БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Гісторыя славянскіх краін'

Артыкулы па тэме ‘Гісторыя славянскіх краін’

Тымаці Снайдэр. Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы.


*Тэкст публічнага выступу прафесара гісторыі Ельскага ўніверсітэта Тымаці Снайдэра на прэзентацыі беларускага выдання яго кнігі „Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569–1999” (Мінск: Медысонт, 2010), што адбылася 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску.

Шчыра дзякую за запрашэнне, шчыра дзякую ўсім тым, хто прычыніўся да перакладу маёй кнігі на беларускую мову, шчыра дзякую вам усім за тое, што прыйшлі паслухаць лекцыю на замежнай мове, прычым не проста на замежнай мове, а яшчэ і з чужым для гэтай замежнай мовы акцэнтам. Вось жа шчыра вам усім удзячны, і яшчэ ўдзячны спадарам перакладчыкам-сінхраністам за іх працу. Чытаць далей →

Максім Макараў. Важнае даследаванне пра гарады Беларусі і Ўкраіны


*Christophe von Werdt. Stadt und Gemeindebildung in Ruthenien: okzidentalisierung der Ukraine und Weißrusslands im Spätmittelalter und in der fruhen Neuzeit. Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2006. 326 S.

Праца швейцарскага гісторыка Крыстафа фон Верта прысвечана вывучэнню тых зменаў, якія адбыліся ў жыцці местаў Украіны і Беларусі ў эпоху позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Згаданая тэма мае дастаткова багатую гістарыяграфію, аднак рэцэнзаваная кніга вылучаецца на фоне іншых урбаністычных даследаванняў маштабнасцю пастаноўкі пытання. Фактычна гэта першая спроба стварыць цэльны вобраз еўрапеізацыі местаў усходнеславянскіх земляў ВКЛ і Каралеўства Польскага ў рамках асобнай манаграфіі. Паспрабуем паказаць асноўныя палажэнні працы і пракаментаваць іх там, дзе, на наш погляд, неабходна зрабіць заўвагі.

Чытаць далей →

Джулі Фёдар, Сайман Льюіс, Таццяна Журжэнка. Вайна і памяць у Расіі, Украіне і Беларусі*

* Публікуецца з ласкавай згоды аўтараў паводле: Fedor J., Lewis S., Zhurzhenko T. Introduction: War and Memory in Russia, Ukraine and Belarus’ // Julie Fedor, Markku Kangaspuro, Jussi Lassila, and Tatiana Zhurzhenko (eds). War and Memory in Russia, Ukraine and Belarus. New York: Palgrave Macmillan, 2017. P. 1–40. Эл. варыянт: https://link.springer.com/chapter/10.1007/978-3-319-66523-8_1

У пачатку вайны на Данбасе, у першыя чэрвеньскія дні 2014 г. – задоўга да таго, як Расія напоўніла рэгіён зброяй, – прарасійскія сепаратысты ў райцэнтры Канстанцінаўка Данецкай вобласці заявілі журналістам, што танк, ужыты імі ў баявых дзеяннях супраць украінскай арміі, быў зняты з пастамента ў мясцовым парку, дзе ён стаяў як помнік падзеям Другой сусветнай вайны, а затым адрамантаваны, запраўлены і “вернуты да жыцця” [1]. Незалежна ад таго, праўда гэта ці мана, метафара сама па сабе магутная – з яе вынікае, што здані вайны, якая скончылася семдзесят гадоў таму, могуць лёгка матэрыялізавацца. Чытаць далей →

Kosman, Marceli. Polska w drugim tysiącleciu. Т.1–2. Toruń, 2007 (Людміла Міхайлоўская, Любоў Козік)


KOSMAN, MARCELI. Polska w drugim tysiącleciu. Toruń: Adam Marszałek, 2007. T. 1. — 348 s.; T. 2. -468 s.

Навуковыя творы Марцэлія Космана, прысвечаныя гісторыі Польшчы, Літвы, палаба-балтыйскіх славян, могуць скласці цэлую бібліятэку, на якой фармавалася не адно пакаленне гісторыкаў. Рэцэнзаваная манаграфія ўяўляе сабой фундаментальную працу ў двух тамах, якая ў пэўным сэнсе падводзіць вынік папярэднім сюжэтным і праблемным даследаванням.

„Polskа w drugim tysąleciu» ахоплівае гісторыю дзяржавы і грамадства на працягу ўсяго існавання і ў розных палітычных формах — ад узнікнення патрыманіяльнай манархіі і да сучаснага становішча Польшчы. Такая шырокая храналагічная прастора дазволіла аўтару вылучыць, прасачыць і ацаніць гістарычныя заканамернасці, формы і цывілізацыйныя асаблівасці развіцця Польшчы.
Чытаць далей →

Pre­Modern Russia and its World. Essays in Honor of Thomas S. Noonan. Wiеsbaden, 2006 (Ірына Ганецкая)


Pre-Modern Russia and its World. Essays in Honor of THOMAS S. NOONAN. Ed. by KATHRYN L. REYERSON, THEOFANIS G. STAVROU, and JAMES D. TRACY. Wiеsbaden: Harrasowitz Verlag, 2006. — 180 p.

Зборнік „Расія і яе свет напярэдадні Новага часу» пад рэдакцыяй К. Л. Рэерсон, Т. Г. Стаўрова, Дж. Д. Трэйсі ўключае матэрыялы канферэнцыі з такім жа назовам, арганізаванай 2 лістапада 2002 г. і прысвечанай памяці Томаса Нунана,выдатнага амерыканскага гісторыка, які трыццаць пяцьгадоў працаваў ва універсітэце Мінесоты. Абшары навуковых інтарэсаў Т. Нунана вельмі шырокія, яны тычыліся ўсходнеславянскіх, фінскіх, балцкіх плямёнаў, волжскіх булгараў, хазараў, печанегаў і полаўцаў, якія насялялівелізарныя тэрыторыі, што распасціраліся ад Арктычнагаўзбярэжжа да Чорнага мора, ад Карпатаў да Урала. Длябольш глыбокага разумення працэсаў, што адбывалісятам на працягу ІХ-ХІІІ ст., Томас Нунан закранаў таксама гісторыю вікінгаў, Блізкага Ўсходу і Сярэдняй Азіі. У сваёй працы даследчык выкарыстоўваў пісьмовыя, археалагічныя інумізматычныя крыніцы. Яго даследаванні насілі сінтэтычныі шматузроўневы характар: ад разгляду эканамічнай гісторыі велізарнага рэгіёна ў шырокім сэнсе (гандлёвыя шляхі, аб’ёмы гандлю і інш.) да даволі вузкіх праблем (асобныя рамёствы, перайманне новых тэхналогій, эканоміка качэўнікаў, эвалюцыя рускіх гарадоў і г.д.). Томас Нунан стварыў новае вымярэнне ў падыходзе да вывучэння гэтага складанага рэгіёна, што можа быць узорам сучаснага гістарычнага даследавання.
Чытаць далей →

Per saecula ad tempora nostra. Sborník prací k šedesátým narozeninám prof. Jaroslava Pánka. T. 1–2 Praha, 2007 (Марцэлі Косман)

Per saecula ad tempora nostra. Sborník prací k šedesátým narozeninám prof. Jaroslava Pánka. Uspořádali JIŘÍ MIKULEC а MILOSLAV POLÍVKA. T. I-II. Praha, 2007. — 989 s.

Напярэдадні 60-годдзя вядомага чэшскага гісторыка прафесара Яраслава Панка на старонках БГΑ ў вялікім артыкуле „Яраслаў Панэк — чэшскі гісторык на пераломе эпох» (Т. 13 2(25) 2006, с. 320-348) Юзэф Валка змясціў грунтоўную характарыстыку яго творчасці і дасягненняў на дыдактычнай і арганізацыйнай ніве. Сам юбіляр быў уганараваны прыгожай двухтомавай памятнай кнігай, выдадзенай яго родным Інстытутам гісторыі Акадэміі Навук Чэшскай Рэспублікі (Historický Ústav Akademie Věd České Republiky). Падрыхтавалі яе Юры Mięулец і Міраслаў Поліўка пры ўдзеле вялікага рэдакцыйнага калектыву (Roman Baron, Jaroslav Boubín, Jiří Friedl, Martin Holý, Václava Horčáková, Eva Irmanová, Dalibor Janiš, Tomáš Sterneck, Emil Voráček, Zlatica Zudová-Lešková).
Чытаць далей →

Błaszczyk, Grzegorz. Dzieje stosunków polsko-litewskich. Tom II. Od Krewa do Lublina. Część I. Poznań. Poznan, 2007 (Віталь Галубовіч)


BŁASZCZYK, GRZEGORZ. Dzieje stosunków polsko-litewskich. Tom II. Od Krewa do Lublina. Część I. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. 936 s.

Чарговы том даследавання вядомага польскага гісторыка Гжэгажа Блашчыка, прысвечаны ўзаемаадносінам Польшчы і ВКЛ, можна адразу назваць важкім унёскам у навуку. Сам факт з’яўлення серыі такіх выданняў сведчыць пра назапашанне гістарыяграфіяй дастаткова вялікай колькасці як вузкаспецыяльных даследаванняў, так і канцэптуальных падыходаў, падсумаванне ды верыфікацыя якіх робіцца падмуркам для абагульняльных прац. Гэты том даследавання гісторыі польска-літоўскіх дачыненняў пачаткова меркавалася прысвяціць падзеям ад Крэўскай да Люблінскай уніі, але працу, па прызнанні аўтара, не ўдалося вытрымаць у запланаваных памерах: „Паколькі выявілася, што гэты амаль 200-гадовы этап так багаты на падзеі, што іх не ўдалося закрануць цалкам у адным томе» (7). Такім чынам, Г. Блашчык знайшоў мэтазгодным падзяліць увесь перыяд 1385-1569 г. на дзве часткі. Рэцэнзаваны том храналагічна ахоплівае толькі 1385-1492 г.
Чытаць далей →

Wojny północne w XVI-XVIII wieku. Torun 2007 (Генадзь Прыбытка)

Wojny północne w XVI-XVIII wieku / Redakcja: BOGUSŁAW DYBAŚ. Współpraca: ANNA ZIEMLEWSKA. Toruń: Towarzystwo naukowe w Toruniu, 2007. —306 s.

Сярод мноства праблем беларускай гістарыяграфіі, якія яшчэ чакаюць свайго даследчыка, вывучэнне паўночных войнаў XVI-XVIII ст. займае асаблівае месца. І гэта нядзіўна: у той перыяд яны былі найістотнейшым чыннікам існавання Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у цэлым і

зрабілі велізарны ўплыў на палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё федэратыўнае дзяржавы. Больш за тое, гэтыя войны ў вялікай ступені спрычыніліся да кшталтавання палітычнае сістэмы дзяржаваў Усходняе Еўропы. Калі барацьба за „dominium Maris Baltici» ўрэшце прывяла Швецыю да страты дамінавання на поўначы кантынента, то яна ж сталася падставаю да імклівага росту ўплыву Расіі і Прусіі, а таксама да заняпаду Рэчы Паспалітай.
Чытаць далей →

Harvard Ukrainian Studies.V. XXVI (2002-2003): Ukrainian Church History (Валянціна Яноўская, Марына Сакалова)

Harvard Ukrainian Studies. Vol. XXVI (2002-2003): Ukrainian Church History. 375 p.

Спецыяльны нумар часопіса „Harward Ukrainain Studies» прысвечаны ўкраінскай царкоўнай гісторыі і ўшанаванню творчай дзейнасці Багдана Расціслава Бацюрківа[1], даследчыка праблем дзяржаўна-царкоўных адносінаў у СССР і, у прыватнасці, у Ўкраіне савецкага перыяду. Тэматычнае поле навуковых інтарэсаў гэтага даследчыка прадвызначыла і тэматыку ўступнага артыкула. Дж. Грабовіч (George G. Grabowicz) знаёміць чытача са станам і арганізацыяй вывучэння праблем украінскай царкоўнай гісторыі ў Інстытуце даследаванняў Украіны пры Гарвадскім універсітэце.
Чытаць далей →

Дарус Куоліс. Масква і Літва: translatio imperii, translation rei publicae


У тлумачэннях ідэі Масква трэці Рым, што ўзнікла ў часы Сярэднявечча, да гэтага часу мала ўвагі аддаецца літоўскаму фактару, або фактару Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўная ідэалогія Вялікага Княства Маскоўскага ў XV—XVI ст. абапіралася на даўнія гістарычна абумоўленыя адносіны не толькі з Канстанцінопалем, Рымам, Святой Рымскай імперыяй, але і з суседняй Літвой, якая валодала сталіцай „усяе Русі» Кіевам. Ідэю пераносу імперыі, якая набірала ў той час у Маскве сілу і вагу, можна інтэрпрэтаваць i як антытэзу той ідэі, што складвалася ў Літве, — ідэі пераносу рэспублікі.
Чытаць далей →

Сяргей Саўчанка. Маскоўскі свет вачыма Русі XVI–XVII ст.


Галоўная задача нарыса заключаецца ў спробе адказаць на пытанне: якім бачыўся маскоўскі свет у інтэлектуальным соцыуме Русі XVI—XVII ст. і якія якасныя змены адбыліся ў гэтым бачанні на працягу адзначанага адрэзку часу? У святле „тэндэнцыйна» падабраных крыніц акрэсліваюцца магчымыя варыянты і напрамкі будучых, магчыма больш пераканаўчых, інтэрпрэтацый. Аўтар добра ўсведамляе, што яго меркаванні не маюць безапеляцыйнай вагі і могуць быць абвергнуты альтэрнатыўным даследаваннем.

Да пачатку XVII ст. на абшарах літоўска-польскай Русі традыцыйным было стаўленне да Масковіі як да чужой, часам дзіўнай, незразумелай і нават дзікай краіны. Фактар рэлігійнай еднасці „народа рускага» і маскавітаў не быў прад-метам увагі і таму, відаць, рэдка выкарыстоўваўся ў палітычных спекуляцыях. Напрыклад, „Хроніка Літоўская і Жамойцкая» (20-я г. XVI ст.) паведамляе пра пераход рускіх князёў на маскоўскую службу, аднак у гэтых выпадках рэлігійныя матывы, скрайне важныя для XVII ст., нават не агучваюцца. Як прыклад прывядзём эпізод з северскімі князямі, якія пакрыўдзіліся на каралеўскіх слуг, што не дапусцілі іх на аўдыенцыю да караля, і тады, піша храніст, „…княжата северские до Ивана Васильевича пристали… сами себе и князства єму свои поддали…»[1].
Чытаць далей →

Řezník, Miloš. Bĕlorusko: Stručná historie statů. Praha, 2003 (Наталля Прыступа)

ŘEZNÍK, MILOŠ. Bĕlorusko: Stručná historie států. Sv. 12. Praha: Nakladatelství Libri. 2003. — 110 s.

У 2003 г. у Празе выйшла кніга Мілаша Ржэзніка „Беларусь» (выдавецтва „Лібры», серыя „Кароткі нарыс гісторыі краін свету»). Як сказана ў прадмове, мэтай даследавання з’яўляецца адлюстраванне гісторыі беларускага краю — пагатоў, дагэтуль у чэшскай гістарыяграфіі не было якой-кольвек абагульняльнай працы па дадзенай тэме. У сціслым пераказе прапануецца гісторыя беларускага народа са старажытных часоў да нашых дзён: толькі звяртаючыся да даўніны, сведчыць аўтар, можна растлумачыць працэсы, якія зазнае Беларусь сучасная.

На думку М. Ржэзніка, неабходна падзяляць гісторыю дзяржавы і гісторыю народа. Незалежная краіна пад назвай „Беларусь» узнікла толькі пасля распаду СССР у пачатку 1990-х г. — гісторыя ж беларускага народа налічвае не адно стагоддзе. Увогуле, цяжкасці ў вывучэнні гісторыі беларусаў абумоўлены, сцвярджае М. Ржэзнік, этнічнай і моўнай стракатасцю краіны ды супярэчлівым развіццём самасвядомасці беларусаў. Як высвятляецца, няпроста нават вызначыць дакладную назву рэгіёну ў кантэксце старажытнай гісторыі.
Чытаць далей →

Gil, Andrzej. Chelmska diecezja unicka 1596–1810 (Святлана Марозава)


GIL, ANDRZEJ. Chelmska diecezja unicka 1596-1810. Dzieje i organizacja. Lublin: Instytut Europy ŚrodkowoWschodniej, 2005. — 338 s.

У канцы ХVI ст. на абшарах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, дзе цяпер раскінуліся Польшча, Літва, Беларусь і Ўкраіна, адбылася шматзначная паводле сваіх наступстваў сустрэча-сутыкненне двух культурна-рэлігійных светаў — заходне- і ўсходнехрысціянскага. Праявы і вынікі гэтай сустрэчы да сённяшняга дня адчувальныя ў розных сферах грамадскага жыцця рэгіёну. Таму Берасцейская царкоўная унія 1596 г., гісторыя уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы і яе асобных тэрытарыяльна-адміністрацыйных структур здаўна адносяцца да ліку ключавых даследчыцкіх праблем у беларускай, украінскай, польскай гістарыяграфіі, з’яўляюцца прадметам вострых навуковых і пазанавуковых дыскусій.
Чытаць далей →