БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Максім Макараў. Важнае даследаванне пра гарады Беларусі і Ўкраіны


*Christophe von Werdt. Stadt und Gemeindebildung in Ruthenien: okzidentalisierung der Ukraine und Weißrusslands im Spätmittelalter und in der fruhen Neuzeit. Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2006. 326 S.

Праца швейцарскага гісторыка Крыстафа фон Верта прысвечана вывучэнню тых зменаў, якія адбыліся ў жыцці местаў Украіны і Беларусі ў эпоху позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Згаданая тэма мае дастаткова багатую гістарыяграфію, аднак рэцэнзаваная кніга вылучаецца на фоне іншых урбаністычных даследаванняў маштабнасцю пастаноўкі пытання. Фактычна гэта першая спроба стварыць цэльны вобраз еўрапеізацыі местаў усходнеславянскіх земляў ВКЛ і Каралеўства Польскага ў рамках асобнай манаграфіі. Паспрабуем паказаць асноўныя палажэнні працы і пракаментаваць іх там, дзе, на наш погляд, неабходна зрабіць заўвагі.

Чытаць далей →

Studia z dziejów Europy Wschodniej. Księga pamiątkowa dedykowana Profesorowi Arturowi Kijasowi w 70 rocznicę urodzin. Poznań, 2010 (Марцэлі Косман)

Studia z dziejow Europy Wschodniej. Księga pamiątkowa dedykowana Profesorowi ARTUROWI KIJASOWI w 70 rocznicę urodzin / Pod redakcją GRZEGORZA BŁASZCZYKA i PIOTRA KRASZEWSKIEGO. Poznań: Wydawnictwo Poznań skiego Towa rzys twa Przyjacioł Nauk, 2010. 507 s.

Артур Кіяс замыкае спіс вучняў вялікага польскага медыявіста Генрыка Лаўмяньскага (1896–1984), звязанага з Віленскім універсітэтам, а з 1945 г. і да канца жыцця — з Познаньскім універсітэтам, якія атрымалі прафесарскія тытулы (апрача яго, такімі вучнямі, у храналагічнай паслядоўнасці, былі Ежы Ахманьскі, Марцэлі Косман, Станіслаў Александровіч і Марыя Барбара Тапольская). Усе яны, ідучы даваеннымі сцежкамі Майстра, зрабілі вялікі ўнёсак у вывучэнне гісторыі Літвы і Беларусі. Аўтарамі каштоўных доктарскіх дысертацый былі наступныя пяць вучняў Лаўмяньскага, сярод якіх двое займаліся падзеямі на тым самым абшары ў канцы Сярэднявечча — пачатку Новага часу.
Чытаць далей →

Między Odrą a Uralem. Księga dedykowana Profesorowi Władysławowi Andrzejowi Serczykowi. Rzeszów, 2010 (Марцэлі Косман)

Między Odrą a Uralem. Księga dedykowana Profesorowi WŁADYSŁAWOWI ANDRZEJOWI SERCZYKOWI / Pod redakcją WACŁAWA WIERZBIEŃCA. Rzeszow: Wydawnictwo Uniwersytetu Rzeszowskiego, 2010. 599 s.

Прафесар Уладыслаў Анджэй Сэрчык — адна з найбольш выдатных постацяў сярод сучасных польскіх гісторыкаў. Паўднёва-ўсходнімі абшарамі першай Рэчы Паспалітай ён займаўся ад пачатку сваёй навуковай дзейнасці — пачынаючы з кандыдацкай („Магнацкая гаспадарка ў Падольскім ваяводстве ў другой палове XVIII ст.”) і доктарскай (на тэму „каліеўшчыны”) дысертацый. Перад шырокім колам чытачоў — прыхільнікаў гістарычнай трылогіі Генрыка Сянкевіча — У. А. Сэрчык паўстаў як аўтар выдатна напісаных кніжак пра казацкія паўстанні („На далёкай Украіне”, „На палаючай Украіне”), а таксама як навуковы кансультант знакамітага фільма „Агнём і мячом” у пастаноўцы Ежы Хофмана. Трывалае месца ў гістарыяграфіі заняла яго „Гісторыя Украіны”, выпушчаная ў вядомай серыі выдавецтва „Ossolineum”, перавыданні якой былі пашыраны і дапоўнены. Увогуле У. А. Сэрчык апублікаваў 38 кніг, 130 навуковых артыкулаў і амаль 240 газетных, а так-сама каля 100 рэцэнзій.
Чытаць далей →

Гвагньïні, Олександр. Хроніка Європейської Сарматії / Упорядкув. та пер. з пол. о. Юрія Мицика. Київ, 2007 (Алесь Бразгуноў)


ГВАНЬЇНІ, ОЛЕКСАНДР. Хроніка Європейської Сарматії / Упорядкув. та пер. з пол. о. ЮРІЯ МИЦИКА. Київ: Видавничий дім „Києво-Могилянська академія”, 2007. 1006 с.

Геапалітычныя працэсы канца ХХ ст., у выніку якіх на карце Еўропы з’явіліся новыя незалежныя дзяржавы, паставілі на парадак дня пытанне пра месца і ролю гэтых дзяржаў у сучасным свеце. Таму, як і нашы продкі ў эпоху Адраджэння, сёння мы непазбежна звяртаемся да мінуўшчыны, каб знайсці там гістарычную легітымацыю сваёй краіны і паказаць яе правапераемнасць у адносінах да дзяржаўных утварэнняў мінулых эпох. Не сакрэт, што ў сучаснай украінскай гістарычнай навуцы надзвычай пашырана канцэпцыя Украіны як пераемніцы (цалкам або часткова) Кіеўскай Русі. Падобны падыход назіраецца і ў беларускай непадцэнзурнай гістарычнай навуцы, дзе Вялікае Княства Літоўскае (рознымі даследчыкамі ў рознай ступені) трактуецца як старабеларуская дзяржава. Зразумела, што стварэнне падобных канцэпцый сучаснымі гісторыкамі было б практычна немагчымае без звароту да спадчыны гісторыкаў даўнейшых эпох, што разумелі ўжо старажытныя рымляне, заклікаючы заўсёды звяртацца ad fontes (да крыніц). Не меншае значэнне, аднак, мае і папулярызацыя спадчыны, закліканая паспрыяць фармаванню г. зв. нацыянальнага міфа ў шырокіх масах.
Чытаць далей →

Citko, Lilia. “Kronika Bychowca” na tle historii i geografii języka białoruskiego. Białystok, 2006 (Ігар Клімаў)


CITKO, LILIA. „Kronika Bychowca” na tle historii i geografii języka białoruskiego. Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2006. 509 s.

Хроніка Быхаўца належыць да т. зв. беларуска-літоўскіх летапісаў, што ўзніклі ў XV–XVI ст., і лічыцца іх найбольш познім і цікавым помнікам, адметным сваёй сакавітай мовай і шэрагам унікальных гістарычных звестак. Уведзены ў навуку ў 1-й палове ХІХ ст., сёння рукапіс хронікі беззваротна страчаны (яго сляды губляюцца ўжо ў 1850-я г.) і вядомы толькі паводле адзінай публікацыі, здзейсненай правінцыйным гісторыкам-рамантыкам Т. Нарбутам у 1846 г. Нарбут быў вядомы як стваральнік фальсіфікатаў па гісторыі даўняй Літвы, таму і апублікаваная ім Хроніка спачатку выклікала падазрэнні ў сваёй сапраўднасці, але пазней яны былі абвергнутыя. Сам рукапіс уяўляе сабой транслітарацыю XVІІ ці XVІІІ ст. польскім пісьмом больш ранняга кірылічнага арыгінала (магчыма, 2-й паловы XVІ ці пачатку XVІІ ст.)[1], слядоў якога ў іншых крыніцах не адшукана (за выключэннем Хронікі М. Стрыйкоўскага, які, мяркуецца, карыстаўся спісам, блізкім да Хронікі Быхаўца, і шырока цытаваў яго).
Чытаць далей →

Seredyka, Jan. Kunigaikštytė ir plikbajoris: Zofija Radvilaitė-Dorohostaiska ir Stanisławas Tymińskis. Vilnius, 2010 (Марцэлі Косман)


SEREDYKA, JAN. Kunigaikštytė ir plikbajoris: Zofija Radvilaitė-Dorohostaiska ir Stanisławas Tymińskis / [iš lenkų kalbos vertė VYTAUTAS DEKSNYS]. Vilnius: Vilniaus pedagoginio universiteto leidykla, 2010. 199 [1] p.

Ян Серадыка (1928–2008), знакаміты даследчык гісторыі XVII ст., сузаснавальнік апольскага гіс та-рычнага асяродку, рэктар Вышэйшай педагагічнай школы і гарачы энтузіяст ператварэння яе ва ўніверсітэт, нарадзіўся ў Мазовіі, адносна непадалёк ад межаў даўнейшага Вялікага Княства Літоўскага, на землі якога кінула сямнаццацігадовага падлетка ваенная віхура ўвосень 1945 г. Больш як пяць гадоў ён правёў у Пінску на Палессі, там зведаў цяжар непасільнай працы, там страціў брата, пра магілу якога клапаціўся да канца жыцця, дбаючы пра ўстаноўку на ёй надмагільнага помніка. Праз шмат гадоў ён здзейсніў сваю мару — наведаць краіну маладосці. У маім архіве зберагаецца касета з фільмам, знятым на відэакамеру пад час сплаву па Піне і Ясельдзе. Шмат гадоў мы размаўлялі з ім пра Пінск — ягоны (і Рышарда Капусціньскага) з часоў акупацыі, а таксама мой, з якім я меў магчымасць пазнаёміцца незадоўга да 1980 г. ды параўнаць яго вобраз са старымі крыніцамі, паўсталымі ў першыя дзесяцігоддзі савецкай улады, — перш чым спадар Ян падзяліўся са мной сваімі ўражаннямі ад згаданых адведзін на схіле жыцця.
Чытаць далей →

Скочиляс, Ігор. Релігія і культура Західноï Волині на початку XVIII ст.: За материяламі Володимирського собору 1715 р. Львів, 2008 (Сяргей Каўн)

СКОЧИЛЯС, ІГОР. Релігія і культура Західноi Волині на початку XVIII ст.: За материяламі Володимирського собору 1715 р. Львів, 2008, 80 с.

Кніга Ігара Скачыляса „Рэлігія і культура Заходняй Валыні ў пачатку XVIII ст.: па матэрыялах Уладзімірскага сабору 1715 г.” створана на аснове вы-праўленнай і дапоўненай версіі ягонага ж артыкула. Улічваючы недастатковую распрацаванасць гісторыі ўніяцкай царквы апошняй трэці XVII ― першай чвэрці XVIII ст. ва ўкраінскай і беларускай гістарыяграфіях, існаванне шматлікіх стэрэатыпаў і састарэлых поглядаў на гэтую праблему, з выхадам гэтай кнігі можна звязваць яшчэ адзін крок у вывучэнні царкоўнай уніі.
Чытаць далей →

Gordziejew, Jezy. Komisje Porządkowe Cywilno-Wojskowe w Wielkim Księstwie Litewskim w okresie Sejmu Czteroletniego (1789-1792). Kraków, 2010 (Цімафей Акудовіч)


GORDZIEJEW, JEZY. Komisje Porządkowe Cywilno-Wojskowe w Wielkim Księstwie Litewskim w okresie Sejmu Czteroletniego (1789–1792). Krakow: Wydawnictwo Uniwersytetu Jagellońskiego, 2010. 352 с.

Беларускі гісторык Юры Гардзееў, вядомы як руплівы даследчык гарадзенскай гісторыі, які ўжо даўно жыве і працуе ў Кракаве, у 2010 г. надрукаваў у выдавецтве Ягелонскага ўніверсітэта працу, прысвечаную малавядомай старонцы апошніх гадоў існавання Рэчы Паспалітай — стварэнню і функцыянаванню парадкавых цывільна-вайсковых камісій.
Чытаць далей →

Раманава Ірына, Махоўская Ірына. Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары. Вільня, 2009 (Анджэй Екацерынчук)


РАМАНАВА, ІРЫНА; МАХОЎСКАЯ, ІРЫНА. Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары. Вільня: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, 2009. 247 с.

Мір, што фігуруе ў назве кнігі Ірыны Раманавай і Ірыны Махоўскай, — сёння невялікі гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці, які, аднак, мае надзвычай багатую гісторыю. Менавіта яе раскрыццё і паставілі сабе на мэце даследчыцы. Але дасягнуць гэтай мэты яны вырашылі не традыцыйным для гісторыка спосабам — праз даследаванне дакументаў, а пры дапамозе жывых сведак і непасрэдных удзельнікаў колішніх гістарычных падзей.
Чытаць далей →

Michaluk, Dorota. Białoruska Republika Ludowa 1918-1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń, 2010 (Анастасія Ільіна)


MICHALUK, DOROTA. Białoruska Republika Ludowa 1918–1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń, Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010. 600 s.

Кніга „Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці” даследчыцы Дароты Міхалюк выйшла ў 2010 г. у польскім навуковым выдавецтве Універсітэта Мікалая Кaперніка (Торунь). Гэтая праца для звычайнага беларускага чытача, зрэшты, як і для абазнаных навукоўцаў, вельмі важная і знакавая. Пагодзімся, што беларуская гістарычная навука доўга чакала грунтоўнай, шматбаковай апрацоўкі гэтай тэмы. Хоць сёння ў Беларусі ніхто не рашыўся на такую агромністую працу (выключэнне — выданне архіваў БНР[1]), прабел у нашай гістарыяграфіі нарэшце запоўнены. Адказ на пытанне, чаму беларускія гісторыкі нават пасля развалу Савецкага Саюза пазбягалі шчыльнага дакранання да гэтай тэмы, доўга шукаць не трэба. Відавочна, што ў сучаснай Беларусі тэма ў навуковых колах застаецца ў пэўнай ступені забароненай і кан’юнктурна нявыгаднай. Без сумневу, сёння аб’ектыўна напісаную працу па гісторыі БНР у Беларусі ніводнаму гісторыку абараніць не ўдасца. Таму выданне гэтай кнігі, нават па-за межамі Беларусі, трэба вітаць, тым больш што аўтарка ажыццявіла сваё даследаванне на вельмі высокім прафесійным узроўні.
Чытаць далей →

Kościół katolicki na Wschodzie w warunkach totalitaryzmu i posttotalitaryzmu. Рod red. A. Gila, W. Bobryka. Siedlce – Lublin, 2010 (Эдмунд Ярмусік)


Kościoł katolicki na Wchodzie w warunkaсh totalitaryzmu i posttotalitaryzmu / Pod red. ANDRZEJA GILA i WITOLDA BOBRYKA. Siedlce — Lublin, Akademia Podlaska, Instytut Europy Środkowo-Wschodniej, 2010. 141 s.

Даследаванне гісторыі і сучаснага стану Каталіцкай царквы ў былой савецкай дзяржаве і постсавецкіх рэспубліках застаецца актуальнай праблемай як у навуковым, так і ў практычным плане. Новыя падыходы да асэнсавання яе ролі ў гістарычным, культурным, грамадска-палітычным жыцці пачаліся ў канцы 1980-х г. Гэтаму ў значнай ступені спрыялі працэсы дэмакратызацыі, якія ахапілі не толькі рэспублікі СССР, але і ўвесь сацыялістычны лагер.

За гэты час з’явіліся шматлікія публікацыі — як у Беларусі, так і за яе межамі, — дзе даследчыкі раскрываюць драматычнае становішча Каталіцкай царквы ў перыяд ад кастрычніцкай рэвалюцыі да канца 1980-х г. Істотна, што выкарыстоўваецца шмат крыніц, раней недаступных даследчыкам, і што гісторыя Каталіцкай царквы асвятляецца не з марксісцкіх, класавых падыходаў, а з пазіцый агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцяў.
Чытаць далей →

Адамковіч, Аляксандр. Беларусы ў Літве ўчора і сёння. Кн. І. Вільня, 2010 (Андрэй Антонаў).

АДАМКОВІЧ, АЛЯКСАНДР. Беларусы ў Літве ўчора і сёння. Кн. І. Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. 200 с.

На першы погляд выданне выглядае вельмі грунтоўна, калі не сказаць — манументальна. Пазнака „Кніга І” дае падставы думаць, што аўтары маюць матэрыял не на адзін выпуск. Прадмову да кнігі напісала доктар навук загадчыца кафедры беларусістыкі Віленскага педагагічнага універсітэта Лілея Плыгаўка.

Сама кніга складаецца з дзвюх слаба звязаных паміж сабою частак. Першая — зборнік дакументаў па гіс торыі беларускага нацыянальнага руху ў Вільні і на Віленшчыне, выяўленых аўтарам-укладальнікам у Цэнтральным дзяржаўным архіве Літоўскай Рэспублікі. Другую частку склалі інтэрв’ю, якія ўзяў Аляксандр Адамковіч у беларусаў сённяшняй Вільні.
Чытаць далей →

Публікацыі па гісторыі ў часопісах Беларусі за 2009 г. (Яўген Глінскі)

БГА адкрывае рубрыкуАгляд перыёдыкаў”, у якой будуць рэгулярна анатавацца часопісныя артыкулы і паведамленні па гісторыі Беларусі. У першым выпуску агляд абмежаваны айчыннымі выданнямі, у наступных плануецца змяшчаць анатацыі і на публікацыі ў замежных часопісах.

Беларускі гістарычны часопіс

„Беларускі гістарычны часопіс” выдаецца з 1993 г. і выходзіць штомесячна. Што часопіс уяўляе сабою аўтарытэтнае выданне, вынікае хаця б з пераліку яго заснавальнікаў, сярод якіх Міністэрства адукацыі, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускае таварыства „Веды”. Пазіцыянуецца як „навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс”, г. зн., акрамя ўласна гістарычных тэкстаў, у гэтым перыёдыку друкуюцца таксама артыкулы па методыцы выкладання гісторыі, матэрыялы да ўрокаў і г. д. Наколькі гэта мэтазгодна, улічваючы наяўнасць спецыялізаванага выдання „Гісторыя: праблемы выкладання”, сказаць складана. Што датычыцца „гістарычнай часткі”, то ў ёй немалое месца аддаецца пад матэрыялы, прысвечаныя юбілейным і іншым памятным датам, жыццю і дзейнасці асобных вядомых беларускіх гісторыкаў (матэрыялы пра апошніх, таксама як і рэцэнзіі, за рэдкім выняткам, аглядацца не будуць). Змест асобных нумароў дастаткова разнастайны. Хоць часопіс не выстаўляе нейкіх абмежаванняў наконт геаграфічнага і храналагічнага ахопу тэматыкі матэрыялаў, відавочна, што абсалютная большасць артыкулаў прысвечана гісторыі Беларусі, а ўсеагульная гісторыя рэпрэзентавана невялікай колькасцю прац, што ў цэлым адпавядае структуры беларускай гістарычнай навукі. Куды больш дзіўна выглядае таксама нідзе не дэклараваная, але відавочная перавага артыкулаў пра XIX–XX ст. над артыкуламі ранейшай па часе тэматыкі. Зрэшты, не выключана, што гэта проста супадзенне. Апошняе па парадку, але не апошняе па значнасці, што трэба сказаць агулам пра БГЧ: што часопіс уключаны ВАКам у пералік выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Чытаць далей →