БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Беларуская Народная Рэспубліка'

Артыкулы па тэме ‘Беларуская Народная Рэспубліка’

Падарожжы ў БНР*


* ЧЕРНЯКЕВИЧ, АНДРЕЙ. БНР. Триумф побежденных. Минск: А. Н. Янушкевич, 2018. 302 с.;
ШУПА, СЯРГЕЙ. Падарожжа ў БНР. Архіўны раман (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. 282 с.

На пачатку 1990-х г. у межах пэўнага “рамантычнага” нацыянальнага дыскурсу нарадзіўся міф пра БНР як узор і сімвал беларускай дзяржаўнасці. Гэта быў свайго роду рэванш за доўгія гады афіцыйнага савецкага бяспамяцтва і здзеку з памяці “айцоў” Беларускай Народнай Рэспублікі. У гістарыяграфію і культурную памяць дзеячы Адраджэння вярталіся як нацыянальныя героі. Яны арганічна ўпісваліся ў час, які быў напоўнены верай у новае Адраджэнне і перспектывы развіцця незалежнай і дэмакратычнай Беларускай дзяржавы. Падкрэсліваўся этнакультурны падмурак БНР, адзначаліся традыцыі талерантнасці тытульнай нацыі і яе прыхільнасць да дэмакратычных каштоўнасцяў.

Аднак Рэспубліка Беларусь аказалася непадобнай як на мары рамантыкаў 1990-х, так і на створаны гісторыкамі вобраз свайго прататыпа з 1918 г. Паўставалі пытанні: Ці не падманула нас гісторыя? Чаму ўзнёслы нацыянальны праект пад назвай “БНР”, які не быў рэалізаваны з-за неспрыяльных геапалітычных чыннікаў, не атрымалася здзейсніць у новых абставінах? Чаму праблемы беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння канца ХХ – пачатку ХХІ ст. усё больш нагадваюць сітуацыю эпохі “Нашай Нівы”? Чытаць далей →

Беларуская Народная Рэспубліка – крок да незалежнасці: да 100-годдзя абвяшчэння: гістарычны нарыс / А. А. КАВАЛЕНЯ [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. Мінск: Беларуская навука, 2018. 157 с.


Калектыўная навуковая манаграфія звычайна прадугледжвае акумуляцыю дасягненняў асобных даследчыкаў і сыходзіць з дыялектычнага ўяўлення пра пераўтварэнне колькасці ў якасць дзеля эфектыўнай рэалізацыі нейкай агульнай мэты. Часам, аднак, калектыўная манаграфія нівелюе саму асобу навукоўца, перакладаючы на яе аўтараў адказнасць за тыя ці іншыя высновы, якія на самай справе яны, магчыма, і не падзяляюць, – калектыўную адказнасць. Чытаць далей →

Michaluk, Dorota. Białoruska Republika Ludowa 1918-1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń, 2010 (Анастасія Ільіна)


MICHALUK, DOROTA. Białoruska Republika Ludowa 1918–1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń, Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010. 600 s.

Кніга „Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці” даследчыцы Дароты Міхалюк выйшла ў 2010 г. у польскім навуковым выдавецтве Універсітэта Мікалая Кaперніка (Торунь). Гэтая праца для звычайнага беларускага чытача, зрэшты, як і для абазнаных навукоўцаў, вельмі важная і знакавая. Пагодзімся, што беларуская гістарычная навука доўга чакала грунтоўнай, шматбаковай апрацоўкі гэтай тэмы. Хоць сёння ў Беларусі ніхто не рашыўся на такую агромністую працу (выключэнне — выданне архіваў БНР[1]), прабел у нашай гістарыяграфіі нарэшце запоўнены. Адказ на пытанне, чаму беларускія гісторыкі нават пасля развалу Савецкага Саюза пазбягалі шчыльнага дакранання да гэтай тэмы, доўга шукаць не трэба. Відавочна, што ў сучаснай Беларусі тэма ў навуковых колах застаецца ў пэўнай ступені забароненай і кан’юнктурна нявыгаднай. Без сумневу, сёння аб’ектыўна напісаную працу па гісторыі БНР у Беларусі ніводнаму гісторыку абараніць не ўдасца. Таму выданне гэтай кнігі, нават па-за межамі Беларусі, трэба вітаць, тым больш што аўтарка ажыццявіла сваё даследаванне на вельмі высокім прафесійным узроўні.
Чытаць далей →

Цімох Кавалеўскі. Беларуская Народная Рэспубліка як дэмакратычная альтэрнатыва бальшавіцкай дыктатуры ў Беларусі


Большасць сучасных даследчыкаў разглядаюць Беларускую Народную Рэспубліку як неад’емнае звяно, адну з найважнейшых вехаў у гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Нават афіцыйная гістарыяграфія Рэспублікі Беларусь прызнае сёння гістарычную заканамернасць абвяшчэння БНР, лічыць яе лагічным вынікам імкнення беларускага народа, найперш яго палітычнай эліты, да здабыцця дзяржаўнай самастойнасці і пачаткам будаўніцтва незалежнай нацыянальнай дзяржавы [1]. У сучасным навуковым дыскурсе ўжо практычна нікім не аспрэчваецца, што БНР была ўласна беларускім праектам, а не польскай, нямецкай ці яшчэ чыёйсьці інтрыгай, што перадумовы і матывацыі, якія прывялі да яе ўтварэння, не былі прыўнесеныя звонку, а караніліся ў самім беларускім соцыуме.

За апошнія дзесяцігоддзі беларускімі і замежнымі гісторыкамі даволі падрабязна рэканструяваны падзеі, звязаныя з гісторыяй абвяшчэння і функцыянавання Беларускай Народнай Рэспублікі. Працэс вывучэння падзейнага боку феномена БНР працягваецца і сёння – у напрамку ўсё большага заглыблення ў гістарычны матэрыял, дэталёвага выяўлення прычынна-выніковых сувязяў паміж фактамі, робяцца паспяховыя намаганні па ўзнаўленні біяграфій гістарычных дзеячоў.

Не паўтараючы наяўнага наратыву пра БНР, паспрабуем засяродзіць увагу на змястоўным напаўненні той формы дзяржаўнасці, якую яна мелася сабой увасобіць, на некаторых яе сутнасных характарыстыках, а менавіта: каму павінна была належаць улада ў беларускай дзяржаве? якая прадугледжвалася форма кіравання? на аснове якіх прынцыпаў мусіла функцыянаваць сістэма дзяржаўных органаў? якімі правамі і абавязкамі надзяляліся грамадзяне беларускай дзяржавы? які палітычны рэжым намерваліся сцвердзіць у БНР яе заснавальнікі? І як падсумаванне – чым дзяржаўнасць у форме БНР мусіла адрознівацца ад навязанай урэшце беларусам савецкай формы дзяржаўнасці? Чытаць далей →

Станіслаў Рудовіч. Кім быў Вацлаў Іваноўскі


Туронак Юры. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. Мінск: Медысонт, 2006. — 180 с., [16] с. іл.

Працы па гісторыі Беларусі польскага даследчыка беларускага паходжання Юрыя Туронка набылі вядомасць на радзіме яго бацькоў у канцы 1980-х — пачатку 90-х г. Апрача шэрагу артыкулаў, у 1993 г. у Мінску ў перакладзе на беларускую мову была выдадзена доктарская манаграфія Ю. Туронка „Беларусь пад нямецкай акупацыяй». Вядома, не ўсе пагаджаліся з падыходамі і высновамі даследчыка. Але бясспрэчна, што на фоне тагачаснай айчыннай гістарыяграфіі, якая толькі пачынала выкарасквацца з-пад савецкага ідэалагічнага кантролю, публікацыі д-ра Туронка выгодна вылучаліся і смелым выбарам тэматыкі, і выкарыстаннем масы недаступных для савецкіх гісторыкаў крыніц, i дасканалай методыкай іх аналізу, якая дазваляла аўтару нават пры абмежаванасці дакументальнай базы атрымліваць максімум цікавай інфармацыі. Кідалася ў вочы і яшчэ адна ўласцівасць творчай манеры гісторыка: не ўтойваючы сваіх сімпатый да беларускай ідэі і яе рупліўцаў, даследчык тым не менш не парушаў прынцыпу навуковай аб’ектыўнасці, непрадузята і часам даволі крытычна ацэньваў многія знакавыя падзеі і постаці беларускай гісторыі, разбураючы тым самым шэраг устаялых стэрэатыпаў не толькі падсавецкай, але і альтэрнатыўнай ёй эмігранцкай гістарыяграфіі.
Чытаць далей →

Latyszonek, Oleg. Białoruśkie formacje wojskowe 1917-1924 (Аляксей Лiцвiн)


LATYSZONEK, OLEG. Białoruśkie formacje wojskowe 1917-1924. Białystok, 1995. 273.

Сярод праблемаў, да сённяшняга дня зусiм слаба распрацаваных у беларускай гiстарыяграфii, — удзел беларусаў у барацьбе за свабоду i незалежнасць свайго краю пасля абвяшчэння незалежнай беларускай дзяржавы, Беларускай Народнай Рэспублiкi. Прычынаў тут некалькi. Галоўная — штучнае замоўчванне савецкай гiстарыяграфiяй iснавання такога руху наогул, а там, дзе цалкам змаўчаць было немагчыма, яго паказвалi слабым, кволым, не маючым анiякай падтрымкi ў масах, iснуючым толькi дзякуючы падтрымцы «замежных iмперыялiстаў», немцаў, палякаў, Антанты i г.д. Мэтай такога падыходу было прымусовае навязванне iлжывага мiфу пра тое, што толькi дзякуючы бальшавiкам беларусы ўпершыню ў гiсторыi атрымалi незалежнасць. Зразумела, пры такiм падыходзе не магло быць i мовы пра нейкае аб’ектыўнае асвятленне працэсаў, ахапiўшых Беларусь у тыя часы. Трэба адзначыць, што ў змяншэннi значэння беларускага нацыянальнага руху тады былi зацiкаўлены не толькi бальшавiкi, але i кiраўнiцтва Польшчы, а таксама Лiтвы i Латвii, якiя не супраць былi адхапiць кавалак тэрыторыi Беларусi, што i рабiлi, заключаючы мiрныя дагаворы з Савецкай Расiяй. Не дзiўна, што праз усё гэта засталося зусiм мала звестак аб збройнай барацьбе беларусаў за сваю незалежнасць, аб тых беларускiх вайсковых фармаваннях, якiя iснавалi не толькi на тэрыторыi Беларусi, але i на тэрыторыi Польшчы, Украiны, Лiтвы, Латвii, Эстонii i Малдавii.
Чытаць далей →