БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Рэцэнзіі'

Артыкулы па тэме ‘Рэцэнзіі’

Рогалев, Александр Ф. Этнотопонимия Беларуси (на фоне этнической истории) (Руф Агеева)


РОГАЛЕВ, АЛЕКСАНДР Ф. Этнотопонимия Беларуси (на фоне этнической истории). — Гомель, 1993. — 168 С.

Новая праца беларускага тапаніміста А.Рогалева, аўтара кніг «Сьцежкі ў даўніну» (Менск, 1992), «Географические названия Гомельщины» (Гомель, 1992) i шэрагу іншых публікацый, утрымлівае матэрыял па маладасьледаванай тэме — этнатапаніміі Беларусі. Важная роля этнатапонімаў у дасьледаваньні як уласна моўных зьяў, гэтак i фактаў этнічнай гісторыі, добра вядомая ўсім, хто займаецца анамастыкай. Натуральна, што для гісторыкаў i этнографаў, якія вывучаюць пэўны этнас, этнатапонімы ўяўляюць непасрэдную цікавасьць.
Чытаць далей →

Александров Д., Володихин Д. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVІ в. (Генадзь Сагановіч)


АЛЕКСАНДРОВ, Д., ВОЛОДИХИН, Д. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI веках. Отв. ред. В. Янин. — Москва, 1994. — 134 С.

Кнігу расейскіх гісторыкаў складаюць уводзіны, пяць разьдзелаў i дадатак у выглядзе імяннога паказальніка. На самым яе пачатку аўтары адзначылі, што выданьне «заклікана зьліквідаваць лакуну ў палітычнай гісторыі Полаччыны». I сапраўды, у нас не было яшчэ асобных манаграфічных дасьледаваньняў палітычных аспэктаў мінулага ня толькі Полаччыны, але й іншых земляў сярэднявечнай Беларусі. Шкада толькі, што ў працы гэтая гісторыя зьведзена адно да «найболып вострых момантаў полацка-літоўскіх адносін», або нават да агульных сюжэтаў «адносін літоўска-рускіх». Затое дасьледчыкі паабяцалі рэканструяваць ix «з максымальна магчымай (!) дакладнасьцю» (С.7).
Чытаць далей →

Boockmann, Hartmut. Der Deutsche Orden. Zwölf Kapitel aus seiner Geschichte (Генадзь Сагановіч)


BOOCKMANN, HARTMUT. Der Deutsche Orden. Zwölf Kapitel aus seiner Geschichte (Нямецкі ордэн. Дванаццаць разьдзелаў ягонай гісторыі). — München, 1994. 319 S.

Пяру Гартмута Бокмана, прафэсара сярэднявечнай i новай гісторыі з унівэрсытэта імя Гумбальдта ў Бэрліне, належыць шэраг грунтоўных дасьледаваньняў, якія ў Нямеччыне шматразова перавыдаюцца [1]. Гэтая кніга таксама летась была выдадзена ўжо чацьверты раз (упершыню пабачыла сьвет у 1981 г.). Прысьвечаная аднаму з трох вялікіх крыжовых ордэнаў, яна напісаная ў жанры нарысаў, чытаецца лёгка i зь цікавасьцю. Нягледзячы на тое, што кніга навукова-папулярная, аўтар забясьпечыў яе салідным навуковым апаратам, спаслаўшыся на апублікаваныя крыніцы, шматлікія нямецкія й польскія дасьледаваньні, у тым ліку зусім новыя. Чытаць далей →

Ekdahl, Sven. Die Schlacht bei Tannenberg 1410 (Генадзь Сагановіч)


EKDAHL, SVEN. Die Schlacht bei Tannenberg 1410. Quellenkritische Untersuchungen. Band 1: Einführung und Quellenlage. — Berlin, 1982. XX.378 S.

Пра бітву пад Танэнбэргам (Грунвальдам, Дуброўнай, Żalgiris) гісторыкі пісалі i пішуць мабыць больш, чым пра якую іншую баталію сярэднявечнай Эўропы. Вырасла сапраўдная гара літаратуры з даволі адрознымі трактоўкамі падзей[1]. Значэньне памяці пра бітву было настолькі вялікае, што яна даўно ператварылася ў сымболь i інструмэнт ідэалягічнай прапаганды. Увага да Грунвальду асабліва ўзрастала ў гады першай i другой сусьветных войнаў. Прыкладам, калі другую бітву пад Танэнбэргам немцы выйгралі (разгром расейскай арміі ў жніўні 1914 г.), гэта было ўспрынята як рэванш за 1410 г., як сымбалічная сатысфакцыя. У Польшчы i былым СССР з часоў вайны супраць фашысцкай Нямеччыны перамога пад Грунвальдам прапагандавалася як найвялікшы трыумф усей славяншчыны над немцамі. У асьвятленьні тых далёкіх падзей ніколі не бракавала спэкуляцый, асабліва ў публіцыстыцы. Але грашылі ёю й вучоныя. Чытаць далей →

Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV-XVIII w. (Генадзь Семянчук)

Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV-XVII1 wieku. Spisy / Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994.- 255 S.

Пачынаючы з 1985 г. Інстытут гісторыі Польскай Акадэміі Навук i бібліятэка ў Курніку выдаюць фундамэнтальную сэрыю «Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XIV-XVIII w. Spisy». Яе галоўным рэдактарам зьяўляецца праф. Антоні Гансяроўскі. На сёньня пабачылі сьвет 17 кніг гэтай сэрыі. Менавіта апошняя, пазначаная томам XI, сталася адзінаю, прысьвечанаю Вялікаму Княству Літоўскаму. Такім чынам, па словах А.Гансяроўскага, «нарэшце удакладніўся тытул усёй сэрыі, бо ВКЛ разам з Каронай стваралі Рэч Паспалітую». Чытаць далей →

Сьлюнькова, Інэса. Малавядомая карта верхняга цячэньня Заходняй Дзьвіны XVI ст. (Расьціслаў Боровы)

СЬЛЮНЬКОВА, ІНЭСА М. Малавядомая карта верхняга цячэньня Заходняй Дзьвіны XVI ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі адраджэньня. 36. арт. — Менск, 1994. С.179-184.

У гэтым артыкуле маскоўскага гісторыка архітэктуры І.Сьлюньковай можна вызначыць два разьдзелы — атрыбутыўна-крыніцазнаўчы i аналітычна-апісальны. Апошні ўяўляе зь сябе спробу кароткай архітэктурнай характарыстыкі зьмешчаных на дасьледаванай мапе гарадоў (Полацак, Віцебск, Сураж, Вяліж, Белы) пэрыяду Інфлянцкай вайны, г.зн. таго часу, калі, на думку аўтара, яна й была «складзеная ў стане рускага войска» (С. 179). Незразумела, праўда, чаму І.Сьлюнькова называе зусім спрошчаныя умоўныя азначэньні, звычайныя значкі, што не нясуць аніякай дакумэнтальнасьці (усе гарады пазначаны кружком), — «аксанамэтрычнымі малюнкамі гарадоў» (гл. заўвагу 2).
Чытаць далей →

Kamiński, Czesław; Kurpiewski, Janusz. Katalog monet polskich (1587-1632) (Іван Сінчук) / агляды і рэцензіі

KAMIŃSKI, CZESŁAW; KURPIEWSKI, JANUSZ. Katalog monet polskich 1587-1632 (Zygmunt III Waza). — Warszawa: Krajowa Agencja Wydawnicza, 1990. — 515 S.

У каталёг уключаны 2954 манэты, што былі ў абарачэньні ў Рэчы Паспалітай у канцы XVI — пачатку XVII ст. Гэтая праца пабудаваная так, як i яе папярэднікі (каталёгі манэт 1764-1864, 1697-1763 г., Яна Казімера, Уладыслава IV): зьлева месьціцца графічная выява абодвух бакоў манэты, паверх якой ідуць чарговы нумар, дата, дыямэтар у мілімэтрах, ардынацыйная вага з дакладнасьцю да сотых, мэтал, а справа — апісаньне авэрса й рэвэрса з разгорткаю легенды, ступень рэдкасьці i кошт у злотых.

Калі гаварыць пра новы каталёг, то не выпадае абмінуць сэрыю каталёгаў Эдмунда Капіцкага. Апошняя па-сутнасьці зьяўляецца альтэрнатыўнаю сэрыялу «KAW» i канкуруе зь ім. Яна набыла шырокую папулярнасьць сярод беларускіх зьбіральнікаў манэт. Тут, у адрозненьне ад каталёга Э.Капіцкага, манэты не згрупаваныя па манэтных дварах, а падаюцца згодна з пералікам суб’ектаў манэтнага права, пры тым асобна дадзена кароткае апісаньне манэтных двароў ды прыведзены ў табліцы дыфэрэнты, па якіх можна вызначыць манэтны двор (гербы i ініцыялы падскарбіяў i арандатараў). Сам гэты пералік патрабуе рэвізіі з прыцягненьнем пісьмовых крыніц, бо розныя аўтары адзін i той жа знак могуць адносіць да розных асоб i наадварот. За паўтара стагодзьдзя з часу, калі зьявіліся першыя каталёгі манэт Рэчы Паспалітай (С.Бандке, 1839-1840; І.Загурскі, 1845), колькасьць памылак, здаецца, не паменшылася, а наадварот, адбылася ix акумуляцыя. Аднак прынцып клясыфікацыі, абраны аўтарамі, падаецца вельмі слушным, бо магчымасьць зьмяненьня інтэрпрэтацыі асобных дыфэрэнтаў значна зьніжае каштоўнасьць разьмеркаваньня па манэтных дварах. Чытаць далей →

Waidenberg, Marek. Kwestie narodowe w Europie ŚródkowoWschodniej (Юры Вашкевіч)

WALDENBERG, MAREK. Kwestie narodowe w Europie Śródkowo-Wschodniej. Historia. Idei. — Warszawa, 1992. — 418S.

Аўтар гэтай кнігі паставіў перад сабой задачу па магчымасьці шматбаковага прадстаўленьня ўсіх нацыянальных праблемаў у Цэнтральна-Усходняй Эўропе, пад якой разумеюцца дзяржавы, што паўсталі на тэрыторыях былой Аўстра-Вугоршчыны i эўрапейскай часткі Расеі. Такі намер наўрад ці можна было зьдзейсьніць у працы, якая налічвае крыху больш за 400 старонак друку, што, дарэчы, усьведамляе i сам аўтар, калі піша: «… праблематыка, прадстаўленая ў кнізе, вельмі шырокая, магчыма занадта шырокая адносна наперад акрэсьленых яе памераў».

Чытаць далей →

Eberhart, Piotr. Przemiany narodowościowe na Białorusi (Аляксандар Смалянчук)

EBERHARDT, PIOTR. Przemiany narodowościowe na Białorusi. — Warszawa, 1994 — 182 S.

Абвяшчэньне незалежнай Рэспублікі Беларусі i набыцьцё польска-беларускімі адносінамі статусу міждзяржаўных спрыяла росту цікавасьці да Беларусі ў польскім грамадзтве. Гэтая цікавасьць не абмінула i польскую гістарыяграфію. У апошнія гады яна папоўнілася дасьледаваньнямі Ю.Туронка, А.Глебовіча, К.Гамулкі i інш., якія былі прысьвечаны розным аспэктам гісторыі Беларусі XX ст. Беларускую тэму працягвае праца П.Эбэрхардта. Гэта першая спроба аналізу тых складаных працэсаў, што адбываліся на працягу XX ст. у нацыянальнай структуры насельніцтва беларускай зямлі. Кніга заканчвае цыкл прац аўтара, у якіх ён дасьледаваў нацыянальныя працэсы на тэрыторыях усходніх суседзяў Польшчы[1].
Чытаць далей →