БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

SIEBERT, DIANA. Die Territorialisierung der Belarus als BSSR 1918–1941: Politische Willkür, Geografismus oder Ethnizismus? Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2024. 450 S., 16 Abb., 6 Tab., 15 Kar. (Historische Belarus-Studien 10)

Сярод нямецкіх гісторыкаў, якія глыбока вывучаюць беларускую праблематыку ХХ ст., ганаровае месца належыць доктару Дыяне Зіберт. Пачынаючы са сваёй магістарскай дысертацыі, прысвечанай эканоміцы сельскай гаспадаркі ў польскай і савецкай частках беларускага Палесся і абароненай у Кёльнскім універсітэце ў 1990 г., яна захоўвае ўстойлівую прафесійную цікавасць да вывучэння гісторыі Беларусі. Акрамя кнігі, пра якую пойдзе размова, Дыяна Зіберт з’яўляецца аўтарам яшчэ дзвюх буйных манаграфій [1], а таксама некалькіх дзясяткаў навуковых артыкулаў [2], у якіх падрабязна разглядаюцца розныя бакі і аспекты беларускай гісторыі ў асноўным да Другой сусветнай вайны.

Новая манаграфія Дыяны Зіберт прысвечана вызначэнню і фармаванню межаў Беларусі, у тым ліку ў рамках БНР, ЛітБел, БССР. Як адзначае сама аўтарка (15), яе даследаванне стала працягам папярэдняй манаграфіі, выдадзенай у 2019 г. і прысвечанай Заходняй Беларусі ў складзе міжваеннай Польшчы. У фокусе цяперашняй кнігі Дыяны Зіберт знаходзіцца ў асноўным усходняя частка Беларусі (БССР).

Чытаць далей →

ГУЖАЛОЎСКІ АЛЯКСАНДР. У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі “адлігі” (1953–1968). Мінск: Выдавец Р. М. Цымбераў, 2024. 334 с.

Кніга Аляксандра Гужалоўскага – вынік некалькіх гадоў працы аўтара над гісторыяй перыяду адлігі. Выданне атрымалася даволі вялікім – складаецца з уводзінаў, дваццаці трох тэматычных раздзелаў і заключэння, мае імянны паказнік.

У кнізе апісваюцца розныя бакі жыцця беларускага грамадства эпохі адлігі. Тут і рэабілітацыя рэпрэсаваных, і непаслядоўная антыалкагольная кампанія, і “Клуб вясёлых і знаходлівых”, і студэнцкія будаўнічыя атрады, і публічнае абмеркаванне палавога жыцця.

Як і ў іншых сваіх працах, аўтар абапіраецца на вялікую колькасць архіўных крыніц, а таксама на перыядычны друк эпохі і мемуарную літаратуру. Выбітныя здольнасці А. Гужалоўскага ў архіўнай эўрыстыцы вядомыя.

Чытаць далей →

“Давай спаткаемся пад родным небам…” Памяці Аляксея Канстанцінавіча Каўкі


20.09.1937–21.03.2024

Жыццё Аляксея Канстанцінавіча Каўкі было напоўнена заўсёдным імкненнем дадому: у Беларусь, у Мінск, на Ігуменшчыну. Прызнаваўся: “Словам, не ехаў – ляцеў бы на крылах у Мінск і вяртаўся акрылены. Так, мабыць, і пачуваецца чалавек, апанаваны ідэяй, што нібы маланкавым водсветам працінае замглёныя вочы, зварухнуўшы істоту наскрозь, завучы за сабой: вось прызванне тваё, твая Служба, твае асалода і горыч, пакута твая і суцяшэнне”. Аднойчы Уладзімір Караткевіч сказаў: “Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой”. Сваё беларускае неба Аляксей Каўка не адпускаў ні на хвіліну: і тады, калі служыў у Нямеччыне, і калі працаваў у Польшчы, і калі, уздымаючыся да вяршынь навукі, апынуўся ў няблізкай Маскве. Трэба пабываць у яго родных мясцінах, паслухаць успаміны яго землякоў, каб зразумець, кім быў для ўсіх блізкіх “дзядзька Аляксей”. Усім дапамагаў, падтрымліваў у бядзе, быў для ўсіх настаўнікам і патрабаваў быць беларусамі ў Беларусі. Бывала, што і суровым словам узнагароджваў таго, хто ўнікаў яго беларускае веры. Але ніякай крыўды, толькі ўдзячнасць, толькі цёплыя згадкі. І апошні шлях з Масквы ў такую вабную для яго Ігуменшчыну быў асвечаны клопатам блізкіх.

Чытаць далей →

Фёдар Віктаравіч Чарняўскі


(22.02.1940–28.10.2024)

Лёс Фёдара Чарняўскага можна назваць незвычайным для гісторыка. Ён нарадзіўся ў 1940 г. у вёсцы Сярпішчына Лагойскага раёна ў сялянскай сям’і. Вясной 1943 г. іх сям’ю вывезлі на прымусовыя працы ў Прусію. Пасля вызвалення ў лютым 1945 г. хлапчук быў настолькі слабы, што амаль год знаходзіўся пад пільным наглядам лекараў. Закончыў  гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1964 г. Пэўны час працаваў настаўнікам: спачатку ў школе вёскі Сяліба Бярэзінскага раёна, потым – у Станькаўскай школе-інтэрнаце Дзяржынскага раёна.

У 1968 г. Ф. Чарняўскі паступіў у завочную аспірантуру па спецыяльнасці “эканамічная геаграфія”, якую закончыў у 1971 г. Напісаў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Прагназаванне развіцця пасажырскага аўтатранспарту агульнага карыстання БССР”. Потым больш як 30 гадоў працаваў у Беларускім навукова-даследчым і тэхналагічным інстытуце аўтамабільнага транспарту, у т. л. займаў пасаду загадчыка сектара, добра праявіў сябе ў прафсаюзнай і грамадскай працы, карыстаўся аўтарытэтам і павагай у калектыве. Чытаць далей →

ГУЖАЛОЎСКІ, АЛЯКСАНДР. У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі “адлігі” (1953–1968). Мінск: Выдавец Р. М. Цымбераў, 2024. 334 с.


Кніга Аляксандра Гужалоўскага – вынік некалькіх гадоў працы аўтара над гісторыяй перыяду адлігі. Выданне атрымалася даволі вялікім – складаецца з уводзінаў, дваццаці трох тэматычных раздзелаў і заключэння, мае імянны паказнік. У кнізе апісваюцца розныя бакі жыцця беларускага грамадства эпохі адлігі. Тут і рэабілітацыя рэпрэсаваных, і непаслядоўная антыалкагольная кампанія, і “Клуб вясёлых і знаходлівых”, і студэнцкія будаўнічыя атрады, і публічнае абмеркаванне палавога жыцця.

Як і ў іншых сваіх працах, аўтар абапіраецца на вялікую колькасць архіўных крыніц, а таксама на перыядычны друк эпохі і мемуарную літаратуру. Выбітныя здольнасці А. Гужалоўскага ў архіўнай эўрыстыцы вядомыя.

Аўтар заяўляе кнігу як манаграфію (15). Дазволю сабе не пагадзіцца з такім вызначэннем. Чытачу прапанаваны хутчэй зборнік артыкулаў. Раздзелы амаль не звязаныя паміж сабой. У іх няма нейкай скразной думкі, тэмы, якая б іх аб’ядноўвала (калі не лічыць тэмай храналагічны перыяд 1953–1968 г.). Чытаць далей →

Аўтары нумара

Ihar Bortnik
Zakład Studiów Nowożytnych
Instytut Historii im. T. Manteuffla PAN Rynek Starego Miasta 31
00-272 Warszawa

Дзмітрый Віцько
вул. Чурлёніса, д. 4, кв. 32
220045 Мінcк Беларусь

Marta Duch-Dyngosz
Instytut Studiów Międzykulturowych Uniwersytetu Jagiellońskiego
ul. Władysława Reymonta 4 30-059 Kraków

Marcin Moskalewicz
Wydział Filizofii i Socjologii Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej Plac Marii
Curie-Skłodowskiej 4, pok. 308
20-031 Lublin

Hienadź Sahanovič
Studium Europy Wschodniej Uniwersytetu Warszawskiego ul. Oboźna 7/55
00-332 Warszawa

Natallia Sliž
Instytut Historii im. T. Manteuffla PAN Rynek Starego Miasta 31
00-272 Warszawa

Іna Sorkina
Studium Europy Wschodniej Uniwersytetu Warszawskiego ul. Oboźna 7/55
00-332 Warszawa

Vasil Varonin
Instytut Historii Uniwersytetu Jagiellońskiego ul. Gołębia 13
31-007 Kraków

Magdalena Waligórska
Institut für Europäische Ethnologie Humboldt-Universität zu Berlin Anton-Wilhelm-Amo-Str. 41
10117 Berlin

Yechiel Weizman
The Israel and Golda Koschitzky Department of Jewish History Bar-Ilan University
Ramat-Gan, 5290002 Israel

Belarusian Historical Review. Volume 31 Fascicles 1-2 (61–62) December 2025

Dzmitry Vićko. On the Reattribution of the So-Called Seal of the Polack Prince Iziaslaŭ.

Vasil Varonin. The Battle near the Hojdaŭ Island on the Dzvina River: To the Situation of the Polack Land in the Second Third of the 13-th Century.

Ihar Bortnik. The Concept of Justice in the Socio-Political Thought of the Grand Duchy of Lithuania in the Second Half of the 16th – early 16th Centuries.

Natallia Sliž. The Attitude towards Religion and Religious Practices of Hrodna Townspeople (16th–17th Centuries).

Anton Prakapčuk. The Invention of Belarusian Idealism: Philosophical and Historical Views of Maksim Bahdanovič.

Magdalena Waligórska, Ina Sorkina, Yechiel Weizman, Marta Duch-Dyngosz. To Leave, or to Remain? Migration Decisions of Holocaust Survivors in Postwar Poland, Belarus and Ukraine.

Hienadź Sahanovič. Historical Revisionism of the National Intellectuals in the BSSR during the Thaw.

Marcin Moskalewicz. The Old Nietzschean Question Raised Again: How Much Past Do We Need for Having a Healthy Life?

New Literature: Reviews

Dzmitry Vićko. Passions for Efrasinia of Polack.

Sviatlana Marozava. The Phenomen of the Union of Bieraście Union through the Eyes of a Ukrainian Scholar.

Aliaksandr Paharely. The Nation as an Ineffective Tool for Preserving the Empire.

Gordin, Alexander M. “…And Then She Went to Rome”. Graffiti by a 12th-Century Polack Traveller in Italy. Polack, 2023 (Vasil Varonion).

Viktar Jakubaŭ. The Great Duchy of Lithuania’s Struggle for Livonia in the Late 16th–Early 17th Century. Vilnius, 2024 (Uladzimir Padalinski).

The Diary of the Translator of the Posol’skii Prikaz, Christoph Bousch (1654–1664). Moscow, 2024 (Hienadź Siemiančuk).

Siebert, Diana. Die Territorialisierung der Belarus als BSSR 1918–1941: Politische Willkür, Geografismus oder Ethnizismus? Wiesbaden, 2024 (Viktar Šadurski).

Aliaksandr Hužaloŭski. To a Bright Future! Belarusian Society in the Era of the “Thaw” (1953–1968). Minsk, 2024 (Uladzimir Valodzin).

In memoriam

Let’s meet under our native sky… In memory of Aliaksiej Kaŭka (1937–2024) (Hanna Zapartyka).

Fiodar Viktaravič Čarniaŭski (1940–2024) (Siarhiej Rybčonak).

Authors of the issue.

Аляксандр Пагарэлы. Нацыя як неэфектыўны інструмент захавання імперыі*


Праблема ўзаемадзеяння імперыі і нацыі даволі складаная і шматпланавая. Расійская імперыя ў гэтым сэнсе ўтрымлівае ў айчыннай гістарыяграфіі статус цэнтральнай тэмы і ў такой якасці наўрад ці знікне з радара [2]. Таму можна не сумнявацца, што новая калектыўная праца пад рэдакцыяй Даруса Сталюнаса (Darius Staliūnas) і Ёка Аашымы (Yoko Aoshima) не застанецца без увагі беларускіх даследчыкаў. Кніга “Цар, імперыя і нацыя: дылемы нацыяналізацыі заходняга памежжа Расіі, 1905–1915” – пяты том у серыі “Гістарычныя даследаванні Усходняй Еўропы і Еўразіі”.

Сярод аўтараў тома ўжо знаёмыя беларускім чытачам Дарус Сталюнас і Вольга Масцяніца (Olga Mastianica). Таксама сярод іх і Уладзімір Левін (Vladimir Levin). Але гэтым разам да іх далучыліся даследчыкі з Літвы Вілма Жалтаўскайтэ (Vilma Žaltauskaitė), Яліта Мулевічутэ (Jolita Mulevičiūtė) і Вітаўтас Пятроніс (Vytautas Petronis), японскія даследчыкі Чыха Фукусіма (Chiho Fukushima), Кімітака Мацузата (Kimitaka Matsuzato) і Ёка Аашыма, украінскі Антон Катэнка. У ліку аўтараў таксама прафесар Альдэнбургскага ўніверсітэта Мальтэ Рольф (Malte Rolf) і выкладчык эстонскай і ўсеагульнай гісторыі Талінскага ўніверсітэта прафесар Карстэн Бругеман (Karsten Brüggemann). Гэты том – яскравы прыклад міжнароднага супрацоўніцтва даследчыкаў, якіх аб’ядноўваюць агульная навуковая праблематыка і падыходы.

Чытаць далей →