БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС

Том 11 Сшыткі 1-2 (20-21) (Снежань 2004)

Артыкулы

Анты Сэларт. Полацкі князь Канстанцін і гісторыя Інфлянтаў у трэцяй чвэрці ХIII ст. С. 3-25.

Генадзь Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) y 1410 г. С. 26-40.

Васіль Варонін. „Wielkiego Księstwa Litewskiego Kroniczka krotko pisana“. С. 41-57.

Расціслаў Баравы. Менск у ХVI стагоддзі: першы „генеральны“ план горада і яго магчымы аўтар. С. 58-74.

Валянцiн Калнiн. Зорны шлях Яна Марыi Бернардонi. С. 75-102.

Кшыштаф Касажэцкі. Бітва пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 г. С. 103-136.

Вайда Камунтавічэне. Каталіцкія парафіі слонімскага дэканата віленскага біскупства ў XVII ст. С. 137-156.

Ірэна Кадульская. Формы тэатральнага жыцця ў Полацкай Акадэміі (1812–1820). С. 157-197.

Юры Туронак. Саюз Беларускай Моладзі ў Нямеччыне. С. 198-219.

 

Гістарыяграфія

Ігар Клімаў. Кваліфікацыя літаратурна–пісьмовай мовы Кіеўскай Русі. С. 220-262.

 

Пераклады

Алан Мэгіл. „Вялікі наратыў“ і гістарычная навука. С. 263-303.

 

Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі

Рышард Радзік. Дапаможнік па дзяржаўнай ідэалогіі. С. 304-327.

Соціум. Альманах соціальної історії. Вип. 1–3 (Васіль ). С. 328-333.

Biblia ruska, vyložena doktorom Franciskom Skorinoju (Prag, 1517–1519): Kommentare; Apostol (Wilna, 1525): Facsimile und Kommentar (Юрась Лаўрык). С. 333-336.

Geier, Wofgang. Russische Kulturgeschichte in diplomatischen Reiseberichten aus vier Jahrhunderten (Уладзімір Канановіч). С. 336-342.

Jaroszewicz–Pieresławcew, Zoja. Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI–XVIII wieku Ігар Клімаў). С. 342-353.

Носов, Борис В. Установление российского господства в Речи Посполитой 1756–1768 гг. (Яўген Анішчанка). С. 353-356.

Носевич, Вячеслав. Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе (Сяргей Токць). С. 357-374.

Eriksonas, Linas. National heroes and national identities. Scotland, Norway and Lithuania (Андрэй Катлярчук). С. 374-379.

Solak, Zbigniew. Między Polska a Litwą. Życie i działalność Michała Römera (Алесь Смалянчук). С. 379-388.

 

Хроніка

Да 90–годдзя прафесара Юліюша Бардаха (Марцэлі Косман). С. 389-393.

„Беларусь у ХХ стагоддзі“ (Ганна Запартыка). С. 394-396.

 

Contents.

(PDF)

Анты Сэларт. Полацкі князь Канстанцін і гісторыя Інфлянтаў у трэцяй чвэрці ХIII ст.


У крыніцах па гісторыі Інфлянтаў з ХIII і ХIV ст., як вядома, неаднаразова згадваецца нейкі князь Канстанцін Полацкі, які меўся падараваць Латгалію Нямецкаму (Тэўтон­скаму) ордэну. З прычыны ў цэлым вельмі скупых звестак пра полацкую гісторыю 1260—1270–х г. улучэнне гэтага князя ў шэрагі полацкіх уладароў таго часу ўяўляецца складанай задачай. Гісторыкі прапанавалі значную колькасць гіпотэзаў, якія, аднак, не могуць быць падмацаваныя адпаведнымі крыніцамі. Невядомы Канстанцін быў нібы джокерам, якога да­следчыкі ў сваіх гістарычных працах часам амаль што адвольна ўстаўлялі ў тых месцах, што адпавядалі іх канцэпцыям. Так, выказвалася здагадка, нібыта ён быў сынам літоў­скага князя Таўцівіла, які валадарыў у Полацку да 1263 г.[1], а часам яго атаесамлялі з крыху пазней згадваным князем Ізяславам[2]. Акрамя таго, некаторыя лічылі, што імя Канстанцін было прынята Таўцівілам пад час хросту[3], або што Канстанцін мог быць кім заўгодна, толькі не сынам Таўцівіла[4]. За магчымых продкаў Канстанціна ўважалі таксама латгальскага князя Герцыке (лат.: Jersika) Усевалада (памёр да 1239)[5], полацкага князя Ўладзіміра (памёр у 1216)[6] або смаленскага князя Давыда Расціслававіча (памёр у 1197)[7].
Чытаць далей →

Генадзь Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) y 1410 г.


Праблема ўдзелу русінаў (пазнейшых беларусаў і ўкраінцаў) у галоўнай бітве з Нямецкім ордэнам у 1410 г., хоць ужо не раз краналася, заслугоўвае асобнага разгляду. Вырашэнне яе, як і апісанне самой бітвы, істотна залежала ад нацыянальнай пазіцыі аўтараў. Калі ў літаратурнай спадчыне данацыянальнага перыяду лаўры Грунвальду прыпісваліся адным палякам[1], а не славянам наогул ці літоўцам, дык пазней, дзелячы славу грунвальдскага трыумфу, нацыянальныя гістарыя­графіі сутыкаліся ў вострых канфрантацыях[2]. Роля народаў у дасягненні перамогі часта ставілася ў залежнасць ад ліку харугваў „сваіх“, якія ўдзельнічалі ў бітве, а ступень іх гераізму — ад маштабаў сечы і ліку разгромленых нямецкіх фармаванняў. Перад спакусай завышаць дадзеныя адносна колькасці армій з абодвух бакоў, перабольшваць ролю „сваіх“ і не заўважаць заслуг іншых не ўдавалася ўстаяць не толькі папулярызатарам гісторыі, але і аўтарам навукова–папулярных ці нават навуковых публікацый[3].
Чытаць далей →

Васіль Варонін. „Wielkiego Księstwa Litewskiego Kroniczka krotko pisana“


Сярод беларуска–літоўскіх летапісаў ёсць твор, які да гэтага часу спецыяльна не разглядаўся. Ён, аднак, падаецца досыць цікавым і важным адразу па некалькіх прычынах. Ён узбагачае нашы ўяўленні пра шляхі развіцця айчыннага летапісання, а таксама дапамагае высветліць, якім чынам узнік і фармаваўся адзін з самых застарэлых міфаў у гісторыі Беларусі.

Гэты помнік не заўсёды разглядаўся нават як асобны твор. Напрыклад, Б. Вахевіч, які пакінуў пра яго цікавыя назіранні[1], лічыў яго ўсяго толькі „рядом записей с хронологическими датами“[2]. Але, як падаецца, гэтая характарыстыка далёка не самая трапная і бясспрэчная. Помнік, безумоўна, трэба кваліфікаваць па–іншаму, і ў айчынным летапісанні яму належыць намнога больш прыкметнае месца.
Чытаць далей →

Расціслаў Баравы. Менск у ХVI стагоддзі: першы „генеральны“ план горада і яго магчымы аўтар


ХVI стагоддзе пачалося для Менска ў 1499 г., калі вялікі князь Аляксандр „…хотечы положенье места нашого Менского в мере лепъшой поставити, абы люди нашы там мјшкаючыи, через врад добрый а справедливый были размножены…“[1], выдаў гораду грамату на магдэбургскае права. У юрыдычным плане магдэбургскае права, калі казаць спрошчана, зводзілася да таго, каб мяшчане дадзенага горада („фізічныя асобы“) і горад у цэлым („юрыдычная асоба“) былі выдзелены з навакольных зямель і іх насельніцтва, гэта значыць — са сферы ўладарных паўнамоцтваў вялікакняжацкага намесніка. Звязаныя з гэтым эканамічныя прывілеі заключаліся ў вызваленні жыхароў горада ад шэрагу агульнадзяржаўных падаткаў і натуральных павіннасцяў. Часам некаторыя з іх замяняліся грашовымі выплатамі. Уводзіўся таксама шэраг пра­тэкцыя­ні­с­ц­кіх мераў для рамеснікаў, дробных гандляроў і купцоў горада.
Чытаць далей →

Валянцiн Калнiн. Зорны шлях Яна Марыi Бернардонi

Сёлета міне чатыры стагоддзі з дня смерці Яна Марыі Бернардоні, італьянскага архітэктара, які працаваў на землях Беларусі. Гэта выдатная нагода для ўшанавання памяці асобы, вельмі значнай у гісторыі нашай культуры і мастацтва. Пра Я.М.Бернардоні вядома даўно, спачатку з польскіх публікацый XIX ст.[1], а ад паловы XX ст. імя яго пачало з’яўляцца ў савецкіх выданнях[2]. Нажаль, дагэтуль у нас няма яшчэ абагульняльнай працы, прысвечанай жыццю і творчасці архітэктара.
Чытаць далей →

Кшыштаф Касажэцкі. Бітва пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 г.


Казацкае паўстанне ў 1648 г. адкрыла сабою доўгі перыяд войнаў, з якога пачаўся заняпад магутнасці Рэчы Паспалітай. У 1654 г. вайну з апошняй распачаў маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч. У Маскве яшчэ задоўга да таго звярталі ўвагу на слабасць Рэчы Паспалітай, што абяцала магчымасць рэваншу за паразы пачатку XVII ст. Поспехі царскіх войскаў у 1654—1655 г. перасягнулі самыя смелыя спадзяванні. Удалося захапіць амаль усё Вялікае Княства Літоўскае разам з Вільняю. Марш царскіх арміяў быў прыпынены толькі ўваходам улетку 1655 г. у польскія межы шведаў, чыёю мэтай, сярод іншага, было — загарадзіць пераможнай Маскве дарогу да балтый­скага ўзбярэжжа. Шведскае нашэсце прывяло да паразумення Рэчы Паспалітай з Масквою, якая глядзела на экспансію скандынаваў без сімпатыяў. 3 лістапада 1656 г. у Нямежы пад Вільняю было заключана замірэнне. Рэч Паспалітая пагаджалася на вельмі цяжкія ўмовы — напрыклад, прызнавала за царом тытул вялікага князя літоўскага, пагаджалася з ягонаю ўладай над украінскімі і беларускімі землямі, забавязвалася абраць цара на найбліжэйшым сойме каралём польскім. Масква затое спыняла ваенныя дзеянні супраць яе і распачынала ў Інфлянтах вайну са шведамі. У выніку дамовы значная частка маскоўскіх войскаў пакінула землі на захад ад Бярэзіны і на поўдзень ад Дзвіны[1]. Аднак у Вільні, Коўне, Горадні маскоў­скія гарнізоны засталіся. Чытаць далей →

Вайда Камунтавічэне. Каталіцкія парафіі слонімскага дэканата віленскага біскупства ў XVII ст.


У XVII ст. каталіцкі касцёл на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага перажываў перыяд росквіту. За час Рэфармацыі ён дабіўся перамогі над пратэстанцкімі плынямі, а пасля Берасцейскай уніі з праваслаўнай царквой разгарнуў актыўную дзейнасць на землях цяперашняй Беларусі. Захады па ўкараненні каталіцкага касцёла ў Вялікім Княстве, яго адносіны з тутэйшымі жыхарамі мала даследаваны ў гістарыяграфіі. Пры комплексным вывучэнні гісторыі каталіцтва ў ВКЛ неабходна перадусім прааналізаваць стан касцельных парафій. У працах, прысвечаных касцёлу ў Княстве, амаль не асвятляецца яго дзейнасць на землях сучаснай Беларусі ў XVII ст. Нядаўна выдадзены беларускі энцыклапедычны даведнік, прысвечаны каталіцкім храмам[1], пакідае непатлумачаным шэраг пытанняў аб стварэнні касцёлаў ды іх развіцці на беларускіх землях.
Чытаць далей →

Ірэна Кадульская. Формы тэатральнага жыцця ў Полацкай Акадэміі (1812—1820)


Пачынаючы ад дзвюх першых пастановак, здзейсненых у 1585 г., тэатр Полацкага калегіума спрыяў адукацыі сваіх вучняў і завязваў лучнасць з шырэйшаю публікай. Агулам кажучы, можна вылучыць тры прасторы, у якіх відовішчы і спектаклі тэатральнага характару прадстаўляліся публіцы: прастора грамадска адкрытая — сакральная і гарадская; прастора тэатра — грамадска ерархізаваная, даступная для за­прошаных; і прыватная прастора — вясковая сядзіба Ордэна.

Гэтыя прасторы адрозніваліся мэтамі пастаноўкі, формай і абсягам камунікацыі з рэцыпіентамі. Праблема адрозненняў тычыцца і мастацкіх аспектаў — тыпу і мадэлі рэпертуару, выбару мовы і спосабаў інсцэнізацыі. Прасторавая адменнасць спараджае таксама сацыялагічныя пытанні — пра сацыяльную дыферэнцыяцыю публікі, што напаўняла кожную з гэтых трох прастораў.
Чытаць далей →

Юры Туронак. Саюз Беларускай Моладзі ў Нямеччыне


Летам 1941 г. у берлінскім міністэрстве акупаваных усходніх абшараў (Ostministerium, OMi) праектавалася стварэнне аддзела моладзі для распрацоўкі канцэпцыі моладзевай палітыкі на Ўсходзе. Аднак з увагі на спадзяваную хуткую перамогу ў вайне з СССР гэтае пытанне не лічылася асабліва важ­ным і тэрміновым, бо толькі ў снежні 1941 г. міністр Альфрэд Розенберг прызначыў арганізатара і кіраўніка адпаведнага аддзела. Ім стаў гаўптбанфюрэр Зыгфрыд Нікель — вопытны дзеяч нямецкай арганізацыі моладзі „Гітлерюгенд“, які ў даваенныя гады займаўся кантактамі з замежнымі згуртаваннямі моладзі[1]. Адначасова Нікель быў сувязным паміж Дзяржаўным кіраўніцтвам моладзі і ОМі.
Чытаць далей →

Ігар Клімаў. Кваліфікацыя літаратурна–пісьмовай мовы Кіеўскай Русі


Уводзіны

Пытанне аб характары і паходжанні літаратурна–пісьмовай мовы Кіеўскай Русі (X—XIII ст.) дагэтуль застаецца дыс­ку­­сій­ным і вырашаецца даследчыкамі неадназначна. Яшчэ ў XIX ст. былі выказаныя розныя погляды на гэты конт[1], якія ў XX ст. развіліся ў закончаныя тэорыі. Аднак іх супрацьлегласць нарадзіла працяглую і, магчыма, не заўжды плённую дыс­кусію. Яе ўскладнялі аб’ектыўныя праблемы метадала­гіч­нага і крыніцазнаўчага характару. Апрача таго, у гэтае пытанне было прынесена шмат суб’ектыўных ці проста кан’юнктурных момантаў, якія прывялі да панавання міфаў і спекуляцый.
Чытаць далей →

Алан Мэгіл. „Вялікі наратыў“ і гістарычная навука


Ці ўсёпрымальная прафесійная гістарыяграфія?

Ва ўводзінах да зборніка артыкулаў „Новыя перспектывы гісторыяпісання“ Пітэр Бэрк заўважае, што „цягам жыцця апошняга пакалення, ці блізка таго, сусвет гісторыкаў пашыраецца з галавакружнай хуткасцю“[1]. У гэтым артыкуле мне хацелася б — хоць я і вітаю такое пашырэнне — адзначыць некаторыя яго абмежаванні. Задоўга да з’яўлення самых першых „новых“ гісторыяў міфалогія гістарычнай навукі ўключала ў сябе ідэю, што гістарыяграфія — справа, здатная ўбіраць у сябе новае і нязвыклае, адкрытая для любых плённых падыходаў, метадаў і г.д., якія толькі знойдуцца ў іншых галінах навукі[2]. Але пры ўсёй сваёй эклектычнасці і гэтая ўсёпаглынальнасць гістарычнай навукі, і яе адкрытасць маюць суровыя абмежаванні. Чытаць далей →

Рышард Радзік. Дапаможнік па дзяржаўнай ідэалогіі


Увесну 2004 г. у Мінску ўбачыў свет падручнік для вышэйшых школ пад назваю „Основы идеологии белоруского государства“[1]. У „Прадмове“ да яго напісана: „В идеологии должен быть, во–первых, мировоззренческий стержень. По мнению авторов книги, этим стержнем является белорусская гражданственность, национальное государственное сознание и патриотизм“ (4). Яшчэ не разгарнуўшы працу, можна задацца пытаннем: ці дапушчальна ў дэмакратычным, плюралістычным грамадстве абавязваць студэнцкую моладзь — будучую эліту краіны — засвойваць адзіны ідэалагізаваны малюнак (прыняўшы, што ён падаецца як звязнае цэлае, а не як дыскусія паміж прыхільнікамі розных ідэалагічных выбараў), які ахоплівае усе бакі грамадскага жыцця ў краіне? Калі такі падручнік выступае элементам палітычнай і ідэалагічнай індактрынацыі грамадства, то адказ павінен быць адмоўны.
Чытаць далей →