БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Этна-нацыявытворчыя працэсы'

Артыкулы па тэме ‘Этна-нацыявытворчыя працэсы’

Пытанні на заўтра (Алесь Смалянчук)


Хачу павіншаваць калегу з выдатнай рэцэнзіяй. Больш грунтоўнага разбору маіх тэкстаў яшчэ не было. Калі я правільна зразумеў рэцэнзента, ён не адвяргае самую канцэпцыю працы, хоць выказвае некалькі вельмі істотных заўвагаў і ставіць шэраг прынцыповых пытанняў.

Першая заўвага датычыць «рабочага » вызначэння нацыі. Вось яно: нацыя — гэта сацыяльная група, прасякнутая нацыянальнай свядомасцю, складовымі якой з’яўляюцца ўсведамленне супольнасці інтарэсаў, адметнасці ўласнай культуры, мовы, рэлігіі і палітычнай гісторыі, уяўленне пра ўласную этнічную тэрыторыю. Пры гэтым, каб быць нацыяй, дастаткова мець адну альбо болей з пералічаных характэрных якасцяў. Як лічыць рэцэнзент, гэтае паняцце не працуе ў дачыненні да названага перыяду, а выраз „каб быць нацыяй, дастаткова мець адну альбо болей з пералічаных характэрных якасцяў» дазваляе, напрыклад, аднесці да нацыі ўсіх каталікоў Еўропы.
Чытаць далей →

Беларусізацыя ў дакументах (Ігар Клімаў)


* Беларусізацыя: 1920-я гады: Дакументы і матэрыялы / Пад агульнай рэд. Р. П. Платонава і У. К. Коршука. Мінск: БДУ, 2001. 270 с.

Публікацыя дакументаў, здзейсненая кафедрай сусветнай і айчыннай гісторыі БДУ і Археаграфічнай камісіяй Рэспублікі Беларусь, асвятляе адно з найбольш цікавых і актуальных цяпер пытанняў — пра моўную палітыку савецкай дзяржавы на Беларусі. Падзеі 1920-х г. і дагэтуль займаюць не толькі навукоўцаў, але і шырокую грамадскасць. Сваю кнігу выдаўцы слушна адрасуюць разнастай най аўдыторыі — ад навукоўцаў да «ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі». На Беларусі пакуль няма грунтоўнай сінтэтычнай працы, прысвечанай беларусізацыі, і таму дадзенае выданне можа на нейкі час закрыць гэтую лакуну.

Зборнік змяшчае дакументы галоўным чынам Нацыяналь нага архіва Рэспублікі Беларусь (з фондаў партыйных ды ўрадавых органаў і адукацыйных устаноў краіны). Публікатары таксама перадрукавалі некаторыя акты, што выйшлі тады ў друку, і асобныя матэрыялы з савецкай перыёдыкі тых часоў.
Чытаць далей →

Belarus: Between the East and the West (Cяргей Запрудскі)

Belarus: Between the East and the West // International Journal of Sociology. Fall 2001. Vol. 31. No. 3. 93 p.; Winter 2001—2002. Vol. 31. No. 4. 91 p.

У двух нумарах „Міжнароднага часопіса сацыялогіі“, укладзеных супрацоўніцай кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта Ганнай Энгелькінг і аб’яднаных агульным загалоўкам „Беларусь: паміж Усходам і Захадам“, змешчаны працы васьмі польскіх і беларускіх аўтараў, прысвечаныя розным праблемам гістарычнага і сучаснага быцця Беларусі. Абодва нумары адкрываюцца ўступнымі словамі рэдактаркі, у якіх яна знаёміць чытача (меркавальна перадусім заходняга) са спецыфікай беларускай сітуацыі і зместам нумароў. Рэдактарка зазначае, што Беларусь вельмі мала ведаюць — прычым не толькі на Захадзе, але і ў суседніх краінах. Што да Захаду, то там нярэдка бытуюць спрошчаныя ўяўленні, згодна з якімі Беларусь ёсць усяго толькі нешта накшталт „малой Расіі“. Між тым геапалітычнае становішча Беларусі вельмі важнае і яно можа служыць падставай як для паспяховага развіцця ў будучыні, так і для стварэння вялікай пагрозы — „не толькі для Беларусі, але таксама для Еўропы і ўсяго свету“.
Чытаць далей →

Język a tożsamość na pograniczu kultur (Ігар Клімаў)


Język a tożsamość na pograniczu kultur / Pod red. E. Smułkowej i A. Engelking. Białystok, 2000. 257 s. (Prace katedry kultury białoruskiej Uniwersytetu w Białymstoku, 1)

Праца ўяўляе сабой зборнік матэрыялаў аднайменнай канферэнцыі, якая праводзілася ў канцы лістапада 1998 г. на кафедры беларускай культуры універсітэта ў Бела­стоку. У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Польшчы і Беларусі: у зборніку прадстаўлена 6 аўтараў з Беластоцкага універсітэта і 6 з кафедры беларускай культуры Гарадзенскага універсітэта, 5 аўтараў з Польскай Акадэміі Навук (пераважна з Інстытута славістыкі) і 5 з Варшаўскага універсітэта; апрача таго, удзельнічалі навукоўцы з Мінска (5 аўтараў з розных інстытутаў Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі і 3 даклады ад БДУ, а таксама 3 аўтары з іншых устаноў Мінска), 2 аўтары з Апольскага універсітэта (Верхняя Сілезія), па адным аўтары з універсітэтаў Берасця, Гданьска і Любліна. Канферэнцыя аб’яднала сацыёлагаў, этнографаў (спецыялістаў па культурнай антрапалогіі), мовазнаўцаў, гісторыкаў, якія засяродзілі сваю ўвагу пераважна на часах ад XIX ст. да сучаснасці.
Чытаць далей →

Рудовіч, Станіслаў. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 (Валянціна Лебедзева)


Рудовіч, Станіслаў C. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 г. Мінск, 2001. 200 c.

Нягледзячы на значную цікавасць сучасных даследчыкаў да праблемы барацьбы за дзяржаўна–нацыянальнае вызначэнне, яе распрацоўка на сёння не прывяла да стварэння грунтоўных абагульняльных прац. У адрозненне, прыкладам, ад Украіны, у нас няма нават нарысаў і біяграфічных даведнікаў пра дзеячаў нацыянальнага руху. Таму выхад працы Станіслава Рудовіча — вельмі заўважная для сучаснай гістарыяграфіі з’ява.

У кнізе ўтрымліваецца ўзважаны гістарыяграфічны аналіз: вызначаны асноўныя этапы і вынікі даследавання праблемы, эвалюцыя канцэпцый і ацэнак. Аўтар слушна заўважае, што, нягледзячы на пераўтварэнне тэмы ў цэнтральную ў вывучэнні гісторыі Беларусі ХХ ст., сённяшнія даследаванні застаюцца на эмпірычным узроўні. Праблема самавызначэння Беларусі разглядалася ў асноўным „знутры“, адарвана ад міжнароднага кантэксту, агульнаеўрапейскага нацыянальнага пытання. Агаворваючы пры гэтым, што прадметам даследавання з’яўляюцца палітычныя аспекты беларускай праблемы і прэтэндуючы на пераадоленне „адзначанай звужанасці“ і падвышэнне тэарэтычнага ўзроўню даследавання, аўтар ставіць на мэце аналіз беларускага пытання „ў яго ўзаемасувязях з агульнарасійскімі і міжнароднымі працэсамі“. Зместам гэтых працэсаў аўтар уважае расійскія рэвалюцыі 1917 г., таму аддае ўвагу метадалагічнай праблеме вызначэння іх сутнасці, але заўважым, што гэтае пытанне займае досыць сціплае месца ва ўводзі­нах да манаграфіі і замест уласна аўтарскіх меркаванняў абмяжоўваецца спасылкамі на апошнія вы­сновы і канстатацыі расійскіх гісторыкаў.
Чытаць далей →

Куль-Сяльверстава, Святлана Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур (Андрэй Кіштымаў)

Куль-Сяльверстава, Святлана Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова ХVIII ст. 1820-я г.) / Навук. рэд. П.І. Брыгадзін. Мінск, 2000. 260.

Асноўны сюжэт рэцэнзаванай манаграфіі, які зададзены яе храналагічнымі рамкамі, у вельмі кароткай форме можа быць сфармуляваны так: гістарычная сустрэча шляхецкай рэспублікі Рэчы Паспалітай з абсалютнай манархіяй Расійскай імперыяй і вынік гэтай сустрэчы. Месца дзеяння — Беларусь. Змест дзеяння — культурныя працэсы.

Вельмі складана адказаць на пытанне: «чыя культура?», калі дагэтуль маецца вельмі цьмянае ўяўленне пра тое, якая яна была. Не, гэта, вядома, не азначае, што польскія гісторыкі не даследавалі розных аспектаў развіцця культуры таго часу. Ёсць і грунтоўныя працы расійскіх даследчыкаў па гэтай тэматыцы. Урэшце, штосьці рабілася і беларускімі гісторыкамі, і, не ў апошнюю чаргу, аўтарам рэцэнзаванай манаграфіі. Але пакуль гэта былі толькі «дрэвы», за якімі слаба праглядаецца «беларускі лес». Адзначаныя хібы павінна запоўніць кніга Святланы Куль–Сяльвеpставай.
Чытаць далей →

Radzik, Ryszard. Między zbiorowością etniczną a wspolnotą narodową (Лія Салавей)


Radzik, Ryszard. Między zbiorowością etniczną a wspolnotą narodową. Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo–Wschodniej XIX stulecia. Lublin, 2000. 301 s.

Гэтае грунтоўнае даследаванне ў жанры гістарычнай сацыялогіі, прысвечанае вывучэнню шматлікіх важных аспектаў, што характарызуюць стан свядомасці беларускага грамадства ХIХ ст., яго асобных груп і адзінак, належыць доктару сацыялогіі з Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры–Складоўскай. Выбар аўтарам праблематыкі для сваёй працы быў абумоўлены, найперш, той акалічнасцю, што беларусы дагэтуль не маюць абагульняльнага даследавання, якое б у адным томе прасачыла пачаткі фармавання беларускай нацыянальнай ідэі на працягу ўсяго ХIХ ст. Як слушна заўважае аўтар ва «Ўступе», яшчэ недастаткова навуковых прац пра ўсведамленне тагачаснымі беларусамі сваёй этнічнай і нацыянальнай прыналежнасці. Публікацыі, прысвечаныя нацыянальна–вызваленчаму руху і фармаванню беларускай нацыянальнай ідэалогіі, з’яўляюцца рэдкасцю не толькі ў Польшчы, але і ў Беларусі. Недастаткова, лічыць аўтар, комплексных даследаванняў, якія праводзілі б аналіз прычын запозненасці фармавання беларускай нацыі ў сучасным разуменні гэтага тэрміна, хоць, на наш погляд, асноўныя прычыны такога стану добра вядомыя, не ўсведамляюцца хіба маштабы пэўных з’яў, механізмы, паслядоўнасць і спалучанасць розных фактаў.
Чытаць далей →

Астрыд Зам. Беларускі нацыяналізм ці нацыяналізм Беларусі


Яшчэ ўлетку 1990 г. беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч выказаў думку, што рэальнай небяспекай для палітыкі перабудовы можа з’явіцца павольнае спаўзанне ў дыктатуру або ў грамадзянскую вайну[1]. Мінулі гады, і ў Беларусі, якая лічылася спакойнай у палітычным сэнсе краінай, з’явіліся яскравыя прыкметы абедзвюх гэтых небяспек. У цэнтры палітычных баталій — пытанні развіцця і далейшага захавання дзяржаўнай самастойнасці і вызначэння нацыянальнай ідэнтычнасці. У Беларусі, як у ніводнай з краін постсавецкай прасторы, выразна выявілася адна з пяці дылемаў дэмакратыі ва Ўсходняй Еўропе, вызначаная Ядзвігай Станішкіс як супярэчнасць паміж адначасовым утварэннем асаблівага беларускага нацыянальнага ўладнага патэнцыялу, з аднаго боку, і новай формай каланіяльнай дзяржавы пад панаваннем Расіі, з другога[2].
Чытаць далей →

Алена Філатава. Нацыянальнае пытанне і палітыка царскага ўраду ў Беларусі (канец XVIII — першая палова ХIХ ст.)


У канцы XVIII — першай палове ХIХ ст. Расійская імперыя значна пашырыла сваю тэрыторыю як у выніку ваенных дзеянняў, так і за кошт мірных дамоваў[1]. У адрозненне ад каланіяльных дзяржаваў Еўропы, дзе выразна размяжоўваліся правы і абавязкі метраполій і калоній, у расійскай дзяржаве на новых землях былі распаўсюджаныя расійскія законы, і гэтыя землі непасрэдна ўваходзілі ў яе склад. Але працэс далучэння быў даволі складаны. Інкарпарацыя кожнай новадалучанай тэрыторыі расцягвалася не на адно дзесяцігоддзе і закранала ўсе бакі дзейнасці тагачаснага яе грамадства: палітычныя, эканамічныя, культурныя, рэлігійныя і нацыянальныя.
Чытаць далей →

Андрэй Акара. Тутэйшыя: «Cеверо–Западный край» ці «Kresy Wschodnie»?


Пошукі беларускай нацыянальнай ці цывілізацыйнай ідэнтычнасці амаль заўсёды з аднолькавым вынікам прыводзяць да думкі пра малую актуальнасць візантыйскага дыскурса Беларусі, прычым гэта тычыцца як еўрацэнтрычнага, так і масквацэнтрычнага яе разумення. Урэшце, адсюль ніяк не вынікае, што сучасная Беларусь не з’яўляецца ці не можа разглядаць сябе як частку «поствізантыйскай» Айкумены — хоць бы таму, што існуе Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы, ды і бальшыня беларусаў лічаць сябе ўсё ж праваслаўнымі.
Чытаць далей →

Алесь Cмалянчук. Палякі Беларусі і Літвы ХIХ — пачатку ХХ ст. як этнакультурны і сацыяльны феномен

(Гістарыяграфічны агляд)

Для разумення феномена польскай грамадскасці беларускіх і літоўскіх земляў у ХIХ — пачатку ХХ ст. уяўляецца вельмі важным асвятленне праблемы радаводу мясцовых палякаў. Цэнтральнымі тут з’яўляюцца пытанні пра памеры міграцыі насельніцтва з этнічных польскіх земляў у Беларусь і Літву і пра сутнасць працэсаў паланізацыі. Якія ж асноўныя падыходы навукоўцаў Беларусі, Літвы і Польшчы да азначаных праблем?

Вызначыць дакладна храналогію першых міграцыйных плыняў насельніцтва з тэрыторыі этнічнай Польшчы на ўсход вельмі цяжка. Суседства польскіх і беларуска-літоўскіх земляў спрыяла таму, што працэсы ўзаемапранікнення распачаліся здаўна. Беларускія даследчыкі Ігар Карашчанка і Анатоль Валахановіч зафіксавалі перасяленні мазураў на землі сучаснай Беларусі ўжо ў ХII—ХIII ст. На іх думку, пасля Люблінскай уніі (1569) польская міграцыя ўзмацнілася. Аднак масавага характару перасяленні не набылі, бо Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. істотна абмежаваў магчымасці набыць зямлю і заняць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ для шляхты з Каралеўства Польскага[1]. Этнолаг і гісторык Міхаіл Піліпенка лічыць, што актыўная міграцыя польскага насельніцтва (пераважна дробнай шляхты) распачалася толькі ў XV—XVI ст. Прычым асноўнымі кірункамі гэтай міграцыі былі Прыпяцкі, Цэнтральны і Дзвінска-Дняпроўскі рэгіёны[2].
Чытаць далей →

Па старонках адной «гісторыі» (Віктар Цітоў)


* Беларусы: У 8 т. Т. 3: Гісторыя этналагічнага вывучэння. Аўтар В.К.Бандарчык. Мінск: Беларуская навука, 1999.

Не станем акцэнтаваць увагу на назве кнігі, якая, на наш погляд, недакладна адлюстроўвае яе сутнасны змест, тым больш, што ў змесце мы паўсюдна сустракаем этнаграфічнае (а не этналагічнае) вывучэнне. Структура працы падпарадкавана савецкай марксісцка-ленінскай перыядызацыі гісторыі. Першы раздзел прысвечаны этнаграфічнаму вывучэнню Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХIХ ст. (феадальны перыяд); этнаграфія капіталізму асвятляецца ў трох раздзелах, дзе паслядоўна разглядаецца стан этнаграфіі ў 60—70-х, 80—90-х г. і ў эпоху імперыялізму (да 1917 г.); пяты раздзел асвятляе развіццё этнаграфіч ных ведаў пасля 1917 г. (паслярэвалюцыйны перыяд). Апошні перыяд аўтар, у сваю чаргу, дзеліць на эпохі: 20—30-я і 40—90-я г. (гл. с. 18), аднак структурны змест гэтага раздзела кампануецца хутчэй паводле тэматычнага прынцыпу. Праца мае апрача таго ўводзіны, прамежкавы артыкул з залішне доўгай назвай («Сацыяльна-палітычнае, эканамічнае, культурнае і навуковае асяроддзе развіцця этналогіі ў Беларусі ў ХIХ — пачатку ХХ ст.»), заключэнне і 97 ілюстрацый (больш за палову іх складаюць фотаздымкі вокладак розных выданняў).
Чытаць далей →

Беларуская гістарыяграфія ХIХ—ХХ ст. вaчыма нямецкага даследчыка


* Rainer Lindner. Historiker und Herrschaft: Nationsbildung und Geschichtspolitik in Weissrussland im 19. und 20. Jahrhundert. Munchen, R.Oldenburg Verlag, 1999. 536.

Гісторыя гістарычнай навукі Беларусі была і застаецца адным з маладаследаваных кірункаў ва ўсім комплексе айчынных гістарычных ведаў. Літаральна па пальцах можна пералічыць манаграфіі па беларускай гістарыяграфіі. Да таго ж выдадзеныя кнігі прысвечаны асобным перыядам ці праблемам гісторыі Беларусі. Асабліва маладаследаваны сучасны перыяд гісторыі гістарычнай навукі, калі весці адлік з 1945 г. У пэўнай ступені такі стан рэчаў можна растлумачыць зразумелымі прычынамі. Навукоўцу цяжка весці даследчую працу па свежых слядах падзей, даваць ацэнку гістарыяграфічным з’явам і працэсам, у якіх ён тым ці іншым чынам удзельнічаў, характарызаваць працы сваіх калег. У такім становішчы вялікае значэнне набывае погляд звонку.
Чытаць далей →