БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Гiстарыяграфiя'

Артыкулы па тэме ‘Гiстарыяграфiя’

Białokozowicz, Bazyli. Między Wschodem a Zachodem (Рышард Радзiк)


BIAŁOKOZOWICZ, BAZYLI.  Między Wschodem a Zachodem. Z dziejów formowania  się białoruskiej świadomości narodowej. Białystok, 1998.  180.

Гэтая кнiга — дваццаць першы выпуск Бiблiятэчкi Беларускага Лiтаратурнага Таварыства „Белавежа“. Складаюць яе, апрача ўступу i заканчэння, чатыры раздзелы, апублiкаваныя раней у навуковых часопiсах i зборнiках. Версii, змешчаныя ў кнiзе, значна пашыраныя i дапоўненыя аўтарскімі развагамi, друкаванымі ў iншых артыкулах знанага польскага славiста Базыля Белаказовiча. (Гл.: Рэдакцыйныя каментары, с.152–153).
Чытаць далей →

Генадзь Сагановiч. У пошуках Сярэднявечча

Гiсторык ведае, што ўсялякi падзел часу на перыяды штучны.
Дзiтрых Гергард

Мiнула шэсць гадоў, як абвалiўся Савецкi Саюз, а ў гуманiстыцы яшчэ так мала змянiлася. Крытыка i перагляд метадалагiчных падыходаў старой гiстарыяграфii ў Беларусi толькi пачынаюцца. У нас дасюль яшчэ не было сур’ёзных навуковых дыскусiй, хоць гiсторыкi-практыкi непазбежна сутыкаюцца з многiмi праблемамi, абумоўленымi непрыдатнасцю ранейшых прынцыпаў для адэкватнага тлумачэння гiстарычнага працэсу. Адным з цэнтральных пытанняў такога характару з’яўляецца перыядызацыя. Беларускiя гiсторыкi яшчэ нiколi не надавалi ёй належнага значэння. Нават сярод навучальнай лiтаратуры спецыяльны параграф, у якiм уводзiцца адпаведны падзел мiнулага на перыяды, маюць толькi «Кароткi нарыс» Усевалада Iгнатоўскага ды унiверсiтэцкi дапаможнiк часоў стагнацыi[1]. I вось у апошнiя гады становiшча з перыядызацыяй у беларускай гiстарыяграфii быццам стала мяняцца, аднак робiцца гэта настолькi легкадумна, што выклiкае адно здзiўленне.
Чытаць далей →

Эдвард Г. Кар. Гiсторык i яго факты*


* Carr E.H. The Historian and His Facts // яго ж, What is History. London. 1990. P.7-30.
Што такое гiсторыя? Якiм бы бессэнсоўным i непатрэбным не здавалася такое пытанне, працытую два ўрыўкi, датычныя адпаведна першага i другога выданняў Cambridge Modern History („Кембрыджскай новай гiсторыi»). Эктан у сваiм дакладзе аб працы, выкананай над гэтым выданнем, у кастрычнiку 1896 г. перад сiндыкамi Cambridge University Press гаварыў:

Iснуе ўнiкальная магчымасць усю сукупнасць ведаў, якiя ХIХ ст. рыхтуецца перадаць нашчадкам, запiсаць самым прымальным для найбольшай колькасцi людзей спосабам… Нам трэба зрабiць гэта шляхам рацыянальнага падзелу працы, i прынесцi ў кожны дом канчатковы дакумент i самыя плённыя вынiкi мiжнародных даследаванняў.

Чытаць далей →

Лорэнс Стоўн. Вяртанне наратыву: развагi пра новую старую гiсторыю*


Я вельмi абавязаны маёй жонцы i маiм калегам — прафесарам Робэрту Дэрнтану, Наталi Дэйвiс, Фэлiксу Джыльбэрту, Чарльзу Джылiспi, Тэадору Рабу, Карлу Шорскэ i многiм iншым за каштоўныя заўвагi да першага варыянту гэтага нарысу. Бальшыню iхных прапановаў я прыняў, аднак адказнасць за канчатковы вынiк нясу толькi я.

* Stone, Lawrence. The revival of narrative: reflections on a new old history, — Chapter 3 from his book: The past and the present. Boston, London and Henley, 1981.P.74-96

I

Гiсторыкi заўсёды апавядалi гiсторыi. Ад Фукiдзiда з Тацытам да Гiбона з Маколеем iхная найвялiкшая амбiцыя заў-жды палягала ў тым, каб выкласцi свой аповед жывою, элегантнаю прозаю. Гiсторыя лiчылася галiною рыторыкi. Аднак у апошнiя пяцьдзесят гадоў дзеячы т. зв. «новае гiсторыi» перыяду пасля II сусветнай вайны[1], якiя ўважалi сябе за авангард свае прафесii, зняславiлi гэтую апавядальнiцкую функцыю. У Францыi апавядальнiцтва адрынулi як l’histoire événementielle («гiсторыю падзеяў»). Цяпер, аднак, я заўважаю прыкметы падводнае плынi, якая зноў зацягвае шмат каго з вядомых «новых гiсторыкаў» у тую цi iншую форму наратыву.
Чытаць далей →

Лорэнс Стоўн. Будучыня гiсторыi*


* Stone L. The future of history//Historia a debate. Tomo 1. P. 177-189.

Пятнаццаць гадоў таму, у 1978 г. П’ер Нора, супрацоўнiк Вышэйшай школы сацыяльных даследаванняў у Парыжы, прапанаваў наступную характарыстыку стану сучаснай гiстарычнай навукi:

«Мы жывем у перыяд выбуху Гiсторыi. Новыя праблемы, аплодненыя сумежнымi дысцыплiнамi, i пашырэнне на ўвесь свет гiстарычнай свядомасцi, доўга ўласцiвай адной Еўропе, неверагодна ўзбагацiлi спектр пытанняў, якiя гiсторыкi адрасавалi мiнуламу. Гiсторыя, да нядаўняга часу прысвечаная аповеду пра тыя падзеi, якiя ўражвалi сучаснiкаў, бiяграфiям вялiкiх людзей i палiтычным лёсам нацыяў, змянiла свае метады, структуру i мэты.
Чытаць далей →

Губэрт Лашкевiч. Беларусь i беларусы ў польскiх падручнiках па гiсторыi


1. Навучальныя праграмы

У нiводнай навучальнай праграме, акрамя праграмы 1981 г., беларуская праблематыка не была вылучана асобна. Гэта, вiдавочна, не азначае, што яна нiяк не выступае ў гэтых пра-грамах. Нагоду, каб закрануць яе, даюць тэмы, звязаныя з па-дзелам Рэчы Паспалiтай, паўстаннямi 1830-1831 i 1863-1864 г. на тэрыторыi колiшняга Вялiкага Княства Лiтоўскага, пытаннi нацыянальнага адраджэння, становiшча нацыянальных мяншыняў у II Рэчы Паспалiтай, i г.д. Застаецца аднак фактам, што само найменне Беларусь з усiх праграмаў фiгуруе толькi ў вышэйзгаданай — у сувязi з нацыянальнымi пытаннямi на землях колiшняе Рэчы Паспалiтае ў другой палове XIX i на пачатку XX ст., а таксама там, дзе гаворка заходзiць пра нацыянальныя мяншынi II Рэчы Паспалiтай (Program 1981, 23, 29). У iншых прагледжаных намi навучальных праграмах з гiсторыi (гл. iх пералiк у бiблiяграфii) беларуская праблематыка таксама не выступае як самастойнае пытанне.
Чытаць далей →

Генадзь Сагановiч. Дзве гiсторыi Полацка


Кнiга Д.Аляксандрава i Д.Валадзiхiна «Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в ХII-ХVI в.» (Москва, 1994) рэцэнзавалася мной ледзь не адразу пасля яе з’яўлення*. А параўнальна нядаўна стала распаўсюджвацца надрукаваная ў Полацку брашурка Д.Валадзiхiна, у якой змешчаны адказ апошняга на маю рэцэнзiю[1]. Адмёўшы ўсе заўвагi, у брашурцы Д.Валадзiхiн па-стараўся пераканаць сваiх чытачоў у нiзкай «якасцi працы» рэцэнзента, дэманстраваў мае недакладнасцi. У мяне, аднак, ёсць усе падставы пераадрасаваць гэтыя абвiнавачаннi шаноўнаму маскоўскаму апаненту, дзеля чаго мушу вярнуцца да згаданай кнiгi пра Полацк.
Чытаць далей →

«Жыццё i дзейнасць М.В.Доўнара-Запольскага» (Вiталь Скалабан)

Мiжнародная навуковая канферэнцыя пад такой назвай адбылася 1-2 лiпеня 1997 г. у Рэчыцы, на радзiме выдатнага беларускага вучонага Мiтрафана Вiктаравiча Доўнара-Запольскага. Прысвячалася яна 130-й гадавiне з дня нараджэння гiсторыка. Арганiзатарамi канферэнцыi выступiлi Гомельскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Францiшка Скарыны, Рэчыцкi гарадскi выканаўчы камiтэт, лiтаратурна-гiстарычны i грамадска-культурны часопiс «Палессе», а дабрадзеямi — вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» i прадпрыемства па транспартаванню наф-ты «Дружба».

Былi заслуханы i абмеркаваны даклады i паведамленнi сталiчных навукоўцаў М.Бiча, А.Лiса, З.Яцкевiча, З.Шыбекi, А.Вялiкага, Р.Платонава, Г.Штыхава, А.Гануша, Я.Янушкевiча, П.Кручка, У.Конана, В.Скалабана, А.Кiштымава, М.Шумейкi, гомельскiх З.Паўлаўца i I.Нямкевiча, Дз.Карава з Гораднi i А.Каўкi з Масквы, расiйскiх гiсторыкаў С.Мiхальчанкi i А.Дуброўскага з Бранска, а таксама I.Вербы з Украiны (Кiеў). З вялiкай цiкавасцю быў прагледжаны дакументальны фiльм пра М.В.Доўнара-Запольскага, створаны рэжысёрам Ю.Лысятавым па сцэнары А.Лiса. На канферэнцыi яскрава выявiлася шматграннасць асобы М.В.Доўнара-Запольскага, беларускага гiсторыка, аднаго з заснавальнiкаў нацыянальнай гiстарыяграфiчнай канцэпцыi, этнографа, лiтаратуразнаўцы, якi ўнёс свой уклад i ў украiнскую ды расiйскую навуку. Творчая спадчына слыннага навукоўцы павiнна быць уключана ў кантэкст сучаснага духоўнага жыцця Беларусi, Расii i Украiны.
Чытаць далей →

Эдвард Гэлет Кар. Прычыннасць у гiсторыi*


* Carr, Edward H., Causation in History // What is History? Pinguin Books 1990, 87-108.
Калi малако кiпяцiць у патэльнi, яно выбяжыць. Я не ведаю i зусiм не хачу ведаць, чаму так адбываецца. Калi б нехта стаў патрабаваць адказу, я мог бы спiсаць гэта на ўласцiвасць малака выбягаць. Дастаткова справядлiва, але гэта нiчога не тлумачыць. Вiдавочна, такi адказ сведчыць, што я не прыродазнавец. Гэтаксама нехта можа казаць i нават пiсаць пра падзеi мiнулага без нiякага жадання даведацца, чаму яны адбылiся. Нехта пагодзiцца са сцверджаннем, што II сусветная вайна пачалася з прычыны таго, што Гiтлер хацеў вайны. Гэта дастаткова справядлiва, але не тлумачыць нiчога. Тады той нехта не мае нiякага права называць сябе даследчыкам гiсторыi або гiсторыкам. Вывучэнне гiсторыi ёсць вывучэннем прычынаў. Гiсторык пастаянна задае сабе пытанне «Чаму?», i пакуль ёсць надзея знайсцi адказ, ён не можа супакоiцца. Вялiкi гiсторык — цi я б сказаў шырэй, вялiкi мысляр -гэта чалавек, якi задае пытанне «Чаму?» у дачыненнi да новых рэчаў, або да старых рэчаў у новых кантэкстах.
Чытаць далей →

Георг Iгерс. Марксiсцкая гiстарыяграфiя ад гiстарычнага матырялiзму да крытычнай антрапалогii*


* Iggers, Georg G., Die marxistische Geschichtswissenschaft vom Historischen Materialismus zur kritischen Anthropologie, in; Ders., Geschichtswissenschaft im XX. Jahrhundert. Ein kritischer Überblick im internationalen Zusammenhang, Göttingen 1993, 63-73.

З крахам сiстэмы рэальнага сацыялiзму, якая лiчылася ўвасабленнем марксiсцкiх цi марксiсцка-ленiнскiх iдэй, само па сабе паўстала пытанне, цi не страцiў марксiзм сваю актуальнасць i як навуковы метад, а не толькi як грамадская сiстэма.
Чытаць далей →

Мiраслаў Фiлiповiч. Мiхаiл Чарняўскi i яго канцэпцыя гiсторыi Русi i Расii

I. Бiяграфiя

Мiхаiл Чарняўскi нарадзiўся ў 1922 г. у Гарбiне, у сям’i эмiгрантаў з Расii. Вучыўся ў ангельскамоўных школах у Кiтаi, пасля пераехаў з сям’ёй у Злучаныя Штаты i пачаў вучыцца ў Калiфарнiйскiм унiверсiтэце. Спачатку заняўся сучаснай гiсторыяй: ягоная магiстарская праца прысвечаная вобразу ЗША ў Савецкiм Саюзе ў 1936-46 г.[1]. Сярод прафесароў у Бёрклi тады быў i эмiгрант з Нямеччыны Эрнэст Кантаровiч, гiсторык Сярэднявечча, якi спецыялiзаваўся ў даследаваннi гiсторыi iдэi. Чарняўскi ўвайшоў у кантакт з iм i стаў з часам адным з найблiжэйшых вучняў i прыяцеляў Кантаровiча.
Чытаць далей →

Ёган Гейзынга. Нацыяналізм у сярэднявеччы


Нацыяналізм у сярэднявеччы[1]

Выдатны галяндзкі гісторык культуры Ёган Гейзынга (1872-1945) аспрэчвае погляд Ганса Кона, быццам у сярэднія вякі нацыяналізму не было. На самай справе, сцьвярджае Гейзынга, сучасны нацыяналізм адрозьніваецца ад сярэднявечнага толькі тым, што першы «больш відавочны». На думку дасьледчыка, падмурак нацыяналізму быў закладзены яшчэ ў 1100 г., i да сыходу сярэднявечча пачуцьці, зьвязаныя зь ім, атрымалі трывалую глебу ва ўсіх рэгіёнах эўрапейскай супольнасьці.
Чытаць далей →

Аўгуст Нічкэ. Праблематыка гістарычнай антрапалёгіі


Тлумачэньні да дасьледаваньня гісторыі дзяцінства i юнацтва[1]

Тыя, што сёньня гавораць пра гістарычную антрапалёгію, не заўсёды маюць на ўвазе адно й тое ж.

Некаторыя гісторыкі выкарыстоўваюць слова антрапалёгія ў англа-саксонскім сэнсе. Яны мысьляць пры гэтым навуку, якая раней у Нямеччыне называлася этналёгіяй. Гэтыя гісторыкі зьвяртаюцца да гістарычных крыніцаў з тымі пытаньнямі, якія звычайна ставяць этнолягі. Так яны дасьледуюць штодзённае жыцьцё, структуру сям’і, выхаваньне дзяцей, формы шлюбу, працоўныя навыкі. Паколькі яны вывучаюць грамадзтвы мінулага, іхняя праца мае гістарычны характар; вынікі гэтай працы мусяць дапаўняць апісаньне й аналіз палітычных падзей i эканамічных працэсаў[2].
Чытаць далей →