Projektgruppe Belarus im Jugendclub Köln e.V. (Hrsg.). „Existiert das Ghetto noch?“ Weißrussland: Jüdisches Überleben gegen nationalsozialistische Herrschaft. Verlag „Assoziation A“, Berlin, Hamburg, Göttingen, 2003. 320 S., Abb.
Гэтая вартая падзіву кніга створана дзякуючы пазауніверсітэцкаму кёльнскаму праекту. У рамках завершанай у 2000 г. праграмы візітаў беларускіх ахвяраў нацысцкага тэрору „праектгрупа Беларусь“ правяла апытанне дванаццаці яўрэяў (Фрыды Райсман, Маі Крапінай, Льва Краўца, Зінаіды Нікадзімавай, Уладзіміра Трахтэнберга, Гені Савольнер, Сімы Марголінай, Эльфрыды Азлесавай, Валерыя Мызгаева, Леаніда Рубінштэйна, Розы Герасімавай, Міхаіла Трайстэра) і беларускі Інэсы Булах. Усе яны — былыя ўдзельнікі супраціву — дзяліліся ўспамінамі пра жыццё ў мінскім гета і досведам абыходжання з імі нямецкіх акупацыйных уладаў. Атрымалася oral history ў лепшым сэнсе, — сведчанні дэтальныя і вельмі пераканаўчыя. Хоць дакументалізацыя асабістых успамінаў змяшчалася і ў нядаўніх беларускіх выданнях, прысвечаных халакосту[1], там яны вельмі часта падаваліся схематызавана і сцісла. Гэтая публікацыя выгодна адрозніваецца ад іх дыферэнцыяваным апытаннем.
Чытаць далей →
