БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ АГЛЯД
НАВУКОВЫ ЧАСОПІС
Галоўная » Запісы па тэме 'Расійская імперыя'

Артыкулы па тэме ‘Расійская імперыя’

Ilgiewicz, Henryka. Wileńskie towarzystwa i instytucje naukowe w XIX w. Toruń, 2005; Societas Academicae Vilnenses. Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie (1907–1939) I jego poprzednicy. Warszawa, 2008 (Марцэлі Косман).


ILGIEWICZ, HENRYKA. Wileńskie towarzystwa i instytucje naukowe w XIX wieku. Toruń: Adam Marszałek, 2005. — 480 s.; eadem, Societas Academicae Vilnenses. Towarzystwo Przyjaciół Nauk w Wilnie (1907-1939) i jego poprzednicy. Warszawa: Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego, 2008. — 668 s.

Першае з названых тут даследаванняў Генрыкі Ільгевіч, прысвечаных віленскім навуковым таварыствам, што існавалі пасля падзелаў і ў міжваенны перыяд (XIX ст. -1939 г.), стала вынікам дзесяцігадовай працы, якая грунтуецца найперш на скрупулёзных пошуках у віленскіх зборах (Бібліятэка Літоўскай АН, Аддзел рукапісаў у былым будынку бібліятэкі Ўрублеўскіх, Біб ліятэка Віленскага універсітэта, Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы). На падставе іх матэрыялаў аўтарка пашырыла і неаднакроць верыфікавала ранейшыя веды па тэме, асабліва сягаючы да друкаваных польскіх і расійскіх крыніц, а таксама да часопісаў XIX ст., выдаваных не толькі ў Вільні. Багаты таксама спіс літаратуры прадмета, які апрача даўніх пазіцый утрымлівае мноства найноўшых публікацый; калі першыя звачайна выкарыстоўваюцца як матэрыял, то большасць апошніх у дачыненні да тэмы маюць агульны характар і даводзяць патрэбу яе грунтоўнага даследавання. Уласна гэта і ажыццявіла аўтарка рэцэнзаванай працы.
Чытаць далей →

Staliunas, Darius. Making Russians. Meaning and Practice of Russification in Lithuania and Belarus after 1863. Amsterdam – New York, 2007 (Павел Церашковіч).

STALIUNAS, DARIUS. Making Russians. Meaning and Practice of Russification in Lithuania and Belarus after 1863. Amsterdam — New York, NY, 2007, 465 p., ill.

Шчыра кажучы, рэцэнзаваць новую кнігу Дарыюса Сталюнаса няпроста. І не толькі таму, што яна выдадзена па-ангельску. Цяжка, па-першае, адэкватна перадаць лаканічную, вельмі трапную, зробленую ў постмадэрнісцкім стылі назву. Сапраўды, як перакласці гэтыя два ангельскія словы „Making Russians»? Другая частка назвы „Meaning and practice of russification in Lithuanian and Belarus after 1863″ перакладаецца без якіх-небудзь цяжкасцяў — „Сэнс і практыка русіфікацыі ў Літве і Беларусі пасля 1863 г.», а вось „Making Russians»—„вырабляючы рускіх», „робячы рускімі»? Гучыць не вельмі добра, таму ў сваёй рэцэнзіі вырашыў карыстацца ангельскамоўнай абрэвіятурай „MR», да якой чытачы вольныя падабраць уласны адпаведнік.
Чытаць далей →

Яўген Анішчанка . Ваеннае забеспячэнне Расіяй другога падзелу Рэчы Паспалітай


Другому падзелу Рэчы Паспалітай, ухваленаму гарадзенскім соймам 1793 г., папярэднічала інтэрвенцыя расійскіх войскаў на абшары Вялікага Kняства Літоўскага.

Гэтая інтэрвенцыя і вайна 1792 г. больш-менш грунтоўна разгледжаны ў працы А. Валанскага[1]. Праз адсутнасць надзейных расійскіх крыніц гісторык падае не зусім дакладныя факты пра абставіны нашэсця, у тым ліку і пра колькасць уведзеных варожых войскаў (33 700 чал.), а названая акалічнасць безумоўна паўплывала на суадносіны сілаў бакоў і вынікі іх сутычак. У дадзеным артыкуле прыводзяцца першакрыніцы, якія дазваляюць вызначыцца наконт узнятых пытанняў, а таксама асвятліць умовы харчовага ўтрымання інтэрвентаў на акупаваным абшары.
Чытаць далей →

Карев, Дмитрий В. Белорусская и украинская историография конца ХVIII — начала 20-х гг. ХХ в. (Алесь Даніловіч)


КАРЕВ, ДМИТРИЙ ВЛАДИМИРОВИЧ. Белорусская и украинская историография конца ХVIII — начала 20-х гг. ХХ в. в процессе генезиса и развития национального исторического сознания белорусов и украинцев. Вильнюс: ЕГУ, 2007. — 312 с.

Аўтар рэцэнзаванай манаграфіі асабіста спрычыніўся да развіцця сучаснай беларускай гістарычнай навукі тым, што на працягу 90-х г. ХХ ст. арганізаваў шэраг канферэнцый, звязаных з праблемамі вывучэння гісторыі Беларусі і іншых краін Усходняй Еўропы, якія паўсталі на развалінах СССР, у першую чаргу земляў, што ўваходзілі калісьці ў Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую. Тады Дзмітрыю Ўладзіміравічу ўдавалася перыядычна збіраць у Горадні актыўных і творчых даследчыкаўз Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, а таксама Венгрыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны ды іншых краін. У дыскусіях смела выказваліся думкі, нараджаліся новыя погляды на гісторыю ВКЛ, узнікалі новыя праекты. Матэрыялы гэтых сустрэч выдаваліся намаганнямі таго ж Дзмітрыя Карава ў зборніках пад характэрнай назвай „Наш радавод». Сёння па тых зборніках можна вывучаць працэс станаўлення новай беларускай гістарыяграфіі ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь і прасочваць творчую эвалюцыю большасці з удзельнікаў сучаснага гістарыяграфічнага працэсу. Таму і да новай працы Дз. Карава звяртаешся з пэўнымі спадзяваннямі на новае слова ў навуцы.
Чытаць далей →

Kalembka, Sławomir. Wielka Emigracja. 1831–1863 (Зміцер Мацвейчык)


KALEMBKA, SŁAWOMIR. Wielka Emigracja. 1831-1863. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2003. — 434 s.

Паражэнне нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830-1831 г. (Лістападаўскага) у Польшчы, Беларусі і Літве выклікала феномен Вялікай эміграцыі яго ўдзельнікаў і прыхільнікаў у краіны Заходняй Еўропы і на іншыя кантыненты. Землі колішняй Рэчы Паспалітай пакідалі члены паўстанцкага ўрада, дэпутаты, арганізатары і кіраўнікі ўзброеных фармаванняў, студэнты, дзеячы культуры і навукі. Сярод іх каля 1,5-1,7 тыс. чалавек былі выхадцамі з Беларусі і Літвы. Многія эмігранты спадзяваліся сваёй дзейнасцю за мяжой наблізіць час вызвалення айчыны. Яны стварылі дзесяткі арганізацый, выдалі тысячы навуковых, літаратурных i публіцыстычных твораў. Аднак лёс большасці эмігрантаў склаўся трагічна. Вельмі многія з іх памерлі на чужыне, так і не ўбачыўшы больш роднага краю. Толькі невялікая частка здолела вярнуцца на радзіму[1].
Чытаць далей →

Надсан, Аляксандр. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі (Святлана Марозава).


НАДСАН, АЛЯКСАНДР. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі. — Менск, 2006. — 112 с. (Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд»)

Дзякуючы працам айчынных гісторыкаў, этнолагаў, філолагаў, філосафаў і культуролагаў (У. Конан, Я. Янушкевіч, А. Смалянчук, І. Трацяк і інш.) у апошнія два дзесяцігоддзі навуцы і грамадству стала вядома шмат новых старонак беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ ст. У гістарычную памяць народа вернуты постаці адраджэнцаў, добра вядомых у свой час, але забытых няўдзячнымі нашчадкамі або і свядома выкрасленых савецкай гістарыяграфіяй з народнай памяці. Сярод гэтых адраджэнцаў — прадстаўнікі інтэлігенцыі дробнашляхецкага паходжання, святарства, буйных памешчыкаў (напрыклад, Р. Скірмунт). Невялікая па аб’ёме, але ад гэтага не менш каштоўная праца Аляксандра Надсана знаёміць нас з жыццём і дзейнасцю княгіні Магдалены Радзівіл (1861-1945), якая сярод постацяў беларускага нацыянальнага і рэлігійнага адраджэння пачатку ХХ ст. займае не апошняе месца.
Чытаць далей →

Вячаслаў Афанасьеў. Ліст акадэміка М. В. Нечкінай

ДОПІС ЧЫТАЧА

Ліст акадэміка М.В. Нечкінай

Незвычайнае здарэнне адбылося з беларускім пісьменнікам Сямёнам Букчыным на самым пачатку яго літаратурнай дзейнасці. Не паспеўшы выйсці асобным выданнем, яго першая дакументальная аповесць у часопісным варыянце набыла шырокую вядомасць і нават звярнула ўвагу… акадэміка. Зрэшты, вось як апісвае гэты незабыўны выпадак сам Сямён Уладзіміравіч:

«Як жа хутка бяжыць час… Здаецца, не дзесяць гадоў таму, а быццам учора атрымаў я канверт, на якім над адрасам адпраўшчыка было коратка пазначана Ад акадэміка Нечкінай». Гэта быў водгук на маю дакументальную аповесць „Зимовка гвардии» (надрукаваную ў „Нёмане») і запрашэнне прыняць удзел ва Ўсесаюзнай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 150-годдзю з дня паўстання дзекабрыстаў. Я не лічыў сябе дзекабрыстазнаўцам, гісторыкам, і прапанову прыняў з пэўнай збянтэжанасцю. Даклад, з якім я павінен быў выступіць, называўся «Мікіта Мураўёў у час стварэння „мінскага варыянта» Канстытуцыі». Аснова яго — больш за сорак лістоў кіраўніка Паўночнага таварыства, пасланых з Мінска ў Пецярбург да маці Кацярыны Фёдараўны Мураўёвай з кастрычніка 1821 да траўня 1822 г.»
Чытаць далей →

Сяргей Токць. Абуджэнне заходнерусізму ў інтэграцыйным канструктывізме А. Бендзіна


Исторический поиск Беларуси: альманах / Сост. А. Ю. Бендин. Минск: Экономпресс, 2006. — 416 с.

У 2006 г. у Мінску ўбачыў свет альманах „Гістарычны пошук Беларусі», асновай для якога паслужылі матэрыялы навуковага семінара, прысвечанага памяці вядомага гісторыка Ігара Аржахоўскага. Задачей гэтага семінара, паводде сцверджання ўкладальніка альманаха Аляксандра Бендзіна, з’яўляецца „кансалідацыя навукова-даследніцкіх сілаў, здольных спалучаць распрацоўку сучасных інтэрпрэтацый гістарычных праблем з актыўным пошукам новых дакументальных матэрыялаў». Дынаміку працы ў акрэсленым кірунку надало „захапленне пошукам новых парадыгмаў у даследаванні гістарычнай рэальнасці i адмаўленне ідэалагічных стэрэатыпаў, якія замацаваліся ў найноўшых гістарычных даследаваннях». Чытаць далей →

Volksaufstände in Ruβland: Von der Zeit der Wirren bis zur „Grünen Revolution» (Уладзімір Снапкоўскі)

Volksaufstände in Ruβland: Von der Zeit der Wirren bis zur „Grünen Revolution» gegen der Sowjetherrschaft. Hrsg. von HEINZ-DIETRICH LÖWE. Wiesbaden, Harrassowitz Verlag 2006. — 563 S.

Гэтая кніга пад назвай «Народныя паўстанні ў Расіі: ад смутнага часу да „зялёнай рэвалюцыі» супраць савецкай улады» з’яўляецца вынікам працы семінара па ўсходнееўрапейскай гісторыі Гайдэльбергскага універсітэта пад кіраўніцтвам прафесара Хайнца-Дытрыха Лёве. Яна выйшла ў серыі „Даследаванні па ўсходнееўрапейскай гісторыі» (том 65), якая выдаецца Ўсходнееўрапейскім інстытутам Свабоднага універсітэта ў Берліне. У зборніку асобныя артыкулы прысвечаны паўстанню Івана Балотнікава 1606-1607 г., гарадскім паўстанням 1648 i 1662 г., стралецкім паўстанням 1682 i 1698 г., казацкім паўстанням пад кіраўніцтвам Сцяпана Разіна 1667-1671 г., Кандрація Булавіна 1707-1708 г. i Емяльяна Пугачова 1773-1775 г., паўстанням здабытчыкаў руды, Уральскаму паўстанню 1754-1766 г., казацкаму паўстанню 1768 г. (Каліўшчына), чумнаму паўстанню ў Маскве 1771 г., хваляванням у сувязі з халерай у Санкт-Пецярбургу летам 1831 г., бульбяным бунтам дзяржаўных i казённых сялян у 1830 i 1840-х г., сялянскім хваляван­ням у Варонежы, сялянскім прашэнням пад час першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907 г. i паўстанню Антонава супраць бальшавікоў у Тамбове ў 1920-1921 г.
Чытаць далей →

Spatial concepts of Lithuania in the long Nineteenth Century / ed. by DARIUS STALIUNAS. Boston: Academic Studies Press, 2016. VI + 471 pp.


Акадэмічныя дыскусіі пра прастору, тэрытарыяльнасць, межы рэгіёнаў і “нацыянальны абшар”, “тэрыторыі” і іх “нацыяналізацыю” ў гістарыяграфіі не спыняюцца.

Яны хутчэй дапаўняюцца новымі падыходамі, даследаваннямі і матэрыяламі. Натуральна, не абмінаюць гэтыя дыскусіі і Усходне-Цэнтральную Еўропу з яе складанай спадчынай тэрытарыяльных канфліктаў і супярэчнасцяў [1]. Сведчанне гэтага – апублікаваны бостанскім выдавецтвам “Academic Studies Press” зборнік даследаванняў “Прасторавыя канцэпцыі Літвы ў доўгім дзевятнаццатым стагоддзі” пад агульнай рэдакцыяй Даруса Сталюнаса, намесніка дырэктара Інстытута гісторыі Літоўскай акадэміі навук. Зборнік – частка серыі “Літоўскія даследаванні без межаў”.
Чытаць далей →

Таццяна Валодзіна. Адам Кіркор і „краёвая“ гістарыяграфія ў кантэксце трансфармацыі Расійскай імперыі ў XIX ст.


Правінцыйная гістарыяграфія пачала актыўна развівацца ў Расіі ў паслярэформавы час. Як паказана ў працы В. Бярдзінскіх, у вялікарускіх губернях цікавасць да рэгіянальнай гісторыі мела несумненную сувязь з ліберальна–дэмакратычнымі ідэямі 1860–х г.[1] Высілкамі мясцовых гісторыкаў стала фармавацца думка пра значэнне не толькі цэнтралізацыі, але і дэцэнтралізацыі. Сэнс такога абласніцтва быў у перакананні: Расія — гэта не толькі Масква і Пецярбург, не толькі палацы і міністэрствы, канцылярыі і штабы; „Мы“ — гэта таксама Расія. А значыць, рускую гісторыю можна было вывучаць не толькі з Пецярбурга, але і з Вяткі, Разані, Ніжняга Ноўгарада. У фокусе ўвагі апыналася развіццё „абласцей“ і самадзейнасць народа.
Чытаць далей →

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х—ХХI ст. / Рэдакцыя і ўклад. тэксту Мар’ян Семаковіч (Любоў Козік)


Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х—ХХI ст. / Рэдакцыя і ўкладанне тэксту: МАР’ЯН СЕМАКОВІЧ. Пераклад тэксту з польскай: ГАННА ЦІШУК. Варшава: Demart, 2005. 312 c.

Прапанаваная шырокаму колу чытачоў кніга „Нарыс Польскай Дзяржавы і Народа. Х—ХХI ст.“, несумненна, доўгачаканая, яна будзе запатрабаваная ў Беларусі, тым больш што гэта першая гісторыя Польшчы па–беларуску. Шмат агульнага звязвае беларускі народ з польскім, з яго гісторыяй, традыцыямі і культурай, многія дзеячы лічылі сябе сынамі і дочкамі двух, а то і трох — польскага, беларускага і літоўскага — народаў. Але, на жаль, у беларускай гістарыяграфіі дагэтуль так і не была зроблена спроба напісаць абагульняльную працу па гісторыі суседняга народа, а гэта магло б стаць добрым крокам у развіцці не толькі нацыянальнай, але і польскай гістарычнай навукі.

У аснову нарысаў пакладзены храналагічны прынцып, у рамках якога можна вылучыць праблемны падыход. Так, разглядаючы падзеі Х — канца ХVIII ст., аўтар засяроджвае ўвагу на фармаванні дзяржаўных межаў і знешнепалітычнай дзейнасці кіраўнікоў польскай дзяржавы. Пытанні, якія датычацца дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, вынесены ў асобны раздзел. Гэта, на наш погляд, выклікае пэўныя нязручнасці пры чытанні тэксту не знаёмым ці мала знаёмым з гісторыяй Польшчы чытачом. Так, напрыклад, на с. 42 апісана знешнепалітычная дзейнасць Аляксандра Ягелончыка, у той час як асноўныя ўнутрыпалітычныя змены пад час яго кіравання (Мельніцкі прывілей, пастановы Пётркаўскага і Радамскага соймаў, канстытуцыя Nihil Novi, Статут Ласкага) прыводзяцца толькі на с. 106. Выдатна выкананыя карты дазваляюць зарыентавацца ў самых розных пытаннях палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай гісторыі і культуры.
Чытаць далей →

Kadulska, Irena. Akademia Połocka. Ośrodek kultury na Kresach 1812—1820 (Тамара Джумантаева)

Kadulska, Irena. Akademia Połocka. Ośrodek kultury na Kresach 1812—1820. Gdańsk, 2004. 312 s.

Полацкая езуіцкая акадэмія адыграла ў свой час ролю буйнога культурнага цэнтра на еўрапейскай прасторы. Яна была асяродкам высокага мастацтва і адукацыі. Але па прычынах геапалітычнага становішча Полацка даследаванню яе дзейнасці прысвечана не шмат прац. Сярод сучасных беларускіх гісторыкаў ролю езуітаў у арганізацыі адукацыі і асветы даследавала Тамара Блінова[1]. У яе манаграфіі поруч з аналізам педагагічнай дзейнасці Ордэна закранаюцца пытанні арганізацыі і асноўных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі і музея Полацкай акадэміі.

Манаграфія Ірэны Кадульскай вылучаецца з шэрагу апублікаваных апошнім часам у Польшчы выданняў, прысвечаных праблеме дзейнасці езуітаў, перадусім вузка акрэсленым прадметам даследавання і велізарным аб’ёмам выкарыстанага дакументальнага матэрыялу. Аўтар разглядае дзейнасць акадэміі як спецыфічную культурную праграму ў Полацку, рэалізаваную на польскай мове. Пры гэтым падкрэсліваецца важная акалічнасць — акадэмія дзейнічала як цэнтр унутры структуры горада.
Чытаць далей →