БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Рэч Паспалітая'

Артыкулы па тэме ‘Рэч Паспалітая’

Łaszkiewicz, Hubert Mikołaj. Dziedzictwo czy towar? (Валеры Пазнякоў)

Łaszkiewicz, Hubert Mikołaj. Dziedzictwo czy towar? Szlachecki handel ziemią w powiecie chełmskim w II połowie XVII w. Lublin, 1998. 284.

Кніга доктара Губерта Мікалая Лашкевіча прысвечана тэме, якая ў польскай гістарычнай навуцы даследавана мала, а ў беларускай — зусім не кранутая. Гаворка ідзе пра шляхецкія аперацыі з зямельнай нерухомасцю і іх сацыяльныя наступствы. Храналагічныя межы даследавання — другая палова XVII ст., час паміж II і III Паўночнымі войнамі, самымі спусташальнымі для Рэчы Паспалітай. Геаграфічныя межы – Холмскі павет Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. Між іншым, у склад павета ўваходзілі вёскі Павіцце, Радастава і некалькі іншых на тэрыторыі сучасных Кобрынскага і Драгічынскага раёнаў. Такім чынам, даследаванне Лашкевіча непасрэдна датычыць Беларусі. Яно мае каштоўнасць для беларускай гістарыяграфіі і як узор наватарскай працы.
Чытаць далей →

Куль-Сяльверстава, Святлана Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур (Андрэй Кіштымаў)

Куль-Сяльверстава, Святлана Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова ХVIII ст. 1820-я г.) / Навук. рэд. П.І. Брыгадзін. Мінск, 2000. 260.

Асноўны сюжэт рэцэнзаванай манаграфіі, які зададзены яе храналагічнымі рамкамі, у вельмі кароткай форме можа быць сфармуляваны так: гістарычная сустрэча шляхецкай рэспублікі Рэчы Паспалітай з абсалютнай манархіяй Расійскай імперыяй і вынік гэтай сустрэчы. Месца дзеяння — Беларусь. Змест дзеяння — культурныя працэсы.

Вельмі складана адказаць на пытанне: «чыя культура?», калі дагэтуль маецца вельмі цьмянае ўяўленне пра тое, якая яна была. Не, гэта, вядома, не азначае, што польскія гісторыкі не даследавалі розных аспектаў развіцця культуры таго часу. Ёсць і грунтоўныя працы расійскіх даследчыкаў па гэтай тэматыцы. Урэшце, штосьці рабілася і беларускімі гісторыкамі, і, не ў апошнюю чаргу, аўтарам рэцэнзаванай манаграфіі. Але пакуль гэта былі толькі «дрэвы», за якімі слаба праглядаецца «беларускі лес». Адзначаныя хібы павінна запоўніць кніга Святланы Куль–Сяльвеpставай.
Чытаць далей →

Łowmiański, Henryk. Polityka Jagiellonów (Андрэй Янушкевіч)

Łowmiański Henryk. Polityka Jagiellonów. Poznań, 1999. 673.

Хтосьці з даследчыкаў заўважыў, што ў творчасці Генрыка Лаўмяньскага існуе выразная „белая пляма» — пад час нямецкае акупацыі. „Час маўчання» ў першай палове 40-х г. прыводзіў да думкі, што пераход ад вывучэння гісторыі ВКЛ да вывучэння польскага ранняга Сярэднявечча не меў творчай узаемасувязі і быў выкліканы толькі вонкавымі абставінамі, у першую чаргу пераездам з Вільні ў Познань. 40-я гады здаюцца ўвогуле выкрасленымі з навукова-творчай дзейнасці гэтага выбітнага гісторыка — знакавай постаці ў польскай гістарыяграфіі XX ст.
Чытаць далей →

Wisner, Henryk. Wіadysław IV Waza (Віталь Галубовіч)

Wisner, Henryk. Wladysław IV Waza. Wrocław — Warszawa — Kraków, 1995. 210.

У вядомай бiяграфiчнай серыi польскага выдавецтва «Ossolineum» яшчэ ў 1995 г. пабачыла свет кнiга Генрыха Вiснэра, прысвечаная Ўладзiславу IV — другому прадстаўнiку дынастыi Вазаў на пасадзе караля Польшчы i князя Вялiкага Княства Лiтоўскага. Нягледзячы на тое, што прайшло ўжо пяць гадоў, абмiнуць увагай яе з’яўленне не выпадае як з-за павагi да асобы вядомага гiсторыка, гэтак i з прычыны адсутнасцi аналагiчных даследаванняў у айчыннай гiстарыяграфii.

Кнiга разлiчана на досыць шырокае кола чытачоў, але аўтар не выходзiць за межы навуковага стылю, што падкрэслiваецца наяўнасцю спасылачнага апарату, дастаткова добрага агляду гiстарыяграфii пытання i крынiц. Праца падзяляецца на дванаццаць раздзелаў (I—XII), кожны з якiх мае храналагiчныя i тэматычныя межы, хоць можа ўтрымліваць некалькі асобных сюжэтаў. Адметнасць працы Г.Вiснэра ў тым, што факты бiяграфii Ўладзiслава IV адлюстроўваюцца ў шырокiм кантэксце гiстарычнага жыцця Рэчы Паспалiтай i Еўропы першай паловы XVII ст.
Чытаць далей →

Пётр Кроль. Беларуская кампанія 1654 г. (да бітвы пад Шапялевічамі)


Ваенныя дзеянні, якія адбываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1654 г., паклалі пачатак працяглай вайне паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспаліта й, якая цягнулася аж да заключэння Андрусоўскага міру (30 студзеня 1666). На працягу прыблізна трынаццаці гадоў — з перапынкам у 1656—1658 — абодва бакі вялі між сабою больш ці менш зацятыя баі. У выніку гэтае вайны Рэч Паспаліта я страціла тэрыторыі , адпісаныя ёй паводле трактатаў 1618 і 1634 г. — Смаленшчы ну, Чарнігаўшчын у і Севершчын у. Масква здабыла таксама левабярэжную Украіну з Кіевам. Рэч Паспалітая не толькі страціла землі, адабраныя некалі ў свайго праціўніка: усходні сусед прымусіў яе заняць абарончую пазіцыю, дзякуючы чаму праз сорак гадоў змог распачацца працэс падпаду Польшчы ў залежнасць ад Масквы.
Чытаць далей →

Рэджынальд Р. Бэтс. Канстытуцыйны працэс і палітычная думка ўва Усходняй Еўропе*


Англійскі гісторык права Рэджынальд Робэрт Бэтс (Reginald Robert Betts) (1903—1961) нарадзіўся ў Норыджы ў Вялікай Брытаніі. Пасля сканчэння студыяў у Оксфардзе выкладаў у alma mater, пазней ва універсітэтах Ліверпуля і Белфаста. У 1934 г. стаў прафесарам Саўтгэмптанскага універсітэта. Як медыявіст, Бэтс спецыялізаваўся ў сярэднявечнай гісторыі Чэхіі, але пазней зацікавіўся і сучаснай гісторыяй навастворанай Чэхаславацкай дзяржавы, зрабіўшыся адным з лепшых экспертаў у чэхаславацкіх справах. Гэта прычынілася да яго супрацоўніцтва з Бі Бі Сі пад час другой сусветнай вайны ў якасці рэдактара чэхаславацкай, а пазней цэлай еўрапейскай службы. З 1946 г. да канца жыцця Бэтс узначальваў кафедру цэнтральнаеўрапейскай гісторыі імя Масарыка ў Школе Славянскіх і Усходнееўрапейскіх Даследаванняў (Лонданскі універсітэт).
Чытаць далей →

«Под час небеспеченства од Москвы…» (актавая кнiга полацкага магiстрату за 1656—1657 г. як крынiца па вывучэнні вайны 1654—1667 г.)


Магiстрацкiя кнiгi гарадоў Беларусi, большасць якiх cёння захоўваецца ў Нацыянальным гiстарычным архiве ў Мiнску, утрымліваюць найцікавейшую інфармацыю па айчыннай гісторыі ХVІ-ХVIII ст., у тым ліку па ваеннай. Перыяду адной толькі вайны 1654-1667 г. тычацца 10 адзiнак захавання[1]. Як прыклад разгледзім актавую кнiгу полацкага магiстрату за 1656-1657 г.[2]

Цяжка вызначыць галоўны тып магiстрацкiх дакументаў, на аснове якiх можна пабудаваць даследаванне. Амаль усе яны так цi iнакш закранаюць якiя-небудзь пытаннi гiсторыi вайны. Калi чытаеш акты кнiгi, узнiкае ўражанне, што ўсё жыццё для жыхароў горада строга падзялiлася „надвое, то ест перед ратью и по рати осударской»[3]. Да 1654 г. iснавала адно жыццё, пасля пачалося iншае. Змянілася нават інтытуляцыя ў магістрацкіх дакументах: у ёй з’явіліся радкі, дзе пералічвалі ся тытулы цара Аляксея Міхайлавіча (гл. дадатак). І таму вялiкi працэнт актаў нясе на сабе адбiтак падзеяў, што кiпелi тады на Беларусi.
Чытаць далей →

Unia Lubelska i tradycje integracyjne w Europie Środkowo–Wschodniej (Генадзь Сагановіч)

Unia Lubelska i tradycje integracyjne w Europie Środkowo–Wschodniej. Redakcja naukowa Jerzy Kłoczowski, Pawel Kras, Hubert Łaszkiewicz. Lublin, 1999. 224.

У кнігу ўвайшлі ў асноўным матэрыялы міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 425–й гадавіне Люблінскай уніі (частка тэкстаў рыхтавалася спецыяльна, як і змешчаная ў дадатку выбраная бібліяграфія па праблеме уніі). Навуковы форум гісторыкаў Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны пад назвай «Люблінская унія ды інтэграцыйныя традыцыі ў Цэнтральна–Усходняй Еўропе» праходзіў яшчэ летам 1994 г. у Любліне, дзе яго арганізаваў Інстытут Цэнтральна–Усходняй Еўропы — што цікава — з ініцыятывы беларускага боку.
Чытаць далей →

Dylągowa, Hanna. Dzieje Unii Brzeskiej (1596—1918) (Святлана Марозава)

Dylągowa, Hanna. Dzieje Unii Brzeskiej (1596—1918). Warszawa — Olsztyn, 1996. 228.

Манаграфія Ганны Дылянговай выдадзеная да 400–й гадавіны заключэння царкоўнай уніі ў Берасці. Праца складаецца з трох раздзелаў. Першы — „W Rzeczypospolitej“ — раскрывае прычыны уніі, яе ідэю і заключэнне акту уніі, станаўленне уніяцкай царквы ў нялёгкае для яе XVII ст.; паказвае яе тэрытарыяльную і ерархічную структуру, ролю базыльянскага ордэна і працэс лацінізацыі. У другім раздзеле — „Pod rozbiorami“ — прасочваецца лёс царквы на тэрыторыях, якія ў канцы XVIII ст. падпалі пад уладу Аўстрыі і Расіі; канфесійная палітыка расійскіх манархаў ад Пятра І да Мікалая І і барацьба царквы за выжыванне.
Чытаць далей →

Марозава, Святлана В. Уніяцкая царква ў культурна–гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839) (Павел Лойка)

Марозава, Святлана В. Уніяцкая царква ў культурна–гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839) / Навучальны дапаможнік. Гродна, 1996. 111.

Выхад гэтай манаграфіі пад грыфам навучальнага дапаможніка па аднайменным курсе для студэнтаў–гісторыкаў і культуролагаў — гэта своеасаблівы і своечасовы адказ на запыт навукі і грамадства на пазбаўленыя старых штампаў веды па гісторыі рэлігійнай згоды 1596 г., цікавасць да якой асабліва ўзмацнілася ў сувязі з 400–мі ўгодкамі уніі. Праца падрыхтаваная на аснове грунтоўнага вывучэння шматлікай літаратуры — дарэвалюцыйнай расійскай, савецкай і постсавецкай, айчыннай і замежнай. Яна мае багатую базу крыніц, як надрукаваных, так і архіўных, узятых аўтарам з дакументасховішчаў Менска, Горадні, Вільні, Львова, Масквы і Санкт–Пецярбурга (царкоўнае справаводства, інвентары, судова–следчыя матэрыялы, ватыканскія дакументы, заканадаўства, помнікі царкоўнага права, саборныя пастановы, мемуары, рэлігійная публіцыстыка і інш.).
Чытаць далей →

Яўген Анішчанка. Мяжа Вялікага Княства Літоўскага ў справах памежных камісій (першая палова XVIII ст.)


Сярод фактараў, якiя доўгiя дзесяцiгоддзi вызначалi ўзаемадачыненнi Рэчы Паспалiтай i Расiйскай iмперыi, былi памежныя канфлiкты, асаблiва на паўночна-ўсходняй ускраiне Вялiкага Княства Лiтоўскага. На жаль, наяўная гiстарычная лiтаратура не дае належнага ўяўлення пра змест i рэгуляван не тых супярэчнасцяў. Паспрабуем гэта зрабiць на падставе раней сакрэтных дакументаў Архiва знешняй палiтыкi Расii, якiя тычацца дзейнасцi двухбаковых пагранiчных камiсiй.
Чытаць далей →

Вяртанне ў «Северо–Западный край»? (Генадзь Сагановіч)*


«За последние годы нами преодолена деидеологизация средней и особенно высшей школы».
З выступлення А.Лукашэнкі ў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (20 лістапада 1998).

«Адмовіўшыся ад празмернай ідэалагізацыі і палітызацыі ў гістарычнай навуцы, аўтары імкнуліся не падфарбоўваць нашу гісторыю…»
З прадмовы Я.Новіка да «Гісторыі Беларусі» (1998).

* Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Частка 1. Ад старажытных часоў — па люты 1917 г.: Вучэб. дапам. / Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. Мінск: Універсітэцкае, 1998. 416.

Першая частка навучальнага дапаможніка, адрасаванага перадусім студэнтам і выкладчыкам вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, ахапляе перыяд ад глыбокай старажытнасці да лютага 1917 г. Цягам сямі гадоў яе пісала група з 29 чалавек: 6 прафесарaў, 9 дацэнтаў і 14 гісторыкаў без званняў і ступеняў. Гэта галоўным чынам гісторыкі-выкладчыкі, па навуковых публікацыях невядомыя. Выдадзеная дзесяцітысячным накладам, кніга зусім не залежвалася на паліцах кнігарняў, у чым чарговы раз выявіўся высокі попыт на гістарычную літаратуру. Яе раскупілі і, трэба думаць, чытаюць. Яшчэ на прэзентацыі выдання кіраўнік калектыву праф. Яўген Новік заявіў, што новая кніга «развенчвае міфы» ды выключна эфектна ацаніў шматгадовую працу сваіх суаўтараў: «Мы адверглі пісаніну некаторых гісторыкаў»[1]. Між тым, з боку спецыялістаў сур’ёзных водгукаў на разрэкламаваны дапаможнік дасюль не было. Запоўніць гэты прабел і данесці да чытача думку старонніх гісторыкаў цяпер спрабуе БГА. Пачнем са структуры.
Чытаць далей →

Nagielski, Mirosław. Rokosz Jerzego Lubomirskiego w 1665 roku (Генадзь Сагановіч)

Nagielski, Mirosław. Rokosz Jerzego Lubomirskiego w 1665 roku. Warszawa, 1994. 260.

Мяне даўно заінтрыгаваў факт, што адной з прычын зрыву вялікай выправы супольных сілаў Рэчы Паспалітай за Дняпро зімою 1663/64 г. сталі ўнутраныя забурэнні ў Кароне, пераросшыя хутка ў рокаш эксмаршалка Ежага Любамірскага. Літаральна праз год Польшчу скаланула сапраўдная ўнутраная вайна. У Рэчы Паспалітай гэта быў другі за ХVII ст. узброены выступ шляхты супраць манарха, і калі першы (рокаш Зебжыдоўскага) прынёс каралю перамогу, дык гэты, пачаты ў цяжкі ваенны час, завяршыўся яго паражэннем.
Чытаць далей →