БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Рэцэнзіі'

Артыкулы па тэме ‘Рэцэнзіі’

Rozstrelany w Katyniu (Iван Сiнчук)

Rozstrzelany w Katyniu: Alfabetyczny spis 4410 jeńców polskich z Kozielska rozstrzelanych w kwietniu-maju 1940, według źródeł sowieckich, polskich i niemieckich / Indeks represjonowanych. T.I. Warszawa: Ośrodek KARTA 1995. 286.

Катыньская бойня ўвайшла не толькi ў гiсторыю Польшчы i Беларусi, яна вядомая ў цэлым свеце. Пачынаючы з II сусветнай вайны катыньскую карту ня раз выкарыстоўвалi ў гульнi палiтыкi i iдэолагi. Першы раз спiсы эксгумаваных ахвяр былi надрукаваны ў 1943 г.[1]. А апошняя спроба змянiць погляды на катыньскую трагедыю адбылася лiтаральна на нашых вачах у канцы 1996: у тэлевiзiйнай праграме Аляксандра Няўзорава (Расiя, Санкт-Пецярбург) зноў была пушчана ў ход «нямецкая» версiя, прагучала сцверджанне, што НКУС не мела дачыненняў да растрэлу палонных Казельскага канцэнтрацыйнага лагеру, у якiм утрымлiвалiся захопленыя Чырвонай армiяй у вераснi 1939 г. афiцэры Войска польскага, мытнiкi i памежнiкi.
Чытаць далей →

Лисяк-Рудницьки, Iвaн, Iсторичнi ессе (Захар Шыбека)

Лисяк-Рудницьки, Iван, Iсторичнi есе, Т.1-2, Київ 1994. 530, 572 с.

Гэтае двухтомнае выданне рэпрэзэнтуе першы выпуск заходняй гiстарыяграфii Украiны пад грыфам Цэнтру даследаванняў гiсторыi iмя Пятра Яцыка Канадыйскага iнстытуту ўкраiнскiх праблемаў Альберцкага ўнiверсiтэту. Яно падрыхтавана да друку пры ўдзеле Iнстытуту гiстарычных даследаванняў Львоўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэту iмя Iвана Франка, Iнстытуту ўкраiназнаўства Нацыянальнай акадэмii навук Украiны, Навуковага таварыства iмя Т.Шаўчэнкi ў Львове ды Iнстытуту ўкраiнскай археаграфii НАН Украiны.
Чытаць далей →

Куль-Сяльверстава, Святлана, Беларуская палеаграфiя (Уладзiмiр Свяжынскi)


Куль-Сяльверстава, Святлана Я., Беларуская палеаграфiя, Гродна 1996. 104 с.

Гэтую кнiжку С.Я.Куль-Сяльверставай, выдадзеную ў Гарадзенскiм унiверсiтэце, можна было б i не рэцэнзаваць. Бо выданнi такога тыпу звычайна не нясуць у сабе свежых навуковых iдэй. Як вучэбныя дапаможнiкi, яны ўяўляюць сабой даступны для студэнта сiстэмны выклад матэрыялу па пэўнай дысцыплiне, узятага з iншых публiкацыяў. Нашую ўвагу гэтае выданне прыцягнула таму, што яно, як пiша аўтар ва ўступе, з’яўляецца «першай спробай стварэння навучальнай кнiгi па палеаграфii, напiсанай па-беларуску i для беларускай вышэйшай школы».
Чытаць далей →

Occasional papers in Belarusian Studies (Сяргей Запрудскi)


Occasional Papers in Belarusian Studies, Nr. 1, 1995, Ed. by James Dingley and Arnold McMillin, School of Slavonic and East European Studies, University of London, 1995. VIII+73.

З 1965 па 1988 г. у Лондане пад патранатам Ангельска-беларускага таварыства i Згуртавання беларусаў Вялiкай Брытанii выдаваўся «Часопiс беларускiх даследаванняў» (The Journal of Byelorussian Studies), якi за амаль чвэрць стагоддзя змясцiў на сваiх старонках нямала цiкавых прац з галiны гуманiтарных навук. Пасля таго, як гэтае выданне перастала выходзiць, у ангельскамоўнай навуковай беларусiстычнай перыёдыцы утварыўся прагал, якi толькi нядаўна запоўнены дзякуючы з’яўленню новай серыi — «Неперыядычных запiсаў беларускiх даследаванняў». Новы перыёдык выйшаў у свет пад рэдакцыяй колiшнiх стваральнiкаў i актыўных аўтараў «Часопiса беларускiх даследаванняў», вядомых славiстаў з Лонданскага ўнiверсiтэту Джэймса Дынглi i Арнольда МакМiлiна. Ва ўступным слове рэдактары паведамляюць, што iх выданне будзе адлюстроўваць «новую сiтуацыю (якая склалася пасля стварэння незалежнай беларускай дзяржавы — С.З.) i граць сваю ролю ў пашырэннi навуковай iнфармацыi пра ўсе аспекты гiсторыi, культуры i сучаснага жыцця Беларусi». У будучынi «Неперыядычныя запiсы…» маюць стаць шматмоўнымi (першы выпуск выключна ангельскамоўны). Рэдактары запрашаюць да супрацоўнiцтва ўсiх навукоўцаў незалежна ад iх навуковай цi палiтычнай арыентацыi.
Чытаць далей →

Документы Национального архивного фонда (Андрэй Кiштымаў)

Документы Национального архивного фонда Республики Беларусь в Национальной библиотеке и музеях системы Министерства культуры и печати Республики Беларусь: Справочник (Составили О.А.Добычина, В.И.Пташникова. Минск, БелНИИЦДААД, 1995. 167 c.

Кожны новы гаспадар пачынае з пераўлiку ўласных уладанняў, скарбу i маёмасцi. Так i новая дзяржава. На старонках беларускай публiцыстыкi размовы пра гiстарычную спадчыну, яе багаццi i складаны лёс даўно сталi традыцыйнымi i амаль рытуальнымi. Асаблiва шмат увагi пры гэтым надаецца пытанням пошуку, улiку i выкарыстання беларускiх гiстарычных крынiц i тых каштоўнасцяў, якiя апынулiся за межамi Беларусi. Нi ў якiм разе не адмаўляючы сэнс i змест справы вяртання беларускай гiстарычнай спадчыны на Радзiму, даводзiцца, тым не менш, канстатаваць, што даступнасць iнфармацыi пра склад Нацыянальнага архiўнага фонду Рэспублiкi Беларусь далёкая ад задавальняючай.

Разгляданы даведнiк, падрыхтаваны Камiтэтам па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь i Беларускiм навукова-даследчым цэнтрам дакументазнаўства, археаграфii i архiўнай справы (наклад усяго 140 паасобнiкаў), павiнен палепшыць iнфармацыйнае забеспячэнне даследчыкаў беларускай даўнiны. Апрача даведкi па Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi, у iм змешчаны дадзенныя па 9 рэспублiканскiх i 79 абласных музеях i музеях абласнога i раённага падпарадкавання. На жаль, у даведнiку адсутнiчаюць дадзеныя па Вiцебскiм абласным краязнаўчым музеi. Чытаць далей →

Улашчык М. М. Заўвагі на некаторыя раздзелы рукапісу «Белоруссия в XIII — середине XVI в.»


Назва.[1] Акрамя таго, што няясная, яна не адпавядае зместу, таму што матэрыял фактычна выкладаецца да 1569 г., гэта значыць да Люблінскай вуніі. Што тычыцца пачатковай даты, то аўтары яўна мерыліся выкласці гісторыю Беларусі з моманту яе ўключэння ў склад Вялікага Княства Літоўскага, аднак ні пачатковая, ні канечная дата не агавораны, і засталіся проста стагоддзі. Але гістарычныя падзеі не разрэзваюцца механічна на кавалкі; для выдзялення пэўнага часу патрэбна адпаведная матывацыя.
Чытаць далей →

Улашчык М. М. Заўвагі (вельмі кароткія) на рукапіс «Белоруссия в XIII — середине XVI в.»

Гэтую кнігу пачалі пісаць каля дваццаці гадоў таму. Абмяркоўвалася яна толькі ў Інстытуце гісторыі СССР два (а можа і тры) разы, яе чытала неверагодная колькасць рэцэнзентаў, яна доўгі час знаходзілася ў выдавецтве, дзе калі яе не забракавалі цалкам, дык запатрабавалі чарговай працяглай дапрацоўкі. На працягу гэтых дзесяцігоддзяў некаторыя члены аўтарскага калектыву сышлі, іншыя з’явіліся (цяпер у калектыве налічваецца 10 чалавек). Калі памножыць колькасць аўтараў на колькасць затрачанага на стварэнне кнігі часу, дык атрымаюцца астранамічныя лічбы, а кошт кожнай старонкі будзе вымярацца сотнямі рублёў. Гэта для нас празмерна дорага.
Чытаць далей →

Улашчык М. М. Заўвагі на «письмо» А.І.Залескага «От идеологических вывихов к национализму и антисоветчине»

Аўтар назваў свой твор «письмом» (С.22).[1] Такую назву можна прыняць толькі ўмоўна, бо яно мае аб’ём каля 8 друкаваных аркушаў, і да таго ж разбіта на раздзелы, раздзелы на параграфы. Па сутнасці, гэта цэлая манаграфія. Мэта «письма» — выкрыць нацыяналістычныя і антысавецкія элементы ў надрукаваных (а таксама часткова і недрукаваных) працах з тым, каб некаторыя з іх вывесці («изъять») з ужытку, а ў дачыненні да іншых — хоць бы перасцерагчы чытачоў. Паколькі аўтар меў намер перасцерагчы ўсіх чытачоў ад усёй заганнай літаратуры, адсюль вынікае, што ён мусіў вывучаць усю літаратуру, якая выходзіць (выйшла) у Рэспубліцы прыкладна за апошнія 20 гадоў па гісторыі, этнаграфіі, літаратуразнаўстве, а таксама рознага кшталту публіцыстыку.
Чытаць далей →

Улашчык М. М. Водгук на артыкул Я.Н.Мараша «З гісторыі класавай барацьбы ва ўладаннях каталіцкай царквы Беларусі сярэдзіны XVII — XVIII ст.»

Я.Н.Мараш з’яўляецца аўтарам шэрагу манаграфіяў і артыкулаў, з якіх усе прысвечаны дзейнасці каталіцкай царквы на Беларусі. Асаблівую увагу ён надае езуітам; тым жа займаюцца і яго вучні па Гарадзенскаму універсітэту.

Артыкул занадта падрабязны, у значнай ступені гэта звязана з тым, што ў ім пераказваюцца падзеі, вядомыя вельмі даўно (барацьба на Палессі ў 1648-49 г. і інш.). Першыя дзесяць старонак тычацца памераў уладанняў езуітаў; для гэтага было б дастаткова адной-дзвюх. Няма ніякай патрэбы пераконваць нашага чытача, што манахі не былі святымі, і што іх вельмі не любілі (С.8-10). Аўтар сцвярджае, што нянавісць народных масаў была накіраваная выключна супраць духавенства каталіцкага і вуніяцкага, з чаго вынікае (маўкліва), што праваслаўнае духавенства было добрым. Але казакі Налівайкі ў свой час спалілі Магілёў разам з праваслаўнымі цэрквамі. На С.20 сказана, што паўстанцы разграмілі ўладанні князя Чацвярцінскага, а ён жа быў праваслаўным. Наогул, карціна атрымалася б іншай, калі б Мараш скарыстаў манаграфію А.Н.Мальцава, самую лепшую працу пра вайну 1654-67 г. Нявыкарыстана яна, відаць, таму, што не супадае са схемаю Мараша.

У артыкуле дзеючыя асобы, якія займаюць значныя пасады (літоўскі стражнік Мірскі, пінскі войт Ельскі і інш.) паказаны як дзеячы польскія. Палякамі названы і Радзівілы, якія ў той час разарвалі вунію з Польшчаю і заключылі саюз з Швецыяй. Мараш выступае супраць тэорыі адзінага патоку беларускай нацыі, але адмаўленне існавання беларускіх феадалаў — гэта і ёсць тэорыя бяскласавасці нацыі. У артыкуле адсутнічае Вялікае Княства Літоўскае, а ёсць толькі Польшча. Ад гэтага даўно трэба адмовіцца.

Каштоўным у артыкуле з’яўляецца матэрыял аб уладаннях езуітаў і іншых ордэнаў (картэзіянцы ўсюды названы картузамі) і там, дзе гаворыцца пра рух у Мазырскім Палессі, але ў гэтым выпадку неабходна больш адцяніць значнасць манаграфіі А.П.Ігнаценкі.

М.Улашчык

23.Х.1984

Улашчык М. М. Кніга пра Янку Купалу


У 1982 г. у серыі «Жизнь замечательных людей» выйшла кніга А.А.Лойкі «Янка Купала» (Лойко Олег. Янка Купала. — Москва, 1982, 348 С., наклад 150 тыс. асобнікаў). Як вядома, у серыі ЖЗЛ друкуюцца біяграфіі выдатных людзей. Значыць, у гэтым выпадку мы маем жыццяпіс найбуйнейшага паэта Беларусі. Аднак у падзагалоўку арыгіналу гэтае самае кнігі (на беларускай мове), які выйшаў у Мінску асобным выданнем у 1984 г., сказана, што гэта раман-эсэ (Лойка Алег. Як агонь, як вада… Раман-эсэ пра Янку Купалу. — Мінск. 1984, 486 С, наклад 20 тыс. асобнікаў). Атрымліваецца, тая самая праца прадстаўленая чытачам у трох розных жанрах! Апроч таго, да перакладу даецца прадмова, да арыгіналу — не. Хутчэй за ўсё гэтак здарылася таму, што трэба было вытлумачыць, чаму ў серыі «Біяграфіі» змешчаны па сутнасці раман, тады як у арыгінале ёсць падзагаловак — «раман-эсэ», падобнага тлумачэння не вымагалася.
Чытаць далей →

Sherratt, Andrew. What would a Bronze Age world system look like? (Мікола Крывальцэвіч)


SHERRATT, ANDREW. What would a Bronze Age world system look like? // Journal of European Archaeology. 1993, Autumn, Vol. 1.2, S. 1-57.

У 1993 г. была створана Эўрапейская Асацыяцыя Археолягаў (ЕАА), i тады ж пачаў выходзіць часопіс ЕАА «Journal of European Archaeology». Гэтае выданьне, як сказана ў прадмове, «спрабуе спрыяць адкрытым дыскусіям археолягаў, далучаных да агульнаэўрапейскай ідэі, у якой усё больш месца адводзіцца камунікаваньню цераз дзяржаўныя межы, а таксама выяўляецца вялікая цікавасьць да інтэрпрэтацыйнасьці». На старонках часопіса, акрамя таго, маюць абмяркоўвацца самыя розныя археалягічныя канцэпцыі, тэорыі i нават этычныя праблемы, што паўстаюць у практыцы археалягічных дасьледаваньняў.

Без перабольшаньня, асноўная i найцікавейшая публікацыя згаданага нумара часопіса — гэта вялікі артыкул ангельскага археоляга Эндру Шэрата, у якім дасьледчык імкнецца прасачыць галоўныя асаблівасьці працэсу ўтварэньня эўрапейскай цывілізацыі.
Чытаць далей →

Magocsi, Paul Robert. Historical Atlas of Central Europe (Антон Мірановіч)


MAGOCSI, PAUL ROBERT. Historical Atlas of Central Europe (Гістарычны атляс Цэнтральнай i Усходняй Эўропы). — Toronto, 1993. — 218 P.

У канцы 1993 г. у Таронцкім унівэрсытэце выйшаў «Гістарычны атляс Цэнтральнай i Ўсходняй Эўропы». Яго аўтар — прафэсар гэтага ж унівэрсітэту, дырэктар «Multicultural History Society of Ontario» Пол Робэрт Магоці, — гісторык, выдатны спэцыяліст па гісторыі Ўсходняй Эўропы, які ў сваіх працах ужо абараняў правы малых эўрапейскіх народаў, у тым ліку анэксаваных украінцамі русінаў[1].

«Атляс» прадстаўляе гісторыю гэтай часткі кантынэнту ад V ст. да 1992 г. Геаграфічна праца П.Магоці ахапляе тэрыторыю ад Уралу да паўночна-ўсходняй Італіі, Аўстрыі i ўсходняй часткі Нямеччыны. Дасьледаваньне прадстаўляе ня толькі палітычныя i адміністрацыйныя зьмены, але таксама паказвае шмат асобных праблем: эканамічную розьніцу рэгіёнаў, арганізацыйную структуру цэркваў, школьную сыстэму i ўплывы паасобных культур, дэмаграфічныя зьмены i міграцыі насельніцтва.
Чытаць далей →

Serczyk, Jerzy. 25 wieków historii: Historycy i ich dzieła (Альбіна Семянчук)


SERCZYK, JERZY. 25 wieków historii: Historycy i ich dzieła (25 стагодзяў гісторыі. Гісторыкі i ix творы). — Toruń, 1994. — 448 S.

Папярэдняя манаграфія Е.Сэрчыка «Nowozytna historiografija europejska» (Эўрапейская гістарыяграфія новага часу ад сярэдзіны XV да другой паловы XIX ст.) упершыню выйшла ў 70-х гадах i некалькі разоў перавыдавалася. Прызначанае задаволіць дыдактычныя патрэбы студэнтаў i паўсталае зь лекцыйных тэкстаў аўтара, які 30 год выкладае ў Торуньскім унівэрсытэце, новае выданьне, аднак, выходзіць далёка за межы чыста дыдактычныя i па ахопу матэрыялу, i па тэндэнцыі ў сучаснай польскай i сусьветнай гістарычнай навуцы, якую яно, на наш погляд, адлюстроўвае. A pro po гэтай тэндэнцыі трэба сказаць некалькі слоў.
Чытаць далей →