БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Бібліяграфія'

Артыкулы па тэме ‘Бібліяграфія’

Дысертацыі па гісторыі, абароненыя ў Беларусі ў 2004—2005 г. (Любоў Собалева)

2004

доктарскія

1. Анішчанка Я.К. Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя) (адхілена ВАКам).

2. Гурко А.І. Новыя рэлігіі ў Рэспубліцы Беларусь: этналагічнае даследаванне (ІМЭФ НАНБ, 07.00.07 — этнаграфія, этналогія і антрапалогія).

3. Мандрык І.У. Чыгуначны транспарт Беларусі: кадравая палітыка, грамадска–палітычнае жыццё (1971—1991) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя). Чытаць далей →

Зміцер Шавялёў. Агляд развіцця яўрэйскіх даследаванняў у Беларусі на мяжы ХХ—ХХI ст.


Збег ХIХ—ХХ ст. супаў з уздымам яўрэйскіх даследаванняў у Расійскай імперыі. На Беларусі пачаткам іудаікі, які стаў адначасова і яе росквітам, была дзейнасць яўрэйскіх навукоўцаў Беларускай акадэміі навук у 1920—1930 г. Новы яе ўздым прыпаў на перыяд пасля распаду СССР. Бачыцца актуальным разгледзець стан развіцця іудаікі на Беларусі на збегу ХХ—ХХI ст., спроба чаго і з’явілася мэтай дадзенага агляду. Задачамі працы сталі: акрэсленне стану развіцця і паказ стаўлення дзяржавы да гэтай галіны навукі. За храналагічныя рамкі да­следавання ўзяты 1993 г. — з’яўленне першай працы па іудаіцы (брашура Яўгена Разэнблата „Жизнь и судьба“ брестской еврейской общины ХIV—ХХ вв. Берасце, 1993) — і 2002 г. — сотыя ўгодкі з дня правядзення ў Мінску Другога ўсерасійскага сіянісцкага з’езду (1902 г., 22—28 жніўня па старым стылі).
Чытаць далей →

Гусева, Александра А. Издания кирилловского шрифта второй половины XVI в. (Ігар Клімаў)


ГУСЕВА, АЛЕКСАНДРА А. Издания кирилловского шрифта второй половины XVI века: Сводный каталог; В 2–х кн./ Под общ. ред. Л. И. Сазоновой. Москва: Индрик, 2003. Кн 1: 648 с.; ил. Кн. 2: 708 с.; ил.

Гэты добра ілюстраваны двухтамовік вялікага фармату, складзены загадчыцай аддзела старадрукаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (раней — імя У. Леніна) А. А. Гусевай, уяўляе сабой каталог старадрукаў. У такіх каталогах з рознай ступенню дэталізацыі апісваецца назва, змест, выгляд і пахо­джанне кнігі, а таксама яе цяперашняе знаходжанне. Паводле ахопу матэрыялу каталогі апісваюць альбо ўсю кніж­ную прадукцыю за пэўны  часу (звычайна ад пачатку друкавання да XIX ст.), альбо склад тых ці іншых кнігасховішчаў (царкоўных, дзяржаўных, публічных, прыватных), дзе зберагаюцца старадрукі, альбо даробак асобнай друкарні ці некалькіх друкарань пэўнага рэгіёну. Такія апісанні служаць нібы лоцыямі ў кніжным моры старадаўняй пары; без іх магчымасці пошукаў гісторыкаў і філолагаў былі б істотна абмежаваныя. Але каталог старадрукаў ужо сам па сабе з’яўляецца даследчай працай, паколькі акрэслівае рэпертуар і змест друкаванай прадукцыі пэўнай эпохі і/ці рэгіёну, дае яе дакладнае біб­ліяграфічнае апісанне і, па магчымасці, рэгіструе ацалелыя асобнікі. Гэты матэрыял дапамагае даследчыкам вывучаць не толькі кнігадрукарскую справу, але і культуру, літаратуру ці грамадства пэўнай эпохі альбо краіны, робіць крыніцазнаўчы пошук больш лёгкім і сістэматызаваным.
Чытаць далей →

Дысертацыі па гісторыі, абароненыя ў Беларусі ў 2002—2003 г. (Любоў Собалева)

2002
доктарскія

1. Гужалоўскі А. А. Станаўленне і развіццё музейнай справы Беларусі (1918—1941 г.) (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)*

2. Казлякоў У. Я. Нацыянальнае пытанне ў праграмных уста­ноў­ках і тактыцы неанародніцкіх партый. Пачатак XX ст. — канец 20–х г. (на матэрыялах Расіі, Беларусі, Украіны) (БДУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

3. Марозава С. В. Уніяцкая царква ў этнакультурным раз­віцці Беларусі (1596—1839) (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

4. Менькоўскі В. І. Улада і савецкае грамадства 1930–х гадоў у англа–амерыканскай гістарыяграфіі (БДУ, 07.00.09 — гістарыя­графія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага да­следавання)

5. Смалянчук А. Ф. Польскі грамадска–палітычны рух на бела­рус­кіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. (ІГ НАНБ, 07.00.02 — айчынная гісторыя)

6. Стралец М. В. ФРГ і праблемы абмежавання і скарачэння ўзбраенняў у Еўропе (1949—1990 г.) (БДУ, 07.00.03 — усеагульная гісторыя)

7. Тугай У.В. Латышскі этнас у сацыяльна–эканамічным і культурным жыцці Беларусі ХIХ — першай паловы XX ст. (БДПУ, 07.00.02 — айчынная гісторыя) Чытаць далей →

Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія. Складальнікі Вітаўт Кіпель і Зьміцер Саўка (Сяргей Запрудскі)


Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія. Складальнікі Вітаўт Кіпель і Зьміцер Саўка. Нью Ёрк—Менск: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, [2002]. ХХХVIII, 568.

У 1932 г., у перыяд гучных „класавых баёў“ крытык Сымон Куніцкі быў надрукаваў артыкул з характэрнай для свайго часу назвай — „Ці ўсё спакойна на бібліяграфічным фронце?“ На пачатку 30–х, напярэдадні блізкай калектывізацыі пісьменніцкіх сілаў нават такая руцінная „навукова–практычная дзейнасць“ (БелЭн, 3, 141) як бібліяграфічная станавілася не абы–якім фронтам барацьбы. Сёння можна толькі з усмешкай згадваць колішніх пераўтваральнікаў грамадства, якія ўсё імкнуліся ідэа­лагізаваць, зрэшты, маючы на ўвазе фатальныя наступствы іх дзейнасці. Сённяшнія „класавыя баі“, бадай, у нязначнай ступені ўплываюць на змест бібліяграфічнай працы, затое больш выпадае гаварыць пра заняпад некаторых колішніх інстытуцый, якія яшчэ нядаўна больш ці менш паспяхова займаліся ўкладаннем бібліяграфій. Што да беларускай лінгвістычнай бібліяграфіі, то, несумненна, цэлую эпоху ў ёй склалі тры бібліяграфічныя паказальнікі „Беларускае мовазнаўства“ 1967, 1980 і 1993 г., укладзеныя з удзелам або непасрэдна А.Васілеўскай і Я.Ра­мановіч. Гэтыя працы на доўгі час сталі незаменнай крыні­цай інфармацыі аб розных напрамках беларускай лінг­вістыкі ХIХ — ХХ ст., настольнымі кнігамі для многіх беларускіх мовазнаўцаў[1]. Я.Рамановіч доўгі час працавала ў Інстытуце мова­знаўства Акадэміі навук, і гэта дазваляла ёй займацца зборам бібліяграфічнага матэрыялу ў межах выканання „планавых заданняў“. У параўнанні з 60—80–мі г. цяпер у Інстытуце мова­знаўства намнога горшая кадравая і фінансавая сітуацыя, і, падобна, заснаваную бібліяграфічную традыцыю проста няма каму пераняць.
Чытаць далей →

Cyrillic Books printed before 1701 in British and Irish Collections (Юрась Лаўрык)

Cyrillic Books printed before 1701 in British and Irish Collections: A Union Catalogue / R.Cleminson et al. — S. 1.: The British Library, [2000]. — xlvii, 16 fig., 172 p.

Брытанская Бібліятэка выдала зводны каталог кірылічных друкаў XVI—XVII ст., якія захоўваюцца ў бібліятэчных і прыватных зборах у Вялікай Брытаніі ды Ірландыі. Каталог уяўляе сабой густоўна выдадзены том, які змяшчае апісанні 171 старадрукаванага выдання ў 262 асобніках з 38 кнігазбораў Брытанскіх выспаў — галоўным чынам з Лондана, Оксфарда, Кембрыджа і Дубліна. Падрыхтавана гэтая праца высіл­камі чатырох навукоўцаў з розных краін: прафесара Ральфа Клемінсана з Портсмуцкага універсітэта, загадчыцы Славянскага і Ўсходнееўрапейскага аддзела Брытанскай Бібліятэкі доктара Крысціны Томас, доктара Андрэя Вазнясенскага з аддзела рэдкай кнігі бібліятэкі Санкт–Пецярбургскага дзяржуні­версітэта і Дзіляны Радаслававай з Інстытута літаратуры Балгарскай Акадэміі навук. Том задэдыкаваны знакамітаму бібліё­графу, патрыярху ангельскай славістыкі Дж.С.Г.Сімансу з Оксфардскага All Souls College.

Каталог падзяляецца на 3 часткі. Першая змяшчае тэксты спецыяльна напісанай Прадмовы самога Дж.С.Г.Сіманса і аўтарскіх Уводзінаў з апісаннем ужытых прынцыпаў укладання каталогу, праблем і знаходак, а таксама — аповедам пра колішніх уладальнікаў гэтых кніг.
Чытаць далей →

Rare Polonica in the New York Public Library: Books of the 15th—18 c. (Юрась Лаўрык)

Rare Polonica in The New York Public Library: Books of tne 15th—18th Centuries = Polonica XV—XVIII wieku w zbiorach Nowojorskiej Biblioteki Publicznej / The New York Public Library. Ed. by M.Czapnik; comp. by R.H.Davis, Jr. New York: N. Ross Publishing Inc., [2001]. 227, ill.

Гэта яшчэ адзін вялікі ангельскамоўны (аднак, з паралельнымі тэкстамі па–польску) каталог старадрукаў, што змяшчае беларускі матэрыял. Гэтым разам апіcаныя выданні толькі лацінскага шрыфту, i толькі на падставе кніга­збору Нью–Ёркскай Публічнай бібліятэкі. Матэрыялы ўкладзеныя Робэртам Г.Дэвісам–малодшым i падрыхтаваныя да друку Марыянай Чапнік.

Каталог складаецца з прадмовы па–ангельску i па–польску, шасці аркушаў з ілюстрацыямі, уласна каталогу i некалькіх дапаможных паказнікаў: 1) імёнаў i назваў інстытуцый (названы чамусці дзіўна: Index of Surnames… / Indeks nazwisk… — г.зн. паказнік прозвішчаў); 2) ана­німных выданняў; 3) друкароў i фундатараў; 4) уладальнікаў i кнігагандлёвых фірмаў.
Чытаць далей →

Дысертацыі па гісторыі, абароненыя ў Беларусі ў 2001 г.

Доктарскія

1. Еўтухоў, Ігар Арэставіч. Познаантычны менталітэт (захад Рымскай імперыі IV-V ст. н.э.). (07.00.03; БДУ)

2. Рэвяка, Казімір Адамавіч. Барацьба Рыма і Карфагена за сусветнае панаванне. (07.00.03; БДУ)

3. Ляпешка, Барыс Міхайлавіч. Эўрыстычная роля аналогіі ў гістарычным пазнанні. (07.00.09; БДУ)

4. Лазько, Рыгор Рыгоравіч. Еўрапейская палітыка Польшчы (1932-1939 г.). (07.00.03; БДУ)

5. Сяменчык, Мікалай Яфімавіч. Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ў перыяд лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцый (сакавік 1917 — сакавік 1918 г.). (07.00.03; БДУ)

6. Швед, Вячаслаў Віталевіч. Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863). (07.00.03; ГрДУ)
Чытаць далей →

Лявон Юрэвіч. Беларуская кнігавыдавецкая дзейнасць у часе II сусветнай вайны


За гады акупацыі ў Беларусі па–беларуску выдавалася даволі значная колькасць газет і часопісаў самых розных кірункаў, палітычных платформаў[1] . Кнігавыдавецкая дзейнасць з цалкам зразумелых прычынаў не паспела набыць такіх памераў. Хоць планы — ды й пэўныя несумненныя здабыткі — у гэтай галіне былі. Вось, прыкладам, што піша ў сваіх успамінах Яўхім Кіпель: «Я ўлучыўся ў працу навуковага аддзелу, найперш аддаўшыся распрацоўцы праграмы друкаваньня падручнікаў для школаў. Быў арганізаваны мэтадалягічны камітэт, у які ўвайшлі дзясяткі дзейных настаўнікаў, некалькі навукоўцаў, ды былі падабраныя аўтары падручнікаў. За першы год мы запусьцілі ў апрацаваньне каля 15 падручнікаў і 4 слоўнікі»[2] і крыху далей: «Пры газэце «Голас Вёскі» мы пачалі рыхтаваць брашуры сельскагаспадарчага зьместу ў дапамогу селяніну. Увесну 1944 г. у друк было здадзена 6 кніжачак, якія мусілі выйсьці 25–тысячным тыражом кожная. Попыт на такую літаратуру быў вялікі. У некаторых месцах нават былі адчыненыя кіёскі з падобнымі выданьнямі»[3].
Чытаць далей →

Скеп’ян, Анастасія: Дысертацыі па гісторыі, абароненыя ў Беларусі ў 2000 г.

Доктарскія

1. Грыгор’еў, Аляксандр Дзмітрыевіч. Станаўленне і развіццё сацыяльнай працы на Беларусі (Х—ХХ ст.). (07.00.02; БДПУ)
2. Забаўскі, Мікалай Міхайлавіч. Грамадска–палітычная барацьба ў Беларусі ў ходзе выбараў і дзейнасці Расійскай Дзяржаўнай думы 1—4 скліканняў (1906—1917 г.). (07.00.02; БДПУ)
3. Каваленя, Аляксандр Аляксандравіч. Прагерманскія саюзы моладзі. 1941—1944. Вытокі. Структура. Дзейнасць. (07.00.02; БДПУ)
4. Літвін, Аляксей Міхайлавіч. Антысавецкія ваенна–паліцэйскія фармаванні на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941—1944 г. Вытокі, структура, дзейнасць. (07.00.02.; ІГ НАНБ)
5. Ляўко, Вольга Мікалаеўна. Фармаванне і развіццё тэрытарыяльна–адміністрацыйных цэнтраў паўднёва–ўсходняй Беларусі ў IХ—ХVIII ст. (07.00.02., 07.00.06; ІГ НАНБ)
6. Сяльверстава, Святлана Яўгенаўна. Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове ХVIII — першай чвэрці ХIХ ст. (07.00.02; БДУ) Чытаць далей →

Юрэвіч, Лявон (укл.) Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. (Алег Гардзіенка)

Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Нью–Ёрк. 1999. 362.

Мяркуючы па беларускамоўных нью–ёркскіх выданнях, Нью–Ёрк становіцца адным з найважнейшых цэнтраў выдання беларускай кнігі. За апошнія пяць гадоў выйшлі: „Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі“ Юркі Віцьбіча, „Архіўная кніга“, „Беларусізацыя пад №…“ Лявона Крывічаніна, „Эпізоды“ Яўхіма Кіпеля. У 1999 г. у серыі БІНіМа выйшла яшчэ адна кніга — „Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі“, укладальнік якой — Лявон Юрэвіч.

Прадмова да кнігі, напісаная Лявонам Юрэвічам, уяўляе з сябе асобнае грунтоўнае даследаванне беларускай эміграцыйнай мемуарыстыкі: „Успамінамі пранізана беларуская эміграцыйная літаратура. Яны ўзбагачаюць жывымі фактамі палітычныя й крытычныя артыкулы. Яны натуральныя ў гісторыка–этнаграфічных нарысах. Яны — неад’емны элемэнт палемічных зацемак і фэльетонаў. Яны ўплятаюцца ў тканку навуковых дасьледваньняў. На іх грунтуюцца мастацкія творы. Успамінамі пра адышоўшых поўняцца нэкралёгі“ (с. 6–7). Нью–ёркскі даследчык адзначае, што духам мемуарыстыкі прасякнутыя не толькі ўласна ўспаміны, але і празаічныя творы, такія, як „Змагарныя дарогі“ Кастуся Акулы ці „Случчына ў вагні“ Алеся Змагара. Таму, напэўна, варта пагадзіцца з меркаваннем Яна Чыквіна, пададзеным у кнізе: „…амаль усе, зь невялікімі выняткамі, празаічныя творы беларускіх эміграцыйных пісьменьнікаў зводзяцца да ўспамінаў і дзёньнікаў, словам, да жанру аўтабіяграфічнага або парадакумэнтальнага“ (8). Чытаць далей →

Новыя выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып.1 / Рэд. кал.: Р.Платонаў (гал.рэд.) і інш. Мінск, 2000.
Гаранін С. Шляхамі даўніх вандраванняў. Гістарычна–тэарэтычны нарыс развіцця беларускай паломніцкай літаратуры ХII—ХVI ст. Мінск, 1999.
Гудзяк Б. Криза і рєфoрма. Київська митрополія, Царгородський патріархат і генеза Берестейськой унії. Львів, 2000.
Куль–Сяльверстава С. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур. Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова ХVIII ст. — 1820–я г.). Мінск, 2000.
Літвін А. Акупацыя Беларусі (1941—1944): Пытанні супраціву і калабарацыі. Мінск, 2000.
Платонов Р. Беларусь 1941: известное и неизвестное. Минск, 2000.
Смалянчук А. Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905—1907 г. Гародня, 2000.
Україна модерна. №4—5 (1999—2000). Львів, 2000.
Український гуманітарний огляд. Вип. 1—3 (1999—2000).
Чытаць далей →

Новыя выданні, атрыманыя рэдакцыяй

Археалогія Беларусі. У чатырох тамах. Т.1. Каменны і бронзавы вякі. Мінск, 1997; Т.2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча. Мінск, 1999.
Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Нью–Ёрк, 1999.
Беларусы: У 8 тамах. Том 3: Гісторыя этналагічнага вывучэння / В.К.Бандарчык. Мінск, 1999.
Борисов, Николай С. Политика московских князей: конец ХІІІ – первая половина ХІV в. Москва, 1999.
Горобець, Віктор. Білорусь козацька: Пілковник Іван Нечай та українські змагання за Південно–Східну Білорусь (1655—1659). Київ, 1998.
Дзербіна, Галіна. Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу. Мінск, 1997.
Заборовский Л.В. Католики, православные, униаты. Проблемы религии в руско–польско–украинских отношениях конца 40–х — 80–х гг. ХVІІ в. Часть 1. Документы и исследования. Москва, 1998.
Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Беларускі кнігазбор. Сер.ІІ: Гістарычна–літаратурныя помнікі. Мінск, 1999.
Кузнецов, Игорь; Шелкопляс, Валентина. История государства и права Беларуси. Минск, 1999.
Kryŭja: Crivica. Baltica. Indogermanica. №3. Менск, 1998. Чытаць далей →