гэтага даследчыца не падае. Артыкул Аляксандра Самовіча „Опыт восприятия турецких военнопленных населением белорусских губерний (1877–1878)” у цэлым падобны да матэрыялу гэтага ж аўтара ў „Весніку ВДУ” (№ 1, 2009, гл. раней), толькі мае большы геаграфічны ахоп. Дадаецца таксама апісанне выпадкаў жадання некаторых палонных застацца ў Расійскай імперыі і перайсці ў праваслаўе. У публікацыі Наталлі Новік „Профессиональное образование в Гродненской губернии в XIX — начале XX в.” адзначаецца адставанне Гродзенскай губерні ў прафесійнай адукацыі ад іншых беларускіх губерняў, што аўтарка тлумачыць адсутнасцю земстваў.

Гісторыя XX ст. таксама багата рэпрэзентавана ў гэтым нумары. У артыкуле Вольгі Шчукі „Еврейские политические партии и организации в Западной Беларуси в условиях мирового экономического кризиса (1929–1933)” падкрэсліваецца, што ў міжваеннай Польшчы ва ўмовах крызісу ўзраслі антысеміцкія настроі. Але асноўная ўвага звернута на дзейнасць яўрэйскіх партый і арганізацый рознай палітычнай накіраванасці. Робіцца выснова, што найбольш уплывовымі з іх былі Бунд і Паалей-Цыён. Анатоль Вялікі („Пытанне нацыянальнасці і грама дзянства ў час рэпатрыяцыі польскага насельніцтва з ПНР у БССР у 1957–1959 г.”) прасочвае, як са змяненнем палітычнай кан’юнктуры ў 40–50-я г. XX ст. (сталае замацаванне тэрыторыі Заходняй Беларусі за БССР, магчымасць выезду ў Польшчу) змянялася і нацыя нальнасць многіх жыхароў захаду Беларусі — з палякаў у беларусы і наадварот. У матэрыяле Эдмунда Ярму  сі ка „Римско-католическая Церковь в Беларуси в период понтификата Иоанна Павла II” апавядаецца пра Рымска-каталіцкую царкву ў Беларусі ў 1978–2005 г., калі папам рымскім быў Ян Павел II. Акрэсліваюцца асноўныя падзеі ў рэлігійным жыцці беларускіх каталікоў. Аўтар старанна абыходзіць тэму ўзаемаадносінаў каталіцкай царквы з уладамі незалежнай Беларусі.

Другі нумар распачынае Андрэй Ганчар („Политика Российской империи в отношении римско-католической церкви на территории Беларуси в посл. трети XIX — нач. XX в.”), які вызначае ў дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі гісторыі каталіцкай царквы кансерватыўны (які пераважаў) і ліберальны напрамкі. У савецкай гістарыяграфіі ім вылучаецца два перыяды: 1920–1950-я г., калі каталіцкая царква апісвалася выключна ў змрочных фарбах, і 1950–1980-я г., калі панаваў больш узважаны падыход. У сучаснай расійскай гістарычнай навуцы адзначаецца тэзіс, што адносіны Расіі і Рыма псавала „польскае пытанне”. Сяргей Занеўскі ў матэрыяле „Роль правового положения шляхты ВКЛ в законодательном оформлении российского дворянства (источниковедческий анализ)” сцвярджае, што прававы стан шляхты ВКЛ стаў узорам для расійскага дваранства ў яго імкненні да заканадаўчага замацавання ўласных правоў. Аляксандр Радзівонаў („Комплектование российской армии на территории Гродненской губернии накануне Отечественной войной2 1812 г.”) „парадаваў” яшчэ ў рэзюмэ да артыкула, дзе падзяліў ваенных гісторыкаў на „дваранскіх”, „буржуазных”, „савецкіх” і „айчынных” (с. 81). Абсалютную некарэктнасць (з пункту гледжання логікі) такой класіфікацыі тлумачыць не выпадае. Але ў цэлым гэта неблагі матэрыял пра арганізацыю рэкруцкай павіннасці ў Расійскай імперыі (у прыватнасці, у Гродзенскай губерні) у першым дзесяцігоддзі XIX ст.

У артыкуле Валерыя Чарапіцы „Чины Гродненской губернской, городской и уездной полиции в начале XX века: их типы и судьбы” падаецца кароткі аг ляд арганізацыі паліцэйскай службы ў Расійскай ім перыі, біяграфіі шэрагу значных паліцэйскіх чыноў Гродзенскай губерні, а таксама Пятра Станіслававіча Геніюша, свёкра знакамітай паэткі Ларысы Геніюш. У

2„Накануне Отечественной войной”: менавіта так, з памылкай у дапасаванні, у назве артыкула.даследаванні Вольгі Радзівонавай „Православное духовенство Белорусских епархий в начальный период Первой мировой войны (июль — декабрь 1914 г.)” акрэс-ліваецца дабрачынная і прапагандысцкая дзейнасць праваслаўных святароў у пачатку Першай сусветнай вайны. Аляксей Саўкоў („Проблема личности и личностного фактора в исторической концепции Н. А. Рожкова”) адзначае супярэчлівасць поглядаў расійскага гісторыка Мікалая Ражкова на ролю асобы ў гісторыі: з аднаго боку, пад уплывам пазітывізму і марксізму, яе поўнае адмаўленне, а з іншага, вылучэнне (фактычна на падставе „вялікіх асобаў”) „псіхічных тыпаў”, якімі і адрозніваюцца эпохі.

У артыкуле Дзмітрыя Карава „Западноруссизм и его представители в белорусской историогра фии порефор менного периода (к проблеме вли яния политики на исто рическую идеологию)” паказ ваецца палітызаваная сутнасць „заходнерусісцкай” гістарыяграфіі. Матэрыял Анастасіі Каравай „Белорусская диаспора и становление традиций белорусоведения в Великобритании в 40-е — сер. 80-х г. XX в. (историографические, источниковедческие, историко-культурологические аспекты проблемы)” значна пашыраны і больш сістэматызаваны, чым падобны артыкул аўтаркі ў БГЧ (№ 6, 2009, гл. раней). Асаблівая ўвага звернута на крыніцы па гісторыі беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Артыкул Ганны Змітрукевіч „Белорусская диаспора и формирование традиции белорусоведения в Западной Германии и ФРГ (40–80-е гг. XX в.)” — пашыраны варыянт з БГЧ (№ 6, 2009, гл. раней). Бянтэжыць пэўная неахайнасць артыкулаў А. Каравай і Г. Змітрукевіч: граматычныя памылкі, паўторы тэксту, нарэшце, наяўнасць аднолькавых ці вельмі падобных фрагментаў у абодвух матэрыялах: на с. 66–67 і 75 — пра Янку Запрудніка і Міколу Панькова, на с. 66 і 79 — пра газету „Бацькаўшчына”. Гэта значна зніжае навуковую вартасць публікацый.

У матэрыяле Андрэя Боркі „Структура і асаблівасці дзейнасці Гродзенскай гарадской рады (1919–1927)” адлюстраваны нацыянальны (пераважалі палякі і яўрэі), рэлігійны (у асноўным каталікі і іўдзеі) і палітычны (з цягам часу павялічвалася прадстаўніцтва праўрадавых колаў) склад рады, акрэслены яе паўнамоцтвы. Тэму Заходняй Беларусі працягвае Аляксандр Вабішчэвіч у артыкуле „Беларускае тэатральнае і музычнае жыццё ў Польшчы ў 20–30-я г. XX ст.”, дзе апісваюцца спробы стварэння беларускага прафесійнага тэатра, дзейнасць самадзейных тэатраў, беларускіх хораў, музыкаў і спевакоў, перашкоды для беларускага тэатра і музыкі з боку польскіх уладаў.

Нарэшце, Алена Макрушыч („Этнокультурная политика в Республике Беларусь в начале XXI в.”) пералічвае нарматыўна-прававыя акты, мерапрыемствы, дасягненні і г. д. у этнакультурнай палітыцы ў Беларусі.

Трэці нумар запоўнены пераважна гістарыяграфічнымі матэрыяламі. Святлана Марозава („Гісторыка-канфесійныя даследаванні на кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Янкі Купалы”) прасочвае дзейнасць трох пакаленняў даследчыкаў (пачынаючы ад Якава Мараша), якія займаліся і займаюцца канфесійнай праблематыкай на гістарычным факультэце ГрДУ. У артыкуле Наталлі Ягнешко „Сістэма атэ стацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў у Рэспубліцы Беларусь і яе вынікі па гістарычных навуках (1991–2007)” пералічваюцца шматлікія ператварэнні ў сіс тэме атэстацыі ў Беларусі, прыводзяцца прыкла-ды ўдалых і няўдалых спробаў атрымання вучоных ступеняў. У артыкуле Руслана Гагуа «„Хроника конфликта…” как один из основных источников для исследования Грюнвальдской битвы 1410 года в отечественной и зарубежной историографии» пра айчынную гістарыяграфію (спадзяюся, аўтар пад ёй меў на ўвазе беларускую) нічога не сказана, магчыма, таму што „Хроніка канфлікту…” не атрымала ў нас (да ўласна Р. Гагуа) належнага разгляду. Што датычыцца замежнай гістарыяграфіі, то, на думку аўтара, у польскай навуцы склалася недакладнае, заніжанае меркаванне аб вартасцях гэтай крыніцы. Асноўную частку працы Тадэвуша Кручкоўскага „Общественно-политические условия развития исторической полонистики в России второй половины XIX века” займае апісанне зменаў ва ўрадавай палітыцы ў дачыненні да „польскага пытання” і стаўленне да яго ў грамадскай думцы. Пра ўласна „гістарычную паланістыку” адзначаецца, што адносіны да Польшчы кансерватыўных і ліберальных гісторыкаў не вельмі адрозніваліся і (за рэдкім выняткам) былі насцярожанымі. У крыніцазнаўчым артыкуле Андрэя Чарнякевіча „Православная церковь Беларуси конца XVIII — начала XX веков (по материалам польских источников и литературы)” чамусьці вельмі выбарачна рэпрэзентаваны крыніцы: колькі прац з XIX ст., у тым ліку публіцыстычных, адна кніга з міжваеннага часу, нічога з перыяду ПНР, а завяршае ўсё агляд сучаснай польскай гістарыяграфіі. Казаць у такім выпадку пра нейкія тэндэнцыі ў адлюстраванні Праваслаўнай царквы ў польскай грамадскай думцы не выпадае. Артыкул Святланы Сілавай „Православная церковь в конце XIX — начале XX вв. (к историографии вопроса)” фактычна ўяўляе сабою два розныя матэрыялы: агляд крызіснага стану Праваслаўнай царквы ў Расіі на памежжы XIX–XX ст. і пералік крыніц і гістарыяграфіі па гісторыі праваслаўя ў Расіі. Як усё гэта суадносіцца з назвай артыкула, сказаць складана. Спіс выкарыстанай літаратуры налічвае 92 (!) пазіцыі, але добра, калі на палову з іх ёсць спасылкі ў тэксце. Артыкул Вольгі Працэнкі «Проблема цивилизационного выбора России на страницах журнала „Отечественная история” (2000–2008 гг.)» — пра вечную праблему „лёсу Расіі” (у тым ліку ў яе цывілізацыйнай мадыфікацыі), якая ўжо стала не толькі гістарычнай, але і гістарыяграфічнай праблемай.

Але не гістарыяграфіяй адзінай жыве „Веснік ГрДУ”. Артыкул Алены Корань „Декабристы после де ка бря. Ретроспективная самооценка и ментали тет”, нягледзячы на заяўленую маштабнасць і „мадэр насць” тэмы, уяўляе сабою вельмі інфарматыўны, але ўсё-  такі панегірык дзекабрыстам. Што датычыцца прааналізаванага аўтарам менталітэту ўдзельнікаў паўстання, то прыцягвае ўвагу адчуванне дзекабрыстамі ўласнай гістарычнай ролі і адказнасці, якое не знікла і ў ссылцы. У артыкуле Андрэя Боркі „Структура і асаблівасці дзейнасці Гродзенскіх гарадскіх радаў у другой палове 20 — 30-х г. XX ст.” асвятляецца дзейнасць II–IV Гродзенскіх ра даў, акрэсліва ец ца партыйны і нацыянальны склад чле наў (прадстаў ні кі польскіх і яўрэйскіх партый і арга нізацый), паўнамоцтвы ра ды, яе залежнасць ад ваяводскага начальства. У публікацыі Дзмітрыя Кіенкі „Авиация Белорусского военного округа в советско-польском конфликте сентября 1939 года” паказана, што СССР меў перавагу ў паветры над Польшчай, асноўная частка ВПС якой змагалася ў гэты час з Нямеччынай. Артыкул Вольгі Харчанкі „Культурные преобразования в западных областях Беларуси (сентябрь 1939 — июнь 1941 г.)” добра ілюструе поспехі Савецкай улады ў некаторых сферах (кантроль СМІ, адукацыя) і правал — у іншых, напрыклад, у антырэлігійнай прапагандзе. Сяргей Піваварчык у матэрыяле «Организация обороны советских войск на „Линии Сталина”» аналізуе з ваенна-гістарычнага пункту гледжання „Лінію Сталіна”, адзін са слупоў афіцыйнай беларускай ідэалогіі. Адзначаецца, што значную ролю адыграў толькі Полацкі ўмацаваны раён, які здолелі падрыхтаваць да прыходу немцаў, астатнія ж, да вайны занядбаныя, не мелі вялікага значэння. Бадай што самым удалым месцам артыкула Расціслава Цімафеева „Государственная политика по управлению деятельностью белорусского тран спорта в 1943–1991 г.” з’яўляецца такі „прысуд” дзяр жаўнай транспартнай палітыцы: „пяцігоддзе ішло за пяцігоддзем, а патрэбных станоўчых зменаў у раз віцці транспарту рэспублікі не назіралася. У адваротным выпадку навошта было зноў і зноў звяртацца [у разнастайных пастановах і г. д.] да аднаго і таго ж” (с. 40). Сам жа матэрыял уяўляе сабою амаль бясконцы пералік ведамстваў, устаноў, іх кіраўнікоў, нарматыўна-прававых актаў.

Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова

Выдаецца са снежня 1998 г. і да 2010 г. выходзіў тры разы на год без падзелу на серыі.

2009

У нумары першым у артыкуле Міхаіла Наскова «Пример межкультурного обмена Западной Руси и Скандинавии IX–XI в. (белорусская легенда о „главном черте”)» сцвярджаецца, што запісаная Адамам Багдановічам беларуская легенда пра „галоўнага чорта” мае скандынаўскае паходжанне і ўтварылася на падставе адной з легендаў пра Локі. Але пасля такого „сярэднявечнага” пачатку аўтары артыкулаў на беларускую і калябеларускую тэматыку кінуліся ва ўлюбёную нашай універсітэцкай перыёдыкай мадэрную гісторыю. Алена Галавач у артыкуле „Проекты решения аграрного вопроса в I Думе” вызначыла, што найбольшую ўвагу ў Думе аддавалі аграрнаму пытанню (с. 32). Але гэта было вядома і раней. Цікавасць жа ўяўляюць звесткі пра выступленне дэпутатаў ад беларускіх губерняў на паседжаннях Думы. У артыкуле Дзмітрыя Лаўрыновіча «Политический портрет В. К. Стукалича — председателя Витебского отдела „Союза 17 октября”» апавядаецца пра Уладзіміра Стукаліча (1856–1918) — у маладосці блізкага да народнікаў, а ў сталым веку — „заходнерусіста” і акцябрыста. Біяграфічныя матэрыялы працягваюць Уладзімір Навіцкі і Міхаіл Абраменка („Человек своего времени”), якія апісваюць жыццё рэпрэсаванага ў 1937 г. Івана Сурты (1893–1937), які паспеў пабыць стваральнікам сельскагаспадарчай камуны, чэкістам, наркамам аховы здароўя БССР, прэзідэнтам Акадэміі навук БССР.

Віталь Гарматны ў артыкуле „Аграрная палітыка польскіх улад на землях Заходняй Беларусі (1921–1939)” акрэслівае ход такіх мерапрыемстваў, як увядзенне асадніцтва, камасацыя (стварэнне хутароў), ліквідацыя сервітутаў і парцэляцыя. Сяргей Новікаў („Баі за магілёўскі плацдарм з 20 па 26 ліпеня 1941 г.: погляд у святле нямецкіх крыніц”) уводзіць у навуковы ўжытак нямецкае „Данясенне пра бой за Магілёў”, якое дае магчымасць удакладніць абставіны Магілёўскай бітвы. Нарэшце, Аляксандра Буракова ў артыкуле „Отражение истории партизанского движения в экспозициях Могилевского областного краеведческого музея” паказвае ідэалагічную сутнасць першапачатковай экспазіцыі (узвялічванне ролі Сталіна і кампартыі) і паступовы адыход ад такой падачы матэрыялу.

Наступны нумар меў падвойную (2–3) нумарацыю, але на колькасці артыкулаў па гісторыі гэта ніяк не адбілася. У артыкуле Дзяніса Дука „Абарончыя ўмацаванні полацкіх пасадаў XI–XVIII ст.” разглядаец ца развіццё ўмацаванняў Вялікага і Запалоцкага пасадаў у Полацку. Наступныя два артыкулы прысвечаны грамадска-палітычнаму руху ў Расійскай імперыі ў пачатку XX ст. Канстанцін Бандарэнка („Историография монархического движения в России и Беларуси в 20–30-е г. прошлого века”) усяляк падкрэслівае ідэалагізаванасць ацэнак манархічнага руху ў савецкай гістарыяграфіі 20–30-х г. XX ст. У матэрыяле Дзмітрыя Лаўрыновіча „Либеральное движение в Бела руси (ноябрь 1904–1905 г.)” паказана, што на тэрыторыі Беларусі ў 1904–1905 г., яшчэ да афармлення ліберальных партый, існаваў актыўны ліберальны рух. Беларускую тэматыку завяршае Сяргей Зыбін („БССР на Всесоюзной сельскохозяйственной выставке 1939 г. в Москве”), які ў асноўным апісвае павільён БССР на выставе 1939 г.

Чацвёрты нумар (фактычна трэці) змяшчае пяць артыкулаў па гісторыі і адзін па этналогіі. Што датычыцца апошняга, то маецца на ўвазе даследаванне Веры Мішынай „Прасторава-часавыя характарыстыкі традыцыйнага каравайнага рытуалу беларусаў XIX — пачатку XX ст.”, у якім акрэслена значэнне ў традыцыйнай культуры розных этапаў прыгатавання вясельнага каравая і месцаў у хаце і па-за яе межамі пад час гэтага працэсу.

У артыкуле Барыса Сідарэнкі і Пятра Дзмітрачкова «Современная российская историография „русско-литовских” войн конца XV — первой трети XVI в.» пад-крэсліваецца, што ў сучаснай расійскай гістарыяграфіі пераадолены многія ідэалагічныя штампы савецкага часу ў вывучэнні войнаў паміж Масквой і ВКЛ. Наталля Аляксейчыкава ў публікацыі „Влияние цеховых организаций на семейную жизнь ремесленников и купцов в XVI–XVIII в. (на примере г. Могилева)” паказвае падабенства структуры цэху і сям’і, уплыў цэхаў на матрыманіянальныя, сямейныя адносіны.

Два артыкулы напісаны на тэму дзейнасці палітычных партый у 1917 г. Ігар Шардыка („Кадеты в 1917 г.: эволюция взглядов на аграрную проблему”) адзначае, што аграрная праграма кадэтаў у 1917 г. „не паспявала” за патрабаваннямі сялянства. У артыкуле Алесі Мельнікавай „Деятельность Витебской организации Трудовой народно-социалистической партии в 1917 г.” разглядаецца дзейнасць Працоўнай народна-сацыялістычнай партыі (аб’яднанне „народных сацыялістаў” і „трудовиков”) у Віцебску ў 1917 г. Пад крэс лі ваецца, што гэтая партыя, якая выступала за эва лю цый ны шлях грамадскага развіцця, не мела шырокай падтрымкі насельніцтва.

Яўген Грэбень у артыкуле „Чрезвычайные ситуации в жизни населения Беларуси в период нацистской оккупации” паказвае на прыкладзе Магілёва арганізацыю службы ратавання на вадзе і пажарнай службы пад час нямецкай акупацыі.

Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагічнага ўніверсітэта імя І. Шамякіна

Выдаецца 4 разы на год, але ў 2009 г. № 4 не змяшчаў артыкулаў па гісторыі. Відавочным адрозненнем часопіса ад іншых універсітэцкіх выданняў з’яўляецца вельмі малая прысутнасць на яго старонках артыкулаў гісторыкаў, якія прадстаўляюць універсітэт-выдавец.

2009

Так, у першым нумары толькі адзін матэрыял быў падрыхтаваны спецыялістам з МДПУ — „Да пытання аб старажытнай спадчыне Мазыра” Алены Барсук: пад некалькі таямнічай назвай хаваецца сціслы агляд гісторыі Мазыра з акцэнтам на помнікі архітэктуры.

У артыкуле Віктара Кахновіча „Асаблівасці памешчыцкага землеўладання і гаспадарання на Палессі ў парэформенны перыяд Расійскай імперыі (1861–1914)” адзначаецца, што Палессе было рэгіёнам латыфундыяльнага землеўладання, але найбольшая прадпрымальніцкая ініцыятыва праяўлялася не ў буйных, а ў сярэдніх латыфундыях. У матэрыяле Дзмітрыя Лаўрыновіча „Участие конституционно-демократической партии в выборах в Учредительное собрание в Беларуси (октябрь — ноябрь 1917 г.)” асвятляецца працэс фармавання выбарчых спісаў кадэтаў, агітацыя, якая вялася партыяй. Адзначаецца, што на выбарах у беларускіх губернях кадэты пацярпелі паражэнне, бо перадусім у аграрнай частцы праграмы не маглі супернічаць з сацыялістамі, якіх, у асноўным бальшавікоў, таксама падтрымлівалі салдаты. Нарэшце, артыкул Ірыны Калачовай „Сям’я беларусаў у горадзе: тэндэнцыі этнакультурнага развіцця на сучасным этапе” — гэта спроба прасачыць ступень захаванасці традыцый „народнай педагогікі” ў сучасных гарадскіх сем’ях.

Другі нумар распачынаюць два артыкулы Аляксандра Вараб’ёва. У першым з іх — „Выборы в Учредительное собрание на территории Мстиславского и Климовичского уездов Могилевской губернии” — адлюстраваны партыйныя спісы, факты парушэнняў на выбарах і вынікі галасавання, якія прынеслі перамогу эсэрам. Другі артыкул („Историография выборов в Учредительное собрание на территории Беларуси и соседних российских губерний”) — гэта пералік (з сур’ёзнай тэндэнцыяй у бок крытыкі) даследаванняў па гісторыі выбараў ва Устаноўчы сход. Праўда, аўтар чамусьці занёс у гістарыяграфію шэраг лістоў У. Леніна, якія выпадае ўсё-такі залічыць у крыніцы. Матэрыял Алены Галавач „Социальные проблемы на территории Беларуси в нач. XX в.” уяўляе сабою агляд рабочага, аграрнага і адукацыйнага пытанняў у беларускіх губернях Расійскай імперыі. У публікацыі Паўла Літвінава „Польское население Мозырщины в 20-е г. XX в.: этническая характеристика” вылучаюцца два віды „польскасці” — касцельная (апалячаная шляхта) і этнічная (перасяленцы з Польшчы). Адзначаецца, што польская самасвядомасць магла быць вышэйшай менавіта ў „касцельных” палякаў. Завяршае „беларускую” частку Дзмітрый Мігун, у артыкуле якога „Германо-белорусские экономические контакты в межвоенный период” апавядаецца пра дзейнасць Гандлёвага прадстаўніцтва БССР у Нямеччыне, а таксама пра ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у нямецкіх выставах і наадварот.

Як і другі, трэці нумар абышоўся без артыкулаў гісторыкаў з МДПУ. Ігар Увараў („Развитие институтов государственной власти в Великом Княжестве Литовском в XV–XVI в.”) паўтарае даўно вядомую схему руху ВКЛ да абмежаванай манархіі. У артыкуле Канстанціна Бандарэнкі „Состав монархических организаций в белорусских губерниях Российской империи начала XX в.” сцвярджаецца, што правыя партыі ў беларускіх губернях мелі ўсесаслоўны характар, хоць з тэксту вынікае, што гэта можа быць сказана толькі пра некаторыя з іх, перадусім, СРН. У публікацыі Сяргея Васовіча „Возрождение и развитие православных братств в Беларуси в 1863–1914 г.” адзначаецца, што брацтвы павінны былі змагацца супраць каталіцызму і польскай культуры. Вылучаюцца перыяды росквіту і заняпаду брацкага руху.

Вестник Полоцкого государственного университета

Выдаецца штомесячна, але асобныя нумары прысвечаны тым ці іншым групам навук. Таму матэрыялы па гісторыі трапілі толькі ў першы і сёмы выпускі за 2009 г. Цікава, што часопіс пазіцыянуецца як працяг выдання, якое ладзілася яшчэ ў Полацкай езуіцкай акадэміі.

2009

Нумар першы распачынае Дзяніс Дук артыкулам „Полацкі пасад IX–XVII ст.: гісторыка-параўнаўчая характарыстыка”: параўноўваецца структура пасадаў у Полацку з адпаведнымі ўзорамі іншых гарадоў поўначы Русі. Сцвярджаецца, што Полацк вылучаецца з шэрагу іншых гарадоў, бо да ранняга Новага часу ў ім не склалася „соценнай” сацыяльнай структуры, а гарадскіх „канцоў” не было наогул. У матэрыяле Юрыя Усціновіча „Арганізацыя сістэмы ўтрымання дзяржаўных умацаванняў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст.” падкрэсліваецца, што насельніцтва мелася выконваць павіннасці па ўтрыманні ўмацаванняў па „даўніне”, але гэтая „даўніна” мела ўласцівасць з часам змяняцца. В. Емяльянчык і І. Кошкін у матэрыяле „Население Полоцка XVII–XVIII в. по данным антропологии (по материалам раскопок на Полоцком городище)” вызначаюць сярэднюю працягласць жыцця людзей, пахаваных на даследаваных Д. Дукам могілках полацкай шляхты, апісваюць выяўленыя паталогіі і хваробы. Робіцца выснова, што па характарыстыках чарапоў полацкая шляхта не вылучалася з тагачаснага насельніцтва беларускіх зямель.

Алеся Мельнікава („Организационное оформление парламентской трудовой группы и формирование ее партийных установок в период деятельности I Государственной думы”) вызначае сацыяльны склад „трудовиков”, прысутнасць у іх шэрагах дэпутатаў ад беларускіх губерняў, асноўныя напрамкі дзейнасці групы і прычыны няўдач. У артыкуле Валерыя Волжанкова «Полемика „Нашай Нівы” с правой прессой» параўноўваюцца аргументы ў спрэчках „Нашай Нівы” з расійскімі выданнямі. Аляксандр Вараб’ёў („К вопросу о выборах во Всероссийское Учредительное собрание в Невельском уезде Витебской губернии”) апісвае ўдзел у галасаванні салдатаў, пераважна прыязных да бальшавікоў, і шматлікія парушэнні, здзейсненыя бальшавікамі і, у меншай ступені, эсэрамі.

У раздзеле „Культуралогія” змешчаны выдатны артыкул Уладзіміра Лобача „Рускія, украінскія і поль скія землі ў міфапаэтычных уяўленнях беларусаў у XIX — пачатку XX ст.”, які добра паказвае стаўленне белару-саў да суседніх земляў як да „чужой”, г. зн. непрыязнай прасторы.

Сёмы нумар таксама адкрыў Дзяніс Дук, які ў артыкуле „Гісторыя археалагічнага вывучэння полацкіх пасадаў” падрабязна апісаў вынікі раскопак, у тым ліку не самых вядомых, на полацкіх пасадах, пералічыў усе важкія адкрыцці і акрэсліў асноўныя навуковыя гіпотэзы па гэтай тэматыцы. У публікацыі Віктара Якубава „Склад войска Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства ў Інфлянтах 1605–1609 г.” даказваецца, што большую частку войска Рэчы Паспалітай у вайне са Швецыяй у перыяд 1605–1609 г. складалі выхадцы з ВКЛ. Андрэй Мацук („Барацьба магнацкіх груповак вакол Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага 1741 г.”) паказвае ўсе перыпетыі барацьбы ў 1741 г. Сапегаў і Чартарыйскіх (пры ўдзеле іншых магнатаў) супраць Радзівілаў і перамогу (пераканальную, хоць і часовую) антырадзівілаўскай кааліцыі. У артыкуле Юліі Аўчыннікавай „Становление и деятельность Полоцкой униатской духовной консистории в годы архиерейства Иоасона Смогоржевского и Ираклия Лисовского” апісваецца ўсталяванне ўніяцкай кансісторыі (па ўзоры праваслаўных), а таксама яе функцыі.

Дзмітрый Лаўрыновіч у матэрыяле „Конституционные демократы в Минской губернии (1905–1917)” асвятляе станаўленне кадэцкіх груп у Мінскай губерні, асаблівасці пазіцыі мінскіх кадэтаў, уплыў на функцыянаванне партыі на Міншчыне палітычнай сітуацыі ў Расійскай імперыі ў цэлым. Наталля Даўгяла („Конфессиональная политика органов Советской власти на территории Витебского и Полоцкого округов. 1924–1930”) адзначае, што ў 1924–1928 г. да рэлігіі ўлады ставіліся адносна цярпіма, шырокі наступ пачаўся з 1928 г. Паказана становішча Праваслаўнай, Каталіцкай цэркваў, Пратэстанцкіх намінацый і іўдзейскай супольнасці.

Тры артыкулы ў гэтым нумары належаць да галіны этналогіі. У матэрыяле Уладзіміра Лобача „Латвія і латышы ў традыцыйнай карціне свету беларусаў Падзвіння XIX — першай паловы XX ст.” паказваецца стаўленне беларусаў да латышоў, перадусім, сялян-каланістаў як да „чужых сваіх” — блізкіх па многіх параметрах, але ўсё-такі адрозных па мове і г. д., успрыманых як уладальнікаў „таемных ведаў”, што характэрна для вобразу „чужога”. У публікацыі Уладзіміра Аўсейчыка „Пахавальна-памінальная абраднасць беларусаў Падзвіння: гістарыяграфія і сучасны стан даследаванняў” пералічваюцца асноўныя працы па пахавальна-памінальнай абраднасці, даецца іх апісанне выключна ў станоўчым рэчышчы, адмоўных момантаў аўтар не знаходзіць. Святлана Андрыеўская („Традыцыйнае сямейнае выхаванне і побыт дзяцей на тэрыторыі Беларускага Падзвіння: гістарыяграфія і крыніцы”) разглядае працы педагогаў, культуролагаў і этнолагаў у форме пераліку, без асаблівага крытычнага напаўнення. Адно што падкрэслівае абыходжанне даследчыкамі рэгіянальных асаблівасцяў у выхаванні.

Гістарычны альманах

Выданне „Гістарычнага альманаха” распачалося ў 1998 г. намаганнямі групы гродзенскіх навукоўцаў, у якасці выдаўца выступае „Беларускае гістарычнае таварыства”. На канец 2010 г. выйшла 16 нумароў. Альманах цягам існавання не меў дакладнай перыядычнасці, але з 2004 г. выдаецца адзін нумар на год. Для пачатковых нумароў быў характэрны акрэслены падзел на „гістарычную” і „краязнаўчую” частку, але ён з часам знік. У фокусе перыёдыка — гісторыя Беларусі, асобныя нумары не маюць пэўнай тэматыкі, за выключэннем тых, у якіх публікаваліся тэксты канферэнцый і семінараў (№ 4, 7, 9–13) і якія прысвячаліся выдатным постацям беларускай навукі (№ 6 — памяці Міхася Біча). У першым нумары падкрэслівалася, што пры адборы публікацый „навуковая ступень, пасада, узрост, рэгаліі аўтара ў разлік не прымаюцца”, гэтага правіла альманах прытрымліваецца і сёння, што пацвярджае і склад аўтараў пятнаццатага нумара.

Пятнаццаты нумар (2009) — нетэматычны, матэрыялы ахопліваюць гісторыю беларускіх зямель з канца XIV ст. да Другой сусветнай вайны. У канцы зборніка пад рубрыкай „Сацыялогія” змешчаны артыкул Сяргея Кандрычына «Сацыяльная прастора Украіны і Беларусі ў працэсе „сутыкнення цывілізацый” паводле сацыяльнай і дэмаграфічнай статыстыкі».

„Гістарычную” ж частку распачынае Васіль Варонін матэрыялам „Старонка біяграфіі князя Андрэя Полацкага”. Пад гэтай сціплай назвай хаваецца змястоўны артыкул, у якім на падставе лацінамоўных „рахункаў” Кракава і польскага каралеўскага двара асвятляецца побыт князя Андрэя Полацкага ў зняволенні ў 1390–1394 г. у польскім замку Хэнціны. З гэтых крыніц даследчык атрымлівае інфармацыю як пра ролю князя Андрэя ў перамовах паміж Ягайлам і Вітаўтам, якія варагавалі ў той час, так і пра паўсядзённае жыццё вязня — яго гастранамічныя перавагі, адзенне, паездкі на набажэнства. Украінская даследчыца Ала Бортнікава з апорай на амаль „сакральную” цытату з Арона Гурэвіча спрабуе „прыблізіцца да разумення грамадскага зместу сацыяльных працэсаў” (с. 10) праз аналіз пацверджанняў надан-няў уладзімірскаму служэбніку Ваську Калчоўскаму. Часам, праўда, „набліжэнне” здзяйсняецца праз некарэктнае, як здаецца, тлумачэнне стандартных актавых формул, якія нічога не могуць сказаць менавіта праз выпадак з Калчоўскім. Моцны бок працы — апісанне працэсу пераходу уладанняў Калчоўскага са сферы ўжытку звычаёвага гарадскога права ў магдэбургскае і назад, а пасля наогул у земскае права.

У артыкуле Наталлі Сліж „Практыка разводаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVIIІ ст.” акрэсліваюцца магчымыя падставы для разводу і яго механізм у вернікаў праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкіх цэркваў. Адзначаюцца змяненні ў сямейным заканадаўстве ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Даследаванне Ксеніі Гатальскай „Самагубствы як сацыяльна-культурны феномен на бе ла рускіх землях у пачатку ХХ ст.” пабудаваны па падоб ным да артыкула Н. Сліж прынцыпе. Даецца кла-сіфікацыя прычынаў самагубстваў, а пасля прыводзяцца прыклады, якія ілюструюць кожную з прычын. Такі падыход можа скіраваць працу ў рэчышча збору „анекдотаў” (хоць такое азначэнне і выглядае жахлівым у выпадку апісання самагубстваў). Матэрыял Н. Сліж ускладнены параўнаннем практыкі разводу ў розных канфесіях, аналізам развіцця сямейнага права, у той час як К. Гатальская не выкарыстала выдатную магчымасць разгляду адзначанай ёй жа „моды” на самагубствы пад уздзеяннем літаратуры і г. д.

Артыкул Змітра Крывашэева „Эвалюцыя бортніцтва на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага” ўяўляе сабою грунтоўны аналіз бортніцтва не толькі з гаспадарчага пункту гледжання, але і як часткі грамадскіх адносінаў: мёд як узнагарода ад вялікага князя, сход бортнікаў для раскладкі даніны, маёмасныя адносіны вакол пчалярскай справы. Адзінае, што засмучае, гэта пэўная некарэктнасць прапанаванай аўтарам перыядызацыі названага промыслу ў ВКЛ у XVI–XVII ст. (с. 36): два першыя перыяды акрэслены на падставе прававых і гаспадарчых аспектаў промыслу, а трэці — толькі на падставе гаспадарчых. Польскі навуковец Марыюш Савіцкі („Артылерыя, цэйхгаўз і замак у крэпасці Стары Быхаў у 1692–1707 г.”) паказаў на падставе архіўных дакументаў стан узбраення прыватнаўласніцкага — належаў Сапегам — замка Стары Быхаў перад пачаткам і пад час Паўночнай вайны. Леанід Лаўрэш („Ян Снядэцкі (1756–1830) — навуковец і асветнік гістарычнай Літвы”) падае біяграфію Яна Снядэцкага, грамадскага дзеяча, рэктара Віленскага ўніверсітэта (1807–1815), але перадусім выдатнага астранома.

У артыкуле Ірыны Раманавай „Палітычныя прыпеўкі 1920–1930-х г.” падаюцца шматлікія прыклады антысавецкіх і антыкамуністычных прыпевак, знойдзеныя аўтарам у архівах і запісаныя ад інфармантаў. Акрэсліваюцца асноўныя тэмы народнай сатыры: наступствы калектывізацыі і калгаснае жыццё, эканамічная палітыка ўладаў, спадзяванні на лепшую будучыню, кпіны з савецкіх кіраўнікоў. Рубрыку „Гісторыя” завяршае артыкул Юрыя Грыбоўскага „Палітычная чыннасць старшыні Рады БНР Васіля Захаркі напярэдадні і ў гады Другой сусветнай вайны (1938–1943)”, у якім аўтар паказвае, што Васіль Захарка ў пачатку вайны гатовы быў супрацоўнічаць з нямецкімі ўладамі, бо яны мэтанакіравана знішчалі непрымальную для Беларусі Версальскую сістэму, акрамя таго, ён знаходзіўся пад уплывам Івана Ермачэнкі, які выразна рабіў стаўку на Нямеччыну. Але ўжо ў 1942 г., як вынікае з яго ліставання, В. Захарка ставіўся са скепсісам і засцярогай да нямецкага рэжыму як магчымага памочніка ў стварэнні незалежнай Беларусі.

Яўген Глінскі

Новыя выданнi, атрыманыя рэдакцыяй

Лістапада 24, 2010 |

Вялікі А. Ф. Беларусь у савецка-польскіх міждзяржаўных адносінах. 1944–1959 г. Мінск: БДПУ, 2010.

Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. Рэд. А. Гардзіенка. Мінск: Медысонт, 2010 (Бібліятэка Бацькаўшчыны, 18).

Україна та розвиток громадянського суспільства після 2004 року. Матеріали українсько-німецької наукової конференції. Выд. С. Луканюк, К. Зьоллер, Т. Вюнш. Тернопіль, 2010.

Beiträge zur Militärgeschichte des Preussenlandes von der Ordenszeit bis zum Zeitalter der Weltkriege. Hg. Von Bernhart Jähnig. Marburg, 2010.

Dembowski A. Co to jest wolność? Wstęp i oprac. M. Wyszomirska i A. Perłakowski. Krakow, 2008.

Gordziejew J. Komisje Porządkowe Cywilno-Wojskowe w Wielkim Księstwie Litewskim w okresie Sejmu Czteroletniego (1789–1792). Krakow, Wydawnictwo Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2010.

Kosman M. Krzyżacy w historii i legendzie wiekow. W 600 rocznicę grunwaldzkiej wiktorii. Toruń, 2010.

Kosman M. Opowieści kornickie. Kornik, 2010.

Labuda G. O historykach. Kto jest kim w dziejopisarstwie polskim? Poznań, 2010.

Lietuvos valstybės susikūrimas Europiniame kontekste. Red. kol.: A. Nikžentaitis, R. Petrauskas, M. Borgolte. Vilnius, 2008.
Michaluk D. Białoruska Republika Ludowa. 1918–1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń, Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010.

Poznań – Wilnu. Studia historykow w roku tysiąclecia Państwa Litewskiego. Pod red. Zbysława Wojtkowiaka. Poznań, 2010.

Praktyka życia publicznego w Rzeczypospolitej Obojga Narodow w XVI–XVIII wieku. Materiały XVIII konferencji Komisji Lituanistycznej przy Komitecie Nauk Historycznych PAN w d. 23–25 września 2009 r. Pod red. Urszuli Augustyniak i Andrzeja B. Zakrzewskiego. Warszawa, 2010.

Rachuba A. Konfederacje wojska litewskiego 1657–1663. Zabrze, 2010.

Sobieski Diariusz ekspedicyjej moskiewskiej dwuletniej krolewicza Władysława 1617–1618. Opracowali Janusz Byliński, Włodzimierz Kaczorowski. Opole, 2010.

Wojtkowiak Z. Odnaleziony tekst Macjeja Stryjkowskiego o bitwie z Moskwą 1564 roku i inne rewelacje w zbiorach rosyjskich i nie tylko. Poznań, 2010.

Wünsch T. Deutsche und Slawen im Mittelalter. Beziehungen zu Tschechen, Polen, Südslawen und Russen. München, 2008.

Ab Imperio. 2010. № 1–4.
Hansische Geschichtsblätter. Jg. 128 (2010).
History and Theory. Vol. 49, nr. 1–4; Vol. 50, nr.1.
Odrodzenie i Reformacja w Polsce. T. LIII (2009).
Studia Białorutenistyczne. Vol. 4 (Lublin, 2010).
Zapiski Historyczne. T. LXXV (2010). Z. 1–4, Suplement.

Аўтарэфераты дысертацый па гістарычных навуках, дапушчаных да абароны ў 2008–2009 г. (Ніна Камарова)

Снежня 2, 2009 |

На ступень доктара гістарычных навук

Варивончик, И. В. Социально-экономическое развитие среднего класса США в 40-е гг. XX — начале XXI века: 07.00.03 / Варивончик Иван Васильевич; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2008. — 43 с. — Библиогр.: с. 37-40 (35 назв.).

Егорейченко, А. А. Культуры штрихованной керамики: 07.00.06 / Егорейченко Александр Андреевич; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2008. — 44 с. — Библиогр.: с. 36-41 (54 назв.).

Калачова, І. І. Этнакультурныя працэсы ў гарадской сям’і беларусаў у апошняй трэці XX — пачатку XXI ст.: 07.00.07 / Калачова Ірына Іванаўна; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск, 2009. — 48, [1] с. — Бібліягр.: с. 38-41 (46 назв.).

Кузьменко, В. И. Интеллигенция Беларуси в Великой Отечественной войне (1941-1945 гг.): 07.00.02 / Кузьменко Владимир Иванович; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2008. — 49 с. — Библиогр.: с. 39-46 (90 назв.).

Пивоварчик, С. А. Формирование и развитие системы фортификационного строительства в Беларуси (1772-1941 гг.): 07.00.02 / Пивоварчик Сергей Аркадьевич; Белорус, гос. ун-т. — Минск, 2009. — 38 с. — Библиогр.: с. 32-35 (33 назв.).

Шаўчук, І. І. Кадры гуманітарных навук БССР: станаўленне, фарміраванне, развіццё (20-30-я гады XX ст.): 07.00.02 / Шаўчук Ігар Іванавіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2008. — 44 с. — Бібліягр.: с. 37-43 (55 назв.).

Яковчук, В. И. Развитие и функционирование системы пожарной безопасности в Беларуси (XIX — XX вв.): 07.00.02 / Яковчук Виктор Иванович; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2008. — 37 с. — Библиогр.: с. 30-34 (46 назв.).

Ярмусик, Э. С. Римско-католическая церковь в Беларуси (1939-1991 гг.): 07.00.02 / Ярмусик Эдмунд Станиславович; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2009. — 45 с. — Библиогр.: с. 35-42 (67 назв.).

На ступень кандыдата гістарычных навук

Абу Зейд Мунтасер. Формирование палестинской национальной администрации и ее политика в области внутренней безопасности, образования и здравоохранения (1993-2005 гг.): 07.00.03 / Абу Зейд Мунтасер; Белорус, гос. ун-т. — Минск, 2009. — 23 с. — Библиогр.: с. 20 (6 назв.).

Алексейчикова, Н. Н. Матримониальность белорусских граждан магдебургской юрисдикции в XVII-XVIII вв.: 07.00.02 / Алексейчикова Наталья Николаевна; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2009. — 23 с. — Библиогр.: с. 18-20 (19 назв.).

Баранова, Е. В. Владимир Иванович Пичета в научно-образовательных и общественно-политических процессах Беларуси (1918-1930 г.): 07.00.02 / Баранова Елена Валентиновна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2008. — 24 с. — Библиогр.: с. 20-21 (11 назв.).

Башмакоў, А. А. Мануфактурная вытворчасць і яе роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, 1861-1914 гг.: 07.00.02 / Башмакоў Аляксей Аляксеевіч; Беларус. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2009. — 23 с. — Бібліягр.: с. 20 (7 назв.).

Белявец, В. Г. Насельніцтва вельбарскай культуры на тэрыторыі Беларусі (другая палова II — сярэдзіна IV ст.): 07.00.06 / Белявец Вадзім Георгіевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2009. — 23 с. — Бібліягр.: с. 19-20 (15 назв.).

Бидная, А. А. Генезис исторической науки в Великом Княжестве Литовском и формирование исторического сознания общества XVI — начала XVII в.: 07.00.09 / Бидная Анна Александровна; Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы. — Гродно, 2009. — 23 с. — Библиогр.: с. 19-20 (11 назв.).

Величко, Н. В. Политика Франции по германскому вопросу (1945-1949 гг.): 07.00.03 / Величко Нина Веньяминовна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2009. — 24 с. — Библиогр.: с. 20-21 (16 назв.).

Винница, Г. Р. Нацистская политика геноцида еврейского населения в восточной и центральной областях Беларуси в 1941-1944 годах: 07.00.02 / Винница Геннадий Рувимович; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2008. — 23 с. — Библиогр.: с. 20 (12 назв.).

Віцько, Д. В. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак у Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XVII — пачатку XVIII ст.: 07.00.02 / Віцько Дзмітрый Вячаслававіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2008. — 21 с. — Бібліягр.: с. 18 (6 назв.).

Внуко віч, Ю. І. Літоўская этнічная група Рэспублікі Беларусь: 07.00.07 / Внуковіч Юрый Іосіфавіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск, 2008. — 20, [1] с. — Бібліягр.: с. 18 (11 назв.).

Волкова, О. А. Общественно-политическое движение женщин в Санкт-Петербурге и Москве в годы Первой российской революции: 07.00.03 / Волкова Ольга Анатольевна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2009. — 24 с. — Библиогр.: с. 20-21 (17 назв.).

Володькин, А. А. Трансформация отношений ЕС и НАТО с государствами Балтийского региона в 1991-2004 гг.: 07.00.15 / Володькин Андрей Александрович; Белорус, гос. ун-т. — Минск, 2009. — 23 с. — Библиогр.: с. 19-20 (10 назв.).

Гаравая, А. А. Развіццё сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў Беларусі (1944-1961 гг.): 07.00.02 / Гаравая Алеся Аляксееўна; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2009. — 22 с. — Бібліягр.: с. 18-19 (11 назв.).

Дамарад, А. А. Інтэграцыя шляхты беларускіх зямель у склад дваранства Расійскай імперыі: 07.00.02 / Дамарад Аляксей Анатольевіч; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2007. — 19 с. — Бібліягр.: с. 16 (5 назв.).

Дзянісава, А. Р. Праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі ў грамадскім жыцці на беларускіх землях у XI-XVII стст.: 07.00.02 / Дзянісава Алена Рыгораўна; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2009. — 22 с. — Бібліягр.: с. 18-19 (13 назв.).

Дзянісаў, А. У. Краязнаўчы рух у БССР у 20-30-я гг. XX ст.: 07.00.02 / Дзянісаў Антон Уладзіміравіч; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2008. — 23 с. — Бібліягр.: с. 20 (10 назв.).

Демидович, А. В. Культура эпохи Возрождения в Великом Княжестве Литовском в российской и белорусской историографии второй половины XIX — начале XX вв.: 07.00.09 / Демидович Анатолий Викторович; Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы. — Гродно, 2008. — 21с. — Библиогр.: с. 17-18 (11 назв.).

Дядичкина, Н. Е. Становление и развитие международного научного сотрудничества Академии наук БССР (вторая половина 1950-х — 1980-е годы): 07.00.02. / Дядичкина Наталья Евгеньевна; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2009. — 23 с. — Библиогр.: с. 19-20 (11 назв.).

Зайцева, Н. В. Социально-бытовые условия жизни колхозного крестьянства Беларуси (1966-1975 гг.): 07.00.02 / Зайцева Надежда Викторовна; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2008. — 20 с. — Библиогр.: с. 17 (11 назв.).

Іванова, В. С. Асабістыя архівы ў складзе нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь: 05.25.02 / Іванова Вольга Сяргееўна; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2009. — 22 с. — Бібліягр.: с. 18-19 (16 назв.).

Иванова, Т. П. Деятельность государственных органов управления Витебской губернии в 1917-1924 гг.: 07.00.02 / Иванова Татьяна Петровна; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2008. — 24 с. — Библиогр.: с. 19-21 (24 назв.).

Кадира, В. Н. Антифеодальная борьба белорусского и украинского народов во второй половине XVI — первой трети XVII в.: 07.00.02 / Кадира Владислав Николаевич; Белорус, гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2008. — 24 с. — Библиогр.: с. 20-21 (10 назв.).

Калечыц, І. Л. Эпіграфічныя помнікі X-XIV стст. на тэрыторыі Беларусі: класіфікацыя, змест, спецыфіка: 07.00.09 / Калечыц Іна Леанідаўна; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2009. — 21 с. — Бібліягр.: с. 17-18 (19 назв.).

Кизенков, С. П. Политика национал-социалистов в рейхстаге и прусском ландтаге в 1924-1932 гг.: 07.00.03 / Кизенков Сергей Павлович; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2009. — 24 с. — Библиогр.: с. 20-21 (11 назв.).

Клімуць, Л. Я. Ідэалогія сарматызму ў грамадскім і культурным жыцці беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у XVI-XVII стст.: 07.00.02 / Клімуць Лада Яраславаўна; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2009. — 23 с. — Бібліягр.: с. 18-20 (14 назв.).

Корсак, А. І. Генацыд яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Віцебскай вобласці, 1941-1943 гг.: 07.00.02 / Корсак Алеся Іосіфаўна; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2008. — 23 с. — Бібліягр.: с. 19-20 (12 назв.).

Космач, П. Г. Религиозный фактор в истории основания США (1730-е гг. — 1791 г.): 07.00.03 / Космач Павел Геннадьевич; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2009. — 25 с. — Библиогр.: с. 20-22 (20 назв.).

Кукса, А. Н. Белорусские и украинские общественно-политические организации: взаимодействие и тактика в период становления государственности в Беларуси и Украине (февраль 1917 — декабрь 1922 гг.): 07.00.02 / Кукса Александр Николаевич; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2008. — 23 с. — Библиогр.: с. 18-20 (21 назв.).

Кушнер, Н. В. Суфражистское движение в США: организация, идеология, стратегия и тактика (1848-1920 гг.): 07.00.03 / Кушнер Надежда Васильевна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2007. — 21 с. — Библиогр.: с. 17-18 (12 назв.).

Лазоркина, О. И. Дипломатическая служба Великого Княжества Литовского во внешнеполитическом механизме Речи Посполитой в 1600-1697 гг.: 07.00.15 / Лазоркина Ольга Игоревна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2009. — 23 с. — Библиогр.: с. 20-22 (20 назв.).

Лісейчыкаў, Д. В. Штодзённае жыццё уніяцкага парафіяльнага святарства беларуска-літоўскіх зямель (1720-1839 гг.): 07.00.02 / Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2009. — 22 с. — Бібліягр.: с. 18-19 (14 назв.).

Лисовская, Т. В. Неопротестантизм в Западной Беларуси в 1921-1939 гг.: 07.00.02 / Лисовская Татьяна Витальевна; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2009. — 27 с. — Библиогр.: с. 22-24 (24 назв.).

Любая, А. А. Татарскі фактар ва ўзаемаадносінах дзяржаў Усходняй Еўропы ў канцы XV — першай трэці XVI ст.: 07.00.03 / Любая Алёна Аляксандраўна; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2009. — 25 с. — Бібліягр.: с. 20-22 (15 назв.).

Лютко, С. Г. Минская область в годы Великой Отечественной войны (1941-1945 гг.): 07.00.02 / Лютко Сергей Григорьевич; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2008. — 25 с. — Библиогр.: с. 20-22 (24 назв.).

Макарэвіч, В. С. Дробная шляхта Беларусі ў 30-60-я гг. XIX ст.: склад і эвалюцыя сацыяльна-прававога становішча: 07.00.02 / Макарэвіч Віталь Сяргеевіч; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2009. — 24 с. — Бібліягр.: с. 20-21 (11 назв.).

Матвейчык, Д. Ч. Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. — ураджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў: эміграцыя, гуртаванне, дзейнасць: 07.00.02 / Матвейчык Дзмітрый Часлававіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2008. — 21 с. — Бібліягр.: с. 17-18 (11 назв.).

Мінаева, Н. М. Стварэнне дабрачынных грамадскіх арганізацый і іх дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь (1991-2001 гг.): 07.00.02 / Мінаева Наталля Міхайлаўна; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2008. — 21с. — Бібліягр.: с. 18 (8 назв.).

Минич, А. П. Развитие исторической науки Республики Беларусь в 90-е гг. XX в. (формирование новых тенденций): 07.00.09 / Минич Александр Петрович; Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы. — Гродно, 2009. — 23 с. — Библиогр.: с. 19-20 (9 назв.).

Мощук, А. В. Деятельность Бунда на территории Западной Беларуси в 1921-1939 гг.: 07.00.02 / Мощук Анатолий Васильевич; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2008. — 22 с. — Библиогр.: с. 18-19 (13 назв.).

Мядзведзева, В. У. Вырабы касцярэзнай вытворчасці з тэрыторыі Полацкай зямлі IX—XIII стст. (тэхналогія, тыпалогія, храналогія): 07.00.06 / Мядзведзева Вольга Уладзіміраўна; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2009. — 26 с. — Бібліягр.: с. 21-23 (25 назв.).

Папко, В. М. Дзяржаўная палітыка Беларусі ў галіне прафесійнай мастацкай культуры (1985-2000 гг.): 07.00.02 / Папко Вольга Мікалаеўна; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2007. — 22 с. — Бібліягр.: с. 17-19 (21 назв.).

Пашковіч, А. І. Дзейнасць дабрачынных арганізацый на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.: 07.00.02 / Пашковіч Алена Іосіфаўна; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2008. — 23 с. — Бібліягр.: с. 18-20 (19 назв.).

Попов, М. А. Митрополит С. Богуш-Сестренцевич: роль в формировании правительственной политики по отношению к римско-католической церкви на белорусских землях (конец XVIII — первая четверть XIX в.): 07.00.02 / Попов Михаил Александрович; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2008. — 24 с. — Библиогр.: с. 18-21 (26 назв.).

Рагимов, А. Н. Миграции и особенности адаптации этнических групп народов Кавказа в Республике Беларусь в конце XX — начале XXI века: 07.00.07 / Рагимов Акиф Нуралиевич; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы. — Минск, 2009. — 24 с. — Библиогр.: с. 20-21 (13 назв.).

Раюк, А. Р. Этнасацыяльная структура беларускага грамадства і шляхі сацыяльнай мабільнасці ў 1772-1863 гадах: 07.00.07 / Раюк Андрэй Рыгоравіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск, 2008. — 24 с. — Бібліягр.: с. 20-21 (13 назв.).

Самосюк, Т. В. Развитие исторического образования в системе высшей школы Франции во второй половине XX — начале XXI в.: 07.00.03 / Самосюк Татьяна Валерьевна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2009. — 24 с. — Библиогр.: с. 20-21 (15 назв.).

Сенькевич, О. И. Развитие социальной работы с несовершеннолетними правонарушителями на территории Беларуси во второй половине XIX — начале XX в.: 07.00.02 / Сенькевич Олеся Игоревна; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2007. — 20 с. — Библиогр.: с. 17 (8 назв.).

Сергеев, В. Н. Теория коммуникации Н. Лумана как метод исторического анализа: 07.00.09 / Сергеев Всеволод Николаевич; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2008. — 22 с. — Библиогр.: с. 19 (7 назв.).

Скеп’ян, Н.А. Інстытут канцлерства ў дзяржаўна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XV — першай палове XVI ст.: 07.00.02 / Скеп’ян Ніна Анатольеўна; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2008. — 22 с. — Бібліягр.: с. 18-19 (12 назв.).

Слуцкая, Л. В. Французские левые интеллектуалы в Советской России в 1917-1929 гг.: 07.00.03 / Слуцкая Людмила Владимировна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2009. — 22 с. — Библиогр.: с. 18-19 (14 назв.).

Соловьянов, А. П. Социальная защита подрастающего поколения в БССР (1921-1930 гг.): 07.00.02 / Соловьянов Андрей Петрович; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск, 2008. — 25 с. — Библиогр.: с. 20-22 (19 назв.).

Стариченок, В. В. Участие США в вооруженных конфликтах 1989-2000 гг. в оценке американского общественного мнения: 07.00.03 / Стариченок Валентин Васильевич; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2009. — 24 с. — Библиогр.: с. 19-21 (17 назв.).

Сугако, Н. А. Общественно-политические взгляды М. П. Погодина: 07.00.03 / Сугако Наталья Анатольевна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2009. — 23 с. — Библиогр.: с. 20 (9 назв.).

Сумко, А. В. Дзяржаўная палітыка ў кнігавыдавецкай справе БССР (1919-1941): 07.00.02 / Сумко Алена Вячаславаўна; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2007. — 23 с. — Бібліягр.: с. 20 (8 назв.).

Табунов, В. В. Политика российского правительства в отношении христианских конфессий в Беларуси (1895-1907): 07.00.02 / Табунов Василий Васильевич; Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2008. — 22 с. — Библиогр.: с. 17-19 (24 назв.).

Тукала, С. М. Генацыд і барацьба яўрэяўу Мінскім гета ў гады Вялікай Айчыннай вайны (ліпень 1941 — кастрычнік 1943 года): 07.00.02 / Тукала Сяргей Мікалаевіч; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2008. — 23 с. — Бібліягр.: с. 20 (8 назв.).

Цітавец, А. І. Арабаграфічныя рукапісы канца XVII — першай паловы XX ст. — крыніцы для вывучэння духоўнай культуры татараўБеларусі: 07.00.09 / Цітавец Алена Іосіфаўна; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2009. — 23 с. — Бібліягр.: с. 16-20 (31 назв.).

Цымбал, А. Г. Палітыка польскіх улад у адносінах да праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі: 07.00.02 / Цымбал Аляксандр Георгіевіч; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2009. — 24 с. — Бібліягр.: с. 19-21 (15 назв.).

Чаропка, С. А. Казацка-сялянская вайна ў Беларусі 1648-1651 гг.: 07.00.02 / Чаропка Станіслаў Аляксандравіч; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2009. — 26 с. — Бібліягр.: с. 20-23 (28 назв.).

Шабасова, М. А. Англо-американская историография политической истории России 1991-1999 гг.: 07.00.09 / Шабасова Марина Алексеевна; Белорус. гос. ун-т. — Минск, 2008. — 24 с. — Библиогр.: с. 20-21 (13 назв.).

Шейбак, В. В. Генезис и эволюция христианских традиций паломничества у белорусов: 07.00.07 / Шейбак Вадим Викторович; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы. — Минск, 2008. — 21 с. — Библиогр.: с. 16-18 (13 назв.).

Шпунт, А. А. Перыядызацыя і класіфікацыя гарадской геральдыкі Беларусі: 07.00.09 / Шпунт Андрэй Аркадзьевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск, 2008. — 21 с. — Бібліягр.: с. 18 (6 назв.).

Шумскі, К. А. Традыцыйныя веды беларусаў аб надвор’і, раслінным і жывёльным свеце (XIX-XX ст.): 07.00.07 / Шумскі Канстанцін Анатольевіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск, 2009. — 24, [1] с. — Бібліягр.: с. 19-22 (31 назв.).

Шыдлоўскі, С. А. Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы XIX стагоддзя: 07.00.07 / Шыдлоўскі Сяргей Алегавіч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Наваполацк, 2009. — 20 с. — Бібліягр.: с. 16-17 (9 назв.).

Юргевіч, Н. К. Культурнае будаўніцтва ў беларускай вёсцы (1944-1955 гг.): 07.00.02 / Юргевіч Наталля Казіміраўна; Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. — Мінск, 2008. — 25 с. — Бібліягр.: с. 20-22 (17 назв.).

Юрчак, Д. В. Белорусско-украинские отношения в 1991-2004 годах: 07.00.02 / Юрчак Денис Валерьевич; Белорус, гос. пед. ун-т им. М. Танка. — Минск, 2008. — 23 с. — Библиогр.: с. 19-20 (14 назв.).

Якубінская, А. Д. Традыцыйныя спосабы і сродкі сацыялізацыі дзяцей у беларускіх сялян у другой палове XIX — першай палове XX стагоддзяў: 07.00.07 / Якубінская Алеся Дзмітрыеўна; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск, 2009. — 22 с. — Бібліягр.: с. 18-19 (12 назв.).

Падрыхтавала Ніна Камарова

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Снежня 1, 2009 |

Ворончук І. Родоводи волинської шляхти ХVІ — першої половини ХVІІ ст. (реконструкція родинних структур: методологія, методика, джерела). Київ: Вища школа 2009.

…Пачуць як лёсу валяцца муры: Памяці Генадзя Кісялёва. Укл. Л. Кісялёва і А. Фядута. Мінск: Лімарыус, 2009.

Ровдо В. Сравнительная политология: учеб. пособие в 3 ч. Ч. 3: Политическая система Республики Беларусь. Вильнюс: ЕГУ,2009.

Раманава І., Махоўская І. Мір: гiсторыя мястэчка, што расказалi яго жыхары. Вільня: ЕГУ, 2009.

Рублевская Л., Скалабан В. Время и бремя архивов и имен. Минск, 2009.

Чарнякевіч Ю. В. Атлас гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны. Мінск: Тэхналогія, 2009.

East-Central Europe in European History. Themes & Debates. Ed. by Jerzy Kłoczowski and Hubert Łaszkiewicz. Lublin: IEŚW, 2009.

Fuhrmann R., Iselt G. Tannenberg 1410. Die Belagerung der Marienburg 1410. Berlin, 2008.

Gil A. W kręgu dziejów i kultury Kościołów wschodnich w Rzeczypospolitej. Siedlce, 2009.

Kosman M. Discernere vera ac falsa. Z badań nad manipulowaniem wiedzą o przeszłości. Poznań: UAM, 2009.

Kosman M. Kultura polityczna — kultura historyczna. Poznań: UAM, 2009.

Primum Vivere Deinde Philosophari. O ludziach czynu w dziejach Europy Środkowej i Wschodniej. Księga jubileuszowa dedykowana Profesorowi Janowi Rzońcy z okazji siedemdziesiątych urodzin. Pod red. M. Białokura i A. Szczepaniaka. Toruń: Adam Marszałek, 2009.

Die Reiche Mitteleuropas in der Neuzeit. Integration und Herrschaft. Liber memorialis Jan Pirożyński. Hg. von A. Perłakowski, R. Bartczak, Anton Schindling. Kraków, 2009.

Studia z dziejów i tradycji metropolii kijowskiej XII-XIX wieku / Studia i materiały z dziejów chrześcijaństwa wschodniego w Rzeczypospoliej, t. 5. Red. Andrzej Gil. Lublin: IEŚW, 2009.

Tauber J., Tuchtenhagen R. Vilnius. Kleine Geschichte der Stadt. Böhlau Verlag, Köln-Weimar-Wien, 2008,284 S.

Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. T. 32. Нью-Ёрк — Менск, 2009.

Соціум: альманах соціальної історії. Вип. 6 (2006), 7 (2007), 8 (2008).

Ab Imperio. 2009. № 2-4.

Hansische Geschichtsblätter. Jg. 127 (2009).

Кwartalnik Нistoryczny, 2009. № 1-4.

Studia Interkulturowe Europy Środkowo-Wschodniej. 2009/3.

Studia białorutenistyczne, 3. Lublin: UMCS, 2009.

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Чэрвеня 1, 2009 |

Варонін, Васіль А. Рэестр путных баяр Полацкага ваяводства 1585 года. Мінск: РІВШ, 2009.

Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680-1682 гг. : Зборнік дакументаў / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. Мінск: І. П. Логвінаў, 2009.

Галенчанка, Георгій Я. Невядомыя і малавядомыя помнікі духоўнай спадчыны і культурных сувязей Беларусі ХV – сярэдзіны ХVІІ ст. Мінск: Беларуская навука 2008.

Гардзіенка, Алег. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА). Смаленск 2009.

Голубеў, Валянцін. Сельская абшчына ў Беларусі ХVІ -ХVІІІ стст. Мінск: Беларуская навука 2008.

Зашкільняк, Леонід. Сучасна світова історіографія. Посібник для студентів історичних спеціальностей університетів. Львів: ПАІС, 2007.

Криволап Алексей, Матусевич Елена. Культурная идентичность в контексте Пограничья.

Конструирование белорусского медиа-ландшафта: FM-радио. Вильнюс: ЕГУ, 2008.

Образ іншого в сусідніх історіях: міфи, стереотипи, наукові інтерпретаціï. Матеріали міжнародноï науковоï конференціï. Киïв, 15-16 грудня 2005 р. Киïв 2008.

Современные учебники истории на Южном Кавказе. Под ред. Л. Веселого. Прага: АМО, 2009.

Темушев, Виктор Н. Гомельская земля в конце XV— первой половине XVI в. Территориальные трансформации в пограничном регионе. Москва: Квадрига, 2009.

Шыбека, Захар В. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня: ЕГУ, 2009.

Яковенко, Наталя. Вступ до історіï. Киïв: Критика, 2007.

Bohn, Thomas M. Minsk — Muster Stadt des Sozialismus. Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945. Köln – Weimar – Wien, Böhlau Verlag 2008.

Kirkiene, Genute. LDK politicos elito galingieji: Chodkevičiai XV-XVI amžiuje. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2008.

Kupisz, Dariusz. Wojska powiatowe samorządów Małopolski i Rusi Czerwonej w latach 1572-1717. Lublin: UMCS, 2008.

Litwin, Henryk. Równi do równych. Kijowska reprezentacja sejmowa 1569-1648. Warszawa: DiG, 2009.

Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo mścisławskie 1667 r. Opracował A. Rachuba. Warszawa: DiG, 2008.

Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Województwo smoleńskie 1650 r. Pod red. Andrzeja Rachuby. Opracowali St. Dumin i A. Rachuba. Warszawa: DiG, 2009.

Nad społeczeństwem staropolskim. T.1. Kultura -Instytucje – Gospodarka w XVI-XVIII st. Pod red. К Łopateckiego i W. Walczaka. Białystok 2007.

Rachuba Andrzej, Kiaupienė Jūratė, Kiaupa Zigmantas. Historia Litwy. Dwugłos polsko-litewski. Warszawa: DiG, 2008.

Społeczeństwo staropolskie. Seria Nowa. T.1. Red. nacz. A. Karpiński. Warszawa 2008.

Studia historyczno-prawne. Księga poświęcona pamięci Profesora Jana Seredyki. Pod red. Wі. Koczorowskiego. Opole 2008.

350-lecie Unii hadziackiej (1658-2008) / pod red. T. Hynczewskiej-Hennel, P. Krolla i M. Nagielskiego. Warszawa: DiG, 2008.

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. T. II. Województwo trockie, XIV—XVIII wiek. Pod red. Andrzeja Rachuby. Opracowali H. Lulewicz, A. Rachuba, P. P. Romaniuk, A. Haratym przy współpracy A. Macuka i J. Aniszczanki. Warszawa: DiG, 2009.

Ab Imperio. 2008, №1-4; 2009, №1.

Commentarii Polocenses Historici. T. 3 (2006)

Hansische Geschichtsblätter. 126. Jahrgang (2008).

Kwartalnik Historyczny. 2008, nr. 1-4; 2009, nr. 1.

Przegląd Wschodni. T. X, Z.1 (37), Z.2 (38)

Studia Interkulturowe Europy Środkowo-Wschodniej. T.1 (2007), 2 (2008).

Zapiski Historyczne. 2007, nr. 1-4, Suplement; 2008, nr. 1, 2-3, Suplement.

Выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Снежня 1, 2008 |

Бароўскі, Барыс. Ураджэнцы Беларусі ў арміі Андэрса падчас Другой сусветнай вайны. Мінск: Віктар Хурсік, 2008.

Берестейська унія (1596) в історії та історіографії: спроба підсумку / За редакцією Йогана Марте й Олега Турія. Львів: Інститут історії Церкви Українського Католицького Університету, 2008.

Білоус, Наталія. Київ наприкінці ХV — першій половині ХVII ст. Міська влада і самоврядування. Киïв: „Києво-Могиляньска академія”, 2008.

Гардзееў, Юры. Магдэбургская Гародня. Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст. Гародня — Wrocław, 2008. (Гарадзенская бібліятэка).

Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск: Экаперспектыва, 2008

Макараў, Максім. Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча местаў Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст. Мінск: Экаперспектыва, 2008.

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480-1546) / Кніга запісаў № 30. Падрыхтаваў В. С. Мянжынскі. Мінск: Беларуская навука, 2008

Новікаў, Ягор. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII ст. Т. 2. Мінск: Логвінаў, 2008.

Портнов, Андрій. Наука у вигнанні: Наукова і освітня деяльність украïньскоï еміграціï в міжвоєнній Польщі (1919-1939). Харків: ХІФТ, 2008.

«…Смеялось время над людьми, упрямо люди храм взводили…». Сборник материалов по истории украинско-русского рода XVI-ХХ веков. Москва: Древнехранилище, 2008.

Унучак, Андрэй. „Наша Ніва” і беларускі нацыянальны рух (1906-1915). Мінск: Беларуская навука, 2008

Хорошкевич, Анна Л. Герб, флаг и гимн: Из истории государственных символов Руси и России. Москва: Время, 2008.

Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. Зборнік навуковых артыкулаў. Рэдкал.: С.В. Марозава [і інш.]. Гродна: ГрДУ, 2008.

Яременко, Максим. Киïвське чернецтво ХVIII ст. Киïв: „Києво-Могиляньска академія”, 2007.

Confraternitas. Ювілейний збірник на пошану Ярослава Ісаєвича / Відп. редактор Микола Крикун, заступник відп. редактора Остап Середа. Львів, 2006-2007.

Bobiatyński, Konrad. Michał Kazimierz Pac. Warszawa: Neriton, 2008.

Die Chronik Arnold von Lübeck. Hg.: Stephan Freud, Bernd Schütte / Jenaer Beiträge zur Geschichte, Bd. 10. Frankfurt am Main, 2008.

Czapliński, Władysіaw.Wladyslaw IV i jego czasy. Kraków 2008.

Grenze und Grenzüberschreibung im Mittelalter. Hg. von Ulrich Knefelkamp und Kristian Bosselmann-Cyran. Berlin 2007.

Kunowski, Jan. Ekspedycyja inflantska 1621 roku / opracowali Wojciech Walczak i Karol Łopatecki; wstępem opatrzył Karol Łopatecki. Białystok, 2007.

Rzeczpospolita państwem wielu narodowości i wyzwań. XVI-XVIII w. Red. Anna Pilipczak-Kocur i Tomasz Ciesielski. Warszawa — Opole, 2008.

Słownik historyczny Europy Środkowo-Wschodniej. Cz. 1: Państwa Grupy Wyszegradzkiej. Pod red. J. Tyszkiewicza. Warszawa, 2006.

Stan wojenny. Fakty, hipotezy, interpretacje. Red. Arkadiusz Czwołek i Wojciech Polak. Toruń, 2008.

Wimmer, Jan. Dawne Wojsko Polskie XVII-XVIII w. Warszawa: Bellona, 2006.

Україна Модерна. 2008. №2 (13).

Homo Нistoricus 2008. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад рэд. А. Ф. Смаленчука з удзелам І. М. Дубянецкай. Вільня: ЕГУ, 2008.

Kwartalnik Historyczny. 2006, nr. 3,4; 2007; nr. 1 — 4, 2008, nr. 1,2.

Studia Historyczno-Wojskowe. T. I, II (Zabrze, 2007, 2008).

Studia i Materiały do Histrorii Wojskowości. T. 43 (Białystok, 2007).

Studia Slavica et Balcanica Petropolitana = Петербургские славянские и балканские исследования. 2007. № 1/2; 2008. № 1(3).

Кнігі, атрыманыя рэдакцыяй

Лістапада 30, 2007 |

Горін, Сергій. Монастирі Західної Волині (друга пол. XV -перша пол. XVII ст.). Львів: Місіонер, 2007.

Горобець, Віктор. „Волимо царя східного…”: Український Гетьманат та російська династія до і після Переяслава. Київ: Критика, 2007.

Кавко, Константин А. От Скорины до Купалы: Белорусская литература в контексте национально-культурного возрождения. Москва: Институт мировой литературы им. А.М. Горького, 2006.

Карев, Дмитрий В. Белорусская и украинская историография конца ХVІІІ – начала 20-х г. ХХ в. в процессе генезиса и развития национального исторического сознания белорусов и украинцев. Вильнюс: ЕГУ, 2007.

Новікаў, Ягор. Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.). Т. 1. Мінск: Логвінаў, 2007.

Памяць стагоддзяў на карце Айчыны: Зборнік навуковых прац у гонар 70-годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава. Мінск: Беларуская навука, 2007.

Скочиляс, Ігор. Релігія та культура Західної Волині на початку ХVІІІ ст. За матеріялами Володимирського собору 1715 р. Львів, 2008.

Суттнер, Ернст Кристоф. Церковні розколи і єдність Церкв / пер. з нім. та наук. ред. Олега Турія. Львів: Місіонер, 2007.

Токць, Сяргей. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: Другая палова ХІХ – першая траціна ХХ ст. Менск: Тэхналогія, 2007.

Хайніцка, Крыстына; Альшэўскі, Гэнрых. Гісторыя палітычных і праўных тэорый / перакл. з польскай Уладзіміра Маруціка. Мінск: Медысонт, 2007.

Харэўскі, Сяргей. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня: ЕГУ, 2007.

Чарняўскі, Фёдар В. Ураднікі менскага ваяводства ХVІ-ХVІІІ стст. Біяграфічны даведнік. Вып. 1. Баранавічы, 2007.

Шумейко, Михаил Ф. Белорусская археография в ХIX-XX вв. (Проблемы теории, истории, методики). Минск: БелНИИДАД, 2007.

Błaszczyk, Grzegorz. Dzieje stosunków polsko-litewskich. Tom II. Od Krewa do Lublina. Część 1. Poznań, 2007.

Błaszczyk, Grzegorz. Geografia historyczna Wielkiego Księstwa Litewskiego. Stan i perspektywy badań. Poznań, 2007.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582-1696) / Spis. Pod red. Andrzeja Rachuby. Opr. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa: DiG, 2007.

Kempa, Tomasz. Wobec Kontrreformacji. Protestaci i prawosławni w obronie swobód wyznaniowych w Rzeczypospolitej w końcu XVI i w pierwszej połowie XVII w. Toruń: Adam Marszaіek, 2007.

Kosman, Marceli. Polska w drugim tysiącleciu. T.1 – 2. Toruń: Adam Marszałek, 2007.

Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės Valdovų rūmų atkūrimo byla. Vieno požiūrio likimas. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2006.

Plokhy, Serhii. The Origins of the Slavic Nations. Premodern Identities in Russia, Ukraine, and Belarus. Cambridge University Press 2006.

Pre-Modern Russia and its World. Essays in Honor of Thomas S. Noonan. Ed. by Kathryn L. Reyerson, Theofanis G. Stavrov, and James D. Tracy. Wiesbaden, Harrassowitz Verlag, 2006.

Rus’ Restored: Selected Writings of Meletij Smotryc’kyj 1630-1630. Translated and annotated with an Introduction by David Frick. Harvard University Press, 2005.

Rzeczpospolita w XVI – XVIII wieku – państwo czy współnota? Zbiór studiów pod red. Bogusława Dybasia, Pawła Hanczewskiego i Tomasza Kempy. Toruń: Uniwersytet Mikołaja Kopernika, 2007.

Staliūnas, Darius. Making Russians. Meaning and Practice of Russification in Lithuania and Belarus after 1863. Amsterdam – New York, NY 2007.

Statehood Before and Beyond Ethnicity. Minor States in Northern and Eastern Europe, 1600-2000. Ed. by Linas Eriksonas and Leos Müller. Brussels, P.I.E. – Peter Lang, 2005.

Stryjek, Tomasz. Jakiej przeszości potrzebuje przyszłość? Interpretacje dziejów narodowych w historiografii i debacie publicznej na Ukrainie 1991-2004. Warszawa, 2007.

Volsksaufstände in Rußland. Von der Zeit der Wirren bis zur „Grünen Revolution” gegen Sowjetherrschaft. Hg. von Heinz-Dietrich Löwe / Forschungen zur osteuropäischen Geschichte, Bd. 65. Wiesbaden: Harrasowitz Verlag 2006.

Werdt, Christophe v. Stadt und Gemeindebildung in Ruthenien. Okzidentalisierung der Ukraine und Weißrusslands im Spätmittelalter und in der frühen Neuzeit / Forschungen zur osteuropäischen Geschichte, Bd. 66. Wiesbaden: Harrasowitz Verlag 2006.

Wojny północne w XVI-XVIII wieku. W Czterechsetlecie bitwy pod Kircholmem. Red. Bogusław Dybaś. Toruń, 2007.

Ковчег. Навуковий збірник із церковної історії. Ч. 4 (Львів, 2003), Ч. 5 (Львів, 2007).

Україна модерна. 2007. №12 (1).

Ab Imperio. 2007. № 1-4.

Forschungen zur baltischen Geschichte. 1 (2006) – 2 (2007).

Hansische Geschichtsblätter. Jh. 122 (2004) – 125 (2007).

History and Theory. Vol. 46 (2007). Nr. 1-4.

Kwartalnik Historyczny. R. CXIII (2006). Nr. 1-2.

Lietuvos istorijos studijos. 2006. T.18.

Przegląd Wschodni. T. X. Z. 2 (38).

Przegląd Historyczny. T. XCVIII (2007). Z. 1-3.

Rocznik Instytutu Europy Środkowo-Wschodniej. R. 5. Lublin, 2007.

Studia Interkulturowe Europy Środkowo-Wschodniej. T.1 (2007).

Studia z dziejów państwa i prawa polskiego. T. IX. Cz. 1- 2. Lublin – Łódź, 2006.

Zapiski Historyczne. T. LXXII (2007). Z. 1-4.

Kowkiel, Lilia. Prywatne księgozbiory na Grodzieńszczyźnie w pierwszej połowie XIX wieku. (Ларыса Доўнар)

Снежня 13, 2005 |


Kowkiel, Lilia. Prywatne księgozbiory na Grodzieńszczyźnie w pierwszej połowie XIX wieku. Kraków, Wydawnictwo Naukowe Akademii Pedagogicznej, 2005. 221 s., ill., mapa.

Знакаміты англійскі бібліяфіл Рычард дэ Бёры, завяршаючы ў канцы свайго жыцця трактат аб любові да кніг „Філабіблон“ (1345 г.), пісаў: „Усё на свеце разбураецца і чахне ад часу, і тых, каго нараджае Сатурн, ён жа нястомна паглынае. Уся слава зямлі была б беспаваротна забыта, калі б не паклапаціўся ўсявышні пра сsродкі выратавання — пра кнігі. <…> Замкі могуць зраўняцца з зямлёй, непераможныя некалі дзяржавы могуць загінуць. Не дадзена ні каралям, ні папам увекавечыць сябе так, як гэта будзе зроблена ў кнізе“.

Увекавечанымі імёны многіх людзей засталіся і дзякуючы нястомнай працы па зборы кніг. Тысячагадовы шлях рассеяных па свеце беларускіх кнігазбораў з вялікай цяжкасцю прасочваецца ў сучаснасці. У большасці выпадкаў з–за таго, што гісторыя кнігазбораў — гэта гісторыя іх разбурэння і знікнення. У іншых — тыя, часта значныя рэшткі гістарычных кнігазбораў, якія захаваліся і прадаўжаюць заставацца ціхмянымі і нябачнымі сведкамі свайго часу, да нашых дзён слаба даследуюцца беларускімі вучонымі. Хоць апошнім часам ў гэтым кірунку з’явілася пэўная колькасць публікацый, у прыватнасці дзякуючы такім выданням, як „Здабыткі“ і „Матэрыялы Кнігазнаўчых Чытанняў“. Праўда, большасць іх артыкулаў асвятляюць толькі пэўныя калекцыйныя зборы з фондаў асобных найбуйнейшых бібліятэк Беларусі (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа НАН Беларусі, Прэзідэнцкая бібліятэка, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка–археалагічны музей, Наваградскі гісторыка–краязнаўчы музей, Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку, Гомельская абласная бібліятэка, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў і інш.). З’яўляюцца ў беларускім друку часам і працы па асобных прыватных кнігазборах Радзвілаў, Сапегаў, Храптовічаў, Пуслоўскіх, П.Патоцкага, М.Доўнар–Запольскага, А.Ельскага, М.Улашчыка, А.Матусевіча, У.Пічэты, М.Мялешкі, А.Багдановіча, К.Езавітава, А.Вялюгіна, М.Грынчыка і інш. На вялікі жаль, у сучасных беларускіх даследаваннях адсутнічаюць тэмы комплекснага характару, дзе б гістарычныя кнігазборы разглядаліся цалкам ці за пэўны перыяд іх развіцця і перамяшчэння. Ранейшыя працы беларускіх бібліятэказнаўцаў М.І.Пакала[1], В.А.Цыбулі[2], І.П.Емец[3] і іншых па гісторыі бібліятэчнай справы Беларусі з–за савецкіх ідэалагічных установак амаль не краналі пытання развіцця прыватных збораў. Парадавала ў гэтым годзе сваім з’яўленнем у часопісе „Роднае слова“ (2006. №4. С.80—83) публікацыя Юрася Лаўрыка пра „Найдаўнейшыя беларускія кніжніцы: прыватныя кнігазборы“, бадай — адна з першых спроб абагульнення звестак у храналогіі існавання прыватных кнігазбораў і іх сістэматызацыі па ўладальніцкай прыналежнасці (да сярэдзіны XVI ст.), не кажучы пра энцыклапедычныя артыкулы і „Палату кнігапісную“ М.В.Нікалаева[4].

Зразумела, перад даследчыкамі паўстае шэраг пытанняў, звязаных з методыкай рэканструкцыі кніжных калекцый. Дарэчы, у поле зроку вучоных з Літвы і Польшчы, якія ўдзельнічалі ў Міжнароднай навукова–практычнай канферэнцыі „Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры“ (Мінск, 7—8 лютага 2006 г.), трапілі менавіта гэтыя пытанні. Сярод выступоўцаў была беларуская даследчыца з Кракава Лілія Коўкель, на ліку якой цікавыя навуковыя напрацоўкі ў вывучэнні кнігазбораў Гарадзеншчыны[5]. Нельга сказаць, што рэгіянальны падыход выкарыстоўваецца беларускімі кнігазнаўцамі даволі часта, аднак яго актуальнасць пры разглядзе гістарычных кнігазбораў, іх ролі ў развіцці культуры пэўнага рэгіёну відавочная. Даследаванне рэгіянальнай кніжнай культуры дае магчымасць высвятлення новых больш глыбокіх і падрабязных фактаў, якія спрыяюць прасвятленню больш дакладнай карціны развіцця культуры Беларусі ў яе рэчаіснасці. Што тычыцца Гарадзеншчыны і даследаванняў яе кніжнай культуры, то ў першую чаргу неабходна ўспомніць працы Яўгеніі Умецкай[6] і Алеся Пяткевіча[7] аб выданні і распаўсюджанні кніжнай прадукцыі на Гарадзеншчыне. Сваімі кнігазборамі, дыяментамі рэгіёну, якія атрымалі асвятленне ў друку, могуць ганарыцца Горадня, Слонім, Ашмяны, Шчорсы, Жыровіцы, Ружаны, Мерачоўшчына, Дзевяткавічы. Разгляд гістарычных бібліятэк праз прызму гістарычнай навукі дазваляе зразумець тую ролю, якую яны адыгралі ў жыцці грамадства.

Мэтай рэцэнзаванай манаграфічнай працы Ліліі Коўкель вызначана (і гэта асабліва каштоўна) „комплексная рэгістрацыя“ прыватных калекцый кніг, якія існавалі на гродзенскіх абшарах у азначаны перыяд, сістэматызацыя матэрыялаў, якія датычаць іх уладальнікаў, спосаў фармавання кнігазбораў, іх структуры і лёсаў (6).

Упершыню прыватныя кнігазборы пэўнага рэгіёну Беларусі атрымалі такое грунтоўнае даследаванне, і нягледзячы на тое, што аўтар, згаджаючыся з польскай даследчыцай Галінай Хамерскай, залічвае іх да бібліятэк польскай правінцыі, зроблены аналіз шматлікага корпусу фактаграфічнага матэрыялу сведчыць пра багатае інтэлектуальнае жыццё на Гарадзеншчыне ў канцы XVIII — першай палове ХIХ ст. І гэта яскрава прасочваецца менавіта праз бытаванне кнігі ў прыватных зборах, якія адыгралі найважнейшую ролю ў фармаванні такога тыпу беларускай культуры, як шляхецкая. Карпатлівая праца гродзенскіх бібліяфілаў і аматараў чытання не загінула бясследна, а ўшанавана і па праву ацэнена іх зямлячкай, якой давялося адшукваць сляды гродзенскіх кнігазбораў у розных краінах, каб звесці на адзіны шлях — да Радзімы. Навуковыя вандраванні аўтаркі па архіўных, бібліятэчных і музейных фондах Горадні, Мінска, Вільні, Санкт–Пецярбурга, Варшавы, Кракава і Торуні, скурпулёзныя пошукі апісанняў, інвентароў і каталогаў прыватных гарадзенскіх калекцый, якія складаліся не толькі па жаданні іх уладальнікаў, прынеслі найцікавейшыя вынікі. А імі сталі ні многа ні мала, а ажно 119 прыватных кнігазбораў, якія як найбольш знакавыя функцыянавалі на абшарах Гарадзенскай губерні ў вызначаны час. І трэба сказаць, час вельмі складаны, звязаны з паўстанцкім рухам 1830–х, 1860–х г. і яго наступствамі; са зменамі тэрытарыяльных межаў губерні ў 1842 г., складу яе насельніцтва (рэлігійнага і сацыяльнага).

Манаграфія ўключае чатыры раздзелы. У першым раздзеле „Zbiracze ksążek“ (15—35) на падставе апрацаваных дакументаў аб спісах насельніцтва Гарадзеншчыны з працы М. Улашчыка „Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии“ (Масква, 1965) прыведзены склад насельніцтва губерні, адпаведна якому прапанаваны катэгорыі збіральнікаў кніг: шляхта (арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта), мяшчанства, інтэлігенцыя, духавенства, сялянства. Разважаючы пра класіфікацыю збіральнікаў кніг, спадарыня Коўкель прыводзіць розныя падыходы да гэтага пытання такіх польскіх даследчыкаў, як напрыклад, Казіміра Малячынская, Альжбета Сладкоўская. Адсутнасць адзінства ў польскай навуковай і даведачнай літаратуры пацвярджаецца дадзенымі і з слоўнікаў польскай літаратуры, дзе вылучаюцца сядзібныя, шляхецкія, пісьменніцкія і мяшчанскія бібліятэкі або наогул толькі родавыя і фундацыйныя. Што тычыцца разгляданай манаграфіі, то, здаецца, яе аўтар знайшла абгрунтаванае і правільнае рашэнне ў класіфікацыі кнігаўладальнікаў, зыходзячы з сацыяльнай структуры тагачаснага грамадства Гарадзеншчыны.

У старадаўніх родавых „гнёздах“, якіх, як зазначае аўтар, было шмат на Гарадзеншчыне, збіраліся і захоўваліся з пакалення ў пакаленне творы мастацтва, архівы і кнігі. Да іх належалі Храптовічы са Шчорсаў, Друцкія–Любецкія з Шчучына, Патоцкія з Росі і Рудавы, Радзівілы з Паланэчкі, Сапегі з Ружанаў і Дзярэчына, Солтаны з Дзятлава, Тышкевічы з Свіслачы, Валіцкія з Азёраў (19—21). Каштоўная інфармацыя прыводзіцца пра нешматлікія каталогі і інвентары кнігазбораў Храптовічаў, Патоцкіх, Сапегаў і Солтанаў, якім наканавана было дайсці да нашага часу (20). З агульнай характарыстыкі бібліятэк сярэдняй і дробнай шляхты паўстае вобраз „польска–французскай бібліятэкі“, якая была найбольш тыповай для збораў Швыкоўскіх у Пружанах, Пуслоўскіх у Альберціне, Слізняў у Дзевяткавічах, Туганоўскіх у Туганавічах, Дамейкі ў Заполлі (22). Аднак страта незалежнасці Рэчы Паспалітай паўплывала, як адзначае аўтарка, на пашырэнне інтарэсу да „памятак мінуўшчыны“, якімі сталі мясцовыя старадрукі, родавыя архівы ў такіх зборах, як Вайніловічаў у Савічах, Скарбкаў–Важынскіх у Ішчальне, Слізняў у Дзевяткавічах. Некаторыя з шляхецкіх кнігазбораў маглі супернічаць нават з навуковымі і асветніцкімі — бібліятэка Наргелевіча ў Войнаве, Пуслоўскіх у Мерачоўшчыне і Альберціне. Толькі некаторыя прадстаўнікі заможнай шляхты вялі свае інвентары (Слізні) ці каталогі (Вайніловічы). Сляды меншых колькасна збораў кніг можна адшукаць толькі па актах канфіскацыі маёнткаў за ўдзел іх уладальнікаў у паўстаннях.

Найменш звестак захавалася пра бібліятэкі мяшчан, якія ў сацыяльнай структуры гарадоў і мястэчак Гарадзеншчыны (паводле прыведзеных дадзеных) складалі найбольшую частку (у 1811 г. — 77,8%, у 1841 г. — 91,9%, у 1861 г. — 63,3%). Аўтару давялося звярнуцца да ўспамінаў, карэспандэнцыі ў перыёдыцы, з чаго робіцца выснова, што мяшчанства прымала нязначны ўдзел у з’явах пашырэння асветы і чытальніцтва. Асноўнымі крыніцамі адшукання ўладальнікаў прыватных збораў сярод мяшчан стала падпіска на пэўныя выданні. І як сведчаць падпісныя білеты — гэта былі Аляксандр Бродскі з Ліды, Юзаф Загаеўскі з Горадні, Лейба Шарашэўскі з Берасця. Найбольш вядомым быў збор (некалькі тысяч) Самуэля Хефта з Берасця, які збіраў літаратуру па філасофіі, гісторыі, мастацкую літаратуру на польскай, лацінскай, французскай, нямецкай і рускай мовах (25).

Каб распавесці пра кнігазборы інтэлігенцыі, аўтар спчатку разважае наконт яе складу і спецыфікі на землях былога ВКЛ, ролі Віленскага універсітэта і сярэдніх навучальных устаноў і прыходзіць да высновы, што інтэлігенцыя заходніх губерняў у акрэслены час існавала найбольш у стане „патэнцыяльным, чым рэальным“ (27). Аднак, нягледзячы на тое, што пэўныя цяжкасці не дазволілі росквіту большасці разумовай эліты, яна, тым не менш, дбала пра пашырэнне асветы, чытальніцтва і кнігі ў краі. У ідэнтыфікацыі кнігазбораў інтэлігенцыі аўтар абапіраецца на карэспандэнцыю філаматаў і перапіску віленскага выдаўца Юзафа Завадскага, што дазволіла ёй вылучыць групу збіральнікаў кніг сярод настаўнікаў (Лявон Бароўскі, Казімір Храмінскі, Ян Вольскі, Ігнацый Кулакоўскі, Міхал Канарскі, Францішак Міцкевіч), вышэйшага і сярэдняга чынавенства (віцэ–губернатар Канстанцін Максімовіч, губернатар Станіслаў Урсын Нямцэвіч і інш.), юрыстаў (Абуховіч з Сеннай, Паўловічы з Горадні), пісьменнікаў і навукоўцаў (Тэадор Нарбут, Уладзіслаў Трамбіцкі, Людвік Кандратовіч). Неабходна адзначыць, што аўтаркай былі выкарыстаны апісанні (інвентары) прыватных бібліятэк, якія засталіся пасля Т.Нарбута, Л.Кандратовіча, К.Храмінскага і К.Максімовіча, і, зразумела, даследаванні, прысвечаныя кнігазборам апошніх трох названых уладальнікаў.

Сярод асоб духоўнага кліру, якія звычайна не збіралі вялікіх бібліятэк, акрамя прадстаўнікоў вышэйшай касцёльнай ерархіі, сп. Лілія называе кнігазборы ксяндзоў Аляксандра Гінтаўта, Любавіцкага, Раймунда Земацкага. Духавенства спрыяла таксама папаўненню кляштарных і публічных бібліятэк (31).

Каб пацвердзіць меркаванне пра збіранне кніг у сялянскім асяроддзі, аўтар прыводзіць наступныя аргументы. Штогод на Гарадзеншчыне ў 1804—1822 г. у пачатковых школах навучалася ад 300 да 1000 сялян, якія, зразумела, умелі чытаць і былі патэнцыяльнымі спажыўцамі, хутчэй, таннай выдавецкай прадукцыі. У архіўных дакументах настойлівай аўтарцы ўсё ж удалося адшукаць нават адзінае прозвішча селяніна з Азёраў — гэта Мікалай Абухоўскі, у якога ў 1864 г. паліцыя канфіскавала патрыятычную і палітычную літаратуру. Аднак дакладных звестак пра існаванне нават невялічкіх бібліятэк у сялянскіх дамах у першай палове ХIХ ст. няма.

Не прамінула Лілія Коўкель і такое складанае пытанне, як структура ўладальнікаў кнігазбораў па веравызнанні і нацыянальнай прыналежнасці (33—35). Напэўна, хутчэй не структура, а склад уладальнікаў кнігазбораў. Аўтарка згадвае імя слыннага аўтарытэта ў справе старажытнаславянскага пісьменства прафесара Віленскага універсітэта, збіральніка кніг, уніяцкага ксяндза, а пасля 1839 г. — праваслаўнага святара Міхала Баброўскага, які, дарэчы, меў у сваім зборы унікальны экзэмпляр „Часаслоўца“ Швайпальта Фіёля на кірыліцы (Кракаў, 1491). Тут мы зноў сустракаем імя яўрэя з Брэста Самуэля Хефта. Не была рэдкасцю кніга і ў татараў Гарадзеншчыны. Для прыкладу — кнігазбор Ахмета Крычынскага са Слоніма. Было на Гарадзеншчыне і пратэстанцкае асяроддзе, прадстаўнікі якога — у асноўным выхадцы з–за мяжы — Караль Готліб Хенінг, Ёхан Крыстыян Нэўен, Ян Утрытз. Аднак адсутнасць, як зазначае Лілія Коўкель, дакументальных сведчанняў пра кнігазборы ў праваслаўным асяроддзі (?), відаць, мелася на ўвазе толькі духавенства і сялянства, не дала магчымасці хоць што–небудзь распавесці на гэты конт, акрамя таго, што праваслаўных у Гарадзенскай губерні на 1857 г. налічвалася 54,5%.

Другі раздзел манаграфіі „Sposoby gromadzenia księgozbiorуów“ (36—72), прысвечаны спосабам фармавання кнігазбораў, пачынаецца аглядам старадаўніх спадчынных кнігазбораў, звесткі пра заснаванне якіх магнатамі і заможнай шляхтай Гарадзеншчыны сягаюць у XV—XVI ст. Гэта родавыя прыватныя зборы Сапегаў, Валовічаў, Скарбкаў–Важынскіх, Патоцкіх, Браніцкіх, Святаполк–Завадскіх, Радзівілаў, Касакоўскіх, Друцкіх–Любецкіх, Замойскіх, Рэйтанаў, Храптовічаў, Стравінскіх, Слізняў, Солтанаў, якія збіраліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

Частка прыватных кнігазбораў набывала статус культурна–гістарычнай вартасці дзякуючы куплі бібліяфільскіх калекцый. Да прыкладу, рэдкімі экзэмплярамі з еўрапейскіх бібліятэк валодалі Іяхім Храптовіч, у якога захоўваліся кнігі з рымскай бібліятэкі кардынала Джузэпэ Імперыале, а таксама з варшаўскай бібліятэкі братоў Залускіх. У настаўніка навук маральных свіслацкай гімназіі Казіміра Храмінскага таксама былі бібліяфільскія рарытэты з кнігазбору Залускіх, а ў Леапольда Валіцкага — з бібліятэк Людовіка XVI і Марыі Антуанеты. Драбніцы з кнігазбору віленскага ксяндза Юзафа Міцкевіча знаходзіліся ў Ігната Дамейкі, з бібліятэкі доктара Юзафа Франка — у Ота Слізня; з бібліятэкі Міхала Баброўскага і Яўхіма Булгарына — у Ўладзіслава Трамбіцкага і інш.

Выкарыстаўшы такія крыніцы, як перапіска, мемуары, успаміны, гаспадарчыя занатоўкі, спадарыня Коўкель вылучае яшчэ адзін спосаб збору — гэта закупка кніг у кнігарнях і на кірмашах, найчасцей у бліжніх губернскіх цэнтрах — Горадня, Вільня, Менск. Падрабязна аўтар спыняецца на дзейнасці віленскага кнігара Юзафа Завадскага, якому належала значная роля ў распаўсюджванні кніг па ўсёй Віленскай навучальнай акрузе (44). Пацвярджэннем стасункаў гарадзенскіх бібліяфілаў, у прыватнасці з Завадскім і наогул з Вільняй, паслужылі лісты і заказы на пэўныя выданні ад такіх аматараў кніг, як настаўнікі гімназіі ў Свіслачы Лявон Бароўскі і Ян Вольскі, хатні настаўнік Міхал Канарскі, Марыля Путкамер. Акрамя таго кніжныя склады выдаўца размяшчаліся ў Берасці, Горадні, Нясвіжы, Віцебску. Сталыя кніжныя сувязі не толькі з Завадскім, але і Рубэнам Рафаловічам меў Тэадор Нарбут. Адам Храптовіч падтрымліваў кантакты з віленскім кніжным складам Морытца, а Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч) — з Тэафілам Глюксбергам. Не абмінула аўтарка і кірмашовы гандаль у Свіслачы, Слоніме, Жыровіцах, Міры, Наваградку, Зэльве, Нясвіжы, дзе найбольшым попытам карысталіся ў пакупнікоў польскія малітоўнікі і абразкі святых.

Адсутнасць даследаванняў аб развіцці мясцовага кніжнага гандлю не спыніла вучоную, і таму знойдзеныя звесткі пра яго развіццё ў Горадні стануць каштоўным дапаўненнем і кірункам будучых распрацовак гісторыі кніжнага гандлю Беларусі. Першая інфармацыя, як адзначае аўтар, пра самастойную кнігарню ў Горадні паходзіць з „Kroniki Wiadomości Krajowych i Zagranicznych“ 1859 г. — гэта кнігарня з чытальняй Загаеўскага, а таксама кнігарня з чытальняй Кайшара і Васэртрэгера, у якіх былі кнігі на польскай, французскай і нямецкай мовах (52).

Адной з формаў кніжнага гандлю быў абносны, ці вулічны, вандроўны гандаль, паслугамі якога карысталіся ў большасці вучні і студэнты (52).

На падставе карэспандэнцыі Т.Нарбута з кнігарамі, якая захавалася ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы, аўтар зазначае, што пошук букіністычных рэдкасцяў выходзіў і далёка за межы губерні, краю, Расійскай імперыі і дасягаў Санкт–Пецярбурга, Рыгі, Караляўца, Варшавы, Жытоміра, Кіева і інш. Нягледзячы на цяжкасці цэнзуры, кніжны шлях не перапыняўся, а дзе–нідзе ішоў у абыход яе.

Значная ўвага ў другім раздзеле аддаецца і такому спосабу набыцця кніг, як падпіска на асобныя выданні, спроба аналізу крыніц пра якую робіцца адносна Гарадзеншчыны ўпершыню (54—67). Як можна заўважыць, большасць выданняў, на якія гарадзенскія збіральнікі кніг падпісваліся, былі віленскімі: „Mowy i wiersze moralne autorów klasycznych“ Ю.Багуслаўскага (1801), „Wybor poezji z pisarzów polskich“ А.Пінькевіча (1835—1836), „Filozofia życia“ Ф.Шлега (1840), „Słownik łacińsko–polski“ Ф.Баброўскага (Т.1—2, 1841—1844), „Chrześcijańska filozofia życia“ М.Якубовіча (Ч.1—3, 1853), „Obraz bibliograficzno–historyczny literatury polskiej“ А.Ёхера (Т.1—3, 1840—1857). Дзякуючы віленскім выдаўцам Завадскаму, Глюксбергу, Аргельбранду падтрымлівалася падпіска на варшаўскія і пецярбургскія выданні на польскай мове па гісторыі і мастацкай літаратуры (арыгінальныя і перакладныя). Адзначаюцца аўтарам і дадзеныя пра падпіску на рускамоўныя выданні, у прыватнасці на творы Аляксандра Пушкіна ў васьмі тамах (СПб, 1837—1839). Таму ці не з’яўляецца супярэчаннем заўвага Коўкель адносна таго, што кніг на рускай мове ў мясцовых кнігарнях не было, бо яны не мелі тут збыту?

Па–за ўвагай аўтара не засталася і паштовая падпіска на перыёдыку, большасць якой складалі таксама выданні з Вільні, навінамі якіх жылі жыхары Гарадзеншчыны ад нумару да нумару, да кожнай наступнай пошты: „Dziennik Wileński“, „Tygodnik Wileński“, „Dzieje Dobroczynności Krajowej i Zagranicznej“, „Wiadomości Brukowe“ (61). З 1830—1860–х г. на правінцыі пачалі цікавіцца пецярбургскімі, а таксама мясцовымі перыядычнымі выданнямі. Шэраг перыядычных выданняў адлюстраваны і ў інвентарах да прыватных кнігазбораў Т.Нарбута, Слізняў, Валовічаў, У.Сыракомлі, Стравінскіх, К.Максімовіча, Т.Булгака і інш. (62). З табліцы колькасці падпісных выданняў на 1858 г. паводле іх мовы, пададзенай на с.66, відаць, што пераважаюць перыядычныя выданні на рускай (61 назва), французскай (32 назвы), польскай (19 назваў), нямецкай (10 назваў) мовах.

Дзякуючы карпатлівай працы ў даследаванні лістоў падпіскі аўтару ўдалося выявіць шэраг новых прозвішчаў тых асоб з Гарадзеншчыны, якія былі чытачамі і збіральнікамі кніг, што несумненна — значны ўклад у вывучэнне пытання распаўсюджання выдавецкай прадукцыі, развіцця кніжнай культуры і кніжных сувязяў. Выяўленыя факты сведчаць аб працэсе збору кніг не толькі як моднай з’яве, але і як аб свядомым і мэтанакіраваным камплектаванні прыватных бібліятэк.

Завяршае раздзел тэма „Дары і абмен кніг“ (68—72). Вылучаны спосаб фармавання прыватных кнiгазбораў з’яўляецца, як зазначае Коўкель, найбольш характэрным у асяроддзі літаратараў, краязнаўцаў і мясцовых настаўнікаў. Правененцыі прыватных бібліятэк раскрываюць цікавыя старонкі кніжных ўзаемасувязяў. Так, у Храптовічаў захоўваліся, напрыклад, кнігі, атрыманыя ад Тадэвуша Чапскага, у Пуслоўскіх — ад Яўстафія Тышкевіча, у Тышкевіча — ад Тэадора Нарбута. Каштоўнай крыніцай інфармацыі, якую выкарыстала аўтарка, стала, дарэчы, перапіска Т.Нарбута (68—69). Выяўленыя факты значныя тым, што сведчаць пра кніжныя кантакты, пашыраючы тым самым нашы веды і звязваючы ў адзінае цэлае культурную прастору Беларусі і суседніх народаў.

Сапраўды, прыведзены матэрыял дазваляе вызначыць менавіта творчую дзейнасць мясцовых збіральнікаў кніг, бібліяфілаў, у якой галоўная роля належала індывідуальнаму адбору. Адсюль можна зрабіць выснову, што прыватныя кнігазборы набывалі ў нейкай сваёй частцы ці цалкам характар культурнай каштоўнасці, кніжнага помніка. Бібліяфільства ж у сістэме культуры, такім чынам, выступае вельмі дзейсным крытэрам стану грамадства.

Непасрэднай характарыстыцы прыватных кнігазбораў прысвечаны трэці раздзел працы „Struktura księgozbiorów“ (73—131). І тут спадарыня Коўкель паказала, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія паўстаюць пры гэтым перад даследчыкам, усё ж рэканструкцыя прыватных бібліятэк магчымая. Грунтуючыся на традыцыйным кнігазнаўчым падыходзе пры даследаванні кніжных збораў, ёй удалося структураваць прыватныя бібліятэкі па іх колькасным і якасным складзе. У структуры кнігазбораў па іх колькасці вылучаюцца тры групы: ад тысячы да некалькіх тысяч, ад ста да тысячы, ад дзесяткаў да ста тамоў. Логіка даследавання прасочваецца не толькі ў вызначэнні прыватных бібліятэк ад найбуйнейшых да больш дробных, але і ў пытаннях і праблемах, звязаных з іх колькасным вызначэннем ці ідэнтыфікацыяй, тым больш абмежаваных толькі першай паловай ХIХ ст. ці тэрыторыяй Гарадзенскай губерні. Зразумела, што не заўсёды адшуканыя дадзеныя ўкладваліся ў гэтыя рамкі. Тым не менш, да найбуйнейшых шматтысячных прыватных кнігазбораў першай паловы ХIХ ст. Лілія Коўкель адносіць бібліятэкі Адама Храптовіча (ад 15 да 20 тыс.), Яна Наргелевіча (каля 20 тыс.), Пуслоўскіх–Красінскіх (каля 10 тыс.); Вайніловічаў, Патоцкіх, Абуховічаў, Чапскіх, Ліпардтаў, Кірсноўскіх (усе да 5 тыс.); Радзівілаў і Аляксандра Гінтаўта (да 4 тыс.); Касоўскіх (3 тыс.); Святаполк–Завадскіх (больш за 2 тыс.) і інш. Асобна аўтарка вылучае прыватныя кнігазборы, лічба якіх вызначана па архіўных дакументах і каталогах, складзеных у выніку канфіскацыі маёнткаў і маёмасці пасля паўстанняў (Леапольда Валіцкага, Валенція Швыкоўскага, Адама Солтана, Францішка і Яўстахія Сапегаў, Германа і Юзафа Патоцкіх). Яшчэ раз аўтар звяртае ўвагу на рукапісныя інвентары прыватных бібліятэк, па якіх вызначалася іх тысячная колькасць (Пуслоўскіх, Слізняў, Стравінскіх і інш.).

Да найбольш шматлікай групы адносяцца хатнія кнігазборы, якія налічвалі ад 100 да 1000 тамоў — Тэадора Нарбута, Уладзіслава Сыракомлі, Станіслава Нямцэвіча, Францішка Ельскага, Канстанціна Максімовіча і інш. Што тычыцца У.Сыракомлі, то ў Залуччы пад Мірам паэт жыў і працягваў збіраць сваю бібліятэку толькі з 1844 да 1852 г., а пасля 1842 г. фальварак, як і ўвесь Наваградскі павет, адышоў да Мінскай губерні. Пазней „вясковы лірнік“ пераехаў у Барэйкаўшчыну, што паблізу Вільні, і там, як піша У.Мархель, значна папоўніў сваю прыватную бібліятэку[8]. Колькасна ж яго кнігазбор дасягаў 2500 кніг і часопісаў. Праўда, большасць з іх была на руках, а на месцы пасля смерці паэта заставалася 1056. Да якой жа колькаснай групы ў такім выпадку аднесці яго прыватную кніжную калекцыю?..

У каторы раз аўтар звяртае ўвагу на выкарыстанне ў кнігазнаўчых даследаваннях архіўных дакументаў, якія датычацца канфіскацыі маёмасці ўдзельнікаў лістападаўскага паўстання (Казіміра Валовіча, Тамаша Булгака, Ігната Дамейкі, Караля Нямцэвіча, Казіміра Кастравіцкага). Па слядах вандраванняў прыватных кнігазбораў з рук у рукі толькі ўскосна высветлены іх колькасны склад (Вінцэнта Тышкевіча, Міхала Баброўскага, ксяндза Лубавіцкага з Гродна, ксяндза Казіміра Контрыма ў Вярэйках, Канстанціна Туганоўскага, Уладзіслава Брахоцкага, Мікалая Дубічынскага і інш.) і, такім чынам, аднесены да адпаведнай другой групы.

Што тычыцца даследавання трэцяй групы прыватных збораў (да 100 тамоў), то, як адзначае аўтар, гэта быў найскладанейшы пошук, калі інфармацыя амаль адсутнічала. Аднак на падставе рукапісных матэрыялаў бібліятэкі Віленскага універсітэта Ліліі Коўкель усё ж пашчасціла выявіць зборы, напрыклад ксяндза Рамуальда Зімоцкага, ксяндза Феліцыяна Лашкевіча, Анастасія Абламовіча, Люцыяна Бохвіца, Аляксандра дэ Ларыўера.

Вельмі падрабязна разглядае спадарыня Коўкель якасную структуру прыватных кнігазбораў. Грунтуючыся на фармальна–змястоўным крытэры, яна вылучае 9 тэматыка–відавых груп у складзе прыватных бібліятэк: 1) рукапісы і сямейныя архівы (84—93), 2) гістарычныя, палітычны і юрыдычныя працы (93—106), 3) польская і сусветная мастацкая літаратура (106—113), 4) навуковыя і спецыялізаваныя зборы (113—115), 5) рэлігійная літаратура (115—116), 6) падручнікі (116—120), 7) энцыклапедыі, слоўнікі (121—122), 8) календары, кнігі па гаспадарцы (122—128), 9) малюнкі і карты (128—130). З прыведзенай характарыстыкі паўстае тыповы вобраз прыватнай бібліятэкі Беларусі першай паловы ХIХ ст. і выяўляюцца пэўныя спецыфічныя рысы фармавання кнігазбораў Гарадзеншчыны. Неабходна адзначыць, што аўтар заўважыла значную розніцу ў іх колькасным складзе, выявіла як універсальныя, так і спецыялізаваныя зборы, зафіксавала з’яўленне на аснове кнігазбораў бібліяграфічных прац, выявіла тэндэнцыю фармавання менавіта бібліяфільскіх збораў, вызначыла дамінавальнае становішча ў кнігазборах французскай і польскай кнігі. Адзначаючы як характэрную асаблівасць захоўванне старадрукаў і рукапісаў у спадчынных бібліятэках (Храптовічаў, Сапегаў, Патоцкіх, Слізняў), а таксама найбагацейшых па змесце зборах Казіміра Храмінскага, Тэадора Нарбута, Пуслоўскіх, аўтар аднак не раскрывае інфармацыі пра кірылічныя кнігі, асабліва мясцовага паходжання. А тым не менш, у бібліятэцы Храптовічаў захоўвалася першая вядомая рукапісная кніга, створаная на Гарадзеншчыне ў 1241 г. „Напісанія Афанасія мниха к Панкови о древе добру и злу и о наузех и о стреле громней[9].

Характарызуючы рукапісныя і архіўныя матэрыялы ў зборах, вызначаючы іх крыніцазнаўчую вартасць для тагачасных гісторыкаў і пісьменнікаў, якую несумненна разумелі іх збіральнікі, аўтар больш, як падалося, схіляецца да прыкладаў, звязаных па змесце з Рэччу Паспалітай. Як галоўны кірунак фармавання прыватных калекцый спдарыня Коўкель вызначае збор помнікаў польскай гісторыі і культуры. Звяртаючыся да разгляду каралеўскіх прывілеяў, якія захоўваліся ў бібліятэцы Солтанаў, аўтарка ўсё ж адзначае прыналежнасць Аляксандра Солтана да грэцкага веравызнання (87), а тым часам сярод збіральнікаў кніг адпаведнай хрысціянскай канфесіі гэты факт не ўзяты пад увагу.

Колькасна невялікія прыватныя кнігазборы складаліся ў асноўным з літаратуры канца XVIII — першай паловы ХIХ ст., якая, як адзначаецца, выдавалася ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Вроцлаве, Познані.

Пералічваючы склад выданняў па мастацкай літаратуры, якія пераважалі ў прыватных зборах, Лілія Коўкель вылучае дамінавальнае становішча твораў польскага Адраджэння і Асветніцтва, папулярных польскіх аўтараў, а разам з імі нараджэнцаў Беларусі Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Ігната Ходзькі, Уладзіслава Сыракомлі і іншых, творы французскай і рускай літаратуры, пераклады сусветнай літаратуры на польскую мову і нават адзінкавыя мастацкія творы на англійскай і нямецкай мовах. Выклікае пытанне, а чаму не адзначаны, напрыклад, тыя адзінкавыя выданні твораў Вінцэнта Дуніна–Марцінкевіча, якія выйшлі на беларускай мове і былі нават адлюстраваны ў каталогу да кнігазбору Ўладзіслава Сыракомлі, складзеным Аніцэтам Рэніерам[10]? Толькі сярод рэлігійных выданняў аўтар адзначае два нясвіжскія выданні канца XVII ст. — гэта Biblia і Pismo Święte, якія захоўваліся ў прыватным зборы Святаполк–Завадскіх у Крошыне. Як незвычайная цікавасць вызначаецца ў зборы Сапегаў і полацкае выданне 1811 г. — Książkę do nabożeństwa po żmudzku (116). Сярод энцыклапедый і слоўнікаў, якія назапашваліся ў прыватных зборах, адзначаюцца нават выданні на літоўскай мове (у зборах Тэадора Нарбута, Казіміра Валовіча, Адама Храптовіча, Уладзіслава Сыракомлі і інш.). Нарэшце, што тычыцца календароў, то акрамя віленскіх і варшаўскіх выданняў, аўтарка выявіла ў прыватных бібліятэках прадукцыю з Кракава, Горадні, Полацка, Супрасля, Замосця, Каліша, Гданьска, Бярдзічава, Жытоміра, Любліна, Львова. Адным са збіральнікаў календароў, выдадзеных на літоўска–беларускіх землях, быў Вандалін Пуслоўскі і, як заўважыла спадарыня Коўкель, сабраў шмат такіх папулярных выданняў, надрукаваных у Полацку, Горадні і Вільні (с.123).

Такім чынам, кніжныя калекцыі Гарадзеншчыны адлюстроўваюць гістарычнае функцыянаванне як асобных кніг, так і цэлых бібліятэк у пэўнай культурнай прасторы і садзейнічаюць комплекснаму выяўленню розных феноменаў і працэсаў кніжнай культуры ў іх гістарычным развіцці.

У апошнім раздзеле „Losy księgozbiorów“ (132—158) Лілія Коўкель спрабуе закрануць такія найбольш балючыя пытанні, як продаж і распыленне кнігазбораў сваякамі (132—134), канфіскацыя кнігазбораў пасля лістападаўскага паўстання (134—140), студзеньскага паўстання (140—147), знішчэнне ад пажараў (147), страты пад час Першай сусветнай і польска–бальшавіцкай войнаў (147—149), кнігазборы ў руках сям’і (149—150), кнігазборы, перададзеныя навуковым і грамадскім установам (151—153), страты пад час Другой сусветнай вайны (153—154), рэшткі захаваных старадаўніх збораў (154—158).

Як зазначыла аўтар, гісторыя прыватных кнігазбораў Гарадзеншчыны ХIХ ст. у большасці сваёй — гісторыя страт і знішчэння, толькі нязначная іх частка заставалася ў карыстанні сем’яў да Другой сусветнай вайны, а яшчэ менш дайшло да нашага часу. Аднак, калі ўдалося прайсці па слядах слынных кнігазбораў і іх уладальнікаў, то не страчана вера ў іх вяртанне, якое магчыма, а гэта грунтоўна і фактычна пацвердзіла ў сваёй працы Лілія Коўкель, праз іх вывучэнне пры дапамозе метададзеных і паратэкстаў і ўвядзенне ў навуковы ўжытак.

Што яшчэ хацелася адзначыць, дык гэта „Спіс уладальнікаў прыватных кнігазбораў на Гарадзеншчыне (1795—1863)“, які прыведзены ў дадатку. Рэч вельмі неабходная і можа выкарыстоўвацца ў якасці даведачнага матэрыялу шматпланава, бо сцісла адлюстроўвае сістэматызаваны матэрыял па кожным з выяўленых прыватных збораў: уладальнік, мясцовасць, характарыстыка збору (колькасная і якасная), лёс збору, каталогі і інвентары, даследаванні, літаратура (161—194). Акрамя таго змешчаны ілюстрацыі відарысаў Горадні, Альбярціна, Аляшэвічаў, Пружанаў, Мерачоўшчыны, Ружанаў, Варацэвічаў, Вароньчы, Скокаў, Шаўраў; экслібрысы і пячаткі Вандаліна Пуслоўскага, Казіміра Контрыма, Яўхіма і Адама Храптовічаў, аўтограф Я.Тышкевіча, білет падпіскі В.Пуслоўскага на бібліяграфічны твор А.Ёхера. Да месца ў дадатку і карта Гарадзенскай губерні 1829 г., прымацаваная выдаўцамі на с.3 вокладкі, на якой, калі пастарацца, можна адшукаць тыя гарады, мястэчкі і сядзібы, дзе размяшчаліся знакамітыя кнігазборы. А гэта з’яўляецца своеасаблівым пацвярджэннем прыналежнасці месцаў размяшчэння вышэй азначаных кнігазбораў па дзяржаўна–адміністрацыйным падзеле ўраду Расійскай імперыі да Гарадзеншчыны.

Усцешна, што хоць такім чынам, праз польскі друк і польскае пасярэдніцтва, беларуская культура, і ў прыватнасці кніжная, папоўнілася каштоўным даследаваннем, якое, спадзяюся, паслужыць добрым прыкладам у плане метадалогіі і гістарыяграфіі для будучых грунтоўных прац па гісторыі бібліятэчнай справы і бібліяфільства Беларусі. На падставе па–новаму адкрытых і разгледжаных крыніц Гарадзеншчына паўстае ў вачах нашых сучаснікаў як найбагацейшы рэгіён кніжнай культуры Беларусі, развіццё якой і было вызначальным фактарам у фармаванні бібліятэк — характару іх фондаў, спосабаў арганізацыі і вядзення. Сапраўды, слава зямлі нашай і продкаў нашых, якія па драбніцах з пакалення ў пакаленне яе збіралі, не знікае, бо застаюцца кнігі.

Мінск

Ларыса Доўнар


[1] Покало М.И. Библиотеки на территории Белоруссии с древнейших времен до конца XVIII в. // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. Вып.5. Минск, 1984. С.36—54; История библиотечного дела в БССР. Минск, 1986.
[2] Цыбуля В. Библиотека латинской книги в Слуцке // Свіцязь. Мінск, 1989. С.200—206; Грамадскія і спецыяльныя бібліятэкі Беларусі (ХIХ — пач. ХХ ст.) // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1976. № 2. С.31—33; Манастырскія і царкоўныя бібліятэкі ў Беларусі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1970. № 3. С.50—51; Народныя бібліятэкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1977. № 3. С.33—34; Первые библиотеки в Минске // Доклады к ХI конференции молодых ученых Белорусской ССР. Минск, 1967. С.25—39.
[3] Емец И.П. Краткий очерк развития библиотечного дела в Белоруссии с древнейших времен до Великой Октябрьской социалистической революции // Библиотечное дело в Белоруссии (XVI в. — 1917 г.): Библиогр. указатель. Минск, 1983. С.5—68.
[4] Нікалаеў М.В. Бібліятэкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мінск, 1994. Т.2. С.41—43; Таксама: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Мінск, 2004. С.421—422; Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў X—XVIII стагоддзях. Мінск, 1993. 239 с.: іл.
[5] Напр.: Коўкель Л. Лёсы прыватных збораў на беларускіх землях пасля паўстання 1830—1831 гг. (На прыкладзе Гродзеншчыны) // Здабыткі: Дакум. помнікі на Беларусі. Мінск, 2005. Вып.7: Матэрыялы Трэціх Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў „Кніга Беларусі: Повязь часоў“ (Мінск, 16—17 вер. 2003 г.). Секцыя 2. Беларускія гістарычныя кнігазборы ў часе і прасторы. Мiнск, 2005. С.57—68; Прыватныя кнігазборы Гродзеншчыны другой паловы ХIХ ст. (на прыкладзе калекцыі Пуслоўскіх–Красінскіх) // Этнасацыяльныя і культурныя працэсы ў заходнім рэгіёне Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Гродна, 1998. С.205—210.
[6] Умецкая Е. С. Книгоиздание в Белоруссии в первом тридцатилетии XIX века (1801—1832) // Книговедение: Сб. докл. науч. конф., посвященной началу книгопечатания в Литве и Белоруссии (Вильнюс, 21 нояб. 1975 г.). Вильнюс, 1979. № (7) 14. C. 76—91; Книгопечатание в Гродно в конце ХIX в. (1861—1900) // Сборник статей по основным направлениям научно–исследовательской работы. Минск, 1991. Ч. I. С. 93—98; Прыватнае кнiгадрукаванне ў Беларусi // Помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi. 1979. № 4. C. 22—24; Распространение книги в Белоруссии в дореволюционный период (1801—1860) // Книга в России XVII — начала ХIХ в.: Проблемы создания и распространения. Ленинград, 1989. С.80—86.
[7] Пяткевіч А.М. Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне. Warszawa: Fundacja IDEE, 2002. 52 с.
[8] Мархель У. Кнігазбор Сыракомлі // Свіцязь. Мінск, 1989. С.223—224.
[9] Пяткевіч А. Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне. С.5.
[10] Мархель У. І. Кнiгазбор Сыракомлi // Книговедение в Белоруссии. Мінск, ФБАН БССР, 1977. С. 89.

Наверх

Галоўная » Запісы па тэме 'Бібліяграфія'