БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Этна-нацыявытворчыя працэсы'

Артыкулы па тэме ‘Этна-нацыявытворчыя працэсы’

Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да 1996 г. Т.1. (Юры Заяц)


Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да 1996 г.: у трох тамах. Т.1. Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мінск, 1997. 431.

Да другой паловы ХХ ст. сялянства складала асноўную частку насельніцтва Беларусі, таму не дзіўна, што яго мінуламу прысвечана шмат гістарычных даследаванняў. «Гісторыя сялянства Беларусі», першы том якой выйшаў у канцы 1997 г., уяўляе сабой абагульняльную працу. Асноўная мэта такіх выданняў — стварэнне на падставе ранейшых даследаванняў гістарычнай панарамы (у дадзеным выпадку — сялянскага жыцця) у шырокіх прасторавых і часавых рамках. Разгляданае выданне  мае асаблівасці. Задуманае яшчэ ў часы БССР, калі планавалася стварыць асобныя гісторыі асноўных класаў савецкага грамадства, пісалася яно ў часы «перабудовы», калі з’явілася магчымасць адыходу ад старых догмаў, а дапрацоўвалася і пачало выходзіць ужо пасля абвяшчэння афіцыйнай гістарычнай навукай незалежнай Беларусі прынцыпаў «новых канцэпцый і падыходаў». У выніку акрамя традыцыйных сюжэтаў гаспадарчага жыцця, сацыяльнага стану і барацьбы сялянства супраць прыгнёту ў кнізе аддадзена ўвага таксама побыту, духоўнай і матэрыяльнай культуры. Зроблены таксама спробы пераацэнкі некаторых падзей сацыяльнай гісторыі.
Чытаць далей →

Алесь Смалянчук. «Краёвасць» у беларускай i лiтоўскай гiсторыi. 1905-1940 г.


Краёвасць як феномен грамадска-палiтычнага жыцця Беларусi i Лiтвы ( Беларусь i Лiтва разглядаюцца ў межах Вiленскай, Вiцебскай, Гродзенскай, Ковенскай, Магiлёўскай i Мiнскай губ.) з’явiлася ў часы рэвалюцыi 1905-1907 г. Сутнасцю яе iдэалогii было сцвярджэнне прыярытэту агульна-краёвых iнтарэсаў перад iнтарэсамi асобных этнасаў i сацыяльных груп. Апошнiя праявы краёвасцi адносяцца да 1939-1940 г.

Першымi зацiкавiлiся тэмай краёўцаў польскiя даследчыкi. Уладзiслаў Вяльгорскi, Юлiуш Бардах, Крыстына Гамулка i iнш. звычайна разглядаюць краёўцаў у рэчышчы дзейнасцi польскай грамадскасцi Беларусi i Лiтвы. Пры гэтым заўсёды падкрэслiваецца своеасаблiвасць iх самасвядомасцi. Ю.Бардах ахарактарызаваў яе наступным чынам: «Яны былi палякамi з пункту погляду культурнай арыентацыi. Аднак, разважаючы над iх нацыянальнасцю, трэба адзначыць, што заўсёды пераважала пачуццё краёвай прыналежнасцi. Яны падпарадкоўвалi польскiя iнтарэсы агульным iнтарэсам краю»[1]. Гiзберт-Студнiцкi прапанаваў нават увесцi для краёўцаў спецыяльны тэрмiн — «лiцвiн-паляк»[2].
Чытаць далей →

Beavoius, Daniel. Walka o ziemie. Szlachta polska na Ukrainie (Алесь Смалянчук)


BEAVOIUS, D. WALKA O ZIEMIE. Szlachta polska na Ukrainie prawobrzeznej pomiędzy caratem a ludem ukraińskim. 1863-1914. Sejny, 1996. 290.

«Walka o ziemie» — трэцяя кнiга загадчыка кафедры гiсторыi славян Парыжскага унiверсiтэту, якая датычыць гiсторыi палякаў на землях былога Вялiкага Княства Лiтоўскага ў ХIХ — пачатку ХХ ст. Дзве першыя — «Szkolnictwo polskie na ziemiach litewsko-ruskich. 1830-1832.» T.1-2 (Rzym-Lublin); «Polacy na Ukrainie.1831-1863» (Paryż), якiя ў польскiм перакла-дзе выйшлi адпаведна ў 1991 i 1986 г. — выклiкалi вялiкую зацiкаўленасць асаблiва сярод польскiх гiсторыкаў. Новая праца стала прадметам вострых дыскусiй i яшчэ раз пацвердзiла высокi навуковы ўзровень даследаванняў Данiэля Бавуа. Вядомы польскi гiсторык Стэфан Кеневiч ахарактарызаваў яе як навуковую сенсацыю.
Чытаць далей →

Weeks, Theodore R. Nation and State in Late Imperial Russia (Андрэй Кiштымаў)


WEEKS, THEODORE R. Nation and State in Late Imperial Russia: Nationalism and Russification on the Western Frontier, 1863-1914, Northern Illinois University Press 1996. 297.

Няма сумненняў, што гэтая манаграфiя, падрыхтаваная прафесарам гiсторыi унiверсiтэту Паўночнага Iлiнойса Тэадорам Ўiксам, яшчэ неаднаразова будзе аналiзавацца гiсторыкамi. Таму, адзначу адразу, дадзеная рэцэнзiя не прэтэндуе на канчатковы дыягназ. Сёння грунтоўная праца Т.Ўiкса гучыць вельмi актуальна. Распад СССР i нацыянальны рух, якi, вызвалiўшыся з-пад прэсу савецкага таталiтарызму, зноў зрабiўся гiстарычным фактарам не менш уплывовым, чым, напрыклад, эканамiчныя праблемы, вiдавочна стымулююць цiкавасць да пытання дзяржаўна-нацыянальных адносiнаў на мяжы сённяшняга i мiнулага стагоддзяў. Тым больш гэта датычыць па-дзей на той геапалiтычнай мяжы, якая ўжо шмат стагоддзяў аддзяляе Расiю ад заходнееўрапейскай цывiлiзацыi.
Чытаць далей →

Кавко, Алексей. Белорусское Возрождение в историко-литературном контексте (XIX в.) (Мiхась Тычына) / агляды і рэцензіі


КАВКО, АЛЕКСЕЙ. Белорусское Возрождение в историко-литературном контексте (XIX в.) // История национальных литератур. Перечитывая и переосмысливая. Выпуск II. Москва, 1996. C.42-72.

Здавён беларуская навука акцэнтавала сваю ўвагу на праблемах вывучэння нацыянальнай гiсторыi, мастацкай лiтаратуры, культуры, свядома абмяжоўваючы сваю задачу ўласна беларускiмi маштабамi i меркамi. Амаль два стагоддзi, пачынаючы з «фiламатаў» i «фiларэтаў», актуальнымi былi пошукi адказу на пытанне: хто мы такiя, беларусы? Класiчную фармулёўку гэтага вектару даў Янка Купала: i пiсьменнiкi, i навукоўцы, i палiтыкi iмкнулiся да аднаго — «з цэлым народам гутарку весцi». Спарадычныя спробы паставiць беларускае пытанне ў больш шырокi еўрапейскi кантэкст назiралiся ўвесь час, зрэдку вылiвалiся ў цэлыя дыскусii: адну з такiх дыскусiй, тады здавалася, далёкiх ад рэальных патрэбаў беларускага руху, быў распачаў Вацлаў Ластоўскi, апублiкаваўшы на старонках «Нашай Нiвы» у 1913 г. пад псеўданiмам Юрка Верашчака артыкул «Сплачвайце доўг». У апошнiя гады перад сконам камунiстычнай iдэалогii, калi яе бiлi сутаргi нянавiсцi да iншадумства, падобную дыскусiю спрабавалi разгарнуць у беларускiм друку А.Адамовiч, В.Каваленка i iх апаненты Г.Далiдовiч, В.Гiгевiч, Я.Лецка: умоў для адкрытага выказвання думак не было, i дыскусiя сышла на спрэчку «самабытнiкаў» i «усясветнiкаў», як быццам пазiцыю А.Адамовiча, В.Каваленкi, а таксама У.Калеснiка, У.Конана, якiя далучылiся да размовы пазней i спрабавалi выступiць у ролi мiратворцаў, можна звесцi да чагосьцi аднаго. Толькi ў наш час з’явiлася рэальная магчымасць паставiць беларускае пытанне ў шырокi гiстарычна-лiтаратурны кантэкст.
Чытаць далей →

Святлана Марозава. Берасцейская унiя i этнiчная свядомасць беларусаў


Вось ужо два стагоддзi беларусам навязваюць адмоўны гiстарычны стэрэатып царкоўнай унii, якi грунтуецца галоўным чынам на крынiцах, напiсаных яе незычлiўцамi. Унii iнкрымiнуецца мноства злачынстваў супраць народу, самым вялiкiм з якiх быў нiбыта замах на само яго iснаванне. Спроба спраўдзiць трывала ўкаранёны ў нашай свядомасцi набор тэзаў дарэвалюцыйнай расiйскай i савецкай гiстарыяграфii адносна унii, якiм раней беспадзельна давяраў i аўтар гэтых радкоў, дала нечаканыя вынiкi. Стала ясна, што ранейшая навуковая i папулярная лiтаратура недаацэньвала нацыянальна-культурную стойкасць беларускага народу, збядняла i скажала яго мiнулае. Назiраннi за тым, як бачылi, успрымалi i вызначалi лёс унii яе прыхiльнiкi, апякуны i працiўнiкi, дазваляюць аўтару выступiць з антытэзай да многiх традыцыйных поглядаў. Чытаць далей →

Людміла Дучыц. Балты i славяне на тэрыторыі Беларусі ў пачатку II тысячагодзьдзя / Артыкул


У гісторыі не было этнасаў, якія б ня зьмешваліся. Менавіта зьмешваньне заўжды выклікала зьяўленьне народаў. Напрыклад, фармаваньне балгарскай народнасьці ішло ва ўмовах кантактаў паміж славянамі й протабалгарамі, французы зьявіліся ў выніку кантактаў кельтаў, рымлян i германцаў, англічане — кельтаў, рымлян, англаў i саксаў, расейцы — фінаў i славян. Беларускі народ паўстаў у выніку расьсяленьня славян на тэрыторыі пражываньня балтаў i ix зьмешваньня. Гэта прызнана большасьцю археолягаў i вучоных сумежных навук (антрапалёгіі, тапанімікі, гідранімікі, мовазнаўства, анамастыкі, этнаграфіі).

Славяне зьявіліся на нашых землях у сярэдзіне I тысячагодзьдзя, а на Падзьвіньні i ў Панямоньні значна пазьней[1]. Калі на першым этапе міграцыя славян насіла характар ваеннага захопу, то зь цягам часу ix інфільтрацыя ў балцкае асяродзьдзе пайшла i мірным шляхам. Гэты працэс быў вельмі шматгранны. У многіх мясьцінах ён працягваўся амаль да нашых дзён (Абольцы Талачынскага, Гайна Лагойскага раёнаў, ваколіцы Мядзела, Воршы, Дзятлава, Іўя i інш.). Асабліва інтэнсіўнае зьмешваньне балтаў i славян на тэрыторыі Беларусі ішло менавіта ў пачатку II тысячагодзьдзя. Тады ня толькі фармаваўся новы антрапалягічны тып, але й ствараўся сынтэз двух архетыпаў сьвядомасьці. На такой базе i зьявіўся беларускі этнас. Гэта быў час, калі вакол таксама пачыналася складваньне народнасьцяў — палякаў, чэхаў, балгараў, харватаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў i інш.[2]
Чытаць далей →

Аляксандар Смалянчук. Гістарычная сьвядомасьць i ідэалёгія палякаў Беларусі i Літвы на пачатку XX стагодзьдзя


У час рэвалюцыі 1905-1907 г. палякі Беларусі й Літвы нечакана для сябе адчулі, што знаходзяцца ў шматэтнічным грамадзтве, значная частка якога ставіцца да ix варожа. Гэта адчуваньне было зьвязана ў першую чаргу з сацыяльнымі i нацыянальна-культурнымі дамаганьнямі беларускага i літоўскага нацыянальных рухаў. У сацыяльным пляне галоўным зьяўлялася патрабаваньне зямлі. Яно было скіравана супраць польскіх памешчыкаў, якія валодалі больш чым паловай усіх прыватных земляў краю. Нацыянальна-культурныя патрабаваньні, якія закраналі польскія пазыцыі, датычылі ўвядзеньня беларускай i пашырэньня літоўскай мовы ў каталіцкім набажэнстве. Прыняць гэтыя патрабаваньні палякі не маглі. Менавіта польскае землеўладаньне i польскасьць каталіцкага касьцёла зьяўляліся краевугольнымі камянямі польскіх пазыцый у Беларусі й Літве.
Чытаць далей →

Рогалев, Александр Ф. Этнотопонимия Беларуси (на фоне этнической истории) (Руф Агеева)


РОГАЛЕВ, АЛЕКСАНДР Ф. Этнотопонимия Беларуси (на фоне этнической истории). — Гомель, 1993. — 168 С.

Новая праца беларускага тапаніміста А.Рогалева, аўтара кніг «Сьцежкі ў даўніну» (Менск, 1992), «Географические названия Гомельщины» (Гомель, 1992) i шэрагу іншых публікацый, утрымлівае матэрыял па маладасьледаванай тэме — этнатапаніміі Беларусі. Важная роля этнатапонімаў у дасьледаваньні як уласна моўных зьяў, гэтак i фактаў этнічнай гісторыі, добра вядомая ўсім, хто займаецца анамастыкай. Натуральна, што для гісторыкаў i этнографаў, якія вывучаюць пэўны этнас, этнатапонімы ўяўляюць непасрэдную цікавасьць.
Чытаць далей →

Eberhart, Piotr. Przemiany narodowościowe na Białorusi (Аляксандар Смалянчук)

EBERHARDT, PIOTR. Przemiany narodowościowe na Białorusi. — Warszawa, 1994 — 182 S.

Абвяшчэньне незалежнай Рэспублікі Беларусі i набыцьцё польска-беларускімі адносінамі статусу міждзяржаўных спрыяла росту цікавасьці да Беларусі ў польскім грамадзтве. Гэтая цікавасьць не абмінула i польскую гістарыяграфію. У апошнія гады яна папоўнілася дасьледаваньнямі Ю.Туронка, А.Глебовіча, К.Гамулкі i інш., якія былі прысьвечаны розным аспэктам гісторыі Беларусі XX ст. Беларускую тэму працягвае праца П.Эбэрхардта. Гэта першая спроба аналізу тых складаных працэсаў, што адбываліся на працягу XX ст. у нацыянальнай структуры насельніцтва беларускай зямлі. Кніга заканчвае цыкл прац аўтара, у якіх ён дасьледаваў нацыянальныя працэсы на тэрыторыях усходніх суседзяў Польшчы[1].
Чытаць далей →