БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Вялікае Княства Літоўскае'

Артыкулы па тэме ‘Вялікае Княства Літоўскае’

Васіль Варонін. Палітычны лад Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст.


Вывучэнне палітычнага ладу беларускіх земляў у складзе Вялікага Kняства Літоўскага (ВКЛ) да гэтага часу не страціла сваёй актуальнасці. У айчыннай гістарыяграфіі савецкага перыяду гэтай праблеме, як вядома, аддавалася вельмі сціплая ўвага. Таму яе здабыткі абмяжоўваюцца асобнымі заўвагамі ў досыць нешматлікіх працах, прысвечаных гісторыі Беларусі эпохі ВКЛ. Аднак наўрад ці сёння нехта будзе аспрэчваць важнасць і актуальнасць дадзенага пытання. Гісторыі Полацкай зямлі ў гэтых даследаваннях заўсёды будзе належаць асаблівае месца. Вывучэнне шляхоў трансфармацыі старажытных палітычных інстытутаў незалежнага Полацкага княства ў палітычную сістэму федэратыўнага Вялікага Княства Літоўскага можа даць каштоўны матэрыял для параўнальных даследаван няў не толькі ў нашым рэгіёне, але і для Еўропы ў цэлым.
Чытаць далей →

Пытанняў больш, чым адказаў* (Вячаслаў Насевіч)


*Краўцэвіч, Алесь К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Мінск, 1998. 208 c.

За некалькі апошніх гадоў гісторыя Вялікага Княства Літоўскага знайшла належнае месца ў энцыклапедыях, абагульняльных працах па гісторыі Беларусі, школьных і ўніверсітэцкіх падручніках і г.д. Адпаведна змяніліся і патрабаванні да прафесійных гісторыкаў, якія пішуць на гэтую тэму. Ад іх сёння чакаюць не столькі папулярызацыі ведаў, назапашаных папярэднікамі, колькі далейшай распрацоўкі праблем, што застаюцца не да канца вырашанымі.

Кніга Алеся Краўцэвіча, прысвечаная працэсу стварэння ВКЛ, пісалася якраз на працягу тых гадоў, калі адбываліся гэтыя змены. Усведамленне гэтай акалічнасці дапамагае лепш зразумець як яе вартасці, так і недахопы. Кніга пакідае супярэчлівае ўражанне. Здаецца, што ў асобе аўтара змагаюцца публіцыст, апантаны інтарэсамі нацыянальнага адраджэння, і разважлівы гісторык.
Чытаць далей →

Успаміны Еўлашоўскага па–літоўску* (Уладзімір Свяжынскі, Міхаіл Спірыдонаў)


* Jevlašauskis Teodoras. Atsiminimai. Iš senosios gudų kalbos išvertė N. Pranckevičiutė-Lužienė. Parenge D. Vilimas. Vilnius, 1998, 90 p.

Канец XVI — пачатак XVII ст. знамянальныя тым, што ў гэты час у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і інш. (ВКЛ) з’явіўся прынцыпова новы жанр гістарычных крыніц — мемуары. Паўстаўшы на хвалі Рэнесансу, яны адлюстравалі карціну свайго часу ва ўсёй яго разнастайнасці, супярэчлівасці — ад войнаў да дэталяў побыту, даўшы гэтым у рукі гісторыкаў багаты матэрыял па самых розных баках даўнейшага жыцця. І першым, хто занатаваў падзеі свайго часу — значныя і не вельмі — не як летапісец (той прытрымліваўся больш-менш афіцыйнага пункту погляду на падзеі), а як прыватная асоба з уласцівым ёй суб’ектыўным светаўспрыманнем, імкненнем „дятком свым раду свою зоставити», быў шляхціч з Новагародскага павету Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі. Ён прыцягнуў увагу сучаснікаў сваімі здольнасцямі і набытымі самастойна ведамі. Менавіта выключнасць яго ўчынку ў запачаткаванні нашай мемуарыстыкі спрычынілася да таго, што цікавасць да яго мемуарнай спадчыны не слабее вось ужо другое стагоддзе. Як піша сучасны польскі літаратуразнаўца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Чэслаў Мілаш, „Мемуары Еўлашоўскага — можа самы цікавы твор на даўняй беларускай свецкай мове, які і зараз прыемна чытаць»[1] . Чытаць далей →

Ластовский, Геннадий. История и культура Смоленщины с древнейших времён до конца XVIII в. (Валеры Пазднякоў)

Ластовский, Геннадий. История и культура Смоленщины с древнейших времён до конца XVIII в. Учебное пособие для школ Смоленской области. Смоленск, 1997. 136.

Кнiга Г.Ластоўскага належыць да новага для Расii жанру — гэта навучальны дапаможнiк для сярэднiх школаў, у якім разглядаецца гiсторыя асобнай вобласцi сучаснай Расiйскай Федэрацыi, у дадзеным выпадку Смаленскай. Такую з’яву можна разглядаць як адбiтак росту рэгiяналiзму ў Расii.

Наколькi правамоцна вылучаць сучасную Смаленшчыну як асобны культурны i гiстарычны рэгiён? Вобласць на памежжы найбуйнейшых дзяржаваў Усходняй Еўропы — Вялiкага Княства Лiтоўскага i Вялiкага Княства Маскоўскага, пазнейшай Расiйскай Імперыi — некалькi разоў пераходзiла з рук у рукi. Цi гаворыць гэта пра нейкую цэласнасць Смаленшчыны? З кнiгi гэтага не бачна. І паводле iншых дадзеных, Смаленская вобласць у гiсторыi трывала падзялялася на заходнюю i ўсходнюю часткi, прыкладна па лiнii верхняга цячэння Дняпра. Чытаць далей →

Генадзь Сагановiч. Дзве гiсторыi Полацка


Кнiга Д.Аляксандрава i Д.Валадзiхiна «Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в ХII-ХVI в.» (Москва, 1994) рэцэнзавалася мной ледзь не адразу пасля яе з’яўлення*. А параўнальна нядаўна стала распаўсюджвацца надрукаваная ў Полацку брашурка Д.Валадзiхiна, у якой змешчаны адказ апошняга на маю рэцэнзiю[1]. Адмёўшы ўсе заўвагi, у брашурцы Д.Валадзiхiн па-стараўся пераканаць сваiх чытачоў у нiзкай «якасцi працы» рэцэнзента, дэманстраваў мае недакладнасцi. У мяне, аднак, ёсць усе падставы пераадрасаваць гэтыя абвiнавачаннi шаноўнаму маскоўскаму апаненту, дзеля чаго мушу вярнуцца да згаданай кнiгi пра Полацк.
Чытаць далей →

Памяць раённага маштабу (Мiкола Нiкалаеў, Валеры Антонаў)


*Памяць. Наваградскi раён. Мiнск: Беларусь, 1996.
Далей спасылкi на старонкi кнiгi дадзены непасрэдна ў тэксце.

Гэтая кнiга* — чарговы, здаецца, ужо больш чым дваццаты том хронiкi «Памяць» — не можа быць ардынарнай, адной з многiх падобных, хаця i рыхтавалася ў рамках добра вядомай серыi. Па-першае, не ў крыўду iншым гарадам i раёнам, Наваградак ёсць справа асаблiвая. Лёс даўняй сталiцы Вялiкага Княства Лiтоўскага (ВКЛ), роля Наваградчыны ў гiсторыi i, у прыватнасцi, этнiчнай гiсторыi Беларусi настолькi ж значныя i выразныя, наколькi i цьмяныя, загадкавыя, ахутаныя густой смугой легенд, апокрыфаў цi простага маўчання крынiц. З другога боку, сама «Памяць» на працягу дванаццацi год свайго iснавання не заставалася нязменнай. Раслi патрабаваннi да серыi, пашыралiся яе задачы, набываўся вопыт. Досыць параў-наць, напр., адзiн з першых выпускаў — пра Шумiлiнскi раён — шэрую (у любым сэнсе) кнiжыцу, скрозь прысвечаную поспехам у камунiстычным будаўнiцтве, з iлюстрацыйным матэрыялам, што больш нагадваў стэнд нагляднай агiтацыi на плошчы якога-небудзь раённага гарадка (таго ж Шумiлiна), а ўся дакастрычнiцкая гiсторыя змясцiлася на дзевяцi (мы не жартуем) старонках, з цяперашнiм, важкiм наваградскiм томам, да работы над каторым прыцягвалiся буйнейшыя спецыялiсты (iмёны Л. Побаля, В. Чамярыцкага, М. Ермаловiча самi за сябе гавораць), са значным даведачным i картаграфiчным апаратам, нават бiблiяграфiяй, — каб бачна ўразумець пройдзены «Памяццю» шлях i яе дасягненнi.
Чытаць далей →

Узнаўленне публiкацыi Метрыкi ВКЛ (Miхаiл Спiрыдонаў)


Апублiкавана чарговая кнiга Метрыкi Вялiкага Княства Лiтоўскага (Литовская Метрика: 6-я книга судных дел (1528-1547) / Подгот. И. Валиконите, С. Лазутка и др., Вильнюс: Издательство Вильнюсского университета 1995. 448. Далей ў тэксце спасылкі даюцца на старонкі і нумары менавіта гэтай публікацыі). Архiў канцылярыi вялiкага князя лiтоўскага, што фармаваўся ў ХV-ХVIII ст., з’яўляецца адным з самых важных комплексаў крынiц па гiсторыi Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рускага, Жамойцкага i далей (ВКЛ), у складзе якога да Люблiнскай унii 1569 г. знаходзiлася i ўся сучасная тэрыторыя Беларусi. У гiстарычнай лiтаратуры яго традыцыйна ўмоўна называюць «Лiтоўскай Метрыкай». На нашу думку, навукова больш дакладнай з’яўляецца назва «Метрыка ВКЛ». Яе складаюць амаль выключна кнiгi афiцыйных копiй актаў, што афармлялiся ў канцылярыi вялiкага князя або паступалi ў яе.
Чытаць далей →

Улашчык М. М. Першы Літоўскі Статут (З гісторыі знаходак рукапісаў і іх вывучэння)


У літаратуры за гэтым зводам замацавалася тры назвы: Статут 1529 г.[1], бо ён быў зацверджаны ў тым годзе, затым «Першы», бо пазней былі зацверджаныя яшчэ Статуты 1566 і 1588 г., і, нарэшце, «Стары». Паколькі ў арыгінале ён называўся «Права писаные», то назва «Статут» прыйшла да яго пазней, калі ўступілі ў дзеянне два наступныя. Назва «Літоўскі» зараз выклікае пярэчанні, бо гэта быў звод ня толькі для літоўскай часткі Вялікага Княства, але для ўсяго гаспадарства, і, напрыклад, у выданні 1960 г. ён названы «Статутам Вялікага Княства Літоўскага».

28 студзеня 1588 г. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт III Ваза зацвердзіў Статут (звод законаў) для Вялікага Княства Літоўскага, які звычайна называецца трэцім. Статут 1588 г. дзейнічаў у Вялікім Княстве Літоўскім да канца існавання Рэчы Паспалітай, а пасля далучэння Беларусі і Літвы да Расіі ў губернях Віцебскай і Магілеўскай — да 1831 г., у губернях жа Кіеўскай, Валынскай, Падольскай, Менскай, Віленскай і Гарадзенскай — да 1840 г.[2] Чытаць далей →

Зачараваны Вялікім Княствам. Размова з прафэсарам Ю. Бардахам

У лістападзе 1994 г. споўнілася 80 гадоў вядомаму польскаму гісторыку Юліюшу Бардаху, прафэсару Варшаўскага ўнівэрсытэту, доктару габілітаванаму, сапраўднаму члену Польскай Акадэміі Навук, італьянскай Accademia Nationale dei Lincei, Камісіі Славістычных Студыяў пры Сусьветным Камітэце Гісторыкаў i многіх міжнародных навуковых таварыстваў. Сёлета адзначаецца 60 гадоў яго навуковай дзейнасьці.

Можна безь перабольшаньня сказаць, што прафэсара Ю.Бардаха ведаюць у навуковым сьвеце цэлай Эўропы. Гэта сапраўды выдатны вучоны, цікавы сваёй шматграннасьцю, унівэрсальнасьцю. Найперш ён мэдыевіст i гісторык права. Але пры гэтым у дыяпазоне дасьледчыцкіх інтарэсаў прафэсара i новачасная праблематыка, i нават XX ст. Ю.Бардах належыць да кола.тых, хто ўнікліва дасьледуе крыніцы, i ў той жа час гэта аўтар шматлікіх падручнікаў, шырокіх сынтэзаў па гісторыі дзяржавы й права. Вучоны аднолькава сур’ёзна займаецца i мэтадалёгіяй дысцыпліны, i гісторыяй гістарыяграфіі. Ён — патрабавальны крытык i сьмелы палеміст, актыўны папулярызатар гісторыі й выдатны дыдактык, арганізатар унівэрсытэцкай навукі.
Чытаць далей →

Александров Д., Володихин Д. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVІ в. (Генадзь Сагановіч)


АЛЕКСАНДРОВ, Д., ВОЛОДИХИН, Д. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI веках. Отв. ред. В. Янин. — Москва, 1994. — 134 С.

Кнігу расейскіх гісторыкаў складаюць уводзіны, пяць разьдзелаў i дадатак у выглядзе імяннога паказальніка. На самым яе пачатку аўтары адзначылі, што выданьне «заклікана зьліквідаваць лакуну ў палітычнай гісторыі Полаччыны». I сапраўды, у нас не было яшчэ асобных манаграфічных дасьледаваньняў палітычных аспэктаў мінулага ня толькі Полаччыны, але й іншых земляў сярэднявечнай Беларусі. Шкада толькі, што ў працы гэтая гісторыя зьведзена адно да «найболып вострых момантаў полацка-літоўскіх адносін», або нават да агульных сюжэтаў «адносін літоўска-рускіх». Затое дасьледчыкі паабяцалі рэканструяваць ix «з максымальна магчымай (!) дакладнасьцю» (С.7).
Чытаць далей →

Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV-XVIII w. (Генадзь Семянчук)

Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV-XVII1 wieku. Spisy / Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994.- 255 S.

Пачынаючы з 1985 г. Інстытут гісторыі Польскай Акадэміі Навук i бібліятэка ў Курніку выдаюць фундамэнтальную сэрыю «Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XIV-XVIII w. Spisy». Яе галоўным рэдактарам зьяўляецца праф. Антоні Гансяроўскі. На сёньня пабачылі сьвет 17 кніг гэтай сэрыі. Менавіта апошняя, пазначаная томам XI, сталася адзінаю, прысьвечанаю Вялікаму Княству Літоўскаму. Такім чынам, па словах А.Гансяроўскага, «нарэшце удакладніўся тытул усёй сэрыі, бо ВКЛ разам з Каронай стваралі Рэч Паспалітую». Чытаць далей →