Пад час знаёмства з рэцэнзіяй супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (далей — НГАБ) А. М. Латушкіна і З. Л. Яцкевіча[1] на «Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (XIII—XVIII стст., перыяд Вялікага княства Літоўскага»[2] (далей — «МР») міжволі ўзнікае некалькі пытанняў: няўжо ў тэксце амаль на 170 старонак, які размеркаваны на больш чым 1000 артыкулаў, няма ніводнай карыснай і кампетэнтнай рэкамендацыі; як атрымалася, што такому «малападрыхтаванаму» аўтару, якім з’яўляецца А. І. Груша, даручылі такую складаную (як адзначаюць рэцэнзенты, «вартую намаганняў цэлага аддзела ці нават інстытута») і адказную працу; нарэшце, куды глядзела рэдкалегія на чале з навуковым рэдактарам, вядомым расійскім археографам Г.Харашкевіч? Але, быць можа, «МР» з’яўляюцца «малапрыстасаванымі» не для ўсіх публікатараў; быць можа, прычына не ў кваліфікацыі аўтара «МР», а рэдкалегія даволі паспяхова справілася са сваімі задачамі? Давайце разбярэмся.
Чытаць далей →
