Правінцыйная гістарыяграфія пачала актыўна развівацца ў Расіі ў паслярэформавы час. Як паказана ў працы В. Бярдзінскіх, у вялікарускіх губернях цікавасць да рэгіянальнай гісторыі мела несумненную сувязь з ліберальна–дэмакратычнымі ідэямі 1860–х г.[1] Высілкамі мясцовых гісторыкаў стала фармавацца думка пра значэнне не толькі цэнтралізацыі, але і дэцэнтралізацыі. Сэнс такога абласніцтва быў у перакананні: Расія — гэта не толькі Масква і Пецярбург, не толькі палацы і міністэрствы, канцылярыі і штабы; „Мы“ — гэта таксама Расія. А значыць, рускую гісторыю можна было вывучаць не толькі з Пецярбурга, але і з Вяткі, Разані, Ніжняга Ноўгарада. У фокусе ўвагі апыналася развіццё „абласцей“ і самадзейнасць народа.
Чытаць далей →
